Вяршыні жаданьняў (1930)/Сягоньня сонца

Дзесяць год Сягоньня сонца
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Цыганка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сягоньня сонца ўстала маладое…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сягоньня сонца ўстала маладое.
І запалалі золатам сьнягі.
Спаткаць вясну
Мы выйдзем грамадою,
Аднэй сям‘ёй братоў і дарагіх.
Былі віхуры,
Ветры,
Завываньні
Галоднай зграі
Здраднікаў-ваўкоў…
Ірваўся край у муках
І у ранах
Да сьветлай мэты будучых вякоў.
І вышла ты таварышам
І братам,
Ты несла сьцяг
Вялікай барацьбы…
Ты памірала ў рогаце гарматаў,
І кожны крок
Табой залечан быў.
І вось такой
Мы сёньня спатыкаем
І новы дзень і новую вясну…
Таварыш, дружа, дай руку — вітаем
Цябе і нашу старану!