Вікікрыніцы:Аўтарскае права

(Пасля перасылкі з Вікікрыніцы:Аўтарскія правы)
Гэтая старонка тлумачыць Правілы і парады Вікікрыніцаў. Яно агульнапрынятае сярод удзельнікаў і прызнаецца за норму, якой мусяць прытрымлівацца ўсе карыстальнікі. Перад зьмяненьнем правілаў любыя зьмены, акрамя невялічкіх правак, варта абмяркоўваць на старонцы размоваў.
Аўтарскае права

Мэта Вікікрыніц, як Вольнае Кніжні, — гэта стварэнне збору твораў з вольным зместам. Гэтая старонка змяшчае правіла, якое выкарыстоўваецца, каб вызначыць, ці змест твора згодны азначэньнем вольнага зьместу, пададзенага ніжэй.

Матэрыялы, змешчаныя ў Вікікрыніцах, павінныя свабодна распаўсюджвацца паводле законаў ЗША, таму што праекты «Фонду Вікімедыя» рэгулююцца законамі штата Каліфорніі, і паводле законаў Рэспублікі Беларусь, бо гэта спрашчае паўсюднае выкарыстанне тэкстаў Вікікрыніц.

Калі не ўказанае іншае, ўвесь унёсак карыстальнікаў у Вікікрыніцы знаходзіцца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution/Share-Alike License (CC-BY-SA) ды GNU Free Documentation License, версіі 1.2 або любойіншай наступнай версіі Free Software Foundation; без «Invariant Sections», без «Front-Cover Texts» ды без «Back-Cover Texts».

Перадусім на Вікікрыніцы распаўсюджваюцца законы Злучаных Штатаў Амерыкі датычна аўтарскага права, бо фізічныя серверы Фонду Вікімедыя знаходзяцца на іх тэрыторыі. ЗША не абавязаныя працягваць аўтарскія правы ў адпаведнасьці з аўтарскім правам, якое дзейнічае ў краіне аўтара. У бальшыні краінаў свету аўтарскія правы дзейнічаюць цягам жыцця аўтара і пэўнай колькасці гадоў пасля ягонай смерці.

Што такое «вольны змест»

правіць

Вольны змест — гэта змест, які можна вольна глядзець, выкарыстоўваць, пашыраць ды зменьваць каму заўгодна, як заўгодна ды з якой заўгодна мэтай (у тым лікукамерцыйны мэты) без аніякіх выняткаў ды абмежаванняў (акрамя таго, што ясна ўказана ніжэй як дазволенае).

Некаторыя патрабаваньні і абмежаваньні дазволеныя ў Вікікрыніцах:

  • простае зазначэнне аўтарства, не касуючы патрабаванняў датычна паведамлення пра выкарыстанне;
  • перенос правоў (вядомае таксама як copyleft або share-alike), што патрабуе, каб вытворныя творы заставалсія вольнымі. Такія творы могуць быць уключаныя ў творы, абароненыя аўтарскім правам, але яны самі не могуць быць абмежаваныя таксама, як і ўся большая частка твора.

Сумленнае выкарыстанне

правіць

Сумленнае выкарыстанне — гэта канцэпцыя, калі неліцэнзійны твор, абаронены аўтарскім правам, можа легальна выкарыстоўвацца без аніякіх выплатаў і дазволаў ад ўласніка аўтарскіх правоў (гл. артыкул на Вікіпедыі). Сумленнае выкарыстанне ясна забароненае ў Вікікрыніцах.


Правы ды абавязкі рэдактараў Вікікрыніцаў

правіць

Ўсе творы ў Вікікрыніцах павінныя быць у грамадскім набытку або апублікаваныя пад ліцэнзіяй, сумяшчальнай з азначэннем вольнага зьместу. Адказнасць за вызначэнне сумяшчальнасці з ліцэнзіяй Вікікрыніцаў ляжыць на карыстальніку, які дадаў змест. Трэба карыстацца адпаведным шаблёнам на старонцы з выходным матэрыляам, каб указаць ліцэнзію, пад якой знаходзіцца змест (гл. Даведка:Шаблоны ліцэнзій).