Гарады нашыя Каралеўскія вольные ў дзяржавах Рэчы Паспалітай

Гарады нашыя Каралеўскія вольные ў дзяржавах Рэчы Паспалітай
Аўтар: Рэч Паспалітая
Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/garady-nashyya-karale-skiya-volnye-dzyarzhavakh-rechy-paspalitay/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




21 красавіка 1791 г.
Гарады нашыя Каралеўскія вольные ў дзяржавах Рэчы Паспалітай
(Prawa kardynalne)

АРТЫКУЛ 1. Аб гарадах.

правіць
  1. Усе каралеўскія гарады ў краінах Рэчы Паспалітай прызнаем вольнымі.
  2. Грамадзян такіх гарадоў, прызнаем людзьмі вольнымі, землі ў гарадах, якімі яны валодаюць, іх дамы, вёскі і тэрыторыі, дзе якія да каторых гарадоў па праве цяпер належаць, іх прыватнай уласнасцю прызнаем, што не павінна перашкаджаць пачатым, але не закончаным справам.
  3. Каторых гарадоў прывілеі на размяшчэнне загінулі, пасля выяснення іх былой наяўнасці. Мы кароль, дакументы адновім з наданнем зямлі, якую яны цяпер маюць, выдадзім.
  4. У каторых каралеўскіх гарадах ёсць вызначаныя земскія соймікі, тым, Мы кароль, выдадзім прывілеі на размяшчэнне, калі яны іх яшчэ не мелі.
  5. Калі б у шчаслівым выпадку, у каторым мейсцу размешчаным на каралеўскай зямлі жылі вольныя людзі і далі свайму паселішчу прыстойнае становішча горада, у такім выпадку, Мы кароль, дадзім такому паселішчу дакумент аб заснаванні новага горада з наданнем зямлі.
  6. Таксама будзе дазволена землеўладальнікам на сваіх землях, засноўваць з вольных людзей гарады, альбо і сялян надзяляць свабодай, і як гарады свае ўласные заснаваць, аднак такія паселішча не могуць уваходзіць у лік вольных гарадоў, але толькі калі ўласнік спецыяльным актам перадасць ім на ўласнасць зямлю, тады Мы Кароль, па просьбе самога землеўласніка, выдадзім неабходны дакумент аб заснаванні горада і загадаем упісаць у неабходные акты.
  7. Як для ўсіх гарадоў маецца адно права, так і мяшчане кожнага горада, аднолькава роўных прывілегій з права цяперашняга будуць карыстацца.
  8. Усе грамадзяне горада, ці будуць яны шляхецкага, або мяшчанскага паходжання, якія займаюцца гандлем на фунты, локці і г. д., што маюць сваю маёмасць у гарадах, альбо калі яе набудуць, якога небудзь дастатку, або маючы маёмасць і майстэрні павінны прыняць гарадское права і будуць павінны пад ім заставацца. Іншай шляхце таксама можна прымаць гарадское права...
  9. Гарады не павінны адказваць у прыёме ў гарадское грамадзянства, і ў гарадскія кнігі запісываць усіх прыстойных чужаземцаў, а таксама рамеснікаў вольных і ні ад кога па праву не залежных хрысціян, а гэта без усялякай аплаты.
  10. Так прыроджанай шляхце, як і грамадзянам мяшчанскага саслоўя, - тым, каторыя потым набылі шляхецкі стан, прыняцце гарадскога грамадзянства і будуць захоўвацца ў ім, займанне пасад, вядзенне рознага гандлю, ўтрыманне якіх-небудзь мануфактурных прадпрыемств, нічога не будзе шкодзіць, а ні вызваляць ад прыгону іхніх, а ні ад іхніх нашчадкаў у тым ганаровым шляхецтве і ва ўсіх належачых ім прывілеях.
  11. Выбары грамадзянамі гарадоў уласнага Магістрату, менавіта бурмістраў, войтаў і іншых урадоўцаў, што з'яўляецца прыналежнасцю вольнасці, так пры той жа вольнасці гарады застаюцца. Гэтак сама будзе вольна тым жа гарадам выдаваць распараджэнні, якія адносяцца да ўнутраннага парадку, і за іх выкананнем наглядаць; аб чым павінны ўведамляць паліцэйскую камісію рапартам.
  12. Усе гарадскія грамадзяне, якія запісаны ў гарадскія кнігі і маюць нерухомую маёмасць, могуць выбіраць і быць выбранымі ва ўсе гарадскія ўстановы па большасці голасаў. Але ніхто выканаўчай улады і функцыі памешчыка з уладаю і функцыі прадстаўніка гарадскога не мае права злучаць, пад страхам страты абодвух пасад; а таксама войсковы службовец, які знаходзіцца на пастаяннай службе ў арміі не можа быць гарадскім урадоўцам.

АРТЫКУЛ 2. Аб прэрагатывах (прывілеях) мяшчан

правіць
  1. Кардынальнае права: «ніхто не можа быць затрыманы без пастановы суда» распаўсюджваецца на асоб пастаянна пражываючых у гарадах, за выключэннем банкротаў, не маючых дастатковага закладу, заложанага ў судзе, і затрыманых на гарачым учынку.
  2. Гарады, у каторых вызначаны апелляцыйныя суды, перад кожным чарговым (ардынарыйным) соймам будуць выбіраць большасцю галасоў аднаго поўнамоцнага прадстаўніка, з грамадзян маючых нерухомую маёмасць у гарадах, прыгодных да выканання публічных паслуг, якія не заўважаны ў крымінальных злачынствах, не прыцягнутых да працэсу, а ўганараваных гарадскімі пасадамі, з вольнасцю выбірання такіх жа прадстаўнікоў і з іншых гарадоў.

Гэтыя прадстаўнікі ў дзень пачатку сойму, у горад, дзе сойм павінен пачацца, і дакументы свайго выбрання, маршалку сойма павінны перадаць. На сесіях правінцыяльных будуць выбірацца з прадстаўнікоў гарадоў у камісіі паліцыі, скарбовай і асэсарыі (судовых засядацеляў); і на тых сесіях будуць прызначацца, хто да якой камісіі і асэсарыі будзе належаць. Але тые ўсе згодна з прызначэннем у названых камісіях і асэсарыі будуць магчы засядаць, аднак не больш у камісіях скарбовай і паліцыі, як па двое, а ў асэсарыі па трое, могуць засядаць. З кожнай правінцыі, гэтыя камісары і асэсары, у тых жа камісіях і асэсарыях па прадметах, што адносяцца да гарадоў і гандлю, будуць мець рашаючы голас, у іншых жа справах будуць мець дарадчы голас. Калі на далей, каторые з тых прадстаўнікоў альбо і ўсе ад гарадоў, што маюць права выбіраць прастаўнікоў зноў будуць падцверджаны. Могуць быць пакінуты на другія два гады. А для тых камісараў і асэсараў выплата жалавання пры ўстанаўленні табелі будзе вызначацца пастановай, у такім памеры, які вызначаны для ўдзелу ў паседжаннях у камісіях і асэсарыі.

  1. Для таго каб урадавая апека для ўсіх гарадоў была дзейснай у іх пажаданнях належнай справядлівасці, дазваляем нашым гарадам праз асэсараў, або гарадскіх камісараў у асэсарыях, засядаючых у камісіях скарбовых і паліцыі, выказваць у сойме патрабаванні гарадоў; а тые калі будзе на тое патрэба і калі захочуць, будуць прасіць у соймавага маршалка прадаставіць ім слова, і ён ім забараніць не можа, выказвацца будуць згодна са звычаем, як практыкуецца пры выступленні прадстаўнікоў ад камісій.
  2. Пасля адбыцця двухгадовай публічнай службы ў вышэй вызначаных камісіях або асэсарях, гэтым выбарным прадстаўнікам ад гарадоў, на наступным сойме адразу павінна быць нададзена шляхецкая годнасць, без аплаты дыплома «нобілітатіс», калі яны яшчэ не былі шляхтай.
  3. Дазваляецца ад гэтага часу, і будзе кожнаму мешчаніну набыць на праве ўласнасці зямельные маёнткі, як і іншую маёмасць з правам перадачы ў спадчыну сваім нашчадкам, як законным землеўладальнікам іх насля сябе пакідаць па спадчыннаму праву, альбо мець па праву ўладання, з якіх маёнткаў, абы былі мяшчанамі і ў судзе належнам прыстойным былі абавязаны адказваць.
  4. Хто з мяшчан купіць усю вёску або мястэчка спадчынным правам, з якіх плацяць падатак дзесятага гроша не менш чым 200 злотых, на першым жа сойме, калі пра гэта падасць пісьмовую просьбу соймаваму маршалку ў сілу гэтага закону, да саслоўя шляхты, будзе далучаны.
  5. Апрача таго на кожным сойме 30 асоб з мяшчан, уладальнікаў нерухомай маемасці ў гарадах будуць уганараваны годнасцю шляхціцаў; у першую чаргу гэта будзе адносіцца да тых, хто праславіцца ў войску, хто засядае ў камісіях парадку цывільна-вайсковых, стварае мануфактуры, гандлюе таварамі айчыннай вытворчасці, а таксама па рэкамендацыях земскіх дэпутатаў і гарадоў.
  6. Ва ўсей арміі (апроч народнай кавалерыі), у кожным корпусе, дывізіі і палку, будзе мяшчанам магчымасць свабодна ўступаць у армію і выслугоўваць афіцэрскія званні. А каторы даслужыцца да звання штабс-капітана, або капітана пяхоты, або ротмістра ў палку, у сілу гэтага закону, разам са сваімі патомкамі становіца шляхціцам, са ўсімі належнымі ім прэрэгатывамі і Мы Кароль, пасля аказаня афіцэрскага патэнту, выдадзім яму дыплом аб набілітацыі, без аплаты неабходных пошлін.
  7. Ад гэтага часу мяшчане могуць займаць пасады ў канцэлярыях і адвакацкіх канторах усялякіх камісій, вышэйшых урадавых судовых установах, трыбунальскіх і іншых ніжэйшых судах, быць прадстаўнікамі і іншые учыняць паслугі і заслугоўваюць павышэння па службе, атрымоўваюць больш важныя чыны, подлуг сваіх заслуг і здатнасці. А каторы з іх даслужыцца да звання кіраўніка канцэлярыі ў дзяржаўных установах, на першым жа сойме павінен быць набілітаваны і такому дыплом аб набілітацыі без аплаты Мы Кароль будзем выдаваць.
  8. У парадкавыя камісіі ваеводства могуць выбірацца як шляхціцы,так і мяшчане, але толькі тые, хто мае нерухомую маёмасць у горадзе.

АРТЫКУЛ 3. Аб справядлівасці для мяшчан

правіць
  1. Пакідаючы гарады ў належачых ім межах пры юрысдыкцыях, а таксама з прыгарадамі, вылучаючы іх з іншых юрысдык такіх, як: трыбунальскія, зямянскія, ваеводзінскія, старасцінскія, замкавыя, апрача спраў недакончанных, камісійных у трыбуналы адасланых, вызваляем і вылучаем.
  2. Маршалкоўская юрысдыкцыя адносіцца толькі да горада Каралеўскай рэзідэнцыі, што выкладзена пры апісанні юрысдыкцыі належачай гэтай уладзе.
  3. Юрыдыкі свецкія: духоўныя, таксама маленькія мястэчкі, у межах наданных спачатку гарадам, угвораным, як да гэтага часу ў прыватных уладаннях, што да самой падсуднасці і паліцыі ліквідуюцца, наадварот юрыдыкі пад юрысдыкцыю гарадскіх магістраў падпарадкоўваем, але ўсялякія чыншы і даходы якога-кольвек паходжання пакідаем ўладальнікам тых жа зямель.
  4. Дзе аднак гарады маюць спадчынные вёскі на земскім праве, па справах тых вёсак у належных судах землеўладальнікаў павінны адказаць.
  5. Усе грамадзяне ў горадзе, якія маюць нерухомую маемасць і якім-небудзь гандлем, рамяством займаюцца, павінны падпарадкоўвацца гарадской юрысдыкцыі і падаткі роўныя ўносіць, не гледзячы на якія-небудзь ільготы.
  6. У кожным горадзе выбраны магістрат будзе мець судовую юрысдыкцыю. У тых магістратах усе справы можа судзіць па першай інстанцыі, што не перавышаюць цаны іскаў 300 злотых, альбо ў справах аб праступках, калі пакаранне будзе тры дні арышту, у такіх выпадках апеляцыя не дапушчаецца і рашэнне суда будзе канчатковым. У больш важных справах павінна дапушчацца апеляцыя ў вышэйшыя апеляцыйныя суды.
  7. Такімі апеляцыйнымі судамі прызначаюцца суды ў наступных гарадах... Вялікага княства Літоўскага апеляцыйнаму суду ў горадзе Вільне, будуць падсудныя суды гарадоў ваяводства Віленскага, паветаў: Аршанскага, Лідскага, Вілкамірскага, Браслаўскага, ваяводства Троцкага і павету Троцкага. Апеляцыйнаму суду ў горадзе Гродне будуць належаць суды гарадоў і паветаў: Гродненскага, Валкавыскага і Меречскага... апеляцыйнаму суду ў горадзе Навагрудку будуць падсудны суды гарадоў ваяводства Наваградскага і паветаў: Слонімскага і Слуцкага. Апеляцыйнаму Берасцейскаму суду будуць падсудны суды гарадоў ваяводства Берасцейскага і павету Кобрынскага. Апеляцыйнаму Пінскаму суду падсудны суды гарадоў і паветаў: Пінскага, Пінскага-зарэчнага, Мозырскага і Рэчыцкага. Апеляцыйнаму Менскаму суду будуць падсудны суды гарадоў ваяводстваў Менскага, Полацкага, Віцебскага і павету Аршанскага.
  8. У тых апеляцыйных гарадах будуць выбірацца кожные два года па 5 асоб з шляхты і нешляхты мяшчан, якія маюць нерухомую маёмасць, нават з магістрацкіх асоб з тых жа гарадоў, альбо і з іншых гарадоў той жа акругі, што адносяцца да вызначальных апеляцыйных судоў. А тые выбраныя асобы будуць складаць апеляцыйны суд пры умове, што асобы, якія уваходзяць у склад магістратаў і лаўнікаў, выбраные ў апеляцыйны суд, пакуль будуць выконваць абавязкі апеляцыйнага суда, не маюць права засядаць і судзіць у судах першай інстанцыі ў тых магістратах, з якіх яны выбраны.
  9. Гэтыя суды будуць разглядаць апеляцыйныя справы магістратаў, падсуднасць якіх вышэй за 300 злотых, або пакаранне перавышае 3 дні арышту, але не перавышае 3000 злотых і не больш чым 3 тыдні турэмнага зняволення, а гэта канчатковае рашэнне без дапушчэння апеляцыі. Ва ўсіх справах, вышэйшых за 3000 зл. і пакарання больш за 3 тыдні турэмнага зняволення, як і да гэтага часу з магістратаў першай інстанцыі, не павінна ісці ў апеляцыйные суды гарадоў, але ў нашыя задворныя суды, так ў Кароне, як і ў Літве хочам мець падсуднасць згодна з гэтым законам.
  10. Магістраты не павінны разглядаць цяжкіх крымінальных спраў, а павінны адразу іх перадаваць у апеляцыйныя суды, якія крымінальныя справы павіны судзіць, з тою перасцярогаю, што папярэдняе зняволенне абвінавачаны злачынец будзе адбываць згодна з дэкрэтам.

Калі ж злачынец прыгаварываўся на пажыццевае зняволенне, або на смерць гэты ж апеляцыйны суд з абвінаваўчьм актам і судовым дэкрэтам павінен пераслаць асэсарскаму суду. Калі ж асэсарскі суд прызнае дэкрэт апеляцыйнага суда на пажыццевае зняволенне, або на смерць сказанага злачынцы правільньм, толькі пасля гэтага дэкрэт будзе выконвавцца. Разам з тым пры задворных судах разглядаюцца справы аб кепскім выкананні гарадскіх служб, а таксама аб гарадскіх даходах гарадскіх уладальнікаў і ўсе іншые справы правам Рэчы Паспалітай поўнасцю захоўваем...

Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні:

Stanislaw Nalecz Malachowski

Kazimierz xiaze Sapieha

Volumina Legum. Кrаkow. 1889. Т. 9. 8. 215-21

Васілевіч, Р.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, І.А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001.- С. 110—114.

 

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.