Вясенняя пара
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1908
Крыніца: «Наша Ніва», 1908, №10; Беларуская дакастрычніцкая паэзія - 1967 - с. 301

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





* * *


Сонца, пагода, —
Ласка і згода;
Дзень ясны, мілы, —
Здароўе, сілы.
Спеў птушак ў полі, —
Думкі аб волі;
Ветрык чуць вее, —
Міласць, надзеі;
Квят, зеляніна, —
Вясёлая міна;
Праца да поту, —
Радасць, ахвота;
Песня і эха, —
Шчасце, пацеха...
— Во чары вясны!
Ці ж доўга яны?..