Вікікрыніцы:Афармленне твораў
Тутака вызначаныя нормы і парады, датычныя фарматавання ў Вікікрыніцах. Гэта ня жорсткія правілы, яны могуць ігнаравацца пры патрэбе. Тым не менш карыстальнікі павінныя прытрымлівацца ўказаных пунктаў, калі гэта магчыма, каб забяспечыць згоднасць з Вікікрыніцамі ды іхнім стандартам якасці.
Хоць тут апісваюцца стандарты, якія шырока выкарыстоўваюцца, гэта не набор строгіх правілаў. В можаце экспэрыментаваць з адхіленнем ад іх, але памятайма, што іншыя карыстальнікі могуць прызнаваць гэтыя адхіленні за непрымальныя і скасаваць гэтыя змены. Яны маюць такое самае права касаваць Вашыя змены, як і Вы іхнія. Будзьце напагатове абмяркоўваць гэтыя змены; калі вы хочаце, каб змены прынялі, Вы павінныя падрыхтаваць адпаведную аргументацыю. Пакуль няма моцных падстаў для адхіленняў, стандарты павінныя пасаваць да большасці выпадкаў. Адмова ад абмеркавання або ўдзел у войнах выправаў могуць уплываць на давер да Вас у іншых галінах.
Агульныя парады
правіцьНазвы старонак
правіць- Форме сказу (большасць слоў малымі літарамі) аддаецца перавага, калі загалоўная літара не выкарыстоўваецца паслядоўна. Прымаюцца звычайныя выключэнні, кшталту ўласных імёнаў.
- Назвы падстаронак аддзяляюцца ад галоўнай назвы касой рыскай (
[[/Раздзел 1/]]
)- Творы, якія маюць раздзелы (секцыі) павінныя нумаравацца, не называцца (напрыклад,
[[/Раздзел 1/]]
, а не[[Рост і хрысціны Поля]]
). Назва секцыі павінная адпавядаць назве (парадкаваму нумару) у арыгінальным творы (Раздзел 2, Акт 2). - Калі твор — частка зборніка, то падстаронкі ёсць творы на ўласных правах (напрыклад, паэзія).
- Гл. таксама Вікіспасылкі датычна звязнасці спасылак.
- Творы, якія маюць раздзелы (секцыі) павінныя нумаравацца, не называцца (напрыклад,
- Тлумачэнне неадназначнасці патрэбнае, калі некалькі твораў маюць адну назву. Гл. таксама Старонкі тлумачэння неадназначнасці
Фарматаваньне
правіцьФарматаванне павіннае быць «лёгкім» і не абцяжарваць доступ да дакумэнту.
- {{Загаловак}} павінны выкарыстоўвацца зверху кожнае старонкі ў галоўнай прасторы (даведка як карыстацца). Анатацыі рэдактара, дадатковыя каментары, выпраўленні ды звязаныя спасылкі павінныя дадавацца ў полі «анатацыі» шаблёну загалоўку.
- Фарматаванне тэксту павіннае імітаваць арыгінальны дакумант, каб паказаць твор так, як ён быў апублікаваны, наколькі гэта магчыма. Пажаданае базавае фарматаванне, але спробы адлюстраваць арыгінал зьвялікай дакладнасцю могуць прывесці да грувасткасці і недаступнасці. Мэтай з’яўляецца стварыць аўтэнтычную лічбавую транскрыпцыю зместу, а не імітацыю друкаванае старонкі. Базавае фарматаванне ўключае курсіў, тлусты шрыфт, Маленькія Літары Верхняга Рэгістру, адносны памер шрыфту ды зноскі[1].
- Разбіўка старонкі павінная імітаваць арыгінальную разбіоўку старонкі ў разумных межах, але трэба пазбягаць залішняе складанасці, што робіць тэкст цяжкім у рэдагаванні ды чытанні. Старонка Вікікрыніц звычайна адпавядае не адной друкаванай старонцы, а артыкулу, раздзелу і г. д.
- Асаблівыя сімвалы як націскі або лігатуры павінныя выкарыстоўвацца так, як у арыгінальным дакуменце, калі гэтага можна адносна лёгка дасягнуць. Для гэтага можна скарыстацца асаблівымі сімваламі або тыпаграфічнымі шаблонамі, што можа дапамагчы пазбегнуць блытаніны паміж спецыяльнымі і алфавітнымі сімваламі.
- Выкарыстоўваць лацінкавыя літары ў тэкстах, напісаных на лацінцы, і кірылічныя — у тэкстах, напісаных на кірыліцы адпаведна. Выключэннем можа служыць, напрыклад, літара ô, бо яна ёсць толькі ў лацінскай графіцы.
- Пунктуацыя:
- Выдаляйце залішнія прабелы каля знакаў пунктуацыі, напрыклад двукроп’е, кропка з коскай, кропка, дужка і г. д., як і празмерную колькасць прабелаў у выраўненым тэксце.
- Злучнікі найлепш уводзіць як уласныя сімвалы (то бок
—
(доўгі) або–
(кароткі), ня трэба выкарыстоўваць―
).
Вікіспасылкі
правіцьСпасылкі на іншыя творы, іншыя тэксты або старонкі аўтараў можна дадаваць у адпаведнай частцы тэкту (напрыклад, у загаловак або ў змест). Калі выкарыстоўваць сінтаксіс з вертыкальнай рыскай ([[назва старонкі|тэкст для адлюстравання]]
), сам тэкст ня зменьваецца. Большасць такіх спасылак выкарыстоўваецца дзеля паляпшэння навігацыі ў творы або дзеля спасылак на іншыя творы.
- Простыя спасылкі. Спіс спасылак на старонцы аўтара на ягоныя творы можна рабіць, выкарыстоўваючы простыя спасылкі, напрыклад,
[[Спадчына (1922)]]
. Такія спасылкі так і будуць адлюстроўвацца ў тэксце - Адносныя спасылкі. Калі твор падзелены на часткі, якія аформленыя як падстаронкі, можна выкарыстаць адносныя спасылкі ў шаблёне {{Загаловак}}. У выніку выйдзе меншы код і ўсе спасылкі будуць працаваць у выпадку, калі старонку з творам пераймянуюць. Тры фарматы:
- падстаронка
[[/падстаронка]]
- галоўная старонка
[[…/]]
- старонка таго ж узроўню
[[…/старонка таго ж узроўню]]
, што выкарыстоўваецца збольшага для параметраў «папярэдні» ды «наступны» шаблону {{Загаловак}}. Заўважма, што[[…/]]
разгорнецца да назвы галоўнай старонкі, што ідэальна, калі твор пераймянуюць пазней. Для доўгіх назваў або з эстэтычных меркаванняў Вы можаце выкарыстоўваць сінтаксіс з вертыкальнай рыскай.
- падстаронка
- Глыбокія спасылкі. Простыя або адносныя спасылкі можна рабіць, выкарыстоўваючы наступны код:
[[Назва/падстаронка|назва для адлюстравання]]
. Таксама магчыма рабіць спасылкі на радкі ды іншыя часткі старонкі, выкарыстоўваючы якары праз #. Адпаведны сінтаксіс:[[Назва#пазнака|назва для адлюстравання]]
. Імя якара для спасылкі на яго можна ўставіць, выкарыстоўваючы шаблон {{Якар}}, або вызначыўшы нумар старонкі, дзе знаходзіцца патрэбны тэкст. - Спасылкі на аўтараў. Каб стварыць спасылку на старонку асобы ў прасторы аўтараў, выкарыстайце
[[Аўтар:Назва старонкі|назва для тэксце]]
- Вонкавыя спасылкі. У загалоўку старонкі можна зрабіць спасылку на іншыя праекты Вікімедыі, якія маюць спасылку пра твор або аўтара. Гэтыя спасылкі дадаюць кантэкст для артыкула, твора, цытаты або СМІ, і павінныя быць выоучаныя ад асноўнага тэксту.
Зацемка: Дадаванне вонкавых спасылак у выходны тэкст твора фактычна стварае форму анатацыі, што не дазваляецца ў Вікікрыніцах.
Старонкі тлумачэння неадназначнасці, рэдакцый ды перакладаў
правіцьСтаронка тлумачэння неадназначнасці — гэта старонка, што пералічвае творы з той самай назвай. Не дадавайце творы з рознымі назвамі ў адну старонку тлумачэння неадназначнасці, нават калі яны рэдакцыі таго самага твора. Старонкі тлумачэння неадназначнасці прызначаныя, каб пазбавіцца неадназначнасці паміж творамі з аднолькавай назвай, а не для пераліку рэдакцый твора.
Старонка рэдакцый — гэта старонка, што пералічвае розныя рэдакцыі аднаго твора. Няма патрэбы, каб гэтыя творы мелі адну назву або нават аўтара. Напрыклад, тая ж самая казка ў запісе розных пісьменнікаў. Не дадавайце розныя творы ў адну старонку рэдакцый, нават калі гэтыя творы маюць аднолькавую назву. Старонкі рэдакцый прызначаныя для пераліку рэдакцый твора, а не для задзіночання назваў.
Старонка перакладаў — гэта асаблівы выпадак старонкі рэдакцый, што пералічвае беларускамоўныя пераклады іншамоўнага твора.
Гэтыя старонкі маюць аднолькавую структуру:
- Назва старонкі павінная быць неадназначная назва, якая тлумачыцца (для старонкі тлумачэння неадназначнасцяў) або назва, пад якой твор найбольш вядомы (для старонкі рэдакцый або перакладаў).
- Загаловак стандартызуецца з дапамогай шаблонаў {{Неадназначнасць}}, {{Рэдакцыі}} і {{Пераклады}} зверху старонкі.
- Пералік твораў падаецца ў выглядзе стандартазаванага спісу, без спасылак, акрамя як на назвы і аўтараў. Трэба ўказаць толькі асноўную інфармацыю (назва, аўтар, год, калі вядома). Калі старонка пералічвае розныя рэдакцыі таго ж самага аўтара, укажыце спасылку паводле артыкула «Спасылкі на выданні»
Творы, указаныя на старонках тлумачэння неадназначнасці, павінныя пазначацца шаблонам {{Падобнае}}, каб указаць на наяўнасць іншых твораў з такой назвай. Прыклад: {{Падобнае|Беларусь}}
Творы, указаныя на старонках рэдакцый або перакладаў. павінныя пазначацца шаблонам {{Іншыя рэдакцыі}}, каб указаць на існаванне іншых рэдакцый гэтага твора. Прыклад:{{Іншыя рэдакцыі|Новая зямля (Колас)}}
Асобныя парады
правіцьСтаронкі аўтараў
правіцьАўтар у дадзеным выпадку — гэта любая асоба, якая напісала любы тэкст, які можа быць на Вікікрыніцах.
- Назвы старонак павінныя быць у форме «імя прозвішча», напрыклад,
Аўтар:Янка Купала
- Старонка павінная мець шаблон {{Пра аўтара}}.
- Адразу пасля шаблону {{Пра аўтара}} павінны ісці загаловак другога ўзроўню «Творы», потым спасылкі на творы на Вікікрыніцах. Спасылкі павінныя ўказваць на галоўныя старонкі, а не асобныя раздзелы (секцыі). Творы пералічваюцца храналагічна, наколькі гэта магчыма.
- У выпадку асабліва плённых аўтараў (напрыклад, Вацлаў Ластоўскі) можна стварыць раздзелы трэцяга ўзроўню або зрабіць некалькі загалоўкаў другога ўзроўню для розных кшталтаў твораў.
- Калі ёсць некалькі аўтараў з адным імем, трэба стварыць старонку тлумачэння неадназначнасці ў прасторы імёнаў «Аўтар:», а да саміх назваў старонак аўтараў трэба дадаць гады жыцця ў форме
YYYY—YYYY
- Калі трэба, дадайце загаловак другога ўзроўню «Пра аўтара» і зрабіце спіс спасылак на адпаведныя творы пра асобу або ейную творчасць.
- Скончыць старонку:
- Выкарыстаць адпаведны шаблон са старонкі Даведка:Шаблоны ліцэнзій
- Дадаць адпаведныя катэгорыі
Дапаможнік у афармленні
правіцьНазвы
правіцьУ дадзеным разьдзеле зьмешчаныя ўвагі да называньня твораў.
- Ня стаўце ў назвах шматкроп’е як тры кропкі (...), для гэтага ёсьць асобны знак (…).
- У назвах старонак твораў выкарыстоўваецца толькі гэты кшталт двукосься: «».
- У назвах старонак твораў выкарыстоўваецца толькі гэты кшталт апострафа: ’.
Творы
правіцьТут сабраныя найбольш істотныя парады ў афармленьні індэксаў і проста твораў. Некаторыя зь іх агульныя для ўсіх кшталтаў тэксту, некаторыя актуальныя толькі для прозы або паэзіі.
- Калі Вы заўважыце памылку ў арыгінальнай публікацыі, карыстайцеся шаблёнам {{Абмылка}}. Прыклад карыстаньня: {{Абмылка|Прклд|Прыклад}}.
- Пішэце зноскі ў <ref></ref>. У канцы старонкі твора (ня індэкса!) дадайце {{Крыніцы}}, аддзяліўшы як-небудзь ад тэксту твора.
- Калі Вам трэба «разьбіць» слова, калі ласка не рабіце гэта праз прабелы, карыстайцеся шаблёнам {{Разьбіўка}}. Прыклад карыстаньня: {{Разьбіўка|Прыклад}} (атрымліваецца: Прыклад).
- Калі замест загалоўку стаяць тры зорачкі, скарыстайцеся дарэчным шаблёнам: {{***}}, {{***2}}, {{***3}}
- Калі трэба нешта ўставіць справа або зьлева, карыстайцеся шаблёнам {{справа}} або {{зьлева}}. Таксама можна карыстацца шаблёнам {{Калёнтытул}} (пры карыстанні трэба пазначыць хаця б адну з трох сэкцыяў: {{Калёнтытул|left=|center=|right=}}). Перавага шаблёну {{Калёнтытул}} у тым, што можна паралельна паставіць тэкст справа, зьлева і ў цэнтры.
- Калі тэкст трэба падзяліць на некалькі калёнак, існуе група шаблёнаў {{Слупкі-пачатак}}-{{Слупкі-разрыў}}-{{Слупкі-канец}}. Першы зь іх пачынае калёнкі, другі — дзеліць, а трэці — сканчае іх.
- Афармляючы зьмест, спачатку пастаўце шаблён-пару {{Цэнтраваны блёк/пачатак}}-{{Цэнтраваны блёк/канец}}, прычым першы аформіце як {{Цэнтраваны блёк/пачатак|style=width:100%; max-width:25em}}. Лічба 25 азначае шырыню поля зьместу. Ня трэба рабіць зьмест задоўгім, як і завузкім, часьцей за ўсё вам спатрэбіцца якраз даўжыня 25em. У шаблён-пару ўстаўце шаблён {{Зьмест старонак з кропкамі}} (прыклад запаўненьня: {{Зьмест старонак з кропкамі||[[Рунь (1914)/Рунь|Рунь]]|3|3}})
Проза
правіць- У выпадку пераносу скарыстайцеся шаблёнам-парай {{Перанос пачатак}} і {{Перанос канец}}. Прыклад карыстаньня: на старонцы зь якой ідзе перанос — {{перанос пачатак|п=тка|к=чом}}, на старонцы, на якую ідзе перанос, — {{перанос канец|п=тка|к=чом}}. Таксама можна паставіць проста злучок на месцы пераносу, напрыклад: пры-.
- Каб зрабіць абзац у пачатку новай старонкі, прапусьцеце два першыя радкі, пакінуўшы іх пустымі.
- Каб дадаць водступ для абзацаў, карыстайцеся шаблёнам {{Водступ}}. Напрыклад: {{Водступ|2|em}}. Шаблён трэба дадаваць у пачатку кожнага абзацу.
- Каб выраўняць тэкст з правага боку, карыстайцеся шаблён-парай {{Выроўніваньне-пачатак}} і {{Выроўніваньне-канец}}. Зважайце, што шаблён варта ставіць на старонцы твора, а не ў індэксе.
- Калі пачатак і канец разьдзелу знаходзяцца на адной старонцы, пастаўце перад адпаведнай часткай ## прыклад ##. Зважайце, што ў назьве часткі павінна быць толькі адно слова. Пры афармленьні старонкі твору карыстайцеся наступным узорам: <pages index="Ластоўскі Андэрсэн.pdf" from="45" to="49" fromsection=вопратка tosection=вопратка />. Калі частка — канец твора, пішэце fromsection=прыклад, калі пачатак — tosection=прыклад.
Паэзія
правіць- Афармляючы паэзію, карыстайцеся шаблёнам-парай {{Цэнтраваны блёк/пачатак}} (ставіць у пачатку) і {{Цэнтраваны блёк/канец}} (ставіць у канцы). На канцы кожнага паэтычнага радка, калі ласка, стаўце <br />.
- Калі Вам трэба зрабіць водступ, карыстайцеся шаблёнам {{Прахон}}. Прыклад карыстаньня: {{Прахон|2.5em}}. Найчасьцей вам спатрэбіцца водступ 2.5em і 2em.