Віцебскія мастакі граверы (1928)/Зінові Ісакавіч Гарбавец
← Ефім Сямёнавіч Мінін | Зінові Ісакавіч Гарбавец Мастацтвазнаўчая праца Аўтар: Іван Фурман 1928 год |
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
РЭЦІ віцебскі мастак З. І. ГАРБАВЕЦ гравюрай стаў займацца яшчэ ў 1924 г., але ў друку і на выстаўках зьявіўся толькі ў 1927 годзе, зьвярнуўшы зразу на сябе сур‘ёзную ўвагу формальным бокам сваіх гравюр. Пачаўшы з лінолеуму, Гарбавец потым перайшоў на ўздоўжнае дрэва, г. зн. на той спосаб гравіраваньня, якім карысталася старая эўропэйская гравюра часоў свайго росквіту. У сваіх гравюрах Гарбавец імкнецца перадаць ігру белага з чорным (белае поле паперы і чорнае месца гравюры), ствараючы пры дапамозе гэтых двох абмежаваных графічных сродкаў уражаньне тональнасьці. У композыцыйный адносінах гравюры Гарбаўца дасканалы сваёй архітэктонікай, як вынік сур‘ёзнага абдумваньня ў пабудове і разьмяшчэньні частак гравюры.
У гравюрах Гарбаўца асабліва вылучаюцца портрэты, якія перадаюць востра індывідуальныя рысы асоб; як дэталь, у портрэтах прываблівае ўвагу тонкая перадача выразу вачэй. Зьмест сваіх гравюр Гарбавец бярэ з ва- колічнага жыцьця г. Віцебску.
Зьмешчаная гравюра „Віцебск з боку рэчкі Віцьбы“ — тыповая па формальнаму разьвязаньню і выкананьню для работ Гарбаўца. Каб у рэальным знайсьці гравернае, для гравюры знарок выбрана кверху мясцовасьць, якая падымаецца з адваротнай пэрспэктывай яе архітэктуры; такая пэрспэктыва ўтрымлівае ўсю гравюру на плошчы, не дае ёй ісьці ўглыбіню. Гравер у данай рабоце імкнуўся выявіць колер гравюры (тры тоны: чорны, шэры і белы) і перадаць падаючае з верхняга левага кутка асьвятленьне. Гравюра багата гравернымі сродкамі: драўляныя і каменныя будынкі перададзены рознымі лініямі, выяўляючымі матар‘ял. Каб падкрэсьліць бялізну тынкаваньня каменных дамоў, апошнія дадзены ў асьвятленьні, а шараватасьць драўляных будыкаў падкрэсьлена малым асьвятленьнем. Неперарыўны шэры тон неба лішні раз выдзяляе белыя тынкаваныя будынкі.
Для ўтрыманьня ўсёй гравюры на плошчы справа паказана частка вежы ратушы, якая перададзена шэрым тонам і больш дэтальна распрацована, каб уроўнаважыць левую чорную частку гравюры.
У 1927 годзе Гарбавец прымаў удзел у наступных выстаўках: 1) „Гравюра СССР за 10 год“ у Маскве; 2) „Расійская ксілёграфія за 10 год“ у Ленінградзе і 3) „Усеукраінская мастацкая выстаўка ў Харкаве“.
Гравюры Гарбаўца былі зьмешчаны ў наступных выданьнях: 1) З. И. Горбовец — „Гравюры на деревне“, Віцебск, 1927 г. і 2) у газэце „Зьвязда“ ад 25 верасьня 1927 г. № 219 (2739), Менск.
∗ ∗
∗ |
Ксілёгравюры разгледжаных трох мастакоў маюць вялікае значэньне ў жыцьці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць зьвяртацца ня толькі знаўцы мастацтва, а ўсялякі, хто вывучае мясцовы край і, асабліва, той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна выяўлен надворны від гораду Віцебску і яго ўнутраное жыцьцё.
Калі нам, пасьля гістарычных прац профэсара А. П. Сапунова, даволі падрабязна вядома політычная гісторыя гораду Віцебску, дык зусім нявыяўленым і неапісаным застаецца надворны від гораду, не паказаны мастацкія прыгожасьці гораду ні ў відзе цэлых пэйзажаў, ні асобных архітэктурных помнікаў. Гэта справа чакае свайго дасьледчыка, а пачатак яму пакладзены гравюрамі разгледжаных намі мастакоў.
У справе аховы помнікаў мастацтва і старасьветчыны мясцовага краю памянёныя мастакі зрабілі каштоўныя работы зарысоўкамі гэтых помнікаў. Так, адзіны ўспамін аб згарэлай у 1926 г. драўлянай вуніяцкай царкве (узор драўлянай архітэктуры ХVІІІ ст.) у сяле Храпавічах, Віцебскай акругі, застаецца толькі па выпадковай гравюры Юдовіна, зробленай ім у 1921 годзе. Таксама ўспамін аб надворным відзе другога помніку драўлянай архітэктуры XVIII ст. гораду Віцебску, цяпер разбуранай царкве „Чорнай Тройцы“ на Пескаваціку, застаецца па малюнках і гравюрах мастакоў — Юдовіна і Мініна.
∗ ∗
∗ |
Акрамя памянёных трох мастакоў, гравюрай у апошні час пачалі займацца віцебскія мастакі — Лейтман і Гаўрыс. Іх работы яшчэ знаходзяцца ў пэрыядзе экспэрымэнту і на суд грамадзкасьці не зьяўляліся, але першапачатковыя спробы абяцаюць у будучыне ўзбагаціць гравернае мастацтва, што разьвіваецца ў Віцебску, новымі цікавымі работамі.