Географія Беларусі (1922)
Географія Беларусі Падручнік Аўтар: Аркадзь Смоліч 1922 |
Іншыя выданьні: Географія Беларусі |
Прадмова да 2-га выданьня.
Тры гады назад выйшла 1-е выданьне гэтае кнігі. Было яно спробаю стварэньня падручніка па географіі Беларусі, адпавядаючага найбольш гарачым патрэбам жыцьця беларускае школы. Рысы гэтае школы тады, аднак, толькі яшчэ пачыналі выяўляцца; гэта не магло не адбіцца на характары кнігі і было аднэю з прычынаў значных яе недахватаў. Ласкавыя ўвагі чытачоў кнігі і некаторых беларускіх навуковых працаўнікоў, асабліва-ж грунтоўны разбор кнігі, зроблены п. Язэпам Валадковічам, ды вельмі цэнныя наказы беларускіх навуковых і пэдагогічных установаў далі мне магчымасьць уплянаваць пераробку кнігі для другога яе выданьня. Выказуючы сваю найшчырэйшую падзяку ўспомненым асобам і ўстановам, мушу аднак адзначыць, што ня ўсё з зробленых пажаданьняў удалося цяпер здзейсьніць. Ня раз даводзілася чуць, прыкл., зразумелыя вымаганьні, каб 'Географія Беларусі' была перароблена ў падручнік для малодшых ступеняў сярэдняе школы ды для ніжэйшае школы. На гэта, аднак, плян і характар кнігі, у якой зашмат ёсьць рэчаў досіць трудных для такога веку і падгатоўкі, не дазвалялі. І ў другім выданьні кніга застаецца празначанаю найбольш для досіць ужо інтэлігентнага чытача і вучня, маючы на мэце абслужыць перад усім вучыцялеў пачаткавых школ і старэйшыя ступені сярэдніх школаў ды тэхнікумы.
Ў другім выданьні зроблена шмат пераробак, асабліва ў першым аддзеле кнігі — фізычнай географіі, які блізка таго, што напісаны нанова. Аўтар зьвярнуў асаблівую ўвагу на гэтую частку з тае прычыны, што фізычная географія з кожным годам усё больш і больш віднае мейсца займае ў географічнай навуцы, ды яшчэ таму, што матар’ял з іншых частак географіі, прыкл. з экономічнае географіі, у нашыя часы вельмі хутка старэе і траціць вартасьць. Дзеля гэтага тут прыходзіцца ўвесь час карыстацца толькі перадваеннымі фактамі і даннымі, хаця-б яны і не згаджаліся з цяперашнімі, часамі можа рабіць занадта гіпотэтычныя вывады; аб данных фізычнае географіі гэтага сказаць нельга: яны шмат трывалейшыя і пэўнейшыя. Пры ўмацаваньні аддзелу аб прыродзе Беларусі прыходзілася мне шмат карыстацца з гэткіх твораў: S. Wollosowicz. Litwa i Bialorus. Budowa fizyczno-geograficzna. Warszawa. 1920; В. Семеновъ Тянь-Шанскій. Типы местностей Европейской Россіи и Кавказа. Петроградъ. 1915; A. Rehman. Ziemie dawnej Polski i sasiednich krajow siowianskich. T. II Polska nizowa. Lwow. 1904. На гэтыя творы ёсьць адсылкі у тэксьце.
Грунтоўна перароблены і некаторыя іншыя аддзелы, асабліва этнаграфічная характарыстыка насяленьня. Драбязгі па меры магчымасьці выдзелены і надрукаваны вузейшым шрыфтам. Уведзена крыху новых рысункаў і картаграмаў; апошнія павінны прывучаць вучняў да картаграфіраваньня ўсвойваных географічных ведамасьцяў. Рысункі паходзяць найбольш са збораў Таварыства Краязнаўчага ў Варшаве, пры чым лепшыя з іх роблены з фотографіяў вядомага віленскага артыста — фотографа Яна Булгака. Апроч таго выкарыстаны некаторыя рысункі з кніг: Максимовъ — Днъпръ; Сапуновъ — Ръка Зап. Двина; Семеновъ — Верхнее Поднъпровье и Бълоруссія ды іншых. Частка рысункаў рысаваны спэцыяльна для цяперашняга выданьня.
Спадзяючыся, што паважаныя чытачы не адмовяць і ў дальнейшым перасылаць мне свае ўвагі аб кнізе, яе недахватах і пажаданых зьменах і дапаўненьнях, прашу ўсе гэтыя матар'ялы скіроўваць на адрас Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, Вострабрамская, 9. За ўсе ўвагі буду шчыра дзякаваць.
Аркадзь Смоліч
Травень. 1922
З прадмовы да 1-га выданьня (1919 г.).
Беларуская школа і курсы беларусазнаўства ня маюць ніякіх падручнікаў па географіі Бацькаўшчыны. Нацыянальны рух, шырокай ракою разьліўшыся па Беларусі за апошнія два гады, ўжо шмат церпіць ад таго, што ня толькі шырокая публіка, а навет шмат хто з маладых беларускіх працаўнікоў, ня маюць аб родным краі найпатрабнейшых ведамасьцяў і часта навет ня ведаюць, скуль іх могуць узяць. Урэшце масы беларусаў, прайшоўшых расейскія ды іншыя школы, яшчэ і дагэтуль глядзяць на родны край вачамі казённых вучэбнікаў Беларуская маладзеж даведавалася у школе толькі аб тым, што яе Бацькаўшчына - гэта нейкае адно балота; самае важнае ў ёй - гэта хвароба "каўтун", а па-за гэтым больш няма нічога цікаўнага.
Атручаная такою "навукаю" беларуская маладзеж, ка толькі станавілася на ўласныя ногі, старалася як найхутчэй уцякаць куды небудзь з Бацькаўшчыны: ў Маскоўшчыну, Польшчу, Сыбір. А і тыя, якія заставаліся у краі, працавалі найбольш для свайго толькі кутка, бо бачылі, які ён прыгожы, які багаты, як непадобен да казённых апісаньняў. Для ўсяго-ж краю працаваць баяліся, бо не маглі паверыць, успамінаючы школьную навуку, што гэты край можа быць здольным да самаістнаго жыцьця.
Вось-жа, калі-б тыя беларусы, што прачытаюць гэтую кнігу, зацікавіліся сваей Бацькаўшчынаю, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнаньне яе, ці асобных праяваў яе жыцьця, каб заахвоціліся шукаць і бачыць яё арыгінальнае хараство, дык-бы аўтар лічыў сваю працу дайшоўшай мэты. А калі-б у іх хоць крыху пабольшала замілаваньня да свае роднае многапакутнае стараны, такой простай і разам цудоўнай, навет у часы заняпаду свайго поўнай вялічу і схаваных сілаў, каб яны паверылі ў яе вялікую будучыну і дзеля будучыны гэтай шчыра працаваць і змагацца пачалі, тады-б аўтар быў папраўдзе шчасьлівы.
Агульны агляд Беларусі.
УСТУП.
правіць§1. ГЕОГРАФІЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.
правіцьНавука географіі апісуе ўсю зямлю і краіны, на якія яна дзеліцца, іхні выгляд, прыроду, насяленьне і іншыя, спатыканыя на паверхні зямлі, зьявішчы; пры гэтым яна стараецца вытлумачыць кожнае зьявішча яго сувязьзю з іншымі, ды такім чынам разгадаць тыя законы, якія кіруюць разьмяшчэньнем гэтых усіх з’явішчаў па паверхні зямное кулі. Як і кожная з навукаў, яна роўна цікавіцца і вёскамі роднае для таго ці іншага географа старонкі, і далёкімі акеанічнымі астравамі.
Чалавек, аднак, пазнае далёкае і незнаёмае, раўнуючы яго да блізкага і знаёмага. Затым-жа навет той, хто цікавіцца толькі геаграфіяю чужых краёў, павінен уперад добра ведаць географію найбліжэйшае мяйсцовасьці; павінен ведаць, далей, географію свае роднае стараны, дзе ён радзіўся, вырас, працуе, дзе ляжаць косьці яго дзядоў, дзе жыць і працаваць будуць дзеці і ўнукі яго самога, жыве той народ, з якога ён паходзіць, адным словам — географію Бацькаўшчыны. Знаючы географію свае Бацькаўшчыны, ён ужо шмат лягчэй зразумее географічныя зьявішчы якогахацякраю.
Але з паняцьцем Бацькаўшчыны ў нас зьвязуецца яшчэ і нейкае цёплае, а іншы раз і вельмі гарачае пачуцьцё да нашае роднае страны. Кожын чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну, незалежна ад велічу і хараства яе прыроды, ад яе багацьця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дарыць сваіх сыноў. Брадзячы жыхар паўночнае тундры любіць сваю суровую Бацькаўшчыну ня менш, чым жыхар яскравага, поўнага жыцьця і фарбаў, багатага паўдня. А гэткае замілавзньне (абдрукоўка) змушае нас цікавіцца родною стараною, яе рэкамі, гарамі, лясамі, местамі, як цікавяцца кожным прадметам, якога любяць.
Урэшце, гатуючыся да практычнага жыцьця, мы, ў большасці, зьбіраемся правесьці яго ў родным краі, ахвяруючы Бацькаўшчыне свае сілы. Адны з нас будуць працаваць на зямлі, другія — на фабрыцы, трэція — ў школах дый у навуцы; але кожын будзе грамадзянінам свайго краю і сынам свайго народу. Знаць прыроду краю ды іншыя яго асаблівасьці кожнаму абавязкова патрэбна хаця-бы дзеля чыста практычных меркаваньняў.
З гэтага мы бачым, як чалавеку патрэбна навука географіі Бацькаўшчыны. Кожын ведае, што для нас, беларусаў, Бацькаўшчынай ёсьць Беларусь, край, дзе мы самі жывем, дзе жыве Народ Беларускі, да якога мы належым. Географія Бацькаўшчыны для нас гэта — географія Беларусі.
§ 2. КАРТА БЕЛАРУСЬ
правіцьКалі мы захочам знайсьці і азначыць Беларусь на агульнай карце Эўропы, дык мусім ведаць, што Беларускі Народ шчыльнаю масаю засяляе вялікі прастор зямлі ў самай геомэтрычнай сярэдзіне Эўропы, на вялікай Эўрапейскай раўніне, паміж Балтыцкім і Чорным Морамі, там, дзе цякуць верхнія Дняпро, Нёман, Дзьвіна, ды іх важнейшыя прытокі, паміж 51° і 57° паўночнае шырыні і 40° ды 52° ўсходняе даўжыні ад Фэрро. На захад ад Беларусі жывуць народы — латыскі, літоўскі, нямецкі і польскі; на паўдня жывуць украінцы, а на ўсход ды на поўнач ад Беларусі — маскоўцы, або велікаросы.
Кінем цяпер вокам на карту Беларусі і пастараемся заўважыць хоць некалькі важнейшых яе лініяў. Гэта дасьць нам нейкае паняцьце аб Беларусі, як аб суцэльнасьці, і дазволіць перайсьці да сьведамага разгляду яе частак, ды паасобных зьявішчаў яё прыроды і жыцьця (гл. карту 1).
Пасярэдзіне Беларусі мы можам лёгка разгледзіць фігуру Дняпра, які разам з сваімі прытокамі выглядае на нейкае скрыўленае дрэва. Недалёка ад геомэтрычнага цэнтру Беларусі, каля месца Воршы, Дняпро заламуецца пад простым кутом (як кажуць, робіць калена); дагэтуль ён цёк на захад, цяпер-жа пачынае цякці на паўдня.
Пачатак Дняпра мы знойдзем аж на самай усходняй мяжы Беларусі: далей на ўсход ужо Маскоўшчына. Адгэтуль цячэ ён праз стары Смаленск і далей на захад аж да самае Воршы.
Спусьцімся па Дняпры ўніз ад Воршы. Пабачымо тады прыгожы Магілёў, які раскінуўся на высокіх берагох Дняпра, вусьце Бярэзіны, Сожа, Прыпяці — вялікіх прытокаў Дняпровых. Вусьце Прыпяці таксама ляжыць ужо на мяжы Беларусі, але паўднёвай. Зьліўшыся з Прыпяцяю, Дняпро цячэ ў прасторы Украіны, і яго левы прыток, Дзясна, хоць і пачынаецца ў Беларусі і цячэць у значнай частцы па усходняй яе мяжы, але ўпадае ў Дняпро ўжо на Ўкраіне. Заўважым фігуры пералічаных прытокаў Дняпра і тыя большыя гарады, што над імі, ці па суседзтву з імі знаходзяцца Гомель на Сожы, Менск на захад ад Бярэзіны, Пінск ля Прыпяці, ды Бранск над Дзясною. Дняпро разам з сваімі вялікімі прытокамі абыймае палавіну Беларусі — паўднёва-ўсходнюю. На захад ад яго ляжаць вытокі вялікіх рэкаў, што цякуць у Балтыцкае мора.
На паўдня ад Менску пачынаецца прыгожы сьветлы Нёман. Выкручуючыся, як вуж, між лясоў і гораў заходняе Беларусі, плыве ён, наагул кажучы, на захад аж да самае Горадні; абняўшы яе з двох бакоў, павяртаецца ён на поўнач і адыходзіць ад нас у Літоўскую зямлю, каб праз яе трапіць у мора. Пад Коўняю спатыкаецца ён з прыгожаю Вяльлёю. А тая, пачаўшыся на поўнач ад Менску, гэтак сама, як і Нёман, выкручуецца між лясістых узгоркаў, прыхарошуе сабою Вільню і яе цудоўныя ваколіцы, ды таксама кіруецца ў Літоўскую зямлю, каб сустрэцца там з Нёмнам.
Менск, як мы бачым, ляжыць у сэрцы Беларусі. З яго ваколіцаў па вялікім жылам-рэкам разносяцца воды ўва ўсё бакі Беларусі, ў ім крыжуюцца і экономічныя і культурныя шляхі Беларусі; за тое і стаўся ён сталіцаю Беларусі.
Паўночную Беларусь праразае Дзьвіна. Пачынаецца Дзьвіна на паўночнай мяжы Беларусі, і цячэ уперад пад Віцебск (вялікае і старое места, ляжыць вёрст 80 на поўнач ад Воршы), а адтуль, заламаўшыся блізка таго, што пад простым кутом, - пачынае плысьці на паўночны захад. Праплыўшы міма Полацку, гэтае калыскі старое беларускае дзяржаўнасьці, ды міма грознае крэпасьці Дзьвінску, яна ўваходзіць у зямлю Латышоў, а праз яе даходзіць да мора, да Рыжскае Затокі.
Малюнак
На самым паўночным усходзе мяжа Беларусі даходзіць да верхняе Волгі пад Ржоваю, а якраз на процілежным баку Беларускае Зямлі, па паўднёвым яе захадзе, да беларускіх межаў прытыкаецца шырокі, балоцісты Буг. З нетры Белавежскіх лясоў выпаўзае да яго на спатканьне Нарва з сваім прытокам Бабром. Ужо на захад ад Беларусі, ў Польскай зямлі, зьліваюцца яны разам. І тут, як на ўсходзе, беларус заняў вярхоўі вялікіх рэкаў, пакідаючы нізы іншым народам.
Над Бугам стаіць Берасьце, моцная да нядаўных часоў крэпасьць, а ля Нарві - вялізарнае места Беласток, наибольшае фабрычная места Беларусі.
Заўважыўшы згруба рысы пералічаных галоўных рэкаў Беларусі, ды важнейшых яе местаў, бяз клопату патрапім мы абвесьці, хаця-б прыблізна, прастор Беларусі на карце Эўропы. Перад нашымі вачыма вырысуецца нейкая масыўная фігура, крыху прыпамінаючая трапэцыю, ці можа сякеру. Зьмераўшы яе ўдоўжкі мы даведаемся, што Беларусь цягнецца з усходу на захад каля 700 верст; зьмераўшы ўпоперак - атрымаем каля 550 вёр. А ўсяго прастору Беларусь займае каля 300.000 квадратных вёрст.
§3. ПРАСТОР І НАСЯЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСІ Ў ПАРАЎНАНЬНІ З ІНШЫМІ КРАЯМІ.
правіцьПрастор, які займае Беларусь, як бачым, немалы. Перавёўшы на дзесяціны гэта будзе каля 30 міліёнаў дзесяцін. Сярод культурных краёў ня шмат ёсьць такіх, якія-б мелі зямлі больш, чым мае Беларусь: большая частка дзяржаваў у Эўропе займае меншы прастор.
Цікава, што роўна з Беларусяю, а часамі й менш зямлі маюць такія навет народы, якія лічацца цяпер найдужэйшымі (калі ня лічыць, ведама, іхніх калёніяў), як прыкл. Англія (314 тыс. кв. клм.), Італія (257 тыс. кв. клм.). Наагул, больш за Беларусь зямлі маюць усяго толькі 10 эурапейскіх дзяржаваў. Нямеччына мае зямлі ў 1½ разы больш, Францыя ў 2 разы, гэтак сама блізка і Украіна, а Маскоўшчына (лічачы толькі прастор, заселены самымі маскоўцамі) — ў 6 разоў большая за Беларусь.
З другога боку некалькі дзесяткаў эурапейскіх дзяржаваў маюць зямлі па менш за Беларусь. Грэцыя і Чэхія маюць аж у 2 разы менш зямлі, чым у нас, Баўгарыя — ў 3 разы; а нашыя суседзі Латвія, Літва і Эстонія — ў 5-7 разоў меншыя за Беларусь; урэшце Голяндыя і Бэльгія меншыя па прастору за Беларусь у 10 разоў.
Шмат зямлі ёсьць у Беларусі, ды рэдка народ у ей жыве. Большая часьць зямлі ляжыць у нас пад бесканечнымі лясамі, пад дзікім балотам. Ворнае зямлі ў нас ня шмат, дый на тэй, якая ёсьць, гаспадарыць наш земляроб блага, бо ляпей ня ўмее. Вось-жа і жыло на ўсім прасторы Беларусі перад вайною ўсяго толькі 14 міліёнаў людзей. Праўда, насяленьне ў нас дужа шыбка прырастае, — за 5 гадоў прырастае яно на 1/10 (па 2% ў год). Дык, калі-б усё было спакойна, цяпер на Беларусі было-б мо якіх 16, калі ня больш, міліёнаў насяленьня. Але здарылася вайна, шмат беларусаў загінула ў бітвах, ад хваробаў і ран, шмат разсыпалася па сьвеце, а найбольш, бо нешта аж каля 3 міліёнаў, людзей, было выселена расейскім урадам з Заходняе Беларусі — ў глыбіню Расеі, ў бежанства. Вось-жа гэтыя прычыны зрабілі тое, што цяпер у Беларусі жывець не 16 міліёнаў, а, як аблічаюць некаторыя аўтары, ўсяго толькі каля 10 міліёнаў жыхараў.
У Заходняй Эўропе, пры тамашняй гушчыні насяленьня, на гэткім прасторы жыло-б можа міліёнаў 40—50, калі ня больш народу.
Дзеля гэтага па ліку насяленьня эўрапейскія дзяржавы ўжо ня ў 2 разы большыя за Беларусь, а ў 3, 4 і 5 разоў; Нямеччына-ж большая навет у 6 разоў (мае каля 60 міл. насяленьня). Англія мае жыхараў у 5 разоў больш, Францыя і Украіна — ў 4 разы, Італія ў 3 разы, Румынія ў 1½ разы. Аднак Чэхія і Югославія маюць насяленьня блізка што роўна з Беларусяю (11-12 міл.) Іншыя-ж эўрапёйскія краі маюць насяленьня шмат менш за Беларусь: Грэцыя, Швэдзія, Голяндыя, Баўгарыя — ў 2 разы, Фінляндыя, Літва — ў 3-4 разы менш, а Латвія, Эстонія ды інш. ў 7-10 разоў менш. Значыць па агульнаму ліку жыхараў Беларусь таксама досіць высака стаіць у сьпісе эўрапейскіх краёў — прыблізна на 12 мейсцы.
За тое збоку гушчыні насяленьня Беларусь стаіць далёка за перадавымі культурнымі старонамі Эўропы. У Беларусі на 1 кв. вярсьце, кругом бяручы, жыве усяго каля 30-35 чалавек. Радзей, чым у Беларусі, народ жыве вось у якіх краёх Эўропы: Маскоўшчыне, Латвіі, Эстоніі, Швэдзіі, Фінляндыі і інш. У Фінляндыі на 1 кв. вярсьце жывець усяго 10 чалавек. Аднак старонка гэтая вельмі культурная, дый людзі там багата жывуць. А гушчыня невялікая выходзіць затым, што шмат прастору займаюць вялікія вазёры ды горы, ды яшчэ паўночная тундра, саўсім блізка бязьлюдная, якая належыць да Фінляндыі.
Але-ж і ў Беларусі, каб ня лічыць бязьлюдных прастораў, занятых нашымі вялізарнымі палескімі балотамі ды пушчамі, дык бы гушчыня насяленьня выйшла-б большая. Усё-ж гушчыню насялення ў Беларусі прыходзіцца прызнаць малою.
Некаторыя вучоныя думаюць, што малая гушчыня насяленьня была галоўнай прычынаю палітычнага і культурнага заняпаду Беларусі; і ў гэтым, здаецца, шмат праўды.
§ 4. АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ І ПАЛІТЫЧНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСКАЕ ЗЯМЛІ.
Перад вайною 1914 году ўся Беларусь наляжала да Расеі і была падзелена на губэрні ды паветы. Усіх беларускіх паветаў было 62-65. Яны ўваходзілі у склад губэрняў: Віленскае, Віцебскае
Малюнак Горадзенскае, Менскае, Магілёўскае, Смаленскае і Чарнігаўскае. Апроч гэтага і некаторыя сумежныя паветы іншых губэрняў наляжалі да Беларусі.
Міравыя умовы, якімі закончылася вайна, што вялася праз 6 гадоў на нашай зямлі, падзялілі Беларусь паміж 5-ма дзяржавамі. Латвія атрымала пагранічныя землі ў паветах Дзьвінск Ілукштанскім, Дрысенскім, Люцынскім і Себежскім, усяго каля 6 тыс. кв. вёр. з 150 тыс. беларускага насяленьня. Паўночна-заходняя частка Беларусі (Віленшчына) адыйшла была да Літвы, але цяпер занята Польшчаю. Тут больш міліёна людзей на 30 тыс. кв. вёр. Усяго-ж пад Польшчаю цяпер фактычна ёсьць больш 100000 кв. вёр. прастору, а значыць цэлая траціна Беларусі. Да таго-ж гэта якраз заходняя частка Беларусі, якая перад вайною была найбольш культурнаю, густа населенаю і сьведамаю нацыянальна. Цяпер-жа жыве тут усяго каля 3.000.000 людзей.
Шэсьць центральных паветаў Беларусі: Менскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Бабруйскі, Мазырскі і Слуцкі твораць у данным часе самастойную рэспубліку, знаходзячуюся ў фэдэрацыі з Расеяю, Савецкую Беларусь. Займае яна прастору каля 50 тыс. кв. вёрст і мае больш як 1½ міліёны насяленьня. Гэта аднак ёсць толькі шостая частка ўсяе Беларусі. Уся ж Усходняя Беларусь да гэтага часу злучана безпасярэдна з Расеяю. Па свайму прастору і ліку насяленьня гэтак частка большая, ды, здаецца, мала што меншага ад усіх іншых частак Беларусі, ўзятах разам, (гл. карту 2).
Такі палітычны падзел Беларусі не апіраецца ні на якія геаграфічныя асновы. Межы новых дзяржаваў праведзены па жывому целу Беларусі, дзелячы краіны, якія найцясьцей зьвязаны між сабою і прыроднымі і экономічнымі і культурна-гістарычнымі варункамі, ня кажучы ўжо аб тым, што ўсе яны наймацней звязаны з боку этнографічнага, бо ўва ўсіх пяцёх кавалках, на якія парэзана Беларуская Зямля, жывець адзін і той самы Беларускі Народ.
Дзеля такое штучнасьці сучаснага палітычнага падзелу Беларусі мы ня будзем браць яго пад увагу ў дальнейшым выкладзе. Але трэба сказаць, што і даўнейшыя адміністрацыйныя дзяленьні Беларусі, гэтыя расейскія губэрні ды навет паветы, таксама былі досыць штучнымі творамі. Суцэльныя з усіх паглядаў краіны. Яны рэзалі на часткі, а злучалі разам саўсім непадобныя да сябе мясцовасці. Дзеля таго, аднак, што дагэтуль усе навуковыя данныя аб Беларусі адносіліся да даўнейшых расейскіх адміністрацыйных адзінак (паветаў), мы, апісуючы: Беларусь, тымчасам змушаны будзем таксама апірацца на гэтых адзінках. Мы будзем найчасцей апісаваць асобныя паветы, зграмаджуючы іх у буйнейшыя адзінкі на аснове іхняе прыроды ды іншых адзнакаў.РАЗЬДЗЕЛ I.
правіць§ 5. АГУЛЬНЫЯ ЎВАГІ АБ ПРЫРОДЗЕ БЕЛАРУСІ.
правіцьПрырода Беларусі ня вызначаецца гэткаю яскравасьцяю фарбаў, зьменнасьцяю вобразаў і ня робіць, можа, на староньняга чалавека гэткіх моцных уражаньняў, як прырода шмат якіх краёў тропічных, горных, ці прыморскіх. З гэтага боку яна мае шмат супольнага з краямі Усходняе Эўропы; лежачы на раўніне, ў досіць халодным ужо клімаце, гэтыя краі, раўнуючы прыкл. да Заходняе ды Паўднёвае Эўропы, адзначаюцца аднавобразнасьцяю свае прыроды, сваіх краявідаў.
Шмат якія вялікія ды грозныя зьявішчы прыроды, як прыкл. трасеньні зямлі, вульканы і інш. у нас саўсім не здараюцца. Не пабачым мы ў сябе і высокіх гораў, бязьмежнага мора, пустыні; хочучы ўгледзіць гэтыя зьявішчы мы павінны будзем ехаць у суседнія з намі краі, а то навет і далей.
Гледзячы на нашую старану з вышыні птушынага лёту, мы ўбачым аграмадную, ў большасьці лясістую раўніну. Захад і поўнач яе вышэйшыя, з моцна няроўнаю, узгоркаватаю паверхняю зямлі; поўдзень-жа Беларусі ўяўляе з сябе балоцістую роўную нізіну. Сярод зялёных пушчаў ды пяшчаных узгоркаў блішчаць люстры нязьлічоных вазёраў. Серабрыстыя йстужкі вялікіх рэкаў прарэзуюць край ува ўсіх кірунках. Ад сярэдзіны Беларусі яны разьбягаюцца ў два бакі, нясучы свае воды ці то ў Чорнае, ці ў Балтыцкае Мора, якія відны далёка за межамі Беларусі, за Украінскай ды Літоўскай і Латыскай зямлёю.
Гэта выглядае наш край здалёку, ды з птушынага лёту. Зблізка выглядае ён іначай. Таго, хто ўгледзіцца ў прыроду Беларусі, ўслухаецца ў яе жыцьцё, каго ахопіць яна сваімі тонамі і настроямі, той зьдзівіцца багацьцю і зьмястоўнасьці яё формаў, глыбіні і значнасьці яе зьявішчаў. Прыроду паўночнае Беларусі, якая дала натхненьне Міцкевічу, ў кожным разе нельга лічыць аднастайнаю. Краявіды адзін за аднаго прыгажэйшыя зьмяняюцца тут вельмі хутка, мала што ня з кожным заваротам дарогі, кожным узгоркам і лагчынаю.
Паўнёвая, нізінная Беларусь, больш аднастайная, захапляе таёмнаю шырачынёю сваіх вобразаў, а часта дзікім і некранутым характарам свае прыроды.
Беларусь, як мы ўжо заўважылі, абыймае верхнія часткі вадазборнікаў некалькіх вялікіх рэкаў Эўропы: Дняпра і яго прытокаў, Нёмна, Вяльлі, Дзьвіны, Нарві і ін., але не займае ні аднае ракі ў цэласьці аж да яе вусьцяў, ня мае доступу да мора. Гэта, бязумоўна, мела свае палітычнае значэньне ў гісторыі Беларусі. Але ня трэба забывацца, што такое палажэньне Беларусі на скрыжаваных між сабою вададзелах Эўропы, павінна было вёльмі моцна адбіцца і на прыродзе Беларусі, надаючы ей шмат характэрных рысаў ды рэзка адзначаючы яе ад прыроды якраз найбольш блізкіх і суседніх краёў, як прыкл. Латвіі і Ўкраіны.
У далейшым мы ня раз пераканаемся, што прырода Беларусі на ўсім яе вялізарным прасторы мае шмат супольных характэрных адзнакаў, якія адрожнююць яе ад прыроды суседніх краёў. Гэта адносіцца і да беларускіх рэкаў, і ўзгоркаў, і да беларускага краявіду, і нашага ў меру мягкога клімату, і ўрэшце жывое прыроды.
Разгляд прыроды Беларусі мы пачнем з апісаньня будовы й выгляду паверхні зямлі ў Беларусі, ад якіх моцна залежаць усе іншыя бакі жыцьця нашае прыроды.
§ 6 ВАЖНЕЙШЫЯ ТЫПЫ БЕЛАРУСКІХ КРАЯВІДАЎ.
Пераяжджаючы праз Беларусь уздоўж і ўпоперак яе, мы будзем бачыць шмат краявідаў - і падобных да сябе, і вельмі розных між сабою. Разгледзім больш характэрныя з іх.
На паўдня ад мяжы Беларусі, ўжо ў Украіне, ляжаць стэпы. Тамака, як выйсьці ў поле, перад вачамі адкрываюцца вялізарныя роўныя і бязьлесныя прасторы; бывае, што нідзе і дрэўца не пабачыш, ані ўзгорачка, да якіх мы гэтак прызвычаіліся ў Беларусі. Роўнае, як стол, поле йдзе ў даль, аж пакуль ня зьліваецца з небам, аж да самага гарызонту. І толькі дзе-ня-дзе трапляюцца глыбокія, з вельмі стромкімі, проста навет стацьцявымі берагамі, - равы - яры, якіх папракопавала вада, што зьбіралася з гэнага вялізарнага поля - стэпу.
Равы гэтыя бягуць да рэчкі, якая плыве па шырокай даліне, адгранічанай з абоіх бакоў высокімі ды стромкімі сьценамі-берагамі, на версе якіх сьцелецца роўнае стаповае поле. Глянуўшы зьнізу, ад рэчкі на тыя сьцены-берагі, здаецца, што гэта такія самыя горы, як і ў нас бываюць; іхняя вышыня даходзіць іншы раз да сотні і больш сажанёў. Але гэтак выдае толькі зьнізу: узышоўшы на такую "гару" мы пабачым вакола сябе ўсё тое самае стаповае роўнае поле. Між іншым ведаем мы ўсе добра, што ў стапох зямля вельмі ўраджайная; ляжыць там таўсты пласт чарназёму, па аршыну, дый больш таўшчынёю, дык яго і гнаіць ня трэба, і ўсё роўна збожжа родзіць, як ня трэба ляпей.
У Беларусі нідзе мы такіх стэпаў ня знойдзем, бо пачынаюцца яны якраз за нашаю мяжою, за р. Дзясною. На наш бок Дзясны праўдзівых стэпаў ужо няма; ёсьць толькі ў пауднёвай ды асабліва ў паўднёва ўсходняй Беларусі, ў Чарнігаўшчыне гэт. зв. лесастэпы. Там, дзе яны цяпер знаходзяцца, некалісь так сама ляжалі бязьлесныя стэпы. Але з часам пакрысе сталі зьяўляцца маленькія зарасьнікі ліставых дрэваў; з зарасьнікаў пасьля павырасталі гаі ды лясы, і на мейсцы даўнейшага стэпу запанаваў лес. Вільгаці тут і раней было больш, чымся ў паўднёвым стэпу (бо бліжэй да мора), а як пайшлі лясы, дык яшчэ яе пабольшала. Вада павыкопавала шмат новых яроў і павыпаласкавала з чарназёму шмат яго частак, найбольш пажыўных для расьлінаў. Чарназём зрабіўся значна бяднейшым. У нашыя часы лясоў тых ня шмат ужо засталося; але ўсё-ж ня там, то там выгляне зялёны гаёк з старымі дубамі, яварамі, ды ляшчынаю. А ў ярох, ды паразмываных шырокіх рачных далінах залягаюць на вялізарных прасторах пескавыя грунты, на якіх парасьлі вялікія хваёвыя бары. Большая частка зямлі тут абернта пад поле і трэба сказаць, што хаця тут зямля і бяднейшая, як чарназём, але ўсё-ж збожжа на ёй добра родзіць і гаспадары там жывуць нябедна. Цікава адзначыць, што тут на палёх мы ня сустрэнем каменьняў.
Перанясемся цяпер думкаю з нашага Чарнігаўскага Лесастэпу на другі канец Беларусі, ў Віцебшчыну.
Жыхару пауднёвай Беларусі адразу бузе здавацца, што ён трапіў у праўдзівы горны край. Куды ніглянь усё горы ды горы. Едзеш па дарозе, дык усё або пад гару, або з гары; рэдка-рэдка здарыцца поўвярсты роўнае дарогі. Каменьня тут усюдых як-бы насеяў хто: ляжыць яно і паасобку, і цэлымі грудамі-крушнямі, а то дык і вялікае поле скрозь бывае завалена камеьнем; асабліва шмат яго на ўзгорках. Узгоркі тут рэдка бываюць стромкімі. Найчасцей яны памалу падыймаюцца над далінамі, а зьверху роўныя, гладкія, быццам рукою прыгладжаныя. Узгоркі звычайна бываюць паабрастаўшы мяшаным лесам; дзеля гэтага на гарызонце вока заўсёды ўпіраецца ў лес.
І лагодныя узгоркі, і зялёныя лясы, робяць краявіды гэтае старонкі дужа прыгожымі. Але найлепш прыхарошуюць іх сьветлыя вазёры, што ляжаць між узгоркаў, і якіх тут ёсьць бяз ліку; увесь край чыста зрэзаны гэтымі вазёрамі (рыс. 3). Дарога іншы раз мусіць дзесятак вёрст круціцца паміж іх, каб выйсьці на другі бок возера, што ляжыць можа за якую вярсту. Прыемна жыць у гэтым прыгожым краю, але нялёгка гаспадарыць.
Так і край гораў, каменьня і вазёраў называюць морэнным краем.
А вось яшчэ адзін абразок, які вельмі часта можна сустрэць у Беларусі. Ня дужа вялікая, роўненькая і палянка. Навакола, як вокам сягнуць, стары хваёвы бор. У рагу палянкі з бору выплывае рэчка, ля рэчкі стаіць шэрая вёска, а ад яе па ўсёй палянцы цягнуцца роўныя зялёныя шнуры сялянскага збожжа. Ніводнага ўзгорка, - ўсё роўна, як у стэпу. Але няма і тых яроў, ды рачных далінаў з стромкімі берагамі. Тутака рачное даліны саў
сім блізка ня знаць, а ў рацэ воды - роўна з берагамі. Ціха цячэць гэтая вада па нязначнаму спаду, аж пакуль яе што не затрымае. А як задзержыць яе што, яна шырака разальлецца і зробіць на мейсцы поля ды ўзьбярэжнае сенажаці балота. Гэткія балоты, бывае, цягнуцца праз дзесяткі вёрстаў (рыс. 4). Травы на іх расьце досіць; Праўда трава гэтая благая, але ёсць яе шмат. гаспадары цярэбяць лазу, ды бярэзьнік, якімі хутка абрастаюць гэткія балоты, крыху іх падсушуюць, праводзячы канавы, і гэткім чынам уздоўж рэк зьяўляюцца вялізарныя палескія сенажаці. На полі зямля тут усюдых вельмі лёгкая, пясок. Ураджай з яе малы, дык гаспадары найбольш увагі зьвяртаюць на сенажаці ды гадоўлю скаціны.
Часамі бывае, лясы высякаюць. Тады далёка-далёка, як вока сягне, відна ўсё тая самая раўніна з роўнымі паяскамі ніваў ды абшырнымі балотнымі сенажацямі, аж пакуль недзе на гарызонце за шмат вёрстаў не пакажацца палоска лесу.
Гэты край пяшчаных раўнінаў, паросшых хваёвымі барамі, і вялізарных балотаў ды балоцістых сенажацяў, называюць палесьсем. Мы разгледзілі такім чынам тры найбольш тыповыя беларускія краявіды: лесастэп, морэнны край і палесьсе. Трапляюцца ў Беларусі яшчэ і іншыя досіць характэрныя краявіды; аб іх будзе гутарка пазьней. Цяпер глянем, як у навуцы растлумачана, адкуль і якім чынам стварыўся гэткі выгляд наше зямлі.
Малюнак.
§7. ЛЯДАВІКОВЫ ПЭРЫОД ГІСТОРЫІ НАШАЕ СТАРАНЫ.
У далёкай мінуўшчыне, шмат тысяч гадоў назад бы ў такі час, калі ва ўсёй паўночнай Эўропе стала шмат халадней, чым, прыкл., ёсьць цяпер. Адначасна з гэтым праз тысячы гадоў бязупынна ліліся дажджы, ішоў сьнег. Дзякуючы гэтаму ў паўночнай горных краёў, у Фінляндыі ды Скандынавіі (Швэдзія) і Норвэгія), павырасталі вялізарныя масы лёду, па некалькі сот сажняў таўшчынёю. Тым часам дажджы ўсё ліліся, нарасталі зьверху ўсё новыя лядавыя горы і націскалі на тыя, што стварыліся ўперад. З гэтае прычыны маса лёду кранулася і памалу папаўзла на паўдня, адрываючы ад скалаў большае і меншае каменьне, якое, мяшаючыся з лёдам, пераціралася на пясок. Шмат каменьня ляжала зьверху на лёдзе, шмат было ў сярэдзіне, шмат валок гэты, як яго называюць, лядавік пад сабою каменьня, ды пяску, гліны і іншага перацёртага матар'ялу; апрача таго перад сабою лядавік
Малюнак сунуў найбольшае каменьне, ды было яго шмат і па бакох ці берагох гэнага лядавіковага мора (рыс. 5).
Малюнак
Рыс. 5. Адзін з сучасных лядавікоў. Наперадзе рысунку - лядавіковы паток, які прабіваецца праз каменне канцавое морэны.
Усё гэтае каменьне, пясок, гліну называюць морэнаю. Тая морэна, якую лядавік пхаў перад сабою называецца канцавою морэнаю; тая, што была падысподам лядавіка падысподняю (доннаю) морэнаю.
Праз шмат вякоў поўз ляданік на поўдня, аж у канцы дапоўз і да Беларусі, ды ўсю яе накрыў. Увесь край счэз пад аднастайнаю посьцілкаю бруднага, перагружанага фінляндзкім каменьнем, лядавіка. Папоўз ён і яшчэ далей і заняў частку Украіны; наогул пад лядавіком апынулася ўся паўночная Эўропа; усяго да 6 міл. кв. вёрст было ім пакрыта.
Доўга была схавана зямелька нашая пад лядавою вопраткай пакуль не вярнуліся цяплейшыя гады. Тады лёд пачаў пакрысе растапляцца; на паўдні ён хутка ўжо зусім зыйшоў. На Беларусі асабліва паўночнай, ён крыху даўжэй затрымаўся, але праз нейкі час пачаў з пад яго аслабяняцца і Беларускі прастор. Калі мы ўздумаем, якія паводкі бываюць у нас вясною з таё прычыны, што растае пласт сьнегу ўсяго некалькі вяршкоў таўшчыні, дык зможам сабе ўявіць, што сталася, калі пачала таяць маса лёду, таўшчынёю на некалькі сот сажанёў. Зразумела, што выйшла без меры шмат вады і вада гэтая рынуляся кудою толькі магла, і па вольным ад лядавіка прасторы, і падысподам самога лядавіка, каб трапіць у моры ды акеаны. Па ўсёй Беларусі пацяклі вялізарныя лядавіковыя рэкі, якія папракопавалі сабе глыбокія, шырачэнныя даліны, добра значныя і да нашага часу (лядавіковыя даліны).
Спачатку лядавікавыя воды ня мелі пэўнага стоку. На паўдня ад Беларусі, у Украіне, ляжаць Валынскія (ці, як кажуць, Аўратынскія) Горы. Гэныя горы задзержавалі сток вады на паўдня і яна стала перад імі, творачы вялізарнае возера, ці, як называюць яго часамі, Гэродотавае Мора. Возера гэтае заняло блізка што усю паўднёвую Беларусь. Лішкі вады з яго сьцякалі найбольш на захд, уздоўж паўднёвага краю, лядавіка, творачы сабою вялікую раку, якая праз Польшчу і Нямеччыну несла свае воды аж ў самае Нямецкае Мора.
Такім самым спосабам, як на паўдні, стварыліся вялікія лядавіковыя вазёры і ў іншых мяйсцох Беларусі, прыкл., каля Полацку - Полацкае возера, таксама - на тым мейсцы, дзе цяпер Налібоцкая Пушча, далей - у паўднёвай часьці Ігуменскага павету і г. д.
Зыходзячы з Беларускае Зямлі лядавік пакідаў па сабе значныя сляды. Уся морэна - маса пяску, гліны, каменьня і цэлыя навет скалы, якія нёс с сабою лядавік, засталася на мейсцы і пакрыла ўсю Беларусь досіць таўстою карою часамі сажанёў да 50-х таўшчыні. За той час, які нас дзеліць ад лядавіковага пэрыоду, з гэтаю морэнаю зрабіліся вялікія зьмены. Пад уплывам вады, марозаў і паветра скалы пашчапаліся на каменьне, каменне паразвалівалася на жарству, а з жарствы зрабілася марэнная гліна.
Мы ведаем, што робіцца з такою глінаю, калі яе раскалаціць у бягучай вадзе. Вада замуціцца і пацячэ далей, але заразжа муць з яе пачне асядаць. У гліне, як ведама, ёсьць пяшчынкі і ёсьць глей. Пяшчынкі і большыя і цяжэйшыя, вадзе трудней іх трымаць на сабе і яны хутчэй асядуць. А глей - лёгкі і яго вада можа далека занесьці; ў канцы-ж і ён таксама недзе у іншым мейсцы асядзе. Гэтак звычайна бягучая вада дзеліць морэнную гліну на пясок і глей.
З пад лядавіка на паўдня цяклі нязьлічоныя рэкі і ручаі ўзмучанае вады, якая, дзякуючы свайму борздаму цячэньню, размывала, захапляла і цягнула з сабою масы морэннае гліны, створанае лядавіком. Трапляючы ў Гэродотавае Мора, ці ў якое іншае возера, ўзмучаная вада рэкаў пачынала цякці вельмі памалу і дзеля таго з яе тут асядаў пясок. Гліністыя-ж часткі вада несла далей.
З лядавіка ўвесь час дзьмулі вятры, якія спускаючыся ўніз, на вольныя ад лядавіка прасторы, рабіліся цёплымі і сухімі, - гэтак сама, як і цяпер бывае з вятрамі, што дзьмуць з высокіх горных краінаў (фены). Гэтыя вятры абсушылі ўсю незанятую лядавіком і вадою паверхню і адложаныя на ёй морэныя матар'ялы, ды навет перасушылі іх. На тым мейсцы, дзе яшчэ нядаўна былі лядавыя горы, зрабілася цяпер сухая бязводная пустыня. Вецер дакончыў тую работу, якую была пачаўшы вада. З морэннае гліны ён выдзьмухаў усе лягчэйшыя, гляістыя часткі і зрабіў з іх безпрасьветныя хмары пылу, якіх увесь час гнаў на паўдня. Тамака, найбольш за Дзясною, дзе цяпер украінскія стэпы, пыл гэты асядаў на зямлю; цягнулася гэтая справа дужа доўга і праз гэты час тамака павырасталі таўстыя пласты гэнага пылу, якога вучоныя назвалі па нямецку лёссам (lóss). На ім хутка парасьлі буйныя стаповыя травы, бо ў лёссе ёсьць шмат пажывы для расьлінаў. Год-у-год адміраючы і перагніваючы стаповая расьліннасьць зрабіла верхні пласт лёссу чорным, чарназёмам.
Шмат дзе і ў нас, у паўднёвай Беларусі, асядаў лёсс і на ім тварыліся стэпы і чарназём, праўда не такі багаты, як у Ўкраіне. Лёсс ляжыць у нас цяпер у Чарнігаўшчыне, Наваградчыне ды ў іншых мяйсцох паўднёвае Беларусі, найбольш астравамі сярод пластоў іншага паходжаньня. У даўнейшыя часы, абкружаныя з усіх бакоў непраходнымі пушчамі, гэтыя астравы стэпу мусіць былі першымі мейсцамі, дзе пачынала разьвівацца земляробства. Праўда, большая частка нашых стэпаў пазарастала пасьля лесам і на ей стварыўся вышэйапісаны лесастэпавы краявід.
Там, дзе пасьля лядавіка пазасталіся канцаыя морэны дзе морэннага матр'ялу пазасталося найбольш, там ні вада ні вецер не змаглі зраўнваці мяйсцовасці (рыс. 6). Праўда каменьне зьверху праз шмат гадоу парзсыпалася на жарству і гліну, на якіх сталі расьці дрэвы і трава. Вада і вецер, хаця і адкопавалі ўсё новае і новае каменне і размывалі гліну, але расьлінная адзежа значна стрымлівала іхнюю работу. На мейсцы безканечных грудаў каменьня зьявіліся прыгожыя лясістыя ўзгоркі; у глыбокіх лагчынах між іх заляглі светлыя вазёры; каменная пустыня канцавое морэны абярнулася ў харошы морэнны край.
Канцавыя морэны паказуюць нам тыя мейсцы, дакуль дапоўз лядавік, або ён на даўжэйшы час спыняўся (тамака таксама павінны былі адлажыцца значныя масы морэных матар'ялаў). Варта заўважыць, што лядавік яшчэ некалькі разоў пасуваўся быў на паўдня, раскідаючы ўсё ў новых мяйсцох канцавыя марэны; толькі ніколі ўжо лядавік не захапляў гэткіх вялікіх прастораў, як першы раз; лічаць, прыкл., што другі раз ён заняў толькі паўночна заходнюю Беларусь да Віцебску і Менску. Відаць, пры тым, што ён ужо поўз не аднэю суцэльнаю масаю, а шырачэннымі лядавымі рэкамі ці языкамі; пасьля яго пазаставаліся канцавыя морэны ў форме вялізарных падковаў, якія распасцерліся на сотні вёрстаў. Там, дзе лядавік адлажыў толькі сваю падысподнюю морэну, мяйсцовасьць мае выгляд раўніны.
Выява
Матар'ялы, якія складаюць падысподнюю морэну, моцна перацёртыя і згладжаныя лядавіком; гэта найбольш - пяскі і гліны з дробным каменьнем. 18 Тыповым прасторам, дзе лягла падысподняя морэна ёсьць Лідчына (на захадзе Беларусі).
Пакрысе высыхалі і лядавіковыя вазёры. Гэродотавае мора, названае так затым, што аб ім успамінае ў сваіх творах Гэрадот, грэцкі вучоны, які жыў 2400 гадоў назад, відаць істнавала ня так навет даўно[1]; цяпер яго ўжо няма, толькі некалькі невялікіх вазёраў (воз. Князь, Выганоўскае і інш.), засталіся вялізарныя балоты, што ляжаць уздоўж р. Прыпяці, ды пескавыя прасторы Палесься, што былі некалісь ягоным дном. Такія-ж сьляды пазаставаліся і па іншых лядавіковых вазёрах.
§ 8. БЕЛАРУСЬ У СТАРЭЙШЫЯ ГЕОЛЁГІЧНЫЯ ЭПОХІ.
Пад лядавіковымі пластамі ў глыбіне зямлі ляжаць пласты, якія стварыліся раней, найбольш у тыя геолёгічныя эпохі, калі на прасторах Беларусі бушавалі марскія хвалі. Трэба адзначыць, што пласты, адносячыяся да розных геолёгічных эпохаў, ляжаць у нас саўсім блізка горизонтальна, роўна, Прычына гэтага тая, што значных горатворчых працэсаў на прасторах Беларусі не адбывалася ад самых даўных часоў — ад архэйскае эпохі. Толькі тады, магчыма, што былі нейкія сфалдаваньні зямное кары і ў нас, але на працягу міліёнаў гадоў, якія нас дзеляць адтае эпохі, гэтыя сфалдаваньні былі паразмываныя і зраўнаваныя, і ўплывы іх на выгляд паверхні Беларусі зрабіліся нязначнымі. У пазьнейшыя-ж часы адбываліся, дый цяпер адбываюцца, толькі дужа павольныя падняцьці, ды апусканьні асобных краінаў у Беларусі, г. зв. эпірогенэтычныя рухі зямное кары, пры якіх горызонтальнасьць пластоў не зьмяняецца[2]. Дзякуючы гэтым рухам прастор Беларусі быў некалькі разоў заліваны морам і некалькі разоў аслабаняўся з пад яго.
Даўнейшыя марскія пласты ў нас вельмі мала дасьледжаны; можна сказаць, што з боку геолёгічнага нашая Бацькаўшчына ёсьць краем невядомым, бо тыя ведамасьці, якія мы маем у гэтай справе, — і невялікія, і выпадковыя. На гэта было некалькі прычынаў. Марскія пласты ляжаць у нас пад тоўстым лядавіковым пакрыцьцем, і, да таго-ж, ляжаць горызонтальна, а значыць выходзяць на верх толькі вельмі рэдка, — ў якіх небудзь асабліва глыбокіх рачных далінах, ды яшчэ, калі лядавіковае пакрыцьцё часамі выпадкова не асабліва таўстое, або навет яго саўсім няма, як, прыкл., на паўднёвы-захад ад Горадні. Звычайна-ж, каб дакапацца да марскіх пластоў, трэба зьнімаць не-калькі дзесяткаў сажанёў лядавіковых матар’ялаў, рабіць значныя высілкі і выдаткі. У тых палітычных варунках, у якіх мы жылі дагэтуль, ня было магчымасьці правесьці шырэйшых геолёгічных дасьледаў; толькі некаторыя паветы выпадкова лепш дасьледжаныя стараньнямі асобных людзей, або самаўрадаў, прыкл. — Наваградзкі павет, Смаленшчына і г. д.
Акад. Карпінскі выпадкова адкрыў у Ігуменскім пав., каля в. Раванічаў выхад марскіх асадаў Кэмбрыйскае эпохі (гл. рыс. 7). Гэта дало магчымасьць зрабіць вывад, што у часе гэтае найстарэйшае эпохі паверхня зямлі ў Беларусі была значна паніжэла, дзеля чаго з Захаду надыйшло мора і пакрыла блізка што ўсю Беларусь. Мора гэтае было няглыбокае; трывало яно яшчэ і ў Сылюрскую эпоху, ў канцы якое паверхня Беларусі паднімаецца, асабліва з усходняга боку, і ўрэшце ўся Беларусь выходзіць з пад вады.
У другой палавіне чарговае Дэвонскае эпохі мора ізноў находзіць на Беларусь, але цяпер ужо з паўночнага ўсходу, з Маскоўшчыны (Тіманскае мора). Залівае яно паўночна-усходнюю частку Беларусі і застаецца там яшчэ і праз частку Вуглявое эпохі.
Рыс. 7. Геолёгічная карта Беларусі,
подлуг Siеmirаdzkiя і Семенава). КМВ — выхад кэмбрыйскіх пластоў.
Толькі у канцы Вуглявое эпохі Беларусь робіцца сухаземлем; сухасьць клімату не дала аднак магчымасьці стварыцца значнейшым пластом каменнага вугля. Так сама не зачапляюць Беларусь і моцныя горатворчыя процэсы, якія ў гэтым часе адбываюцца ў Заходняй і Сярэдняй Эўропе.
Дэвонскія пласты пакрываюць усю паўночную Беларусь; заложаны яны найбольш звапнякоў і долёмітаў (Аршанская вапна — гл. ніжэй). На паўночным усходзе, каля самае ўжо ўсходняе мяжы Беларусі (ў вярхоўях Дняпра), на дэвонскіх пластох зьверх у ляжаць пласты вуглявое эпохі, - найбольш вапнякі, ды цёмныя гліны.
Праз цэлы рад геолёгічных эпохаў (пермская, трыяс, юра) Беларусь застаецца сухаземлем. У крэйдавую эпоху мора ізноў залівае Беларусь; гэтым разам надыходзіць яно ізноў з захаду і займае паўднёва - заходнюю частку Беларусі , - менш - больш да Бярэзіны і Вяльлі. Паўночна - ўсхоняя Беларусь, пакрытая дэвонскімі пластамі, застаецца сухаземлем. Мора займае беларускія прасторы праз усю блізка крэйдавую эпоху; за гэты час асядаюць пласты пішучае крэйды, якія з усіх марскіх геолёгічных пластоў найчасьцёй выходзяць на верх і найляпей дасьледжаны.
У наступнай Нумулітычнай эпосе (олігоцэн) уся Беларусь ужо апошні раз заліваецца морам, якое надыходзіць зпаўночнага ўсходу. Ў канцы гэтае эпохі мора аканчальна зыходзіць з Беларускага прастору.
У нумулітычнай эпосе, а можа крыху пазьней (у нэогене), крэйдавыя пласты разам з ляжачымі на іх олігоцэнавымі, відаць, пад уплывам моцных тагочасных горатворчых процэсаў, адбываўшыхся пры стварэньні Альпаў, Карпатаў і г. д., у некалькіх мяйсцох павыпіналіся ўверх, творачы гарбы, якія найбольш ішлі ў кірунку з Пдн. - Усх . на Пн. - Зах . [3]. Мела гэта важнае значэньне пры тварэньні нашых узгор’яў і ёсьць аднэю з прычынаў, чаму крэйдавыя пласты часьцей іншых выходзяць наверх.
У навейшыя (чацьвертарадныя ) часы ў Беларусі так сама адбываюцца эпірогенэтычныя рухі, але яны не нагэтулькі моцныя, каб значна зьмяніць прасторы, занятыя сухаземлем і вадою; іх навет ня легка заўважыць. У рэзультаце гэтых рухаў паўночная Беларусь крыху паднялася , а паўднёвая зьнізілася[4]; але трэба адзначыць, што да падыймаючыхся прастораў належыць і паўднёвы пояс узгор'яў, што цягнецца ад Ваўкавыску праз Наваградак аж за Слуцак; наадварот Лідчына, хоць і ляжыць далей на поўнач, але зьніжаецца.
Цікаўна адзначыць, што навет з боку геолёгічнага Беларусь стаіць на ўзьмежжы Ўсходняе і Заходняе Эўропы, па чарзе перажываючы то з тэю, то з другою аднолькавыя і адначасныя геолёгічныя процэсы.
§ 9. УЗВЫШШЫ БЕЛАРУСІ.
правіцьУзвышаныя краіны ляжаць дзьвема шырокімі грамадамі на захадзе і паўночным усходзе Беларусі. Паміж іх, найбольш на поўдні краю, распасьцерліся палескія нізіны, а на паўночным захадзе - нізіна Полацкая, натуральна дзелячы беларускія ўзвышшы на заходнія і паўночна - ўсходнія.
У сярэднім нашыя узвышаныя краіны паднятыя над роўнем мора на 100110 саж., тады, як нізіны толькі на 50 - 60 саж. Уся Беларусь у сярэднім паднятая на 80 саж., а найвышэйшы пункт ў Беларусі, Лысая Гара, падняты на 161 саж. над роўнем мора.
Вялікі паяс эўрапейскіх нізінаў, які з захаду ідзе аж ад Нямецкага Мора, дайшоўшы да Беларусі значна шырэе, займаючы прасторы ад Балтыцкага да Чорнага мора ды пераходзячы ў Усходне-Эўрапейскую раўніну; адначасна паверхня зямлі павышаецца і павышэньне гэтае трывае аж да самых усходніх межаў Беларусі, де і канчаецца. Тады, як Бэрлін падняты над роўнем мора на 15 саж, Варшава на 52, навет наш Пінск падняты над роўнем мора на 67 саж., а Магілёў на 84 саж, Горкі - на 100 саж., усходняя-ж мяжа Беларусі ідзе па узвышшам, даходзячым да 130 - 140 саж. Значыць, агульны спад Беларусі на захад; у гэтым кірунку плывуць у большасьці рэкі Беларусі. На усход ад мяжы Беларусі эўрапёйская раўніна пачынае зьніжацца ўва ўсіх кірунках апрача заходняга; Масква паднята над роўнем мора толькі на 83 саж. Такім чынам мы бачым, што Беларуская раўніна сярод эўрапейскіх раўнінаў ёсьць найвышэй паднятаю, і ёсьць самай усходняю з пахіленых на захад частак гэтае раўніны.
Узвышшы Беларусі па выгляду іхняе паверхні трэба падзяляць, на плоскія ўзвышшы - высокападнятыя краіны з роўнаю паверхняю зямлі, і ўзгор'і , краіны з дужа няроўнаю паверхняю, пакрытыя ўзгоркамі большае і меншае вышыні. Найбольш гарысты выгляд маюць Наваградчына, ваколіцы Вільні і Паўнoчнaя Віцебшчына.
Усе формы паверхні Беларусі стварыліся галоўным чынам дзякуючы лядавіку; меншую ролю тут ігралі агульныя падняцьці ды зніжэньні зямное кары. Нашыя галаўнейшыя ўзгор'і зложаны канцавымі марэнамі лядавікоў.
Апрача падзелу на заходнія і ўсходнія ўзвышшы варта разгледзііць і больш дробныя іх грамады. На захадзе Беларусі ляжыць грамада узгор'яў, маючая выгляд падковы, ў сярэдзіне якое знаходзіцца ўвесь блізка вадазборнік Вяльлі; гэта - а) Вялейская Падкова Узгор'яў. На паўдня ад Нёмна ляжыць цэлы рад узгор'яў, перарываных толькі шырокімі рачнымі далінамі прытокаў Нёмна, але маючых між сабою шмат супольнага, - b) Паўднёвы Ланцуг Узгор'яў. На поўначы, за Дзьвіною, ляжаць с) Паўночныя Морэны, між якіх выкручуецца Дзьвіна. На паўдня ад верхняга Дняпра і далей на захад ляжыць d) Днявроўскае Ўзгор'е. Урэшце ўздоўж ўсходняе мяжы Беларусі разьляглося плоскае ўзвышшо е) Вокаўскі Лес. Усе гэтыя ўзвышшы разгледзім асобна. Гл. карту ўзвышшаў, рыс. 8).
§ 10. ЗAXОДHІЯ ЎЗВЫШШЫ.
правіцьВялейская Падков а Ўзгор'яў складаецца з Віленскага і Сьвянцянска-Докшыцкага ўзгор'яў, якія йдуць уздоўж р. Вяльлі і Менскага ўзгор'я, якое, быццам папярэчка, злучае іх усходнія канцы.
Віленскае Ўзгор'е шырокім паясом цягнецца ўздоўж р. Вяльлі, на паўдня ад яе. Краіна гэтая высака (ў сярэднім каля 120 саж.) паднятая над роўнем мора, пакрыта ня дужа вялікімі, лясістымі ўзгоркамі, раскіданымі без асаблівага парадку (рыс. 9). Ня гледзячы на
тое, што асноваю ўзгор'я ёсьць найбольш канцавая морэна, морэнныя краявіды ня маюць тут такога выразнага выгляду, як прыкл. у вышэйапісанай Віцебшчыне. Каменьня на паверхні узгоркаў ня вельмі многа; вазёраў саўсім блізка няма (мусіць дзеля таго, што верхнія пласты легка прапускаюць ваду). Найвышэйшыя пункты ўзгор'я - Галагоры (на поўноч ад Ашмяны - 151 саж) і гара каля Меднікаў - 138 саж. Аднак і тут узгоркі маюць дужа адхоныя, павольныя спады і ўся мяйсцовасьць мае выгляд шырока - зыбісты, а часамі навет і роўны. Затое, падыходзячы да Вяльлі, ўзгор'е, зрэзанае глыбокімі далінкамі яе быстрых прытокаў, мае выгляд праўдзівае горнае стараны; стромкімі сьценамі спадае яно ў глыбокую даліну Вяльлі, творачы цэлы рад мяйсцовасьцяў з надзвычайна прыгожым краявідам, вядомых з гэтае прычыны далека за межамі Беларусі (рыс. 10). Асабліва гэта адносіцца да ваколіцау Вільні, гэтага мо найпрыгaжэйшaгa з нашых местаў. Ўзгор'е тут, даходзячы свайго заходняга канца, ўпіраецца ў Вяльлю, якая быццам стала яму поперак дарогі. Тут якраз пры вусьці быстрацечнае горнае рэчкі Вялей к і творыцца на беразе Вяльлі абшырная катліна, ў якой ляжыць Вільня.
З усходняга боку Віленскую катліну замыкаюць досіць высокія, стромкія горы, зрэзаныя ярамі, зьбягаючымі да р. Вялейкі , якая цячэць ля іхняга падножжа. З паміж гэтых гораў значнейшыя - Замковая , Трох - Крыжовая і Бакешава Гара, якія высяцца над самаю Вільняю і надаюць шмат прыгожасьці яе выгляду. Заходнюю сьцяну катліны твораць слаўныя Панары, ланцуг высака паднятых над далінаю ракі, лясістых узгоркаў, зрэзаных ярамі. Аднак, абсолютная вышыня (над роўнем мора) Панараў ня дужа вялікая - каля 90 - 95 саж. Вёрст 5 ніжэй Вільні Панары падыходзяць да самага берагу Вяльлі і спадаюць амаль што не стацьцявою сьцяною на яе берагі. Гэтая мяйcцoвacьць, дый наагул усе Панары вызначаюцца чаруючым хараством сваіх гарыстых краявідаў.
Далей на захад мяйсцовасьць ніжэець і раўнеець, пакрысе пераходзячы ў ляжачую яшчэ далей на захад Літоўскую Нізіну. Каб зрабіць лягэйшым чыгуначны рух памі ж Віленскай катлінаю і Літоўскаю нізінаю пад Панарамі пракапаны тунэль , па якім ходзіць чыгунка.
На правым беразе Вяльлі проці Вільні пачынаецца невялікае ўзгор'е Шэшкні, якое замыкае Віленскую катліну ад поўначы.
Віленскае ўзгор'е служыць вададзелам памі ж прытокамі Вя льлі і Нёмна. У паўднёвы бок яно вельмі лагодна зьніжаецца, пераходзячы
ў Лідзкую краіну падысподпяе морэны. Як і ўсе прасторы, пакрытыя падысподняй морэнаю, Лідчына мае саўсім блізка роўную паверхню, аднак досіць высака паднятую над роўнем мора. Вазёраў тут саўсім няма. Толькі шырокія і глыбокія даліны лядавіковых рэкаў, па якім зьбягаюць да Нёмна яго правыя прытокі (прыкл. Марачанка, Котра і інш.), крыху прыхарошуюць гэтую раўніну. Яшчэ далей на паўдня, на ўзьбярэжжах Нёмна, разьлягліся на пяшчаных раўнінах цэлым вялізарным паясом пушчы (Налібоцкая, Горадзенская ды ін.).
Паўночнае плячо Вялейскае Падковы творыць Сьвянцянска-Докшыцкая Морэна. Галоўны яе хрыбет ляжыць досіць далёка ад Вяльлі; цягнецца ён ад Сьвянцянаў на Глыбокае і Докшыцы дый далей яшчэ на ўсход, аж да самага Лепеля. Зложаны ён з гранітнага каменьня канцавое морэны, якога шмат ляжыць тут і на паверхні зямлі. Досіць высокія ўзгоркі, якія іншы раз падыймаюцца сажанёў на 40 над далінамі і пакрытыя мяшаным лесам, з усіх бакоў замыкаюць кругавід і робяць яго досіць цесным. За тое ўзыйшоўшы на які небудзь вышэйшы ўзгорак можна пабачыць надзвычайна прыгожы абраз гэтае мяйсцовасьці. Сярод лясных узгоркаў ляжаць тут вялікія вазёры, з берагамі то высокімі і сухімі, то прападаючымі ў шырокім паясе ўзьбярэжных балотаў. Вышыня ўзгор'я над роўнем мора даходзіць да 130 саж.
На паўдня ад галоўнага хрыбта аж да самае Вяльлі ляжыць тоўсты пласт падысподняе морэны, на якім параскіданы невялічкія ўзгор'і (канцавыя морэны), пакрытыя найбольш хмызьнякамі ды рэдкімі дубамі. Узгор'і гэтыя чарадуюцца з вялікімі вазёрaмі (Нарач, Сьвірскае і інш.) і невялічкімі раўнінамі, характэрнымі для падысподняе морэны, а бліжэй да Вяльлі - з значнымі роўнымі пяшчанымі, а часам і балоцістымі прасторамі, што пазарасталі хваёвымі лясамі. Досіць высокія ўзгор'і (каля 120 с.) даходзяць і да самага берагу Вяльлі. Прабіваючыся праз іх правыя прытокі Вяльлі маюць высокія (да 25 саж.), стромкія берагі; гэтыя-ж узгор'і робяць і берагі сярэдняга цячэньня самое Вяльлі высокімі, стромкімі і дужа прыгожымі (прыкл. каля Смаргоняў).
Галоўны хрыбет узгор'я дзеліць вадазборнікі Вяльлі і Дзьвіны; аднак некаторыя прытокі Дзьвіны перасякаюць яго наскрозь і сьцягуюць ваду з далей на паўдня ляжачых вазёраў.
У паўночны бок ўзгор'е павольна зьніжаецца. Мяйсцовасьць, накрытая няглыбокаю падысподняю морэнаю, робіцца роўнаю і пераходзіць у Полацкую нізіну. На ўсходзе ўзгор'е дзеліць вада-зборнікі Бярэзіны і Дзьвіны. Падыходзячы пад Лепель яно робіцца крыху вышэйшым. Гэтая ягоная частка называецца Пышнагорам. У падножжа Пышнагору ляжыць шырокая лядавіковая даліна, якая злучала калісь Полацкае Лядавіковае Возера праз Бяpэзінy з Палескім. Цяпер па ей праведзены Бярэзінскія Каналы, над якімі стаіць Лепель.
На паўдня ад Докшыцаў ідзець Менскае Ўзгор'е. Займае яно Менскі павет, ды часткі Барысаўскага, ігуменскага, Вялейскага і Ашмянскага (цяпер Валожынскага). Найвышэйшы яго пункт, адначасна і найвышэйшы пункт усяе Беларусі - Лысая Гара (161 саж.), знаходзіцца на мяжы Менскага, Барысаўскага і Вялейскага пав., ля вёскі Лысая Гара. Мала меншая ад гэтае гары - другая Сьвятaя Гара (160 саж.) ляжыць на паўднёвы захад ад Менску; лічаць, што з пад яе выцякае Неман.
Менскае Ўзгор'е, як і вышэйапісаныя, створана канцавою морэнаю, наваленаю тут лядавікам на таўсты пласт падысподняе морэны, а можа і на крых у павыпінаныя больш старыя пласты. Часьцей можа, чым дзе, спаткаем мы тут моцна гарыстыя краявіды. Высокія і стромкія ўзгоркі грамадзяцца адзін перад адным у магутныя горныя гнёзды, перасечаныя глыбокімі, найбольш сухімі, лагчынамі (сухадоламі), якія забалочуюцца толькі выпадкова і заўсёды легка могуць быць асушаны дзеля значнага спаду. Рэкі цякуць тут у досіць шырокіх далінах , пакрытых сенажацямі. На версе узгор'я панакідана шмат каменьня, галоўным чынам граніту; мяйсцамі спатыкаюцца цэлыя полі, заваленыя каменьнем. Затое вазёраў тут саўсім блізка няма, калі ня лічыць дробных штучных сажалак, і гэта найбольш адрожнівае Менскае Ўзгор'е, ад тыповых морэнных краінаў.
Вярх і ўзгор'я моцна лясістыя, прычым лясы найбольш яловыя і мяшаныя; хваёвыя бары спатыкаюцца найбольш у пяшчаных рачных далінах . На паўднёвых-жа і ўсх одніх спадах узгор'я лясоў мала; мяйсцовасьць робіцца шмат раўнейшаю, бо заместа канцавое морэны тут ляжыць ужо падысподняя, зложаная найбольш з ураджайных глінаў. Памалу зьніжаючыся і чарадуючыся што далей, то з большымі прасторамі пяскоў і балотаў, узгор'е падыходзіць на ўсходзе да самае Бярэзіны. На паўдні і паўднёвым захадзе яно гіне ў пушчах Ігуменскага Палесься, ды ляжачых над верхнім Нёмнам і ягонымі правымі прытокамі. Да аднаго з найбольшых такіх прытокаў, Бярэзані Нёманскае, ўзгор'е безпасярэдна падыходзіць, творачы на рацэ высокія стромкія берагі; тут Менскае Ўзгор'е і стыкаецца з Віленскім. Далей на поўнач гэтыя ўзгор'і падзелены шырокаю далінаю верхняе Вяльлі і лядавіковаю далінаю, якою калісь, у лядавіковыя часы сплывалі воды верхняе Вяльлі ў Нёманскую Бярэзань.
Менскае Ўзгор'е ёсьць найвышэйшаю часткаю вялікага эўропейскага вададзелу на ўсёй Усходне-Эўрапёйскай раўніне. Трэба адзначыць, што такое палажэньне надае яму асаблівы характар; з узгор'я расьцякаюцца ўва ўсе бакі невялічкія рэчкі, якія гдзесь далека за яго межамі робяцца вялікімі многаводнымі рэкамі. І Нёман, і Вяльля, і Бярэзіна і Птыч, якія ўсе пачынаюцца на гэтым узгор'і, маюць тут вельмі скромны выгляд, і сваёй прысутнасьцяю досіць мала зьмяняюць агульны краявід.
__________
Уздоўж Нёмна, найбольш па яго правым беразе, ляжыць на бедных пяшчаных раўнінах цэлы паяс пушчаў, якія на ўсходзе злучаюцца з Ігуменскім палесьсем. На паўдня ад гэтых пушчаў мяйсцовасьць робіцца значна вышэйшаю, а часамі прыймае выгляд праўдзівага горнага краю. З захаду ад Нарві на ўсход аж да Бярэзіны (Дняпроўскае) цягнецца тут Паўднёвы Ланцуг Узгор'яў. Глыбокія, з стромкімі берагамі, даліны левых прытокаў Нёмна дзеляць яго на часьці ды робяць краявіды яшчэ больш разнароднымі.
Увесь Ланцуг зложаны канцавымі морэнамі, пад якімі ляжыць досіць значны (на якіх 70 - 80 саж. вышыні) выгін старэйшых (крэйдавых ) пластоў, г. зв. Наваградзкі Горб. З прычыны гэтага выгіну тут часта з пад лядавіковых пластоў выглядаюць старэйшыя пласты, прыкл. часта выходзіць на верх пішучая крэйда. Падняцьце зямное паверхні ідзець тут і цяпер, што значна па берагох рэк, якія ўсё глыбей і глыбей уразаюцца ў дно сваіх далінаў.
Цэнтральнае і найвышэйшае мейсца у Ланцугу займае Наваграцкае Узгор'е. Канцавая морэна ляжыць некалькімі градамі ў паўночнай і заходняй частках Наваградзкага павету, ды сумежных частках Слонімскага павету і надае мяйсцовасьці гарысты выгляд. Рэзкія рысы стромкіх узгоркаў, прысутнасьць на іх паверхні масы каменьня зьбліжае гэтую краіну да тыпова – морэнных.
Вазёры тут аднак спатыкаюцца рэдка і невялікія; апроч таго краявід змяняецца ад павысяканых шмат дзе лясоў. Найвышэйшыя пункты ўзгор'яў каля самага Наваградку (Замковая Гара 151 саж., рыс. 11) і гара каля в. Каменка, адкуль адкрываюцца віды на дзесяткі вёрст наўкола, на ўсю гарыстую Наваградзкую краіну пераходзячы ў Слонімскі павет, узгор'е стварае і там вельмі прыгожую гарыстую мяйсцовасьць, называную "Слонімскаю Швайцарыяю".
Рыс. 11. Замкавая Гара ў Навагрудку.
На ўсход ад канцавое морэны мяйсцовасьць робіцца раўнейшаю. Апрача падысподняе морэны тут асеў лёсс. Гэты, здаецца, найдалей на паўночны захад высунуты востраў лёссу займае досіць значны прастор у самай сярэдзіне павету[5] і робіць яго грунты слаўнымі па ураджайнасьці на ўсю Беларусь. Падобныя на лёсс пласты цягнуцца і далей на ўсход, у Слуцкі павет, перарываныя мяйсцамі невялічкімі ланцугамі канцавых морэнаў, аж пакуль не спатыкаюцца з пяшчаным Палесьсем. Аднак і на прacтopы Палесься можна пазнаць сьляды таго-ж падняцьця старэйшых пластоў, ці "Наваградзкага Гарба". На гэтым Гарбе сярод палескае нізіны астравамі ляжаць вышэйшыя мясьціны, з багацейшымі грунтамі, а берагі перасякаючых яго рэк (прыкл. Бярэзіны, Друці) робяцца стромкімі і камяністымі, ды зьмяняецца часам навет кірунак цячэньня ракі[6]. У часы лядавіковыя значэньне гэтага "гарба" відаць было яшчэ большым. Наагул Наваградкі Горб быў паўночным рубяжом палескае нізіны, а ўзгор'і, якія павырасталі на ім, дзеляць і цяпер вадазборнікі Прыпяці і Нёмна.
На захадзе Наваградзкае Ўзгор'е зьмяняецца шырокаю пяшчанаю далінаю р. Шчары, за якою далей на захад ляжыць некалькі невялікіх узгор'яў, належачах да Паўднёвага Ланцуга. Ваўкавыскае Узгор'е, паміж Слонімам і Воўкавыскам, падзелена напалам глыбокаю далінаю р. Зальвянкі. Вышыня яго 100 - 120 саж. Яшчэ далей на захад - Горадзенскае Узгор'е, ў Сакольскім, Горадзенскім і Аўгустоўскім паветах. Вышыня гэтага ўзгор'я крых у меншая, чым Воўкавыскага, але усё-ж даходзіць 100 саж. Яно змушае Нёман пад Горадняю крута павярнуць на поўнач, прычым Неман адразае ад узгор'я невялікую яго паўночную частку і плыве пад Горадняю ў цеснай даліне з высокімі, гарыстымі берагамі.
Абодвы ўзгор'і створаны канцавымі морэнамі (якія найбольш ляжаць на олігоцэнавых пластох ), а з свайго выгляду, ды, мусіць, і з паходжаньня падобны да Наваградзкага Ўзгор'я, ды толькі крыху ніжэйшыя. На паўдня яны памалу зьніжаюцца і мяйсцовасьць, пакрытая падысподняю морэнаю прыймае роўны выгляд (Падляская Раўніна); тут ляжыць між іншым Бeлaвежcкaя Пушча. Спатыкаюцца, праўда, і тут невялікія прасторы з няpoўным, ўзгоркаватым краявідам, прычына якога - невялічкія канцавыя морэны. Так на ўсход ад Бельску знаходзяцца г. зв. "Княжыя Горы", каля Берасьця ды каля м. Камянца - Літоўскага мяйсцовасьць так сама няроўная. Найвышэйшы пункт Падлясься (100 с.) знаходзіцца на поўнач ад м. Высокага. Пэўную рознароднасьць уносяць у краявід і лядавіковыя даліны, досіць часта тут спатыканыя, дый яшчэ высокія берагі рэк.
У кожным разе і Падляская раўніна досіць высака паднята пад роўнем мора, асабліва раўнуючы да Палесься, якое разьляглося далей на паўднёвы ўсход. Шырокі і даўгі язык ад Падляскае ўзвышанае раўніны ўразаецца далека ў Палескія прасторы, творачы паміж рэкамі Ясельдаю і Пінаю роўны сухі і бязьлесны паўвостраў, званы Загародзьдзем. Пад Пінскам Загародзьдзе стромкім берагам высіцца над акружаючымі палескімі нізінамі на некалькі дзесяткаў сажняў.
Так сама сярод Палесься, але ўжо на ўсходзе яго, ляжыць досіць значны востраў, створаны Мазырскім Узвышшом. Гэтае ўзвышшо ляжыць адзінока ў вялізарнай катліне Палесься і, здаецца, ня зьвязана з іншымі беларускімі ўзвышшамі. Затое магчыма яго сувязь з Валынскімі Горамі[7]. У кожным разе там, дзе цяпер ляжыць Мазырскае ўзвышшо відаць, істнаваў нейкі горб яшчэ ў даўнейшыя, перадлядавіковыя эпохі, а на яго ўжо налеглі зьверху лядавіковыя пласты.
Вышыня ўзвышша каля 100 саж. Зьверху пакрыта яно лёссам. Прарываючыся праз узвышшо Прыпяць пракапала сабе глыбокую даліну, ў якой адкрываюцца старыя (олігоцэнскія ды крэйдавыя) пласты; да гэтае даліны зьбягаюць глыбокія яры, прарэзуючыя ўзвышшо. Сярод гэткіх яроў разбудаваўся Мазыр.
І па поўнач, і на паўдня ад Мазыра ўзвышшо пакрысе пераходзіць у палескую нізіну, ствараючы, аднак, каля сябе сушэйшую ды гусьцей заселеную мяйсцовасьць, з усіх бакоў агорнутую самым глухім палесьсем.
Урэшце трэба ўспомніць аб Сувальскім Ўзгор’і, якое падыймаецца на самай паўночна заходняй мяжы Беларусі, аддзеленае ад Горадзенскага ўзгор’я шырокаю пяшчанаю паласою Аўгустоўскае Пушчы, займаючай даўнейшую лядавіковую даліну. Сувальскае ўзгор’е ёсьць тыповаю морэннаю краінаю, пакрытаю массай вазёраў. Вышыня яго досіць значная, але да Беларусі можна залічыць толькі яго паўднёвыя спады.
§ 11. ПАЎНОЧНА-ЎСХОДНІЯ ЎЗВЫШШЫ
правіцьПаўночная Беларусь, ці, тачней кажучы, вадазборнік Дзьвіны, як ужо гаварылася пры апісаньні краявіду Віцебшчыны (стр. 10) пакрыта ўзгор’ямі чыста морэннага выгляду. З гэтае прычыны узгор’і Паўночнае Беларусі мы проста называем „Паўночнымі Морэнамі“. Дзеляцца яны на тры галоўных грамады: 1) Дзьвінскае Ўзгор’е — на захадзе, 2) Віцебска-Невельская Горная Града — пасярэдзіне, ды 3) Смаленская Морэна — на ўсходзе.
Дзьвінскае Узгор’е. На поўнач ад Полацкае Нізіны мяйсцовасць па абодвых бакох Дзьвіны робіцца вышэйшаю і прыймае чыста морэнны выгляд. Групы ўзгоркаў, раскіданыя без асаблівага парадку, чарадуюцца з вялікімі вазёрамі, ды пяшчанымі мяйсцовасцямі палескага тыпу. Краявіды зьмяняюцца ў гэтай краіне вельмі часта, і ніколі нельга ўгадаць, што давядзецца ўгледзіць за лініяю кругавіду. Легла тут у часы ля давіковыя некалькі канцавых морэнаў, якія разам ствараюць Дзьвінскае Ўзгор’е . Займае гэтае узгор’е паветы Дрысенскі, Дзьвінскі, Себежскі, Люцынскі ды Браслаўскі. Найбольш рэзка яно выяўляецца ў Люцынскім павеце, ды часамі на берагох Дзьвіны; аднак значнае вышыні нідзе Дзьвінскае Ўзгор’е не даходзіць. У даўнейшыя часы, відаць, значэньне яго было куды большае: перад ствараючымі яго морэнамі стрымаліся тады воды таючага лядавіка і стварылі Полацкае Лядавіковае Возера.
Паміж Дрысаю і Дзьвінскам праз узгор’е прарываецца Дзьвіна, прычым на ёй творацца парогі. Гэтак каля м. Краслаўкі, дзе праходзіць, відаць, галоўная града ўзгор’я, на працягу больш як дзесятка вёрст рака проста закідана каменьнем рознае вялічыні, праз якое з шумам прабіваецца вада, творачы цэлы рад невялікіх парогаў. Высокія берагі ракі таксама густа закіданы каменьнем. Часамі выходзяць наверх і старэйшыя геолегічныя (дэвонскія) пласты - гліны ды пяскі розных колераў. Зьверху ўзгор'е пакрытае ўраджайнымі гліністымі грунтамі (рыс. 12).
На ўсход ад Полацкае Нізіны ад Віцебску аж за Невель цягнецца Віцебска-Невельская Горная Града. Займае яна паветы Віцебскі, Гарадоцкі і Невельскі. На вока выглядае Града на вельмі высокую краіну з тыловым морэнным краявідам. На вяршынах узгоркаў, у катлінах - усюдых бязьмеры накідана
каменьня; маса вазёраў пакрывае ўзгор'е. Ўзгоркі тут аднак ня маюць рэзкіх рысаў; іх нія спады павольна зьніжаюцца, пераходзячы ў лагчыны. Найбольшай высачыні даходзіць ўзгор'е на поўнач ад Гарадка (Паганаўская Гара - 136 саж.).
На поўнач ад Невеля, каля мяжы Беларусі з Маскоўшчынаю, ўзгор'е робіцца асабліва высокім, з стромкімі спадамі і саўсім горным краявідам. Вось як апісуе яго расейскі геолёг Нікітін: "морэнны краявід прыймае тут рэзкія формы, а гэта, разам з густа разсеянымі глыбокімі вазёрнымі катлінамі, надае краіне аж далека на поўнач саўсім горны выгляд. Глыбокія прорвы, даліны катлавіны чарадуюцца з горамі, якія маюць блізка што няпрыступныя стромкія спады. Істнуючыя карты не даюць ніякага ўяўлення аб гэным горным краявідзе. Вышыня гораў, нідзе ня мераная, павінна быць вельмі значнаю, калі навет лінія чыгункі, якая ідзе нізам, усё-ж паднята больш, як на 100 сажняў над роўнем мора"[8]. Гэтая высокая горная краіна займае сабою поўнач Невельcкaгa і Себежскага паветаў і яе называюць тут "Райскімі Гарамі"; далей на поўнач, у Апочацкім ды Вялікалуцкім пав. працяг гэтых узгор'яў вядомы пад назовам "Вязаўскіх Гораў"; яны там дзеляць вадазборнікі р. Ловаці і р. Вялікае дый хутка канчаюцца, пераходзячы ў расейскую вазёрнаю раўніну.
Уся Віцебска - Невельская Града мае чыста лядавіковае паходжанне і ёсьць, мусіць, канцавою морэнаю другога лядавіка. Пакрываюць яе найбольш морэнныя гліны. На поўначы ўзгор'е скрозь пазарастала ліставым лесам, зложаным з бярозы, асіны, дубу невялікімі домешкамі елкі.
Яшчэ далей на ўсход, ужо на левым беразе верхняе Дзьвіны, за шырокім паясом наддзьвінскіх пяскоў падыймаецца Смаленская Морэнa. Займае яна паветы Парэцкі, Дух аўшчынскі, Смаленскі і часткаю - суседнія, і дзеліць вадазборнікі Дзьвіны і Дняпра. Вышыня гэтага ўзгор'я мяйсцамі бывае досіць значная - да 140 саж. Найвышэйшыя пункты ўзгор'я знаходзяцца на мяжы Дух аўшчынскага і Парэцкага паветаў, у вярхоўях р. Хмосьці (прыток Дняпра). Ўзгор'е зложана, відаць, канцавымі морэнамі, якія ляжаць на старэйшых геолёгічных пластох (дэвонскіх). Мяйсцовасьць тут у значнай меры перасечаная ярамі ды далінамі рэчак і ручаёў, якіх берагі, таксама, як і спады узгоркаў падыймаюцца павольна і маюць закруглены выгляд. Маса каменьня, раскіданага на ўзгор'ю, ды частыя вазёры дазваляюць лічыць краіну гэтую тыпова - морэнаю.
У ўсходняй Беларусі найважнейшым узгор'ем трэба лічыць Дняпроўскае Ўзгор'е. На ўсход ад вышэй успомненае Лепельскае лядавікoвae даліны мяйсцовасьць яшчэ пэўны час мае выразна-морэнны выгляд з бязьлічнымі вазёрамі, паміж якіх параскіданы грамады морэнных узгоркаў; з апошніх трэба адзначыць Каторсы, ланцуг лясістых узгоркаў, што цягнецца ўздоўж мяжы Лепельскага і Сеньнінскага паветаў (на ўсход ад Чашнікаў). Усю гэтую страну можна лічыць прадоўжаньнем Сьвянцянска - Докшыцкае Морэны.
Далей-жа на ўсход вазёраў робіцца шмат менш, мяйсцовасць робіцца значна вышэйшаю, з легка зыбістаю паверхняю, з багатымі гляістымі грунтамі і густым насяленьнем. Гэта ўжо Дняпроўскае Ўзгор'е.
Пачаўшыся на мяжы Сеньнінскага і Аршанскага паветаў, у вярхоўях р. Друці , займае яно захад Аршанскага пав., пасьля пераходзіць на левы бераг Дняпра і цягнецца далей на ўсход па Гарэцкім, Мсьціслаўскім, Красенскім, Рослаўскім паветах ды частках суседніх з імі, аж да самае р. Дзясны. Тамака, на ўсходзе, ідзе яно высокаю градаю далека на паўднёвы ўсход уздоўж правага берагу Дзясны, робячы бераг гэты высокім ды стромкім; а дзеля таго, што тут узгор'е пакрыта лёссам, берагі Дзясны acaбліва моцна зрэзаны глыбокімі ярамі. Так самы выгляд мае і Старадубскае ўзвышшо, якое ляжыць далей на паўдня, сярод лесастэпу, і пакрытае лёссам.
На паўднёвы зах ад Дняпроўскае ўзгор'е вельмі павольна зьніжаецца; тут ствараецца роўная сухая мяйсцовасьць, Раданская Раўніна; толькі высокія правыя берагі рэк робяць яе краявіды крых у больш разнавобразнымі. Яшчэ далей на паўднёвы ўсход пачынаецца пяшчанае ды балоцістае Палесьсе.
Саўсім іначай выглядаюць паўночныя берагі ўзгор'я. На ўсходзе яны стромкімі, зрэзанымі ярамі сьценамі (як прыкл. каля Смаленску) спадаюць у даліну Дняпра. На захадзе паўночны край узгор'я, дайшоўшы досіць значнае вышыші (128 саж.), рэзка абрываецца над вялікаю пяшчанаю раўніною, пасярод якое ляжаць Верасцейскія Балоты.
Агyльнaя вышыня узгор'я каля 100 - 120 саж. На захадзе найвышэйшы пункт узгор'я, як сказана, ляжыць над Верацейскімі балотамі. На ўсходзе; найвышэйшыя пункты ўзгор'я ляжаць аж над Дзясною, ў Рослаўскім павеце (Рослаўскія вышыні). На усім сваім вялізарным прасторы (у доўжкі каля 300 вёрст) Дняпрўскае ўзгор'е перахоўвуе той самы выгляд краіны з зыбістаю паверxняю, гляістымі грунтамі, на якіх растуць вялікія яловыя лясы, з павольнымі і закругленымі спадамі ўзгоркаў. Рэкі прарэзуюць у ўзгор'і глыбокія даліны, якія прыхарошуюць і без таго дужа прыгожыя яго краявіды. (рыс. 13).
Дняпроўскае Ўзгор'е ляжыць на старадаўніх геолегічных пластох (дэвонскіх ), якія зьверх у прыкрытыя морэннымі глінамі, і амі лёссам (прыкл. каля Мсьціслаўля). У глыбокіх рачных далінах часта гэтыя старадаўнія пласты выходзяць наверх у відзе вапнякоў, долёмітаў і інш. (рыс. 14), якія шмат дзе разрабляюцца, як прыкл. Аршанская вапна, вядомая на ўсю Беларусь. Дакаціўшыся да паўночных спадаў узгор'я Дняпро ня можа перарваць яго сьцяны і змушаны даўгі час плысьці ўздоўж яго паўночнае граніцы на захад. Толькі пад Воршаю ўдаецца Дняпру перарвацца праз узгор'е і зьмяніць свой змушаны заходні кірунак на паўднёвы. У мейсцы перарыва праз узгор'е на Дняпры знаходзяцца значныя Кабяляцкія парогі, якія ўперад моцна перашкаджалі сухаходзтву; цяпер частку іх узарвалі[9].
Сваей усходняй часткаю Дняпроўскае узгор'е датыкаецца да г . зв. Сярэдне - Расейскага плоскага ўзвышша; некаторыя аўтары гатовыя навет самае Дняпроўскае узгор'е (дый ня толькі яго) лічыць часткаю гэнага ўзвышша, і называюць гэтае узгор'е "Смаленска-Аршанскім Клінам" Расейскага ўзвышша; але, як мы далей убачым, і геолёгічная будова і самы выгляд абодвых узвышшаў моцна розьняцца паміж сабою. Трэба аднак адзначыць, што да Беларусі ўсё-ж належыць пэўная частка Расейскага ўзвышша, а іменна - заходнія спады г. зв. Вокаўскага Лесу.
Вокаўскі Лес - гэта высокападняты горб, які злучае Сярэдне-Расейскае ўзвышшо з ляжачымі на Поўначы Валдайскімі Горамі ды адначасна дзеліць вадазборнікі Волгі і Дняпра, дзеліць усходне-эўропэйскую раўніну на дзьве часткі: адну - з заходнім нахілам, і другую - галоўным чынам з усходнім. Беларуска-Маскоўская мяжа праходзіць тут найбольш па гэтым вельмі важным вададзеле і такім чынам заходні спад Вокаўскага Лесу дастаецца Беларусі ўсходні-ж - Маскоўшчыне.
На Вокаўскім Лесе ляжаць гэткія беларускія павееты: Бельскі, Дарагабужскі, Ельнінскі, Ржэўскі і часткі суседніх паветаў. Краіна гэтая высака на 100 - 120 саж. паднятая над роўнем мора. Ня гледзячы на гэта яна саўсім роўная. Ні ўзгоркаў, ні вазёраў тут саўсім блізка няма; навет каменьняў няма ані на паверхні зямлі, ані ў грунтох. На вялікіх прасторах цягнецца аднавобразная, высокая, лясістая, а часта й моцна забалочаная раўніна. Морэннага краявіду тут не засталося й сьледу.
Нельга аднак прыраўнаваць гэтае краіны і да палесься. Ня кажучы ўжо аб высокім падняцьці над роўнем мора, гэтая краіна яшчэ і тым розьніцца ад палесься, што мае цяжкія гляістыя ці падзолавыя грунты і адпаведную да іх расьліннасьць. Усё ўзвышшо пакрытае ліставымі лясамі, бярэзьнікамі ды асіньнікамі, часткаю ж мяшанымі; хваёвых бароў тут вельмі мала. Таксама і рэкі цякуць тут у глыбокіх ды шырокіх далінах і маюць досіць хуткое цячэньне; да іх зьбягаюць глыбокія яры, а ёсьць гэтых яроў досіць многа дзякуючы таму, што Вокаўскі Лес пакрыты галоўным чынам мяккімі лёссавіднымі суглінкамі, ў якіх саўсім няма каменьня (гэтак, як у лёссе) і якія, падобна як і лёсс, легка рззмываюцца вадою.
Паходжаньне гэтых суглінкаў тлумачаць розна: адны лічаць, што гэта звычайная падысподняя морэна, іншыя думаюць, што лёссавідныя суглінкі аселі са скаламучаных лядавіковых водаў (гл. вышэй стр. 16). У кожным разе пласт суглінкаў не таўсты і пад ім ляжаць старэйшыя пласты[10]. Гэтыя апошнія пласты складзены тут найбольш з вапнякоў, якія досіць часта выходзяць наверх. Дзеля таго, тут, часьцей чым дзе, можна заўважыць г. зв. карставыя зьявішчы.
Вада, якая працякае зьверху, робіць у надземных пластох вапны цэлыя пячоры і ходы. Дзякуючы гэтаму часта трапляeццa, што рэчка будзе цекці да пэўнага мейсца, а далей правалюецца пад зямлю, - гэта яна сходзіць у вапенныя ходы а цераз некалькі вёрстаў яна йзноў паказуецца з-пад зямлі і цячэ далей. Магчыма, што пад зямлёю тут можна было-б знайсьці і досіць значныя пячоры. Найвышэйшаю часткаю Вокаўскага Лесу ёсьць г. зв. Ельнінскі Вузел; ляжыць ён, каля м. Ельні. Нягледзячы на сваю значную вышыню (каля 130 саж.) Ельнінскі вузел робіць уражаньнне саўсім роўнае мяйсцовасьці. З яго ўва ўсе бакі расьцякаюцца досіць значныя рэкі, - як Сож, Дзясна, Вугра (прыток Окі), ды інш., дзеля чаго ён і атрымаў свой назоў. На поўнач ад яго, з Вокаўскага Лесу выцякае і вялікі Дняпро.
Вокаўскае ўзвышшо ўсё пакрытае лясамі ды гаямі, якіх тут ёсьць шмат больш, чым ворнага поля. Затым-жа яно і назы - "лесам".
Вокаўскі Лес ёсьць найбольшым з паміж беларускіх плоскіх узвышшаў; аб іншых мы ўспаміналі раней, гэта былі: Лідзкае , Падляскае, Загародзьдзе , ўрэшце Раданская Раўніна. Маючы выгляд раўнінаў, яны разам з тым высака паднятыя над роўнем мopa і, дзякуючы гэтаму, досіць сухія, ў большасьці пакрытыя ўраджайнаю гляістаю зямлёю. Па свайму паходжаньню - найбольш краіны, дзе роўным пластом легла падысподняя морэна, хаця бываюць у нас плоскія ўзвышшы і іншага паходжаньня. Цяпер нам застаецца перайсьці да разгляду нізкіх раўнінаў, або нізінаў.
§ 12. НІЗІНЫ БЕЛАРУСІ.
правіцьНізіны займаюць значную частку Беларусі, каля чверці ўсяго яе прастору. Найбольшымі спаміж іх ёсьць дзьве - Палесская і Полацкая Нізіны. Наагул бяручы абедзьве яны маюць шмат супольнага па свайму паходжаньню і характару; але бывае, з другога боку, што і часткі кожнае з іх моцна непадобныя адна да аднае.
Палеская Нізіна займае галоўным чынам вадазборнік р. Прыпяці і ў сваей геолёгічнай гісторыі моцна зьвязана з гэтаю ракою. Аднак на Усходзе Палесьсе даходзіць да Дняпра, навет пераходзіць на яго левы бераг каля вусьця Сожу. Таксама ад Палескае Нізіны адыходзяць даўгія языкі на поўнач уздоўж Бярэзіны, Птыча, Ясельды, і займаюць шырокія лагчыны паміж паўночных узгор'яў. Распасьцершыся ад Бугу аж за Дняпро і Сож, ды ад успомненага вышэй Наваградзкага Гарба з ля жачым на ім Паўднёвым Ланцугом Узгор'яў аж да Валынскіх гораў, Палесьсе займае каля 80 тыс. кв. вёр. і цягнецца з усходу на захад больш як праз 500 вёрст.
Па ўсім гэтым вялізарным прасторы на крых у вышэйшых мяйсцох ляжаць пяшчаныя раўніны, пазарастаўшыя хваёвым борам, а на крыху ніжэйшых бязьмежныя балоты розных відаў. Лес і балота пануюць па ўсёй нізіне, пакідаючы ворнай зямлі ды сенажацям мяйсцамі толькі каля пятае часьці ўсяго прастору, пры чым лес займае каля паловы прастору, а рэшту - балота.
Выгляд усяго Палесься - раўнінны. Невялічкія ўзгоркі, якія тут часамі сустракаюцца, створаны ўжо не морэнамі. Ў большасьці - гэта паабрастаўшыя дзёрнам, ці лесам пяшчаныя кучугуры (дюны), падобныя да тых, якія і цяпер творацца каля выдмаў, г. ё. там, дзе вецер пачаў раздзьмухаваць пяшчаныя грунты; бывае гэта найчасьцей, калі з такога пяшчанага грунту зсякуць лес, які там уперад рос і стрымліваў раз дзьмуханьне. Вось жа такіх кучугураў, а толькі створаных, мусіць, вельмі даўно, спаткаць можна досіць у Палесьсі; на іх, як на сушэйшых мейсцах, любяць будаваць свае вёскі жыхары Палесься. Вышыня іх аднак гэткая нязначная, што ані не зьмяняе раўніннага характеру Палескае Нізіны.
Палеская Нізіна паднята над роўнем мора ўсяго толькі на 45 - 70 саж., творачы такім чынам сярод акружаючых яе ўзвышшаў катліну, глыбінёю у 20 - 50 сажанёў; узвышшы гэтыя часамі падыймаюцца стромкаю сьцяною ў некалькі дзесяткаў сажанёў безпасярэдна над самымі палескімі нізінамі (прыкл. Загародзьдзе, Мазырскае ўзвышшо). Наагул кажучы, дно Палескае катліны на зах адзе крых у вышэйшае, на ўсходзе ніжэйшае, і з гэтае прычыны воды з Палескае Нізіны маюць натуральны сток на ўсход; у гэтым кірунку, як ведама, і плыве Прыпяць. Спад гэты, аднак, саўсім нязначны, і гэта ёсьць аднэю з прычынаў вялікае забалочанасьці Палесься. Асабліва гэта адчуваецца ў цэнтральнай частцы Палесься, каля Пінску. Тут якраз у Прыпяць упадаюць яе найбольшыя прытокі, якія зьбягаюць з акружаючых Палесьсе узгор'яў, дзеля чаго маюць хуткі бег ды нясуць у сваіх скаламучаных водах шмат мулу, пяску і іншых матар'ялаў размываньня. Але скаціўшыся ў Палескую Нізіну, паверхня якое па меры збліжэньня да Прыпяці робіцца ўсё раўнейшаю, з усё больш нявыразным спадам, гэтыя рэкі зьмяняюць свой характар. Цячэньне іх робіцца цішэйшым, і з вады асядаюць скаламучаныя матар'ялы. Што раз то болей зьяўляецца на кожнай з гэтых рэк мялізнаў, астравоў, якія творацца з прынесеных ракою зьверх у матар'ялаў, цячэньне ракі разьбіваецца на шмат рукавоў, якія ўвесь час зьмяняюць свае мейсца, вандруючы сярод рачных асадаў.
Творыцца цэлая сець пратокаў, а там дзе гэтыя рэкі, зьбліжаючыся свайго ўпаду ў Прыпяць, падыходзяць блізка адна да аднае, сеці іхніх пратокаў злучаюцца і пакрываюць значныя прасторы. Найбольшы з такіх прастораў ляжыць на паўдня ад Пінску і называецца Зарэччам. Вясною і ў часе паводак уся гэтая мяйсцовасьць на дзесяткі вёрст навокала заліваецца вадою і выглядае на адно вялікае возера, сярод якога дзе ня дзе на вышэйшых грудкох разбудаваліся палескія вёскі, з усіх бакоў абкружаныя вадою. Улетку, як вада спадае, ўсё Зарэчча зарастае буйнымі балотнымі трaвaмі, сярод якіх прапаўзаюць рачныя пратокі (рыс. 15). Як бачым рэкі тут цякуць бяз сталых берагоў і, зразумела, забaлoчyюць вялізарныя прасторы н авокала сябе; з гэтае прычыны ўздоўж Прыпяці і важнейшых яе прытокаў цягнуцца абшырныя бязлесныя балоты.
Рыc 15. Рачны праток на Палесьсі.
Шмат дзе можна пабачыць на іх каналы, якія роўнымі лініямі прарэзуюць палескія раўніны абяртаючы даўнейшыя балоты ў сенажаці ды служачы для сплаву дрэва і камунікацыі.
Балотная палеская краіна з усіх бакоў абкружана паясом палескіх пушчаў. Тут ужо бязумоўна пануе лес; ён аднак чарадуецца з балотамі, якія тут займаюць ніжэйшыя мейсцы, асабліва ўздоўж рэк. Лясы або ляжаць на вышэйшых пяшчаных грудкох, і тады зложаны выключна з хвоі, альбо ў мокрых лагчыных, і і тады яны мяшаныя. Сярод лясоў ды балотаў раскідана досіць многа вазёраў з нізкімі, грузкімі берагамі, паабрастаўшымі буйною травою (рыс. 17). За паясом пушчаў ляжаць ужо на вышэйшых прасторах малалесныя земляробскія раўніны і ўзгор'і, акружаючы Палесьсе.
Краявід Палесься досіць аднавобразны і на вялізарных яго прасторах мала зьмяняецца. Формы паверхні ў палескім краявідзе йграюць меншую ролю; за тое шмат хараства дадаюць яму палескія воды: рэкі, вазёры, балоты, якіх выгляд некалькі разоў у год моцна зьмяняецца, робячы з Палесься то вялікае возера, то непраходны лес траваў, то бязьмежную раўніну пакрытую празрыстым сьветлым лёдам, па якім ува ўсіх кірунках разьяжджаюць жыхары Палесься, радуючыся магчымасьці лёгкіх зносінаў з сьветам.
Палеская катліна відаць стварылася яшчэ у перадлядавіковыя часы праз апусканьне старэйшых геолёгічных пластоў.
Між іншым трэба лічыць, што і цяпер зямная кара пад Палесьсем апускаецца,[11] што бязумоўна яшчэ мацней яго забалочуе, ці прынамся, не дае яму высыхаць. Няглыбока пад паверхняю зямлі ў Палесьсі ляжаць старыя пласты[12], найбольш гліны, слаба прапускаючыя ваду. Зьверху на іх ляжыць нягрубы пласт лядавіковых дый пасьляледавіковых пяскоў, таўшчынёю ўсяго 10-20 сажняў.
Зразумела, што вада мусіць застаівацца ў гэтым верхнім пласьце, ня могучы прасачыцца ў глыбіню праз ляжачыя ніжэй гліны, і гэта таксама дапамагае забалочаваньню Палесься.
Рыс. 17 Палескае возера.
Урэшце балоцістасьць Палесься, дый наагул характар яго прыроды трэба лічыць рэзультатам яго гісторыі ў лядавіковую эпоху. Як ужо гаварылася, Палескую катліну залілі воды таючага лядавіка, ствараючы тут вялізарнае лядавіковае возера. Рэкі, якія цяпер працякаюць праз Палесьсе, ці хоць краем яго, ў тым ліку і Дняпро, разам з лічнымі, цяпер ужо няістнуючымі, лядавіковымі рэкамі нссьлі ў гэтае возера шмат скаламучанага у сваіх водах матар'я лу з размытых лядавіковых глінаў; гэтыя матар'ялы, трапіўшы ў стаячыя, ці павольна плывучыя воды палескага возера, асядалі на яго дно, творачы цяперашнюю пяшчаную вопратку паверхні Палесься.
Ня гледзячы на спад Палескае Нізіны ў ўсходнім кірунку, лядавіковае возера, відаць, даўгі час ня мела пэўнага стоку на ўсход. Мазырскае Ўзвышшо дый малазначнае цяпер яго прадоўжаньне на поўнач да Бярэзіны перагароджавалі дарогу на ўсход лядавіковым водам і тыя мусілі прабівацца праз ўзвышшо. Гэта ім ня так хутка ўдалося, дык тым часам лішкі вады спускаліся на паўдня і ўсход праз даліну цяперашняе р. Славечны, якая ляжыць на паўдня ад Мазырскага Ўзвышша, дый дзеліць яго ад Оўруцкіх (Валынскіх) Гораў. Таксама зыходзілі лішкі вады і на захад, у даліну Буга, а праз яе - ў тагочасную Віслу.
Толькі тады,як лядавіковым патокам удалося добра раскапаць Мазырскае Ўзвышшо, вада лядавіковага возера зыйшла ў Дняпро. Паверхня Палескае катліны пасьля гэтага мусіць доўгі час была падобная да спушчан ага млыннага ставу; збольшага яна і ў н ашыя часы можа быць да яго прыраўнавана. Балоцістыя лагчыны, што чарадуюцца з пяшчанымі грудкамі, разсеяныя між іх пратокі рэкаў, урэшце самы катлінны х арактар Палесься, даюць права да гэткага параўнаньня і даводзяць, што лядавіковае возера запраўды істнавала на прасторах Палесься.
Таксама, як Мазырскае Ўзвышшо загароджавала сток водам галоўнага лядавіковага возера, гэтак узвышшы Наваградзкага Гарба затрымлівалі лядавіковыя воды ў цяперашнім вадазборніку верхняга Птычу і Сьвіслачы, а Дзьвінскае Ўзгор'е - ў ваколіцах Полацку. У абодвых выпадках стварыліся лядавіковыя вазёры: першае возера абыймала поўдзень цяперашняга Ігуменскага павету; другое - ўсю Полацкую Нізіну, Пасьля гэтых вазёраў пазаставаліся такія самыя сьляды, як і пасьля вялікага палескага лядавіковага возера.
Полацкая Нізіна займае большыя часткі паветаў Дзісьненскага, Полацкага, ды Лепельскага. Лядавіковае возера заліло тут, відаць, увесь прастор паміж акружаючымі цяпер нізіну ўзгор'ямі: Дзьвінскім, Віцебска - Невельскім і Сьвянцянска - Докшыцкім. Возера гэтае, мусіць, ня было глыбокае і не пакінула па сабе гэткіх значных сьлядоў, як Палескае возера. Аднак і тут ёсьць досіць. многа балотаў - найбольш уздоўж р. Дзісенкі ды левага берагу р. Дрысы (прытокі Дзьвіны), навокала якіх ляжаць хваёвыя бары на пяшчаных грунтох. Сярод мяйсцовасьцяў з палескім краявідам тут часам уразаюцца морэнныя кліны, якія пэўне ж замяняюць краявід нізіны. Апроч таго трэба адзначыць вялікі лік вазёроў, спатыканых на нізіне, ды яе значна большую сухасьць у параўнаньні з Палесьсем. Пяшчаныя раўніны, на якіх ляжаць некаторыя нашыя пушчы, Налібоцкая, Горадзенская, Аўгустоўская, відаць, стварыліся гэткім самым спосабам, як і вышэйапісаныя палескія нізіны, ў лядавіковыя часы і пакрыты з паверхні так сама асадамі ледавіковых вазёраў.
РАЗЬДЗЕЛ II.
правіць§ 13. КЛІМАТЫЧНЫЯ ЎПЛЫВЫ. ВЯТРЫ.
правіцьБеларусь ляжыць у ўмеркаваным паясе зямлі, бліжэй да полюса, чым да экватара. Сонца ў нас ходзіць па небе ня дужа высака; навет на пачатку лета, ў чэрвені, яно ў паўдня не стаіць у нас проста над галавою, а крыху ніжэй; у зімку ж сонца саўсім мала падыймаецца над кругавідам і мала дае цяпла. Ад гэтае прычыны (географічнае шырыні) перад усім залежыць наш клімат; аднак яе значэньне ў вялікай меры засланяецца ў нас уплывамі іншых прычынаў.
Клімат усяе Сярэдняе Эўропы, а ў тым ліку і Беларусі, залежыць найбольш ад Атлянтыцкага Акеану і суседніх, зьвязаных з ім, мораў. Чым далей каторы з гэтых краёў ляжыць ад Акеану, тым больш сухім і халодным робіцца яго клімат больш падобным да клімату аграмаднага ўсходняга контынэнту Эуропы і Азіі, больш контынэнтальным; чым бліжэй ляжыць край да Акеану, тым клімат робіцца цяплейшым, вільгатнейшым і лагаднейшым, ці, адным словам, акеанічным, Беларусь з усіх краёў Сярэдняе Эўропы найдалей адсунутая ад акеану, затым з усіх старонак Сярэдняе Эўропы мае клімат найбольш халодны і сухі.
Аднак уплывы акеану, ці адсутнасьць іх мы адчуваем штодзенна. Вее вецер з захаду, ад Акеану, - пачынаецца вільготнае, цёплае надвор'е. Зьмяніўся вецер, дзьме ўжо з усходу - надвор'е робіцца сухім і халодным. Па чарзе пануюць у нас то акеанічнае, заходнее надвор'е, то ўсходняе, сухаземнае.
Заўважана, што ўзімку клімат Беларусі збліжаецца да контынэнтальнага, ўлетку-ж ён саўсім блізка акеанічны.
Наагул бяручы, ўплывы акеану у нас мацнейшыя ад уплываў контынэнту, і затым клімат Беларуси трэба прызнаць яшчэ акеанічным. І нічога ў гэтым дзіўнага. На захад ад Беларусі, аж да самага мора, ляжаць нізіны - Польская і Гэрманская, па якім вольна, без вялікіх перашкод цёплы акеанічны вецер урываецца на прасторы Беларусі, прыносячы з сабою хмарнае надвор'е ды дождж ці сьнег. Узвышшы Цэнтральнае Беларусі, асабліва тыя, што цягнуцца з поўначы на паўдня, крыху затрымліваюць гэтыя ветры і змушаюць іх аддаць на свае заходнія спады частку вільгаці, якую тыя несьлі. Значна абсушаныя пасуваюцца заходнія вятры далей па Ўсходняй Беларусі і спатыкаюць на нашай мяжы з Маскоўшчынаю новую, яшчэ больш значную перашкоду ў відзе Вокаўскага Лесу, на якім гэтак шмат аддаюць вільгаці і гэтак трацяць шмат свае сілы, што ўжо на ўсход ад яго, ў прасторах Маскоўшчыны, значэньне акеанічных вятроў робіцца шмат меншым. З сухімі і халоднымі ўсходнімі вятрамі бывае крыху іначай, Плывучы нізам яны ўжо адразу і вельмі значна затрымліваюцца высокім Вокаўскім Лесам, які такім чынам засланяе сабою Беларусь ад уплываў сухаземнага клімату. Пераплыўшыя праз Вокаўскі Лес усходнія вятры спатыкаюць новую перашкоду ў відзе центральных беларускіх узгор'яў, выцягнутых з поўначы на паўдня і на заходняй іх старане ўплывы гэтых вятроў робяцца нязначнымі.
Такім чынам мы бачым, што лініі узгор'яў дзеляць Беларусь на некалькі розных між сабою кліматычных краінаў, і што Вокаўскі Лес ёсьць вельмі паважнаю кліматычнаю мя жою. Уся Беларусь, лежачы на захад ад яго, мае, ў параўнаньні з Маскоўшчынаю ды іншымі контынэнтальнымі краямі, клімат мягкі, мерны з нявельмі халоднымі, але многасьнежнымі зімамі, з нявельмі гарачымі, пахмурнымі летамі.
У Беларусі дзьмуць найбольш паўднёва-зах однія, зах однія паўночназах однія вятры, якія прыносяць з сабою дождж і пахмурнае надвор'е ўлетку, сьнег і адлігу - ўзімку. Чым большая сіла гэтых вятроў, тым выразьней выступаюць у Беларусі прыметы акеанічнага клімату. Побач з гэтымі вятрамі дзьмуць і ўсходнія, сухія вятры, якія прыносяць яснае і сухое надвор'е ўлетку і вялікія маразы пры сонечным надвор'і ўзімку; чым далей на ўсход, тым гэтых вятроў робіцца больш, а значэньне заходніх вятроў меншае; усё-ж і на самай ўсходняй мяжы Беларусі заходнія вятры пераважаюць над ўсходнімі. Варта яшчэ адзначыць, што дні бяз ветру ў Беларусі здараюцца рэдка.
Вецер, як мы бачым, ёсьць бадай ці не найважнейшым зьявішчам беларускага клімату: ад яго кірунку і сілы залежыць надвор'е, ды навет даўжыня і ў значнай меры характар пораў году. Расклад вятроў на працягу году, аб якім будзе гаварыцца пaзьней наагул кажучы, спрыяе гаспадарцы і чалавечаму здароўю. Заходнія вятры, што прыносяць нам вільгаць і цяпло, дазваляюць самым бедным нашым грунтом даваць добрыя ўраджаі, аслабляюць сілy страшных зімовых марозаў і шкоду ад іх жывёлам і расьлінам. Сухія усходнія вятры робяць клімат наш прыятным і здаровым для чалавека.
§ 14. ТЭМПЭРАТУРА ПАВЕТРА.
правіцьВажным паказчыкам характару клімату ёсьць сярэдняя тэмпэратура паветра за год, ды за месяцы самы халодны (студзень) і самы гарачы (ліпень)[13]. Выведзеныя з даўгіх, шматгадовых спасьцярогаў яны адбіваюць у сабе нязьменныя варункі, характэрныя для кожнае мяйсцовасьці, ад якіх залежыць яе клімат. Калі нарысаваць іх на карце ў відзе ізотэрмаў (ліній, што злучаюць мейсцы з аднакаваю тэмпэратураю), дык яны наглядна ўяўляюць розьніцы ў клімаце асобных краінаў (рыс. 18 і 19).
Рыс 18. Ізотэрмы студзеня ў Эўропе.
Гадавою сярэдняю тэмпэратураю для Беларусі трэба лічыць +6° (Менск мae +5,4°, а Вільня 6,4°). Калі прыраўнуем мы з гэтага боку Беларусь да іншых краёў, дык угледзім, што для Масквы гэтая тэмпэратура +3,4°, для Рыгі, так, як і ў нас 6°, для Варшавы +7,5°. Невялікія на першы ўзгляд розьніцы між гэтымі цыфрамі маюць, аднак, дужа вялікае значэньне для клімату. Тыя два градycы, прыкл., якія адрозьніваюць наш клімат ад клімату Маскоўшчыны дазваляюць расьці ў нас, як то будзе ніжэй паказана, цэламу раду далікатных расьлінаў, гатункаў садовіны і варыва і г. д.
Сярэднія тэмпэратуры самага халоднага месяца ў годзе-студзеня, якія характарызуюць зіму, - яшчэ больш між сабою розьняцца. Тады, як для Беларусі тэмпэратураю студзеня трэба лічыць - 6,5°, для Масквы гэтая тэмпэратура - 10,8°, для Рыгі - 4,7° а для Варшавы - 3,5°. Значыць зіма Маскоўшчыны на цэлых 4⁰ халаднейшая, а польская зіма на 3⁰ цяплейшая ад беларускае зімы. У сярэдняй тэмпэратуры лета (месяца ліпеня) гэткіх розьніцаў няма. Для Беларусі сярэдняя тэмпэратура ліпеня кaля +18,5°, для Масквы + 18,2°, для Рыгі + 17,9°, для Варшавы + 18,4°. З гэтага мы бачым, што тады, як зімовыя тэмпэратуры зьніжаюцца пры пасуваньні на ўсход, летнія барджэй навет павялічуюцца чым далей на ўсход. Гэта самае зьявішча можам мы заўважыць і ў прасторах самое Беларусі. Разглядаючы данныя прыложанае табліцы (стр. 45) мы бачым, што і паміж асобнымі краінамі Беларусі ёсьць досіць значныя розьніцы ў сярэдніх тэмпэратурах. Годзе параўнаць з гэтага боку Смаленск (гадавая тэмпэр. + 4,3°) з Вільняю (якая мае + 6,4°) або з Берасьцем (+ 7,2°). А сярэднія тэмпэратуры студзеня хістаюцца ў розных краінах Беларусі ад 4,5⁰ (Беласточчына) дa - 9,0⁰ (Вокаўскі Лес).
Сярэднія тэмпэратуры студзеня і ліпеня характарызуюць яшчэ і большы ці меншы контынэнталізм клімату краю, да якога яны адносяцца. У краёх контынэнтальных розьніца між тэмпэратураю зімы і лета, а таксама дня і ночы дужа вялікая; ў акеанічным, як яе гэтая, ці гадавая амплітуда клімаце - значна меншая. Розьніца называюць, між іншым паказана ў рубрыцы f табліцы,
Рыс. 19. Ізотэрмы ліпеня ў Эўропе.
зьмешчанае на стр. 45; у Беларусі яна хістаецца ад 22⁰ (Падлясьсе)) да 27,8⁰ (Лесастэп), а ў сярэднім будзе каля 25⁰, тады, як для Масквы яна 29⁰, а для краёў прыморскіх - каля 20⁰. Карыстаючыся з усіх гэтых цыфраў можна падзяліць Беларусь на некалькі кліматычных краінаў:
1) Вокаўскі Лес, Смаленскае і Дняпроўскае Узгор'і твораць краіну найбольш х алоднага і контынэнтальнага клімату ў Беларусі.
Сярэдняя гадавая тэмпэратура тут ніжэй + 5⁰, а тэмпэратура студзеня ад 9⁰ да - 8⁰; амплітуда-ж 26-27⁰. Сваей сьцюдзёнаю маразянаю зімою гэтая краіна падобна да суседняе Маскоўшчыны. Сьнег ляжыць тут у зімку каля 5-х месяцаў, ад палавіны лістапада да палавіны красавіка, і ніколі сярод зімы ня гіне. Насыпаецца яго за гэты час дужа таўсты пласт; гэтаму памагае яшчэ і тое, што вялікая частка ападкаў тут прыпадае на зімовы час; а наагул тут ападкаў выпадае шмат. У летку-ж і гэтая краіна трапляе пад моцныя ўплывы акеану, дзякуючы якому
Вышыня над роўнем мора мэтры.
Сярэдняя тэмпэратура за 50 гадоў. Студзеня
Ліпеня
Гадавая
Розніца між зімой і летам
Мэтэоролёгічныя станцыі.
b
c
d
e
F
Смаленск Новы Каралёў (Віцебск. п.) Вялікія Лукі Віцебск
241 336 103 145
- 8,4 - 8,3 - 7,7 - 7,8
18,0 17,0 17,9 17,9
4,3 4,0 4,6 5,0
26,4 25,3 25,6 25,7
Горкі
206
- 8,2
17,9
4,5
26,1 Бранск Чэрыкаў Магілёў Быхаў Новазыбкаў Барысаў Менск Маладэчна Ігналінка (Сьвянцян. п.) Корсаўка (Люцынск. п.) Наднёман (Захад Ігумен. п.) Васілевічы (Рэчыцкага п.) Мазыр Пінск Вільня Друзгенікі Горадзенск. п.) Сувалкі Белыбераг (ля Аўгустова) Асавец (пад р. Бабром) Беласток Берасце
200 168 179 165 170 166 225 180 166 104 168 140 129 142 106 103 177 130 114 136 136
- 8,6 - 7,9 -7,5 - 7,8 - 8,2 - 7,0 - 6,9 - 6,5 - 6,5 - 7,2 - 6,5 - 6,7 - 6,4 - 5,4 - 5,3 - 5,2 - 5,5 - 5,3 - 4,7 - 4,6 - 4,8
18,5 18,0 18,2 18,4 19,6 18,2 18,1 17,9 17,9 18,0 18,1 18,6 19,0 19,0 18,8 18,2 17,6 18,4 18,6 18,9 18,2
5,0 5,0 5,1 5,6 5,7 5,4 5,4 5,5 5,3 5,1 5,8, 6,0 6,3 6,8 6,4 6,4 6,0 6,0 6,5 6,8 7,2
27,1 25,9 25,7 26,2 27,8 25,2 25,0 24,4 24,4 25,2 24,6 25,3 25,4 24,4 24,1 23,8 23,7 22,9 23,1 25,2 23,7
Масква Смаленск Варшава
176 13 125
- 10,8 - 4,7 - 3,5
18,2 17,9 18,4
3,4 5,9 7,2
29,0 22,6 21,9
звычайна мае яна лета пахмурнае, халоднае, дажджыстае. Бываюць аднак і леты гарачыя ды сухія. Трэба яшчэ адзначыць, што ў гэтай краіне часта бываюць навет сярод лета, ў чэрвені ды ліпені, начныя прымаразкі, ад якіх гінуць ураджаі садоў, гародаў, а навет збожжа.
На захад ад гэтае краіны клімат хутка цяплее, асабліва ў зімку. Польскі географ Ромэр тлумачыць гэта так: "Атлянтыцкія паветраныя цячэньні, аслабленыя даўгім перасуваньнем па няроўнай сухазёмнай паверхні, трацяць блізка таго, што да рэшты сілу сваіх уплываў на стромкіх берагох усх одніх узвышшаў (рlуt zrоalоwусh). На вяршынах гэтых узвышшаў пануе ўжо тыповы контынэнтальны клімат, які на вялізарных прасторах расейскіх узвышшаў толькі павольна зьмяняецца"[14]. Ў Беларусі, ў кірунку на ўсход вельмі моцна ўзрастае контынэнталізм клімату і зьніжаецца тэмпэратура. Тады, як у Польшчы праз кожныя 100 вёрст у кірунку на ўсход гадавая тэмпэратура зьніжаецца на 0,29⁰, у Беларусі яна зьніжаецца ў 2½ разы хутчэй, бо на 0,69⁰; у Маскоўшчыне-ж на 0,41⁰.
2) Паўднёва-Усходняя Беларусь (Лесастэп , Раданская раўніна) хаця і ляжыць значна далей на паўдня, мае такую самую блізка халодную зіму, як Смаленшчына, але за тое мае гарачае, яснае і сухое лета (сярэднія тэмпэратуры для Новазыбкава; студзень — 8,2°, ліпень +19,6°); дзеля гэтага сярэдняя гадавая тэмпэратура крыху вышэйшая, чым на паўночным усходзе (+ 5° + 6°), але амплітуда большая (27° — 28°). Наагул клімат гэтае краіны трэба прызнаць найбольш контынэнтальным у Беларусі пераходным да клімату стэпаў, хаця ня трэба забывацца, што розьніца між кліматам гэтае, ўсёж досіць лясістае ды навет балоцістае краіны і кліматам бязьлесных, сухіх стэпаў дужа вялікая, куды большая, чым паміж кліматамі якое-хаця з частак Беларусі.
Вясна з асабліва моцнымі сухімі ўсходнімі вятрамі (сухавеямі), гарачае лета, сярод якога аднак досіць часта здараюцца прымаразкі, дый наагул значныя розьніцы між тэмпэратураю дня і ночы, ўрэшце сухмяні, моцна шкодзячыя земляробству, найбольш адрозьніваюць клімат Паўднёвага Ўсходу Беларусі ад клімату іншых яе краінаў.
Мацней выражаны контынэнталізм клімату паўднёва-ўсходняе, ды навет наагул паўднёвае Беларусі, залежыць ад таго, што яна найдалей ляжыць ад мора; апрача таго Карпацкія Горы крыху засланяюць яе, таксама як і значную частку Украіны, ад акеанічных паўднёва-заходніх вятроў, што, пэўнеж павялічуе контынэнталізм краіны.
3) На паўночным захадзе, дый у цэнтры Беларусі, у краі канцавых морэнаў і бязьлічных вазёраў, пануе халодны акеанічны клімат з сяр. гадавою тэмпэратураю таксама, як і у папярэдняй краіне + 5° + 5°, але цяплейшым студзенем — 6° — 8°. Зіма звычайна цягнецца каля 3 ½ месяцаў (з пачатку сьнежня да другое палавіны сакавіка); яна тут значна мягчэйшая, чым. на ўсходзе, з лёгкімі марозамі ды з менш глыбокімі сьнягамі. Сярод зімы здараюцца адлігі, ў часе якіх бывае навет, што саўсім прападае на нейкі час сьнег.; але здараецца гэта рэдка. Наагул клімат гэтае краіны, якую ад усходу засланяюць нашыя ўсходнія ўзвышшы, толькі рэдка і не надоўга трапляе пад уплывы ўсходняга контынэнталізму (гадавая амплітуда 24° — 25°); затое ён адкрыты для уплываў мора. Халоднасьць яго тлумачыцца мі ж іншым тым, што краіна гэтая, высака паднятая, раўнуючы з суседнімі далінамі, над роўнем мора. Як ведама, з падняцьцем на кожныя 100 саж. уверх тэмпэратура зьніжаецца на 1°. Дзеля гэтага вяршыны нашых узгор’яў, паднятыя на 150 саж., павінны быць х аладнейшымі ад суседніх далінаў, паднятых на якіх 50 — 70 саж., — на цэлы градус. Тое, што на ўзгор’ях выпадае больш ападкаў, чым у далінах (гл. вышэй, стр. 42), ад чаго павялічуецца параваньне і зьніжаецца тэмпэратура, ды прысутнасьць масы вазёраў, яшчэ больш павялічуе розьніцу тэмпэратуры узвышшаў і далінаў. Гэта асабліва выразна выяўляецца на Сувальскім Узгор’і, якое з усіх бакоў (навет з усходу і з поўначы) акружанае краінамі цяплейшымі (Сярэдн. гад. тэмпэр. Сувалкі + 6,0° Друзгенікі + 6,4°, Вільня + 6,4°, Коўна + 6,2°).
Шырокія даліны вялікіх рэк, праразаючых заходнія ўзгор’і (Вяльлі, Нёмна і ін.) трэба аднесьці ўжо да чарговае кліматычнае краіны.
4) Паўднёва-заходняя Беларусь, заслоненая ад усходу і поўначы ўжо ня толькі Вокаўскім Лесам, але йшчэ і ўзвышшамі Цэнтральнае Беларусі, ды ляжачае ў глыбокай катліне Прыпяцкае Палесьсе маюць значна цяплейшы клімат. Па далінам вялікіх заходніх рэк Беларусі клімат гэты ўразаецца глыбака ў прасторы пасярэдняе краіны. Сярэдня гадавая тэмпэратура краіны вышэй + 6°, а тэмпэратура студзеня каля - 5°, - 6°, значыць, аж на 3° цяплейшая, чым у Смаленшчыне. Зіма трывае ня больш 3-х месяцаў (ад паловы сьнежня да пачатку сакавіка), пры чым вызначаецца частымі адлігамі, ад якіх бывае, што сярод зімы, ў студзені навет, на некалькі тыдняў гіне сьнег і прападае санная дарога. Сьнег у зимку ідзець тут дужа часта, што таксама змяншае маразы; толькі на паўдні краіны, ў Палесьсі, зімы бываюць маласьнежныя, мусіць, дзеля агульнага большага контынэнталізму паўднёвае Беларусі (ўплыў Карпатаў) [15]. Наагул-жа, як бачым, узімку тут пануюць уплывы акеану. Толькі ў асабліва х алодныя зімы ўсходнія вятры здалеюць перакінуць сюды цераз сьцяну ўзгор'яў масы маразянага паветра і моцна зьніжаюць тэмпэратуру.
Леты ў паўднёва - заходняй Беларусі бываюць ня вельмі гарачыя (ліпень + 18,5° + 19°), акеанічнага тыпу, моцна дажджыстыя і хмарныя. Бывае, праўда, што і ўлетку сюды дасягнуць уплывы контынэнтальнага ўсходу і робяць лета гарачым і сухім; але і ў такім рэдкім выпадку ў другой палавіне лета звычайна перамагае акеанічнае надвор'е і пагоду зьмяняюць дажджы.
Аднак, што вельмі важна для гаспадаркі, тут саўсім блізка ня бывае летніх прымаразкаў. Дзякуючы гэтаму ды агульнай лагоднасьці клімату (гадавая амплітуда 23° 24°) і, асабліва, мягкой зіме тут ня вымярзае граб і цэлы рад іншых расьлінаў, ды больш чым у папярэдніх краінах магчыма шырокае разьвіцьцё садоўніцтва.
5) Найцяплейшы куток Беларусі - гэта Падлясьсе і асабліва Берасьцейшчына, якія маюць сярэднюю гадавую тэмпэратуру вышэй +7°, а тэмпэратуру студзеня каля - 4,5°. Тутака, як і ў суседняй Польшчы, зямля бывае пад сьнегам ня доўга, пласт сьнегу тонкі, зіма кароткая. Але ў Польшчы акеанічны клімат выяўлены больш рэзка; розьніца польскага і беларускага клімату павялічўецца мусіць яшчэ і тым, што навет пэўднёва - заходняя Беларусь (Падлясьсе) наагул вышэй паднятая над роўнем мора, чым суседнія польскія краіны.
§ 15. ПАВЕТРАНЫЯ АПАДКІ.
правіцьВятры, што дзьмуць з акеану, прыносяць у Беларусь шмат вільгаці, якая выліваецца на нашыя прасторы ў форме паветраных ападкаў - дажджу, сьнегу, расы і г. д. Тым часам, як прыкл. у Маскоўшчыне ў сярэднім выпадае 470 мілімэтраў, у Беларусі выпадае каля 550 мілім. ападкаў у год, а мяйсцамі й больш. Гэта мае важнае значэньне у нашым экономічным жыцьці. Калі-б сьціхлі заходнія вятры, і ў Беларусі пачало падаць менш дажджу, дык-бы нашыя лёгкія пяшчаныя грунты не давалі ўраджаю, але абярнуліся-б у выдму, ў пескавую пустыню. А дзякуючы багацьцю вільгаці нашыя бедныя пяскі даюць іншы раз лепшыя ўраджаі, чымся навет усх одні чарназём (жывыя прыклады - неўраджайныя 1891 і 1921 гады ў чарназёмнай Маскоўшчыне, ў часе якіх Беларусь мела вельмі добры ўраджай).
Ня толькі лік ападкаў мае значэньне для клімату ды для гаспадаркі, але яшчэ й форма іх. Найбольш важныя тут ападкі цёплае палавіны году, якіх у нас бывае і значна больш, чым зімовых, і якія модна ўплываюць на жыцьцё расьлінаў. У старонах контынэнтальнага клімату летнія ападкі найбольш выліваюцца на зямлю ў відзе ўлеваў; часамі за адну ўлеву спадае да чацьвертае часткі ўсяго гадавога ліку ападкаў. Гэткая маса вады, ведама, толькі размывае зямлю, робячы сярод поля глыбокія яры, змывае ўраджайныя грунты, робіць наагул шмат шкоды, і зьбягае ў рэкі. Зямля пасьля такое ўлевы хутка абсыхае і расьліны даўгі час, бывае, сохнуць без вады, навет тады, калі гадавы лік ападкаў досіць значны. Ня тое ў нас. Ападкі ў Беларусі йдуць па крысе, дробнымі порцыямі, але часта і роўнамерна праз увесь год. Беларуская прырода, як акуратны агароднік дастаўляе расьлінам у меру вады, гэтулькі якраз, колькі патрэбна ім для буйнога росту, часамі зашмат, але вельмі рэдка - замала. Затым ад сухменяў нашая гаспадарка саўсім мала церпіць.
Сухмені бываюць у Беларусі рэдка, ды і то найбольш на усходзе, ў лесастэпу. Тамака з моцна нагрэтых улётку ўсходніх контынэнтальных прастораў Маскоўшчыны і Ўкраіны дзьмуць, асабліва вясною, моцныя сухія вятры сухавеі, ад якіх расьліннасьць жаўцее і сохне. Аднак, з тае прычыны, што ўсход Беларусі пакрыты найбольш цяжкімі гляістымі грунтамі, якія легка могуць падыймаць вільгаць з глыбокіх падземных пластоў, сухмені у Беларусі вялікае шкоды ня робяць. Навет, наадварот, у Смаленшчыне бывалі выпадкі, што пасьля вельмі даўгое сухмені ураджаі выходзілі яшчэ лепшыя, чым у звычайны год. Гэта аднак ня можна лічыць за правіла, асабліва ж для пяшчаных грунтоў, на якіх у сухменю ўраджаі прападаюць.
Контынэнтальныя краіны вельмі моцна награваюцца ўлетку і з гэтае прычыны над і мі тады ўстанаўляецца нізкі ціск і, звычайна, йдуць дажджы. Блізка ўсё ападкі ў контынэнтальных краёх прыпадаюць на лета; ўзімку-ж ўстан аўляецца там высокі ціск, яснае надвор'е і саўсім блізка няма ападкаў. У Беларусі значная частка ападкаў прыпадае на зіму, але ўсё-ж у цёплую частку году выпадае іх больш; пры гэтым на поўначы летніх ападкаў у два разы больш, чым зімовых , а на паўдні - бязмала ў чатыры разы і гэтым зьвязана і пэўная маласьнежнасьць паўднёвых зімаў, аб и успаміналася вышэй. Наагул- жа па ўсёй Беларусі найбольш нпдкаў падае ў ліпені месяцы, а наймёнш - у лютым.
Апрача дажджу і сьнегу вельмі звычайнымі формамі ападкаў Беларусі ёсьць раса і туман. Маса вазёраў, балотаў і шырокіх лядавіковых далінаў, пакрытых мокрымі сенажацямі даець улетку вельмі многа пары ў паветра. А як паветра пасьля захаду сонца пачне халадзець, гэтая пара з яго вылучаецца і кладзецца на зямлю расою, або вісіць у паветры туманом. Даліны, засланыя туманам, - самы звычайны від у Беларусі ў пагодныя, летнія ночы, асабліва пад канец лета. У мяйсцовасьцях, далей ляжачых ад далінаў і вазёр, туманы здараюцца шмат радзей і ўжо найбольш перанесеныя ветрам здалёку. Лік ападкаў у розных краінах Беларусі няроўны. Залежыць і найбольш ад вышыні над роўнем мора, што і зразумела. Ападкі прыносяцца да нас акеанічнымі вятрамі. Масы цёплага і вільготнага паветра без затрыманьня праносяцца над раўнінамі (асабліва над катлінамі). Але дайшоўшы да ўзвышшаў яны змушаны падыймацца уверх, мяшацца з шмат халаднейшым паветрам, астыгаць і аддаваць значную частку свае вільгаці заходнім спадам узвышшаў, якія з гэтае прычыны маюць найбольшы лік ападкаў. Глянуўшы на карту ападкаў Беларусі (рыс. 20) мы бачым, што найбольш ападкаў (больш за 600 мілім. у год) маюць найбольшыя і найбольш лясістыя [16]ўзвышшы - Менскае Ўзгор'е , Сувальскае Ўзгор'е і Вокаўскі Лес разам з Смаленскім, а часткаю і з Дняпроўскім узгор'ямі. З другога боку найменш (менш за 500 мілім.) ападкаў маець ляжачае ў катліне Палесьсе дый Паўднёва - Ўсходняя Беларусь (лесастэп ).
У краінах з найбольшым лікам і з найменшым ападкаў варункі для земляробства горшыя, чым у краінах з сярэднім лікам ападкаў. Там, дзе ападкаў зашмат, на цяжкіх грунтох збожжа часта вымакае, зямля халодная, рост расьлінаў слабейшы, ўраджаі меншыя; ў такіх варунках добра можа йсьці гаспадарка толькі тады, калі лішкі вады выводзяцца з зямлі праз дрэнаваньне [17]. На пяшчаных грунтох гэтыя шкадлівыя ўплывы вільгаці звычайна ня бываюць значнымі. За тое нястача вльгаці шмат гарэй адбінаецца на лёгкіх грунтох, якія ў гэтых варунках саўсім перастаюць даваць ураджай. Большая частка Беларусі мае мерны лік ападкаў (500 - 600 мілім.), што спрыяе земляробству на самых розных грунтох.
§ 16. ПОРЫ ГОДУ Ў БЕЛАРУСІ
правіцьРозьніцы ў клімаце паміж асобнымі краінамі Беларусі, хаця і маюць свае значэньне, ніколькі, аднак, не перашкаджаюць нам гаварыць аб адзіным клімаце ўсяе Беларусі, які выразна адрозьнюецца ад кліматаў сусёдніх краёў, а добра і наглядна выяўляецца ў асаблівым характеры беларускіх пораў году.
Беларуская зіма мае характар сталы, перарываецца адлігамі толькі выпадкова і ненадоўга. Трох-чатырох месячная зіма з трывалым і багатым сьнегавым пакрыцьцём, лёгкімі марозамі, невялікімі адлігамі характэрна для ўсяе блізка Баларусі і адрозьнівае нашую зіму ад суровае, з гострымі марозамі зімы Маскоўшчыны, ды ад гнілое, бязсьнежнае польскае зімы (рыс. 21), На пачатку зімы неба ў нас найбольш хмарнае, ясныя дні здараюцца рэдка, часта йдзе сьнег; у другой палове зімы надвор’е зьмяняецца. У гэтым часе на Беларусь з усходу насуваюцца вялікія маразы пры ясным небе; гэткае надвор’е трывае часамі без пярэрвы некалькі тыдняў. У лютым маразы адвалююцца, настае пара адлігаў, што чарадуюцца з яснымі «веснавымі» днямі і марознымі начамі. У гэтую пару году (ў лютым) у нас найменш выпадае ападкаў. Каля 15 — 25 сакавіка сярэдняя тэмпэратура паветра ўстанаўляецца вышэй 0° і пачынаецца вясна, ці, ляпей кажучы, прадвесьне. Сьнег сходзіць з палёў, рэкі аслабаняюцца ад лёду, прылятаюць першыя птушкі з выраю. Лік ясных днёў моцна ўзрастае, а начамі бываюць толькі лёгкія прымаразкі. У непагоду-ж снег і дождж чарадуюцца між сабою і робяць дарогі моцна гразкімі; але веснавое балота хутка сохне.
Прадвесьне цягнецца звычайна нядоўга, каля 3-х тыдняў. Часамі, аднак, яно зацягуецца. Наагул, раўнуючы да вясны іншых краёў, беларуская вясна надыходзіць досіць марудна.
Ад часу, калі сярэдняя дзенная тэмпэратура паветра падымецца да +5°, можна лічыць што пачынаецца праўдзівая вясна. Зямля хутка абсыхае, жыва расьце трава, зелянеюць дрэвы, адным словам абуджаецца і нарастае жыцьцё ў царстве расьлінаў і ува ўсёй жывой прыродзе. Гэты пэрыод вясны пачынаецца ў нас у палове красавіка і цягнецца да пачатку чэрвеня, калі пачынае панаваць тэмпэратура вышэй +15° і вясну зьмяняе лета.
Вясна беларуская адзначаецца сухасьцяю і цёплым ясным надвор’ем, асабліва на пачатку, ў красавіку, калі здараецца навет праўдзівая летняя гарачыня. Дле пасьля гэтага цёплага часу настае звычайна ў пачатку мая, пара больш халодная, з моцным сіверам пры ясным надвор’і; вецер гэты значна абніжае тэмпэратуру. Часамі- ж, асабліва на паўночным усходзе, бываюць у гэтым часе досіць вялікія прымаразкі. Прычынаю гэтых халадоў лічаць таяньне лёду на вялікіх вазёрах паўночнае Эўропы (у Маскоўшчыне ды Фінляндыі), з якіх і дзьме на нас сярдзіты сівер. Сухасьць беларускае вясны шкодзіць развіцьцю расьлінаў, асабліва ярыны, якую з гэтае прычыны стараюцца сеяць як мага раней, каб захапіць у грунце запас зімовае вільгаці.
З пачаткам лета ўся Беларусь трапляе пад наймацнейшыя ўплывы акеану і заходніх вятроў, і лік дажджоў значна ўзрастае. Найбольшы лік ападкаў ува ўсёй Беларусі якраз прыпадае на летнія месяцы. Розьніца між асобнымі краінамі Беларусі тут толькі тая, што ўсходнія, больш контынэнтальныя краіны маюць найбольш ападкаў ужо ў чэрвені, тады, як у рэшце Беларусі найбольш ападкаў бывае ў ліпені, часамі навет у жнівені. Так ці йначай, але дажджыстасьць і хмарнасьць беларускага лета робяць яго вельмі мягкім, халаднаватым; пры гэтым моцна ўзрастае вільготнасьць паветра. Такое гарачыні, каб перашкаджала працаваць на двары, ў нас бадай што ня бывае. Найцяплейшае лета ў лесастэпу, але і тут сярэд. тэмпэр. ліпеня не даходзіць да +20°. Пад канец лета вятры і дажджы сьціхаюць, пачынаецца пэрыод яснага надвор'я.
Рыс. 21. Зімовы краявід у цэнтральнай Беларусі
Ў верасьні тэмпэратура зьніжаецца ўжо да + 15°, надыходзе восень. Прырода, як кажуць, гатуецца да зімовага сну, жаўцеець і абсыпаецца лісьце з дрэваў, адлятаюць птушкі на вырай, па палёх сьцелецца безканечнае павучыньне. Разам з тым, дзякуючы высокаму ціску і слабым вятром, стаяць прыгожыя бязвоблачныя ясныя дні, а ў ночы што раз то часьцей здараюцца прымаразкі. Гэтую пару вэсені папраўдзе лічаць найпрыгэжэйшаю парою году ў Беларусі.
У кастрычніку неба х мурнее, пачынаюцца дажджы, разам з якімі прых одзіць другая пара восені - позная восень. Наагул лік ападкаў ад ліпеня кожны месяц правільна зьмяншаецца аж да лютага; але ў кастрычніку, як вынятак, ападкаў больш, чым у верасьні. Тэмпэратура ў позную восень значна ніжэйшая, - ўжо менш +5°. Чарадуючыся з дажджом. пачынае зьяўляцца першы снег, дарога робіцца моцна гразкаю, а ў вільготным васеньнім паветры гэтая гpaзь ужо ня сохне. Лісьце абляцела. Неба ўвесь час захмуранае. Ясныя дні здараюцца вельмі рэдка. Вось як выглядае ў нас позная восень. Гэтая няпрыятная пара году цягнецца некалькі тыдняў. Часамі яна расьцягваецца і на некалькі месяцаў, часамі- ж вельмі скарочуецца, і пасьля ясных дзён восені тэмпэратура спадае ніжэй 0°, зямля замярзае ў груду, замярзаюць рэкі, вазёры, выпадае сьнег, адным словам, пачынаецца зіма.
Прырода, як мы бачым, надзяліла Беларусь дужа прыгожым і карысным кліматам. Сонца грэе у нас якраз умеру. Нябывае ў нас лютых палярных марозаў, спыняючых жыцьцё, а ні тропічных сьпякотаў, што перашкаджаюць працы ды шкодзяць здароўю. Буйныя вятры прачышчаюць. плветра, прыносяць нам ападкі, дый наагул карысныя ўплывы океану. З аднаго боку маем нашую цудоўную зіму з мернымі мароз амі, з сталай сьнегавою посьцілкаю, якое блізка што ня бачаць далей ад нас на зах ад ля жачыя краі, і нашую прыгожую ясную восень. З другога боку мы ня церпім ад лішняга контынэнталізму, які дрэнна ўплывае на нэрвы і шкодзіць гаспадарцы. Мерная вільготнасьць паветра толькі памагае жыцьцю жывёлаў і асабліва карысн а для расьлінаў; нашыя ж пяшчаныя грунты легка пpaпускаюць праз сябе лішнюю вільгаць з паверх ні зямлі, і гэта бароніць Беларусь ад малярыі. Клімат Беларусі, адным словам, вельмі здаровы для чалавека і карысны для гаспадаркі.
Клімат Беларусі моцна розьніцца ад кліматаў навет суседніх з Беларусяю краёў: - і чыста акеанічнага клімату нашых заходніх суседзяў, і халоднага контынэнтальнага клімату Маскоўшчыны, і сухога стаповага ўкраінскага клімату. Беларусу нялёгка навет бывае прывыкнуць да клімату гэтых старонак. Шмат ёсьць людзей, гадаваных у Беларусі, якія іншы раз мо'й з абыліся аб сваей беларускаскасьці; але трапіўшы, прыкл., ў Польшчу у часе яе гразкое дажджыстае зімы яны з вялікаю тугою ўспамінаюць аб роднай старане; пакрытай у гэты час бліскучымі белымі шатамі сьнегу; - альбо ізноў-жа трапіўшы ў Маскоўшчыну ды ціснучыся ад сярдзітага ўсходняга холаду, з няменшаю тугою думаюць аб лагодным паветры свае Бацькаўшчыны. Гэтак, чыста фізычна зрастаецца беларус з прыродаю свае Бацькаўшчыны, а перад усім з яе кліматам, яе паветрам, у якім найлягчэй яму дыхаецца, найздаравей пачуваецца.
РАЗЬДЗЕЛ III.
правіць
§ 17. БЕЛАРУСКІЯ РЭКІ.
правіць
Беларусь абыймае верхнія часткі вадазборнікаў Дняпра, Нёмна і Дзьвіны; апроч таго да Беларусі належаць і часткі вaдaзборнікаў іншых рэк, як Віслы, Волгі і г. д. Большая частка гэтых рэк цячэ ў Балтыцкае мора, Дняпро- ж цячэ ў Чорнае мора. Вялікі эўропейскі вaдaдзел, які дзеліць вaдaзборнікі пaўночных і пaўднёвых морaў Эўропы, ў дaным выпaдку - Бaлтыцкaгa і Чорнaгa, прaходзіць прaз сярэдзіну Беларусі ў кірунку з паўночнага ўсходу на пaўднёвы захад і дзеліць Беларусь якраз блізка папалам. Прaходзіць ён у большасьці па вяршынам нашых узгор'яў, але далека не заўсёды; часта йдзець вaдaдзел па нізкім забалочаным раўнінам, як, прыкл., - паміж Бугам і Прыпяцяю. Наагул у Беларусі эўропэйскі вaдaдзел найбольш зьніжаецца; гэта дало магчымасьць аж у некалькіх мяйсцох перакапаць яго каналамі злучаючы гэткім чынам вадазборнікі Бaлтыцкaгa і Чорнага морaў.
Вадазборнік Волгі, якая плыве у Касьпійскае мора, захапляе толькі невялічкую частку беларускага прастору, так сама, як і вадазборнікі р. Ловаці ды р. Вялікае. Да таго-ж вададзелы паміж гэтымі рэкамі ды Дняпром і Дзьвіною наагул шмат вышэйшыя, чым галоўны эўропэйскі вaдaдзел, дый ідуць у значнай меры па мяжы Беларусі ці каля яе; гэта паказуе, што беларускі народ, разсяліўшыcя па вадазборніках Дняпра і Дзьвіны, дайшоў тут да сваіх натуральных межаў. З другога боку вышыня вададзелу не даець магчымасьці зьвязаць каналамі Волгу з нашымі рэкамі і яшчэ пабольшуе значэньне вададзелу, як натуральнае мяжы. Аднак у некаторых мяйсцох беларусы пераступаюць праз вададзельую мяжу і займаюць часткі вадазборнікаў чужых рэк, найбольш, подлуг свайго прызвычаю, вярхоўі гэтых рэк. Дый наагул, як бачым, беларусы, адціснутыя ад мора, пашыраліся на вярхоўі рэк, займалі вададзелы і вялікія іх вузлы.
Рэкі вельмі моцна ўплываюць на ўвесь характар прыроды краю і культуры народу, які той ці іншы край засяляе, і ў дaным выпадку палажэньне Беларусі на вададзельных вузлох моцна адбілася на гісторычнай долі беларускага народу, і ў пэўнай меры характарызуе прыроду Беларусі і яе культуру.
Ўсе важнейшыя рэкі Беларусі стварыліся не раней як ў лядавіковыя часы. Рэкі, якія істнавалі перад лядавіковаю эпох аю мелі іншы кірунак. Лядавікі пазасыпалі іх сваімі асадамі, а з другога боку папракопавалі глыбокія боразны - равы на паверхні зямлі; воды-ж таючых лядавікоў паразмывалі шырокія лядавіковыя даліны ў адложаным уперад морэнным матар'яле. Новыя рэкі пастараліся выкарыстаць і лядавіковыя даліны і боразны, але не заўсёды плывуць яны па іх дне. Найчасьцей сучасныя нам беларускія рэкі самі вышукваюць сабе дарогу ў абніжэньнях паміж морэннымі ўзвышшамі ды іншымі няроўнасьцямі паверхні зямлі. Дзеля гэтага кірунак рэкаў вельмі моцна залежыць ад раскладу ўзвышшаў, асабліва канцавых морэнаў, па паверхні Беларусі.
Па свайму характару рэкі Беларусі далека ня роўныя; залежыць, гэтa і ад іх паходжаньня і ад выгляду паверхні краіны, па якой яны плывуць. Рэкі пакрытага густой сеткаю вазёраў морэннага краю пачынаюцца найбольш з вазёраў ды балотаў; часта гэта толькі пратокі, што злучаюць суседнія вазёры. Большасьць морэнных рэкаў, прынамсі ў сваім верхнім цячэньні, прaходзіць праз адно ці некалькі вазёраў; а калі прыгледзіцца да берагоў іхняе даліны, якія то зыходзяцца, то далека разыходзяцца адзін ад аднаго, дык зьяўляецца думка, што ня толькі вярхоўі, а і значныя часткі сярэдняга, а можа і ніжняга цячэньня гэтых рэкаў стварылася з ланцуга побач ляжаўшых большых і меншых вазёраў, злучаных пратокамі. На паверхні, толькі што аслабоненай ад лядавіка, вазёры, якія займалі тады без параўнаньня большыя прасторы, чым цяпер, ляжалі адны вышэй, другія ніжэй. Вада з вышэйляжачых вазёраў пералівалася па чарзе у ўсё ніжэйшыя аж пакуль не даходзіла да мора, ці да вялікае ракі. З часам праз вазёры ўстанаўлялася сталае цячэньне ракі, якая, зьбіраючы ўсё новыя прытокі, паглыбляла свае карыта, і разам з гэтым пакрысе сьцягавала ваду з вазёраў, праз якія працякала, аж пакуль тыя саўсім ня счэзьлі, ці прынамсі значна не змялчэлі; дно вазёраў, што пасплывалі, зрабілася паверхняю прырэчнае даліны, берагі возера - берагамі гэтае даліны, значнымі і да нашага часу.
Гэтае паступеннае сплываньне вазёраў у рэкі йдзець і да сёнішняга дня. А дзеля таго, што розныя часткі морэннага краю аслабаніліся з-пад лядавіка ў розным часе (лядавіковая эпох а цягнулася пэўне міліёны гадоў), дык старэйшыя морэнныя краіны ўжо пaзбaвіліcя вазёраў (прыкл. Менскае Ўзгор'е), тады, як малодшыя (прыкл. Віцебска - Невельская Града) яшчэ маюць іх шмат.
Большасьць рэк Беларусі пачынаецца ў краінах бедных вазёрамі і выцякае звычайна з балотаў; магчыма аднак, што шмат якія з гэтых балотаў стварыліся на майсцы даўнейшых вазёраў. Балоты, так сама як і вазёры, доўга перахоўвуюць у сабе вільгаць з растаяўшых сьнягоў ды з дажджоў і стала ды раўнамерна жывяць рэкі вадою. Затым рэкі балоцістых і вазёрных краінаў толькі нязначна мялчэюць улетку, а з другога боку і ў часе ўлеваў мала падымаюць ровень свае вады.
Саўсім іншае пах оджаньне і характар маюць рэкі лесастэпу (так сама, як і стэпу). У гэтай краіне няма вазёраў, а балоты спатыкаюцца толькі на ўзьбярэжжах рэк, у рачных далін ах . Уся краіна зрэзана ярамі, якіх пракопуе веснавая і дажджавая вада. Яр досіць х утка расьце ў кірунку вададзёлу і адначасна заглыбляецца. Калі яму ўдаёцца дакапацца да ваданоснага пласту, ў ім зьяўлпяюцца крынічкі, ад якіх па дне яру ўвесь час бяжыць ручаінка. Ручаінкі, зліваючыся разам, твораць стаповыя рэчкі і рэкі. Вясною, як тае сьнег, па ярох бягуць вялізарныя патокі вады, а стаповыя рэкі робяцца многаводнымі і шырака разьліваюцца; ўлётку-ж, калі няма дажджоў, ямы моцна мя лчэюць, а то і перасых аюць. Але рэк такога тыпу ў нас ня шмат; спатыкаюцца яны ў кpaінax, пакрытых лёссам, на паўднёвым усходзе Беларусі.
Скатуючыся з узвышшаў набіраюць рэкі тым больш сілы, чым большы спад, і тым больш магутнасьці, чым больш далучылася да іх прытокаў. Чым большы спад і большая скорасьць цячэньня, тым усё больш павялічуецца і работа ракі. Яна размывае берагі, глыбака закапуецца ў дно даліны, выносіць у сваей вадзе шмат скаламучан ага матар'ялу. Пры асабліва вялікім спадзе яна робіцца горнаю ракою, якая рвецца па камяністым дне, падмываючы высокія берагі, пераносячы масы гліны, пяску і навет буйнога каменьня. Здараюцца ў нас такога тыпу рэчкі найбольш на захадзе і поўначы.
Але вось спад робіцца лагаднейшым, рака трапляе ў раўнейшую мяйсцовасьць - і яе бег цішэе, а з скаламучанае вады пачынаюць асядаць пяскі ды гліны, творачы сярод ракі астравы ды мялізны. Цячэньне ракі дзеліцца астравамі на цэлую сець рукaвoў, рака ўшыркі робіцца ўсё большаю; перад намі нізінная рака.
Пры саўсім нязначным спадзе мы пабачым палескую рaкy. Ляніва і ціха паўзе такая рака пасярод балоцістых, саўсім плоскіх берагоў, паабрастаўшых сітнікамі ды чаротамі; вады ў ей звычaйнa роўна з берагамі. Часамі здараецца, што берагі палескіх рэк вышэйшыя навет за акалічныя раўніны. Рака ўздоўж ваіх берагоў кладзе цэлыя в алы з асадаў. Паміж гэтых валоў яна плыве быццам паміж штучных грэбляў (дамбаў), якіх насыпаюць уздоўж берагоў рэк, каб адбараніцца ад паводак, або падняць ровень вады ў судаходнай рацэ. З гэтае прычыны бывае, што палескія нізіны ляжаць ніжэй роўня вады ў суседніх рэках і, зразумела, вельмі лёгка заліваюцца. Трэба толькі, каб нейкі выпадак, прыкл., дождж, ці вясною - таяньне сьнёгу, крыху павысіла ровень вады ў рацэ, як яна выліваецца і сваіх берагоў і затапляе значныя прасторы навокала. Калі- ж вада спадзе, часта можна заўважыць, што рака плыве некалькімі рукавамі па саўсім новым карыце, якое яе цячэньне пракапала і час паводкі. Дзякуючы гэтаму палескія рэкі, хаця ў іхняй на выгляд цёмнай вадзе і ня шмат скаламучанага матар'ялу, дзеляцца звычайна на шмат рукавоў, творачы затокі ды астравы. Астравы гэтыя бываюць ужо ня толькі пяшчаныя, але і тарфяністыя, моцна забалочаныя, паросшыя алешнікам ды лазою.
Саўсім іншы выгляд маюць рэкі лэсастэпу, што нясуць свае заўсёды мутныя воды (ад размытага лёссу і вапнякоў) па дне глыбокага яру або сярод даліны, абмежанае высокімі лёссавымі берагамі. Урэшце асобна сярод нашых рэк трэба паставіць прападаючыя ў вапельных падзямёльлях - рэчкі Вокаўскага Лесу.
У краёх, пакрытых значнымі пластамі вапнякоў, як прыкл. на паўночным узбярэжжы Адрыятыцкага мора, спатыкаецца шмат г. зв. карставых зьявішчаў. Вада, насычаная двутленістым вугалем, як ведама, легка расчыняе у сабе вапну. Такая вада, прасочуючыся праз грунт у ніжэйляжачыя вапельныя пласты, цячэ па шчэлівах у вапняку (якіх бывае тут заўсёды шмат), увесь час расчыняючы і размываючы іх сьценкі, аж пакуль ня створыць сабе значныя падземныя ходы, а то дык і цэлыя пячоры.
Часамі верхнія пласты правалююцца ў пячору і творыцца г. зв. воўчая яма або лейка. Бывае, што ў такую, пячору, ці навет у размытую шчэліну сходзіць цэлая рака. Праз нейкі час цячэ яна па падземных ходах, а пасьля ізноў выходзіць наверх, найбольш у відзе крыніцаў. Падобныя зьявішчы спатыкаюцца у нас на Вокаўскім Лесе, які ляжыць, як ведама на вапнякох вуглявое эпохі. Адна з прападаючых рэчак, Панікля, ў часе разводзьдзяў цячэ ўвесь час па паверхні зямлі, як і звычайная рэчка. Калі-ж вада у ей спадае, яе цячэньне счазае перад сьцяною, што мае у вышыню-больш сажаня і зложана з гліны, над якою ляжыць вапняк. Рака, гіне ў ходах, якія сама пралажыла ў гэтым вапняку, і выходзіць наверх толькі праз некалькі вёрст у відзе крыніцаў, з якіх робіцца невялікае возера; выцекшы з гэтага возера р. Панікля цячэ ўжо далей без пярэрвы і ўпадае у р. Мяжу (прыток Дзьвіны). Гэткіх рэчак на Вокаўскім Лесе ёсьць некалькі, а карставых зьявішчаў, пэўне, можна было-б, пашукаўшы, знайсьці там шмат. У канцы трэба адзначыць, што шмат якія з нашых рэкаў на працягу свайго цячэньня па некалькі разоў
Рыс. 22. Дняпро на ўсходняй мяж ы Беларусі, вышэй Дарагабужу
зьмяняюць свой характар, робячыся з горнае рэчкі - вялікаю нізіннаю, а то дык і палескаю ракою, ці наадварот. Асабліва цікава з гэтага боку Вяльля, аб якой будзе гутарка далей.
Пяройдзем цяпер да апісаньня паасобных рэкаў Беларусі.
§ 18. BAДAЗБОPHІK ЧОРНАГА МОРА.
правіць
Дняпро. Найвялікшая рака Беларусі, Дняпро, нале жыць да найвялікшых рэк і ўсяе Эўропы, сярод іх пасьля Волгі ды Дунаю займае Дняпро па сваей вялічыні трэцяе мейсца. Ўся яго даўжыни перавышае 2.000 вёрст, а вадазборнік Дняпра па свайму прастору бязмала у два разы перавышае прастор самое Беларусі. Да Беларусі належыць верхняя палавіна цэчэньня Дняпра, ніжняя-ж палавіна ляжыць ужо ў Украіне.
Дняпро пачынаецца на Вокаўскім Лесе, каля самае мя жы Беларусі. Выцякае ён каля в. Клецавае, Бельскага павету, і невялкае (вярсты 2 шырыні) імшары, якая ляжыць на мейсцы даўней тут быўшага возера, ды так і нззываецца "Імшара". Ляжыць гэтая мяйсцовасьць ў вельмі лясістай ды глухой ваколіцы, І досіць высака, як і ўвесь Вокаўскі Лес, пацнятай над роўнем мора. Спачатку Дняпро у відзе невялікае балотнае рэчкі ўецца па шырокай (да 3-х вёрст), мяйсцамі забалочанай даліне і цячэ, наагул кажучы, на паўдня якраз па ўсходняй мяжы Беларусі. Зьбягаючыя да Дняпра з суседніх балотаў прытокі значна яго павялічуюць (рис. 22) і каля Дарагабужу Дняпро ўжо робіцца судах однаю ракою для малых судзінаў. Недалёка ад Дарагабужу ён крута заварачуецца і пачынае цекці на захад; адразу-ж яму прыходзіцца перарэзаць уззышшо Вокаўскага Лесу, дзеля чаго даліна яго робіцца вузкою (ўсяго на 1/2 вярсты), а берагі, асабліва левы, становяцца высокімі і стромкімі. Хутка аднак Дняпро трапляе ў шырокую лагчыну паміж Смаленскім і Дняпрэўскім узгор'ямі; ад вусьця р. Вопі аж да Смаленску цячэ ён па шырокай балоцістай даліне і мае дужа няроўную глыбіню, шго перашкаджае судаходству. Але ад Смаленску Дняпро, падыйшоўшы да самага краю ўзгор'я, ізноў трапляе ў вузкую дапіну, і яго левы берег робіццa высокім, мяйсцамі скалістымі дужа прыгожым на выгляд, як прыкл. каля самага места Смаленску. Недалёка ад Воршы, каля в. Кабллякі, Дняпро такі перарываецца праз узгор'е, што ўвесь час ня пускала яго цякці на паўдня. Тут на ім творацца ўспамінаныя вышэй Кабяляцкія парогі (зложаныя з дэвонскіх вапнякоў і пяшчанікаў). Адгэтуль Дняпро ўжо цячэ ўвесь час на паўдня; але яшчэ да Щклова, пераразаючы Дняпроўскае ўзгор'е, рака цячэ у цеснай даліне з высокімі стромкімі берагамі. Ніжэй даліна Дняпра пакрысе шырэе (рыс. 13).
Выйшаўшы з сьценаў узгор'я і трапіўшы на Раданскую раўніну Дняпро шырака разьліваецца. Ніжэй Магілёва ўзгоркі трапляюцца яшчэ часамі на левым беразе, а пасьля і саўсім счазаюць. Дняпро вялічавымі закрутамі ўецца па раўніне, сярод забалочаная ўжо свае даліны, прарэзанае старымі рэчышчамі ды вазяркамі, што маюць звычайна выгляд ветаха.
Ад вусьця р. Друці, берагі Дняпра пачынаюць прыймаць палескі выгляд. Ужо пад Жлобінам спатыкаецца Дняпро з першымі палескімі балотамі. Што раз іх робіцца больш. У гэтым мейсцы ў Дняпро ўліваецца Бярэзіна, першы вялікі ягоны прыток. Нясе яна з сабою вельмі многа вады і Дняпро адразу робіцца магутнаю многаводнаю ракою. Даліна яго даходзіць шырынёю да 5 вёрст, а судаходзтва павялічуецца ўдвая. Яшчэ большым робіцца Дняпро пасьля ўпадзеньня у яго з левага боку Сожа і ужо саўсім прыймае выгляд палескае ракі. Яго пакрываюць лічныя нізкія астраўкі. Рака дзеліцца на шмат рукавоў, выпускае далека ад сябе свае затокі. Чым бліжэй падыходзе Дняпро да Прыпяці, тым больш зьяўляецца навокала яго балотаў, вазераў, ды старых рэчышчаў. Урэшце пры вусьці Прыпяці значны прастор паміж абедзьвюма ракамі накрыты цэлым лябірынтам зьвязаных між сабою рачных рукавоў. Гэткім уваходзіць Дняпро ў межы Украіны. Тут ён каля Кіеву прыймае апошні свой вялікі прыток Дзясну, якая таксама шмат беларускае вады ў сабе нясе; ад яе упаду ўжо мала павялічуецца Дняпро аж да самага свайго вусьця. Ўсю сваю сілу і магутнасьць дастае Дняпро з беларускіх прастораў і папраўдзі можа быць называны - сынам Беларусі. Прабегшы тысячу вёрст па Ўкраіне, пераліўшыся праз вялікія парогі ніжэй Кацярынаслава, Дняпро падыходзіць да Чорнага Мора і ўліваецца ў яго праз свой ліман.
Хаця Дняпро судаходны ўжо ад Дарагабужу, але ў верхняй яго часьці, аж да Воршы, cyдaxoдзтва мае шмат перашкодаў, дзякуючы каменьням, парогам і мялізнам, і адбываецца найбольш у часы веснавога разводзьдзя. За тое ад Воршы ўстанаўляецца сталае і вельмі жывое судаходзтва ўніз па Дняпру аж да Магілёва; ходзяць тут і параходы. Ніжэй Магілёва рух на рацэ слабейшы, бо тут дно ракі не прачышчанае і ёсьць на ей асабліва шмат мялізнаў, праз якія іншы раз даводзіцца параходы на лінах перацягаваць. Часта пасажырскі рух тут улетку саўсім спыняецца. Затое ад вусьця Бярэзіны і пасажырскі і таварны рух моцна ўзрастаюць; тут судах одзтва ўжо адбываецца без вялікіх перашкодаў і пярэрваў. Значнейшыя беларускія прыстані на Дняпры вось якія: Смаленск, Дуброуна, Ворша, Копысь, Шклоў, Магілёў, Стары Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца і Лоеў.
Важнейшыя беларускія прытокі Дняпра: з правага боку - Воп, Хмосьць, Друць, Бярэзіна і Прыпяць; з левага - Сож і Дзясна.
Воп цячэ ля падножжа Вокаўскага Лесу. Яе шырокая даліна дзеліць Вокаўскі Лес ад Смаленскае морэны. Хмосьць - невялікая рака, прараз аючая Смаленскае ўзгор'е, якое у яе вярхоўях даходзіць найбольшае вышыні. Друць пачынаецца на спадах Дняпроўскага ўзгop'я на балоцістай раўніне і цячэ паралельна Дняпру па дне лядавіковае даліны. У ніжнім сваім цячэньні Друць пераразае малазначнае тут падняцьце Наваградзкага Гарба; берагі яе пры гэтым робяцца вышэйшымі і сухімі[18].
Бярэзіна (рыс. 23) выцякае з Менскага ўзгор'я, з тае яго часьці, якою яно злучаецца з Сьвянцянска - Докшыцкаю Морэнаю. Пачынаецца яна каля м. Докшыцаў; на пачатку мае хуткі бег і размывае сабе досіць глыбокую даліну. Гэтак скатуецца яна з узгор'я ў старую лядавіковую даліну, што йдзець з пад Лепеля (гл. вышэй); па гэтай даліне калісь воды Полацкага лядавіковага возера сьцякалі на паўдня ў Палескае возера. Лядавіковаю далінаю плыве Бяpэзіна аж да самага Палесься, да Бабруйску. Берагі яе тут звычайна досіць высокія, часамі вельмі стромкія, паабрастаўшыя лесам. Дзе-ня-дзе берагі ніжэюць і на іх зьяўляюцца балоты. Асабліаа балоцісты - пачатак лядазіковае даліны, там, дзе ў ей ляжыць воз. Пялік і р. Сэргуч, ўзаходзячая у сыстэму Бярэзінскага Каналу. Толькі ад Барысава па Бярэзіне адбываецца рэгулярнае судаходзтва, ды ходзяць навет і параходы, хаця з перарывамі ўлетку, бо на сярэдняй Бярэзіне трапляецца шмат мялізнаў, дый наагул яе карыта не прачышчанае і занядбанае. Перасекшы вышэй Бабруйска морэнную граду (Наваградзкі Горб) Бярэзіна трапляе на прасторы Палесься і цячэ па дне даўнейшага лядавіковага возера. Ведама, што ўвесь яе выгляд зьмяняецца. Бярэзіна робіцца палескаю ракою, якая ціх а цячэ ў нізкіх берагох сярод балотных нізінаў, дзеліцца на рукавы, мае на сабе шмат астравоў і г. д. Агульная даўжыня Бярэзіны - 590 вёрст; шырыня яе пад Барысавам - каля 20 саж., а ніжэй Бабруйску даходзіць 70 і больш сажняў. Бярэзіна мае дужа важн ае ваеннае і гандлёвае значэньне. Берагі яе шмат дзе блізка што няпрыступныя: або высокія і стромкія, або нізкія, пакрытыя непраходнымі балотамі ды лясамі. Бярэзіна мае досіць значную глыбіню, а зімою на ёй шмат незамярзаючых мейсцаў. Усё гэта робіць з яе значную перашкоду для рух у з западу на ўсход, ці наадварот. А дзеля таго, што якраз у гэтым кірунку няраз перасоўваліся па Беларусі значныя масы войска, дык Бярэзіна мела свае значэйьне ў ваеннай гісторыі Усходу Эўропы. Экономічнае значэньне Бярэзіны ў тым, што праз яе найлягчэй злучаюцца вадазборнікі Дняпра і Дзьвіны Бярэзінскім каналам, які цяпер, на жаль, закінуты і блізка таго што ня ўжываецца; з другога боку сам вадазборнік Бярэзіны вельмі багаты лесам, які ў значным ліку сплаўляецца па рацэ ўніз і ўверх па канале.
Рыс. 23. Бярэзіна (На мяжы Барысаўскага ды Ігуменскага паветаў)
З прытокаў Бярэзіны найвялікшы - Сьвіслач (мае ўдаўжкі 250 вёрст), над якою стаіць Менск. Пачынаецца яна на Менскім узгор'і, і таксама, як і Бярэзіна, мае хуткі верхні бег. Значна абмялеўшы, цяпер яна пад Менскам не судаходная; але вясною і ў часе паводак яна моцна разьліваецца і затапляе частку места, прыпамінаючы, відаць, часы лепшае свае мінуўшчыны. Ў сваім ніжнім цячэньні Сьвіслач плыве па палескай мяйсцовасьці; тут даўней, відаць, было лядавіковае возера, што займала паўднёвую частку Ігуменскага пав. У гэтае возера ўпадала Сьвіслач, а можа й сама Бярэзіна.
Прыпяць (рыс. 24) пачынаецца сярод вялікіх палескіх вазёраў, што ляжаць недалёка ад Бугу, на паўдня ад Берасьця. На ўсім сваім працягу (каля 600 в.) ёсьць яна найбольш тыповаю балотнаю ракою ў Эўропе і агульна ведама па сваей някранутасьці й дзікасьці. Прычынаю гэткага характару Прыпяці ёсць перад усім яе дужа малы спад; у верхнім цячэньні Прыпяці агульны схілак Палескае катліны на ўсход яшчэ ня вельмі выразны, дзеля чаго цячэ Прыпяць дужа павольна і сонна. Ўжо недалёка ад пачатку на Прыпяці зьяўляюцца астраўкі, створаныя з чорнае, грузкае зямлі ды пазарастаўшыя ўлетку буйнымі балотнымі расьлінамі. Чым больш расьце рака, чым больш прыймае ў сябе прытокаў, якія прыносяць у яе з акружаючых узвышшаў шмат вады і шмат размытага ёю матар'ялу, тым астравоў ды мялізнаў робіцца ўсё больш. Рака распаўзаецца лічнымі рукавамі па акружаючых балотах. Рукавы гэтыя часта маюць свае назовы, так што сярод іх мяйсцамі траціцца навет імя самое Прыпяці, а ўжываюцца замест яго іменьні
Рыс. 24. Р. Прыпяць ля Турава.
яе рукавоў (Парок, Струмень). Да таго-ж рукавы Прыпяці ня маюць пэўнага карыта, а ні пэўных берагоў; яны выгінаюцца сярод берагоў, якія рака сама сабе стварыла з асадаў, укладаючы гэтыя асады грэблямі ўздоўж свайго цячэньня, або з рачных траваў, забалочуюць мяйсцовасьць на дзесяткі вёрст навокала. Рака лёгка выступае з гэтых берагоў, затапляе акалічныя балоты ды прабівае сярод іх новыя карыты для сваіх рукавоў. Асабліва рэзка такі характар ракі выступае на паўдня ад Пінску, на прасторах вышэйапісанага Зарэчча. Тут Прыпяць прыймае цэлы рад вялікіх прытокаў і становіцца магутнаю шырокаю ракою, але яе балотны характар не зьмяняецца, а навет павялічуецца.
Ад Пінску Прыпяць робіцца судаходнаю: ходзяць па ей тут і ужо значныя судзіны і параходы. Плаваньню па Прыпяці найбольш перашкаджаюць карчы і калоды, якіх шмат спатыкаецца ў карыце гэтае балотнае ракі, а таксама мялізны; затое перашкаджаючых плаваньню парогаў на Прыпяці няма. Каля вусьця р. Гарыні Прыпяць перасякае вельмі нязначны парог, але ад яго ўсяго знаку толькі, што на рацэ робіцца больш астравоў, а берагі робяцца крыху сушэйшымі, ды абрастаюць дрэвамі. Гэткі х арактар рака мае аж да Петрыкава. Далей, падыходзячы да Мазырскага Ўзвышша, яна мае берагі значна вышэйшыя і сухія. А прабіваючыся праз гэтае ўзвышшо пад Мазыром Прыпяць мае дужа высокі стромкі правы бераг, які падыймаецца над вадою бяз мала на 50 саж.
Мінуўшы Мазырскае ўзвышшо Прыпяць ізноў разьліваецца па нізіне і збліжаючыся да Дняпра, дзеліцца на множства рукавоў, як і, сам Дняпро ў гэтым мейсцы. Шырыня ніжняе Прыпяці даходзіць да 200 саж. У веснавое-ж разводзьдзе яна разьліваецца на 10 - 15 вёрст. Вады ў ёй тады бывае гэтулькі, што параходы могуць хадзіць па тых мяйсцох, дзе ўлетку аралі ці касілі. Варта заўважыць, што веснавое разводзьдзе на Прыпяці дзеля таго яшчэ бывае асабліва значным, што вярхоўі яё паўднёвых прытокаў ранёй аслабаняюцца ад лёду, чым сама рака, дзеля чаго як рушыць лёд на Прыпяці у яе трапляе адразу масса затрыманае лёдам вады і рака шырака разьліваецца па палескай нізіне.
Апроч свайго цікавага прыроднага х арактару Прыпяць мае дужа важнае экономічнае значэньне, як вадзяны шлях. Яе прытокі Ясельда і Піна злучаныя каналамі з рачнымі сыстэмамі Віслы і Нёмна. Гэта надае Прыпяці шырэйшае значэньне ўжо міжнароднага вадзянога шляху. Праз яе злучаюцца вадазборнікі Чорнага мора і Балтыцкага, збажжавыя ўкраінскія стэпы ды багатая лесам паўднёвая Беларусь з Заходняю Эўропаю, якая патрабуе і нашага лесу і ўкраінскага хлеба. Важнейшыя прыстані на Прыпяці - Пінск, Тураў, Петрыкаў і Мазыр, дый яшчэ Давыд - Гарадок на прытоку Прыпяці Гарыні.
З правага боку Прыпяць прыймае прытокі: Стаход, Стыр, Гарынь, Вубарць і Славечну. Першыя тры - гэта вялікія судаходныя рэкі; пачынаюцца яны на Валынскім узвышшы, дзеля чаго іх верхняе цячэньне хуткое, берагі высокія і сухія. Трапляючы-ж на прасторы Палескае нізіны гэтыя рэкі саўсім зьмяняюць свой характар, сьцішаюць бег і робяцца палескімі рэкамі; зразумела, што пры гэтым з іх асядае шмат скаламучанага ў вадзе матар'ялу, які яны прынесьлі з узвышша. Рэкі Стаход і Стыр іграюць важную роль у стварэньні балотаў Зарэчча і наагул у сваім ніжнім цячэньні вызначаюцца асабліва дзікім, балотным характарам. Вубарць і Славечна на ўсім сваім працягу застаюцца тыповымі, палескімі рэкамі. Левыя прытокі - Ясельда (яе прыток - Піна), Лань, Слvч і Птыч пачынаюцца на розных беларускіх узвышшах і таксама рэзка дзеляцца на дзьве часткі - ўзвышшовую і палескую. З усіх іх найбольшы - Птыч; пачынаецца ён недалёка ад Менску на Менскім узгор'і, але х утка трапляе ў Палесьсе, якое якраз уздоўж яго вадэзборніка асабліва далека языком высоўвуецца ад вялікага палескага возера. Спад Птыча досіць значны, як на палескую раку. Судах одзтва па ім блізка што не адбываецца. Ясельда з Пінаю абыймаюць з двох бакоў Загародзьдзе. Ясельда злучан а Агінскім каналам з Шчараю, прытокам Нёмна, а Піна - Каралеўскім каналам з Мухаўцом, прытокам Бугу. Наагул большая часьць успомненых прытокаў Прыпяці судаходная, па Стыру-ж, Стаходу, Гарыні і Ясельдзе ходзяць параходы. Ў варунках палескага бездарожжа гэта надае ім вялізарнае значэньне: толькі па гэтых рэках жыхары Палесься могуць рэгулярна зносіцца з сьветам.
Левы прыток Дняпра, Сож, пачынаецца пад самым Смаленкам, некалькі вёрст на паўдня ад яго. Скатуючыся з Дняпроўскага ўзгор'я верх ні Сож хутка цячэ ў досіць глыбокай даліне; берагі даліны стромкія, зрэзаныя ярамі. Сярэдні Сож цячэ ў шырoкaй (да 4-х вёрст), крых у балоцістай даліне. Ніжні-ж Сож узыходзіць на Палескую Нізіну і пакрысе набывае прыметы палескіх рэк; бег яго робіцца цішэйшым, берагі - Нізкімі, а часам і балоцістымі, сярод ракі зьяўляецца ўсё больш астравоў і мялізнаў. Шырыня ракі ўзрастае да 70 - 100 саж. і яна дзеліцца на рукавы. Адным словам, паўтараюцца, толькі ў меншым разьмеры, тыя самыя зьмены, праз якія пераходзіць цячэньне Дняпра.
Агульная даўжыня Сожа 552 вёрсты, ад м. Крычава ён робіцца судаходным, а ад м. Прапойску - ходзяць па ім і параходы. Моцна перашкаджаюць судаходзтву па Сожу - мялізны. Важнейшыя прыстані на Сожы Крычаў, Чэрыкаў, Прапоиск, Ветка і асабліва Гомель. Пад Лоевам Сож упадае ў Дняпро значна павялічуючы яго воды.
Важнейшыя прытокі Сожа: Асьцёр, Беседзь ды Іпуць, таксама, як і сам Сож, выцякаюць з Дняпроўскага ўзгор'я. Гэта досіць вялікія рэкі, па якім сплаўляецца шмат дрэва з глух іх закуткаў Раданскае Нізіны і суседніх краінаў. Сіла цячэньня р. Іпуці апроч таго недалёка ад яе вусьця выкарыстана Добрушскімі фабрыкамі; дзеля гэтае мэты шырокая рака перагароджана грэбляю (рыс. 25). Разам з сваімі прытокамі Сож абвадняе значны прастор паўднёва - ўсходняе Беларусі і ў гэтай краіне, саўсім нямаючай чыгунак, ёсьць дужа важным шляхам. Дзясна, найбольшы з усіх Дняпровых прытокаў (936 в. даўжыні), выцякае з Ельнінскага Вузла і хутка трапляе на ўсходнюю мяжу Беларусі; ўздоўж гэтае мяжы цячэ яна каля 250 вёрст, дзелячы Беларусь уперад ад Маскоўшчыны, а далей ад Украіны. Цячэ яна тут шырокаю далінаю. Правы, беларускі, бераг яе - высокі, з багатаю гляістаю зямлёю, густа заселены. На ім пабудаваліся месты Бранск і Трубчаўск. Левы бераг нізкі, пяшчаны і лясісты. Штогод Дзясна залівае яго на дзесятак вёрст сваімі грознымі разводзьдзямі. Звычайна- ж шырыня Дзясны каля 70 саж. Ад Бранску яна робіцца судаходнаю, а вышэй Бранску часта бывае запруджаная бярвеньнем, якое па ей сплaўляюць розсыпам. З беларускіх прытокаў Дзясны варта адзначыць рэкі лесастэпу Сноўі Судасьць. Ніжняе цячэньне Дзясны належыць ужо саўсім да Ўкраіны на поўнач (Ігуменскае палесьсе). Тут, як ужо ўспаміналася, было даўней асобнае лядавіковае возера, аддзеленае з паўдня Наваградзкім Гарбом. Калі мы цяпер абвядзем на карце вадазборнік Дняпра, дык пабачым, што вадою Дняпра і яго прытокаў жывіцца ўся паўднёва - ўсходняя палавіна Беларусі. Паўночную і Заходнюю Беларусь займаюць вадазборнікі Нёмна і Дзьвіны.
§ 19. ВАДАЗБОРНІК БАЛТЫЦКАГА МОРА.
правіць
Нёман (рыс. 26) і па сваёй вялічыні і па экономічнаму значэньню ня можа раўнавацца да Дняпра. Аднак-жа спаміж рэк Беларусі якраз Неман акружаны асабліваю пашанаю сярод беларусаў, абвеяны і народнаю, і навейшаю мастацкаю паэзіяю. Прычына гэтага мусіць тая, што на берагох Нёмна ўзгадаваўся дух беларускага адраджэньня; бо-ж то яго хвалі моліць - просіць вуснамі свайго песьняра абуджаны Беларускі Народ, каб "расказалі чужому краю пра жыцьцё сваіх сыноў". І Нёман зрабіўся сымболем сувязі нaшага адраджэнскага рух у з Захадам, з шырокім сьветам.
Рыс. 25. Р. Іпуць і грэбля на ёй каля м. Добрушу.
Выцякае Нёман з паўднёва-ўсх одняе часткі Менскага ўзгор'я. Мейсца, дзе пачынаецца Нёман, не саўсім яшчэ выясьнена. Адны лічаць за пачатак. Нёмна р. Вусу, якая выцякае з-пад Сьвятое Гары (на поўнач ад м. Койданава) і, скатуючыся з высокага згор'я, аж да м. Пясочнага цячэ на паудня, а там злучаецца з другою значнаю рэчкаю Лошаю, пачынае цекці на паўночны захад і ўжо адгэтуль ўвесь час носіць назоў Нёмна. Іншыя за пачатак Нёмна ўважаюць невялічкую рэчку, якая пачынаецца ўжо ля падножжа Менскага ўзгор'я, ў балоцістых лясох каля м. Вуз ды і, працёкшы каля 20 вёрст, таксама пад Пясочным злучаецца з Вусаю і Лошаю . Ўсе ўспомненыя рэкі сьцягуюць ваду з досіць значных лясных прастораў, акружаючых Ігуменскае Палесьсе, і дзеля таго пад Пясочным, пасьля злучэньня ўсіх трох рэчак, Нёман ужо досіць вялікі ды многаводны. Тут ён якраз узых одзіць на шырокую лядавіковую даліну, па якой яму даводзіцца цекці бязмала да самае Горадні.
Трэба адзначыць, што і геолёгічная гісторыя і цяперашні выгляд Нёмна асабліва моцна зьвязаныя з лядавіковаю эпохаю і яе рэзультатамі. Ўвесь час, плывучы па Беларусі, Нёман старанна выкручуецца памі ж морэнных узвышшаў заходняе Беларусі, па сьлядох, якія пакінулі па сабе лядавіковыя рэкі. І ня толькі сам Нёман, але і ўсе яго правыя прытокі плывуць у лядавіковых далінах; берагі гэтых далінаў робяць крыху весялейшым выгляд Лідзкае раўніны. Ад м. Сьвержаня Нёман робіцца судаходным; шырыня яго тут каля 20 саж.
Рыс. 26. Нёман пад Друзгенікамі
Плывучы па шырокай даліне, сярод падмочаных сенажацяў ды зялёных гаёў, абгінаець Нёман з поўначы Наваградзкае Ўзгор'е. Берагі яго тут няроўныя. На левым беразе, які досіць высака падыймаецца над далінаю ракі, ляжыць багатая, густа заселеная і блізка бязьлесная Наваградчына; на нізкім правым беразе, на пяскох і балотах раскінулася Налібоцкая Пушча, і абшырнымі балотнымі сенажацямі падыходзячая да самага Нёмна. Трэба лічыць, што і на мейсцы цяперашняе Налібоцкае Пушчы некалісь было няглыбокае лядавіковае возера, ў якім сабіраліся воды з лядавіка, што ляжаў на паўночных узгор'ях; цяпер на памятку аб гэным возеры засталіся вялізарныя прасторы пяскоў досіць значныя балоты ля Нёмна, ды некалькі вазёраў, з якіх найбольшае Кроман вызначаецца сваёю глыбінёю (каля 12 саж.)
Выпаўзаючы з Пушчы ўліваецца ў Нёман Бярэзань[19], якая блізка праз увесь час цячэ ў лядавіковай даліне; даліна гэтая з Бярэзані пераходзіць далей на паўночны ўсход аж да Вяльлі і гэтым даводзіць, што ў часы лядавіковыя верхняя Вяльля мела сток праз Бярэзань у Нёман. Бярэзань з сваймі прытокамі праразае ўва ўсіх кірунках Налібоцкую Пушчу, забіраючы ў сябе яе воды. Яд вусьця гэтае многаводнае ракі Нёман становіцца ўдвая шырэйшы (да 40 саж.) і ўжо мае выгляд сапраўды вялікае ракі, а досіць хуткі бег яго робіць тое, што праз некалькі дзесяткаў вёрст, аж да м. Дак удава, на рацэ няма мялізнаў, гэтак звычайных і вышэй і ніжэй гэнага кавалка ракі. Нейкі час яшчэ плыве Нёман на паўночны захад, а пасьля, дайшоўшы да канца Наваградзкага ўзгор'я, завяртаецца на паўднёвы захад і яшчэ з другога боку абыймае гэтае-ж узгор'е. Прыгожаю, глыбокаю і сьветлаю ракою плыве Нёман сярод дубовых Дакудаўскіх лясоў, а прыймаючы ў сябе ўсё новыя прытокі з правага боку, робіцца ўсё шырэйшым; ды, на жаль, пачынаюць ізнoў на ім спатыкацца мялізны, моцна перашкаджаючыя судаходзтву.
Яшчэ большым робіцца Неман пасьля ўпаду ў яго Шчары. Зьмяніўшы ізноў свой кірунак на паўночна - заходні, ды шырака разьліўшыся сярод пяшчаных берагоў лядавіковае даліны цячэ тут Нёман аж да самага Горадзенскага ўзгор'я, якое загароджуе яму дарогу. Тут сьляды лядавіковае даліны, па дне якое плыў Нёман аж ад Пясочнага, пачынаюць губляцца. Праразаючы Горадзенскае ўзгор'е Нёман на працягу дзесятку вёрст каля Горадні цячэ ў значна вузёйшай (каля 30 саж.) даліне з высокімі і вельмі стромкімі берагамі; на гэткіх берагох разбудавалася Горадня, - ў тым якраз мейсцы, дзе Нёман ізноў крута паварачуе, каб далей плысьці проста на поўнач. Выгляд даліны Нёмна пад Горадняю наводзіць на думку, што Нёман ужо ў пасьлялядаковыя часы сам прабіўся праз сьцяну Горадзенскага ўзгор'я, адсякаючы ад яго, праўда, досіць нязначную паўночную частку. А лядавіковая даліна, якою ён дагэтуль увесь час плыў, відаць, абмінала Горадзенскае ўзгор'е і кіравалася на паудня да Нарві, пад Белысток. Зьяўляецца дзеля таго саўсім зразумелае - запытаньне, якія-ж прычыны змусілі Нёман прабівацца праз узгор'е заместа таго, каб спакойна плысьці старым сьледам лядавіковае ракі? Галоўнымі прычынамі, відаць, былі - абмяленьне лядавіковае даліны ад заносу яе асадамі і, з другога боку, - агульнае падняцьце паверхні зямлі пад ланцугом паўднёвых узгор'яў, сярод якіх ляжала ды з якімі разам мусіла падымацца і лядавіковая даліна, аб якой мова; цяпер сьляды гэтае даліны ня лёгка разшукаць. Апроч таго магчыма, што даліна Нёмна ў тым мейсцы, дзе ён праразае ўзгор'е, была пракапана самым лядавіком, альбо патокамі вады, якія цяклі падысподам лядавіка пад яго значным пикам. У кожным разе пад Горадняю Нёман досіць глыбака раскапуе навет старэйшыя геолёгічныя пласты (крэйдавае ды нумулітычнае эпохаў), якія выступаюць тут часамі на яго берагох у відзе прыкл. крэйдавых скалаў ніжэй Горадні і г. д.
Перасекшы Горадзенскае ўзгор'е Неман ізноў трапляе у лядавіковую даліну, якая гэтым разам ідзе ўжо ўпоперак яго кірунку. Па дне гэтае даліны цяпер плывуць з правага боку Нёмна - р. Марачанка, з левага - р. Чорная Ган жа, дый пpaкапаны Аўгустоўскі Канал, А ў лядавіковую эпоху па ёй сьцякала вада з Віленскага Ўзгор'я ў даліну Бабра і далей у Нарву і Буг. Пераплыўшы гэтую даліну кіруецца Нёман далей на поўнач, ў Літоўскую зямлю да Коўны, таксама пракопуючы сабе вузкую ды глыбокую даліну сярод старэйшых геолёгічных пластоў, а ад Коўны, прыняўшы там да сябе Вяльлю, плыве Нёман на захад, спакойна разьліўшыся па нізіне і ўпадае ўжо ў Усходняй Прусіі ў затоку Балтыцкага Мора Курыш - Гаф.
У ніжнім сваім цячэньні Неман дзеліцца на два вялікіх рукавы - Русі Гільгэ (Лялея). Недалёка ад вусьця Нёмна знаходзіцца над Курыш - Гафом порт Клайпэда, якога немцы называюць Мэмель (гэтак сама панямецку называецца і сам Нёман).
Агульная даўжыня Нёмна 821 вярста; з гэтага на Беларусь прыходзіцца каля палавіны, рэшта на Літву. Шырыня Нёмна ў нас даходзіць да 70. саж. улетку; у часы- ж разводзьдзяў Нёман мяйсцамі разьліваецца на 8 вёрст. Як ужо ўспаміналіся ад Сьвержаня Нёман робіцца судаходным. Ходзіць па ім некалькі відаў непаравых судзінаў (баркі, байдакі, галяры, стругі, віціны, з якіх найбольшыя, віціны, падыймаюць да 12.000 пудоў; будуюцца гэтыя судзіны ў вярхоўях Нёмна і Шчары. Параходы ў беларускай частцы Нёмна ходзяць толькі па некаторых кавалках ракі, бо па ўсім блізка цячэньні Нёмна ў Беларусі трапляецца шмат падводнага каменьня і мялізнаў, а галоўнае, што карыта Нёмна неагледжанае і непрачышчанае. Толькі ў Нямеччыне Нёман прачышчаны і абведзены грэблямі яшчэ ў ХVIII сталецьці. У даўнейшыя часы значэньне Нёмна, як вадзянога шляху і ў нас, відаць, ляпей разумелі. Аб гэтым сьведчыць факт: у палове XVI в. Адам Тарло сваім коштам прачышчаў карыта Нёмна, каб зрабіць яго больш прыдатным для судаходзтва. Грамадзянства, відаць, ацаніла гэтую ах вяру, бо навет шмат пазьней паэты ўкладалі вершы на чэсьць Тарла.
Цяпер па беларускай частцы Нёмна йдзець значны сплаў лесу з вярхоўяў ракі. Значнейшыя прыстані - Стоўбцы (адгэтуль найбольш адпраўлялася даўней тавараў), Масты, Горадня, Коўна. З прытокаў Нёмна адзначым: левыя Шчару, Зэльву i Чорную Ганжу i правыя - Бярэзань, Марачанку i Вяльлю.
Шчара (рыс. 27) мае досiць дзiўны кiрунак цячэньня. Пачынаецца яна на Наваградзкiм ўзгор'i з невялiчкага, на папавiну заросшага возера Каўдычаўскага i цячэ спачатку на паўдня. Перасекшы морэнную граду Наваградзкага ўзгор'я, што адыходзiць у Случчыну, Шчара трапляе ў паўночнае Папесьсе, Але пасьля заместа таго, каб плысьці да Прыпяцi, як можна было-б спадзявацца, завяртаецца назад i плыве на паўночны захад да Нёмна, яшчэ раз пераразаючы сваёю глыбокаю тут далiнаю Паўднёвы Ланцуг Узгор'яў. Берагi Шчары найбольш пяшчаныя i лясiстыя. Асаблiва каля Нёмна Шчара стварыла значныя пяшчаныя прасторы, на якiх разьляглася Лiпiчанская Пушча. Ў большай сваей часьцi Шчара судаходная. Агiнскiм Каналам яна зьвязана праз воз. Выганошчы з Ясельдаю.
Чорная Ганжа гэтак сама служыць для злучэньня Нёмна Аўгустоўскiм Каналам з сыстэмаю Вiслы. Ў сваiм верхнiм цячэньнi яна плыве па Сувальскiм узгор'i сярод лiчных вазёраў; цераз найбольшае з гэтых вазёраў, Вiгерскае, рака праходзiць, а крыху ніжэй
Рыс. 27. Р. Шчара пад Слонiмам. трапляе ў шырокую лядавiковую далiну, па якой i даплывае да Нёмна. Марачанка, якая цячэ ў гэтай самай далiне, а толькi на другi бок ад Нёмна, пачынаецца пад Ашмяною. Яе шырокая, з высокiмi берагамi далiна, па якой калiсь плыла адна з найбольшых лядавiковых рэк, цяпер дзелiць раўнiнную Лiдчыну ад Вiленскага ўзгор'я. Ўздоўж правага берагу гэтае далiны ляжаць пяскi, на якіх раскiнулася Руднiцкая Пушча.
Вялья (рыс. 28) найпрыгажэйшая з беларускiх рэкаў. Вялiкі Міцкевiч ды i ншыя паэты Беларусi складалi аб ёй поўныя захвыту і замілавання песьні, а ў даўныя часы над яе ўзьбярэжжамі будавалі нашыя продкі свае паганскія сьвятыні.
Цячэ Вяльля ў шырокай лагчыне, паміж Сьванцянск-Докшыцкім, Віленскім ды Менскім узгор'ямі, якія абкружаючы гэтую лагчыну, ляжаць
Рыс. 28. Вільля пад Вільнаю навокала яе ў форме падковы. Вяльля выцякае з Менскага узгор'я ў Барысаўскім пав., каля в. Шылінцы (на поўдня ад Докшыцаў). Верхняя Вяльля аж да Смаргоняў цячэ па лядавiковай далiне, у балоцiстых берагох, сярод шырокiх пяшчаных i лясiстых прастораў. Дно яе тут часта бывае грузкае, заваленае карчамi, а шырыня дах одзiць да 15 саж. Недаходзячы м. Вялейкi, Вяльля прыймае з правага боку досiць значны прыток р. Сэрвач[20] i робiцца глыбокаю i шырокаю (18 саж.) ракою. Прaвы бераг яе робiцца вышэйшым, пяшчаным, на iм досiць густа пабудавалiся вёскi; левы-ж пакрыты вялiзнымi балотнымi сенажацямi, пасярод якiх параскiданы паадзiнокiя дубы. Нiжэй Вялейкi плыве Вяльля сярод досiць значных балотаў, выходзячы з якiх зьмяняе свой пачатковы паўднёва- заходнi кiрунак - на паўночна - заходнi. Разам з тым яна пакiдае лядавiковую далiну, якая i далей кiруецца на паўднёвы захад, ды перасекшы ўзгор'е трапляе ў вадазборнiк Бярэзанi Нёманскае; гэта апошняя рака выкарыcтye лядавiковую далiну i цячэ па ей аж да ўтоку ў Нёман.
А Вяльля тым часам ад Смаргоняў пракопуе сабе сваю ўласную, досiць глыбокую, але вузкую далiну сярод узгор'яў, якiя тут падыходзяць часамi да самых яе берагоў, робячы iх высокiмi (да 35 саж. над вадою, як прыкл. каля м. Жодзiшак), ды стромкімі. Ня гледзячы на гэта берагi Вяльлi тут найбольш пяшчаныя, мяйсцамi толькi глiнiстыя; яны застаюцца стромкiмi i мала абсыюцца толькi дзякуючы вiльготнасьцi нашага клiмату. Дно Вяльлi тут засеяна каменьнямi ўсякае вялiчынi, а навет парогамi, з якiх найбольшы- Прывiтальня , i гэта ёсьць паважнаю перашкодаю судах одзтву, якое пасьля прачысткi ракi былоб магчымым прынамсi ад вусьця Сэрвача. Шырыня Вяльлi ў сярэднiм цячэньнi ўжо досiць значная; пад Вiльняю прыкл. яна даходзiць да 45 саж. Пад Вiльняю берагi Вяльлi асаблiва прыгожыя; тут яе няшырокую далiну акружаюць высокiя, стромкiя горы, часамi н авет няпрыступныя скалы, часта пакрытыя густым лесам ды закiданыя рознае вялiчынi каменьнем. Нiжэй Bільнi Вяльля, выйшаўшы з Панарскіх цясьнiнаў, значна шырэе (даходзiць да 130 саж.), а яе берагі ад Кернава робяцца нiжэйшымi i пяшчанымi. Пад Коўнаю Вяльля ўлiваецца ў Нёман.
Як бачым, цячэньне i, асаблiва, берагi Вяльлi па свайму характару дзеляцца на тры часткi; адрозьнююць: верхнюю Вяльлю балотную, сярэднюю - камянiстую i нiжнюю пяшчаную.
Агульная даўжыня Вяльлi 430 вёрст. Лiчыцца яна судаходнаю ад м. Вялейкi. Спробы наладзiць шырэйшы параходны рух па Вяльле не ўдалiся зза яе невялiкае глыбiнi i асаблiва дзеля водных каменьняў. У 1851 годзе была навет створана спэцыяльная параходная кампанiя, але i яе стараньнi не далi рэзультатаў; першы параход быў падняўся з Вiльнi да Вялейкi ў часе веснавога разводзьдзя, аднак, як вада спала, ён ужо ня мог навет вярнуцца назад у Вiльню. Цяпер па Вяльлi ходзяць параходы толькi па невялiчкiм кавалку ракi каля Вiльнi. Затое па Вяльлі сплаўляецца шмат лесу плытамi.
З прытокаў Вяльлi варта адзначыць: Сэрвач, якi плыве ў шырокай лялавiковай далiне сярод вялiкiх балотаў (Габскiя балоты), што ляжаць на спадах Сьвянцянска - Докшыцкае морэны; многаводную, сплаўную р. Ільлю; р. Нарач, што, прабіваючыся праз узгор`і, ў сваіх стромкіх берагох нясе да Вяльлі воды вялікага возера Нарачы; р. Жаймяну, праз якую злучаюцца з Вяльлёю шмат вазёраў, ляжачых у морэнай краіне каля Сьвянцянаў, ды р. Вялейку, пры ўпадзе якое ў Вяльлю ляжыць Вільня.
На паўднёвы захад ад вадазборніка Нёмна ляжыць вадазборнік Бугу, прытока Віслы; частка вярхоўяў гэтага вадазборніка заселеная беларусамі. Належыць да яго менш, як 1/10 частка ўсяго прастору Беларусі (каля 20 тыс. кв. вёрст). Значэньне яго для Беларусі, аднак, не малое. Тут ля жыць і Беласток, і Белавежская пушча, і важнейшыя нашыя каналы.
Буг пачынаецца ў украінскай Галічыне, а ўпадае ў Віслу ўжо ў Польшчы. Толькі нёйкаю часткаю свайго сярэдняга цячэньня (каля 170 в.) датыкаецца ён Беларускае зямлі, плывучы па яе зах одняй мяжы. Яго даліна тут шырокая, але няглыбокая і часта, асабліва на паўдня ад Берасьця, моцна забалочаная. Вы гінаючыся ў шырокія лукі плыве ён па безгранічнай падляскай раўніне паміж зялёных сенажацяў, праз цёмныя гаі ды лясы. На поўнач ад Берасьця яго берагі падыймаюцца і робяцца сушэйшымі. На высокім правым беразе Бугу пабудавалася шмат вёсак, ды найдалей на захад высунутыя нашыя старыя месты і мястэчкі, як прыкл. Драгічын.
Правыя прытокі Бугу, ляжачыя ў Беларусі, Нарва, Нурэц і Мухавец, ды прыток Нарві Бабёр маюць выгляд тыповых нізінных балотных рэкаў, асабліва Нарва і Бабёр. Сонна цякуць гэтыя рэкі па шырачэнным, але плоскім лядавіковым далінам, далека навокала сябе забалочуючы суседнія раўніны ды робячы гэтым свае берагі няпрыступнымі.
Нарва, пачаўшыся і даўгі час плывучы сярод Белавежскае Пушчы , прыймае ў сябё шмат багатых на ваду лясных рэчак і такім спосабам робіцца значнаю ракою. Да Беларусі Нарва належыць толькі сваім верхнім цячэньнем; ніжняе-ж яе цячэньне знаходзіцца ўжо ў межах Польшчы. Па свайму характеру гэтыя дзьве часткі ракі саўсім адна да аднае непадобныя. Беларуская Нарва (да вусьця Бабра) цячэ павольна па абшырнай балоцістай нізіне сярод бязьмежных лазовых зарасьнікаў, падмоклых лясоў і сенажацяў. Дзеліцца яна тут на множства рукавоў, на яе ўзьбярэжжах параскіданы невялічкія вазяркі, пазарастаўшыя чаротам, сітнікам, вадзяною мятаю і г. д. Каля вусьця Бабра гэтыя балоцістыя прасторы разыходзяцца ўжо на дзесяткі вёрст, і твораць натуральную беларуска - польскую мяжу.
Увайшоўшы ў Польшчу Нарва замыкаецца ў вузкой даліне і нысокімі і сухімі берагамі, навет ня прыпамінаючымі таго балотнага раздольля, якое мае рака у Беларусі [21].
Уздоўж прытока Нарві Бабра, які сьцягуе ваду з Аўгустоўскае Пушчы, ды вазёраў Сувальшчыны, ляжыць яшчэ шырэйшы паяс няпрыступных балотаў. Характар берагоў Нарві і Бабра робіць іх вельмі важнымі натуральнымі межамі Беларусі з Захаду; ў значнай сваёй частцы яны й плывуць па этнографічнай мяжы Беларусі.
Правыя, беларускія прытокі Бугу і Нарві, зьбіраючы свае воды з балоцістых лясоў, балотаў і вазёраў хаця і дзеляцца на рукавы, застаюцца аднак глыбокімі, многаводнымі і прыдатнымі да судаходзтва. Два з іх - Бабёр (з сваім прытокам Нетаю) і Мухавец уваходзяць у сыстэмы каналаў: першы - Аўгустоўскага, а другі - Каралеўскага.
Вадаз борнік Дзьвіны, большая частка якога належыць Беларусі, а меншая - да Латвіі, мае выгляд досіць даўгое, але няшырокае паласы;
Рыс. 29. Дзьвіна пад Віцебскам.
тлумачыцца гэта тым, што Дзьвіна ня мае значных прытокаў, як Дняпро, або Неман. Дзвіна (рыс. 29) пачынаецца на паўночнай мяжы Беларусі. Невялікаю ручаінкаю выцякае яна з воз. Дзьвінца, ды праз некалькі вёрст ізноў упадае у вялікае воз. Жадзеньне (Ахват); абодвы вазёры ляжаць на заходніх спадах Вокаўскага Лесу і Валдайскіх Гораў; з воз. Жадзньня Дзьвіна вых одзіць ужо досіць значнаю ракою (8 саж. шырыні) з высокімі прыгожымі берагамі. Ў сваім верхнім цячэньні Дзьвіна кіруецца на паўдня, пазьней-жа - на паўднёвы захад. Мае яна тут значны спад, хутка цячэ, скатуючыся з узвышша і перакопуе наскрозь няглыбокія тут лядавіковыя пласты, ды навет уразаецца глыбей, у старыя геолёгічныя[22] пласты, адкрываючы часамі значныя мінэральныя багацьці. Цячэ яна тут у глыбокай даліне; лясістыя берагі яе высокімі вапеннымі ды даламітавымі скаламі падыймаюцца над далінаю ракі. Каля вёскі Веражуня ёсьць скала 60 саж. вышынёю; там-жа на рацэ ёсьць парогі. Наагул дно Дзьвіны у верхнім цячэньні няроўнае, цьвярдое, закіданае каменьнямі, якія робяць на рацэ г. зв. заборы; а часта спатыкаюцца і досіць значныя парой, створаныя старымі геолёгічнымі скаламі[23].
Мінуўшы Веражунскія парогі Дзьвіна робіцца сплаўнаю ракою. Нейкі час яна плыве па даўгой ды шырокай лагчыне, некалісь, відаць, занятай возерам ці можа радам вазёраў, вельмі шырака разьліваецца і робіць уражаньне вялікае ракі, а яе берагі пакрытыя заліўнымі сенажацямі. Пасьля берагі яе звужаюцца.
Ад вусьця р. Мяжы на Дзьвіне пачынаецца судаходзтва. У гэтай судаходнай часьці верхняе Дзьвіны найбольшыя парогі: каля Вяліжу (Пушкарскія) ды вёрст 20 вышэй Віцебску (Руба, Капачы і ін.). Апошнія парогі цягнуцца па рацэ на якіх 15 вёрст. Стварыліся яны, відаць, дзякуючы нейкаму выгінаньню ў гэтым мейсцы старых (дэвонскіх) пластоў, дзеля чаго рака, размыўшы ля давіковыя пласты, ўразаецца ў цьвярдыя долёміты. Ня могучы іх адразу перапілаваць, Дзьвіна ля в. Руба марудна падыймаецца на перагараджуючы яе каменны вал, а пераплыўшы праз яго, з вялікаю скорэсьцяю спадае ўніз; творыцца тут быццам невялічкі вадапад. Толькі ў адным мейсцы сярод ракі вада здалела прарэзаць сабе глыбокі, але вузкі ход праз парогі тут ляціць яна з шалёнаю скорасьцяю.
Іншыя парогі больш перапілаваныя і там вада цячэ спакайней. У даўнейшыя часы, калі вышэйапісаны вал быў яшчэ не перапілаваны, на мейсцы цяперашніх парогаў, відаць, быў цэлы рад большых і меншых вадападаў; гэта былі часы моладасьці ракі Дзьвіны. Цяпер яна, што раз то больш размываючы свае дно, робіцца спакайнейшаю. Ўсё ж парогі, аб якіх была мова, і цяпер яшчэ моцна перашкаджаюць судаходзтву.
Верхняя Дзьвіна прыймае шмат невялікіх прытокаў, па якім у яе цякуць воды лясістага ды багатага вазёрамі паўночнага ўсходу Беларусі. Найбольш дадаюць ей сілы і павагі яе левыя судаходныя прытокі Мяжа і Каспля. Пад Віцебскам ужо шырыня Дзьвіны каля 50 саж., а пад Полацкам – да 120 саж. Прамінуўшы Віцебск Дзьвіна пакрысе спускаецца на Полацкую Нізіну. Пад м. Бешанковічамі яна заламуецца ды цячэ адгэтуль ужо на паўночны захад. Крыху ніжэй гэтага залому ў Дзьвіну ўпадае р. Вула; гэтая рэчка плыве па дне лядавіковае даліны, якою сьцякала ў Бярэзіну Дняпроўскую ды ў Палескае возера вада і Полацкага лядавіковага возера.
Прамінуўшы парогі, што пад Віцебскам, Дзьвіна плыве шмат спакайней сярод берагоў, зложаных з лядавіковых пяскоў ды чырвонае гліны, часамі досіць высокіх і стромкіх. Каменьня у рацэ мала, парогаў саўсім няма, за тое шмат мялізнаў. Мяйсцамі да яе берагоў падыходзяць морэнныя грады і робяць краявід весялейшым.
Ад вусьця р. Дзісенкі пачынаецца йзноў парожыстая частка Дзьвіны. Каля самага места Дзісны на рацэ ёсьць досіць трудны для плаваньня і небясьпечны парог; у гэтым мейсцы якраз Дзьвіна спускаецца ў найглыбейшую частку Полацкае Нізіны і яе дно завалена каменьнем, праз якое, разьбіваючыся, з шумам і вельмі хутка бяжыць вада. Далей Дзьвіна пэўны час плыве спакойна па пяшчаным дне.
Прамінуўшы вусьце р. Дрысы Дзьвіна выходзіць з Полацкае Нізіны і перасякае Дзьвінскае Ўзгор'е. Дно яе ізноў робіцца цьвярдым ды камяністым; часта яно бывае зложанае з старадаўніх вапенных і даламі тавых пластоў, якія твораць на рацэ ў мейсцы яе пералому праз узгор'е групу К расла ўскіх парогаў. На працягу бязмала 20 вёрст рака скрозь закідана каменьмем і на ей творыцца цэлы рад забораў ды парогаў. Высокія прыгожыя барагі Дзьвіны (рыс. 12), зложаныя тут з глінаў ды вапенных пяшчанікаў, густа засеяныя морэнным каменьнем, паабрасталі лесам, або пакрыты ўраджайнымі палямі. Ваколіцы Краслаўкі адзначаюцца вялікаю прыгожасьцяю.
Падыходзячы да Дзьвінску, Дзьвіна прыймае выгляд вялікае, шырокае і многаводнае ракі. Ад Дзьвінску ж і пачынаецца найбольш жывы рух па рацэ ўніз, а шмат судзінаў, што падыймаюцца ўверх па рацэ, ў Дзвінску перагружаюць тавар на чыгункі; гэта моцна павялічуе гандлёвае значэньне Дзьвінску.
Ніжняе цячэньне Дзьвіны знаходзіцца ўжо ў прасторах Латвіі. Пераваліўшыся праз парогі каля Ілукштаў, на самай мяжы Беларускага прастору, ды праз асабліва вялікія і небясьпечныя парогі каля Крэйцбургу і Якобштату (Перакорыш) Дзьвіна каля м. Рыгі некалькімі рукавамі ўпадае ў Рыжскую Затоку.
Агульная даўжыня Дзьвіны - 920 верст; з гэтага ліку каля 600 вёрст цячэ Дзьвіна па Беларусі. Як ужо адзначана, судаходняю яна робіцца ад вусьця р. Мяжы. Вясною судзіны сплаўляюцца па Дзьвіне навет ад вусьця р. Таропы, што ляжыць крых у ніжэй Веражунскіх парогаў. За тое ў летку большыя судзіны падыймаюцца ўверх па рацэ толькі да Дьвінску, а там павінны перагружаць тавары на чыгунку. Агульны характар Дзьвіны, асабліва-ж яе камяністаць і парожыстасьць, робіць шмат перашкод судаходзтву па ёй. Ня гледзячы на гэта ў мінуўшчыне Дзьвіна была адным з важнейшых вадзяных щляхоў, якія злучалі Эўропу з Усходам; у наш час таксама пры ўсёй конкурэнцыі чыгунак судаходзтва па Дзьвіне досіць разьвітае; а пры належным выпраўленьні берагоў і дна ракі, пры яе ўрэгуляваньні, што пэўне будзе зроблена ў недалёкай будучыне, значэньне Дзьвіны, як вадзянога шлях у зьвязуючага з морам паўночную і ўсходнюю Беларусь будзе вялізарнае. З непаравых судзінаў найбольш ходзяць па Дзьвіне невялікія лайбы. Даўней шмат хадзіла вялізарных стругоў; звыйчайна яны толькі сплаўляліся ўніз і ў Рызе прадаваліся на дровы. Параходы ходзяць ад Вяліжа ўніз аж да самага Дзьвінску. Бярэзінскім каналам Дзьвіна праз р. Вулу, Лепельскае возера ды р. Эсу злучаная з сыстэмаю р. Бярэзіны. Важнейшыя прыстані на Дзьвіне: Вяліж, Сураж, Віцебск, Бешанковічы, Полацак і Дзьвінск, ды Лепель на Бярэзінскім канале, Парэчча на Касплі, а Белы на р. Вобшы, прытоку Мяжы.
З прытокаў Дзьвіны адзначым: правыя - Т ароп а, Усьвят, Вобаль, Полата і Дрыса, левыя - Мяжа, Каспля, Вула і Дзісенка. У большасьці гэта невялікія рэчкі, выцякаючыя з вазёраў морэннага краю і выносячыя іхнія воды ў Дзьвіну. Віцебска-Невельская Града, ды іншыя ўзгор'і, падыходзячы досіць блізка да Дзьвіны, не дазваляюць ей мець вялікія прытокі. Найбольшым з прытокаў Дзьвіны ёсьць р. Мяжа, якая з упадаючай у яе Вобшая цякуць па глухой, лясістай краіне на захад ад Вокаўскага Лесу. З прычыны багацьця гэтае краіны лясамі сплаў лесу па абедзьвем рэкам надта вялікі. Каспля выцякае з досіць значнага Касплінскага возера, якое ляжыць сярод Смаленскае Морэны. Па ей таксама, як і па р. Мяжы, з прычыны адсутнасьці у паўночнай Смаленшчыне чыгунак, ідзець досіць жыв рух непаравых судзінаў. Р. Дзісенка цікавая тым, што кірунак яе бегу блізка што процілежны бегу самое Дзьвіны. Верхняе яе цячэньне знаходзіцца на Дзьвінскім узгор'і; перасякаючы Яго Дзісёнка дакапуецца мяйсцамі да старых геолёгічных пластоў, якія паказуюцца ў яё глыбокай даліне. У ніжнім сваім цячэньні, на прасторах Полацкае Нізіны, Дзісенка мае выгляд балотн ае ракі. Р. Дрысса таксама ў большай часьці плыве па Полацкай Нізіне; аднак яе правы бераг высокі і сухі, а гэта паказуе, што гэтую раку трэба лічыць паўночнаю граніцаю даўнейшага лядавіковага возера і цяперашняе Полацкае Нізіны. Прыток Дрысы Сволна зьвязаны каналам з Асьвейскім возерам, а вазёрнамі пратокамі - з воз. Себежскім; па ім сплаўляецца шмат лесу.
З усіх прытокаў Дзьвіны судаходныя толькі Мяжа, Каспля і Вула.
На поўнач ад вадазборніку Дзьвіны праз нявысокі вададзел ляжаць падзеленые між сабою Віцебска - Невельскай Градою вадазборнікі рэк Ловаці і Вялікае. Беларусы жывуць па верхніх частках гэтых вадазбэрнікаў. Пачынаюцца абедзьве ракі паміж узгоркаў і вазёраў нашага морэннага краю, а ўпадаюць Ловаць праз воз. Ільмень і р. Волхаў, а рака Вялікая праз Пскоўскае возера і р. Нарову - ў Фінскую Затоку Балтыцкага Мора. Ў старыя часы па першай ішоў вадзяны шлях у Ноўгарад, па другой у Пскоў, а далей і па аднэй і па другой - у мора; абодвы шлях і мусіць былі часткамі меўшага гэткае нажнае тады значэньне вялікага вадзянога шлях у "з Варагаў у Грэкі". Далей на паўдня гэты апошні шлях пераходзіў на прытокі Дзьвіны, на самую Дзьвіну і яшчэ далей - у сыстэму Дняпра, па якому варажскія чаўны даплывалі да Чорнага мора і Візaнтыі. Цяпер аб гэтым шлях у засталіся толькі гістарычныя успаміны. Аднак і нядаўна былі праекты, каб злучыць каналам р. Ловаць з прытокам Дзьвіны Вобальлю, што можна было-б лёгка зрабіць, бо абедзьве ракі вельмі блізка адна да аднае падыходзяць.
Урэшце на паўночным усходзе мяжа Беларусі на працягу некалькіх дзесяткаў вёрст ідзе правым берагам верхняе Волгі, найбольшае ракі Маскоўшчыны і ўсяе Эўропы. Беларусы, дайшоўшы да Волгі, разсяліліся па яе невялікім правым прытокам р. Моладому Туду і р. Жукопе, якія выцякаюць з Вокаўскага Лесу. Таксама з Вокаўскага Лесу, з Ельнінскага Вузла выцякае яшчэ адна рака сыстэмы Волгі - Вугра, прыток Окі. Вадазбоpнік Волгі займае нязначную частку беларускага прастору; дзякуючы досіць высокаму вададзелу дый, відаць, і гістарычным прычынам каналы ня зьвязуюць яго з іншымі вадазборнікамі Белapycі.
§ 20. ГІСТАРЫЧНАЕ ЗНАЧЭНЬНЕ РЭКАЎ.
правіць
У старадаўныя часы ўвесь наш край быў пакрыты непраходнымі балоцістымі лясамі - пушчамі. Вельмі многа трэба было траціць часу і працы, каб праз тую нетру пралажыць х оць якую-такую дарожку. Дзеля гэтага людзі пераяжджалі з аднаго мейсца ў другое па рэках і наагул - вадою. Гэта была лёгкая і хуткая дарога. Ня йначай-жа, як па рэках перавозілі і ўсе тавары. На берагох рэк будавалі месты, а ў іх на рынках ішоў торг, мена тавараў. Можна сказаць, што ўсё жыцьцё нашых продкаў адбывалася каля рэк і на рэках, на гэтых вадзяных шляхох.
Вось-жа Дзьвіна была вельмі важнай воднай дарогаю — па ёй везьлі тавары з усходу, з Азіі да культурных заходніх народаў — у Нямеччыну, Скандынавію і г. д. Дзеля гэтага першыя беларускія гарады — Полацак ды Віцебск пабудованы ля Дзьвіны.
Вялікае значэньне меў і Дняпро. Гэта была дарога з Бізантыі (Грэцыі) ў Нямеччыну ды Скандынавію. Бізантыйскія, альбо Кіеўскія госьці падымаліся ўверх па Дняпру, ці па якім з яго прытокаў аж пакуль можна было плысьці, а пасьля перацягавалі свае чаўны ў бліжэйшы прыток Дзьвіны альбо Нёмну і плылі далей. Тое месца, па якому цягнулі (валаклі) чаўны называлася волакам. Між іншым успамінанае ўжо намі ўзгор‘е — Окаўскі лес, называўся даўней Валокаўскім, дзеля таго што цераз яго як раз ішлі волакі.
Цяперака няма даўнейшых лясоў, высыхаюць, і рэкі. Апроч таго людзі папракладалі новыя, нязнаныя ўпярод дарогі — чыгункі, на якіх езьдзіць і выгодна і скора. Дык цяпер рэкі ня маюць ужо ўсяго даўнейшага значэньня.
Але усё ж значэньне гэтае вялізазнае. Ня гледзячы на тое, што нашымі воднымі дарогамі мала апекаваліся і яны не агледжаныя, пакрысе псаваліся, усё-ж па іх ішла ў чужыя краі большая частка важнейшага нашага вывознага тавару — лесу і дрэва.
А шмат якія мяйсцовасьці, дзе няма чыгункі, і дагэтуль яшчэ зьвязаны з рэштай сьвету толькі вадою. Прыходзіць параход — прывозіць почту, тавары, новых людзей. У надрэчным мястэчку адразу ўсё ажывае, пачынае кратацца, мітусіцца. Хто прадае, хто купляе, хто зьбіраецца ў дарогу — на параход.
§ 21. ВАЗЁРЫ.
правіцьУ Беларусi трапляюцца вазёры некалькiх вiдаў. Найбольшя розьняцца мiж сабою морэнныя i палескiя вазёры. Вазёры морэннага краю займаюць звычайна заглыбленьнi лядавiковага пах оджаньня. Лядавiк, пасуваючыся па прасторы Беларусi часта выкапаваў, або, як кажуць, выораваў глыбокiя i даўгiя равы, якiя бываюць выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, значыць у тым самым кiрунку, ў якiм пасуваўся па Беларусi лядавiк, што i зразумела. У гэтыя равы сабралася вада i стварылiся даўггiя вузкiя вазёры, як прыкл. воз. Белае (на паўн.-ўсх . ад Гораднi); воз. Сьвiрскае (ў Сьвянцянскiм пав.). Выцягнутыя на дзесяткi вёрст i ня вельмi шырокiя (1 - 2 вер. шырынi) яны робяць уражаньне нейкiх вялiзарных рэк. Але большая частка вазёраў морэннага краю ляжыць проста ў найнiжэйшых мяйсцох, у лагчынах мiж морэннымi ўзгоркамi; ад разьмяшчэньня гэтых узгоркаў ды наагул ад выгляду паверхнi акружаючае возера мяйсцовасьцi залежыць форма возера, i зразумела, што гэтая форма звычайна быввае дужа неправiдловая, дзiўная, з зубцамi, затокамi, паўвастравамi i астравамi. Гэткiя зрэзаныя вазёры звычайна спатыкаюцца ў мяйсцох з добра выяўленым морэнным краявiдам, там, дзе ляжаць канцавыя морэны. Там- жа, дзе морэнны краявiд нявыразны, а так сама ў краiнах падысподняе морэны форма вазёраў робіцца значна больш правідловаю, закругленаю, падобнаю на кола, элітычнаю і г. д. У кожным разе вазёры морэннага краю, лежачы між лясістых узгор'яў, маючы сухія, а часамі высокія ды стромкія берагі, моцна адрозьнююцца ад палескіх вазёраў (рыс. 18). Апошнія ляжаць на вялізарнай нізкой раўніне Палесься і зьяўляюцца рэшткамі вялікзга лядавіковага возера, якое ў даўнейшыя часы накрывала бязмала ўсю паўднёвую Беларусь. Вакола кожнага з іх абручом у некалькі вёрст шырыні ляжаць непраходныя балоты, пазарастаўшыя буйнымі вадзянымі расьлін амі: чаротамі, сітнікамі і г. д.; гэтымі-ж
Рыс. 30. Палескае возера.
травамі зарастае і значная больш мелкая частка возера ўздоўж берагоў, увесь час звужаючы прастор вады вольны ад расьлінаў (рыс. 30).
Дно палескіх вазёраў пакрытае цэлым лесам вадзяных расьлінаў, творачых твань. Форма гэтых вазёраў звычайна досіць правідловая, круглая ці эліптычная, бяз рэзкіх выступаў.
Трэба яшчэ ўспомніць аб асобным відзе невялічкіх вазёраў, якія ляжаць у далінах вялікіх нізінных рэк. Ствараюцца яны звычайна з рачных пратокаў і рукавоў, занесеных мулам і пяском ды аддзеленых такім чынам ад ракі. Гэткія азяркі маюць звычайна форму ветаха.
Ўздоўж берагоў Прыпяці, Нарві і Дняпра ў яго палескай часьці гэткіх вазёраў ёсьць бяз ліку.
Трэба адзначыць, што шмат якія з вазёраў Беларусі злучаюць у сабе прыметы некалькіх тыпаў вазёраў і да ніводнага ў цэласьці іх аднесьці нельга.
Найвялікшым з беларускіх вазёраў ёсьць воз. Нарач, якое ляжыць у вадазборніку Вяльлі на поўнач ад яе, і злучанае з Вяльлёю праз р. Нарач. Возера гэтае мае закругленую форму і тыповым морэнным возерам лічыць яго нельга. Займае яно 72,4 кв. вярсты прастору; яго даўжыня больш 12 вёрст, а шырыня даходзіць да 10 вёрст. Дзеля гэтага процілежнага берагу возера саўсім блізка ня відаць, асабліва пры пах мурным надвор'і. Калі-ж да гэтага вецер узбурыць паверхню вады і па возеры пачнуць хадзіць высокія хвалі, робіць яно ўражаньне вялікае ды дужа харошае марское затокі, акружанае вянком зялёных бароў. Гэтае ўражаньне яшчэ пабольшуецца дзеля таго, што хвалі выкідаюць на бераг шмат вадзяных расьлінаў, творачы ўзьбярэжны вал, які прыпамінае такія-ж валы на марскіх узьбярэжжах[24].
З аднаго боку возера акружана нявысокімі ўзгор'ямі, з другога - вялікімі балотамі ды лясамі. Ўзгор'і перасечаны няглыбокімі ярамі, якія пазарасталі цёрнам ды дзікімі рожамі. Ззаходняга берагу ў возера спускаецца даўгая каменная грэбля, называная "Скок". Цягнецца яна да невяпікага каменнага востраву, што ляжыць сярод возера. Возера досіць глыбокае (да 20 саж.). Дно яго наагул цьвярдое, гліністае, вада вельмі чыстая. Воз. Нарач вельмі багатае на рыбу; ў часе бураў вада выкідае на бераг шмат рыбы; істнуе навет легенда аб тым, як у адзін неўраджайны год возера, выкінуўшы на бераг шмат рыбы, выратавала акалічнае насяленьне ад голаду.
У суседзтве з воз. Нарач ляжыць цэлая група досіць вялікіх вазёраў; з іх вызначаецца сваім хараством воз. Баторын. Акружанае высокімі ўзгор'ямі, ды адвечнымі барамі, з нязвычайна чыстаю вадою, яно вельмі надаецца на ўстройства тут нейкага курорту з вазёрнымі купальнямі. На поўнач ад воз. Нарач ляжыць адзеленае ад яго высокаю камяністаю морэннаю градою воз. Мядзел; яно належыць ужо да вадазборніку Дзьвіны, зрэзана паўвастравамі і мае выгляд тыповага морэннага возера. На захад ад Нарачы ляжыць ужо ўспомненае даўгое Сьвірскае воз., а каля яго круглае Вішнеўскае воз.
На поўнач ад гэтае групы вазёраў ляжаць вазёры чыста морэннага тыпу. У Браслаўскім павеце вельмі шмат вазёраў. Некаторыя з іх досіць вялікія, як прыкл. воз. Дрысьвяты (41 кв. вяр.) Дрывяты і Снуды (22 кв. вяр.) Воз. Дрысьвяты вельмі глыбокае; мяйсцамі глыбіня яго даходзіць да 25 саж. Усе гэтыя вазёры багатыя на рыбу. Часамі у іх знаходзяць шчупакоў па пуду вагі дый большых. Віцебшчына ўся засеяна большымі ды меншымі вазёрамі. У адным толькі Лепельскім павеце іх налічуюць некалькі сотняў. Большая частка іх мае тыповы морэнны выгляд.
З паўночных беларускіх вазёраў трэба адзначыць воз. Лепельскае невялікае, але важнае з тае прычыны, што праз яго праходзіць Бярэзінскі Канал, у сыстэме якога гэтае возера іграе далёка не апошнюю ролю; над гэтым возерам стаіць м. Лепель. Досіць значнае Себежскае воз. акружае сабою паўвостраў на якім стаіць м. Себеж. У Себежскім-жа павеце, на мяжы з Невельскім ляжыць рыбнае воз. Сьвібла (14 кв. вёрст), слаўнае з сваіх вялізарных і тлустых ляшчоў; ў яго ўразаецца каменная града, як яе называюць "Чортава Грэбля". Недалёка ад гэтага возера, ўжо ў Полацкім пав., ёсьць досьць вялікае (24 кв. в.) і выцягнутае воз. Няшчорда. Яго паўночны бераг абкіданы прыгожымі ўзгоркамі, на якіх густа пабудаваліся вёскі. Возера рыбнае, водзяцца ў ім вялікія ляшчы. Рыбалоўства дае добры зарабатак акалічнаму насяленьню. На паўвостраве, што далёка ўразаецца ў возера віднеюцца руіны старасьвецкага замку, якога пабудаваў калісь Іван Грозны на страх нашым дзядом. Недалёка ад руінаў ёсьць г. зв. "княжая магіла". Легенда кажа, што нейкі князь напаў на замак, што ўпярод тут стаяў, узяў яго дый перабіў безміласэрна ўсіх людзей. За тое Бог пакараў яго, - паслаў мор, ад якога паўмірала ўся дружына Князева. Сам князь закапаў свае скарбы ў гары ды хацеў уцякаць адгэтуль; але захварэў і таксама памёр.
Да найбольшых вазёраў морэннага краю належыць воз. Асьвея - ў Дрысенскім павеце; цягнецца яно праз 12 вёрст і займае 49 кв. вёрст прастору. Возера гэтае глыбокае і бурнае. Пасярод яго ляжыць значны востраў, які называецца Ду. Сваей на закругленай формаю гэтае возера адрозьнюецца ад тыповых вазёраў канцавое морэны. З акружаючых воз. Асьвею балотаў пачынаецца р. Сіняя , прыток р. Вялікае. Само возера каналам злучана з р. Сволнаю і Дрысаю . Па канале сплаўляецца шмат лесу. Рыба ў возеры нясмачная і рыбалоўства на на ім неразьвітае.
На паўднёвы ўсход ад Лепеля морэнны край заканчуецца групаю вялікіх вазёраў, з якіх найбольшае Лукомскае (каля 30 кв. вер.); вазёры гэтыя ляжаць яшчэ ў вадазборніку Дзьвіны.
Центральная Беларусь наагул вельмі бедная на вазёры. Паверхня яе пакрытая морэнамі старэйшага веку і з яе вазёры ўжо пасьпелі пасьцякаць у рэкі ды павысыхаць. Пазаставаліся цяпер толькі дзенядзе невялічкія азяркі, даю чыя, ведама, толькі слабое ўяўленне аб даўнейшым багацьці краіны вазёрнымі водамі. Да такіх вазёраў належаць вазёры Наваградчыны Сьвітазь, Каўдычаўскае і Кроман, цікавыя і па сваей прыродзе і па культурна- гістарычным успамінам.
Сьвітазь (рыс. 31), невялічкaе дужa прыгожaе вaзярко, ляжыць сярод старых мяшаных лясоў у Наваградчыне, каля м. Валяўкі (на паўдня ад Наваградку). Берагі яго абкружаныя векавым лесам, зложаным з хвойкі, ёлкі, дубоў, бярозы, ліпы, грабу, ясені ды іншых дрэваў. Возера ня мае стоку ні у адну раку. Заўважана аднак, што яно пашыраецца ў паўночным і паўднёвым
Рыс. 31. Воз. Сьвітазь у начы.
кірунках, падмываючы высокія берагі, а за тое яго ўсходні і заходні берагі адступаюць, пакідаючы па сабе на берагох возера балота, заросшае бліжэй да вады лазьняком і чаротам, а далей - пераходзячае ў звычайную імшару, з багуном, якога тут называюць цар-зельлем. На мейсцы даўнейшых берагоў возера стаюцца валы, створаныя з выкінутых на бераг вадзяных расьлінаў ды вазёрнага мулу.
Глыбіня Сьвітазі даходзіць да 6 сажанёў. З берагу возера зарасло шмат дзе чаротамі ды іншымі травамі; так сама мае Сьвітазь і багатую падводную расьліннасьць. Спатыкаюцца на Сьвітазі між іншым некаторыя рэдкія расьліны. З іх асабліва цікавая Лёбэлія (Lоbеlіа Dогthmаnі - з сям'і Саmра- nulасеае). Яе сінія кветкі надзвычайна прыхарошуюць паверхню вады ў Сьвітазі. Вада ў Сьвітазі вельмі чыстая і смачная, як ў крыніцы, берагі і дно высланыя шмат дзе, быццам сумысьля, разнакалёрнымі каменьчыкамі. Робіць Сьвітазь, адным словам, чаруючае ўражаньне асабліва на людзей, якія з вялікіх местаў прыяжджаюць сюды, каб паглядзець на возера.
Сьвітазь праславіў на ўвесь сьвет сваімі творамі вялікі Міцкевіч які ў Наваградчыне радзіўся і пражыў лепшыя часы свае моладасьці.
Над Сьвітазяю, пэўне, пісаў ён не адзін з сваіх няўмірушчых твораў; некаторыя з іх безпасярэдна ей пасьвячаны. Затым падарожныя, якіх шмат езьдзіць аглядаць цудоўную бацькаўшчыну Міцкевіча, ніколі ня мінаюць Сьвітазі; з гэтай-жа прычыны возера добра апісана ў навуковай літэратуры ды ў красным пісьменстве. А об'ектыўна кажучы, шмат ёсьць вазёраў на Беларусі, ня менш прыгожых за Сьвітазь, ня менш цікавых з навуковага боку; толькі няма каму зьвярнуць на іх належнае ўвагі.
На паўдня ад Сьвітазі ляжыць воз. Каўдычаўскае, гэтак сама зьвязанае з імям Міцкевіча, які радзіўся ў невялікім засьценку Завосьсі, што ляжыць над гэтым возерам, ці, ляпей кажучы, над акружаючаю возера шырокім абручом балотнаю сенанажацяю, што ня так даўно пэўне была дном возера. Праз Кэўдычаўскае возера працякае р. Шчара; недалёка адгэтуль яна і пачынаецца. Возера наагул мае падобны да палескіх вазёраў характар. У ім так сама спатыкаецца шмат рэдкіх расьлінаў.
Варта яшчэ адзначыць воз. Кроман, якое ляжыць на правым беразе Нёмна, ў Налібоцкай Пушчы. Акружанае з усіх бакоў нізкою роўнаю мяйсцовасьцяю даліны Нёмна, яно аднак вызначаецца сваёю глыбінёю (12 саж.). Такую глыбіню нізіннага возера можна вытлумачыць тым хіба, што у часы лядавіковыя тут быў стварыўся нейкі вір, можа дзякуючы лядавіковаму вадападу, і раз мыў глыбокую яму, ў якой цяпер зьмяшчаецца возера.
Іншае цікавае возера, гэтак сама ляжыць на ўзьбярэжжы Пілескае нізіны, на паўночны ўсход ад Гомеля. Гэта возера Равучае. Часамі чутно, што гэтае возера быццам равець; магчыма, што гэта зьвязана з нейкімі карставымі зьявішчамі і што возера злучана падземнымі ходамі з недалёка ляжачаю р. Іпуцяю. Так сама, мусіць, трэба тлумачыць і тое, што на дне возера ляжыць цэлы лес нейкіх затопленых дрэваў, а мяйсцовая лягенда кажа, што тут адбыўся ўжо ў часы гістарычныя правал мяйсцовасьці.
З паміж палескіх вазёраў важнейшыя: воз. Князь, якое ляжыць на поўнач ад Прыпяці паміж Случам і Птычам; паміж Ясельдаю і Шчараю ляжаць воз. Выганошчы і група Зьдзітаўскіх вазёраў, ды воз. Пагоскае. А найбольш вазёраў на Палесьсі (некалькі дзесяткоў) ляжыць уздоўж верхняе Прыпяці. Ужо каля самага Бугу ляжыць група Уладаўскіх вазёраў, займаючы лагчыну, якую некалісь мусіць злучаліся воды лядавіковага возера з Бугам. Ўрэшце па ўсім Палесьсі параскідана нямала невялікіх напоўзарастаючых вазёраў, наагул кажучы мала дасьледжаных.
Возера Князь ляжыць у самым глухім Палесьсі, значную частку году адрэзаным ад усяго сьвету вялізарнымі балотамі. Берагі возера крыху сушэйшыя і на іх пабудавалася некалькі вёсак. Цягнецца возера праз якіх вёрст 15, мае круглаватую форму і займае простору каля 45 кв. кілём. Ня зьвязанае яно ні з якою ракою; толькі ўпадае ў яго невялікачя рэчка Яма. Ў канцы прошлага веку возера было злучана каналам з Прыпяцяю і тады шмат вады з яго сплыло, а ўперад возера зеймала ўдвая больш прастору. Воз. Князь вельмі рыбнае; ўсе акалічнае насяленьне жывець з рыбы. Засталося на возеры ад старадаўных часоў шмат паляў, на якіх даўней, мусіць, была нейкая будоўля. Легенда кажа, што сярод возера слуцкі князь (да якога ваколіцы возера належылі) пабудаваў замак, ды ў гэтым замку замкнуў свайго брата. А ў часе разводзьдзя вада затапіла гэты замак, дык утапіўся й той. Магчыма, што тут было адно з старэйшых дрыгвіцкіх пасяленьняў.
Воз. Выганошчы ляжыць на мяжы Пінскага і Слонімскага пав., некалькі вёрст на паўдня ад р. Шчары; праз яго-ж праходзіць Агінскі канал, злучаючы Шчару з Ясельдаю. Возера знаходзіцца ў вельмі дзікай мяйсцовасьці: з усіх бакоў на якіх 10 - 15 вёрст яно акружана непраходнымі, грузкімі балотамі, што парасьлі лазовым зарасьнікам, і да яго з сухаземля ў цёплую пару году немагчыма даступіцца. Толькі ў чаўне па канале можна дастацца ў возера і ляпей яго разгледзіць. Возера мае дзікі, гмуры выгляд. Займае яно каля 30 кв. вёрст прастору, але ў часе разводзьдзяў залівае суседнія лясы на шмат вёрст навокала. Воз. Выганошчы, ня гледзячы на сваю вялічыню, няглыбокае, але дно яго надта грузкое; даўгая жэрдка апускаецца ў яго і не дастае да цьвярдога дна. Мусіць дзеля гэтага у часе буры на возеры ўздымаюцца высокія ды моцныя хвалі, небясьпечныя для рыбацкіх чаўноў. Воз. Выганошчы зьвязана з сыстэмамі рэк толькі каналамі; ля жыць яно да таго- ж вышэй акалічных рэк і яго вадою карыстаюцца для павышэньня роўня вады ў Агінскім канале. Возера багатае на рыбу, а так сама і на птаства; паляваньне і рыбалоўства даюць значны зарабатак рэдкаму тутэйшаму насяленьню.
У Палесьсі спатыкаюцца яшчэ вазёры навейшага паходжаньня- выжары. Ў балотах часта глыбокім пластом ляжыць торф. Улетку торф падсыхае, а ў часе пажараў у акалічных лясох - навет выгарае. Тады на мейсцы яго застаецца яма, ў якую пасьля набіраецца вады і творыцца выжара.
§ 22. БАЛОТЫ.
правіцьМала якая старана мае гэтулькі балотаў, як нашая Бацькаўшчына. Восьмая частка Беларускае зямлі ля жыць пад балотамі; варта дзеля таго з імі бліжэй пазнаёміцца.
Балоты бываюць розныя. Галоўныя іх віды гэта – балоты сфагнавыя (імшары) і травяныя. Сфагнавыя балоты называюцца гэтак затым, што парасьлі мохам с фагнумам (Sрhаgпum). Гэты мох мы ўсё добра ведаем: гэта белаваты мох, які кладуць у нас у сьцены дзераўляных будынкаў. Трапляюцца сфагнавыя балоты досіць часта ўва ўсіх частках Беларусі, асабліва-ж на поўначы і маюць вельмі характэpны выгляд, па якому іх легка пазнаць. Парастаюць яны звычайна нізкою, карлаватаю, хаця ўжо і старою, на палову засыхаючаю хвойкаю. На цэлыя вёрсты і дзесяткі вёрст цягнуцца гэтыя прасторы, пакрытыя маленькаю хвойкаю, знаёмыя з выгляду кожнаму беларусу. Гэта сфагнавае балота; называюць такое балота ў нас часта "імшараю", або "мохам". Ляжаць гэтыя балоты найчасцей паміж лясоў; а як лясы высякаюць, дык пакрысе высыхае і сфагнавае балота.
Сфагнум мае вялікую здольнасьць прыцягаваць вільгаць і навет паглынае яе з паветра. Затым тамака, дзе пасяліўся і разрастаецца сфагнум пакрысе робіцца ўсё вільгатней і творыцца сфагнавае балота іншы раз навет на саўсім роўным мейсцы, дзе небудзь у глыбіне палескіх бароў. Але творацца сфагнавыя балоты яшчэ і накшымі спосабамі - праз зарастаньне вазёраў; у гэтым выпадку аднак уперад творыцца травяное балота, якое ўжо пасьля перарабляецца ў сфагнавае балота.
Травяныя балоты часта займаюць мейсца заросшых вазёраў. А зарастаюць вазёры і з берагоў і з сярэдзіны. Вазёры, асабліва палескія, бываюць акружаныя з берагоў паясом буйных балотных траваў - чароту, сітніку, прыгожых касачоў, аеру, асакі і г. д., якіх карані ўперад знах одзяцца пад вадою, пасьля-ж падыймаюцца пакрысе наверх, звужаючы прастор возера і займаючы яго травяным балотам - дрыгвою , якая ўгінаецца пад нагамі чалавека. Пасярэдзіне возера расьцець шмат падводных расьлінаў; кожную восень яны адміраюць і кладуцца на дне, творачы тое, што мы называем тваньню (ціна). Праз даўгія гады гэтае твані зьбіраецца ўсё больш і больш, возера з кожным годам мя лчэець; урэшце і пасярод яго пачынаюць расьці такія расьліны, якія, ўкараняючыся ў дне возера выносяць свае лісьце над паверхню вады тыя-ж самыя чароты, сітнікі і г. д. Гэтак у пэўным часе выявіцца, што ўся паверхня даўнейшага возера пакрыта лесам высокіх балотных траваў; на мейсцы возера мы ўжо маем травяное балота.
Творацца так сама травяныя балоты на ўзьбярэжжах рэк з нязначным спадам і цячэньнем; узьбярэжжы гэтыя заліваюцца вадою, падмочуюцца, ў іх пачынае пераважаць балотная расьліннасьць і творыцца торф; яны, адным словам, забалочуюцца.
Калі возера досіць глыбокае, яно зарастае галоўным чынам з берагоў. Прастор вольнае ад расьлінаў вадзяное паверхні ўвесь час звужаецца і ў канцы ад яе застаецца толькі невялікае „вакно", ляжачае сярод вялізарных прастораў дрыгвы. Гэткіх вокнаў ёсьць шмат сярод палескіх балотаў. Паляшукі лічаць іх бяздоннымі; гэта ведама, няслушна, але ўсё-ж трэба адзначыць іхнюю значную глыбіню. Акружаючая іх дрыгва, якая ёсьць якбы таўстым дзёрнам, сплеценым з каранёў, моху і торфу, ляжачым на паверхні вады, часта бывае гэткая моцная, што па ёй ідуць вялікія шляхі; ў некаторых мяйсцох навет чыгунка праходзіць па дрыгве.
Травяное балота, што стварылася ад зарастаньня возера можа і надалей заставацца травяным, а можа абярнуцца у сфагнавае. У апошнім выпадку паміж чаротаў і асакі зьяўляецца сфагнум і што далей - усе больш разрастаецца ў балоце, выціскаючы балотныя травы. Дзякуючы сваей жывучасьці робіць ён гэта лёгка і такім спосабам на мейсцы травянога балота маем сфагнавае. Але сфагнум ня ў кожным травяным балоце можа пасяліцца. Ня любіць ён праточнае вады, а так сама мутное і цьвёрдае вады (цьвёрдая вада тады, калі ў ей распушчана вапна, або іншая якая соль). А любіць ён пасяляцца ў ціхіх прэсных вазёрах з чыстаю вадою і пяшчаным дном; гэткія вазёры, зарастаючы, звычайна абяртаюцца ў сфагнавыя балоты.
У вазёрах-жа і балотах з цьвёрдаю, або праточнаю ці мутнаю вадою сфагнум не расьце; няма яго і ў мяйсцох , якія заліваюцца ў вясну рачнымі водамі; тамака могуць істнаваць толькі травяныя балоты. Усьлед за буйнымі балотнымі травамі зьяўляюцца драбнейшыя - асокі, курасьлепы і г. д.; растуць тут і некаторыя імх і - прыкл. мох Нурnіm. З часам і гэтыя балоты зарастаюць х мызьнякамі, але ўжо ня хвойкаю, а больш лазою, бярозаю ды алешнікам (гл. рыс. 4).
З травяных балот легка можна скарыстаць для гаспадаркі, калі яны крыху падсохлі: выцерабіў лазу і ўжо ёсьць сенажаць. Трава там ня дужа добрая, балотніна, але скаціна есьць. На сфагнавых-жа балотах трава па большай часьці не расьце. Ляжаць іхнія вялізарныя прасторы ў нас цяпер без усялякае карысьці для людзей. А ўсе затым, што ня ўсюдых яшчэ навучыліся нашыя людзі карыстацца з вялікага скарбу, які схаваны ў гэтых балотах, з торфу. Торф робіцца з адміраючых частак расьлінаў, як траваў, так асабліва імхоў, якія перагніваюць на дне балотаў пры недахваце паветра. У сфагнавых балотах пласт торфу бывае звычайна большы, чым у травяных, з прычыны асаблівае жывучасьці і буйнога росту сфагнуму; апрача таго спаліўшы сфагнавы торф дастаецца менш попелу, значыць гэты торф чысьцейшы. У травяных жа балотах, хаця і творыцца торф, але ён нячысты, з пяском і мулам, якога сюды прыносяць паводкі ды наагул даець шмат больш попелу ўжо дзеля таго, што ў травяных балотах вада цьвярдая (гл. вышэй). Затым торф з травяных балотаў звычайна ня йдзе на апал, а затое выкарыстуецца для гнаеньня зямлі, ды наагул для земляробства.
Сфагнавыя балоты найбольш пашыраны ў морэнных краінах Беларусі, а так сама і ў Палёсьсі, дзе зай маюць ніжэйшыя мейсцы ў паясе палескіх пушчаў. Бліжэй- жа да Прыпяці, там, куды дах одзяць веснавыя разводзьдзі гэтае ракі і яё прытокаў; пануюць травяныя балоты.
Найвялікшы прастор (каля 1400 кв. вёрст) займаюць травяныя балоты Зарэчча, аб якіх успаміналася вышэй, на стр. 37. Значную частку году Зарэчча бывае залітае вадою, над якою падыймаюцца высокія чароты ды іншыя вадзяныя расьліны. Сярод лесу траваў прабіваюцца пратокі, ўзесь час зьмяняючыя свае карыта, Ўдoўж берагоў гэтых пратокаў, сярод чаротаў і сітнікаў трапляюцца і невялікія нядаўна намытыя астраўкі, пазарастаўшыя мягкаю, зялёнаю травою. Часта балоты гэтыя косяць; прыходзіцца рабіць гэта стоючы ў чоўне, альбо - да паяса ў вадзе. Дзе-ня-дзе над балотам высяцца большыя пяшчаныя грудкі, паабрастаўшыя борам; на такіх-жа астравох будуюцца і палескія вёскі.
На ўсход ад Зарэчча травяныя балоты, якія ляжаць крых у вышэй і радзей заліваюцца разводзьдзямі, маюць ужо іншы характар. Вялізарныя прасторы балотаў пакрытыя тут купінамі і густою травяною расьліннасьцяю, сярод якое мяйсцамі толькі паднімаюцца лазьнякі. На гэтых балотах ручаі праточнае вады спатыкаюцца рэдка, часта, затое, можна спаткаць зокны, акружаныя паясом чаротаў; гэта любімае мейсца балотнага птаства, якога тyт зьбіраецца вельмі многа. Гэтага тыпу балоты называюцца ў нас галамі. Чым далей на ўсход, тым яны займаюць усё большыя прасторы. Асабліва шырака расьцягнуліся яны між Гарынем і Вубарцяю, ды гэтак і называюцца "Вялікія Галы" (немцы называюць гэтыя балоты - Ракітненскімі). Падобны-ж выгляд маюць балоты вакола воз. Князь. Пад галамі ляжыць досіць глыбокі пласт торфу, які тут хутка нарастае. На поўнач ад Зарэчча гэтак сама ляжаць вялікія травяныя балоты, пакрытыя звычайна масаю астравоў, паабрастаўшых цёмным хваёвым борам, які прыдае асаблівы характар усяму тутэйшаму краявіду. Найбольш гэтых астравоў на самым паўночным захадзе Палесься, ў вадазборніку Ясельды, каля м. Зьдзітава, дзе ляжыць балота Малочкава. Далей на ўсход ляжыць вялізарнае балота Качайла. Яно акружае воз. Выганошчы і праразаецца Агінскім каналам. Лічаць, што гэтае балота займае больш 1000 кв. вёрст прастору. Яшчэ далей на ўсход, паміж р. Цною і Случаю ляжыць балота Грычын; цікаўнае яно тым, што цягнецца ўвесь час без перарыву, непраходнае і адкрытае. Прастору яно займае каля 500 кв. вёрст. З берагоў балота косяць, трава тут расьце добрая; ніколі аднак не дакошаваліся да сярэдзіны балота.
Спаміж балотаў паўночнае Беларусі найвялікшае - Верацейскае балота, ў Аршанскім павеце, цягнецца на якіх вёрст 25 удаўжкі, балота Лоньніца ў Полацкім пав. паміж pэкaм Дрысаю і Полатаю, пасярод Полацкае нізіны; яно займае каля 75 кв. вёрст прастору. Па ім раскідана сем невялічкіх вазёраў. У паўночнай Смаленшчыне ляжаць значныя балоты Жакаўскі Мох і Сьвіцкі Мох. Першае ляжыць на мяжы Парэцкага і Бельскага пав., а другое - ў Бельскім пав. Абодвы яны цягнуцца удаўжкі ма вёрст 15.
У Заходняй Беларусі значнейшыя балоты - ў Вялейскім павеце - Габскія балоты (ў вадазборніку р. Сэрвача), балота Чысьці - на ўсход ад Маладэчына і балота Уюнішча ў Налібоцкай Пушчы.
Балоты, якія дагэтуль ў нас саўсім мала выкарыставаліся, пры належнай гаспадарцы могуць даваць вялікі прыбытак. Перад усім торф ёсьць вельмі важным апаловым матар'ялам; важна яшчэ, што ён хутка расьце. Лічаць навет, што торф дае большы гадовы прырост, чым найлепшы лес. У некаторых мяйсцох ў Эўропе ўжо гадуюць торф, запускаючы кавалкі зямлі пад балота; праз 25 - 30 гадоў тарфянік ужо гатовы і з яго можна карыстацца[25]. Ў паўднёвай Нямеччыне палавіну ўсяго апалу складае торф. Ідзець торф яшчэ і ў дэстыляцыю (сухую перагонку), прычым з яго атрымліваюцца розныя хімічныя прадукты, як парафін, крэзот і г. д.
Балоты лёгка можна выкарыстаць і для гаспадарскіх мэтаў. Шмат якія з балотаў ужо і цяпер косяць. Асушыўшы-ж балота можна зрабіць з яго ня толькі добрую сенажаць, але й добрае ворнае поле. Аднак першым варункам для таго, каб можна было карыстацца з балота ёсьць яго асушэньне. Ў апошняй чверці XIX веку ў Палесьсі вяліся шырокія работы па асушцы балот урадоваю экспэдыцыяю пад загадам ген. Жылінскага. Было тады пракапана каля 4500 вёрст каналаў, якімі падсушана каля 3-х міліёнаў дзесяцін. Асушка вялася найбольш у скорбовых лясох карысьць ад яе хутка выявілася. На мейсцы непраходных балот - цяпер багатыя сенажаці, якія даюць вялікі даход скарбу (рыс. 32); мокрыя лясы, ў якіх даўней вельмі блага расло дрэва, цяпер паправіліся ды сталі шыбка расьці. Апроч таго па каналах сплаўляецца дрэва з такіх мейсцаў, да якіх уперад ніяк нельга было даступіцца. Вартасьць усяго асушанага прастору паднялася больш як у дзесяць разоў. Зрасходавана-ж было на ўсю асушку каля 4 міл. руб. Асушка 1 дзесяціны каштавала такім чынам 1,33 руб.
Рыс. 32. Асушанае Палесьсе.
Апроч таго экспэдыцыя зрабіла і другую вялікую работу: яна добра абсьледавала і апісала Палесьсе, адкрываючы тым вочы грамадзянству на вялікія яго багацьці. Экспэдыцыя залажыла і некалькі вельмі патрэбных навуковых установаў, напр. - мэтэоролёгічныя станцыі ў Васілевічах, у Пінску, пробныя гаспадаркі на балотах і г. д.
У апошнія часы ў Менску залажылася балотная пробная станцыя, якая робіць навуковыя дасьледы над балотамі і спосабамі іх выкарыставаньня.
РАЗЬДЗЕЛ ІV.
правіць
§ 23. ГРУНТЫ БЕЛАРУСІ
правіцьГрунтам называецца верхні пласт зямное кары, той, у якім пашыраецца карэньне pacьлінaў які жывіць гэтае карэньне сваей вадою і мінэральнымі солямі. Усім добра ведама, што ад таго, які дзе ёсьць грунт, залежаць і ўраджаі і дабрабыт вясковага насялення. Ў Беларусі, экономічнае жыцьцё якой заснавана на гадоўлі расьлінаў, грунты йграюць асабліва важную ролю, а іхняя надзвычайная рознароднасьць на самых невялікіх прасторах кладзе свой рэзкі знак на беларускія краявіды; гэта усё прымушае нас зьвярнуць асаблівую ўвагу на беларускія грунты.
Мы ўжо ведаем, што першыя часы пасьля ледавіковага пэрыаду ўвесь прастор Беларусі быў пакрыты ледавіковым (морэнным) матэр‘ялам і што зьверху каменьне, прынесенае ледавіком пакрысе рассыпалася, аж пакуль з яго ня зробілася ўперад жарства, а пасьля гліна і пясок. Ведаем яшчэ, што на паўднёвым усходзе Беларусі ляжаў між іншым і лёсс, які асеў з пылу, што прынесены быў ветрам з поўначы. Вось на гэтых глінах, пяскох ды лёссе і павырасталі грунты. Грунты ствараюцца з горных пародаў[26] пры помачы расьцінаў і мікраарганізмаў. На дзікой скале пасяляюцца ўперад самыя непераборлівыя расьціны — лішайнікі, імхі і інш. Пасьля зьяўляюцца ўсё балей і балей пераборлівыя, вышэйшыя расьціны. Усе яны ўміраючы перагніваюць на зямлі і ўгноіваюць зямлю для тых расьцінаў, што растуць пасьля іх. Вось-жа дзікая гліна альбо жвір угноены рэшткамі перагніўшых расьцінаў ці перагноем і робіцца грунтам. У грунце пашыраецца карэньне траў і збожжа, ворны грунт пераварочуе гаспадар сахою і бараною гатуючы яго да сяўбы.
Характар і якасьць грунту залежаць перад усім ад таго, з якое горнае пароды ён стварыўся: на цяжкім гляі — творыцца гляісты грунт, на пяску пяшчаны. Як бачым, навет назвы грунтоў часта паходзяць ад горнае пароды, з якое яны стварыліся. Апроч таго характар грунту залежыць ад клімату, ў якім грунт стварыўся, бо кожны клімат мае сваю расьліннасьць і пры помачы яе на аднэй і тэй самай горнай пародзе розныя кліматы ствараюць розныя грунты; ад клімату залежыць і запас вільгаці ў грунце, дый наагул, ўвесь ход выветраваньня горных пародаў.
Мы ўжо казалі, што ў старадаўныя часы ўся Беларусі была пад лесам, апроч паўднёва-ўсходняга краю. Тамака ляжал стэпы. Праўда, пасьля і там парос лес, але ўсё ж стэп пакінул па сабе вельмі значныя сьляды, дзеля чаго і паўднёва-ўсходні: край завуць лесастэпам. Грунты лесастэпу моцна розьняцца ад грунтаў лясное Беларусі і дзеля таго мы іх будзем разглядаці асобна.
Грунты лясное Беларусі (Дзярновыя) ня вельмі багаты перагноем. Хоць у лесе перагнівае досыць многа рэштак расьцінаў, але перагною шмат ня зьбіраецца. Гэта дзеля таго, што тут вельмі многа вільгаці. Дзякуючы вільгаці робяцца перагнойныя кісьлі. Гэтыя кісьлі апушчаюцца ў ісподнія пласты грунту, вымываючы з усяго грунту шмат частак яго пажыўных для расьцінаў. Ад гэтага грунт робіцца бялейшым, найбалей яго ісподні пласт; гэты пабялеўшы, выпаласканы грунт завецца падзолістым.
Бывае, што грунт бялее да самага верху і падобны зьверху да попялу. Тады яго завуць падзолам. Падзол, калі ён мокры — сьлізкі, як высахне — цьвярцзее, і з яго робіцца пыл. Гэтым ён прыпамінае гляісты грунт. Але з яго ўсе пажыўныя для расьцінаў часткі выпаласканы. Дык падзолы — вельмі бедныя грунты. Па ўраджайнасьці яны стаяць можа ніжэй навет за пяшчаныя грунты. Падзолы ляжаць у паўночнай Беларусі, іх там досыць многа. Найбалей іх на поўначы Парэцкага і Бельскага пав., у Вяліскім і Полацкім паветах. (Рыс. 33).
Найбольш ураджайным грунтам лічыцца ў нас гляісты грунт. У ім, таксама як і ўва ўсіх іншых грунтох, ёсьць шмат і пяску (да 40%, рэшта 60% — глей). Гэты пясок яму, ведама, толькі памагае, бо іначай-бы ён, высахшы, быў цьвёрды, як скала. I так ён да вырабу цяжкі, асабліва ў сушу. Але ў ім ёсьпь шмат сытных для расьцінаў частак і дзеля гэтага ён даець добрыя ўраджаі, якія аплачуюць цяжкую працу. Гляістага грунту найбалей ёсьць у паветах Слуцкім, Наваградзкім, Менскім, Невельскім і Гарадоцкім. Слуцкія і Наваградзкія грунты лічацца самымі ўраджайнымі на ўсю Беларусь.
Сугліністы грунт мае ў сабе балей пяску. Тут пяску роўна з глеем, або і балей чымся глею. Пераз гэта сугліністы грунт лягчэйшы за гляісты. Ен таксама лічыцца добра ўраджайным. Гляісты і сугліністы грунты завуць цяжкімі грунтамі і яшчэ завуць пшанічнымі грунтамі, дзеля таго што на іх добра ўдаецца пшаніца.
Рыс. 33. Грунты Беларусi.
З лясных дрэваў на гэтых грунтох растуць: елка, дуб, асіна, ляшчына і інш. Сугліністых грунтоў на Беларусі шмат. Найбалей іх у цэнтральнай Смаленшчыне, паўночнай палавіне Магілеўшчыны, Віленшчыне і паўночна-заходняй Горадзеншчыне.
Супяшчаны грунт мае ў сабе яшчэ меней глею, а балей пяску. Гэты грунт дае вельмі добры ўраджай, калі яго акуратна гнаіць. Аднак ён па ўраджайнасьці лічыцца горшым за першыя два. Яго завуць жытнім грунтом.
Супяшчаных грунтоў у Беларусі яшчэ балей, як сугліністых. Іх ёсьць вельмі многа ўва ўсіх частках Беларусі, апрача Прыпяцкага і Дняпроўскага Палесься.
Пяшчаныя грунты маюць у сабе мала глею (не балей за 5—7%), рэшта пясок. Таксама мала ў іх бывае і перагною, і дзеля гэтага яны даюць ураджай толькі, калі іх добра гнаіць. Іначай ня толькі нічога не парасьце, але яшчэ да таго зямлю непакрытую расьцінамі вельмі лёгка разьдзьмухае вецер і зробіць з поля пескавую пустыню, выдму. На гэтых грунтох добра ўдаецца толькі грэчка (дзеля чаго іх завуць грачанымі). З лясных пародаў на пяску добра расьце хвоя. Гэтыя грунты найбалей пакрыты чыстымі хваёвымі барамі.
Рыс. 34. Пяшчаная выдма.
Пяшчаныя грунты параскіданы на ўсёй Беларусі, асабліва каля вялікіх рэкаў. Але найбалей іх у Паўднёвай Беларусі. Тут яны перамяжаючыся з балотамі запаўняюць усё палесьсе — Прыпяцкае, Берасьцейскае, Бярэзінскае і Прыдняпроўскае, г. зн. вялізазныя прасторы на паўдня ад лініі Бярэсьце — Магілеў.
Грунты, што стварылiся з горных пародаў (маргеляў), у якiх ёсьць шмат вапны, наз. маргельнымi. Яны належаць да цяжкiх грунтоў i досiць ураджайныя. Ёсьць iх шмат у Наваградчыне.
Прырэчныя грунты, якiя ляжаць у далiнах рэк i залiваюцца веснавымi разводзьдзямi ў нас звычайна бываюць занятыя сенажацям (паплавы); расьце на iх трава вельмi добра, дзякуючы багатаму мулу, якi ў часе разводзьдзяў прыносяць сюды рэкі з акалічных палёў. Пад местамi на гэтых грунтох часта разводзяць гароды. Найбольш прырэчных грунтоў ёсьць у нас у Палесьсі ўздоўж большых рэк.
Пасьля асушэньня ды пры ўмелай гаспадарцы i балотныя грунты (тарфовыя) даюць добрыя ўраджаi траваў i збожжа.
Грунты лесастэпу. У лесастэпу сустракаецца шмат пескавых, супескавых і сугліністых грунтоў, зусім ня розьнячыхся ад толькі што апісаных. Але побач з імі ёсьць новыя грунты — гэта грунты ляжачыя на лёссе.
Лёсс багацейшы за морэнную гліну вапнаю і іншымі пажыўнымі рэчамі. Апроч таго пад стэпам грунт ня гэтак выпаласкуецца, як у лесе. Дзеля гэтых прычын стэповыя грунты на лёссе — чарназёмы зьяўляюцца вельмі багатымі і даюць найвялікшыя ўраджаі. У лесастэпу на даўнейшых стэповых грунтох чарназёмах калісь парос лес і гэныя чарназёмы пад ім балей ці меней выпаласкаліся. Вось гэткія выпаласканыя грунты завуцца шэрымі суглінкамі. А калі грунты выпаласкаліся да таго, што аж ніжэйшы іхні пласт пабялеў, дык яны лічацца ўжо падзолістымі суглінкамі. Уся розьніца іх адзвычайных падзолістых суглінкаў тая, што яны ляжаць на лёссе.
Шэрыя суглінкі ляжаць у нашым лесастэпу астравамі. Найвялікшыя такія астравы ёсьць — 1) у Старадубскім павеце, дзе займаюць каля палавіны гэтага павету: 2) на мяжы Клімавіцкага і Чэрыкаўскага павету; 3) у Мсьціслаўскім павеце, каля самага места.
Суглінкі на лёссе займаюць вялікшыя прасторы. Яны пакрываюць увесь правы бераг Дзясны і пашыраны ў паветах — Рослаўскім, Бранскім, Мглінскім, Трубчэўскім, Старадубскім, Ноўгарод-Северскім, крыху меней іх ёсьць у паветах Новазыбкаўскім, Суражскім і Гараднянскім і ўрэшце ёсьць два іхных астравы ў Мазырскім павеце (каля места), ў Рачыцкiм i ў Наваградзкім пав.
Хаця гэтыя грунты ўтварыліся пад лесам, аднак цяпер на іх лясоў блізка што няма. Іх, як і ўсе наагул урадлівейшыя грунты, чалавек расьцерабіў і заараў у першы чарод.
§ 24. РАСЬЛIННАСЬЦЬ БЕЛАРУСI.
правіцьРасьлінная вопратка краёў, а разам з тым і характар краявіду зьмяняецца ў залежнасьці ад клімату і ад грунтоў. Кожны з кліматычных паясоў зямлі мае сваю расьліннасьць. Беларусь ляжыць галоўным чынам у паясе мяшаных лясоў, які займае большую частку Сярэдняе Эўропы, а ў Усходняй Эўропе клінам уразаецца паміж тайгою, - чыстым шыльнікавым (хвойным) лесам, і стэпам, якія, такім чынам абмежуюць паяс мяшаных лясоў з поўначы і паўднёвага ўсходу. Грунты, іхні склад і асабліва большая ці меншая іх вільготнасьць таксама ўплываюць на характар расьліннасьці. Дзякуючы ім, найбольщ, іншую расьліннасьць мае бор, іншую сенажаць, ці балота, ці поле, ці зрэшта пяшчаная выдма. Ў кожным з гэтых выпадкаў мы спатыкаем нёйкую асобную групу расьлінаў, ці як кажуць, расьліннае згуртаваньне. З тае прычыны, што характар грунтоў у нас вельмі хутка зьмяняецца на самых невялікіх адлегласьцях у кожным блізка нашым краявідзе выступае па некалькі расьлінных згуртаваньняў, якія ўвесь час чарадуюцца між сабою, што дадае нашым краявідам шмат разнавобразнасьці і хараства.
Важнейшымі расьліннымі згуртаваньнямі Беларусі ёсьць: лес, балота, сенажаць ды расьліннасьць вадзяная.
Лес. У старавечныя часы бязмала ўся Беларусь была пакрытая бязьмежнымі лясамі; як слабы ўспамін аб іх пазаставаліся нашыя: цяперашнія пушчы. Паверхня зямлі ў Беларусі тады была падзелена паміж лесам і балотам[27]; узвышшы былі пакрытыя лесам, а нізіны балотам. І толькі на паўднёвым усходзе, за Сожам, ляжалі бязьлесныя стэпы, ад якіх у прасторы лясоў заходзілі затокамі ды астравамі кавалкі таго-ж стэпу пад назовам палёў. Гэткія палі займалі звычайна прасторы, дзе ляжаў лёсс. У працягу вякоў, аднак, лясы адваявалі сабе й гэтыя невялікія кавалкі беларускага стэпу і дайшлі да Дзясны; стэпы засталіся толькі за межамі Беларусі. Цяпер значная частка
35. Тайга зімою (ў Віцебшчыне)
лясоў павысякана, а з пасекаў зроблена поле. Усё-ж лясы і ў нашыя часы з’яўляюцца ў Беларусі можа найбольш характэрным дый найбольш важным з натуральных згуртаваньняў. Хаця большая частка Беларусі ляжыць у паясе мяшаных лясоў, аднак у Беларусь заходзяць ды займаюць невялікія яе часткі і тайга і стэп (лесастэп).
На поўначы, галоўным чынам у вярхоўях Дзьвіны, ды на Дзьвінскім узгор’і досіць вялікія прасторы займаюць лясы тыпу тайгі (рыс. 35). у тайзе — скрозь шыльнікавыя лясы, ў якіх пераважае елка, часта на забалочаных грунтох; паміж лясоў ляжаць імшары. Лясоў тут вельмі шмат, за што адну з краінаў беларускае тайгі навет і называюць Бельскім палесьсем.
Большую частку прастору Беларусі займаюць мяшаныя лясы. Побач з імі растуць і чыстыя шыльнікавыя ды ліставыя лясы. На поўначы Беларусі шыльнікавыя лясы пераважаюць над ліставымі чым далей на паўдня, тым % ліставога лесу робіцца большым. Узяўшы для прыкладу 4 паветы, што ляжаць менш-больш на адным мэрыдыяне мы пабачым: у Барысаўскім павеце - 15% ліставых лясоў, у Ігуменскім і Бабруйскім па 20%, а ў Рачыцкім - 30%.
Аднак і на поўначы Беларусі ёсьць цэлыя краіны, дзе ліставыя лясы маюць пераважаючае значэньне. Гэтак, Вокаўскі Лес - значнай частцы пакрыты бярозавымі ды асінавымі лясамі з найвялікай домешкаю елкі. Старыя бярозавыя ды асінавыя лясы з домешкаю дубу і елкі пакрываюць і ўзгор'е каля Невеля. Тамака трапляюцца таксама й чыстыя дубнякі ды наагул чыстыя лясы.
Рыс. 36. Мяшаны лес у Наваградчыне.
Ў мяшаных лясох большае часьці Беларусі найчасьцей спатыкаюцца гэткія дрэвы: елка, бяpoзa ды асіна, а таксама белая вольха; радзей спатыкаецца хвойка, а яшчэ радзей – дуб, клён і ліпа. У цені гэтых дрэваў густа растуць хмызьнякі, асабліва ляшчына, (арэшнік), маліна, лаза, крушына Rhаmnus frапgulа) бружмень (Еvопуmus еurораеus) ды інш., ствараючы часамі непраходныя гушчары. Чым далей на паўднёвы захад, тым домешка ліставых дрэваў робіцца большаю і больш рознароднаю (рыс. 36). Да ўспомненых дрэваў далучаюцца новыя, якія ня зносяць клімату паўночна ўсходняе Бепарусі, - перад усім граб (Сарrіпus bеtulus), а таксама - вяз (Ulmus еffusа), ясень, (Frахіпus ехсеlsіоr), ясакар (Рорulus nіgrа), топаль белы (Рорulus аlbа), ціс (Тахus bассаtа), явар (Асеr рsеudорlаtаnus). Затое елка, гэтае найважнейшае дрэва поўначы, чым далей на паудня, тым усе меншае значэньне мае ў мяшаных лясох, спатыкаецца астравамі і ўрэшце ў паўднёвым Палесьсі саўсім счазае, дайшоўшы паўднёвае мяжы свайго пашырэньня. Мяшаныя лясы паўднёва - заходняе Беларусі ўжо маюць шмат супольнага з лясамі сумежнае – заходне - эўропэйскае расьліннае краіны, ў якую ўваходзіць прыкл. Польшча. Тамака, аднак, у мяшаных лясох вельмі віднае мейсца займае бук (fаgus sіlvаtіса). Дрэва гэтае даходзіць да самае мяжы Беларусі, ў Беларусі-ж не расьце. Наагул у мяшаных лясох Заходняе Эўропы шыльнікавыя дрэвы займаюць малазначнае мейсца, што ў нас здараецца рэдка.
Ў лесастэпе лясоў засталося мала - і то найболыш у далінах рэк, ды на стромкіх спадах, у ярох і г. д. Рэдка яны выходзяць з далін і лагчынаў і сярод палёў зьяўляюцца ліставыя лясы, найбольш дубровы. Ў ярох ды на стромкіх спадах расьліннасьць таксама складаецца найбольш з дубу, бярозы, асіны ды іншых дрэваў і хмызьнякоў звычайных у паўднёвай Беларусі.
Рыс. 37. Хваёвы бор.
Ў старадаўнія часы, пакуль уплывы чалавека на характар лясоў быў нязначным, апісаныя паясы расьліннае вопраткі Беларусі выдзяляліся, выразна, адбіваючы ў сабе характар клімату краінаў. Чалавек-жа, каб найлепш выкарыстаць грунты, расьцярэбліваў лясы на лепшых грунтох, а пакідаў на горшых; з гэтае прычыныў нашыя часы характар ляснога пакрыцьця краіны можа найбольш залёжыць ад яе грунтоў.
Усім ведама, што на пяскох саўсім добра расьце хвоя, і што з усіх дрэваў толькі яна зносіць самы бедны пяшчаны грунт, ды навет любіць яго: вільгаць, якая ў ім знаходзіцца, ня мае ў сабе лішне шмат расчыненых мінэральных матар'ялаў, і гэта падабаецца хвойцы; з другога боку яна вельмі глыбака запускае карэньне і дастае сабе ваду з самых глыбокіх пластоў зямлі. Мы бачым, што хвоя, як ня трэба лепей дапасаваная да пяшчаных грунтоў. У нас на гэтых грунтох яна творыць чыстыя хваёвыя бары (рыс. 37), ў якіх апрача хвойкі іншых дрэваў ды навет і хмызьнякоў саўсім блізка не спатыкаецца. Высака падыймаюцца роўныя, гонкія, бранзовыя хвойкі, быццам колюмны, выцягуючы да сонца свае гальлё; а пад імі на вялізарных прасторах звычайна растуць толькі ягадныя поўхмызьнякі чарніцы, брусьніцы ды апроч таго - верас, папараць і г. д. Часта расьцець тут і шняк ялавец (Juпiреrus соmmunis). На самых бедных пяскох грунт пакрыты толькі шыльнікам і пад высокімі хвойкамі ніякіх расьлінаў не расьце. Там дзе пяшчаны грунт больш вільготны, да хвойкі дамешуецца гэтак сама непераборлівая на грунты - бяроза. На больш ураджайных пяскох і супяскох да хвойкі дамешуецца ўжо шмат іншых дрэваў, перад усім елка, а паверх ня зямлі пакрытая багатаю травяною і х мызьняковаю расьліннасьцяю: гэта ўжо мяшаны бор.
Хваёвыя бары займаюць пяшчаныя грунты па ўсёй Беларусі - і на поўначы сярод вазёраў ды ўзгоркаў морэннага краю, і на захадзе ды паўдні - ў Палесьсі, і ўрэшце - ў шырокіх рачных далінах лесастэпу. Дзеля таго-ж, што пяскоў у Беларусі ёсьць шмат і як раз яны пакідаюцца чалавекам бяз ужытку дзеля свае беднасьці - бароў у Беларусі ўва ўсіх краінах ёсьць вельмі шмат. Асабліва шмат іх у Заходняй Беларусі ды Палесьсі, дзе яны зьяўляюцца пераважаючым расьпінным згуртаваньнем, чарадуючыся ў Заходняй Беларусі і лесастэпе з загаспадаранымі палямі і сенажацямі, а ў Палесьсі - з дзікім балотам ды балотнымі сенажацямі. Трэба адзначыць у канцы, што расьліннасьць старадаўніх бароў была наагул багацейшая; чалавек і хатняя жывёла шмат дапамаглі зьбядненьню баравое расьліннасьці. Ў глухіх, маладаступных палескіх закутках, асабліва- ж - на астравох, раскіданых балотам, і цяпер на досіць бедных навет пяскох у бары растуць і ліпы, і кляны, і шмат хмызьнякоў.
На цяжэйшых грунтох расьце ў нас найбольш елка, а таксама - дуб, асіна, граб, ды наагул іх пакрываюць ужо апісаныя мяшаныя ля сы. Грунты мокрыя маюць сваю асобную лясную расьліннасьць звычайна вельмі багатую (рыс. 38). Каля ручаёў і рэк любяць расьці вольхі, вербы ды лаза. Асабліва цікавую расьліннасьць маюць алешнікі.
Расьцець чорная вольха на мокрым пяшчаным грунце і навет у ня вельмі глыбокай вадзё; ў апошнім выпадку яе карэньне моцна разрастаецца на паверхні вады і каля кожнае вольхі творацца маленькія, але высокія астраўкі. Для расьлінаў тут шмат раскошы, шмат сьвятла, якое не зацямняюць рэдкія алешыны, вады уволю, бясьпечнасьць ад жывёдаў і чалавека, якім трудна бывае сюды далезьці, бо паміж вольхамі грунт надта грузкі; ўсе гэта спрыяе разьвіцьцю багатае і буйное расьліннасьці. Тут густа растуць парэчкі, маліны, лаза, на пнёх дрэваў паўзе дзікі хмель, а ўвадзе каля вальховага
Рыс. 38. Расьліннасьць у даліне Прыпяці карэньня - поўна незабудак. Аб алешніках Палесься польскі географ Рэман піша вось што: "Від высокіх траваў і шыракалістнага зельля, што буйна расьце сярод х аотычнае блутаніны карэньня, на палавіну пакрытага вадою, ды высокіх пнёў дрэваў, накрытых празрыстым дахам надзвычайнае зялёнасьці, робіць такое ўражаньне, якое можна прыраўнаваць толькі да ўражаньня ад згуртаваньня мангляў і бананаў". Ведама, на паўдні расьліннасьць алешнікаў багацейшая, на поўначы - крыху бяднейшая.
Прастор лясоў. Чалавек у Беларускім прасторы з самага пачатку свaйго тут істн aвaньня вёў заядлую барацьбу з лесам, які адгароджваў яго ад сьвету, зарастаў узаранае поле, акружаў старасьвецкага чалавека і яго гаспадарку масаю ворагаў – дзікіх зьвяроў. Найважней, што лес быў перашкодаю для вольнага пашырэньня і разьвіцьця даўнейшае гаспадаркі. І чалавек палажыў канец яго панаванню. Ён павысякаў лясы, вырабіў пасекі на поле, парасьтярэбліваў балоты і зрабіў сенажаці. І цяперака, ў нашыя часы, ўжо і палавіны даўнейшых лясоў не засталося а мяйсцамі дык і саўсім на цэлыя дзесяткі вёрст няма лесу (як прыкл. у Наваградчыне). Застаўся фактычна лес толькі на такіх грунтох, якія ня прыгодныя да палявое гаспадаркі. Цяпер лясы займаюць усяго толькі каля трэцяе часьці ўсяго прастору Беларусі (каля 10 міл. дзесяцін). Найбольш ёсьць лясоў - у Бярэзінскім, Прыпяцкім і Дняпроўскім Палесьсі, на Вокаўскім Лесе і ў вярхоўях Дзьвіны ды Дняпра. Ўва ўсіх гэтых краінах лясы займаюць больш за - 40% усяго іх прастору. Ў Заходняй Беларусі і ў лесастэпе лясоў мала - толькі на пяшчаных грунтох. Так сама ня шмат засталося лясоў і каля вялікіх мтстаў - прыкл. Віцебску, Смаленску, Гомеля і інш. Для патрэб гэных местаў навокала лясы ўжо ў апошнія часы моцна павысяканы.
Значэньне лесу. Ня гледзячы на гэта, лясы ўсё-ж ёсьць галоўным багацьцем Беларусі. Хоць і ня лішне шмат іх у нас засталося, але ўсёж шмат больш, чым у нашых суседзяў. Дзеля гэтага Беларусь свой лес вывозіць ува ўсе бакі - і ў Нямеччыну, і ў Украіну, і ў іншыя эўропэйскія краі. Да таго-ж, мусіць, дзякуючы нашаму вільготнаму і мягкому клімату лес у нас вельмі хутка і моцна расьце, шмат ляпей, чым у нашых суседзяў. У Расеі, агулам бяручы, што год прырастала дрывяное масы на дзесяціну 5,5 куб. мэтраў, у Польшчы, ды наагул на Захадзе - толькі каля 4 кб. мэтр., а ў Беларусі 6,5 кб. мэтр. Пры гэткім прыросьце ды пры нашых 10 міліёнах дзесяцінаў лесу, даход ад лясное гаспадаркі бадай ці ня мог-бы зраўнаважыць увесь гадавы выдатак у дзяржаўным бювжэце Беларусі.
На жаль лясная гаспадарка, пры якой толькі й магчыма атрымліваць сталы даход з лесу, стаіць у нас нявысока.
Апроч гэтага лясы маюць яшчэ й іншыя значэньні. Праз увесь час гісторыі лясы бараніпі наш народ ад чужаземных нападаў дый цяпер, лежачы на беларускіх паграніччах, яны саўсім натуральна абараняюць нашыя межы.
Так сама трэба адзначыць вялікае кліматычнае значэньне лясоў. Яны задзержуюць у сабе вільгаць, дапамагаюць кондэнсацыі вадзяное пары, павялічуюць лік ападкаў і не дапускаюць да нас сухменяў. Яны раўнамерна жывяць рэкі крынічнаю вадою і робяць іх многаводнымі. Лясы-ж бароняць пяшчаныя грунты ад раздзьмуханьня. Часта бывае гэтак, што высякуць стары, магутны хваёвы бор і на мейсцы яго робіцца выдма (рыс. 34). У лясох, у канцы, водзіцца цэнная зьвярына, - паляваньне на якую ў больш некранутых лясох дае пражыўленьне і даход насяленьню.
Ўсе гэтыя прычыны прымушалі дзяржаўныя ўлады зьвярнуць увагу на абарону лясоў. З даўных часоў было забаронена высякаць пэўныя лясы галоўным чынам з мэтаю, каб мець дзе паляваць розным важным асобам і гэткім чынам паўсталі пушчы. Пушчы гэта, ўласьціва кажучы, - значныя прасторы някранутага лесу. Цяпер у нас называюць пушчамі і наагул вялікія лясныя прасторы.
Рыс. 39. Глухі закутак у Белавежскай пушчы.
Найбольш вядомая ня толькі ў нас, але і на ўвесь сьвет пушча- гэта Белавежская Пушча (рыс. 39). Займае яна больш за 100 тыс. дзесяцін зямлі у Пружанскім, найбольш, павеце і цягнецца наагул вёрст на 50. Даўней яе прастор быў разы ў два большы, ды пэўныя яе часткі дасталіся ў рукі прыватных людзей і тыя іх параспродавалі ды парасьцярэблівалі. Як і іншыя кавалкі первабытнага лесу Белавежская Пушча складзена з шмат якіх пародаў дрэў. Найбольш у гэтай мешаніне ўсёж ёсьць хвойкі, елкі і дубу, бо зямля тут лёгкая, хаця й ня дужа бедная. Есьць у пушчы аднак і ўсе іншыя дрэвы, спатыканыя ў Беларусі, ды навет такія рэдкія, як модрына (лістаўніца), ціс ды інш.
Белавежская Пушча ёсьць найвялікшым прасторам некранутага старасьвецкага лесу ўва ўсёй Эўропе і дзеля гэтага прыцягвала да сябе ўвагу шмат якіх вучоных і пісьменьнікаў. І запраўды тут ёсьць на што паглядзець. "Перад падарожным, піша ўкраінскі географ Рныцкый, ўвесь час адкрываюцца вобразы старадаўняга лесу ўва ўсім яго дзіўным х арастве. Высокімі, на некалькі сажняў зваламі пакрываюць зямлю спарах нелыя гніючыя пні старых дрэваў, якіх павыварачавала бура. Іхняе карэньне тарчыць уверх, а пад вывярнутым дрэвамглыбокі дол, наліты вадою, якая зарастае балотнымі травамі. Над гэтымі балотнымі ламамі ўздымаюцца стромкімі высокімі пнямі вeкaвыя хвойкі ды елкі, дубы, ліпы і асіны. Ўсе яны пнуцца ўверх, да сонца, бо ўнізе вечная цемра, і іхняе гальлё пачынаецца толькі высака над зямлёю. Навет там, дзе вывяртняў няма, ўвесь грунт пакрыты сухім леташнім лісьцем, шыльнікам і парах ном, якое у начы сьвеціцца таемным сіняватым сьвятлом. Усюдых пануе мёртвая ціша; хіба ў гальлі зашуміць паважным шумам вёцер". Дрэвы ў Пушчы і сапраўды растуць нязвычайна проста. Навет ліпы, што гэтак шырака і паважна разрастаюцца у нашых садох, ды звычайна выкручаныя дубы у пушчы выцягуюцца ў гонкія высокія дрэвы.
Белавежская пушча да апошніх часоў досіць добра перахавалася. Нельга таго сказаць аб іншых нашых пушчах. Звычайна гэта вялізарныя лясныя прасторы, але npaўдзівaгa старога лесу ўжо мала. Большая-ж частка пушчы гэтэк зрэджана і прачышчана, што прыпамінае сабою барджэй пасеку.
Пасьля Белавежскае - найбольшай па прастору ёсьць Налібоцкая пyшчa, якая раскінулася на правым беразе верхняга Нёмана ў вадазборніку Бярэзані. Ў гэтай пушчы мяйсцаімі пазаставаліся кавалкі вельмі старога мяшанага лесу, акружаныя балотамі, дзеля чаго да іх трудна даступіцца. Найбольш аднак у пушчы х ваёвых бароў. Цягнецца яна ў шыркі вёрст на 40.
Горадзенская і - Аўгустоўская пушчы ляжаць на поўнач ад Горадні: першая па правым, другая на левым беразе Hёмнa. Kaля Вільні. на паўдня ад яе, ляжыць Рудніцкая пушча, ў якой калісь мелі звычай паляваць вялікія князі літоўскія. Пры вусьці Шчары ляжыць Ліпічанская пушча. Вялізарны лясны прастор на ўсход ад Бярэзіны, што цягнецца аж пад Магілёў – называюць Любашанскаю пушчаю. На ўсходзе Беларусі - ёсьць значная Акуліцкая пушча ў заходняй часьці Бранскага павету; і яё, на ўсход ад Дзясны, ляжаць вялізарныя Бранскія лясы. - Ў канцы нязьмераныя лясныя прасторы твораць Бельскае Палесьсе дый палескія краіны над Прыпяцяю і Бярэзінаю.
Вадзяная расьліннасьць у нас залежыць найбольш ад глыбіні вады ды скорасьці яе цячэньня. Найбольш багатую расьліннасьць маюць нашыя стаячыя воды, вазёры. Ў вазёрах, якіх глыбіня памалу павялічуецца ад берагоў да сярэдзіны, можна заўважыць некалькі концэнтрычных паясоў расьліннасьці. Пры самым беразе ды на саўсім мелкіх мяйсцох, цесна пасплятаўшыся карэньнямі ў адну вялізную дзярніну, расьце аер (Ассrus), сечаным лісьцем якога у вёсках пасыпаюць падлогі. Побач з ім спатыкаецца сітнік (Junсus), касачы (Іrіs), ежагалоўка (Sраrапgіum), балотны хвошч, балотная папараць, вадзяная мята, высокія віды асак і ды інш. Самыя-ж берагі рэк і вазёраў у нас вельмі часта прыхарошуюць вольхі, якія прысадамі цягнуцца ўздоўж берагоў, асабліва меншых рэчак. Усе гэтыя расьліны карэньнямі дастаюць вады, а іхнія сьцёблы паднятыя ў паветра. Рыс. 40. Чароты ў Зарэччы.
Далёй у глыбіню вазёраў і рэк ідуць чароты (Phragmites) рагозы пухоўкі (Турhа), сітнікі (Junсus, Sсirрus) дый інш. расьліны з высокімі цыліндрычнымі сьцёбламі, частка якіх схавана пад вадою (рыс. 40). Спатыкаюцца гэтыя расьліны і ля берагоў, і на мялчэйшых мяйсцох пасярэдзіне вазёр і рэк, займаючы часта значныя прасторы, асабліва ў мелкіх палескіх вазёрах. Псбач з імі на крыху ўжо глыбейшых мяйсцох паверхня вады пакрыта шырокімі плаваючымі лісьцямі ды прыгожымі кветкамі вадзяных лялеяў (Nуmрhаеа аlbа), гарлачыкаў (Nuрhаr), гэтак у нас усюдых звычайных і кожнаму вядомых; тут-жа мы спаткаем разака (Strаtіоtis), стрэла лістніка (Sаgittaria) и ды інш. На яшчэ большай глыбіні жывуць такія расьліны, як вадніца (рдест Potamogeton), што падыймаюць, на паверхню вады толькі свае кветкі, а карэньнем усё-ж прымацаваныя да глыбокага дна. Тут часамі можна ў нас спаткаць, асабліва ў глухіх закутках Палесься, шмат рэдкіх расьлінаў, прыкл. Аldrоvаndа vеsiсulоsа, Sаlviniа nаtаns, успамінаная вышэй Lоbеliа Dоrthmаni, якая прыхарошуе воды Сьвітазі, ды цікавая расьліна вадзяныя арэхі (Тrара паtаns); яе плады зьбіраюць і ядуць.
Паміж усіх гэтых вышэйшых расьлінаў расьце бязьмеры шмат ніцявідных водарасьляў, якія, сплятаючыся між сабою ды з некаторымі іншымі расьлінамі, твораць г. зв. твань; сьцёблы і карані вадзяных расьлінаў пакрытыя часта діатомавымі
Рыс. 41. Мох Сфагнум, або тарфяны (Sрhаgпum).
водарасьлямі, і праз гэта выглядаюць саўсім бурымі.
Расьліннасьць балотаў інакшая ў сфагнавых балотах, а йнакшая ў травяных. Прагавіта паглынаючы ваду з грунту і паветра, сфагнум (рыс. 41) гэтак сама моцна выпаруе яе, і затым сфагнавае балота звычайна пакрысг абсыхае; тады на ім зьяўляецца цэлы рад расьлінаў, ствараючых характэрнае згуртаваньне.
Растуць тут найчасьцей: багун (Lеdum раlustrе), з дурманячым моцным пахам, загардушка (Drоsеrа), з мясістымі лісткамі, якімі яна ловіць кузурак, ды ягаднікі - буякі (Vассinium uligiпоsum), брусьніцы, журавіны; зьбіраючы ягады гэтых расьлінаў чалавек заходзіць часамі у самую глыбіню сфагнавага балота. А над гэтымі ўсімі дробнымі расьлінамі падыймаюцца нізенькія старыя хвойкі, паабрастаўшыя лішайнікамі, карлаватыя бярозы й вербы; сярод апошніх здараюцца рэдкія віды, паходзячыя з поўначы.
Ў травяных балотах растуць расьліны, ў складзе якіх ёсьць шмат крамяня - асокі , сітнікі, чароты, хвашчы і г. д. Калі балота асабліва мокрае - на ім растуць грубыя вадзяныя і балотныя расьліны.
Калі-ж з такога балота вада сойдзе і яно пачне падсыхаць, грубыя балотныя травы пакрысе счазаюць; іх мейсца займае расьліннасыдь балотных сенажацяў. Растуць тут тады асокі (Саrех), балотныя хвашчы (Еquisеtum), бабоўнік (Меnуапthеs), латацень (Саlthа) і маса курасьлепу (Rаnunсulus). Расьцець тут і мох, але ўжо не сфагнум, а гіпнум (Нурnum); ім звычайна абрастаюць купіны, якіх у гэтых балотах спатыкаецца вельмі шмат. Зьверху травяное балота зарастае хмызьнякамі - лазою, алешнікам ды нізкімі бярозкамі.
Травяныя балоты такога тыпу легка перарабляюцца ў культурныя сенажаці. Для гэтага цярэбяць лазу і абсушуюць балота канавамі; хутка ужо пасьля гэтае мэліорацыі характар расьліннасыді пачынае зьмяняцца. Тыповыя балотныя травы, як прыкл. бабоўнік - прападаюць, зьмяншаецца лік асокаў, а за тое павялічуецца % салодкіх траваў, якія скаціна ахвотна есьць. З дальнейшим асушэньнем пачынаюць зьяўляцца ў большым ліку матыльковыя расьліны, ад якіх сена робіцца значна больш пажыўным. Матыльковыя любяць ужо сухі дый добра праветраны грунт.
Травяное балота часта на нашых вачох перарабляецца ў багатую сухую сенажаць дзякуючы працы і ўмеласьці чалавека, дзякуючы асушэньню. Ёсьць, аднак, у нас досіць сухіх сенажацяў, якія паабсыхалі бяз помачы чалавека, або навет ніколі ня былі балотамі; апошняга тыпу сенажаці, апроч пазарастаўшых травою палёў, знах одзяцца яшчэ ў далінах рэк; яны заліваюцца што год на нейкі час разводзьдзямі, якія прыносяць на іх змытыя з палёў багатыя гляістыя наносы, натуральна ўгнойваючы зямлю. З гэтае прычыны такія сенажаці, як іх называюць, паплавы вызначаюцца сваёю ўраджайнасьцяю. На іх старавечны жыхар Беларусі, які толькі што браўся за земляробства, зьвярнуў сваю асаблівую ўвагу. Багатая расьліннасьць паплаваў давала яму магчымасьць запасаць сена для скаціны, а ўраджайны іхні грунт вельмі надаваўся для засеву ярыны. Затым-жа сушэйшыя паплавы чалавек абярнуў у полі ды гароды. З узростам насяленьня, ведама, паплаваў стала помала і земляроб пайшоў сячы, паліць, карчаваць ляды, каб адваяваць ад лесу мейсца для палёў. У паўднёвай-жа Беларусі апроч паплаваў ужо ў самыя даўнейшыя часы земляробства разьвівалася на палянах, або "палёх ", кавалках і астравох стэпу, закінутых сярод лясоў.
§ 25. ПАХОДЖАНЬНЕ РАСЬЛІННАСЬЦІ ДЫ МЕЖЫ ПАШЫРЭНЬНЯ РАСЬЛІНАЎ У БЕЛАРУСІ
правіцьУ мінуўшчыне клімат Беларусі некалькі разоў зьмяняўся; разам з ім зьмянялася і расьліннасьць; сьляды даўнейшае расьліннасьці мы можам і цяпер аглядаць у скамянелым відзе, а навет часамі і ў відзе жывых прадстаўнlкоў. Ад перадлядавіковых часоў да нашых дзён засталася ў нас мусіць толькі адна Азалея, або турэцкі багун (Аzаlеа роntіса). Гэтая досіць высокая расьліна з вялікімі ды прыгожымі чырванавата — жоўтымі махнючымі кветкамі належыць да вялікіх рэдкасьцей. Перахавалася яна на імшарах у паўднёвым Палесьсі і больш нідзе яе ў Эўропе няма; а можна знайсьці азалею яшчэ толькі ў горах Каўказу ды Малое Азіі.
Найбольш памятак даўнейшае расьліннасьці ў Беларусі засталося ад лядавіковае эпохі. Разам з лядавіком у тыя часы надыходзіў полярны клімат і полярная расьліннасьць, якая йшла перад лядавіком, замяняючы сабою гінучую ад лядавога холаду расьліннасьць папярэдняе эпохі. Полярная-ж расьліннасьць панавала у Беларусі і першыя часы пасьля лядавікоў, навет тады, калі клімат зрабіўся і цяплейшым, і сухім, бо іншае яшчэ ня было. Але пазьней у Беларусь прыйшла з краёў, якія ня былі занятыя лядавіком, расьліннасьць больш дапасаваная да панаваўшага ўжо тады мернага клімату і саўсім блізка выціснула полярную расьліннасьць; толькі слабыя рэшткі яе перахаваліся да нашага часу, найбольш у імховых балотах, якія давалі ей варункі істнаваньня, падобныя да радзімае тундры. Да такіх полярных расьлінаў належаць: а) прыгожая расьлінка, носячая імя вялікага швэдзкага ботаніка — Linnае аbоrеаlis (рыс. 42); спатыкаецца яна толькі ў паўночнай Беларусі і на паўдня ад лініі Віцебск — Ельня — не расьце; b) два віды нізенькіх бярозак Веtulа nаnа і Веtulа humilis; с) Drуаs осtореtаlа, Роlуgоnum vіvіраrum, некалькі відаў полярных вербаў (Sаliх lароniса) ды інш.
Пасьля лядавіковага пэрыоду яшчэ некалькі разоў зьмяняліся і клімат, і расьліннасьць Беларускага прастору. Некаторыя лічаць, што пасьля
Рыс. 42 Ліннэя(Linnеа bоrеаlis).
тундраў значная частка Беларусі пакрылася шыльнікавымі лясамі, якія прыйшлі да нас з Сыбіру і ў значнай меры складаліся з лістаўніцы (мадрыны Lаtiх еurораеа). У нашыя часы лістаўніца ў Беларусі спатыкаецца вельмі рэдка. Ў часы сухога контынэнтальнага клімату, які надыйшоў пасьля ў Беларусь, з паўдня, з краёў, куды не дайшоў лядавік, з украінскага Падольля, ды з Вэнгрыі (цераз Карпацкія даліны) прыходзяць у Беларусь шмат матыльковых, губацьветных ды інш. расьлінаў.
Вільготны клімат, які у канцы запанаваў у Беларусі і пануе да цяперашняга часу, дазволіў пашырыцца у нас заходне - эўропэйскай расьліннасьці; яна пакрыла ўсю блізка Беларусь сучаснымі мяшанымі лясамі.
Такім чынам расьліннасьць Беларусі разьвівалася пад рознымі ўплывамі ўсходу і захаду, поўначы і паўдня; яна і складаецца з расьлінаў, якія прывандравалі да нас з розных бакоў. Межы пашырэньня паасобных расьлінаў (рыс. 43) залежаць найбольш ад клімату і з свайго боку характарызуюць клімат краю.
Рыс. 43. Межы пашырэньня важнейшых расьлінаў, праходзячыя праз Беларусь.
З расьлінаў поўначы і ўсходу, якіх пашырэньне канчаецца ў Беларусі апрача вышэйўспомненых полярных расьлінаў (Linnаеа ды інш.) трэба перад усім сказаць аб елцы (Аbiеs ех сеlsа), гэтак жычайным дрэве ў паўночнай і Цэнтральнай Беларусі; яна паходзіць з ўсходу, а складае ў нас, у паўночнай Беларусі, вялізарныя лясы. Ў паўднёвай Беларусі яе робіцца што раз, то менш (тут не бяз прычыны і пяшчаныя грунты паўднёвае Беларусі), ў Палесьсі яна спатыкаецца толькі астраўкамі і ўрэшце саўсім прападае ў паўднёвым Палесьсі ды Лесастэпе. Далей на паўдня, у Украіне, яе ужо саўсім няма. Там для яе замала вільгаці.
Мягкі, вільготны клімат Беларусі, асабліва паўднёва - заходняе, дазволяе расьці тут і не вымярзаць некаторым расьлінам, якія далей на поўночны ўсход расьці ня могуць. Так дрэва граб Carpinus bеtulus) спатыкаецца ўва ўсёй паўднёва - заходняй Беларусі аж да Вільні, Менску і Гомеля; даўней відаць клімат наш быў яшчэ цяплейшы, бо граб рос аж у паўночнай Смаленшчыне. Ў балоце з якога выцякае Дняпро, знойдзена насеньне граба. Сьліва (runus cоmmunis) спатыкаецца ўва ўсёй Беларусі апрача паўночных узьмежкаў; далей жа на поўнач яе няма. Ў паўночна - ўсходняй Беларусі вымярзае ўжо і хмызьняк цёран (Рrunus sрinosa). Таксама далей на поўнач і ўсход ад Беларусі няйдуць гэткія расьліны, паходзячыя з захаду: Топаль белы (Рорulus аlbа), ясакар (Рорulus пigrа), чарэшня (Рrunus аvium), барвінак (Vinca), чамярычнік (Неllеbоius), Lilоrеllа, Нуdrillа ды інш., і паходзячыя з паўдня: вербена (Vеrbепа), Аnthеriсum, Соlсhium ды інш. Гэтых расьлінаў у Маскоўшчыне ўжо няма. Паразіт вамела (Viscum album, рыс. 44), які расьце на галлі дрэваў, творачы як-бы зялёнае памяло, добра значнае на ліставыхх дрэвах пасьля ападу лісьця гэтак сама ўжо ня выжывае ў паўночна-ўсходняй Беларусі і далей Менску ў гэты бок ня йдзе. Ў канцы ў паўднёвай Беларусі, ў Палесьсі, расьце ракітнік (Суiibiflоrus), а на самым захадзе Беларусі ў лясох пачынае спатыкацца ўсё больш прадстаўнікоў флёры заходне - эўропэйскіх мяшаных лясоў. Знах одзім мы тут напр. Ціс (Taxus bассаtа), блюшч (Неdеrа helix), а у Белавежскай Пушчы спатыкаецца, хаця й вельмі рэдка піхта (Аbiеs ресtinаtа). Вельмі цікава адзначыць, што ўсходняя граніца бука (Fаgus silvаtiса), дрэва, вельмі
Рыс. 44. Расьліна-паразіт вамела (Visсum аlbum)
характэрнага для заходніх мяшаных лясоў, адпавядае якраз заходняй мяжы Беларусі і гэтым даводзіць, што этнографічная мяжа Беларусі мае тут пад сабою і пэўныя прыродныя асновы. Аб пашыраных цяпер у Беларусі культурных расьлінах будзе гаварыцца ніжэй. Тут толькі ўспомнім аб пробах аккліматызацыі некаторых культурных расьлінаў. Рабіліся, прыкладам, дасьледы аккліматызацыі шаўковага дрэва - морвы (Моrus), лісьцем якога жывяцца шаўковыя чарвякі, - ў Лепельскім павеце, значыць па паўночы Беларусі. Ў гэтага дрэва ў нашым клімаце часамі мерзнуць вярхі і яно не расьце. Але ў дв. Іванску, каля Чашнікаў (Лепельскі пав.), жыло да апошняга часу каля 10 дрэваў морвы, якія мелі па 40 гадоў; гадавалі тут навет шаўковых чарвякоў і мелі ад іх ужо каноны, якія між іншым былі на выстаўцы ў Віцебску. Культура морвы даючы магчымасьць разьвіцца гэткай даходнай галіне гаспадаркі, як шоўкаводзтва заслужуе на ўсякую ўвагу. Ў Парэччы, Пінскага пав., гэтак сама разводзяць паўднёвую расьліну Diрsасus Fuilоnum, патрэбную для вырабу сукна (варсаваньня). Гэтыя цікавыя дасьледы паказуюць, што пры пэўных высілках клімат Беларусі дазваляе істнаваць апрача ўсіх цяперашніх дзіка растучых і культурных расьлінаў яшчэ шмат якім іншым, а між імі й вёльмі важным для гаспадаркі.
Рыс. 45. Паляваньне ў Белавежы.
§26. СЬВЕТ ЖЫВЁЛАЎ.
правіцьУ старадаўнія, але ўжо гістарычныя часы ў Беларусі было гэтак шмат зьвярыны, што галоўным заняткам і спосабам пражыўленьня тагочаснага досіць ужо густога насяленьня Беларусі было паляваньне.
Ў вялікім ліку скуры і дарагія футры лясных зьвяроў вывозіліся загранічнымі купцамі ўва ўсе канцы тадышняга сьвету; скуркі зьвяроў былі важнейшым прадметам гандлю ў Беларусі, замянялі яны былі сабою навет грошы; гэтак на куны ды на векшы, разьлічаліся розныя дзяржаўныя падаткі і дань чужынцом, Цяперака няма даўнейшых лясоў, няма і даўнейшае зьвярыны; шмат відаў згінула саўсім у нас, шмат якія выміраюць. культурных краёх Заходняе Эўропы, аднак, з гэтаю справаю яшчэ гарэй. Тамака ўжо даўно паабсушаваны балоты і вазёры, ўрэгуляваны рэкі, ў далёка большай меры, чым у нас, павыцярэбліваны лясы; мы ж тым часам маем кавалкі первабытнага лесу, недаступныя балоты і вазёры і рэдкае людзкое насяленьне, адным словам гэткія варункі для жыцьця зьвярыны, як ні ў адным з суседніх з намі краёў; затым у нас спатыкаюцца зьвяры, ў іншых эўропэйскіх краёх належачыя ўжо да гісторыі.
Зьвярыны сьвет у мшуўшчыне зьмяняўся разам са зьменаю клімату і расьліннасьці. Ў часы лядавіковыя фауна папярэдняе эпохі счэзла і пасьля лядавіковаrа пэрыоду Беларусь засялялася жывёламі нанова. Сярод жывёлаў Беларусі маем прадстаўнікоў некалькіх кліматычных паясоў. Маем прадстаўніка тундравай фауны ў відзе пардвы (белая курапатва); яна, відаць, засталася ў нас ад пэрыоду панаваньня ў нас тундры, якое было ў першыя часы пасьля лядавіка. Цэлы рад жывёлаў, як прыкл. жаўранка, перапёлка, грак, дрохва і г. д., перабраўся да нас з стэпаў тады, калі пасьля расьцяробкі лясоў значна павялічыўся прастор палёў у Беларусі і стварыліся варункі істнаваньня для жывёлаў падобныя, як у стэпу. Гэтыя жывёлы - супольныя для нашае і ўкраінскае фауны. Спатыкаюцца ў нас і зьвяры паўночных хвойных лясоў, або тайгі, як прыкл. буры мядзьведзь, рысь, лось, і таксама зьвяры заходніх мяшаных лясоў (дзік, сарнады інш.). Першыя - супольныя для фауны Беларусі і Маскоўшчыны, другія - злучаюць беларускую фауну з заходне - эўропейcкaю.
З важнейшых дзікіх сысуноў (Маmmаliа), апроч пашыраных ўсёй Эўропе ваўка, ліса, зайца і барсука, ў Беларусі спатыкаeццa і больш рэдкая зьвярына. Як памятка мінуўшчыны перах аваўся ў Белавежскай пушчы зубр (Вisоn bоnаsus рыс. 46), некалісь вельмі пашыраны па ўсёй Эўропе і Беларусі (называлі яго таксама турам); цяпер апрача Белавежскае пушчы яго ўжо нідзе ў Эўропе няма, дый у пушчы, ня гледзячы на людзкі догляд і апеку, лік зуброў навет у спакойныя часы, перад апошняю вайною, зьмяншаўся.
Ў глухіх лясох па ўсёй Беларусі водзіцца лось. Сарны спатыкаюцца найбольш у цэнтральнай і паўднёва - заходняй Беларусі. На поўначы іх ужо няма. Гэтак сама няма там і дзіка, які часта спатыкаецца ў заходняй і паўднёвай Беларусі, ды мяйсцамі навет значна шкодзіць палём. Бабёр (Саstоr tibеr) некалісь быў вельмі моцна пашыраны ў Беларусі; яго імя носіць цэлы рад беларускіх рэк, местаў і г. д. Цяпер баброў спаткаць яшчэ можна, хаця і вельмі рэдка, ў Палесьсі, на паўночных прытоках Прыпяці, над р. Сьвіслачаю каля яе вусьця, ды наагул у глушэйшых закутках Палесься. Хаця пасловіца кажа: "xтo заб'ець бабра, ня будзе мець дабра", аднак баброў не шкадуючы зьніштажаюць дзеля дарагое скуркі. З рэдкіх відаў грызуноў спатыкаецца ў нас часамі чорны стаповы заяц - тумак. У большых ляcox, асабліва у хвойных, спатыкаецца нярэдка і цяпер куна, якая, звычайна, ловіць вавёрак і гэтым жывіцца. На ўзьбярэжжах рзк і вазёр у норах жывець выдра. Ўсе гэтыя зьвяркі з дарагімі скуркамі ў суседніх з Беларусяю краёх або саўсім счэзлі, або спатыкаюцца шмат радзей. Вельмі рэдка у хвойных лясох паўночнае Беларусі спатыкаецца рысь.
У канцы трэба адзначыць, што ў глушэйшых ды большых лясох па ўсёй Беларусі яшчэ нярэдка можна спаткаць гаспадара лясоў- мядзьведзя. Ён у нас цяпер спакойны, шкоды вялікае ня робіць. Гадоў 50 назад, як мядзьведзяў было больш, палажэньне было крыху іншае; тады здараліся напады мядзьведзя на коней і кароў.
Спаміж птушак асабліва характэрны для Беларусі тыя, што жывуць на вазёрах, балотах ды мокрых сенажацях. Там спаткаем мы кнігаўку, якая, як лічыць народ, сваім крыкам просіць дажджу, крыклівага дзергача, што голасна дзярэцца над балотам у летнія ночы, некалькі чаек, кулікаў ды інш. З большых птушак найчасьцей спаткаем на балоце шэрую чаплю. Да балотных птушак трэба аднесьці і бусла (бацяна - Сiсоniа аlbа), які аднак гнёзды свае робіць на стрэхах ды дрэвах каля будынкаў. Бусел далей на ўсход за Беларусь ня йдзе: ў Маскоўшчыне яго ўжо няма. Шмат ёсьць у нашых балотах дзічыны з смачным мясам, на якую старанна палююць. Найважнейшыя з такіх птушак дзікія качкі, якіх усюдых ёсьць шмат, слонкі (вальдшнэпы), якія гнезьдзяцца больш на поўначы Беларусі, бекасы, ды інш. Вельмі цікавыя для паляўнічых і птушкі нашых хвойных лясоў, з дужа смачным мясам: глушэц, цецярук, рабец, пардва ды інш. У мяшаных лясох большае часьці Беларусі птушыная сям'я значна большая, чым на поўначы. Спатыкаюцца тyт кароза (сойка), івалга, дзяцел беласьпінны, сарока, удод, сіваваронка, шпакі, салаўі, шэрая курапатва і шмат іншых пяючых і непяючых птушак.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Калі ласка, дадайце іх, кіруючыся даведнікамі Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Рыс. 46. Зубры.
На палёх спатыкаем найчасьцей жаваранка, перапёлак, гракоў ды інш. У паўднёва-заходнюю Беларусь заходзіць вялікая стаповая птушка дрохва.
Ў рэках і асабліва ў вазёрах Беларусі жыве багатае рыбнае насяленьне, ўсяго больш 40 відаў. Апрача звычайнае і ўсюдых спатыканае рыбы, як шчупак, вокунь, плотка, мень, уюн і інш., водзяцца у большых нашых рэках, у Дняпры, ды Прыпяці - асятры, сьцерлядзі, ды іншыя марскія рыбы. Ў беларускіх вазёрах жывуць у значным ліку рэдкія рыбы, як сялява, устынка, сея, сіг, а ў быстрых рэчках на захадзе Беларусі шмат ласосяў. Усё гэта невялікія рыбы, а вызначаюцца сваім смакам.
Спаміж кузурак у Беларусі асабліва шмат відаў, зьвязаных і лесам. Важнае значэньне маюць жукі - караеды ды іншыя шкоднікі дрэваў, ад якіх моцна церпяць нашыя лясы, гароды і палявыя культуры. Ў балотах улетку разводзіцца бязьмеры камароў, мошак, аваднёў, ды інш. кузурак, якія не даюць спакою людзям і жывёлам. Мяйсцамі, відаць, пашыраны і малярыйны камар; там насяленьне моцна церпіць ад трасцы (малярыі). Аднaк гэты камар далёка ня так пашыраны ў Беларусі, як можна было-б спадзявацца па яе балоцістасьці.
§ 27. БЕЛАРУСЬ, ЯК ФІЗЫЧНА-ГЕОГРАФІЧНАЯ СУЦЭЛЬНАСЬЦЬ.
правіцьАпісуючы паасобныя праявы беларускае прыроды, мы ўжо зьвярталі ўвагу на іх характэрныя асобнасьці, якія дазваляюць выдзеліць Беларусь з паміж акружаючых яе краёў ў асобную фізычна-географічную краіну. Каб характар гэтае краіны і яе суцэльнасьць ляпей вырысоўваліся перад нашымі вачамі, прыпомнім важнейшыя з гэтых адзнакаў.
Паверхня Беларусі тым адрозьнюецца ад, паверхні Маскоўшчыны, што мае агульны спад на захад, часткаю на паўдня, што пакрытая яна ў значнай меры морэннымі ўзгор'ямі, або зьяўляецца саўсім асобнаю палескаю нізінаю. З другога боку яна значна вышэйшая за ўсе сумежныя заходнія нізіны. Асабліва характэрна для Беларусі разнароднасьць паверхні на самых невялікіх адлегласьцях, частая зьмена краявіду, чаго мы не пабачым ні ў аднавобразным украінскім стэпе, ні ў надбалтыцкіх і літоўскіх нізінах, ні ў безгранічных прасторах плоскіх узвышшаў Маскоўшчыны. Стаіць гэта, як мы ведаем, у зьвязку з вялікаю стракатасьцяю нашых грунтоў, якая нідзе у нашых суседзяў гэтак рэзка ня выяўлена; вызначаецца Беларусь яшчэ перавагаю лёгкіх грунтоў. Абедзьве гэтыя прыметы адрозьнююць нашыя грунты ад чарназёмных грунтоў Украіны ды цяжкіх літоўскіх грунтоў. Грунты Маскоўшчыны гэтак сама больш цяжкія і халодныя; сярод іх вёльмі значную ролю йграюць падзолы. Беларускія грунты ёсьць у большасьці прадоўжаньнем грунтоў Паўночна - нямецкае і Польскае нізінаў і маюць з імі шмат супольнга.
Гэтае-ж самае трэба сказаць і аб расьліннасьці Беларусі, перад усім аб гэтак пашыраных і ў нас, і ў нашых заходніх суседзяў хваёвых барох. Беларуская расьліннасьць наагул вызначаецца сваёю буйнасьцяю і багацьцем. Беларускія мяшаныя лясы і травяныя балоты робяць з Беларусі саўсім асобную расьлінную краіну. Як заходнія мяшаныя лясы, так і мяшаныя лясы Маскоўшчыны адрозьнююцца ад беларускіх складам пародаў; галоўнае-ж, што нідзе ў паясе мяшаных лясоў лес не займае такога пануючага палажэньня ў краявідзе, такіх прастораў, як ў Беларусі. І ў Маскоўшчыне ў паясе мяшаных лясоў і на Захадзе лясоў пазаставалася мала: іх зьніштожылі растучыя месты, дый густое насяленьне; ў нас яшчэ на дзесяткі вёрст цягнуцца пушчы, а на паўдні, ў Палесьсі, лясная стыхія яшчэ пануе ў прыродзе, мала што менш, чым у старадаўнія часы. Ў гэтыя вялікія нашыя лясы сабралася выгнаная адусюль зьвярына, на якую мы бязумоўна багацейшыя ад ўсіх нашых суседзяў.
Вялізныя лясы й балоты ствараюць натуральныя межы, дзелячыя Беларусь ад суседніх краёў, асабліва ад Украіны, Польшчы і Маскоўшчыны. Гэткай самай мяжою трэба лічыць і зрэзаны вазёрамі ды ўзгор'ямі морэнны край на поўначы.
Аб асобнасьці беларускага клімату досіць ужо гаварылася: ён вызначаецца сваёю сувязяю з Захадам, з акеанам; з другога боку ён ужо значна больш контынэнтальны, чым клімат заходніх краёў. Выразныя кліматычныя межы адзяляюць Беларусь ад Польшчы, ад Украіны і ад Маскоўшчыны.
Паасобныя часткі Беларусі найбольш можа зьвязуюцца ў адну суцэльнасьць сеткаю рэкаў. Гэтая-ж сетка і вызначыла межы Беларускага прастору. Беларусь займае цалком вёрхнія часткі вадазборнікаў трох вялікіх рэк: Дняпра, Дзьвіны і Нёмна, а значная частка яе межаў і дзе прыблізна па вададзелам гэтых рэк. Вялікі-ж эуропэйскі вададзел перасякае Беларусь дыяганально праз самую яе сярэдзіну і якраз у Беларусі найбалей зьніжаецца. Яго праразаюць шмат дзе глыбокія лядавіковыя даліны і просторы даўнейшых ды сучасных вазёраў; дзякуючы ім сыстэмы двух мораў зьвязуюцца ў Беларусі ў адну рачную сетку, і сувязь гэтая выяўляецца папракопаванымі ў некалькіх мяйсцох каналамі. Такія-ж каналы ды лядавіковыя даліны вяжуць нашыя рэкі з іншымі рэкамі Захаду; з вадазборнікам-жа Касьпійскага мора, гэткае сувязі няма: паміж Беларусяю й Маскоўшчынаю ляжыць, выразная гідрографічная мяжа. Але ад заходніх і паўднёвых краёў і якімі Беларусь зьвязана рэкамі, яе адрозьнюе вадападзельнае палажэньне, якое перад усім накладае свой знак на краявіды Беларусі, робячы іх непадобнымі да краявідаў прыкл. Латвіі, ды наагул прыморскіх краёў, якое гэтак моцна адбіваецца на беларускай гісторыі.
Здавалася-б, што беларускі народ, займаючы такое выгоднае палажэньне на важнейшым рачным вузьле Ўсходняе Эўропы павінен-бы быў вырасьці ў моцную дзяржаўную сілу ды ймкнуцца, каб шанаваць прасторы, ляжачыя пры вусьцях сваіх рэк. У досьвітках беларускае гісторыі мы падобны рух і бачым. Дзякуючы яму беларускі прастор пашырыўся на захад па Нёмну і Бугу аж да сучасных межаў Беларусі, а па Дзьвіне - яшчэ ніжэй. Заваладаць вусьцямі Нёмна і Дзьвіны беларусы аднак не пасьпелі: тамака яны ўжо спаткалі дужэйшых конкурэнтаў, немцаў, - і мусілі адступіць. У іншых кірунках беларуская колёнізацыя йшла менш энэргічна; тут беларусы толькі займалі да канца рачныя вадазборнікі, часткі якіх ужо імі былі занятыя ўперад. Адрэзаная ад мора Беларусь траціць магчымасьць мець шырокія зносіны з сьветам ды йграць значную ролю ў сусьветным жыцьці. Гэта было адным з рэзультатаў вадападзельнага палажэньня Беларусі.
Гэтыя асобнасьці прыроды Беларусі кладуць свой знак на ўсё яе жыцьцё і дазваляюць нам гаварыць аб Беларусі, як аб асобнай фізычна - географічнай краіне, аб прыроднай аснове, на якой разьвіваўся беларускі народ. Пэўныя розьніцы - паміж прыродаю асобных частак Беларусі ня толькі не перашкаджаюць, а навет памагаюць злучэньню іх усіх у адзіны нацыянальны прастор, дазваляючы абмен вытворамі прыроды і гаспадаркі. Дый наагул розьніцы гэтыя не нагэтулькі значныя, каб перашкаджаць суцэльнасьці Беларусі.
Мерны, здаровы клімат, багацьце і буйнасьць жывое прыроды, рознароднасьць краявіду і выключна шырокае разьвіцьцё вадзяных шляхоў ствараюць у Беларусі вельмі спрыяючыя варункі для разьвіцьця народу, але гістарычныя і палітычныя прычыны не далі беларусам магчымасьці скарыстаць з гэтых варункаў. Географічнае палажэньне Беларусі на мяжы Ўсходняе і Заходняе Эўропы ў свае часы вельмі спрыяла разьвіцьцю гандлю ў Беларусі; але яно-ж было прычынаю яе дальнейшых няшчасьцяў. На прасторах Беларусі адбывалася і да нашага часу адбываецца векавая барацьба паміж Усходам і Захадам, руйнуючы нашую гаспадарку, дэморалізуючы грамадзкае і нацыянальнае жыцьцё, не даючы магчымасьці беларусу стаць на свае ўласныя ногі.
З кожным сталецьцем, аднак, барацьба цывілізацыяў прыймае ўсё больш спакойныя формы, а межы народаў робяцца выразьнейшымі і трывалейшымі, нявыгоды-ж географічнага палажэньня зьніштажаюцца дарогаю вольных міжнародных умоваў. На даўнейшых арэнах бітваў спатыкаюцца народы для абмену культурнымі вартасьцямі. Старыя ваенныя шляхі пакрысе зарастаюць зялёнаю травою. Прыйдзе пэўне час міру і спакойнае творчае працы і для Беларусі. Калі Беларускі Народ, увабіраючы ў сябе ўплывы розных культураў і цывілізацыяў, патрапіць ператравіць і пагадзіць іх у сваей істоце, дык зробіцца ён важнейшым зьвяном у сусьветнай чарадзе народаў, вогнішчам агульналюдзкае культуры. Да гэтага вядзе ў роўнай меры і географічнае палажэньне яго краю і поўная цяжкіх дазнаньняў ягоная гісторыя.
РАЗЬДЗЕЛ V.
правіць
§ 27. ЛІК, РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ, РУХ І ПАДЗЕЛ НАСЯЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ.
правіцьВызначыць саўсім точна лік насяленьня Беларусі цяпер яшчэ нельга; пасьля вайны хаця і праводзіліся ва ўсіх частках Беларусі народныя перапісы, але рабіліся яны найбольш насьпех, і часамі і з пэўнымі палітычнымі мэтамі, дык надта верыць ім нельга. Самы агульны і досіць добры перапіс быў зроблены яшчэ ў 1897 годзе. Тады на ўсім Беларускім прасторы налічылі каля 10 ½ міліёнаў усяго насяленьня. Пазьнейшыя падлічэньні вышілі, што насяленьне ў нас у сярэднім прырастае на 2% у год. Карыстаючыся з гэтых цыфраў можна разьлічыць, што ў мамэнт пачатку вайны (у 1914 годзе жыло ў Беларусі каля 14 ½ міліёнаў насяленьня. За час вайны ня толькі рост насяленьня - спыніуся, але адбылося вялізарнае яго зьмяншэньне. Паводле перапісу, зробленага польскай уладаю ў 1919 годзе ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (рыс. 47), выходзіць, што навет найменш зачэпленыя вайною паветы Меншчыны страцілі праз вайну больш 25% насяленьня, далей-жа на захад - яшчэ большае спусташэньне. Паўночна-заходняя Беларусь (Віленшчына) страціла каля 35%, а паўднёва - заходняя (Горадзеншчына) - каля 60% насяленьня, прычым у паасобных паветах страта гэтая даходзіць аж да 70% (Берасьцейскі пав.) Наагул выходзіць, што Заходняя Беларусь страціла больш трох міліёнаў людзей, а калі лічыць, што рэшта Беларусі гэтак сама спустошана, як Меншчына, дык выйдзе, што нагул Беларусь за вайну страціла каля пяцёх міліёнаў насяленьня.
Гэткае вялікае зьмяншэньне насяленьня ёсьць бязўмоўна толькі часовым зьявішчам. Бо з тых 3-х міліёнаў людзей, якія выгнаны расейскім войскам з Беларусі ў бежанства, хаця значная іх частка загінула па дарозе і ў чужой старане, а значная частка ўжо вярнулася на Бацькаўшчыну, шмат яшчэ з астаецца і цяпер параскі даных на
Рыс. 47. Зьмяншэньне насяленьня ў Заходняй Беларусі за час апошняе вайны (1914 - 1919)
вялізарных прасторах Маскоўшчыны і Сыбіру. Ня гледзячы на бязмеры цяжкія варункі дарогі ў Бацькаўшчыну, яны ўсё-ж ня кідаюць надзеі вярнуцца да сваіх спаленых хатаў, на родную зямельку. І пэўне шмат іх яшчэ вернецца назад; ды навет і тых, якія застаюоцца на чужыне павінны мы заўсёды мець на ўвазе, калі будзем выясьняць агульны лік беларусаў.
З гэтых прычынаў, кажучы аб гушчыні насяленьня паасобных частак Беларусі, мы будзем разглядаць не выпадковыя данныя аб спустошаных паветах, а перадваённыя лічбы, калі жыцьцё было менш-больш сталае. Гушчыня насяленьня мае дужа вялікае значэньне і ўплыў перад усім на экономічнае жыцьцё стараны, а праз гэта і на культурнае ды палітычнае яе палажэньне. Найбольш культурныя староны ў сьвеце маюць і найгусьцейшае насяленьне; староны, дзе жывуць някультурныя народы, звычайна бываюць рэдка засе лены.
Рыс. 48. Гушчыня насяленьня ў Беларусі (1897 г.).
І хоць з гэтага правіла бываюць выняткі (Фінляндыя, гл. вышэй), але трэба прызнаць, што згушчэньне насяленьня цесна зьвязана з разьвіцьцём матгр'яльнае і духоўнае культуры краю. Гушчыня насяленьня Беларусі перад вайною дайшла ў сярэднім да 50 чал. на кв. вярсьце, цяпер яна - каля 35 чалавек, гэтак сама меншбольш, як была 25 гадоў назад, у часе перапісу 1897 году.
Паводле данных гэнага перапісу насяленьне разьмешчана на прасторы Беларусі няроўна (гл. карту, рыс. 48). У краінах з лепшымі грунтамі, з разьвітым экономічным жыцьцём насяленьне гусьцейшае; на бедных грунтох, далека ад местаў і шляхоў, адным словам у бедных і глухіх закутках, насяленьне жыве рэдка. Найгусьцейшае насяленьне мела тады (у 1897 г., гл. табліцу далей) Наваградчына, Амсьтіслаўшчына і Лепельскі павет дзякуючы сваім бэгатым грунтом і, з другога боку, Беласточчына і Лесастэп, дзе асабліва моцна разьвівалася прамысловасьць. Усе гэтыя краіны ўжо тады (ў 1897 г.) мелі гушчыню 45 - 50 чал. на кв. вярсьце аднаго толькі вясковага наяленьня, ня лічучы меставага насяленьня. Вакола гэтых гусьцейшых краінаў ляжалі радзей заселеныя прасторы, а найрадзейшае насяленне было ў Палесьсі, асабліва ў Прыпяцкім (Мазырскі пав. - 12 чал. на 1 кв. вяр.) і ў паўночнай Смаленшчыне (Бельскае Палесьсе - 16 чал. на 1 кв. вяр.). Цяпер лічбы гэтыя моцна зьмяніліся, але да самае Рыс. 49. Лік жыхараў у большых местах Беларусі ў 1911 г.
вайны адносіны між імі заставаліся даўнейшыя, і мы на гэтыя лічбы будзем увесь час апірацца, як на найбольш пэўныя і адпавядаючыя нормальным варункам. Трэба аднак адзначыць, што ў Прыпяцкім палесьсі насяленьне перад вайною дужа шыбка ўзрастала і, каліб усё было спакойна, магчыма, што гэтая краіна ўжо была-б цяпер не апошняю ў Беларусі па гушчыні насяленьня.
Калі Беларусь мае цяпер ня вельмі густое насяленьне, дык затое ёсьць у яе цьвёрдая надзея, што ў будучыне з гэтага боку яна дагоніць, прынамсі, калі не перагоніць, сваіх заходніх суседзяў. Надзею гэтую дае надзвычайна шыбкі прырост насяленьня ў Беларусі. Ў часе скасаваньня прыгону ў Беларусі жыло крыху больш за 5 міліёнаў людзей; за 60 гадоў, якія мінулі таго часу, насяленьне Беларусі пасьпела было павялічыцца ў тры разы. Што году на кожную тысячу чалавек прыбывае 20 новых. Важна адзначыць, што гэтае павялічэньне насяленьня адбывалася ў спакойныя часы, і яго прычынаю была значная перавага радзінаў над сьмерцямі ў Беларусі, а не перасяленьне ў Беларусь чужых людзей (імміграцыя), якое калі і адбывалася тады, дык у саўсім малых разьмерах. На 1000 чалавек што год ў Беларусі раджаецца ў сярэднім 45 чалавек, а памірае - 25.
З эўропэйскіх краёў толькі ў Маскоўшчыне ды ў Украіне лік радзінаў крыху большы, чым у Беларусі, ўсё-ж інщыя краі з гэтага боку застаюцца далёка ззаду (ў Францыі на 1000 жыхараў толькі 21 радзіны). Праўда, і памірае ў нас людзей больш, чым у культурных старонках Захаду, але ўсё-ж шмат менш, чым у Маскоўшчыне і Украіне; праз гэта й прырост у нас адзін з найбольшых у Эўропе. Пачаўся гэты шыбкі прырост пасьля скасаваньня прыгону; прычынаю яго ёсьць значнае зямельнае раздольле, якое мае Беларусь раўнуючы да іншых краёў, здаровы клімат ды крыху мо большая агульная культурнасьць насяленьня, чым нашых усходніх суседзяў, і праз тоеменшая сьмертінасьць. Цікава, што чым далей пасувацца па Беларусі на ўсход, у бок Маскоўшчыны, тым сьмертнасьць насяленьня павялічуецца: ў Віцебшчыне на 1000 жыхараў памірае ў год 22, ў Меншчыне - 26, у Магілёўшчыне - 27, а ў Смаленскай губэрні (разам з велікарускімі паветамі) - 39 чалавек. І гэта ня гледзячы на тое, што ў Смаленшчыне істнуе ўвесь час земскае самаўрадаваньне, якое клапоціцца аб мэдыцынскай помачы і якога ў Цэнтральнай Беларусі да апошняга часу ня было. На захадзе Беларусі лік радзінаў крыху меншы, чым на ўсходзе. Найбольшы прырост у Беларусі маюць палескія паветы (найбольш - Мазырскі), дзе найбольшае зямельнае раздольле і куды таксама пакрысе перасяляецца, купляючы зямлю, насяленьне з гусьцей заселеных краінаў Беларусі.
Насяленьне Беларусі жыве або ў местах і мястэчках, або ў вёсках, засьценках, дварох, фаліварках і хутарох. Розьніца паміж местамі і мястэчкамі галоўным чынам па вялічыні; мястэчкі маюць меншы лік жыхараў, чым месты. Мястэчкі-ж адрозьнююцца ад вёсак перад усім заняткамі жыхараў, але таксама і вялічынёй. У вёсцы ўсё блізка жыхары займаюцца гаспадаркаю; ў мястэчках значная частка іх занята гандлем і ў прамысловасьці. Кожнае мястэчка ёсьць гандлёвым цэнтрам для свае ваколіцы і ўвесь гандаль у нас адбываецца ў местах ды мястэчках. У Беларусі ёсьць каля 70 местаў і больш 500 мястэчак. Жыве ў іх каля 25% усяго насяленьня Беларусі. Найбольшыя месты Беларусі (рыс. 49): Вільня - перад вайною мела 200 тыс. жыхараў, Дзьвінск - 120 тыс., Менск 110 тыс., Віцебск - 115 тыс., Беласток - 90 тыс., Горадня - 70 тыс., Смаленск 70 тыс., Гомель - 65 тыс, Магілёў - 60 тыс., Берасьце - 60 тыс. Месты Беларусі вельмі шыбка ростуць, асабліва калі праз іх пройдзе чыгунка. Тады, як гэта відна з таблічкі, праз кожныя блізка 20 гадоў яны падвойваюць свае насяленьне, якое зьбіраецца ў іхнай больш з вёсак
Рост вялікіх местаў (паводле Э. Ромэра).
Насяленьне ў тысячах : 1880
1860
1870
1890
1900
1910
Вільня
50
60
88
125
165
200
Дзьвінск
25
29
57
70
77
108
Менск
25
35
48
70
95
105
Віцебск
24
31
45
60
80
100
Месты / Гады
акалічных краінаў. Апрача правядзеньня чыгунак росту местаў моцнаа дапамагае разьвіцьцё прамысловасьці. Ад шыбкасьці росту местаў залежыць іхні знадворны выгляд. Тыя месты, што вельмі хутка растуць ў значнай меры зложаны з новых, недабудаваных кварталаў, маюць рух і ажыўленьне на вуліцах. У местах з слабым ростам новыя будоўлі сп атыкаюцца рэдка, за тое шмат руінаў, жыцьцё йдзе цішэй. У апошнія часы перад вайною найшыбчэй расьлі з вялікіх местаў: Віцебск, Гомель і Дзьвінск; Менск і Вільня расьлі цішэй. Цяпер аднак палажэньне саўсім зьмянiлася і аб сучасным росьце i выглядзе нашых местаў можна будзe гаварыць толькi праз нейкi час.
Вялiчыня вёсак у паасобных краiнах Беларусi ня роўная; залежыць гэта ад прыродных варункаў. У морэнным краi вёскі маленькiя, з некалькiх хат, у сярэднiм маюць па 40 - 60 i ня больш 100 жыхараў. Зразумела, што большым вёскам трудна было-б раскiнуць свае шнуры на няроўнай, зрэзанай вазёрамi паверхні гэтае краiны. Далей на паўдня i ўсхад, менш-больш у Краiнах паўднёвага ланцуга ўзгор'еў i наагул у краiнах з слабазыбістай паверхняю, вёскi большыя, па 100- 200 чалавек у кожнай. На паўднёвых-жа нашых раўнiнах, асаблiва ў паўднёва - ўсходнім Палесьсi i Лесастэпе вялiчыня вёсак наибольшая ў сярэднім больш, як па 200 жыхараў у кожнай. Вёскi даўжынёю часамі некалькi вёрст раскiдаюць на дзесяткi вёрст свае палеткі i ляжаць адна ад аднае далека; гэтаму якраз спрыяе раўніннасьць мяйсцовасьцi.
Насялемьне Беларусi належыць да некалькiх нацыянальнасьцяў, якія розьняцца мiж сабою моваю i звычаямi (рыс. 50). Найбольш у Беларусi ёсьць беларусаў. На кожную сотню чалавек прыходзіцца ў сярэднiм 77 чалавек беларусаў. У розных частках Беларусі гэты процэнт няроўны: на ўсходзе ён большы, насяленьне мае тут больш аднародны выгляд; на захадзе - насяленьне больш мешанае з значнаю ўсё-ж перавагаю беларусаў. Усiх беларусаў у Беларусі жывець цяпер каля 8 мiлiёнаў; калi-ж палiчыць усiх беларусаў разсеяных у бежанстве, на эмiграцыi ў Амэрыцы, Сыбіру і ў местах даўнейшае Расеi, дык агульны лiк iх будзе пэўне каля 11 - 12 мiлiёнаў.
Пасьля беларусаў найбольш жывё ў Беларусi жыдоў, у сярэднім каля 14 % ўсяго насяленьня, значыць каля 1½ міліёнаў людзей.
Палякоў i Маскоўцаў жыве ў Беларусi тысяч па 400 адных i другіх на нейкiх 4% ўсяго насяленьня; палякоў больш жыве на захадзе Беларусі, маскоўцаў на ўсходзе. Жывуць у нас i iншыя народы: немцы, латышы, лiцьвiны, украiнцы, татары, але кожнага з гэтых народаў жыве ў нас няшмат, па некалькi дзесяткаў тысяч. Немцы і татары раскiданы па ўсёй Беларусi, iншыя ўспомненыя народы жывуць найбольш пры граніцах Беларускага прастору з прасторамi адпаведных народаў.
Рыс. 50. Нацыянальны склад насяленьня Беларусi.
§ 28. БЕЛАРУСЫ.
правіцьБеларусы жывуць масай па ўсім краі. Больш як 90% усіх беларусаў жывець па вёсках і дварох дый займаецца гаспадаркаю. Местачковыя беларусы займаюцца таксама найбольш гаспадаркаю, але шмат хто есьць хлеб і з майстроўкі. Ў местах беларусы займаюцца рамяством, дробным гандлем і навет гаспадаркаю. Але ня меншая частка, а ў вялікіх местах у некалькі разоў вялікшая часьць, працуе работнікамі на хвабрыках, у майстроў - рамесьнікаў і ў прыватных багацейшых людзей. Апроч таго, значная частка меставых беларусаў займаецца службаю ўва ўсякіх урадах, так званай інтэлігэнцкай працай, і ўрэшце належыць да тае клясы народу, якая жыве з капіталаў.
Ня ўсе беларусы яшчэ зразумелі хто яны і дзеля гэтага шмат хто можа і не прызнаецца, што ён беларус. Неграматны, цёмны чалавек не прызнаецца таму, што ён ня ведае, ніхто яго не навучыў; але ёсьць шмат і добра вучаных беларусоў, якія прызнаюць сябе палякамі або маскоўцамі. Гэта таму, што іхнія дзяды і прадзеды, а можа і яны самі, здрадзілі свайму народу, выракліся роднае мовы і самога імя беларускага. Дык цяпер, хоць яны і ведаюць другі раз, што яны беларусы, але ўжо ня хочуць адступаць ад свае прызвычкі, ад прызвычайнае мовы і ад чужога народу, да якога яны альбо дзяды іхныя прылучыліся. Ведама гэта толькі зьява пераходнага часу. Сьвядомасьць беларуская гэтак расьце, што за некалькі гадоў вернуцца да народу беларускага ўсе яго збаламучаныя сыны.
Пакуль што, аднак, трэба мець на ўвазе, што нацыянальныя асобнасьці выяўлены найляпей ў сялянстве; затым характарызуючы беларускую нацыянальнасьць мы будзем гаварыць перад усім аб сялянстве.
Беларуская мова і мяйсцовыя гаворкі. Азнакаю беларуса служыць яго мова. Праўда, ёсьць шмат такіх беларусоў, што на хочуць а то і ня ўмеюць гукаць пабеларуску. Гэта іхнае няшчасьце. Есьць паміж беларусаў і зусім не́мыя людзі. Іх усё-ж мы павінны лічыць беларусамі, бо іхныя бацькі, дзяды і прадзеды гукалі пабеларуску.
Беларуская мова ад Горадня і Беластоку аж да Бранску — адна мова. Адныя ў ёй словы і звароты, бо яе стварыў адзін народ, што мае сваю асобную і рэзка выдзеленую душу. Але на вялізазным прасторы Беларусі стварыліся розныя прызвычкі ў мове, розныя гаворкі і розныя вымовы. ( рыс. 51).
У паўночна-усходнім куце Беларусі ёсьць цокаючая гаворка. Тамака заместа зыку ч часта вымаўляюць ц, прыкл. рэцка (зам. рэчка), цужы (зам. чужы), цалавек (зэм. чалавек). Апроч таго тут пасьля зыку р могуць быць мягкія галосныя гукі, чаго ў беларускай мове звычайна ня бывае. Кажуць, прыкл. ряка (зам. рака), Прячыстая (зам. Прачыстая). Гэтая гаворка пашырана ў Бельскім, Парэцкім і Бяліскім паветах, а часткаю і ў суседніх.
У рэшце Смаленшчыны ды ў Чарнігаўшчыне ўжо ня цокаюць, але мягкі зык р застаецца. I тут кажуць: беряг (зам. бераг), ряка (зам. рака), апроч таго ў Смаленшчыне часамі заместа а кажуць ы: — мыладзік (зам. маладзік), зылаты (зам. залаты). У абедзьвюх гэтых гаворках сустракаецца досіць многа маскоўскіх слоў праз тое, што яны, як мы ўжо казалі, найдаўжэй былы пад уладаю Масквы. Мяжою моцных уплываў маскоўшчыны на беларускую мову проф. Карскі лічыць лінію, што йдзе цераз Себеж, Віцебск, Мсьціслаў, Клімавічы і Навазыбкаў.
На захад ад гэтае мяжы беларуская мова зусім чыстая. Ва ўсіх гаворках, якія там ёсьць, ніколі ня бывае мягкога р. Дзеля гэтага ў літэратурнай мове мягкое р ня ўжываецца.
Галоўная беларуская гаворка займае сабою блізка ўсю цэнтральную і заходнюю Беларусь — і Менск і Магілеў і Полацак і Слуцак, г. зн. балей за палавіну ўсяго прастору Беларусі. У гэтай гутарцы пішуцца беларускія кніжкі.
У трох паветах на заходзе — Аўгустоўскім, Сакольскім і Беластоцкім на беларускай мове зазсталіся сьлядкі ўплываў польскае мовы дзеля блізкога суседзтва і сумежнасці гэтых паветаў
Рыс. 51. Беларускiя гаворкi.
з Польшчаю. Тамака беларусы досіць часта ўжываюць польскія словы.
На паўдня ад лініі Горадзень-Слонім-Гомель, г. зн. у Прыпяцкім Палесьсі і ў Горадзеншчыне ёсьць паўднёвая гаворка. Рэзкай яе адзнакаю ёсьць ужываньне заместа — ся на канцы слоў — са (прылкл. зваліўса, глядзеўса), дзеля чаго тамашніх беларусаў завуць сакунамі. У іхнай гаворцы ёсьць і яшчэ некаторыя асобнасьці: прыкл. яны часамі заместа буду хадзіць, буду робіць і г. далей кажуць хадзіціму, робіціму і г. д. Гэтыя асобнасьці ўжываюцца часамі і ў літэратурнай беларускай мове.
Урэшце на паўднёвым захадзе Беларусі, ў Пінскім, Кобрынскім і часткаю ў суседніх паветах жывуць пінчукі. Гаворка іх апрача провінцыанальных беларускіх асаблівасьцяў розьніцца яшчэ і тым, што ў ёй дзякуючы блізкому суседзтву і сумежнасьці з Украінай ёсьць вялікі ўплыў украінскі. Піншчына аднак заўсёды была часткаю Беларусі, а жыхары яе ўважаюць сябе за беларусаў.
Фізычны тып беларуса. (Рыс. 52, 53, 54 і 65). Сярод народаў Усходняе Эўропы беларус зьяўляецца найбольш чыстым прадстаўніком славянскага тыпу. Яго ўсходні сусед маскоўскі, або велікарускі народ вырас на фінскім грунце, паўстаў ад зьмяшаньня славянскіх колёністаў з манголамі - фінамі. Беларус спрадвеку сядзіць на сваей зямлі і гісторыя не памятаець на беларускім прасторы значнейшых неславянскіх тубыльцаў, апрача х іба часткі Заходняе Беларусі, дзе калісь жыла яцьвезь ды іншыя літоўскія плямёны, наагул кажучы, досіць блізкія да славянаў. З другога боку няпрыступнасьць радзімых балот і лясоў бараніла беларусаў ад паўднёвых качаўнікоў, і беларус ня мае ў сабе тюркскае (гэтак сама мангольскае) крыві, якая налажыла гэткі моцны знак на тып украінца. Гэтая- ж дзікасць і няпрыступнасьць прыроды абараніла Беларусь і ад заходняе колёнізацыі, якая дала паляком значную домешку нямецкае крыві.
Гістарычныя прычыны, дзякуючы якім на працягy некалькіх вякоў Беларускі народ складаўся з адных блізка сялян і наагул прыгнечаных клясаў, гэтак сама дапамаглі яму пeрахаваць чыстату свайго славянскага тыпу, ў якой з ім ня можа сьпірацца навет такі чысты славянін, як паляк. Штогоднімі памерамі новабранцаў устаноўлена, што белаpyсы найбольш бываюць сярэдняе ўросласьці; яны
Рыс. 52. Стары гаспадар.
ніжэйшыя ад украінцаў і латышоў, роўныя з маскоўцамі і шмат вышэйшыя за палякаў. Прыблізны сярэдні рост навабранцаў[28]: беларусы-каля 1640 мілімэтраў, украінцы - 1650 мм., латышы 1670 мм., ліцьвіны - 1640 мм., маскоўцы - каля 1640 мм., палякі - 1620 мм. У розных частках Беларусі ўросласьць гэтая няроўная. Найбольш нізкае ўросласьці навабранцы ў цэнтральным Палесьсі ды Радані, найбольш высокія - ў паўночнай Віцебшчыне, ды наагул у Заходняй Беларусі. Абыймо грудзей у беларуса гэтка сама сярэдняе. Наагул беларус мае крэпкі, выносьлівы організм. Будова цела яго крыху далікатнейшая, чым у маскоўца. Аб'яўляецца гэта і ў агульным яго выглядзе і асабліва ў рысах твары - тонкіх і мягкіх , як у праўдзівага эўропэйца і славяніна. Скулы ў беларуса, прыкл., ня гэтак рэзка выдаюцца, як у татараў ды маскоўцаў, мясісты нос спатыкаецца рэдка. Коляр скуры ў беларуса звычайна белы. Коляр вачэй і валасоў бывае розны, але паміж беларусаў, раўнуючы да іншых суседніх нацыяў, асабліва вялікі % людзей з блакітнымі і шэрымі вачыма; тай сама часьцей у нас спатыкаюцца людзі з сьветлымі валасамі, а % чыстых брунэтаў малы. Што датычыць будовы галавы, дык на паўдні і паўднёвым усходзе выразна пераважае тып з кароткай, круглай галавою, а на поўначы ўсё большае значэньне мае тып з даўгаватаю галавою.
Гэткі пераважаючы фізычны
Рыс. 53. Беларускі шляхціц.
тып беларуса.
Спатыкаюцца аднак у нас мяйсцовасыці з беларускім насяленьнем, але іншых тыпаў, прыкл. З асабліва вялікаю ўросласьцяю, брунэтаў і г. д. Часта гэта паказуе нам сьляды якое небудзь старадаўняе колёнізацыі, ад якое іншага і ўспаміну не засталося апрача ўросласьці ці колеру валасоў, Каля этнографічных межаў Беларусі тып беларуса часта зьмяняецца, бо там ідзець і да апошняга часу зьмешаваньне Беларусаў з іншымі народамі (мэтысацыя). Асабліва гэга значна у ўсходняй Смаленшчыне, дзе беларусы мяшэюцца з маскоўцамі, ды ў паўднёвым Палесьсі, дзе зьмяшаўшыся з украінцамі (было гэта, відаць, досіць ужо даўно), яны стварылі асобны этнографічны тып пінчукоў, пераходы ад беларусаў да ўкраінцаў. Вопратка (рыс. 56, 64). Беларуская Нацыянальная вопратка бывае найчасьцей белага ды сьветла-шэрага калераў. Мужчынская вопратка складаецца з кашулі з адкладаным каўняром, завязаным жычкаю (вузенькаю стужачкаю), або каляроваю хустачкаю (шалікам). Кашуля падпіразуецца паяском, а наверх на яе надзяваецца камізэлька. Палатняныя або з саматканнага корту штаны закладаюцца ў боты, або ў парцянкі ад лапцей. Верхняю адзежаю служаць насоў і сьвіта. Найчасьцей як сьвяточная вопратка і наагул для выхаду на людзі ўжываецца мужчынамі і кабетамі сьвіта з белага, найбольш, сукна хатняга вырабу. Шыецца яна да стану, мае дзьве распоркі з бакоў (што яе рэзка адрозьнюе ад маскоўское "поддевки"); берагі сьвіты і кішэні абшываюцца або скураю, або каляроваю тасемкаю. Гэтакаю-ж
Рыс. 54. Селянін з пад Менску.
тасемкаю вышываецца і нейкі рысунак на грудзёх . Насоў шыецца з палатна і мае, найбольш такую самую форму, як і сьвіта.
На галаве мужчыны носяць мяйсцамі шапкі з хатняга сукна магеркі, а найбольш нейкія купленыя шапкі. Жаночная вопратка (рыс. 56, 61) складаецца з вышытае на рукавох кашулі, саматканае каляровае з прыгожым рысункам спадніцы, або андарака, і гарсэціка, ці кітліка, з сукна, а то і шоўку ды аксаміту, які надзяваецца на кашулю. Заместа гарсэціка часта надзяваецца звычайны каптан. На галаве замужнія кабеты носяць наметкі (рыс. 57) з даўгое палатніны, якою абкручуецца галава, а канцы спускаюцца ўніз. Носяць гэтак сама чапцы і найзвычайней – хусткі.
Беларуская нацыянальная вопратка мае ў сабе шмат прыгожага; няма каму, аднак, у нас на вёсцы яе належн ацаніць. Места і салдатчына прышчапляюць вёсцы грубы смак да меставых модаў; да гэтага яшчэ далучаецца дзешавізна фабрычных тканін, раўнуючы іх да самадзелкавых і дзякуючы ўсім гэтым прычынам нацыянальная вопратка шмат дзе пачала гінуць; яе замяняюць вопраткі з крамніны, пашытыя "як у паноў".
Інтэлігенцыя вясковая ў нас, на жаль, саўсім нядбае аб нацыянальнай вопратцы навет, наадварот, паглядае часта на яе звысока, сама стараючыся пераймаць
Рыc. 55. Беларускія тыпы.
"панскія моды" і "панскія звычаі". Ўсё ж шмат дзе вопратка гэтая дажыла да нашага часу ў поўнай чыстаце і цяпер, калі настроі беларускага грамадзянства значна зьмяніліся ў нацыянальным кірунку, пэўне не загіне.
Будоўля. Беларускі селянін жывець у дзераўляных хатах (рыс.58), якія ў невялікіх сем'яў складаюцца з аднаго вялікага пакою, клеці і сянец. У большых ды больш заможных сем'ях дабудоўецца другі і трэці пакой. Да клеці ж прыстаўляецца паветка, дзе перахоўвуюцца гаспадарскія прылады і дрэва, хлявы, так што ўвесь будынак звычайна выцягнуты ў адну лінію. Асобна, дзе-небудзь
Рыс. 56. Жаночая вопратка з пад Клецку.
Рыс. 57. Наметка
Рыс. 58. Беларуская хата Рыс. 59. Гумнішча, ток і пуня
Рыс. 60. Пераплот (азарод)
на вотшыбе, стаіць гумно, акружанае спэцыяльным дзядзінцам або гумнішчам (рыс. 59) На гумнішчы стаяць азяроды, або пераплоты (рыс. 60), ў якіх сушаць снапы. Так сама для сушкі снапоў у гумне будуюцца асеці (еўні), з каменнай печкаю; карыстаюцца імі і як лазінямі.
Увесь будынак крыюць у нас саломаю, часам, у больш лясістых мяйсцовасьцях , - драніцаю, ў замажнейшых - гонтамі, навет бляхаю; на захадзе спатыкаецца ў вёсках і пакрыцьцё з дахоўкі, а так сама і дамы з цэглы. Мураванага фундамэнту пад дзераўляную хату звычайна не кладуць, заместа яго хату абсыпаюць зямлёю, робячы прызбу.
Увайшоўшы у хату бачым направа ад дзьвярэй вялікую печ, проста перад дзьвярыма - ў левым куце абразы, пад імі стол, вакол стала тапчаны і ўслоны або зэдлі. За печкаю каля правае сьцяны стаяць ложкі, робіцца палок і наагул тут сьпіць сям'я гаспадара. Ў клеці селянін хавае свае дабро і адзежу. Проці хаты на дзядзінцы стаіць звычайна - сьвіран; там гаспадар перахоўвуе збожжа. Будуюць часамі яшчэ і варыўню, ў якой перахоўвуецца ўзімку варыва, вараць есьці жывёле, робяцца катух і для курэй і г. д.
Каля хаты-ж звычайна бывае невялічкі садок, стаяць пчолы. Сад і дзядзінец з усіх бакоў абгароджваюць плотам; гэтым беларуская веска моцна адрозьнюецца ад маскоўскае.
Беларуская веска (рыс. 62, 63) складаецца звычайна з двох радоў хат, роўна адна пры аднэй пабудаваных паабапал шырокае вуліцы. Гэткі роўны і правідловы выгляд мае, аднак, толькі вёска
Рыс. 61. Вопраткі малых дзяўчатак (з пад Слуцку).
пабудаваная на роўнядзі. У гарыстых-жа мяйсцовасьцях, ды калі веска будуецца ўздоўж рэчкі фігура вуліцы і ўсяе вёскі залежыць ад формы даліны і наагул паверхні зямлі. Уздоўж за хатамі цягнецца паласа гародаў і канаплянікаў.
Дзядзінец кожнага гаспадара разам з гародам і гумнішчам называецца сялібаю. У канцы, вёскі звычайна бывае адгарожаны пляц зямлі, выган; там пасецца вясковая скаціна.
На ўсёй сялібе беларускага селяніна ляжыць знак гаспадарнасьці і парадку. Нічога тут няма лішняга, ўсё на сваім мейсцы, ўсё мае свае прызначэньне. Рыс. 62. Беларуская вёска ў Барысаўшчыне. Рыс. 63. Веска ў Наваградчыне зімою.
Характар беларуса. Розныя аўтары пa рознаму апісавалі характар беларуса. Каб давесьці, што беларусы ёсьць нейкаю ніжэйшаю расаю, а гэта было патрэбна нашым імпэрыялістычным суседзям, шмат хто з этнографаў пануючых народаў прадстаўляў беларуса напоў-дзікуном. Трэба было шмат сумленнае працы праўдзівых вучоных, каб разьвеяць гэтыя памылковыя пагляды.
Беларусь ня мае ў характары тае рызыкі, адкрытае і грубае прастаты, характэрнае для маскоўца; ня мае, йзноўжа, лёгка-думнасьці, сьвецкасьці і самахвальства, якімі гэтак часта вызначаюцца палякі. І ад украінца, з якім беларус мае наагул шмат супольнага, адзначаецца ўсё-ж ён сваім шчырэйшым сэрцам, ды можа, крыху большаю рухавасьцяю. Наагул, характар беларуса больш паважаны, спакойны і рахманы з добра разьвітаю воляю, панаваньнем над сабою і вытрываласьцяю ў працы. На першы пагляд здаецца беларус крыху недаверчывым і скрытным; у кожным разе ён ни гэтак лёгка зыходзіцца з людзьмі, як масковец.
За тое, як толькі ён абзнаёміцца з новым чалавекам і пераканаецца ў яго няшкоднасьці, робіцца ён і даверчывым, і шчырым, можа не празмеру, але ў кожным разе нагэтулькі, каб завязаць самыя прыязныя адносіны.
Беларус добры гаспадар, шануе капейку, а крыху можа і скупаваты. Гэта не перашкаджае, аднак, яму быць вельмі гасьцінным; як можа ні ў аднаго з народаў перахавалася ў беларусаў гэтая старая славянская цната. Ведаюць добра аб гэтым людзі, якім даводзілася пехатою праходзіць па Беларусі. Падарожнага ў беларускай хаце вельмі ахвотна прыймуць, накормяць і ня толькі ня возьмуць за гэта платы (што ўважаюць сабе за абразу), але яшчэ й падзякуюць, што зайшоўся. Беларус ізнoў-жа любіць павесяліцца; вясёласыць у яго шчырая, ад усяе душы; гэта відно ўжо з адпаведных песьняў, прыкл. прыпевак да танцаў.
Рыс. 64. Даўнейшыя беларускія тыпы.
Ёсьць у характары беларуса адна важная рыса, якую згодна прызнаюць усе лепшыя этнографы. Беларус ня помніць злога і лёгка даруе сваім крыўдзіцялём. Пачуцьцё помсты ў ім неразьвіта, што адрозьнюе яго навет ад украінца, дый шмат ад якіх народаў. Гэтая рыса беларускага характеру мела мусіць немалое значэньне ў беларускай гісторыі. Агульна ведама, што беларус у мінуўшчыне асабліва ваяўнічым настроем ніколі не вызначаўся і часткаю праз гэта, мусіць, у тыя часы, калі адны народы будавалі сваю дзяржаўнасьць і незалежнасьць на няволі і прыгнечаньні другіх, трапіў ён ня ў лік першых - прыгнятаючых, а ў лік другіх прыгнечаных. Цікава адзначыць, што, ня гледзячы на гэта, беларус у расейскай арміі лічыўся найлепшым салдатам: адважным, цьвёрдым, вытрывалым. Недахват ваяўнічасьці, значыць, трэба тлумачыць толькі гэтай лагоднасьцяю, рахманасьцяю беларускага народнага характару; беларус рад каму хаця саступіць, абы была згода. Зразумела, што пры гэткай лішняй, можа, міралюбівасьці гісторыя беларускага народу і не магла ўлажыцца іншым спосабам, як яна ўлажылася. Беларус быў увесь час вельмі прыдатным да ролі грамадзяніна будучыны, тае будучыны, калі справядлівасьць запануе між народамі, але быў мала падгатаваным да змаганьня за быт, за жыцьцё, якое йшло вакола яго і яго коштам, але на яго шкоду. Варта яшчэ адзначыць, што беларус саўсім ня знае рэлігійнага фанатызму ды шовінізму. Ня гледзячы на ўсё стараньні розных клерыкальных і шэвіністычных групаў абудзіць у ім расавую або рэлігійную нянавісьць, гэта саўсім блізка не ўдавалася: беларус як найляпей жывець з сваімі суседзямі розных вераў ды розных нацыяў. Часта можна заўважыць, што беларускі селянін ходзіць па чарзе і ў царкву і ў касьцёл з аднолькавай набожнасьцяю, ня гледзячы на забароны і дакоры духовенства, а найлепшым яго дарадчыкам у справах практычных звычайна ёсьць вясковы крамнік-жыд.
Тых навет хто прадстаўляў сабе беларуса з найгоршага бокузаўсёды дзівіла прыгожасьць і багацьце яго народнае паэзіі, якую стварыў ён у жыцьці цяжкім, запрацаваным, загнаным. Мае беларус душу мягкую, з надззычайна разьвітаю ўражлівасьцяю ды фантазіяю. Дзякуючы ім стварыў ён бяз ліку цудоўных казак і прыгожах высокапоэтычных песьняў, насяліў сьвет вакола сябе разнароднымі духамі, благімі й добрымі, і жывець напалову ў сьвёце гэтых духаў, не раўнуючы бы які чараўнік. У варунках народнае цемнаты гэткая асаблівасьць беларускае душы параджае з аднаго боку бяз меры ўсякіх забабонаў, часамі навет і шкадлівых. З другога боку багацьце творчае энэргіі выяўляе беларус у цэлым кульце орыгінальных звычаяў і абрадаў якімі абстаўлена ўсё яго жыцьцё ад калыскі да магілы. Гэтыя звычаі і абрады, ў большасьці вельмі цікавыя, прыгожыя і поэтычныя, цесна зьвязаны з працоўным жыцьцём беларускага селяніна і сымболізуюць паасобныя момэнты гэтага жыцьця. На кожную пару году, кожную палявую работу мае вясковы беларус асобныя абрады і звычаі, асобныя песьні. Вясну ён спатыкае песьнямі - закліканьнямі, якія пяе вясковая моладзь, вышаўшы на абтаяўшы ад сьнегу ўзгорак у полі. Маладую рунь і свае надзеі на ўраджай вітае ён вялікоднымі песьнямі; веснавы расьцьвет прыроды і аканчальную перамогу лета над зімою - сёмушнымі звычаямі. У часе летняга сонцастаяньня, калі прырода ў найбольшай сіле ды красе, беларус сьвяткуе найпрыгажэйшае свае сьвята купальле, сьвята выразна сымболізуючае рух сонца і яго жыватворную дзейнасьць. Прыгожымі старасьвецкімі песьнямі і абрадамі адзначаюцца у нас дні зажынак і дажынак , ды сьвяты ўраджаю і сялянскае заможнасьці: багач, дзяды, каляды і г. д. А калі ўспомніць увесь ход абрадаў беларускага вясельля, або хрэзьбінаў, дык трэба прызнаць, што беларускі селянін стварыў абрадавы культ шмат багацейшы, чым усе суседнія з ім народы. Праняты наскрозь поэзіяю працы, ен ёсьць бязумоўна карысным і патрэбным элемэнтам у нялёгкім сялянскім жыцьці.
Тады, як у казках і легендах, ды ў народных звычаях адбіваецца багатая фантазія беларуса, ў песьнях выяўляецца глыбіня яго душы, далікатная, поэтычн ая, глыбака задуманая, і найчасьцей нейкая
Рыс. 65 Беларус (з абраза Репіна)
засмучаная. Богушэвіч у "Дудцы Беларускай" гаворыць аб беларускай жалейцы, што яна „енча, а ня йграе, як ні выйгравай ты, а яна смутная", смутны голас дае. Гэныя словы можн а сьмела аднесьці і да народнае беларускае песьні; калі ня зьмест, дык голас яе у большасьці поўны з адумы і смутку. Гэта можа і зразумела. Ў жыцьцёвай і гістарычнай барацьбе гэтулькі разоў беларус меў няўдачы, што жыцьцёрадасны і сьвяточны настрой ніяк ня можа у яго быць частым і звычайным.
Прававыя паняцьці беларускага селяніна і беларускае звы-чаёвае права найляпей можна выясьніць, разглядаючы склад і будову сялянскае сям'і. Ўва ўсёй блізка Беларусі, апрача самага крайняга яе ўсходу пануе гэтак званая парасейску "падворная" форма землеўладаньня, пры якой зямля належыць, як уласнасьць, да асобнае сялянскае сям'і і пераходзіць у ей, як спадчына," ад бацькоў да дзяцей і да сваякоў. Гэтая форма землеўладаньня моцна адрозьнюецца ад пануючае ў Расеі "обшчыннае" формы, калі зямля належыць да цэлае вясковае грамады і ў разе патрэбы перадзяляецца паміж асобнымі гаспадарамі.
Такім чынам і ўласьнікам і гаспадаруючай сілай на зямлі ў нас ёсьць сям'я. Сем'і ў беларускай вёсцы часта бываюць дужа вялікія па 30 - 50 і больш чалавек. Пакуль жывы стары бацька пры ім жывуць жанатыя сыны і ўнукі, разам працуюць і ўсю гаспадарку маюць супольную. Часамі і пасьля сьмерці бацькі сям'я ўтрымліваецца; на мейсца бацькі гаспадаром становіцца старэйшы сын, іншыя яго слух аюць. Здараецца гэта, аднак, рэдка. Часьцей-жа пасьля сьмерці бацькі вялікая сям'я дзеліцца, і браты разыходзяцца кожын на сваю асобную гаспадарку.
На чале сям'і н аагул стаіць гаспадар: ён кіруе работаю, яе парадкам, судзіць малодшых, загадуе грашыма. Ўлада яго аднак моцна абмяжаваная. Свае загады ён робіць парадзіўшыся з іншымі сябрамі ся м'і; калі-ж выявіцца, што гаспадар няздольны весьці гаспадарку, бывае, што сям'я замяняе яго іншым сваім сябрам. Прыкл., на мейсца бацькі - п'яніцы становіцца сын, калі ён сам лепшы. Ў беларускай ся м'і саўсім няма тога дэспотызму, які пануе ў маскоўскай сялянскай сям'і ды наагул на ўсходзе. Жанкі лічацца раўнапраўнымі сябрамі ся м'і, а гаспадыня па свайму значэньню саўсім ня меншая ад гаспадара. Яна, праўда, "загадуе сваёй асобнай галіною працы - каля хаты і ў хаце, але мяшаецца і у "мушчынскую" гаспадарку; ўплыў яё залежыць, ведама, ад асабістых здольнасьцяў. Кабета ў беларускай сям'і мае сваю ўласную маетнасьць, якая складаецца з пасагу і грошай ад прадажы ўсялякіх прадуктаў жаночае гаспадаркі - за масла, курэй, яйкі і г. д.
Беларуская ся м'я часта прыймае да сябе здольнікаў, староньніх людзей, якія за сваю працу карыстаюцца ўсімі правамі сем'яніна навет спадчынаю зямлі. Гэты факт саўсім выразна выяўляе, беларуская cялянскaя ся м'я ёсьць перад усім організацыяю працы. Усе ўнутраныя адносіны ў ся м'і пабудаваны на працоўным прынцыпе і навет асабістае жыцьцё прыносіцца яму ў ахвяру. Гэтак; жэняцца ды выходзяць замуж у нас на вёсцы часта толькі для таго, каб мець патрэбнага ў сям'і работніка.
Апошнія часы парадкі ў беларускай ся м'і пачынаюць зьмяняцца. Сярод крыху адукаванае маладзежы расьце пэўны індывідуалізм, імкненьне да асабістага, незалежнага жыцьця. З гэтае прычыны ўсё часьцей і часьцей здараюцца разьдзелы паміж братамі яшчэ за жыцьця бацькоў і вялікія патрыярхальныя сем'і робяцца рэдкасьцяю, асабліва у мяйсцовасьцях каля чыгункі ды пад местам. Аднак і ў меншай на лік сям'і пануюць у значнай меры старыя пагляды і звычаі. Мэтаю сям'і застаецца перад усім належная організацыя працы.
Рэлігійныя адносіны. Беларусы бываюць найбольш дзьвёх вераў — праваслаўныя і каталікі. Сустракаюцца беларусы і іншых вераў — кальвіны, стараверы, мусульмане, але іх вельмі мала. Паміж беларусамі каталікамі і праваслаўнымі апрача веры ніякае балей розьніцы няма. Толькі цёмныя і несьвядомыя людзі, альбо ашуканцы, бывае, кажуць, што каталікі — гэта палякі, а праваслаўныя — маскоўцы. Якой-бы веры ні дзяржаўся беларус, ён усё роўна беларусам астаецца. У вялікшай часьці Беларусі, беларусы каталікі і праваслаўныя жывуць перемяшаўшыся. Але ў усходняй Беларусі (Магілеўшчына, Смаленшчына) вялізазная большасьць праваслаўных, а ў заходняй (Віленшчына, частка Горадзеншчыны і Віцебшчыны) большасьць каталікоў, а праваслаўных мала. (рыс. 66). Беларусаў праваслаўных лічаць у тры разы балей чымся каталікоў, значыцца першых ёсьць каля 9-х міліёнаў, а другіх каля 3-х міліёнаў.
Культурнае жыцьцё беларусаў да апошняга часу прадстаўлялася, наагул кажучы, няцікава. З таго часу, як старая беларуская культура пасьля свайго пышнага расьцвету ў XVI і XVII вякох упала, а адукаванае грамадзянства ў значнай большасьці прыняло польскую культуру і мову, масы беларускага
Рыс. 66. Рэлігія беларускага насяленьня.
народу замкнуліся ў крузе народнае творчасьці, народнае мудрасьці, пераказванае ад пакаленьня да пакаленьня. Уплывы чужых культураў толькі ледзьве значнымі сьлядамі адбіваліся на народнай творчасьці і жыцьці беларускага селяніна. Калі-ж пасьля ўпадку Польшчы, польскае і спольшчанае грамадзянства горача ўзялося за прасьвету, тады на працягу больш як паўвека ў краі нашым запанавала польская школа і польская культура. Не без карысьці яны былі для краю, але спольшчылі да канца беларускую шляхту; да сялянства аднак іх уплывы не дайшлі. Пасьля апошняга польскага паўстаньня 1863 г. расейцы пачалі зялезнаю рукою заводзіць у краі свае парадкі, а перад усім свае школы, адначасна ціснучы і касуючы польскія. Начас пачатку вайны расейская школа у Беларусі вельмі моцна разраслася, пашырылася і зрабілася вельмі паважным фактарам у краёвым жыцьці. Так сама, як і польская школа, яна была чужою для беларуса, і мела заданьнем перарабіць яго на маскоўца. Аднак мела яна і свой карысны бок, як карысна наагул усякая прасьвета. Асаблівай-жа заслугаю расейскае школы трэба лічыць тое, што яна дала магчымасьць прасьветы шырокім народным масам, дала ім магчымасьць выдзяліць сваю ўласную інтэлігенцыю, якая ужо распачала будаваньне ўласнае беларускае школы і культуры. Перад вайною ў Беларусі істнавала каля 10. 000 расейскіх пачаткавых школ з поўміліёнам вучняў. На кожную тысячу жыхараў у Беларусі было каля 45 вучняў, пры гэтым найбольшы процант вучняў быў на ўсходзе - ў Магілёўскай, Смаленская і Чарнігаўскай губэрнях, а найменшы - ў заходняй Беларусі, ў Віленшчыне і Горадзеншчыне. Цікава адзначыць, што граматнасьць насяленьня, ня гледзячы на большы лік школ на ўсходзе была там меншая, чым на захадзе; з даложанае таблічкі.
Расейская школа і граматнасьць ў Беларусі.
Губэрні:
Горадзенская Віленская Віцебская Менская Магілёўская
На кожную 1000 жыхараў выпадала (у 1897 г.).
Вучняў расейскіх школ.
42 42 46 42 65
Неграматных.
620 620 670 760 780
можна навет зрабіць такі дзіўны вывад, што расейскія школы перашкаджалі народнай прасьвеце, і пашыралі няграматнасьць. Справа аднак тлумачыцца да пэўнай меры тым, што на захадзе частка насяленьня, асабліва беларусы каталікі, байкатавала расейкія школы: дзяцей па хатах вучылі г. зв. дарэктары, хатнія вучыцялі, звычайна без вялікае адукацыі. Але з другога боку трэба адзначыць, расейская школа ў Беларусі была далёкая ад дасканаласьці з боку пэдагогічнага.
Вучні - беларусы, не разумеючы расейскае мовы, мусілі гэтак шмат часу і энэргіі страціць на абзнаемленьне з ёю, што не маглі добра ўсвоіць самы зьмест школьнае навукі, і выйшаўшы з расейскае школы хутка
Рыс. 67. Лік вучняў (у % да агульнага ліку насяленьня) ў Беларусі і ў Нямеччыне.
забываліся ўсё, чаго вучыліся праз 4 - 5 гадоў, ды ізноў рабіліся няграматнымі.
Да таго-ж трэба заўважыць, што й лік гэтых школ быў ня дужа вялікі. Ў старонах з агульным навучаньнем (прыкл. у Нямеччыне) ў пачаткавых школах вучыцца каля 20% насяленьня, тады як у нас, у лепшым выпадку было 6%. (Рыс. 67, 68).
Было ў Беларусі перад вайною каля 100 гімназіяў з 40 тысячамі вучняў і каля 90 спэцыяльных школ (вучыцельскіх, гандлёвых, гаспадарскіх і інш.) з 8 тыс. вучняў. Вышэйшыя школы істнавалі ў першай палове XIX в. (Віленскі Унівэрсітэт (pыс. 69). Гарыгарэцкі Гаспадарскі Інстытут, Полацкая Акадэмія), але былі закрыты расейскім урадам. Апошняя з іх - Гарыгарэцкі Інстытут істнавала да 1863 году. Перад вайною ні аднае вышэйшае школы ў Беларусі ня было.
Толькі ў часе вайны пачала адраджацца беларуская школа; значна пашырацца пачала яна пасьля рэволюцыі. Ў нашым часе істнуець ужо ў Менску Беларускі Дзяржаўны Унівэрсітэт, ды ў Вільні істнуе Унівэрсітэт з польскаю выкладовай моваю, а ў Смаленску й Віцебску - вышэйшые школы, ў якіх выклады йдуць толькі парасейску. Істнуе некалькі дзесяткаў сярэдніх беларускіх школ і шмат ніжэйшых, прычым у паасобных частках Беларусі ўжо заводзіцца агульнае навучаньне. Істнуе шмат беларускіх культурных організацыяў і ўстановаў па ўсёй Беларусі, а разбуджаныя нацыянальным адраджэньнем і рэволюцыяю народныя масы актыўна далучаюцца да культурнага жыцьця і творчасьці.
Рыс. 68. Граматнасьць насяленьня у Беларусі і ў Нямеччыне.
§ 29. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МЕНШАСЬЦІ.
правіцьВажнейшымі нацыянальнымі меншасьцямі ў Беларусі з'яўляюцца - жыды, палякі і маскоўцы. Іншыя нацыянальныя мёншасьці значна меншыя лікам.
Жыды пачалі сяліцца ў Беларусі ад часоў Вітаўта. Прыйшлі яны да нас праз Польшчу з Нямеччыны; адтуль яны прынесьлі і сваю мову, якой гавораць дагэтуль, г. зв. жаргон, або новажыдоўскую мову; яна вельмі блізкая да нямецкае мовы, але на яе мелі ўплыў і іншыя мовы. Моляцца-ж жыды ў даўнейшай жыдоўскай мове (абэ гэбрайскай), у якой гаварылі яны кaлісь, як яшчэ жылі ў Палестыне.
Быт жыдоўскага насяленьня знаходзіцца ў залежнасьці ад дзьвёх важнейшых прычынаў: ад загадаў жыдоўскае рэлігіі, якімі вызначаецца амаль што ня кожны крок людзкога жыцьця, і, з другога боку, спэцыяльнымі проціжыдоўскімі законамі розных урадаў; ў апошнія часы асабліва гэтым уславіўся маскоўскі ўрад. Па расейскім законам, якія нядаўна яшчэ ў нас мелі сілу, жыды мелі права жыць толькі ў Беларусі, Польшчы і заходняй Украіне. Па ўсходняй мяжы гэтых краёў ішла г. зв. "черта оседлости", на ўсход ад якое, ў прасторах Маскоўшчыны жыд ня меў права жыць. Шмат абмежаваньняў істнавала для жыда і на захад ад "черты". Ён перад усім ня меў права жыць у вёсках, а толькі ў мястэчках; гэта, між іншым і было аднэю з прычынаў вялікае гушчыні мястэчак у Беларусі, дый тога, што ў местах і мястэчках Беларусі жыды складаюць усюдых блізка болшасьць насяленьня. З другога боку гэтыя законы не дапускалі жыдоўскія масы да земляробства. Толькі рэдка калі удавалася жыдом дастаць кавалак зямлі, каб залажыць там земляробскую колёнію. Гэткіх колёніяў ёсьць досіць многа ў Беларусі; яны паказуюць, што жыды маглі-б быць саўсім някепскімі земляробамі.
Рыс 69. Віленскі Унівэрсітэт. Астрономічная обсэрваторыя.
Была жыду закрыта дарога да дзяржаўнае ды шмат якое грамадзкае службы. Заставалася яму займацца толькі гандлем ды рамяством і прамысловасьцяю. Ў гандлёвай справе жыды гэтак выспэцыялізаваліся, што спрытнейшых ад іх гандлёвых пасрэднікаў няма. Але вельмі значны % жыдоў займаецца рамяством (шаўцы, краўцы, бляхары, кавалі і г. д.), дробнымі промысламі (вазакі, анучнікі), працуюць работнікамі ў буйной прамысловасыці і як хатняя служба. Сціснутыя ў мястэчках і местах нашага краю яны змушаны конкураваць між сабою, і затым навет - гандляры жывуць небагата; маса-ж народная жывець вельмі бедна.
Жыды перахавалі да нашага часу сваю ўласную ўнyтpaнyю організацыю ў відзе рэлігійнае грамады - кагалу. Хаця расейскі закон не прызнаваў яго афіцыяльна, але толераваў, ды дазваляў навет зьбіраць для патрэб кагалу спэцыяльныя падаткі з жыдоў, г. зв. сьвечны і каробачны падатак. Кагал выбіраў сам сваіх духоўных асоб. Адным словам, у часы самага цяжкога прыціску старога расейскага ўраду, жыды мелі пэўнае самаўрадаваньне, мелі свае школы; ўсё гэта дазволіла ім моцна згуртавацца і зрабіць вялікую культурную працу сярод сваіх масаў. Haaгyл - жыды ў наш час з'яўляюцца найляпей арганізаваным грамадзкімі элемэнтам у Беларусі.
Найбольш жыдоў жывець у Горадзеншчыне і Меншчыне ды ў Палёсьсі (16 - 17% усяго насяленьня). Найменш іх жыве ў Смаленшчыне, якая ўжо лічылася "праўдзіваю Расеяю" і ляжала на ўсход ад "черты оседлости".
Палякі. Да палякоў, жывучых у Беларусі, належаць: частка шляхты, буйных земляўласнікаў і іхняе дворнае адміністрацыі, частка інтэлігенцыі і частка мящчанства некаторых местаў, як прыкл. Вільні. Перабраліся яны да нас з Польшчы найбольш пасьля Люблінскае Уніі; частка-ж палякоў складаецца з выракшыхся свае мовы беларусаў. Польскія вучоныя, каб апраўдаць дзеяньні польскіх імпэрыялістычных палітыкаў, залічаюць часта палякамі ўсіх беларусаў каталіцкае веры, спадзяючыся на тое, што яны хутка сполёнізуюцца. Ў гэтым аднак ёсьць саўсім сьвядомы фалш. У наш час 3 міліёны беларусаў - каталікоў, хаця шмат хто з іх і ўмее па польску, ўжываюць звычайна беларускае мовы, беларускіх звычаяў, і павінны лічыцца жывою часткаю Беларускага народу; разьвіваючыся сярод іх нацыянальны рух робіць дарэмнымі ўсе надзеі на іх полёнізацыю.
Па перапісу 1897 г., які рабіўся досіць безстаронна*), палякоў у Беларусі налічана каля 4%. Найбольш палякоў у Віленшчыне і Горадзеншчыне; ў Магілёўшчыне іх ужо вельмі мала, а у Смаленшчыне- саўсім блізка няма.
Маскоўцы сяліліся ў Беларусі за часоў маскоўскага панаваньня. Маскоўскі ўрад, хочучы як наймацней зьвязаць Беларусь з Маскоўшчынаю прысылаў сюды сваіх ураднікаў, духоўнікоў, раздаваў маемасьці маскоўскім вяльможам і перасяляў навет маскоўскіх сялян на беларускую зямлю. Найбалей такога насыльнага элемэнту ў усходняй Беларусі, асабліва ў Смаленшчыне.
Апрача таго ў Беларусі шмат жыве маскоўцаў — старавераў, якія перабраліся сюды з Маскоўшчыны найбольш у XVII і XVIII вякох, уцякаючы ад тамашняга рэлігійнага прыціску свае бацькаўшчыны.
Найбольш старавераў жывець у двох гнёздах: адно каля Навазыбкава, другое каля Дзьвінску. Ў суседніх з гэтымі местамі паветах лік старавераў хістаецца каля 10 - 15%і даходзіць часамі аж да 20% усяго насяленьня. Найбольш іх ёсьць у Брацлаўскім, Дзісьненскім і Дзьвінскім паветах на поўначы, ды Навазыбкаўскім, Суражскім і Гомельскім пав. на паўдні. Навазыбкаўскія стараверы жывуць найбольш вялікімі мястэчкамі - пасадамі, якіх шмат ёсьць у лесастэпе. Жывуць стараверы ў меншым ліку і ў іншых краінах Беларусі.
Стараверы - маскоўцы **) і па быту, і па нацыянальнаму характару вельмі рэзка аддзяляюцца ад беларусаў, прадстаўляюць з сябе чысты маскоўскі тып і блізка што ня зьмешаваюцца з акружаючым беларускім насяленьнем. Займаюцца яны найбольш гандлем; рамяством, а мяйсцамі - гародніцтвам; да земляробства вялікага замілаваньня ня маюць.
Некалькі дзесяткаў тысяч татараў, якія жывуць у Беларусі пасяліліся тут яшчэ ў часы Вітаўта, які іх запрасіў да сябе на вайсковую службу. Дзякуючы свайму нязначнаму ліку яны саўсім блізка зьліліся з акружаючым беларускім насяленьнем, адрозьнюючыcя ад яго толькі музульманскаю рэлігіяю. Гавораць яны найбольш пабеларуску. Асобную і цікавую этнографічную групу прадстаўляюць цыганы, выхадцы з Індыі, якія гавораць сваёй моваю і вядуць качавоё жыцьцё. Частка іх, праўда, пакрысе асядае ў местах і бярэцца за рамяство.
§ 30 ЭTHOГPAФІЧHЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ МЕЖЫ БЕЛАРУСІ.
правіцьТыя межы, якія аддзяляюць прастор, заселены ў большасьці беларусамі, ад прастораў занятых іншымі народамі, называюцца этнаграфічнымі межамі Беларусі. Як ведама, мяжуецца беларускі прастор з польскім, літоўскім, латыскім, маскоўскім і ўкраінскім (рыс. 70).
Мяжа беларускага й польскага прастораў ідзе ад м. Мельніка, што над Бугам, па гэтай рацэ ўніз, пасьля па р. Нурцу і далей пераходзіць на р. Нарву і Бабёр. Далей мяжа кіруецца на Аўгустоўі, падыйшоўшы да самае нямецкае мяжы, пераходзіць пасьля ў край Літоўскі. Мяжа з ліцьвінамі йдзець каля мястэчкаў Друскенікі, Рудзішкі, Еўе, Мусьнікі, Янішкі, Сьвянцяныі Езяросы (Нова-Аляксандраўск).
Ад Езяросаў пачынаецца мяжа з латышамі. Идзе яна праз м. Ілукшты , Вышкі, Дагду, м. Люцын і да станцыі Корсаўкі.
Ад ст. Корсаўкі пачынаецца мяжа беларуска - маскоўская. Яна йдзець каля м. Апочкі, Вялікіх Лукаў, вярхоўя Дзьвіны ў кірунку на м. Ржэв у і Зубцоў, датыкаючыся тут р. Волгі. Адгэтуль мяжа павяртае на паўдня, нейкі час ідзе па верхнім Дняпры аж да Дарагабужу. Не даходзячы гэтага места мяжа паварочавае крыху на ўсход, а пасьля йдзець ізноў у паўднёвым кірунку на места Бранск і далей па р. Дзясьне да м. Грамяча.
Ад м. Грамяча ўжо пачынаецца беларуска - ўкраінская мяжа. Йдзець яна адгэтуль на поўдзень і паўднёвы ўсход, перасякаючы папалам Чарнігаўшчыну, аж пакуль ня трапіць да Дняпра каля Любеча. Ад Любеча мяжа йдзе ўніз па Дняпры да вусьця Прыпяці і там трапляе на старую гістарычную беларуска ўкраінскую мяжу, якая йдзе цераз пустынныя лясы й балоты, што ляжаць на паўдня ад Прыпяці (Вялікія Галы й іншыя). Гэная мяжа ў нядаўныя часы разьдзяляла Менскую і Горадзенскую губэрні ад Валынскае. Гэткім парадкам даходзіць мяжа Беларусі да Бугу каля места Ўладавы і далей ідзе ўніз па ім аж да м. Мельніка. Ў Мельніку канчаецца мяжа беларусаў з украінцамі і пачынаецца мяжа з палякамі. Найдаўжэйшая мяжа Беларусі - з Украінаю; яна цягнецца каля 1000 вёрст.
__________
- ) Шмат безстароньней, прынамсі, чым апошнія польскія перапісы.
- ) Ёсьць і беларусы стараверы, быт якіх мала выдзяляецца ад быту беларусаў іншых вераў.
Рыс. 70 Гістарычныя межы на прасторах Беларусі.
Увага. Крыжыкамі назначана мяжа В. Кн. Літ. Перад Люблінскай Вуніяю; сьветлымі колкамі – мяжа пасьля Любл. Вуніі (1569).
Мяжа з Маскоўшчынаю цягнецца на 900 вёрст, мяжа з Літвою - 400 вёрст, з Польшчаю - каля 250 вёрст і з Латвіяю - каля 200 вёрст.
На нашых межах з Маскоўшчынаю праз увесь час гісторыі Беларусі йшлі войны, якія спусташалі месты і вёскі і не давалі людзём добра асесьці і завесьці гаспадарку. Дзеля гэтага тамака даўнейшае поле пазарастала лесам і цяпер Беларусь ад Маскоўшчыны аддзяляюць вялікія лясы - Вокаўскія, Бранскія ды іншыя. Ад Украіны Беларусь аддзелена або глыбокімі рэкамі, або непраходнымі балотамі. Вялікія пушчы растуць і ўздоўж нашых межаў з Польшчаю ды Нямеччынаю (Белавежская, Горадзенская), дый балотаў там даволі. А па нашых межах з Літвою ды Латвіяй няма ні лясоў вялікіх, ні рэкаў, ні балотаў; толькі вазёраў ёсьць там шмат. Гістарычныя межы. Гэтак выглядаюць сучасныя межы Бeларусі. Ў мінуўшчыне Беларусь ня раз была аддзелена ад cyседзяў дзяржаўнымі межамі. Ня раз гэтыя межы рэзалі яе самую на часткі, не раўнуючы, як цяпер, а заўсёды пакідалі яны па сабе значны сьлед, які мае географічнае значэньне.
Першыя пэўныя весткі аб Беларусі адносяцца да IX веку па Нар. Хр. Аб тым, што было ўпярод мы можам толькі дадумавацца, апіраючыся перш-на перш на данныя здабытыя раскопкамі курганаў. (рыс. 71). Гэныя данныя кажуць, што старана нашая
была заселена яшчэ ў самай далёкай мінуўшчыне — балей за 1500 гадоў назад. Ведама, цяжка ўгадаць які тады тут народ жыў, але некаторыя вучоныя думаюць, што гэта маглі быць прэдкі беларусаў. На берагох тады яшчэ быўшага Гэродотавага мора яны жылі цэлымі аселіцамі, вёскамі; далей-жа на поўнач, у Наддзьвіньне заходзілі толькі невялікія групы іх. Народ гэты ўжо вёў гандаль з сваймі суседзямі.
У пазьнейшыя часы аб нашай старане пачалі пісаць розныя грэцкія географы і гісторыкі. Яны зьмяшчалі тут народы з рознымі іменьнямі, апавядалі аб іх і аб самай старане шмат фантастычнага, але іхныя весткі мала памогуць нам дзеля свае супярэчнасьці. Вучоныя нашых часоў будуюць свае ўласныя гіпотэзы аб тым які народ жыў на прасторах цяперашняе Беларусі і чым ён займаўся.
Рыс. 71. Спрадвечныя могілкі.
Лічаць, што досыць значная частка Беларусі ў даўныя часы была занята літоўскімі і фінскімі пляменьнямі; асабліва першымі. Аднак у Прыпяцкім Палесьсі аж да Бярэзіны, як усе згаджаюцца, жыў народ славянскага плямя — прэдкі беларусаў. З часам яны крыху адціснулі сваіх суседзяў — адных на захад, другіх на паўночны ўсход і занялі блізка той прастор, які цяпер займае Беларускі Народ.
Полацкі пэрыод. Подлуг першага летапісу ў IX веку на Беларускай Зямлі жылі тры славянскія пляменьні — крывічы, дрыгвічы і радзімічы.
Крывічы займалі паўночную Беларусь. Яны жылі па ўсім Наддзьвіньні і па верхнім Дняпры і спускаліся на паўдня аж да Вельлі і вытокаў Сожа і Дзясны. На поўнач і ўсход пад крывічамі лічыліся прасторы ляжачыя за цяперашнімі межам Беларусі, найбалей ля Верхняе Волгі і яе прытокаў. У зямлі крывічоў былі такія гарады, як Полацак, Віцебск, Смаленск, Менск, Лагойск і шмат іншых.
Дрыгвічы займалі Прыпяцкае Палесьсе і Наднёманскі край. На ўсходзе іхныя сёлы даходзілі да Дняпра, на захадзе — да Бугу і Нарві. Іхнымі найвялікшымі гарадамі былі — Тураў, Мозыр, Бярэсьце, Драгічын, Горадзен і Слуцак.
Частка плямя Дрыгвічоў у часох перасяленьня народаў пакінула свой край, прабілася на Балканскі паўвостраў і асела навакол Салонік. Грэкі звалі іх Другувітамі. Мовы Другувітаў навучыліся сьв. Кірыла і Мефодзій.
Радзімічы жылі ля Сожа і займалі ўвесь край паміж Дняпром і Дзясною. Іхнія паўдневыя і ўсходнія межы йдуць блізка што па цяперашняй мяжы Беларусі. На Дзясьне яны сустракаліся з Северанамі, а па Жыздры (прыток Окі) з Вяцічамі — двума суседнімі славянскімі пляменьнямі. На поўначы яны ня йшлі далей лініі Ельня — Мсьціслаў — Магілеў.
Навукаю даведзена, што гэныя тры пляменьні ўжо ў тыя часы ня розьніліся паміж сабою ані мовай, ані правам сваім, ані рэлігійнымі абрадамі, ды ўсімі гэтымі супольнымі адзнакамі розьніліся ад пляменьняў, якія становяць пачатак Маскоўскага і Украінскага народаў.
Беларускія пляменьні гісторыя знаходзіць ужо з сваймі князьмі, з знакамі дзяржаўнае арганізацыі. Як раз відаць у IX і X вякох сярод беларускіх пляменьняў, як і сярод іхных суседзяў пачынаецца процэс утварэньня моцных і вялікіх гаспадарстваў.
На першы плян тут высоўваецца Полацак. Полацкія князі патрапілі падгарнуць пад сябе ўсю паўночна-заходнюю Беларусь аж да верхняга Нёмна і Дняпра. Скора побач з ім становіцца яго малодшы брат Смаленск, пашырыўшы свае межы далёка на ўсход. На чале гэтых двох гаспадарстваў стаялі Крывічы. Два іншых пляменьні — Дрыгвічы і Радзімічы вельмі хутка падпалі пад чужую ўладу — іх землі разабралі князьствы — Валынскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і Северскае.
Гістарычныя межы Беларуска - Літоўскае Дзяржавы. Але прыйшоў час балей шырокага і поўнага злучэньня Беларускіх пляменьняў і Беларускае Зямлі. Літоўскі князь Міндоўг залажыў аснову новае дзяржаўнасьці Літоўска-Беларускай у беларускім Наваградку. Гэтая дзяржаўнасьць ужо пры Міндоўгу абняла вялікшую частку Беларускай Зямлі. Гэдымін, (1315—1340 г.) умацаваў Літоўскае Гаспадарства і давёў яго межы аж да Гомельскага павету, Смаленшчыны і Чарнігаўшчыны. Пры Ольгердзе была прылучана Чарнігаўшчына і адрэзаны вялікі лапік ад Смаленшчыны. Апроч таго Вялікае Князьства пашырылася далёка на паўдня на землях украінскіх. Урэшце Вітаўт давяршыў зьбіраньне Зямлі Беларускае, забраўшы Смаленск. Пад ім знаходзілася ўжо ўся Беларусь.
Каля 100 гадоў жыла ўся Беларусь злучанаю — аж да часоў Маскоўскага Вялікага Князя Васілія III, якому і яго наступнікам удалося адарваць у часе стогадовае вайны вялікі лапік Беларускае Зямлі. У 1514 г. ад Беларусі была адрэзана ўся Смаленшчына, паўночная і ўсходняя Віцебшчына (Себеж, Невель, Вяліж), Гомельшчына і Чарнігаўшчына.
Масква добра ўмацавалася і доўга не маглі Літоўскія Вялікія Князі адабраць ад яе гэтых земляў. Наадварот маскоўцы ня раз пераходзілі з агнём і мячом цераз усю Беларусь з канца ў канец, а ў забранай частцы пазаводзілі свае маскоўскія парадкі, панасялялі маскоўскіх людзей, а тамашніх беларусаў масамі высялялі ў Маскоўшчыну.
Настаў у Маскве „смутны час“ і яе наступная сіла троху аслабела. Карыстаючыся гэтым Літва, якая тады ўжо была ў зьвязі з Польшчаю, адабрала назад тое, што заваяваў Васіль III і Іван IV, адабрала Смаленск і йзноў давяла мяжу Літвы-Беларусі да яе прыроднага палажэньня. Па Дэўлінскаму замірэньню мяжа паміж Масквою і Літвою праходзіць па Дзясьне і верхняму Дняпру — значыцца па тэй мяжы, якая і цяпер дзеліць Беларускі Народ ад Маскоўскага. Узноў Беларусь злучылася, але не надоўга. Пасьля цяжкіх войнаў, па Андрусаўскай згодзе Маскоўшчыва ізноў адабрала Смаленшчыну і Чарнігаўшчыну. Мяжа ўстаноўлена была акуратна па цяперашніх усходняй і паўночнай межах Магілеўскае і Віцебскае губэрняў.
У гэткім стане заставалася Беларусь ажно да разьдзелаў Польшчы. Па першаму разьдзелу (1772 г.) Масква забрала паўночную і ўсходнюю Беларусь. Мяжа праходзіла па Дзьвіне і па Друці. У другі разьдзел (1793 г.) да Масквы адыйшла Меншчына і прылягаючыя паветы. Мяжа ішла ад Дзьвінска на Пінск. Урэшце па 3-му разьдзелу да Масквы адыйшла ўся Беларусь апрача паветаў Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага і Аўгустоўскага, каторыя адышлі да Прусаў. Гэтыя паветы ў 1814 г. па Тыльзіцкай згодзе таксама прылучаны былі да Расеі.
Гэткім парадкам у 1814 г. уся Беларусь ізноў злучылася пад Расеяю і гэтак была ажно да вялікае вайны 1914 году.
Мы разглядалі мяжу Літоўскага Князьства, як мяжу Беларусі, дзеля таго, што фактычна гэта была дзяржаўнасьць беларуская - з беларускаю культураю, моваю, законамі і з пераважэючым уплывам на дзяржаўныя справы беларускага грамадзянства. На захадзе Вялікае Князьства Літоўскае межавалася з Польшчаю, або Каронаю, па лініі Граева – Візна – Драгічын - Бела.
Каля в. Багушоў пры самай даўнейшай расейска - нямецкай граніцы (недалека ад ст. Граева) і дагэтуль стаіць каменны стоўб паказуючы граніцу Літвы і Кароны (Польшчы); пастаўлены ён у 1545 г.[29]. Пазьней Літоўскае Дзяржава злучылася ў фэдэрацыю з Польшчаю, але юрыдычна ўвесь час лічылася самастойным гаспадарствам. На Люблінскай уніі была замацавана мяжа паміж Польшчаю і Літвою-Беларусяю. Яна йшла па цяперашняй паўднёвай мяжы Мёнскае і Горадзенскае губэрняў і далей на Белу, Мельнік і Аўгустоў.
Значэньне гістарычных межаў вялізазнае. Як мы бачылі, Беларускі Народ блізу цераз увесь час свае гісторыі жыў пад уладаю ці прынамсі пад моцнымі ўплывамі іншых народаў: маскоўцаў і палякоў. Народ уладар заўсёды стараўся налажыць сьлед свае культуры і на Зямлю Беларускую і на самую душу беларускага народу. Ен стараўся тую частку Зямлі Беларускае, якая была пад ім, назаўсёды зьвязаць з сабою. І трэба сказаць, што хоць народ беларускі і сьвядома і несьвядома бараніўся ад палітычнае і культурнае няволі, аднак шмат удалося пакінуць сьлядоў свайго панаваньня і маскоўцам і паляком. Гэтыя сьляды пазаставаліся, ведама, толькі на тых краёх Беларусі, якія ў свой час былі даўжэй пад Маскоўшчынаю ці Польшчаю.
Вось-жа веда гістарычных межаў Беларусі вельмі паможа нам разабрацца ў шмат якіх фактах сучаснасьці. Прыкладам, проф. Карскі устанавіў мяжу, да якое даходзяць моцныя ўплывы маскоўскае мовы на беларускую. Гэная мяжа йдзе блізу што па тэй самай мяжы, якая ўстанавілася ў часе стогодніх войнаў з Маскоўшчынаю пры Васілю III. Змаскаленыя краі — ляжачыя на ўсход ад мяжы праведзенае проф. Карскім былі пад Маскоўшчынаю на 100 гадоў балей, а частка іх, што адыйшла да Масквы па Андрусаўскай згодзе — на 200 гадоў балей, чымся рэшта Беларусі.
Заходняя і цэнтральная Беларусь была пад Маскоўшчынаю каля 125 гадоў, паўночная Віцебшчына і Гомельскі край — каля 230 гадоў, а Смаленшчына і Чарнігаўшчына — 335 гадоў.
Рыс. 72. Заняткі насяленьня ў Беларусі і ў Нямеччыне
РАЗЬДЗЕЛ VI.
правіць
§ 31. ЗЕМЛЯРОБСТВА
правіцьБлізу тры чвэрці насяленьня Беларусі займаецца каля зямлі. Рэшта — працуе на хвабрыках, займаецца рамяством, гандлем і ўсякаю службаю і жыве найбольш у мястох.
У тых краінах Беларусі, дзе ёсьць вялікія месты, дзе шмат хвабрыкаў і заводаў, там менш людзей працуе каля зямлі, а больш мае іншыя заняткі. На ўсходзе Беларусі найбольш народу займаецца гаспадаркаю, на захадзе-ж, — у Горадзеншчыне, — наадварот, найменш. Аднак і ў Горадзеншчыне з сотні чалавек больш як 60 займаецца каля зямлі.
Гэткім парадкам Беларусь трэба лічыць краем зямляробскім. Толькі Маскоўшчына ды Украіна спаміж эўропэйскіх краёў маюць гэткі самы, як і Беларусь, земляробскі характар. Ужо ў Польшчы каля зямлі занята толькі крыху больш палавіны насяленьня. Ў заходняй Эўропе % земляробаў (рыс. 72) яшчэ (Ў - 137 Нямеччыне 35%, а у Англіі - ўсяго 12%).
Ужыцьцё зямлі (рыс. 73)
Значная часьць зямлі ў Беларусі ляжыць і зycім бяз усякага ўжытку, - гэтa бaлоты, пяшчaныя выдмы, a гэтак сама й прасторы, занятыя вазёрамі й рэкамі. Ўсіх такіх няўжыткаў каля 4 міліёнаў дзесяцін. Праўда, значную частку гэтых земляў можна было-б выкарыстаць, абсушыўшы бaлоты, пасеяўшы лес на пяскох, ды завёўшы добрую рыбную гаспадарку на вазёрах. Але пакуль што - ад іх карысьці ніякае.
Яшчэ большы прастор занялі лясы і гаі. Трэба лічыць, што іх ёсьць каля 10 міліёнаў дзесяцін . З лесу нашая гаспадарка мае вялікую падмогу. Гаспадарка бяз грошай, без капіталу ня можа паляпшацца. Вось гэты капітал даюць лясы, якія патрабуюць ад гаспадара самых малых на сябе затратаў і даюць чысты зыск. Хто мае свой лёс, зарабляе на продажы, хто лесу нямае, наймаецца па работу, зарабляе сваей мазольнаю працаю ў лесе.
Разам лясы і няўжыткі займаюць бязмалага палову ўсяго прастору Беларусі. Значыцца, пад гаспадарку застаецца крыху паловы ўсяе зямлі, каля 16 міліёнаў дзесяцін .
З гэтага ліку прымерна трэцяя частка - пад сенажацямі Найбольш сенажацяў ёсьць на прасторах Палескае нізіны. Тамака яны займаюць безканечныя даліны рэкаў і падсушаныя і расьцярэбленыя бaлоты. З усіх сенажацяў Беларусі накошуецца і 300 міліёнаў пудоў сена. Дзесяціна сенажаці даець у нас небагата, - ўсяго каля 60 пудоў сена (3 - 4 вазы - калясьнікі).
Па прастору сенажацяў Беларусь можа лічыцца багацейшаю за ўсе суседнія з ею краі, асабліва на усходзе Эўропы. Калі прыняць пад увагу, што пасьля асушэньня шмат балотаў абярнулася-б у сенажаці, ды што скаціна мае пашу яшчэ ў вялізарных нашых лясох, трэба прызнаць, што ў Беларусі выключна добрыя варункі для гадоўлі скаціны.
Ворнае зямлі ў Беларусі каля 11 міліёнаў дзесяцін .
Рыс. 73. Ужыццё зямлі ў Беларусі
Дворная і вясковая гаспадарка. Накшая гаспадарка ў дварох, накшая ў вёсках. Вясковы гаспадар мае некалькі дзесяцінаў зямлі і працуе на ей сам з сям'ёю. Ў двары зямлі некалькі сотняў, а то й тысячаў дзесяцін. Гаспадар двара сам не працуе на полі; за яго працуюць найміты - парабкі.
Вясковаму гаспадару трудна пракарміцца з сваго кавалку зямлі. З усіх сіл стараецца селянін, каб павялічыць свой палетак: расьцярэблюе пасекі, хмызьнякі й бaлоты, ні аднаму кавалку зямлі ня дасьць гуляць. Лесу вясковы гаспадар па большай часьці ня мае; калі й меў, дык упатрэбіў.
У двары хлеба хапае. Лепшую зямлю гаспадар гарэ, горшую запускае пад лес. Чуць ня ўсе нашыя лясы стаяць на дворнай зямлі Шмат дворнае зямлі ляжыць пад зарасьнікамі і дзірванамі. — За тое дворныя балоты часьцей бываюць асушаны, чымся сялянскія, часамі больш іх і расьцярэблена. Больш сілы ў двара, больш капіталу.
Есьць яшчэ ў нас зямля скарбовая; яна ўся блізу ляжыць пад лясамі і няўжыткамі. Да дзяржаўнага скарбу належыць каля 2 міліёнаў дзесяцін.
Даўней (гадоў 50 назад) дворнае зямлі было шмат больш, чымся сялянскае. Дворнае было 15 міліёнаў, сялянскае 12 міліёнаў дзесяцін. Але з кожным годам і двароў і дворнае зямлі убывае, — яе раскупляюць сяляне і наагул дробныя гаспадары. На мейсцы даўнейшых двароў разсыпаліся дробныя фаліваркі, засьценкі і хутары пакупцоў.
Апошнімі часамі дворнае зямлі, трэба лічыць, было гэтулькі, прымерна, колькі сялянскае, г. зн. каля 12 міл. дзес. Рэшта даўнейшае дворнае зямлі перайшла да дробных пакупцоў.
У Беларусі перад вайною было каля 10.000 двароў і да іх належыла 40% усяго прастору зямлі Беларусі, тады як міліёны дробных гаспадароў валадалі толькі паловаю зямлі. Гэткая няроўнасьць у падзеле зямлі была прычынаю апошняе зямельнае рэволюцыі, якая скончылася ў Усходняй Беларусі пераходам значнае часткі дворнае зямлі ў карыстаньне сялянства і гэткім чынам грунтоўна зьмяніла там зямельныя адносіны. Ў Заходняй Беларусі разьвіваецца пакрысе працэс парцэляцыі дворнае зямлі, прадажы яе дробным пакупцом.
§ 32. ЗАСЕВЫ І ЎРАДЖАІ ПАЛЯВЫХ РАСЬЛІНАЎ.
правіцьКультура палявых расьлінаў, якая вядзецца на 11 міліёнах дзесяцін ворнае зямлі ёсьць асноваю экономічнага жыцьця Беларусі. Яна жывіць людзкое насяленьне нашага краю, хатнюю жывёлу, дае сыры матар'ял для пераробкі ў фабрычнай прамысловасьці. На першы плян выступаюць у нас патрэбы пражыўленьня насяленьня; беларускі земляроб перад ўсім думае аб тым, каб уласным хлебам пражывіцца да будучага ўраджаю. Гаспадарка нашая яшчэ вельмі слаба ўцягнунута ў межы ўплываў сусьветнага таваразамену і ў значнай меры ёсьць натуральнаю , г. зн. абслужуе сваімі прадуктамі самаго гаспадара і яго сям'ю, - і толькі ў малой меры прадае свае прадукты на старану.
З гэтых прычынаў найбольш сеюць у нас на полі - жыта, якое разам з бульбаю зьяўляецца галоўным спосабам пражыўленьня жыхараў Беларусі. Да таго-ж яно ня вельмі пераборлівае на зямлю, наагул якраз адпавядае нашаму мернаму і вільготнаму клімату і добра ўдаецца навет на досіць бедных грунтох . Звычайна займае жыта трэцюю частку ворнага поля ў гаспадарцы - жытнюю зьмяну. Апрача жытняе зьмяны бываюць яшчэ звычайна ў кожнай гаспадарцы яравая і папарная. У яравой зьмяне сеюць ярыну: авёс, ячмень, бульбу і г. д. У папарнай зьмяне зямлю падгатаўляюць на жыта. Цэлы год яна быццам адпачынае, яе некалькі разоў пераворуюць, скародзяць (барануюць) і ў канцы сеюць на ёй жыта. Такім чынам беларускі гаспадар, як бачым, не шкадуе працы і стратаў (год-у-год траціна зямлі гуляе, ня прыносячы даходу) - толькі каб запэуніць сабе ўраджай жыта.
Парадак гаспадаркі, калі зямля падзелена на тры зьмяны і з іх адна ёсьць папарная, называецца трохпалёўкаю. У паўднёва-заходняй Беларусі ў жытняй зьмяне апрача жыта сеюць яшчэ пшаніцу - азімку. Любіць гэтая збажына ўжо лепшыя землі дый наагул больш капрысная, чым жыта. За тое й сеюць яе ў нас наагул мала.
Прасторы культурных расьлінаў у Беларусі і ў Нямеччыне (Прусіі).
На 1000 дзесяцін, занятых 4-мa важнейшымі гатункамі збожжа, займалі дзесяцін:
Пшаніца Жыта Ячмень Авёс Грэчка Проса Гарох Сачоўка Бульба Буракі Лён
У Беларусі (1911).
У Прусіі (1913).
36 596 98 270 58 5 36 1 149 39
117 498 92 293 4 10 235 34 1
Найбольшыя прасторы ворнае зямлі пасьпя жыта займаюць у Беларусі авёс, бульба і ячмень. Шмат яшчэ сеюць у нас грэчкі, лёну й гароху; сеюць таксама – пшаніцу - ярыцу, каноплі, проса дый інш. расьліны.
Аўса сеюць у Беларусі ўсюдых шмат, а найбольш - у Смаленшчыне. Расьліна гэтая добра зносіць мокры й халодны клімат, падзолістыя грунты, дый клопату з ёю мала; за тым яго й любіць халодная, з кароткім летам, ды нявысокай гаспадарнай культурай Смаленшчына. Наагул займае авёс прастору ў два разы менш, чым жыта. Яле на паўднёвым усходзе Беларусі (ў Чарнігаўшчыне ды ля Прыпяці й Сожу) сеюць яго менш. Тут яго мейсца займаюць грэчка й бульба.
Ячменю найбольш сеюць у Віцебшчыне, што тлумачыцца блізкім суседзтвам Балтыцкіх краёў (Латвіі), дзе ячменю сеецца асабліва шмат. Наагул у Центральнай і Заходняй Беларусі ячмень займае значныя прасторы (разы ў 2 ½ ўсёж менш, чым авёс). У Віцебшчыне значная частка ячменю йдзець на бровары і перакуруецца на піва.
Бульбы садзяць у нас шмат, дый добра яна ўдаецца ў Беларусі асабліва на лёгкіх грунтох, якіх тут ёсьць гэтак многа. Найбольш яе садзяць на паўдні й захадзе. Займае тут яна вялікія просторы, а йдзе найбольш на бравары, дзе з яе гоняць сьпірт. Найбольшыя прасторы засаджуюць бульбаю ў паветах Рачыцкім, Суражскім, Гомельскім, Навазыбкаўскім, і асабліва ў Беласточчыне ды Горадзеншчыне.
Ў лепшых гаспадарках сеюць кармовыя буракі, на корм скаціне. Яны патрабуюць добрае гнойнае зямлі й шмат працы, але даюць вялікую карысьць.
Урэшце на паўдні дзе-ня-дзе сеюць цукровыя буракі, з якіх робяць цукар. Гэтыя буракі аднак могуць расьці таксама блізка што і па ўсёй Беларусі на лепшых глыбокіх грунтох. Даўней у нас былі й свае цукраварні напр., у Пінскім павеце, ў двары Парэччы, а навет у паўночнай Беларусі - у Лепельшчыне (Бешанковічы), ды пазакрываліся дзеля розных прычынаў.
Грэчкі найбольш сеюць на пяшчаных грунтох у паўднёвай Беларусі. На поўначы яе сеюць мала, бо яна баіцца халадоў і дзеля таго, што там наагул больш цяжкія грунты. На паўдня ад лініі Пінск - Магілёў - Рослаў грэчкі сеюць асабліва шмат. На пескавых разлогах паўднёвага Палесься іншае збожжа родзіць слаба, а грэчка ўдаецца. У Чарнігаўшчыне і сумежных з ею частках Магілёўшчыны грэчкі сеюць так многа, што яна займае часамі большую палавіну яравое зьмяны. Шмат сеюць грэчкі і ля Нёмну, ў паўночнай Горадзеншчыне, і ў Лідзкім павеце.
На поўначы Беларусі, ў Віцебшчыне й Смаленшчыне, вялікае значэньне мае лён. Для дамовага ўжытку сеюць лён усюдых, але ў вышэйпамянёных краёх сёюць лён напродаж. Сеюць яго найбольш на дзерванох і пасьля канюшыны. Лён тут ўдаецца добры і дае вялікае грашавое падтрыманьне гаспадарцы. Найбольш лёну сеюць у паўночнай Смаленшчыне (Бельскі, Дyxaўщчынcкі, Красенскі, Парэцкі, Дарагабужскі паветы). Даўней і ў Заходняй Беларусі лён займаў вялікія прасторы. З павышэньнем земляробскае культуры сталі яго сеяць менш, бо ён занадта моцна вынішчуе зямлю.
Каноплі ўва ўсёй Беларусі сеюць у гародах па якім гарцы. На паўднёвым жа ўсходзе Беларусі (Чарнігаўшчына, сумежныя з ёю часьці Магілёўшчыны й Смаленшчыны) канопляў сеюць шмат і продаюць пяньку. Пянька тут мае такое самае значэньне, як на поўначы лён. Яна прыносіць у гаспадарку вольны грош на зварот, на падаткі і на патрэбную ў гаспадарцы куплю. За тое яна так сама, як і лён, моцна вынішчуе поле. Там, дзе сеюць больш канопляў, пад іх ідзе ўвесь гной і для рэшты поля нічога не застаецца.
У паўднёвай Беларусі сеюць патроху проса, - ў Мазырскім, Рачыцкім, Гомельскім ды інш. паветах. Так сама ў паўднёвай Беларусі, асабліва ў Чарнігаўшчыне, сеюць досіць многа табакі. Тамашнія гаспадары маюць з табакі вялікую карысьць. Прыказка навет кажa, што "без табакі няма чым падаткаў плаціць". Трэба заўважыць, што якраз у беларускай Чарнігаўшчыне разводзяцца найбольш цэнныя сарты табакі (амэрыканскія, або цыгарныя).
Апрача збожжа сеюць яшчэ на полі траву: канюшыну, выку, сарадэлю, цімахвейку ды інш.; найбольш сеюць канюшыны й выкі. Шмат канюшыны й цімахвейкі сеюць у Смаленшчыне й Віцебшчыне, бо пасьля іх добра ўдаецца лён. Іншых траваў там мала знаюць. Затое на захадзе Беларусі побач з канюшынай, якой сеюць так сама багата, знаходзіцца шмат выкі (на цяжэйшых грунтох і сарадэлі (на пяскох ). З гэтых траваў выходзіць сена надта дагоднае для малочных кароў. Сеюць яшчэ ў нас на палёх лубін. Лубін у восені, як ён вырасьце высокі, заоруюць і ён угнойвае зямлю. Асабліва карысны лубін на бедных пяшчаных грунтох, якія ён можа праз некалькі год зрабіць ураджайнымі.
Лубін гэта новая расьліна. Сеяць яго пачалі гадоў 10 - 20 таму назад, а ўперад у нас яго ня зналі. Так сама нядаўна пачалі сеяць сарадэлю, выку і нагул траву.
Ураджайнасьць зямлі залежыць ад характару грунтоў і клімату, але яшчэ больш - ад працы, энэргіі і ўмеласьці чалавека. На такіх самых грунтох, якія ў нас даюць ураджаі ў сярэднім па 40 - 50 пудоў жыта з дзесяціны, нямецкі гаспадар (у крыху можа лагаднейшым клімаце) зьбірае 100 і больш пудоў.
Сярод краінаў Беларусі найбольш ураджайнаю лічыцца Случчына і Наваградчына. Добрыя ўраджаі дае зямля і ў Гарадзеншчыне ды Підлясьсі (Бельскі пав.), дый яшчэ - ў
Рыс. 74. Сявец у Магілёўшчыне.
Смаленшчыне. Самыя нізкія ўраджаі у Віцебшчыне и Віленшчыне. Ўсяго збожжа, якое йдзе на пражыўленьне людзям (апрача аўса і бульбы) намалочуюць у Беларусі каля 180 міліёнау пудоў, у гэтым ліку каля 140 міліёнaў пуд. жытa. Чaсaмі свaйго збожжа не хaпaе на пражыўленьне ўсяго насяленьня Беларусі. Так прыкл. у 1910 годзе з Беларусі было вывезена каля 10 міліёнаў пуд. збожжа, а прывезена- каля 30 міл. пуд. Вывозім мы наагул найбольш жытa й ячмень , а прывозім блізка што адну толькі пшаніцу й пшанічную муку: гэтыя прадукты йдуць да нас з Украіны.
Увесь блізка прывозны х леб ідзець у нас у месты: Вільня прывозіла да сябе 4 міл. пуд. збожжа і мукі, Беласток – каля 3 міл. пуд., Віцебск - 3 ½ міл. пуд. і г. д Лічаць, што значная частка гэтага хлеба йшла на харчаваньне войска, якога ў расейскія часы асабліва шмат стаяла ў Беларусі, як краі, блізкім да расейска нямецкага рубяжу. Вёска-ж мала карысталася прывозным хлебам. Толькі ў некаторых палескіх паветах, дзе насяленьне, занятае ляснымі промысламі, мала зьвяртала ўвагі на гаспадарку, ды ў Віцебшчыне[30] прывозны хлеб ішоў пакрысе і ў вёску здаралася гэта найбольш у неўраджайныя гады. За тое багацейшыя паветы,
Рыс. 75. Араты ў Смаленшчыне.
як прыкл. Случчына, ўвесь час вывозілі збожжа ў іншыя паветы ды за межы Беларусі. Недахват уласнага хлеба вясковае насяленьне найчасьцей запаўняе бульбаю, якое ўсюдых родзе. З іншых прадуктаў палявое гаспадаркі Беларусь (ляпей кажучы яе ўсходняя частка) вывозіць за свае межы каля 2-х міліёнаў пуд. і льняное кудзеліі каля 1 міліёну пуд. пянькі. Рэшта-ж Беларусі, асабліва Меншчына й Палесьсе, вывозіць заграніцу шмат сьпірту (каля 9 міл. вёдраў). Вывазам гэтых прадуктаў, асабліва апошніх, дзякуючы іх высокай цане, заўсёды пакрываецца прывоз у Беларусь не хапаючае ей для харчавання местаў пшанічнае мукі, а гэта дазваляе лічыць, што палявая гаспадарка Беларусі ў поўнасьці задавальняе харчоўныя патрэбы насяленьня Беларусі.
Дзякуючы роўнаму і лагоднаму клімату зямля нашая дае калі ня надта багатыя, дык затое сталыя ўраджаі. Вялікіх неўраджаяў, якія часта здараюцца на ўсходзе, ў нас блізка што ня бывае. Ды наагул прывозіць Беларусь хлеб са стараны не таму, што ня можа прахарчавацца сваім, а таму, што гаспадарка яе цяпер ужо менш цікавіцца вытварам зярна й сваю ўвагу што раз, то больш зьвяртае на больш зыскоўныя галіны гаспадаркі, асабліва на гадоўлю скаціны, дзеля якое трэба разводзіць шмат траваў, бульбы й буракоў, ды на тэхнічныя расьліны - лён і каноплі. Усе на захад ад Беларусі ляжачыя эўропэйскія краі гэтак сама, як і Беларусь, маюць недахват уласнага хлеба і прывозяць яго са стараны. Наадварот Маскоўшчына і асабліва Ўкраіна вывозяць шмат хлеба заграніцу.
Пры павышэньні роўня земляробскае культуры Беларусь, аднак, магла-б бязумоўна ня толькі заўсёды абыйсьціся сваім хлебам, але ў значнай меры і вывозіць яго заграніцу.
§ 33. СЫСТЭМЫ АБО СПОСАБЫ ЗЕМЛЯРОБСТВА.
правіцьМы ўжо абзнаёміліся з адным са спосабаў гаспадаркі — з трохпалёўкаю, якая найбольш пашырана ў сялянскіх гаспадарках на ўсёй Беларусі. Пры трохпалёўцы ворная зямля падзелена на тры зьмяны і з гэтых зьменаў адна, — папарная (кожны год іншая), — гуляе. У восені на папары сеюць жыта.
Апрача трохпалёўкі ёсьць і іншыя спосабы гаспадаркі і лепшыя і горшыя, ці можа, сказаць ляпей, і вышэйшыя і ніжэйшыя. Бо ўсюдых гаспадарка уперад была горшаю, а пасля паднялася у гару — зрабілася вышэйшай, лепшай. Паляпшаецца гаспадарка ад таго, што на яе чалавек больш працы і капіталу кладзе. Вось жа чым людзём цясьней жыць робіцца, тым больш яны стараюцца і больш кладуць працы на свой кавалачак зямлі, тым і гаспадарка вышэйшая. Вышэйшая гаспадарка дае з кожнай дзесяціны зямлі больш прыбытку чымся ніжэйшая.
Як стала цясьней жыць у нас, агледзіліся гаспадары, што цэлая траціна поля заўсёды гуляе. Сталі патроху займаць папар — то выкай, ці канюшынаю, то бульбаю. Цяперака ўсюдых, дзе сялянская гаспадарка паднялася, усюдых частку папару нечым займаюць.
Па дварох рэдка дзе можна стрэць трохпалёўку. Найбольш там спосаб пладазьменны. Орная зямля пабіта на 4-6-8 і больш зьменаў і на кожнай зьмяне накшае збожжа, дый кожны год у парадку зьмяняецца. Бывае й тут папар, але яго мала — найбольш чацьвертая частка. За тое шмат сеюць травы, бульбы і буракоў.
Пладазьменная гаспадарка вядзецца цяпер блізу па ўсіх дварох у цэнтральнай і заходняй Беларусі і у вялізазнай большасьці двароў у ўсходняй і паўднёвай Беларусі. Так сама гэты спосаб гаспадаркі мы знойдзем у большасьці дробных гаспадароў, што сядзяць на адзіноце на фаліварках і хутарох, асабліва на захадзе.
Па вёсках пладазьмен спатыкаецца рэдка, бо гэтаму перашкаджаюць вясковыя парадкі — напр. супольная паша скаціны на папары і г. д. Праўда, што за апошнія гады шмат вёсак разсялілася на хутары і завяло пладазьмен, але большасьць сядзіць на мейсцы і толькі што год усё зьмяншае і зьмяншае свой папар, займаючы яго засевамі.
Пладазьменны спосаб гаспадаркі вышэйшы за трохпалёўку. Есць і ніжэйшыя за трохпалёўку спосабы. Гэта лядовы і абложны.
Пакуль у Беларусі было лішне многа лесу, была досыць пашырана лядавая альбо пасечная гаспадарка. Поля тады не гнаілі, а сеялі дабро на пасеках. Ссякуць лес, лепшае бярвеньне зьвязуць, а ссечаныя хмызьнякі, ламаччо пакідаюць на мейсцы. Як яно падсохне, пасеку падпалююць. Як-жа перегарыць усё гэта ламаччо і пні, пасека застаецца пакрытаю попелам. Тады яе аруць, барануюць спэцыяльнай бараною "смыкам" (Рыс. 76) і сеюць адразу лён, пасьля жыта, авёс і год у год усялякае збожжа аж пакуль ляда зусім ня спусьцее. Тады яго кідаюць і паляць другое ляда. Першае ляда патроху зарастае лесам.
Ясна, што такі спосаб гаспадаркі можа быць толькі там, дзе вельмі рэдка жыве народ і дзе вялізазныя прасторы пакрыты лесам. На Беларусі цяпер лядавага спосабу у чыстым відзе бліз што не спатыкаецца. Толькі у Смаленшчыне пры агульнай трохпалёўцы запускаюць пусьцейшыя кавалкі зямлі (пустошы), каб зарасьлі лесам, а пасьля расцерабіўшы цераз некалькі дзесяткаў гадоў, ды выпаліўшы ляда, сеюць лён.
Пасекі выпалююць і па ўсёй Беларусі, дзе яшчэ хапае лесу на палiва.
Абложная, або дзярванная гаспадарка спатыкаецца у рэдка заселеных мяйсцовасьцях, на беднай зямлі, дзе ў гаспадароў не хапае гною, а бяз гною зямля ня родзіць. Там звычайна пакідаюць пусьцейшую частку поля дзерваном, і на ёй ня сеюць некалькі год. Яна тым часам вылежуецца і крыху папраўляецца сама. Тады яе ізноў аруць і засяюць.
Найчасьцей спатыкаецца такі спосаб гаспадаркі у нашым паўднёвым Палесьсі.
Выраб зямлі. З кожным годам гаспадарка ў Беларусі паляпшаецца. Гэта асабліва знаць па вырабу зямлі. Зусім яшчэ нядаўна ўсюдых у нас аралі сахою. Ня толькі аб якіх машынах, але і аб плугу мала хто чуў. Цяпер саху мала дзе можна пабачыць Толькі хіба дзе у самым глухім закутку, за некалькі дзясяткаў вёрст ад гарадоў і чыгунак спатыкаюцца мейсцы, дзе яшчэ аруць сахою. У больш-жа культурных мяйсцовасьцях ужываюцца і спранжыновыя бароны і рандалі (дысковая барана).
Рыс. 77. Старасьвецкая беларуская саха.
Гараць сталі глыбей. Навучыліся араць у пару пад ярыну у восень, пад жыта сталі араць два, а то і тры разы. (мяшаць i траiць).
Ляпей сталі і гнаіць зямлю. Гаспадар зразумеў, што бяз гною ураджаю ня будзе і цяпер з усіх сіл дбае аб гной. Побач са звычайным гноем сталі ужываць штучныя гнаі „парашкі" і урэшце зачалі сеяць лубін.
Усе гэтыя палепшаньні увайшлі у гаспадарку за апошнія 20-30 гадоў. Ішлі яны да нас з захаду, дзеля таго найраней з імі абзнаёмілася Заходняя Беларусь, а пасьля яны пакрысе перадаліся і на ўсход.
§ 34. ГАРОДНIЦТВА, САДОЎНЩТВА І ПЧАЛЯРСТВА.
правіцьГародніцтва на Беларусі слаба разьвіта. Найлепшыя гароды і найбольш іх бывае каля вялікіх местаў. Сяляне-ж пабольшай часьці маюць гароды вельмі маленькія і садзяць тамака толькі варыва, як для сябе. Гародніцтвам, як профэсіяй, займаюцца у нас найбольш мяшчане беларусы, а так сама жыды і стараверы. Найбольш праславіліся сваімі гародамі Магілеўскія мяшчане. Досіць добрыя гароды маюць стараверы пад Гомелем і Навазыбкавам Троцкiя мяшчане. Добра пастаўлена гароднiцтва ў Падляссі. Тамака мяйсцамi, пpыкл. ў Кляшчэлях, жыхары займаюцца спецыяльна разводкаю гароднага насеньня.
Садоўніцтва ў Беларусі за апошнія гады шмат пасунулася наперад і цяпер Беларусь з гэтага боку займае адно з першых мейсцаў на ўсходзе Эўропы. Прамысловае садоўніцтва вельмі залежыць ад развіцьця чыгунак, па якім фрукты можна дастаўляць у далёкія мейсцы спажываньня — у вялікія гарады. Побач з прамысловымі пашыраюцца й аматарскія садкі.
Прамысловыя сады знаходзяцца па большай часьці ў дварох, а так сама пад местамі і у местах. Звычайна яны займаюць якіх адну-дзьве дзесяціны, але ў большых дварох спатыюцца сады па дзесятку й больш дзесяцін. Дворныя сады найбольш здаюцца кожын год, у арэнду; толькі ў некаторых дварох самі займаюцца садам. Прамысловае садоўніцтва асабліва моцна разьвітa на паўдні Беларусі (у Рагачоўскім, Гомельскім пав. і г. д.).
У прамысловых садох найбольш бывае яблынаў антонавак. Гэты сорт вельмі падходзіць да нашага клімату. Грушы менш трымаюць, бо з іх не такі пэўны ураджай. Аднак на паўдні Беларусі у садох вельмі многа ігрушаў. Тут навет веведзены вельмі цэнныя беларускія сарты ігрушаў Слуцкая Бэра (пад Слуцкам) і Сапяжанка (у Горадзеншчыне). На сваёй бацькаўшчыне гэтыя сарты даюць вельмі добрыя ураджаі.
Разводзяць яшчэ у садох сьліўкі, вішні, чарэшні, аграст, парэчкі і інш. Апошнія часы сталі шмат дзе займацца трускаўкамі (клубнікаю), якія вывозілі перад вайною ў большыя месты Расеі.
Звычайных непрамысловых садоў і садкоў вельмі многа. У кожным двары, фаліварку будзе заўсёды некалькі дзесяткаў садовых дрэўцаў. Так сама і пры кожнай блізка сялянскай хаце ёсьць невялічкі садок. Ведама, што у бяднейшых ваколіцах, дзе хлеба нехватае, там і садоў няма. Мала садоў у пескавым Палесьсі. Але між іншым і ў Смаленшчыне, хоць там сялянства ня вельмі беднае, садоў па вёсках зусім мала. У такіх хатніх садкох садзяць розныя дрэўцы ўсякіх гатункаў, садзяць яшчэ й декоратыўныя расьліны: бэз, рожы, акацыі, таполі.
Па кліматычным варункам садоўніцтва магло-б у нас вельмі добра разьвівацца. Мягкія зімы дазваляюць расьці ў Беларусі шмат якім заходнім і паўднёвым гатункам фруктаў. Мерная вільгаць спрыяе іхняму росту і разьвіцьцю. Спрыяюць садоўніцтву й нашыя грунты. Для належнага разьвіцьця садовае гаспадаркі ў Беларусі трэба найбольш трох рэчаў - густое сеткі выгодных шляхоў, асабліва чыгунак, стварэньня коопэратыўнага збыту пашырэньня садовых знаньняў у народзе.
Пчалярства некалісь мела вялікае значэньне для Беларусі. Мёд і воск былі аднымі з важнейшых тавараў, якія Беларусь вывозіла у чужыя краі. Цяпер пчалярства падупала. Толькі у паўднёвым Палесьсі — (асабліва у Пінскім, Мозырскім ды Бабруйскім паветах) пчалярства шмат памагае у гаспадарцы. Пчолы там дзержаць найбольш у калодах-борцях, зачым і пчаляры называюцца бортнікамі.
У заходняй Беларусі значная частка пчаляроў мае ўжо рамовыя вульі. У ўсходняй больш ужываюцца калоды.
§ 35. ГАДОЎЛЯ СКАЦІНЫ.
правіцьУмелая гадоўля скаціны даець вялікі зыск гаспадару. Хатнія жывёлы - гэта быццам фабрычныя машыны, якія перарабляюць сыры прадукт - корм у высокацэнныя продукты - малако, сала, мяса і г. д. Скармліваць корм скаціне звычайна бывае выгадней, чым проста прадаваць яго на старану. Апрача прадуктаў, ідучых на продаж, гаспадарка атрымлівае ад скаціны гной , гэтак патрэбны для нашых нявельмі багатых грунтоў. У канцы важна й тое, што пры гадоўлі скаціны чалавек мае занятак круглы год, тады як у земляробстве ён заняты крыху балей за паўгода; калі гадоўля скаціны неразьвітая, гаспадар змушаны на зімовыя месяцы йсьці ў сьвет шукаць зарабаткаў. Добра пастаўленая гадоўля скаціны даё яму гэтыя зарабаткі на мейсцы, ў сваей гаспадарцы.
Найважней аднак тое, што ў нашым клімаце і на нашых грунтох якраз найляпёй растуць расьліны, патрэбныя для гадоўлі скаціны. Бязьмерныя прасторы сенажацяў даюць нам масу сена; у лясох, па балотах скаціна мае годзе пашы; лёгкія грунты, спрыяюць разводцы бульбы, якое ў нас і садзяць шмат, ды толькі без вялікае патрэбы ў большасьці пускаюць на бравары заместа таго, каб выкармліваць прыкл. сьвіньні; ў канцы, дзякуючы багацьцю вільгаці, добра растуць у няс кармовыя травы, дзякуючыя пажыўны й смачны корм для скаціны. Ў гэткіх варунках, зразумела, гадоўля скаціны павінна надзвычайна шырака разьвіцца; і яна разаўецца, як толькі больш навукі атрымае нашая вёска, ды прызвычаіцца весьці гаспадарскія справы - хаўрусам. Тады бязумоўна гадоўля скаціны стане асноваю багацьця і гаспадарнага росквіту Беларусі.
Каб выясьніць палажэньне гэтае галіны гаспадаркі, разгледзім перад усім статыстычныя данныя[31]. Хаця яны ня вельмі. точныя, але пэўнае ўяўленьне справы даюць; адносяцца яны да 1912 году.
Г у б э р н і.
Горадзенская Менская Магілёўская Віленская Віцебская
27
На 1 кв. кілёмэтр (каля 100 дзес.) ворнае зямлі выпадае: Авечак і Сьвіньняў. Коней Кароў коз.
17 32 36 18 21 55 31 29 31 46 30 28 20 42 26 22 21 49 36 23
Сярэдняя по Беларусі
22
45
32
24
Сяр. па Расеі „ „ Прусіі
10 18
15 68
20 30
5 88 З гэтае таблiцы вiдно, што наагул найшырэй гадоўля скаціны стаiць у Меншчыне, найбольш багатай на сенажацi. Цiкава адзначыць вялiзную перавагу Беларусi над Расеяю ў гэтай справе, асабліва ў гадоўлi сьвiньняў i кароў. У Нямеччыне, старане з падобнымі на нашыя прыроднымi варункамi, якраз гэтае жывёлы разводзяць найбольш.
У абсалютных лiчбах Беларусь мае каля 2-х мiлiён. коней, 4,5 мiл. кароў, 3 мiл. авечак i коз i 2,5 мiл. сьвiньняў. Значэньне гэтых лiчбаў, на жаль, аслабляецца тым, што скацiна ў нашых вясковых гаспадароў найбольш дробная i малапродукцыйная.
У большасьці гаспадарак трымаюць коней мяйсцовых пародаў, памяшаных з усякімі заводзкімі. Аднак у некаторых мяйсцох разьвілася гадоўля заводзкіх коней — найбольш цяжкіх пародаў. Шмат займаюцца гэтай справай напр. у Наваградчыне, у Случчыне, у Магілеўшчыне. У Меншчыне коней у сялянства не хапае — каля пятай часьці салянскіх гаспадарак ня маюць коней.
Кароў найбольш трымаюць у нас чырвонай беларускай пароды. Скаціна гэта невялікая на рост але непераборлівая на яду і дае досіць многа тлустага малака. Аднак гэтая парода на благіх кармох змізарнела і пагоршылася. Апошнімі часамі у некаторых дварох сталі сумысьне разводзіць беларускую пароду і дайшлі добрых рэзультатаў.
У большасьці двароў трымаюць заводзкую скаціну, найбольш голяндзкай пароды, дзеля яе малочнасьці.
Значная частка двароў прадае малако пактарам, якія вырабляюць з яго масла і сыры.
Сыраварняў ёсць досіць многа у Меншчыне і у Смаленшчыне — асабліва-ж у паветах: Бельскім, Парэцкім і Красьнінскім. Беларускія „галяндэрскія“ сыры збываюцца у Вільню, Менск, Варшаву, Маскву і інш. вялікія гарады. Аднак дзела у сыраварнях і у пактах пастаўлена досіць дрэнна і затым ад малочнай гаспадаркі няма таго зыску, які яна з часам напэўна дасьць. У сялян з малаком яшчэ горай. Малочных коопэратываў зусім няма. Скаціну трымаюць толькі дзеля гною.
Разумеецца, іншы абраз — пад вялікімі гарадамі. У Менск папр. вязуць малако усёй ваколіцы на некалькі міль у ва ўсе бакі. Ведама, што тут іначай кароў даглядаюць і маюць ад іх вялікі зыск.
Наагул кажучы малочною гаспадаркаю найбольш займаюцца ў Меншчыне і у Віцебшчыне.
Вялікае значэньне у гаспадарцы мае гадоўля сьвіней. Калі масла на вёсцы спажываюць мала, дык намагаюць сьвіным салам і тлустасьцю — гэта вельмі важны спажыўны прадукт. Апроч таго вельмі значная частка сьвіньняў ідзець на продаж, скупляецца гандлярамі і вывозіцца у вялікшыя гарады і за граніцу. Сьвінаводзтва найбольш пашырана у Віленшчыне, Магілеўшчыне і Чарнігаўшчыне.
Даўней шмат разводзілася у нас авечак, найбольш, праўда для свайго ўжытку. Цяпер іх засталося найболей у Смаленшчыне. У іншых краёх заместа авечак сталі трымаць больш кароў і сьвіньняў. Толькі у Горадзеншчыне лік авечак мала зьмяншаецца. Да таго-ж там разводзяць шмат заводзкіх авечак з тонкаю, далікатнаю воўнаю. Гэта дзеля блізкасьці Беластоку і яго району, дзе знаходзяцца ткацкія суконныя фабрыкі, якія купляюць шмат воўны.
Рыс. 78. Плыты
РАЗЬДЗЕЛ VII.
правіць
§ 36. ЛЯСНЫЯ ПРОМЫСЛЫ. РЫБАЛОЎСТВА.
правіцьУ лясістых мяйсцовасьцях Беларусі гандаль лесам і праца у лесе зьяуляюцца заняткам вельмі значнай часткі жыхараў. У Палесьсі мала ўвагі зьвяртаюць на гаспадарку. Усе здаравейшыя, дужейшыя мужчыны ідуць на працу ў лес.
Галоўная работа ў лесе — гэта павал лесу і дастаўка яго на рум. Румам называецца бераг сплаўнай ракі, на які звозіцца дрэва з акалічных лясоў. Тут купец прыймае дрэва. Павал і возка дрэва ідзець у восені і праз усю зіму. Вясною, як толькі рушаць рэкі, дрэва сплаўляецца па малых рэчках розсыпам, г. зн. асобнымі калодамі, па вялікіх — плытамі. Розсыпам дрэва ідзець аж да вялікіх рэкаў. Там яго ловяць і вяжуць у плыты.
У плыту бывае па 300—500 калод, у залежнасьці ад вады. Калі вада глыбокая — кладуць больш. Плыт сядзіць у вадзе ня больш як на аршын, а над вадою высунуты на які вяршок. З 10-20 плытоў складаецца сотня або „гонка“. Пры кожнай гонцы ёсьць цэлая грамада плытнікаў. На чале іх знаходзіцца дубавік або рэтман, які загадуе сплавам. Для плытнікаў на адным з плытоў ёсьць хатка з печкай, дзе яны вараць сабе есьці (рыс. 78).
Плыты найбольш гоняць у Рыгу, Коўну (Клайпэду) і Кацярынаслаў. Часам плытнікі пасьпяваюць зьвярнуцца за лета па некалькі разоў.
Па Дняпры гоняць найбольш нячэсанае бярвеньне. Найлепшы лес ідзе да Херсону і Адэсы. Драбнейшы лес ідзе бліжэй — у Кіеў ды Кацярынаслаў — для капальняў, на падпоркі ў шахтах.
Па Дзьвіне і Нёмну гоняць найбольш ужо чэсаны і выраблены тавар: шліпэры (кароткія брусы), шпалы, бэлькі, маўэрлаты, клёпку і ў канцы — мачты. На мачты йдзець самае высокае, здаровае і тоўстае дрэва (каля 15 - 18 саж. вышыні пры 3 - 4 вяршкох таўшчыні зьверху). Найбольш мачтавага лесу йшло з ваколіц М. Халопеніч у усходняй Барысаўшчыне. Апошнімі часамі ў Беларусі пабудавалася шмат пільняў і цяпер значная частка ляснога тавару вывозіцца заграніцу ў пілаваным відзе, на чым край наш, ведама, зарабляе.
Насяленьне лясістых мяйсцовасьцяй шмат зарабляе дастаўкаю дроў на станцыі чыгунак і ў месты. Пад большымі местамі гэты промысел мае саўсім сталы характар і з'яўляецца адным з важнейшых, як для вясковага насяленьня, якому дае зарабатак, так і для меставага, якому дае такі неабходны прадукт, як паліва.
Блізка ўвесь прастор лясоў Беларусі да апошніх часоў належыў да двароў і скарбу; сялянскіх лясоў было гэтак мала, што толькі ў рэдкіх выпадках селянін мог здаволіваць свае патрэбы на паліва і будаўляны матар'ял з уласнага лесу. Ў вялізарнай большасці, і выпадкаў мусіў ён карыстаць з дворных і скарбовых лясоў, адтуль атрымліваць і паліва, і матар'ял на будоўлю і майстроўку, там пасьвіць сваю скаціну, зьбіраць ягады, грыбы, паляваць, і г. д. На захадзе Беларусі, дзе двары вядуць больш-менш акуратную лясную гаспадарку, дзе цана на дрэва вышэйшая, селянін мала мог карыстацца з лясоў, - і то ўвесь час за плату; з гэтае прычыны і лясныя промыслы тут слаба разьвітыя. На ўсходзе і паўдні Беларусі, асабліва ў Палесьсі, дзе лясное гаспадаркі ці з прычыны малое культурнасьці двароў, ці бязьмежнасьці лясных прастораў, ня было, дзе селянін меў магчымасьць вольна карыстацца лесам і ўсімі яго багацьцямі, там разьвіваюцца гэткія лясныя промыслы, як гонка смалы й дзёгцю, выраб паташу, драніцаў, гонтаў, лыкаў, абадоў, колаў, палазоў, дугаў, паленьне вугальля, будоўля судзінаў і г. д. Я ў больш глухіх лясных закутках і паляваньне трэба лічыць адным з промыслаў насяленьня, дастаўляючым больш разнародную яду тамашняму селяніну, а часамі - й лішні грош за праданую дзічыну.
Лясныя зарабаткі і промыслы шмат памагаюць у селянскім бюджэце, даючы магчымасьць працы селяніну якраз у найбольш вольных ад земляробскае працы зімовых месяцах.
Рыбалоўства. Хаця ў Беларусі вельмі многа рэкаў і вазёраў, аднак рыбалоўствам спэцыяльна займаецца толькі нёкалькі тысячаў чалавек, якія жывуць ля берагоў рэк і вазёр. Найбольш рыбацтвам займаюцца ў азёрных краёх: у Наддзьвіньні, і Задзьвіньні, а так сама ў Палесьсі. З Наддзьвінскіх азёраў рыбу адпраўляюць навет за межы Беларусі. А ў Палесьсі, у Кожан-Гарадку, Давыд-Гарадку рыбалкі копцяць рыбу і ў гэткім відзе адпраўляюць на продаж у большыя гарады — гл. чынам у Бярэсьце і ў Варшаву.
Гаспадары найбольш займаюцца рыбацтвам як дадатковым заняткам. Рыба робіць яду ўзьбярэжнага селяніна больш рознароднай і сытнай.
Да гадоўлі рыбы толькі цяпер пачынаюць брацца лепшыя гаспадары. Пры дастатку на Беларусі прыродных вазёраў, гадоўля рыбы магла-б даць вялікі зыск.
Апроч рыбы ў нас па дробных рэчках вельмі многа ловяць ракаў, якіх купцы адпраўляюць у вялікія гарады, навет заграніцу — напр. у Бэрлін.
§ 37. МІНЭРАЛЬНЫЯ БАГАЦЬЦІ Й ІX ЗДАБЫВАНЬНЕ.
правіцьМінэральныя багацьці Беларусі схаваны ад чалавека пад таўстым пластом лядавіковых наносаў і выходзяць наверх ня дужа часта. Дзеля гэтага знаем мы аб іх вельмі мала і прывыклі да думкі, што й наагул гэтых багацьцяў у нас вельмі мала. Трэба спадзявацца, што грунтоўныя дасьледы ў гэтай справе моцна запярэчылі-б гэткай пашыранай думцы. Пакуль што маем мы аб мінеральных багацьцях Беларусі толькі адрывачныя ведамасьці.
Зялезныя руды спатыкаюцца па ўсёй Беларусі, але мала асочны. Найчасьцёй спатыкаецца буры зелязьняк (лімоніт), асабліва ў Віленшчыне й Меншчыне. У Сеньнінскім пав. ля дв. Віхры знайшлі нейкую зялезную руду, ў якой было каля 43% зялеза. Але асабліва ў нас пашыраныя й вядомыя балотныя (або дзярновыя) зялезныя руды. Яны творацца ў вазёрах і балотах , з таго зялеза, якое расчыняюць у сабе і вымываюць з грунтоў перагнойныя кісьлі, - і ляжаць часамі н а вялікіх прасторах нягрубым пластом. Ёсьць гэтых рудаў усюдых шмат, але асабліва – ў паўдневым і паўднёва - ўсх однім Палесьсі. На дне Дняпра проці м. Бых ова ляжыць значны пласт гэтае руды, які тут называюць "скалою".
У мінулым веку шмат дзе ў Беларусі паміж глухіх лясоў працавалі зялезныя гуты, якія выплаўлялі зялеза з балотнае руды. Багацьце паліва ляснога і тарфянога, што ёсьць адным з важнейшых варункаў разьвіцьця зялёзнае прамысловасьці, суліла гэтым гутам добрую будучыну. І аднак да нашага часу, здаецца, не дажыла ні адна такая гута: ўсё яны пазакрываліся и засталося ад іх усяго ўспаміну-груды шлякаў, закінутыя ў глухіх лясных закутках. Прычынаў упадку гэтае прамысловасьці дзьве: а) лясное паліва падаражэла і ня было рахунку яго паліць у гутах і b) тое, што з балотнае руды пры тагдышнім спосабё выплаўкі выходзіла зялеза з вялікаю домешкаю фосфару, (бо фосфару шмат ёсьць у самой балотнай рудзе- вівіаніце ), і з гэтае прычыны было яно крохкае, а ў кожным разе ня вытрымлівала конкурэнцыі з прывозным зялезам. Цяпер, аднак, палажэньне моцна зьмяняецца. З адкрыццём бэссэмэраўскага спосабу выплаўкі сталі прысутнасць фосфару аказалася ня толькі ня шкоднаю, а яшчэ й карыснаю. А што асабліва важна, гэта тое, што шпякі ад балотнае руды вельмі багатыя фосфарам і з іх можна рабіць важнейшы мінэральны гной для гнаеньня зямлі томас шляк , або тамасоўку.
У Прусіі ды Пазнані ў апошнія часы йзноў узяліся за распрацоўку балотнае руды; ў самым недалёкім часе пэўне і ў нас гэтая важная прамысловасьць разаўецца. - Таксама у балотах у Смаленшчыне (Красенскі пав.), ў Амсьціслаўшчыне ды каля м. Апочкі знаходзяць і здабываюць вохру, з якое робяць хварбу.
Аб знаходжаньні ў Беларусі дарагіх мэталяў і дарагіх кaменьняў вядома дужа мала. Найбольш пэўныя весткі адносяцца да вярхоўяў Дзьвіны. Тамака, ў скалістых берагох ракі знах одзяць дарагія каменьні - халцэдон, сэрдолік, горны крышталі. А каля в. Адрыянопалю над Дзьвіною, ля самае беларуска - маскоўскае мяжы, ў пачатку XIX веку знайшлі навет золата; было яго праўда там няшмат.
Ці ёсьць у Беларусі каменны вугаль, гэтае "чорнае золата", дзякуючы якому так разьвілася сучасная прамысловасьць, аб гэтым сказаць напэўна нельга. У кожным разе досіць значныя залежы вугаля знойдзены ў вадазборніку р. Маладог а Туду - ў самым паўночна-ўсходнім куце Беларусі. Каля Мазыра, на беразе Прыпяці, ды і ў іншых мяйсцох (прыкл. у Рослаўскім пав.) знойдзены буры вугаль, а ў Лідзкім пав. - лігніт (буры вугаль, у якім яшчэ значна будова дрэваў, з якіх ён стварыўся). Ўсе гэтыя віды вугаля ў нас яшчэ добра не асочаны і не эксплёатуюцца.
Торф, хаця й ня можа раўнавацца да каменнага вугаля, але ўсё ж пры пэўных варунках мог-бы х оць часткаю замяніць яго для нашае прамысловасьці. Торфу ўва ўсіх краінах Беларусі ёсьць шмат, але найбольш - у Палесьсі, ў балотах тыпу галаў. Найтаўсьцейшыя пласты торфу ляжаць у Ўсходнім Палесьсі, ў вадазборніку р. Віці (Рачыцкі пав.); тут таўшчыня яго даходзіць да трох сажанёў. Апошнімі часамі, калі шмат дзе ўжо стала лесу на паліва не хапаць, пачалі там капаць торф. Асабліва шырака гэтым займаюцца ў бязьлеснай Наваградчыне ды пад большымі местамі.
У Рослаўскім павеце знаходзяць горны воск (озокэрыт) з якога вырабляецца парафін; па хімічнаму складу й паходжаньню гэты матар'ял падобны да нафты. У заходнім Палесьсі (найбольш у Піншчыне) знаходзяць бурштын, які меў вялізарнае значэньне ў старавечным гандлю.
Важнае значэньне для гаспадаркі маюць фасфарыты - каменьні з вялікім зьместам фосфару. Іх мелюць на муку і гэтаю мукою гнояць зямлю. Фасфарыты пакуль што разрабляюць толькі у Рослаўскім павеце (каля ст. Сешчы) у нечалькіх мяйсцох Алe апошнімі часамі знаходзяць шмат фасфарытаў і ў іншых краінах прыкл. у Наваградчыне, ля Горадні, ў Падлясьсі і г. д. З часам здабываньне фасфарытаў пэўне шырака разаўецца й пойдзе хутчэй, бо значэньне іх у гаспадарцы вялізарнае. Пасьля хімічнае пераробкі з фасфарытаў вырабляюць найцаньнейшы штучны фосфарны гной - суперфасфат.
Шмат дзе ў Беларусі выходзіць наверх белая пішучая крэйда асабліва на Паўднёвым Ланцугу Узгор'яў, прыкл. каля м. Міра, ды і ўва ўсёй Наваградчыне. "Праяжджаючы гэтымі мяйсцамі ўжо здалёку можна пабачыць сярод палёў і сенажацяў досіць вялікія белыя, быццам сьнегам пакрытыя прасторы; гэта якраз і ёсць мейсцы, дзе крэйда выходзіць наверх і ня мае на сабе ніякага пакрыцьця. Дарога, што йдзе тудою, ў летку белая, ў восені-ж бела - шэрая, трудная для праезду, пакрытая моцна прыліпаючай да колаў гразёю"[32]. Здабываюць крэйду мяйсцовыя сяляне раньняю вясною ды позьняю восеньню, адным словам - калі ёсьць час. Капаюць для гэтага ямы, глыбінёю 3 - 4 саж. пасля іх пакідаюць без дагляду і яны заплываюць ды засыпаюцца. Толькі ў в. Лукі (на захад ад м. Міра) здабываюць крэйду ў большым разьмеры і збываюць яе ў Менск, Барысаў і Вільню. Здабываюць яшчэ крэйду шмат дзе ў Рослаўскім пав., ў паўднёвай Магілёўшчыне, ды ў Аўгустоўскім пав. ля в. Лабна.
Вапна спатыкаецца па ўсёй Беларусі. Багатыя залежы яё эксплюатуюцца пад Менскам (Смалявічы), у Сеньнінскім пав., ля Смаленску, Віцебску, пад Воршаю і ў шмат іншых мяйсцох. Пад Воршаю на беразе Дняпра ляжыць пласт вапны таўшчынёю каля 2 саж. Што год выпалююць тут да 200 тыс. пудоў вапны. Аршанская вапна наагул лічыцца ў нас найлепшаю. Па ўсёй Віцебшчыне здабываюць долёміты ды вапнякі і ўжываюць іх, як будаўляны матар'я л. Каля Смалёнску і ў Рослаўскім пав. Ля жыць нявыкарыстаны вапенны туф, дзюркаваты матар'ял, зложаны з вуглякіслае вапны, асеўшай з вапенных крыніцаў; як будаўляны матар'ял здабываюць мяйсцамі (ў Бабруйскім, Рачыцкім пав.) пяшчанікі, ды іншае каменьне. Ў канцы трэба адзначыць, што Беларусь вельмі багата ўсялякімі глінамі, пачынаючы каолінам (самая чыстая гліна, з якое робяць парцалянавае і фаянсавае судзьдзё), якога знаходзяць у розных мяйсцох, прыкл. ля м. Таляханаў у Пінскім пав. Трывалыя на вагонь гліны знах одзяць у старых пластох у Чавускім ды Дарагабужскім пав. Шмат дзе здабываюць дужа добрыя ганчарныя гліны - прыкл. Ля в. Ясянца (ў Наваградчыне над р. Сэрвачам), ля м. Ракава (ў Менскім пав.), ў Смаленшчыне, Віцебшчыне і г. д. Каля Смаленску, м. Копыся, Івенца (Менск. пав.) ды ў іншых мяйсцох -здабываюцца добрыя гліны для вырабу кахляў. У канцы ўсюдых капаюць гліну для вырабу цэглы. Гліны, як і ўсё іншыя мінэральныя багацьці Беларусі саўсім не асочаны і вельмі слаба выкарыстаны.
Мінэральныя крыніцы. Шмат ёсьць у Беларусі й мінеральных крыніцаў. Закіданыя ў розных глухіх закутках вядомы яны найчасьцей толькі акалічнаму насяленьню, якое карыстаецца часамі з іх лячэбнае сілы і звычайна лічыць іх сьвятымі. Рэдка каторыя з іх робяцца шырэй вядомымі і мёнш больш эксплюатуюцца.
Найляпей выкарыстаны Друскеніцкія крыніцы (у м. Друскеніках над Нёманам, на пойнач ад Гародні, рыс. 79)
Што-год зьяжджаюцца сюды тысячы хворых і наагул людзей, з брома ёдавымі солямі. Ляжаць яны у прыгожай і здаровай мяйсцовасці сярод хваёвых бароў над Нёмнам. патрабуючых супачынку, з усяе Беларусі и Літвы. У прошлым веку эксплюатаваліся яшчэ серныя і зялезныя крыніцы ў Лагойску (Барысаўскага пав.), дзе быў досіць вядомы, але цяпер закінуты курорт, ды ў Баркоўшчыне, Лепельскага пав. (ля м. Вушача) – серна - зялезныя. У 30 гадох прошлага веку ў Баркоўшчыне над возерам быў невялічкі курорт, ад якога цяпер засталіся адны руіны.
Рыс. 79. Курорт Друскенікі.
Па усёй Беларусі, асабліва ў паўночнай яе палавіне раскідана шмат нявыкарыстаных мінэральных крыніцаў. Ёсьць яны і сярод вазёраў Браслаўскага (Відзы), Люцынскага (Ацэпінова) і Лепельскага (Вішковічы) паветаў і наагул у морэнным краі; ёсць, гэтак сама мінэральныя крыніцы ў вярхоўях Дзьвіны ды ў беларуская частцы вадазборніку Волгі (Акоўцы, Адрыянопаль) на спадах Дняпроўскага ўзгор'я, ў Магілёўшчыне (Любавічы, Дворыца, В. Слабада, Трошчыцы, Рудня). Недалёка ад Магілёва ёсьць таксама невялікае возера Хіцемля, якога вадою вылечуваюцца розныя наскурныя хваробы. Большасьць усіх успомненых крыніцаў - серныя і зялезныя. У Наваградчыне, ля в. Ясянца (над р. Сэрвачам) ёсьць некалькі крыніцаў, якія знах одзяцца і лясістым крэйдавым узгорку "Сьвяціцы" на 15 сажанёў вышэй роўня вады ў суседняй рацэ. Вада ў гэтых крыніцах вых одзіць булькаючы пад моцным напорам. З яе асядае вакола крыніцаў крэйдавы пыл.
Цэлы рад мяйсцовасьцяй у Беларусі, дзякуючы сваей цудоўнай прыродзе і здароваму клімату, напрашуецца на тое, каб там зрабіць нейкія кліматычныя станцыі. З гэтага боку была выкарыстан а толькі мяйсцовасьць Пагулянка, каля Дзьвінску, на беразе Дзьвіны, сярод прыгожых хваёвых бароў. Пабудаваны тут мураныя вадзяныя і кумысовыя лячэбніцы, дзе хвэрыя мелі ўсякія выгодыі камфорт. Сюда прыяжджала перад вайною шмат хворых на лячэньне, асабліва з суседняга Дзьвінску.
§ 38. РАМЯСЛО.
правіцьХатнія рамёслы ў Беларусі ня маюць шырокага разьвіцьця. У даўнейшыя часы, хатнія рамёслы мелі вельмі важнае значэньне. Асабліва іх, падтрымлівалі багатыя двары, якія ўсё патрэбнае да раскошнага, другі раз, жыцьця выраблялі па мейсцу рукамі падданых — рамясьнікоў. Як зьбяднелі двары — сталі нішчыцца і хатнія рамёслы. Асабліва ж ім пашкодзіла канкурэнцыя танных хвабрычных вырабаў — тандэты. Цяпер хатнія вырабы найбольш пашыраны ў глухіх закутках, куды яшчэ не дайшлі моцныя уплывы грашавое гаспадаркі.
Спаміж хатніх рамёслаў найбольш пашырана і разьвіта ткацтва. Даўней Беларусь славілася сваім ткацтвам. I да гэтых часоў у музэях пераховуюцца залататканыя слуцкія паясы, вядомыя тады са свайго хараства па ўсім сьвеце. Ткалі ў нас і дываны, на якіх вытыкаліся цэлыя малюнкі ды абразы, дый іншыя дарагія й прыгожыя тканіны.
Цяперака ў той самай Случчыне вырабляюць толькі тыя тканіны, якія патрэбны для штодзеннага ўжытку сялян.
Ткацтва пашырана ўва ўсёй Беларусі; толькі хіба у ўсходняй Смаленшчыне яно мала дзе ёсьць. У рэшце Бэларусі сялянства адзяецца ў вопратку дамовага вырабу. Праўда, верхняя вопратка, асабліва сьвяточная і ў маладзежы, бывае крамная. Гэта асабліва значна ў заходняй Беларусі і каля гарадоў. У ўсходняй-жа і паўднёвай ад Слуцку да Смаленску пануе ўсюдык і верхняя вопратка свае работы.
У большай часьці вясковай Беларусі ткуць усе кабеты. Ткуць яны — паясы, палатно, ручнікі, сурвэты, гунькі, коўдры, дызаны, сукно, корт і інш. Усе гэтыя тканіны маюць чыста беларускі рысунак, які перадаецца ад матак дачкам (рыс. 80, 81 і 82.) Цяперашняе ткацтва на Беларусі абслужуе найбольш сялянства. Аднак у апошнія часы, за прыкладам іншых старонак, сталі заводзіцца і ў нас ткацкія школы. Піонэркай у гэтай справе была пані Моль, якая залажыла школу ў Рэжыцы. Дзякуючы працы гэтай школы стала ізноў разьвівацца ў нас артыстычнае ткацтва. Пазакладаліся варштаты ў шмат якіх дварох у Наддзьвіньні і Вілейшчыне. На жаль толькі Рэжыцкая школа мала займалася беларускімі матывамі ўрысунках тканін. Рысункі браліся найбольш польскія з-пад Кракава. А як заводзілі школу маскоўцы — дык яны заводзілі маскоўскія рысункi.
Рыс. 80. Беларускi гарсэцiк старое работы.
Рыс. 81. Палескiя дзяўчаткi ў вопратках свае работы. Рыс. 83. Ганчар.
Рыс. 82. Дэсані (рысункі) сучасных беларускіх паясов:
1) "тры елачкі", 2) "крывыя крыжыкі", 3) "крывулькі", 4) "два капыцікі", 5) "сыркі", 6) "капыцікі". 7) "ланцужок", 8) "грабелькі".
Другім досіць важным вясковым рамяслом ёсць ганчарства і наогул вырабы з гліны (рыс. 83). Часамі цэлая ваколіца, дзе знайшлася добрая гліна, бярэцца за ганчарства і закідае гаспадарку. Гэтак ля м. Гарадзішча (Наваградзк. павету) цэлы рад вёсак робіць глінянае судзьдзё, найбольш простае, а так сама і паліванае. Цэнтр гэтага рамясла - в. Ясянец. "Веска ляжыць у прыгожай мяйсцовасьці, піша адзін падарожны. Па абодвых бакох р. Сэрвача высяцца вялізарныя ўзгоркі, паабрастаўшыя лесам. Хаткі вёскі ў іншых мейсцах быццам пазрасталіся з гэтымі ўзгорачкамі. Перад вачамі - прыятны від. Каля паўтара дзесятка ганчарных печаў, пабудаваных на гародах, паўрастала ў гэтыя вялізарныя ўзгоркі. Дух зямлі адступае перад духам прамысловасці.
Відаць што жыхары моцна парвалі з земляробствам: гумны невялікія, хлявы - таксама. Над печамі паробляны йзрубы, пакрытыя гонтамі ці дахоўкаю". Найбольш вядомы ганчары з Крэва (Ашмян. пав.), Ракава (Менск. пав.), Дзісны, Чашнікаў (Лепельск. пав.), Чарняўкі (Барыс. пав.), Горадна (Пінск. пав.) і г. д. У Івенцы (Менск. пав.) вырабляюць добрыя кахлі (для печак). У Горадзеншчыне вырабляюць дахоўку. Ў Лепельскім пав. шмат людзей займаецца вырабам цэглы.
Дзякуючы багацьцю лесам у Беларусі досіць пашыраныя і разьвітыя хатнія рэмёслы дзераўляных вырабаў. Стальмахоў (што робяць калёсы) найбольш у Ігуменскім, Лідзкім, Чавускім, Аршанскім паветах і ў Смаленшчыне. Можна гэтых майстроў спаткаць блізка у кожным мястэчку. Яшчэ больш пашырана рамясло бандарскае. У Смаленшчыне (Красенскі павет) робяць шмат лыжак і точанае дзераўлянае пасуды. У Глуску і Любані (Бабруйск. пав). і ў Старобіне (Слуцк. пав). і ў Магілеўшчыне робяць драўляныя мэблі, — шафы, сталы, ложкі і інш., а так сама пасудзьдзё (рыс. 84, 85). Сталяроў, наагул кажучы, ёсьць досіць многа і яны, ня маючы працы, часта займяюцца цесьлярскай работай.
У Ракаве (Менск. пав). робяць драўляныя малатарні і арфы, якія вельмі падабаюцца гаспадаром дзеля прастаты устройства і лёгкасьці рамонту.
У Чавусскім і Клімавіцкім паветах шмат рамясьнікоў займаюцца вырабам рэшатаў і бёрдаў. Для гэтых мэтаў там жа, а так сама і ў іншых мяйсцовасьцях, дзяруць ліповую кару на лыкі. Шмат дзе плятуць на продаж кошыкі з лазы (рыс. 86). А ў Лахві (Мозыр. пав). плятуць кошыкі з ракітавага караня.
З іншых хатніх рамёслаў трэба ўспомніць аб шавецтве і кравецтве, пашыраных больш-менш усюдых, аб гарбарстве, глаўным чынам аб вырабцы кажухоў і аб прыгатаваньню жорнаў, якое асабліва пошырана ў Аршанскім і Сеннінскім пав. Урэшце ў Гомельскім і Чавусскім паветах пашырана валеньне шапак і вайлакоў. Асабліва гэтае рамясло разьвіта ў мяст. Дрыбіне (Чавусск. пав).
Меставыя рамеснікі. У нашых мястох і мястэчках значная частка жыхараў займаецца рамёсламі. Сярод местачковых рамясьнікоў найбольш шаўцоў, краўцоў, муляроў, кавалёў, сталяроў і інш. Местачковыя рамясьнікі працуюць на ўсе акалічныя вёскі
Рыс. 84. Бажнiца (рама для вобразу) свае работы.
й двары, і робяць тавар на заказ.
У мястох апроч гэтых рамясьнікоў зьяўляецца шмат новых прафэсый, вызваных патрэбамі мескіх жыхараў. Апроч таго зьяўляецца шмат рамясьнікоў, якія ўжо працуюць не на заказ, але для магазынаў і крамаў. Іхныя вырабы называюцца звычайна тандэтнымі; яны бываюць звычайна ня вельмі трывалыя, за тое вельмі танныя і дзеля гэтага маюць самы шырокі збыт. Такога роду рамёслы найбольш разьвіты ў вялікіх мястох. Рыс. 85. Дзераўляныя конаўкі й міса (работы вясковых рамесьнікаў)
У Вільні і Віцебску вельмі многа вырабляецца гатовай адзежы. Гэтак сама ў Вільні і яшчэ ў Менску вырабляецца харошае тандэтнае абуцьцё. Апроч таго ў Вільні некалькі сотняў рамясьнікоў займаецца абработкаю дарагіх скурак, якія закупляюцца ў Расеі і навет у Нямеччыне і шыцьцём з іх футраў. Наколькі разьвіты гэтыя рамёслы паказуе тое, што беларуская адзежа і абуцьцё разыходзіліся па ўсёй даўнейшай Расеі.
§ 39 ХВАБРЫЧНА-ЗАВОДЗКАЯ ПРАМЫСЛОВАСЬЦЬ.
правіцьРыс. 86. Кашыкар (майстар, што пляце кашы)
Хвабрык і заводаў на Беларусі мала, а якія і ёсьць, то найбольш дробныя. У справе хвабрычна-заводзкай прамысловасьці Беларусь вельмі адстала. Яна вырабляла перад вайной усіх хвабрычных прадуктаў ня больш як на 150 міліёнаў рублёў, тым часам як Расейская толькі Польшча вырабляла на 800 міліёнаў, а ў Маскоўшчыне толькі прамысловасць Падмаскоўскага району давала тавараў больш чым на міліярд рублёў. У найбольш-жа разьвітай з прамысловага боку краіне — Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі тавараў вырабляецца на 30 міліардаў рублёў.
Такое палажэньне Беларусі тлумачыцца шмат якімі прычынамі. На Беларусі няма каменнага вугаля, ані зялеза. Істнуючыя хвабрыкі мусяць прывозіць сабе гэтыя два важнейшыя сырыя прадукты са стараны — з Польшчы, альбо з Данецкіх капальняў (на Украіне). Другая прычына — гэта палітыка расейскага ўраду, якая рознымі спосабамі памагала прамысловасьці ў Маскоўшчыне коштам іншых краёў даўнейшай Расеі. Дзякуючы гэтаму шырока разьвілася прамысловасьць каля Масквы і Петраграду. З другога боку ў Польшчы, багатай каменным вугалём і блізкой да Нямеччыны, нямецкі найбольш капітал стварыў другі моцны цэнтр прамысловасьці ў Лодзі і Варшаве. На Беларусь- жа ня трапілі ні нямецкія капіталы, ні падмогі ўраду, а сваймі сіламі Беларусь змагла стварыць толькі тую прамысловасьць, якую цяпер мае.
Але беларуская прамысловасьць шыбка расьце. Напрыклад у Магілеўшчыне за 10 апошніх гадоў лік работнікаў павялічыўся на ⅓, а выраб тавараў падвоіўся. Трэба спадзявацца, што счасам, калі Беларусь стане на свае ногі і спрабуе выкарастаць усе свае прыродныя багацьці, прамысловасьць нашая дойдзе ня меншай ступені, як і ў іншых эўрапейскіх народаў.
У Беларусі, старане найбольш земляробскай, да таго яшчэ багатай лесам, найшырэй павінны былі-б разьвіцца тыя віды прамысловасьці, якія перарабляюць прадукты гаспадаркі і дрэва. Аднак і гэтыя віды прамысловасьці ня лішне ў нас разьвіты. Толькі бравароў у нас досіць многа.
Бравары гоняць спірт найбольш з бульбы. Бульба, як мы ведаем, любіць лёгкую зямлю. Вось дзеля чаго ў пескавым Палесьсі, — Прыпяцкім, Дняпроўскім і Бярэзінскім, — па дварох садзяць вельмі многа бульбы і амаль ня ў кожным двары ёсьць бровар. Бравары аднак не абыходзяцца сваёю толькі дворнаю бульбаю, а яшчэ скупляюць бульбу ад дробных гаспадароў з усёй ваколіцы. У глухім Палесьсі, дзе гаспадару, каб прадаць што, трэба цягціся за дзесяткі вёрст па дрэннай дарозе, аказуецца такім чынам вельмі выгадна для дробных гаспадароў садзіць бульбы як найбольш і прадаваць яе ў бравары.
Усяго ў беларускіх браварох выкуруецца каля 15-ці міліёнаў вёдраў гарэлкі. З гэтага ліку на Беларусі зужываецца каля 6 міліёнаў вёдр., рэшта-ж вывозіцца ў Расею. Трэба сказаць, што Беларусь была амаль ня самым цьвярозым краем ува ўсёй даўнейшай Расеі, асабліва заходняя Беларусь. Толькі ў Смаленшчыне ужываецца гарэлкі толькі-ж, як і ў Маскоўшчыне.
У Горадзеншчыне і ў Віцебшчыне выганяюць шмат піва, дзеля чаго там сеюць больш ячменю. На ўсходзе Беларусі, дзе шмат сеюць лёну і канапель часта спатыкаюцца маслабойныя заводы алеярні (Смаленск, Гомель). Апроч таго ў розных мяйсцох спатыкаюцца крухмальныя і дражджавыя заводы. Апошнія істнуюць найбольш пры браварох.
Па ўсёй Беларусі параскіданы сыраварні, найбольш пры пактах у вялiкix дварох. Асабліва многа сыраварняў у Смаленшчыне.
Апошнімі часамі адкрываецца ўсё больш паравых млыноў, якія патроху выціскаюць звычайныя вясковыя вадзяныя млыны і ветракі.
Цукраварняў цяпер блізка што[33] на Беларусі блізка што10 няма, затое ёсьць хвабрыкі цукеркаў, шакаладу і іншых прысмакаў; найбольшая з гэтых хвабрык — у Вільні.
У лясістых мясьцінах Беларусі досіць густа разсеяны невялікія заводы па пераробцы дрэва і іншых лясных прадуктаў — пільні, смалярні і інш. Даўней з Беларусі вывозіўся толькі непілаваны лес. Дзякуючы гэтаму паадкрывалася шмат пільняў у Кіеве, Кацярынаславе, Рызе і г. д. Тады і нашыя лясныя гандляры сталі рабіць пільні і цяпер ужо значная частка лясных матар'ялаў з Беларусі ідзець пілаванаю. Заводаў гэтых яшчэ аднак мала і на гэтым наш край шмат траціць.
Дагэтуль яшчэ шмат дрэва з Беларусі прадаецца за рубяжом на паперныя хвабрыкі і з яго вырабляецца папера, тым часам у нас паперпяў пакуль што толькі каля дзесятку. Важнейшыя паперні знаходзяцца ў Дабрушу (Гомельскага павету), Чашніках (Лепельскага павету) і ў Нова-Вялейцы (Віленскага павету). Дабрушская хвабрыка вырабляе найбольш паперы і прытым лепшых сартоў. Па свайму ўстройству і па вялічыні займае яна пачэснае мейсца паміж паперняў усяе Эўропы. Паперу на ёй робяць лепшыя сарты — з анучаў, горшыя — з дрэва і саломы, якія перарабляюцца ўперад на асобых заводах. Хвабрыка апрыч пары працуе яшчэ і вадой. Для гэтага выкарастана аграмадная сіла р. Іпуці. На Дабрушскай хвабрыцы працуе каля 1500 работнікаў.
Найбольш дрэва ідзе на тыя хвабрыкі, дзе вырабляюцца горшыя сарты паперы (на вокладкі, абіцьцё) і бібула. Такіх хвабрык найбольш у Віцебшчыне.
Выраб сярнічак на Беларусі досіць разьвіты. Беларускімі сярнічкамі карысталася амаль не палавіна даўнейшай Расеі. Найбольш пашырана гэтая прамысловасць у Чарнігаўшчыне (Сафіеўка, Злынка, Навазыбкаў і інш.), Меншчыне і ў Віцебшчыне. Найбольшыя хвабрыкі сярнічак у Пінску, Барысаве, Гомлю і інш. Прамысловасць гэтая вельмі хутка расьце. З кожным годам адкрываюцца ўсе новыя і новыя хвабрыкі.
Ткацкiя хвабрыкi гуртуюцца каля некалькiх цэнтраў: Бе ластоку, Клiнцоў (Суражскага пав.) i Ярцава (Духаўшчынскага пав.). Найшырэй разьвiта гэтая прамысловасьць у Беластоку i каля яго. Тамака працуюць хвабрыкi, што прадуць воўну i вырабляюць сукно, корт i драп. Хвабрыкi гэтыя былi пазакладаны немцамі кaля 1800 г, калi яны тамака гаспадарылi пасьля III падзелу Польшчы. Хаця па Тыльзiцкай згодзе Беласточчына i адыйшла Расеі, аднак прамысловасьць разьвiвалася далей дзякуючы блізкасці мяжы i чужа-земным капiталам. Беластоцкiя хвабрыкi вырабляюць найбольш танныя сарты сукна й драпу, а так сама корт. Шмат гэтых матар'я лаў iдзець на тандэтную вопратку.
Ткацтва разьвілося ня толькі ў самым Беластоку, але і ўва ўсіх яго ваколіцах. Па дробных мястэчках пад Беластокам пабудаваліся вялікія хвабрыкі з сотнямі работнікаў, а так сама шмат ёсьць і дробных рамясьнікоў-ткачоў, якія маюць у хаце варштаты. З гэтых мястэчак важнейшыя — Заблудаў, Харошча, Супрасьль і інш.
Беластоцкія хвабрыкі вырабляюць у год тавараў больш як на 10 міліёнаў рублёў. На іх працуюць каля 10 тысяч работнікаў. Гэта самы важны цэнтр хвабрычнай прамысловасьці ў Беларусі.
Другім важным цэнтрам ткацтва трэба лічыць Клінцы, Суражскага пав. разам з яго прэдмесьцямі — Стадоламі, Казённаю Туросьняю і іншымі. Тут істнуюць вялікія хвабрыкі, найбольш суконныя; яны вырабляюць у год тавараў (сукна, драпу, коўдраў, ваты і інш). на 3 1/2 міліоны рублёў пры 4000 работнікаў.
У Ярцаве, Духаўшчынскага пав. асобна стаіць вялізная ткацкяя хвабрыка т. зв. Ярцаўская мануфактура. Тутака прадуць бавоўну і ткуць найбольш танныя паркалі. Усяго вырабляе гэтая хвабрыка у год тавараў на 3 міліёны руб.; а на ёй працуюць больш 4000 работнікаў.
Трэба ўрэшце зьвярнуць увагу на адну невялікую хвабрыку сукна ў Парэччы (Пінск. пав). На гэтай хвабрыцы вырабляюцца добрыя гатункі сукна што году на 180 тысяч рублёў.
Ткацкая прамысловасьць найбольш разьвіта пры межах Беларусі, перарабляе глаўным чынам прывозныя прадукты (бавоўну, воўну) і патрымліваецца найбольш чужаземным капіталам. Аднак пры дагодных варунках у гэтых істнуючых ужо цэнтрах магла-б разьвіцца і пашырыцца буйная беларуская прамысловасьць.
Вельмі шкода, што ў нас блізка няма хвабрыкаў, якія выраблялі-б льняныя тканіны з нашага ж лёну, які мы ў аграмадным ліку вывозім за мяжу. Гэткая хвабрыка ёсьць у Крынках, Варшанскага пав.
У большых гарадох Беларусі разьвіваюцца буйныя прамысловасьці кравецкая, шавецкая і інш. Апрача мэханічнага вырабу ботаў, панчох і інш. (Вільня, Менск), ёсьць шмат кантораў, якія раздаюць працу на дом сотням рамясьнікоў: шыцьцё адзежы, хусьця, вобую, панчох. У Вільні ёсьць каля 60 кантораў, якія займаюцца толькі панчохамі (Вільня ў гэтай справе займае вельмі выдатнае месца).
Досіць часта ў мястох і мястэчках заходняе Беларусі сустракаюцца хвабрыкі табакі. Яны выпісуюць табаку састараны, найбалей з паўдня, і пасьля мэханічнае і хымічнае пераробкі яе выпускаюць на рынак табаку да курэньня і нюханьня. У табачных хвабрыках працуе вельмі многа жонак і дзяцей. Найбольшыя хвабрыкі ў Горадзеншчыне, у Пінску, Віцебску і г. д.
Гарбарні. Віднае месца ў беларускай прамысловасьці займаюць гарбарні — г. зн. заводы, на якіх вырабляецца скура. Найбольш гарбарняў у Віленшчыне і ў Віцебшчыне. З гэтага боку асабліва адзначаюцца м. Смаргоні (Ашмянскага пав.), дзе ёсьць каля 20 гарбарняў, а так сама Вільня, Крынкі і Дзьвінск, Ашмяна, Магіле́ў, Падабранна (Гомельскага пав.) Клінцы, Беласточчына.
Нашыя гарбарні найбалей зьяўляюцца невялічкімі заводамі. У адным Магілеве да 70 дробных гарбарняў Яны даюць малы зыск, але харчуюць шмат работнікаў. Буйных гарбарняў мала. Найбольш іх у Вільні.
Гарбарні выпісуюць сырую скуру здалёку з — Усходу, Каўказу і інш. Вырабленыя тавары прадаюцца так сама найбольш у Маскоўшчыне. Устройства нашых гарбарняў ня лішне добрае і ім трудна бывае конкураваць з чужаземнымі гарбарнямі.
Есьць на Беларусі мылаварні і заводы сьвечак. Найбольш іх у Меншчыне.
Хвабрыкі мінэральных вырабаў. Пры большых местах, якія з пашырэньнем сеткі чыгунак, з разьвіцьцём прамысловасьці і гандлю сталі моцна будавацца, павырастала шмат цагельняў. Шмат іх ёсьць, пад Вільняю, Менскам, Смаленскам. Гэтак сама каля местаў, альбо чыгунак на лепшых глінах пабудаваліся кахельныя заводы. Найбольш іх (каля 15) ёсьць у м. Копысі (Гарэцкага пав.).
У лясістых пяшчаных мяйсцовасьцях досіць часта сустракаюцца — хвабрыкі шкла (гуты). Прамысловасьць гэтая моцна разьвіваецца, бо для гэтага ў Беларусі ёсьць усе патрэбныя ўмовы. Найбольшыя гуты ў Талочыне (Варшанскі пав.), у Рослаўскім павеце, у Залесьсі (Вялейскага пав.). Даўней славілася прыгожасьцю судзьдзя, якое вырабляла, Урэцкая шкляная гута (Бабр. пав.).
Мэталёвая прамысловасць ў нашым краю разьвіта вельмі слаба. Даўней у нас, асабліва ў Віленшчыне, было некалькі зялезных заводаў, дзе з балотнае руды выплаўляўся чыгун. Цяпер гэтыя заводы пазакрываліся і ўся мэталёвая прамысловасьць працуе з прывазным матар'ялам. Найбольш важным ёсьць тут выраб гаспадарскіх машын і прыладаў. Гэтыя вырабы былі разьвітыя каля Вільні і ў Віцебшчыне. Пад Вільняю была хвабрыка косаў (у Н.- Вялейцы), а ў Віцебшчыне выраблялі плугі.
Іншыя мэталёвыя хвабрыкі сустракаюцца прыпадкова ў розных
Рыс. 87. Чыгункавыя майстроўні.
мясцох. Гэтак пад Воршаю ёсьць вялікая хвабрыка цьвякоў, у Гомелі, Менску і інш. — чыгуналітныя хвабрыкі.
Вельмі важнае значэньне ў Беларусі маюць усякага роду чыгунковыя майстроўні (рыс. 87). Хаця яны па большай часьці толькі папраўляюць папсаваныя часьці ў паравозах, вагонах і інш., але займаюць значны лік работнікаў. Такія майстроўні ляжаць у большых чыгункавых вузлох — Менску, Гомелі і інш.
Хвабрычна-заводзкая прамысловасьць можа зьмяняцца вельмі моцна і ў кароткім часе ў залежнасьці ад усякіх прычынаў. Той агляд прамысловасьці, які тут даны, адносіцца да часу перад вайною. Вайна 1914 г. зрабіла вялікія ўплывы на нашую прамысловасьць. Некаторыя прамысловыя цэнтры, напр. Смаргонь, навет зусім развалены. Пасьля вайны, калі ўсё прыдзе да нармальнага стану, ведама, нашая прамысловасьць будзе йначай выглядаць, чымся ўпярод. Але аб гэтым трудна ўгадаваць.
§ 40. АДХОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ і ЭМІГРАЦЫЯ
правіцьЗ прычыны малога разьвіцьця прамысловасьці ў Беларусі, малазямельнасьці, нізкое ўраджайнасьці зямлі і няўменьня на ёй гаспадарыць значная частка насяленьня Беларусі змушана шукаць заробкаў на старане, а часамі і зусім выяжджаць з роднага краю ў чужыну.
За апошнія гады вельмі многа стала выяжджаць на заробкі у Паўночную Амэрыку, асабліва з Заходняе Беларусі: з Горадзеншчыны, Віленшчыны. Ўперад ехала з Беларусі ў Амэрыку асабліва шмат жыдоў, якім цяжка ў нас жылося пры старых парадках. За жыдамі ўсьлед паехалі і сяляне - беларусы звычайна лепшыя, здаравейшыя работнікі, адважнейшыя людзі. Іх цягнула туды высокая, раўнуючы да звычайнае ў нас, плата за працу, жаданьне паправіць за заробленыя грошы гаспадарку, прыкупіць зямлі. "Апынуўшыся на амэрыканскай тэррыторыі", піша беларускі дзеяч з Амэрыкі п. Бубешка, "бяз веданьня англійскае мовы, найчасьцей у вялікіх местах - з звычаямі вясковага жыцьця, часамі саўсім няпісьменныя, натуральна павінны былі сяліцца паміж сваіх (беларускіх) жыдоў. А таму, што жыды жывуць найчасьцей у вялікіх местах, як Нью-Йорк і Чыкаго, і нашыя беларусы туляцца там паміж іх; шмат хто навучыўся навет жыдоўскае мовы і зжываюцца наагул досіць дружна. Апрача Нью-Йорку, ў якім жыве больш як 15 тыс. беларусаў, што працуюць найчасьцей у кравецкай прамысловасьці, шмат жыве ў Чыкаго, працуючы ў ведамых Чыкагскіх рэзьнях, значны лік працуе на сталелітных заводах Пітсбургу, у Дэтроіце на самаходных хвабрыках і іншых заводах. Вельмі шмат пасялілася ў ново - англійскіх штатах Конэкцікут і Масачузэт, дзе працуюць у паперна - ткацкай прамысловасьці, на цэмэнтовых і цагельных заводах, у лясістых мяйсцовасьцях Канады, на чыгунках, ў руднікох, капаюць канавы, пракладаюць падземныя чыгункі, будуюць дамы, займаюцца сельскаю гаспадаркаю; ў кожнай галіне ёсьць добрыя спэцыялістыя, якія прынясуць шмат карысьці нашай Беларусі. Працуюць беларусы ўва ўсіх галінах прамысловасьці, праходзяць практычную школу абсолютна ўва ўсіх майстроўнях ёсьць свае коопэратывы, як у краўцоў у Бронзьвілі (ваколіцы НьюЙорку), у сталяроў і цесляў, дома-будаўляны і г. д."
Ліку беларусаў, жывучых цяпер у Амэрыцы, трудна вызначыць; ёсьць іх там у кожным разе сотні тысяч. Працуюць беларусы ў Амэрыцы цяжка і зарабляюць менш, чым амэрыканскія работнікі, бо ня прыймаюць удзелу ў амэрыканскім работніцкім руху. Каля 95% нашых эмігрантаў жыве ў Амэрыцы ня ведаючы англійскае мовы, і дзеля гэтага застаюцца саўсім чужымі амэрыканскай культуры, грамадзкаму й палітычнаму жыцьцю. Да апошняга часу ня было сярод іх і свайго грамадзкага жыцьця, нацыянальных і культурных арганізацыяў. Цяпер ужо гэныя арганізацыі йстнуюць, паадчынялася шмат школаў, рамесьленых майстроўняў і г. д.
Значную частку зарабляных грошай амэрыканскія беларусы пасылаюць і прывозяць у Бацькаўшчыну. Толькі малая частка эмігрантаў застаецца ў Амэрыцы назаўсёды; ў большасьці яны вяртаюцца назад, і за заробляныя ў Амерыцы грошы купляюць зямлю ды садзяцца на гаспадарку. Дзякуючы ім вялікія прасторы дворнае зямлі ў Заходняй Беларусі перайшлі да сялянства. Гэта робіць эміграцыю ў Амэрыку карысным для Беларусі зьявішчам. Была б яна яшчэ больш карыснаю для нашага краю, калі-б беларусы з Амэрыкі прывозілі ня толькі грошы, але й амэрыканскае культурнае і грамадзкае ўзгадаваньне, ды каб іхняя туга па Бацькаўшчыне перарабілася ў нацыянальнаю сьведамасьць; здаецца, гэтага ўжо чакаць ня доўга засталося.
З усходняе Беларусі - з Чарнігаўшчыны, з паўднёвае Смаленшчыны з Клімавіцкага, Чэрыкаўскага, Мсьціслаўскага пав. вельмі многа выяжджае на работу ў Данецкія капальні (на Ўкраіне). Заробкі там таксама досіць высокія, але варункі працы надта цяжкія й нездаровыя. Асабліва шмат выя жджала з Навазыбкаўскага, Суражскага, Клімавіцкага пав. З Навазыбкаўскага павету выяжджала на заробкі ад 1/4 да ½ ўсяго дарослага насяленьня.
З паўднёвых частак Беларусі шмат хто выяжджае на летнія заробкі ў чарназёмныя стэпы, на Ўкраіну, Дон, Кубань.
Урэшце з усіх частак Беларусі выяжджала шмат народу на працу ў большыя месты Расеі - Петраград, Маскву, і г. д. Шмат хто з выехаўшых у Расею заставаўся там назаўсёды. Гэткім парадкам у гэтых местах стварылася досіць вялікае беларускае насяленьне. Хаця акуратных падрахункаў не рабілася, але можна лічыць, што ў некаторых з гэтых местаў лік беларусаў даходзіў да 100.000 і больш. Да таго-ж трэба сказаць, што выяжджалі на чужыну лепшыя працаўнікі, шмат выяжджала і інтэлігенцыі.
Апpoч таго шмат беларускіх земляробаў выехала у Сыбір. Лічаць, што ў Сыбіру беларусаў павінна быць каля 700.000 чалавек. Хаця яны разсыпаліся па ўсім Сыбіру, але найбольш іх у Енісейскай губ. - у Канскім, Дчынскім і Краснаярскім паветах . У першым з гэтых паветаў беларусы складаюць ⅓ частку ўсяго насяленьня. Таксама шмат беларусаў жыве ў Уccypыйcкім краі, ў Табольскай і Томскай губ. У Сыбіру беларусы выбіраюць мейсцы, якія прыпамінаюць ім пакінутую Бацькаўшчыну. Найбольш селяцца яны ў мяйсцох лясістых, ля вады.
§ 41. ГАНДАЛЬ.
правіцьЗначная частка мескіх і местачковых жыхараў займаецца гандлем. Найбольш гандлем займаюцца жыды, а гэта з тае прычыны, што ім закрыты былі палітыкай расейскага ўраду іншыя дарогі. Жыд ня мог набываць зямлі, ня мог служыць чыноўнікам. Аставалася яму заняцца гандлем і промыслам. I вось у нас, у Беларусі, дзе жыдом было дазволена жыць (у Маскоўшчыне жыдом расейскі ўрад не дазваляў жыць) стварылася дзеля гэтага вялікая кляса людзей, якія займаюцца гандлем. Чым балей гандляроў, тым большая паміж іх конкурэнцыя, а чым большая конкурэнцыя, тым пакупцы дастаюць лепшіы тавар і таней. Вось-жа ў Беларусі, дзякуючы значнай лічбе гандляроў і іхнай конкурэнцыі гандаль стаіць досіць добра.
Памагае гэтаму і само географічнае палажэньне Беларусі а так сама і досіць значнае разьвіцьцё ўсякіх дарог. Гэтыя прычыны ўжо з даўных часоў далі магчымасьць разьвіцца ў Беларусі шырокаму гандлю.
Яшчэ ў часы дагістарычныя цераз Беларусь ішлі важнейшыя гандлёвыя дарогі і ў беларускіх мястох ішоў бойкі торг і менка тавараў з усяго тадышняга сьвету. Найбольш ходкімі таварамі былі бурштын, які знаходзілі на берагох Балтыцкага мора. Так сама ішлі і іншыя тавары — скура, мёд, воск, віны, тканіны, хлеб і інш. Усімі гэтымі таварамі і таргавалі нашыя продкі і для гэтай мэты мусіць наўпярод і пазакладаліся старыя беларускія месты — Менск, Полацак, Віцебск, Смаленск, Горадзен, Тураў, Пінск і інш. Некаторыя месты — напрыклад Менск, навет самае імя сваё дасталі, відаць ад галоўнага занятку сваіх жыхараў — гандлю, мены. Месты гэтыя ляжаць найбольш у тых мяйсцох, дзе гандляры перацягавалі свае тавары з аднае ракі ў другую, калі па першай нельга было далей ехаць, ля волакаў.
Пастаянныя войны, якія адбываліся соткі гадоў на Беларускай зямлі, зруйнавалі нашыя месты. Даўнейшыя беларускія гандляры зьбяднелі і сталі займацца іншымі заняткамі. Да таго- ж у тыя часы (у Сярэднія Вякі) занятак гандлям лічыўся для шляхціца, напрыклад, паніжаючым яго годнасьць. Вось як раз тады за гандаль у нас бяруцца жыды, пакрысе арганізуюць яго і займаюць усяго цаліком у свае рукі.
За мяжу Беларусь, як ужо можна было бачыць з апісаньня гаспадаркі і промыслаў, вывозіць найбольш лес і лясныя матэр'ялы, а так сама лён, пяньку, садовіну, сьпірытус, сярнічкі і інш. Увозіцца найбольш пшоннае мукі і усялякага збожжа, а так сама ўвозяцца каменны вугаль, газа, цукар, усялякія мэталі і мэталёвыя вырабы, штучныя гнаі (парашкі), красныя тавары і галянтэрыя і інш. Акуратнага падрахунку загранічнага гандлю Беларусі яшчэ ня зроблена.
Як бачым, вывозіць Беларусь заграніцу адны блізка сырыя прадукты, а прывозіць - фабрыкаты. На пераробцы нашага сырцу зарабляюць іншыя краі, мыж, купляючы іхнія вырабы, павінны аплачваць іхнія зыскі. Беларускі лён, прыкл., купляе бэльгійская аплочуючы і працу бэльгійскага работніка, і зыскі бэльгійскага фабрыканта, і цэлы рад мытных падаткаў. Беларусь такім чынам іграе ролю калёніі для сусьветнага капіталу. Прычынаю гэткага палажэння ёсьць лішне малое разьвіцьцё ў нас прамысловасьці, на чым Беларусь вельмі шмат траціць. Мы маглі б саўсім ня прывозіць ззаграніцы, або прывозіць шмат менш, чым цяпер: цyкpy, штучных гнаёў, мэталёвых вырабаў; наадварот пры шырэйшым развіцці нашае прамысловасьці мы маглі-б вывозіць заграніцу - шмат паперы, ільняных тканінаў, гатовых дзераўляных вырабаў і прадуктаў перагонкі дрэва й торфу; а пры належнай пастаноўцы гаспадаркі наш малазначны цяпер вываз мясных і малочных прадуктаў (масла, сыроў) і садовіны мог бы прыняць вялізарныя разьмеры.
Гэткія магчымасьці ёсьць перад нашым краем у будучыне. Іх зьдзейсьненьне залежыць у значнай меры ад палітычных варункаў, шмат аднак у гэтай справе можа зрабіць сваімі высілкамі само сьведамае грамадзянства, ня гледзячы ні на якія палітычныя варункі. Можа яно перад усім падняць прасьвету народных масаў і іх экономічную самадзейнасьць.
Галоўнымі тарговымі цэнтрамі, мяйсцамі гуртоўнага гандлю і складаў ёсьць месты: Вільня, Менск, Віцебск, Беласток, Гомель, Дзьвінск, Пінск. З гэтых цэнтраў разыходзяцца тавары па дробных мястэчках, аткуль іх і дастае насяленьне.
Вялікаю перашкодаю для гандлю як і для прамысловасьці ёсьць недахват буйнога капіталу. За тое дробныя капіталы, якія ў Беларусі ёсьць, зварочуюцца скора і значыцца даюць добры зыск. Гэта паказуе, што старана нашая ў гандлёвых адносінах стаіць высака.
Добрая пастаноўка прыватнага гандлю доўга перашкаджала разьвіцца ў Беларусі коопэрацыі. Толькі за апошнія гады перш-на-перш пад уплывам палітычных абставін, коопэрацыя стала вельмі моцна разьвівацца, ўсё больш і больш выціскаючы прыватных гандляроў. Стварылася некалькі вялікіх коопэратыўных організацыяў, як "Цэнтрабелсаюз" (Цэнтральны Саюз спажывецкіх таварыстваў Беларускага Краю) - ў Менску, ў якім злучаны сотні вясковых коопэратываў Цэнтральнае Беларусі, "Віленскі Саюз Коопэратываў". які абыймае коопэратывы Заходняе Беларусі. Значныя коопэратыўныя арганізацыі істнуюць і на Ўсходзе Беларусі - ў Віцебску, Смаленску, Гомелі і г. д. Усе яны абслужуюць найбольш спажывецкія коопэратывы, якія за час вайны асабліва моцна разрасьліся дзякуючы таварнаму голаду.
Іншыя віды коопэрацыі, а перад усім гэтак важный для гаспадарнага жыцьця Беларусі, як земляробская, крэдытовая, ў нас на жаль яшчэ вельмі слаба разьзітыя. Наагул коопэрацыя мацней разьвіваецца на ўсходзе Беларусі дзякуючы ўплывам магутнага коопэратыўнаго руху Ўкраіны і Маскоўшчыны.
§ 42. ДАРОГІ.
правіцьБеларусь мае густую сетку прыродных дарог. Яна ўся зрэзана рэкамі, якіх вытокі ляжаць недалёка адзін ад аднаго, а да таго-ж яшчэ і не разьдзелены высокімі гарамі. Дзеля гэтага няма вялікіх перашкод, каб правесьці злучаючыя каналы. Гэтыя каналы і праведзены — імі злучаюцца рэкі, што цякуць у Чорнае мора з тымі, што цякуць у Балтыцкае мора.
Апроч водных дарог у Беларусі, асабліва Заходняй, разьвіта досіць густая сетка чыгунак і шосаў. Хаця гэтыя дарогі будаваліся найбольш дзеля ваенных мэтаў, аднак яны маюць і вялізазнае эканамічнае значэньне.
Дарогі Беларусі маюць і вялікае паміжнароднае значэньне. Беларусь ляжыць як раз на вузьле усіх галоўных дарог, якія йдуць з Украіны і Маскоўшчыны ў Заходнюю Эўропу. Ведама, што і для Украіны і для Маскоўшчычы надзвычайна важна, ці гэтая іхная брама ў Эўропу будзе адчынена, ці не. Гэтае значэньне Беларусі было бадай ці не найважнейшаю прычынаю безканечных войнаў, якія вяла, пачынаючы ХV веку, Маскоўшчына, а перад ею - Кіеўскія князі на нашых прасторах.
Мора. Марскія дарогі, як ведама, найвыгаднейшыя і найтанейшыя. Беларусь ляжыць паміж двох мораў — Балтыцкага і Чорнага, пры гэтым да першага значна бліжэй, чымся да другога. Але нідзе беларуская зямля да самага берагу мора не даходзіць. Дзеля гэтага мусіць наш гандаль карыстацца марскімі партамі, якія ляжаць на чужой зямлі.
З партоў Балтыцкага мора найбольшае значэньне для Беларусі маюць: Рыга, Лібава, Клайпеда і Кёнігсбэрг (Каралевец) і Гданск.
Рыга ляжыць ля Рыжскае затокі пры ўтоку ракі Дзьвіны, якая ў сваім верхнім і сярэднім цячэньні абвадняе паўночную Беларусь. Бярэзінскім-жа каналам злучана Дзьвіна з Дняпром. Такім парадкам уся пауночна-ўсходняя Беларусь — прымерна на ўсход ад р. Бярэзіны цягне да Рыжскага порту. Чыгункі так сама злучаюць Рыгу найпрасьцей з поўначай і ўсходам Беларусі. Тым часам, з Заходняй Беларусяй зьвязь не такая моцная. Цераз Рыжскі порт вывозіцца шмат лесу, лёну і пянькі з Беларусі, а так сама збожжа з паўднёвае Маскоўшчыны.
На жаль Рыжскі порт вельмі доўга (кала 4 месяцаў) узімку бывае замерзшы.
Значэньне Рыжскага порту, як мы бачым, для Беларусі надта вялікае. Яно яшчэ пабольшала-б, калі-б нашыя вадзяныя дарогі былі расчышчанымі і каб судаходзтва па іх ня мела толькі перашкодаў.
Лібава зьвязана з цэнтрам Беларусі старой чыгункавай лініяй (Лібава-Роменская). Лібава мае блізка што незамярзаючы і вельмі выгодны і добра ўстроены порт. Дзеля гэтага мела яна дагэтуль вельмі важнае значэньне для беларускага гандлю. Асабліва гэтае значэньне павялічылася тым, што порты ляжачыя далей на паўдня былі адрэзаны ад Беларусі Нямецка-Расейскай мяжой. Шмат ідзе цераз Лібаву і украінскага збожжа.
Рыга і Лібава ляжаць на латышскай зямлі.
На Літоўскай зямлі, пры вусьці Нёмна ляжыць порт Клайпэда (па нямецку - Мэмэль). Клайпэда павінна-б быць адным з найважнейшых для Беларусі портаў. Сыстэма Нёмна абыймае ўсю Заходнюю Беларусь, а каналы Агінскі да Аўгустоўскі злучаюць з ею й рэкі паўдневае Беларусі. Ня гледзячы на тое, што Клайпэда перад вайною была аддзелена ад Беларусі дзяржаўным рубяжом, праз яе шмат вывозілася заграніцу беларускага лесу. Калі-б палітычная варункі не перашкаджалі, а карыта Нёмна й яго прытокаў і каналаў зьвязаных з Нёмнам было добра урэгулявана, Клайпэда магла б мець для беларускага гандлю дужа вялікае значэньне.
Ніжні Нёман Фрыдрыхсграбэнскім каналам і р. Прэгелям зьвязаны з Кёнігсбэргам; па гэтым канале значная частка тавараў ішла з Нёмну проста у Кёнігсбэрг.
Кёнігсбэргскі порт (Піллау) — найбліжэйшы з узіх марскіх партоў да Беларускае зямлі ляжыць у Нямеччыне, пры ўтоку р. Прэгалы. Некалькі лініяў Рыс. 88. Беларускі гасьцінец.
чыгункі зьвязуе яго з беларускімі местамі (Беластокам, Торадном) безпасярэдна, а лінія Коўна- Кёнігсбэрг, якая йдзе цераз Літоўскую зямлю, зьвязуе яго з Вільня. Апроч таго р. Прэгалу лёгка можна было-б злучыць каналам з Нёмнам. Кёнігсбэрг з даўных часоў вёў шырокі гандаль з Беларусяй. І дагэтуль праз яго вывозіцца шмат беларускае пянькі, лёну і г. д.
Урэшце для паўднёвае і заходняе Беларусі можа мець нейкае значэньне і Гданскі порт, што ляжыць пры ўтоку Віслы. Рэкі сыстэмы Віслы — Буг, Нарэў і Бобр абвадняюць заходнюю Беларусь, а Каралеўскі канал зьвязуе з Віслаю паўднёвае Палесьсе.
З партоў Чорнага мора пэўнае значэньне могуць для нас мець Херсон, што ляжыць пры ўтоку Дняпра (цераз яго йдзе шмат лесу з Беларусі) і суседнія парты — Адэса, Мікалаяў і г. д. Аднак усе яны ляжаць занадта далёка ад Беларусі. Належаць яны да Украіны.
Нямаючы сваіх марскіх партоў, Беларусь мусіць неяк умовіцца з сваімі заходнімі суседзямі, каб карыстацца іхнімі партамі і каб забяспечыць беларускаму гандлю дарогу на шырокі сьвет.
Вадзяныя дарогі. Аб прыродных вадзяных дарогах мы ужо казалі, апісуючы рэкі ды вазёры. Беларусь мае густую сетку судаходных рэк - больш 12 тыс. вёрст даўжыні маюць яе вадзяныя дарогі, а на 100 кв. вёрст прастору прыходзіцца каля 4,5 вер. вадзяных дарог. Навет Нямеччына, ў экономічным жыцьці якое вадзяныя дарогі йграюць вялікую ролю, мае радзейшую чым у нас іх сетку (3,5 в. на 100 кв. вёр.). Праўда, нашыя рэкі і каналы найбольш закінутыя, неагледжаныя й дзеля гэтага карыстацца імі часта няма як. Але пры пэўных клопатах гэтыя заганы можна было-б зьніштожыць, дый навет значна павялічыць даўжыню судах одных частак рэкаў.
З непаравых судзінаў, якія х одзяць па беларускім рэкам і каналам, важнейшыя: віцін ы - на Нёмне, падыймаюць да 14.000 пуд, стругі і баркі - вялікія бязмачтавыя судзіны, якія ўжываюцца выключна для сплаву ўніз па цячэньню; бэрліны - вялізарныя судзіны, падыймаюць па некалькі дзесяткаў тысяч пудоў, маюць мачту і ходзяць часамі на парусох. Зьверху пакрытыя яны двух скатнаю страхою. Лайбы - гэтак сама маюць мачты і парусы, але ня маюць страхі. Невялікія гэтыя судзіны (падымаюць да 5000 пуд.) апошнімі часамі вельмі пашырыліся, асабліва на Дзьвіне.
Па большым рэкам Беларусі х одзяць апрача непаравых судзінаў - і параходы. Лік іх даходзіў у вадазборніку Дняпра – да 150, Дзьвіны - да 100. Ў некалькіх мяйсцох у Беларусі былі заводы, дзе будаваліся новыя параходы й судзіны. З паміж іх найбольшы перад вайною істнаваў у Пінску.
Найважнейшымі беларускімі рачнымі прыстанямі ёсьць: 1) Гомель, 2) Пінск, 3) Магілёў і 4) Віцебск.
Штучныя вадзяныя дарогі, на гледзячы на вялізарную працу, якая была затрачана, каб іх правесьці, неагледжаныя, і мала ўжываюцца. Важнейшых судаходных каналаў у Беларусі чатыры: Бярэзінскі, Агінскі, Каралеўскі і Аўгустоўскі.
Бярэзінскі канал злучае Бярэзіну з Дзьвіною. Ідзе ён праз рэчкі Сэргуч (прыток Бярэзіны), возера Манец, якое злучана каналам з воз. Бярэшта; з апошняга-ж возера выплывае рэчка Бярэшта, прыток Эссы. Эсса ўпадае ў Лепельскае воз., і з гэтага возера ўжо выплывае прыток Дзьвіны Вулла. Уся мая сыстэма рэчак і вазёр ляжыць у лядавіковай даліне, што злучала Бярэзіну з колішнім Полацкім Лядавіковым возерам.
Бярэзінскі канал быў выкапаны у 1805 годзе. Роблены ён быў няўмела і нядбала, і затым ужо адразу пасьля адкрыцьця быў ён мала прыдатны да судаходзтва. Пасьля некаторы час у Барысаве быў гэткі нізкі мост праз Бярэзіну, што пад ім не маглі праходзіць судзіны, і з гэтае прычыны рух судзінаў па канале саўcім спыніўся; без належнага дагляду канал, рэкі і вазёры, ўваходзячыя ў яго сыстэму, зьмялчэлі, іх пазаносіла пяском, і калі ў Барысаве пабудавалі новы, вышэйшы мост, дык судаходзтва па канале не магло ўжо аднавіцца; цяпер па ім толькі сплаўляюць плыты.
Агінскі канал злучае Ясельду (прыток Прыпяці) з Шчараю. Даўжыня яго каля 50 вёрст. Ідзе канал па балоцістых прасторах Палесься і праходзіць праз два вялікіх возеры - воз. Выганошчы і воз. Вульку. Выкапаны канал яшчэ ў XVIII веку стараннем і коштам князя Агінскага, ў чэсць якога й носіць сваё імя. Цяпер служыць ён найбольш для сплаву плытоў, але перацягуюць па ім і баркі на лінах.
Каралеўскі канал (або Дняпроўска - Бужскі) злучае Піну (прыток Ясельды) з Мухаўцом (прыток Бугу). Гэта найбольшы з каналаў Беларусі. Ён мае ўдаўжкі каля 75 вёрст, а ўшыркі каля 10 саж. Пракапаны ён яшчэ у XVII веку. У 1848 годзе быў ён паглыблены. Канал гэты мае вялікае значэньне, злучаючы Дняпро з Віслаю. Па ім ідзе лясны тавар, а так сама и хлеб з Украіны ў Гданскі порт, што ляжыць пры вусьці Віслы.
Аўгустоўскі канал злучае Віслу з Нёмнам цераз р. Бабёр (прыток Нарві), ягоны прыток Нэтту і р. Чорную Ганжу (прыток Нёмна). Ідзе ён увесь час па дне даўнейшае лядавіковае даліны, па якой воды Марачанкі сьцякалі ў Бабёр, Нарву й Віслу. Рух па канале малы, бо вады ў ім мала.
Ўсе апісаныя чатыры каналы злучаюць Чорнае Мора з Балтыцкім. Даўно ўжо зьявілася думка, каб каторы з гэтых каналаў, а так сама й рэкі з ім злучаныя моцна паглыбіць і разчысьціць, ствараючы такім чынам Вялікі Балтыцка Чарнаморскі вадзяны шлях. Праектавалі для гэтае мэты выкарыстаць Бярэзінскую сыстэму, паглыбляючы Дзьвіну і Дняпро гэтак, каб па канале маглі хадзіць самыя вялікія судзіны. Калі-б гэтыя праекты зьдзейсьніліся, па нашай зямлі йзноў, як у старадаўныя часы прайшоў бы вялікі вадзяны шлях, злучаючы Ўсход Эўропы з яе Захадам. Пэўне, што на гэтым шмат-бы выйгралі ўзьбярэжныя месты і ўся Беларусь.
Чыгункі. Агульная даўжыня ўсіх чыгунак Беларусі каля 7 тыс. вёрст. Прымаючы над увагу вялізарны прастор Беларусі, трэба прызнаць нашую сетку чыгунак рэдкаю. Тады як у Нямеччыне на 100 кв. вёрст прастору выпадае 12 вёрст чыгункавае лініі, ў Беларусі толькі 2 вярсты. Затым жа ў нас, асабліва на ўсходзе, ёсьць шмат мясьцінаў, якія ляжаць ад найбліжэйшае станцыі за 50 - 60, а то й 80 вёрст. Найгусьцей чыгункі ляжаць на захадзе Беларусі, ў Горадзеншчыне, дзе яны будаваліся дзеля ваенных мэтаў, бо там недалёка праходзіў расейска - нямецкі рубеж. Найменш чыгунак у Магілёўшчыне, Палесьсі і Смаленшчыне. Шмат якія зпаміж чыгунак Беларусі маюць важнейшае транзітовае значэньне: па ім перавозяцца тавары й людзі з Маскоўшчыны і Ўкраіны на захад і наадварот. Да гэткіх належаць перад усім чыгункі, якія кіруюцца да марскіх портаў: Лібава - Роменская, па якой гэтак шмат ішло ўкраінскага збожжа ў Лібаву, Рыга - Арлоўская , што злучала з Рыжскім портам чарназёмныя , краіны Маскоўшчыны, і Маскоўска – Віндаўская - гэты найкарацейшы шлях ад Масквы да мора й да Нямеччыны. Разам з тым гэтыя а чыгункі йграюць вялізарную ролю і у ўнутраным жыцьці Беларуі і Лібава - Роменская чыгунка злучае між сабою тры важнейшых гандлёвых цэнтры Беларусі - Вільню, Менск і Гомель, зьвязуе з захадам і з морам найдалей ад іх ляжачую паўднёва - ўсходнюю Беларусь. Рыга-Арлоўская чыгунка, што праходзіць праз Бранск, Смаленск, Віцебск і Дзьвінск, ня меншае значэньне мае для паўночнае і ўсх одняе Беларусі.
Некалькі дарог ідуць у кірунку на Варшаву. Яны створаны па большай часьці для стратэгічных мэтаў, але так сама і для падвозаў грузаў ла граніцы з Нямеччынай і абслужаваньня прамысловасьці польскага краю. Гэта лінія Паўночна- Заходняя, лінія з Полацку на Седлец, Маскоўска-Берасьцейская і Палеская (лінія Бярэсьце - Бранск).
Паўночна-Заходняя ідзець каля заходняе мяжы Беларусі і злучаець месты Вільню, Горадзен, Беласток, Дзьвінск. Гэта найстарэйшая з усіх чыгунак Беларусі.
Лінія Полацак-Седлец адкрыта нядаўна; яна праходзіць па Заходняй Беларусі, палягчаючы комунікацыю найбольш разьвітае з эканаміцкага боку часткаю краю. Яна ідзець праз месты: Ваўкавыск, Ліду, Маладэчына, Вялейку, Полацак і Невель.
Маскоўска-Берасьцейская мае найбольш палітычнае і ваеннае значэньне. Яна злучае цэнтр Маскоўшчыны з цэнтрам Польшчы — Варшавай і праходзіць цераз самую сярэдзіну Беларусі. На ёй стаяць месты: Смаленск, Ворша, Барысаў, Менск, Берасьце.
Лінія Берасьце-Бранск праложана праз самую глухую сярэдзіну Палесься, праз непраходныя лясы і балоты; лінія гэтая апрача стратэгічнага, мае аграмаднае эканаміцкае значэньне, злучаючы са сьветам бязьмежныя прасторы Палесься і Беларускага Лесастэпу.
Яна йдзе праз Пінск, Мозыр, Рэчыцу, Гомель і Навазыбкаў.
З Кіева і Заходняй Украіны йдуць праз Беларусь тры лініі: 1) Карасьцень-Жлобін-Петроград, 2) Вільня-Роўна і 3) Ковель- Граева. Першая лінія праходзіць цераз Віцебск, Воршу, Магілеў і Рагачоў. Нядаўна яна прадоўжана далей (на Мозыр і Карасьцень) і цяпер праразае глухую краіну Цэнтральнага Палесься. Перасекшы сярэдзіну Магілеўшчыны, яна адрадзіла ў гэтым краю эканаміцкае жыцьцё: гарады сталі хутка расьці, разьвіўся гандаль і прамысловасьць.
Лінія Вільня-Роўна і Ковель-Граева маюць аграмаднае эканамічнае значэньне — гэта найбольшыя і найвыгаднейшыя шляхі з хлебароднае Украіны — ў Нямеччыну і да Балтыцкіх партоў. Першая лінія ідзець праз Лунінец, Баранавічы, Ліду і Вільню, а другая — праз Берасьце, Бельск і Беласток — каля нашае мяжы з Польшчаю.
Апроч гэтых галаўнейшых шляхоў, ёсьць яшчэ некалькі меншых, якія маюць больш мяйсцовае значэньне. Так для Горадзеншчыны важная — лінія Беласток-Баранавічы і так сама лінія Горадзен-Сувалкі-Марграбова, якая йдзець проста да нямецкага рубяжу; для паўночнай Віленшчыны лінія Сьвянцяны-Беразьвеч (вузкакалейная), для Случчыны — лінія Асіпавічы-Слуцак і г. д.
З правядзеньнем чыгункі жыцьцё мяйсцовасьці рэзка зьмяняецца. Моцна ажыўляецца гандаль, людзкі рух, зьяўляюцца ў глушы новыя людзі, будуюцца пры станцыях новыя гарады і мястэчкі і патроху гінуць усе акалічныя лясы на некалькі дзесяткаў вёрст ад лініі. Горад цераз які прайшла чыгунка адразу пачынае моцна расьці і багацець. Найбольшыя гарады Беларусі як раз ляжаць на крыжаваньню некалькіх чыгунак.
Цікава гісторыя некаторых новых гарадоў, павырастаўшых пры станцыях. 50 гадоў назад Баранавічы былі маленькаю вёскаю. Цераз іх прайшла тады Маскоўска-Берасьцейская дарога і была пабудавана станцыя. Праз гадоў дваццаць цераз Баранавічы перайшла другая дарога, а пасьля і трэйцяя. Баранавічы пачалі моцна расьці. Цяпер яны маюць каля 30 тысяч жыхараў. Такіх зялезнадарожных местаў ёсьць яшчэ некалькі - Лунінец, Маладэчна, Жлобін, Асіпавічы і інш.
На шосы Беларусь небагатая; маець іх усяго каля 4½ тыс. вёрст, і то большая частка знаходзіцца ў Горадзеншчыне. На ўсходзе-ж, асабліва ў Палесьсі, шосаў саўсім мала.
Рыс. 89. Вясковая дарога.
Важнейшыя шосы-Маскоўска Варшаўская і Петраграда Кіеўская. Першая перасякае Беларусь з усходу на захад і йдзе цераз Рослаў – Чэрыкаў – Бабруйск - Слуцак і Берасьце. Яна праходзіць праз шмат глухіх закуткаў Беларусі і зьяўляецца там, напрыклад, у Чэpыкаўскім павеце, адзіным лепшым спосабам комунікацыі.
Петраграда - Кіеўская шоса йдзець найбольш каля зялезных і вадзяных шляхоў і дзеля таго мае меншае значэньне для Беларусі. Яна йдз праз Невель, Віцебск, Воршу, Магілёў і Гомель.
Найбольш шосаў у Горадзеншчыне, дзе яны пабудаваны дзеля ваенных мэтаў. Тым часам ад іх вялікая карысьць і для гаспадарнага жыцьця краю. Па заходняй Горадзеншчыне і Сувальшчыне йдзе ў розных кірунках больш дзесятка шосаў. Ад аднаго Беластоку шосы разыходзяцца ў 7-х кірунках. Гасьцiнцы. Па ўсёй Беларусi йдуць, злучаючы гарады мiж сабою, даўнейшыя пачтовыя дарогi - гасьцiнцы. Яны па большей часьцi досiць выгодныя для руху, маюць значную шырыню, добра ўтрыманы. Гасьцiнцы з бакоў звычайна абсаджаны бярозамi (рыс. 88). Гэтыя безканечныя прысады старых бяроз робяць вельмi прыятнае ўражаньне на падарожных. Ды i папраўдзе яны шмат прых арошуюць гасьцiнец, робяць яго выгаднейшым, i зьяўляюцца важнай рысаю ў беларускiм краявiдзе. Гасьцiнцы i наагул звычайныя нябрукаваныя дарогi (рыс. 89) i ёсьць важнейшымi унутраннымi шляхамi Беларусi.
§ 43. ДЗЯЛЕНЬНЕ БЕЛАРУСI НА КРАIНЫ.
правіцьМы ўжо шмат чаго даведалiся аб розных бакох жыцьця i сучаснага палажэньня Беларусi: аб паверхнi Беларусi, яе расьлiннасьцi, яе гаспадарцы. Але ўсё гэтае, ўзятае паасобку - i горы, i рэкi, i гаспадарка i г. д. ёсьць толькi як-бы асобнымi штрыхамi вялiкага вобразу, якiм ёсьць край i яго жыцьцё. Нам-жа трэба сабе гэты вобраз так пазнаць, як ён ёсьць папраўдзе, - адразу з усiмi яго хварбамi i рысамi. Для гэтага трэба разгледзiць усе бакi жыцьця краю, ўсё яго адзнакi адразу.
Зрабiць тэта ня так легка. Занадта многа будзе гэтых штрыхоў i няма яшчэ ў iх акуратнага парадку. Калi трудна пазнаць увесь край у суцэльнасьцi адразу, дык цi ня можам мы ўперад у суцэльнасьцi-ж пазнаць хоць асобныя паветы, краiны i г. д.? Гэта ўжо будзе шмат лягчэй. Наагул можна заўважыць, што чым больш падрабязна захочам мы пазнаць край, тым на меншыя прасторы павiнны яго разьдзялiць, каб пасьля кожны такi прастор разглядаць асобна.
У гэтай кнiзе далей мы будзем разглядаць асобна паветы, ня дзелячы ўжо iх на меншыя районы, бо аб беларускiх меншых районах у навуцы блiзка што няма данных.
Паветаў у Беларусі ёсьць каля 65. Калі мы іх будзем разглядаць уважней, пабачым, што часта суседнія паветы вельмі адзін да аднаго пацобны. Паўстае пытаньне, ці не маглі б мы разглядаць па некалькі сумежных паветаў разам, злучыўшы іх у адну краіну? Гэтак нам і трэба зрабіць. Бо-ж разгледзіўшы кожны павет з усіх бакоў, пазнаўшы яго ў суцэльнасьці, мы захочам так сама ў суцэльнасьці пазнаць усю Беларусь, як мы знаем яе асобныя паветы. Шмат лягчэй будзе нам сабе прадставіць усю Беларусь, калі мы гэтыя 65 паветаў паскладаем у групы — краіны.
Паветы, злучаныя ў краіну маюць шмат у сабе падобнага. Але ў чым, у якой адзнацы для нас ёсьць найважнейшая гэтая падобнасць? Па якіх адзнаках будзем мы злучаць, альбо ня злучаць паміж сабою паветы ў краіны?
Беларусь — край гаспадарскі, а мы ўжо ведаем, што гаспадарка вельмі зьвязана са шчыльнасьцю або гушчынёю насяленьня. Адзнака гэтая — гушчыня насяленьня — ўсюдых добра вымерана, людзі палічаны і так сама прастор зямлі. Вось-жа гэтую адзнаку — гушчыню насяленьня мы прымем за адну з важнейшых. Гушчыню насяленьня павету мы будзем лічыць як бы выкінуўшы паветавае места, дзеля таго, што ў месьце народ, ведама, жыве надта густа, а на гаспадарку гэта не заўсёды моцна ўплывае. Дзеля гэтага мы будзем разглядаць гушчыню сельскага насяленьня.
На гаспадарку апроч жыхараў, іх гушчыні ўплывае прырода — грунты, клімат і г. д. Але наймацней прырода залежыць ад паверхні краіны і яе падняцьця над роўняй мора. Адну прыроду маюць узгор'і, другую нізіны. Дзеля таго ўстройства паверхні мы прымем за другую важнейшую адзнаку.
Абраз краіны стварыла прырода яе і яе насяленьне. Дзейнасць насяленьня цягнецца вось ужо праз тысячы гадоў і ёсьць вельмі рознароднаю. Не заўсёды зможам мы паводлуг аднае толькі гушчыні насяленьня злучыць разам тыя паветы, якія прыродна паміж сабою злучаны ў жыцьці. Дзеля таго павінны мы зьвярнуць увагу на эканаміцкія звязкі (напрыклад гандлёвыя) асобных паветаў, на іхныя зьвязкі ў мінуўшчыне, на звычаі іхнае гаспадаркі і г. д.
Урэшце і палітычная зьвязь накладае часамі моцныя свае знакі на край. Ня шкодзіць, бывае другі раз, прыняць пад увагу, прыкладам, палітычныя межы краю — у мінуушчыне.
Возьмем-жа мы карту Беларусі і панадпісуем на кожным павеце, якая там ёсьць гушчыня насяленьня. А каб лягчэй было нам разгледзіцца ў гэтых цыфрах замалюем паветы хварбамі такім спосабам, прыкладам, каб там, дзе найгусьцей насяленьня жыве, была і хварба найгусьцей паложана. (гл. рыс. 48).
Гляньма цяпер на карту. У некалькі яе мяйсцох хварба ляжыць найгусьцей. Возьмем такі найгусьцейшы павет, прыкладам Навагрудзкі і палядзём, якія паветы да яго падобны, якія не. Возьмем з другога боку павет з найбольш рэдкім насяленьнем — Мозырскі. Калі Навагрудзкі будзе асяродкам аднае краіны, — найгусьцейшае, Мозырскі будзе асяродкам найрадзейшае. Паміж гэтых двох паветаў ляжыць пав. Слуцкі. Куды яго аднесьці?
Па гушчыні ён займае як раз блізу сярэдзіну пяміж Навагрудзкім і Мозырскім. I мы ведаем, што, і папраўдзе, яго заходняя і паўночная часткі зусім падобны да Навагрудзкага пав. гэта край земляробскі, ляжыць на узгор‘і; а паўднёвая частка — ёсьць такім самым Палесьсем, як і Мозырскі павет.
Але паветаў мы пастанавілі не дзяліць. Значыцца трэба яго туды ці сюды аднесьці. Прыймаючы пад увагу, што большая частка павету і па паверхні, і па грунтох, і па сваіх зьвязках эканаміцкіх цягне да Навагрудчыны, мы Слуцкі павет злучаем з Навагрудзкім.
Такім самым спосабам ідучы, зьвяжам з Мозырскім паветам рад падобных да яго паветаў Палесься, а з Навагрудзкім — паветы ляжачыя на узгор‘ях.
Калі мы ўважней прыгледзімся да некаторых такіх групаў паветаў, мы пабачым, што такую напр. Палескую, рэдка залюднёную групу варта разьдзяліць, бо Барысаўскі павет па сваёй прыродзе досіць мала падобны да Мозырскага, хаця заселены так сама рэдка. Мы зьвяжам Барысаўскі павет з Ігуменскім і назавём гэтую краіну Верхне-Бярэзінскім Палесьсем (бо ляжыць ля верхняе р. Бярэзіны), а краіну зложаную з Мозырскаго, Рэчыцкага і Бабруйскага пав. дзеля вялізазнаго прастору можам назваць напр. Вялікай Палескай нізінаю.
Прыняўшы пад увагу ўсё толькі — што сказанае, мы дзелім Беларусь на 14 краінаў. Вось іхныя назовы:
1. Полацкае Наддзьвiньне .
2. Вiленская краiна.
3. Менская краiна.
4. Наднёманская краiна (Горадзеншчына),
5. Надбужанская краiна (Падлясьсе).
6. Пiншчына.
7. Вялiкая Палеская Нiзiна.
8. Беларускi Лесастэп (Чарнiгаўшчына).
9. Радань (Паўднёвая Магiлёўшчына).
10. Верхне - Бярэзiнская краiна.
11. Амсьцiслаўшчына.
12. Варшанская краiна (Паўночная Магiлёўшчына).
13. Вiцебская краiна.
14. Смаленшчына.
Разглядаючы ўважна карту Беларусі, падзелянае на гэтыя раіоны, мы можам зрабіць такі вывад.
Паўднёвы край Беларусі і яе Цэнтр займаюць краіны нізінныя, у большай часьці рэдка залюдненыя і лясістыя — 6) Піншчына, 7) Вялікая Палеская Нізіна, 8) Лесастэп, 9) Радань і 10) Верхне Бярэзінская Краіна. Гэта паяс нізінаў. Ен дзеліць паяс узгор‘яў, што аблягае яго з трох бакоў — з усходу, захаду і паўночы, на Паяс Заходніх Узгор'яў, у якім ляжаць першыя пяць краінаў і Паяс Усходніх Узгор‘яў, у якім ляжаць чатыры апошнія краіны; сюды-ж трэбa aднесьцi i Белaрускi Лесaстэп.
З прыложaнaе тaблiцы (стр. 199) можнa бaчыць, як i у якiя крaiны згрaмaджaны пaaсобныя пaветы Белaрусi, як пры гэтым зьменіцца гушчыня нaсяленьня i лясiстaсьць.
Паветы Беларусі
37
30
Слонімскій пав.
Полацкі павет Лепельскі
29 45
37 23
Дрысьсенскі пав. Дзісьненскі
36 39
Ілукштанскі
Краіны і паветы
% прастораў, занятых лесам**)
% прастораў, занятых лесам**)
І. Полaцкaе Нaддзьвіньне
Крaіны і пaветы.
Гушчыня вясковага насяленьня
Гушчыня вясковага насяленьня
іх пaдзел пaміж крaінaмі, гушчыня іхнягa вясковaгa нaсяленьня і лясістaсьць.
34
28
Ваўкавыскі Сакольскі
41 38
21 20
34 25
Аўгустоўскі Пружанскі
35 36
30 34
-
-
48
21
Браслаўскі (НовоАлександр. пав.
-
-
V. Надбужанская краіна (Падляссе) Беластоцкі павет.
53
21
ІІ. Віленская краіна Віленскі павет
37 36
28 27
Бельскі Берасьцейскі
47 43
18 23
Троцкі Сьвянцянскі пав.
37
24
VI. Піншчына Пінскі павет.
28 19
25 34
Ашмянскі пав. Вілейскі
37 36
32 28
Кобрынскі пав. VII. Вялікая Палеская Ніз іна
38
17
17
44
III. Менская краіна Менскі павет
43 41
29 29
Мазырскі павет. Рачыцкі
12 19
40 44
Слуцкі Наваградзкі пав.
35 53
32 27
Бабруйскі VIII. Верне Бярэзінская краіна
20
47
25
47
Ігуменьскі пав.
26
46
Барысаўскі
25
48
IV. Наднёманская Краіна (Горадзеншчына) Гарадзенскі павет
38
26
42
23
Лідзкі 40 29 __________
- ) Цыфры ўзяты з перапісу 1897 году. Цяпер яны шмат зьмяніліся.
- ) Цыфры ўзяты з зямельнага перапісу 1887 г. Цяпер яны значна зьмянілася. % прастораў,
занятых лесам**)
44
23
ХII. Варшанская краіна (Паўночная Магілёўшчына)
Гомельскі пав. Навазыбкаўскі пав.
41 51
25 20
Варшанскі пав. Магілёўскі
36 38
43 47
Суражскі пав. 31Старадубскі пав.
45 40
22 20
Сеньнінскі ХIII. Віцебская краіна
37 32
31 33
Мглінскі Трубчаўскі
40 -
24 -
Віцебскі пав. Гарадоцкі
38 34
34 29
Бранскі Гараднянскі Х. Радань (Паўдне-вая Магілёўшчына) Рослаўскі пав.
43
26
34
40
Невельскі Себежскі Люцынскі
30 28 -
33 35 -
31
42
Апочацкі
-
-
Клімавіцкі Чэрыкаўскі
38 36
41 40
ХIV. Смаленшчына Смаленскі пав.
28 35
43 34
Быхаўскі Рагачоўскі
29 34
40 36
ХI. Амсьціслаў-шчына
42
37
Парэцкі Вяліжскі Духаўшчынскі пав. Ельнінскі
25 23 33 32
45 46 39 39
Амсьціслаўскі пав. Чаўскі Гарэцкі Красенскі
43 38 46 42
39 42 35 31
Дарагабужскі Бельскі Ржэўскі Асташкаўскі
30 16 -
41 55 -
Тарапецкі
-
-
IХ. Беларускі лесастэп
Гу шчыня вясковага насяленьня
Краіны і паветы
Крaiны i пaветы.
Гу шчыня вясковага насяленьня
% прастораў, занятых лесам**)
- 178 -
37
40
Увага. Для паветаў, якія цалком на ўходзяць у склад Беларусі, цыфры шчыльнасьці і лясістасьці не падаюцца.
ПААСОБНЫЯ КРАІНЫ БЕЛАРУСІ.
1. Полацкае Наддзвіньне.
правіцьАпісaньне пaaсобных крaінaў пaчынaем мы з пaўночнa - зaходнягa кутa Белaрусі, дзе нaйперш выявілaся гістaрычнaе бытaвaньне Бeлapycкaга народу, з Полацкага Наддзьвіньня. Да гэтае краіны трэба залічыць даўнейшыя расейскія паветы: Полацкі, Лепельскі, Дрысенскі, Дзьвінскі, Ілукштанскі, Браслаўскі (НоваАляксандраўскі) і Дзісьненскі. Першыя чатыры з іх адносіліся да Віцебскае губэрні, Ілукштанскі - да Курляндзкае, Нова – Аляксандраўскі - да Ковенскае, а Дзісьненскі да Віленскае. Ў даўнейшыя часы прасторы гэтых паветаў складалі з сябе ядро Полацкага Князьства, Полацкую зямлю ў цесным значэньні гэтага слова. Прырода і географічнае палажэньне, а так сама і варункі экономічнага разьвіцьця зьвязуюць і цяпер гэтыя паветы ў адну краіну, якая розьніцца ад суседніх : 1) большаю гушчынёю насяленьня, 2) палажэньнем у вадазборніку сярэдняе Дзьвіны, ў замкнёнай з усіх бакоў лагчыне, 3) адпаведным гэтаму кліматам - мягкім, вільготным, досіць халодным, 4) рэзка выяўленым морэнным краявідам і 5) гістарычнай мінуўшчынай (Полацкая зямля), аб якой толькі што гаварылася.
Ад часоў лядавіковых у вадазборніку сярэдняе Дзьвіны засталіся сьляды быўшага тут вялікага возера. Ў гэтае возера сабраліся былі воды таяўшых лядавікоў, стрыманыя ў сваім імкненьні да мора Дзьвінскім узгор'ем і заняўшыя шырокую лагчыну паміж гэтым узгор'ем і Віцебска - Невельскім на паўночным усходзе, а Сьвянцянска-Докшыцкім на паўдні, ўжо знаёмую нам Полацкую Нізіну. Дзьвіна, прарваўшыся праз узгор'е недзе, мусіць, ля Краслаўкі, пакрысе сьцягнула ваду з гэтага возера; на яго мейсцы аж да нашага часу засталіся абшырныя імховыя балоты, з невялічкімі вазяркамі пасярод, якія ляжаць галоўным чынам у Полацкім пав. (балота Лоньніца) і у Дзісьненскім, ды яшчэ большыя пяшчаныя нізіны, звычайна занятыя хваёвымі барамі. Краявід тут, у цэнтральнай часьці Полаччыны, ў вадазборніку Дрысы, Полаты і Дзісенкі крыху падобны да Палескага; рэкі, аднак, маюць у Полацкай Нізіне досіць значны спад і хуткое цячэньне і дзякуючы гэтаму мяйсцовасьць тут моцна абсушаная, высыхаюць пакрысе і тутэйшыя балоты, а лясы - даўно парасьцярбліваў чалавек і абярнуў у ральлю. Пяскі і балоты займаюць дно Полацкае Нізіны, а яе берагі пакрысе падыймаюцца, пераходзячы ў суседнія ўзгор'і. Адхоныя спады гэтых узгор'яў, а так сама і блізка ўcе Дзьвінскае узгор`е маюць добрыя грунты і найгусьцей заселеныя. На іх ніх прасторах якраз і разьвівалася гістарычнае жыцьцё Полаччыны, тады як самае палескае дно Полацкае Нізіны, дзеля свае беднасьці было як быццам адным вялікім няўжыткам і вялікае ролі ў экономічным і грамадзкім жыцьці Полаччыны йграць не магло. Затым жа да Полаччыны мы адносім і гэтыя вышэй - паднятыя прасторы, нахіленыя ў бок Дзьвіны. Яны маюць ўсё прыметы тыповае морэннае краіны. Засеяны яны безканечным лікам большых і меншых вазёраў, з самымі дзіўнымі рысамі берагоў, з масаю затокаў і вастравоў.
Рыс. 90. Над возерам у Полаччыне. (Спэц. фот. А. Трэпкі).
Вазёры гэтыя злучаны ў цэлую сетку межытокамі, йдучымі ад аднага да другога. Над сьветлым люстрам вазёраў падыймаюцца высокія, часта лясістыя ўзгоркі; часамі-ж іх акружуюць досіць роўныя прасторы палёў (рыс. 90). Асабліва густа вазёры ляжаць у трох паветах : 1) Браслаўскім, дзе мы спатыкаем гэткія, вялізныя вазёры, як Снуды, Дрысьвяты, Браслаўскае, 2) ў Лепельскім - дзе пераважаюць дробныя вазёры і 3) ў Дзьвінскім пав. Паверхня гэтых паветаў чыста зрэзана вазёрамі.
На захадзе краіны падыймаецца Дзьвінскае ўзгор'е. Массы морэннах узгоркаў то выцягнутых, то абкругленых, як бохан хлеба робяць тутэйшыя краявіды разнароднымі і вельмі прыгожымі. На ўсходзе, ў Лепельскім пав. краіна гэтак сама паднятая. Ўзгоркі тут зьбіраюцца вялікімі гнёздамі і маюць часамі значную вышыню. З такіх гарыстых гнёздаў асабліва вызначаецца Пышнагор, невялікае ўзгор'е, што ляжыць на захад ад Лепеля. На самай усходняй мяжы Лепельскага пав. падыймаецца ўзгор'е Каторсы; гэтак сама высака паднята і сумежная з Лепельскім частка Дзісьненскага пав. Тады, як у нізінах ляжаць бедныя і неўраджайныя пяшчаныя або балотныя грунты, вышэйпаднятыя часткі краіны пакрытыя бываюць звычайна ўраджайнымі суглінкамі и супескамі. Побач з імі, аднак, і на ўзгор'ях спатыкаюцца значныя прасторы пяшчаных грунтоў (яны асабліва пашыраныя ў Ілукштанскім ды Браслаўскім пав.), дый неўраджайных падзолаў (у Полацкім пав.). Наагул грунты ў Полаччыне моцна выпаласканыя дзякуючы значнай вільготнасьці клімату.
Для агульнай характарыстыкі краявіду краіны цікавы матар'ял даець апісаньне вядомага польскага географа Налкоўскага. Ён між іншым піша: "Вакола Лепеля ёсьць вельмі многа ўзгор'яў закругленых, купалаватых, а найчасьцей эліпсоідальных, выцягнутых у магутныя валы. Парасьлі гэтыя ўзгор'і ля самі, найбольш шыльнікавымі (хвойнымі), часта нізкою рэдкаю х войкаю, верасам, чаборам ды несьмяртэльнікамі, а часамі зьмяняюцца ўпяшчаныя выдмы. Староньняму з пэўнаю фантазіяю глядзельніку гэтыя ўзгор'і ды ўся краіна здаліся-б нейкім нязьмераным, адвечным полем бітвы Тытанаў (волатаў), якія сваім палегшым таварышом сыпалі вялізарныя магілы. Такое зданьне яшчэ пабольшуецца дзеля таго, што між узгор'яў спатыкаюцца і папраўдзе насыпаныя чалавекам курганы. Побач з узгор'ямі ёсьць тут і абшырныя высокія раўніны, занятыя лясамі, палямі ды дзірваном з яго спэцыяльнымі расьлінамі, сярод якіх уюцца рухавыя яшчаркі ды палявыя конікі".
Цікава яшчэ ўвага таго-ж аўтара, аб тым, што выветраваньне ў Наддзьвіньні адбываецца вельмі хутка. "Здаецца што нейкія магутныя жорны перамалолі тутэйшыя граніты», піша Налкоўскі[34].
Нягледзячы на гэта паверхня краіны наагул мае характер геолёгічнае моладасьці: тут найдаўжэй быў затарымаўшыся лядавік (цераз Себеж і Дзісну праводзяць граніцу, да якое дапаўзаў 2-гі лядавік), і з гэтае прычыны рэкі Полаччыны не пасьпелі яшчэ надежна разьвіцца, пракапаць сабе глыбокія карыты ды пасьцягаваць ваду з вазёраў, як гэта сталася, прыкл. на Менскім ўзгор'і.
Толькі Дзьвіна, якая цячэ пасярод усяе краіны, займаючы найніжэйшыя яе мейсцы, раскапала сабе глыбокі ход між узгор'яў і вырасла ў вялікую раку, аднак і яна мае яшчэ шмат прыметаў свае моладасьці - яна яшчэ не пасьпела згладзіць свайго дна, камяністага, часта парожыстага. Ў вясну яна грознымі разводзьдзямі залівае амаль ня усе ўзьбярэжныя месты й мястэчкі. Характар карыта Дзьвіны моцна перашкаджае судаходзтву, якое пры варунку разчысткі і ўрэгуляваньня ракі магло-б тут моцна разьвіцца: Дзьвіна тут ужо і шырокая, і глыбокая; навет пры цяперашнім сваім палажэньні зьяўляецца яна важнейшым вадзяным шляхам. З прытокаў Дзьвіны праразаюць краіну - Вулла, Дзісенка, Дрыса і Полата. Усе яны маюць важнае значэньне, як сплаўныя рэкі. Гэткае самае значэньне мае і Бярэзінскі канал, які часткаю праходзіць па Лепельскаму пав. і яшчэ канал, які злучае вялікае возера Асьвей з воз. Лісна і ракою Сволнаю (прыток Дрысы). Наагул краіна надзвычайна багатая вадзянымі шляхамі, што. і высунула яе наперад у гісторыі, даўшы магчымасьць разьвіцца тут шырокаму старавечнаму гандлю, ды старой беларускай культуры і дзяржаунасьці.
Полацкае Наддзьвіньне ляжыць найбліжэй з усіх краінаў Беларусі да мора. Ад Рыжскае затокі да Іллукштаў ўсяго 170 вёрст. Да таго-ж краіна яшчэ й зьніжаецца ў кірунку да мора і дзеля гэтага вільготны і мягкі марскі клімат без перашкод уразаецца ўздоўж Дзьвіны далёка на ўсход. Сярэдняя гадавая тэмпэратура кaля +6°, ападаў за год бывае каля 600 міллімэтраў, неба па большай часьці закрыта воблакамі.
Лесу ў Наддзьвіньні няшмат. З даўніх часоў сядзіць тут народ досіць густа і дзеля таго лепшыя землі парасьцярэбліваны і ўзараны. Толькі на нізінных пяскох, у Полацкім павеце, затрымаліся значныя лясныя прасторы, ды досіць лясісты захад Дзісьненскага пав.
Аб мінэральных багацьцях краіны ведама дужа мала. Дзе ня дзе толькі здабываюць ганчарныя гліны, будаўляны камень, торф. Ведамыя некалькі мінэральных крыніцаў: у Відзах , Браслаўскага пав. -серністая, з моцным, далека чутным пах ам серавадароду, да каля Краслаўкі - зялезістыя.
Насяленьне ў Полаччыне жывё досіць густа, гусьцей, у кожным разе, чым ува ўсіх суседніх краінах. Найгусьцейшае насяленьне ў Лепельскім павеце. Тлумачыць гэта трэба, мусіць, тым, што краіна мае крыху лепшыя грунты, ды ляжыць яна ля вялікае ракі, з незапамятных часоў была заселена і загаспадарана. У мінуўшчыне гушчыня насяленьня мусіць была тут яшчэ большая, ды безканечныя ваенныя спусташэньні, якія няраз абярталі край у пустыню, перашкаджалі дальнейшаму згушчэньню насяленьня й яго спакойнай працы. Заселена краіна была яшчэ ў самыя далёкія дагістарычныя часы. Ў курганох і гарадзішчах , якіх тут ёсьць вельмі густа, асабліва ў Полацкім ды Лепельскім пав. знаходзяць рэчы, што адносяцца да каменнага веку (нэолітычнага); ўжо тады жылі тут людзі і, можна думаць, вялі навет менавы гандаль. Гісторыя знаходзіць тут моцны й багаты Полацак, які мае шырокія гандлёвыя зносіны з Усходам і Заходняю Эўропаю. Палачане пазакладалі і ўсё важнейшыя месты краіны: Дзісну, Браслаў, Дрысу, Друю і г. д.; месты гэтыя праз увесь час былі цесна зьвязаныя з Полацкам, мелі з ім супольных князёў, а пасьля ваяводаў, былі Полацкімі прыгарадамі. Ўплывы Полацку пашыраліся, як ведама, й далей на захад, уніз па Дзьвіне, ў землі, заселеныя цяпер латышамі. Тамака, над Дзьвіною будавалі яны моцныя замкі, якія пасьля паадбіралі ад іх немцы, што ўмацаваліся пры вусьцях Дзьвіны. З такіх замкаў найбольш вядомыя - Кукейнос (Кокенгаўзен, рыс. 91) і Герсіка. Як памятка з слаўных часоў Полацку пазаставаліся да нашага часу камяні - памятнікі, з беларускімі надпісамі, зробленымі па загаду полацкіх князёў. Гэткіх камянёў шмат ляжыць па ўсім сярэднім цячэньні Дзьвіны.
Ў пазьнейшыя часы, асабліва ў XVI і XVII вякох, на прасторах Полаччыны разыгралася вялікая барацьба памі ж Літвою і Польшчаю з аднаго боку і Масквою з другога. Барацьба вялася з за Беларускае зямлі і здабыцьцё або абарона Полацку было галоўнаю мэтаю ваяваўшых. Дзеля гэтае мэты ўся вазёрная краіна пакрыта была невялікімі замкамі. Будавала гэтыя замкі і Літва з Польшчаю, будавала й Масква. Ўся краіна была была як быццам адзінаю вялікаю крэпасьцяю ў сучасным значэньні гэтага слова. Руіны гэткіх замкаў, сьляды валоў і равоў і да нашых часоў значныя шмат дзе ў Полаччыне над яе вазёрнымі водамі, сярод лясоў і балотаў.
Рыс. 91. Руiны замку ў Кокенгаўзене (Кукейносе). На захадзе Дзьвінскага пав. жывуць ужо найбольш латышы (летгальцы), з не-вялікаю толькі домешкаю беларусаў. Латышы рана трапілі пад уладу нямецкіх рыцараў, якія пазакладалі ў іхняй зямлі, а часткаю і на Беларускіх узьмежжах шмат местаў і моцных каменных замкаў, прыкл. Крэйцбург, Дзьвінск; у руках іх ніх патомкаў знаходзяцца і дагэтуль блізка ўсе двары. Вясковае насяленьне ў Полаччыне займаецца блізка што выключна – гаспадаркаю. На полі сеюць найбольш жыта, аўса. Вельмі многа сеюць ячменю, асабліва ў Лепельскім ды Дзьвінскім пав. Краіна гэтая па засеву ячменю займае другое мейсца ў Беларусі пасьля Віцебшчыны. Ячмень, часткаю вывозіцца, часткаю на мейсцы перакуруецца на піва. Досіць многа садзяць бульбы шмат сеюць лёну. Краіна вывозіць заграніцу шмат ільняное кудзелі. Ураджаі наагул бываюць сярэднія.
У некаторых мяйсцовасьцях у Лепельскім пав., асабліва- ж у Дзьвінскім, пад самым местам Дзьвінскам, шырака разьвіваецца гародніцтва. Разводзяць на палёх рэпу, бручку, а ў гародах - капусту і агуркі. Досіць добра разьвіваецца і садо ўніцтва, хаця халодны клімат яму ня вельмі спрыяе.
Промыслы у Полаччыне разьвітыя слаба. У больш лясістых мяйсцовасьцях насяленьне зарабляе ў лесе. Досіць многа людзей, асабліва на
Рыс. 92. Маладзіца-мяшчанка з Лепельшчыны.
ўзьбярэжжах Дзьвіны займаецца сплавам лесу, будоўляй судзінаў і інш. рачнымі промысламі. Разьвітае досіць добра рыбалоўства. Хатнія рамёслы найшырэй разьвітыя ў Лепельскім і асабліва ў Дзьвінскім паветах. У Лепельскім пав. шмат хто займаецца гарбарствам, вырабкаю аўчынаў і вырабам цэглы. У Дзьвінскім павеце ёсьць шмат рамесьнікаў усякіх прафэсіяў: сталяроў, кавалёў, краўцоў, каменацёсаў і інш. У гэтых паветах пакрысе разьвіваецца і буйная хвабрычная прамысловасьць. Дзьвінск вырас у вялікае прамысловае места. У Лепельскім-жа пав. па дварох шмат бравароў, а ў некаторых мяйсцох разьвіваюцца й іншыя галіны прамысловасьці. Гэтак пад Чашнікамі істнуе вялікая хвабрыка паперы "Скіна", з 500 работнікамі, якая працуе сілаю пары і таксама выкарыстуе вадзяную сілу суседняе рэчкі.
Вёскі ў Полаччыне невялікія, асабліва ў Ілукштанскім ды Браслаўскім паветах, - там яны найменшыя ў Беларусі. Наагул у сярэднім на вёску прых одзіцца ў краіне каля 50 людзей. У краіне шмат дробных мястэчак, у якіх бойка йдзе гандаль. Дзякуючы выгодным шляхом - вадзяным і чыгункам, хутка растуць месты. Найбольшымі местамі краіны ёсьць Полацак і Дзьвінск.
Важнейшыя мяйсцовасьці:
ПОЛАЦАК (рыс. 93 і 94) - старэйшае з местаў беларускіх, калыска беларускае культуры й дзяржаўнасьці, ляжыць на высокім правым беразе Дзьвіны, пры ўтоку ў яе рэчкі Полаты. Пачаткі яго істнаваньня трацяцца ў імгле вякоў. Найдаўнейшыя весткі аб ім маемо з скандынаўскіх народных песьняў сагаў. Пачынаючы з ІX в. аб ім выразна пішуць летапісы, як аб цэнтры найбольшага з беларускіх пляменьняў - крывічоў. Якраз у гэтым часе пачынаецца сярод беларускіх пляменьняў працэс стварэньня незалежнае вялікае дзяржавы, і Полацак робіцца сталіцаю абшырнага князьства, абыймаўшага большую частку Беларусі, ды вядзе даўгую досіць удачную барацьбу з Кіевам за сваю незалежнасьць. Тут буйна кіпіць грамадзкае жыцьцё, расьце беларуская прасьвета і культура. Роля Полацку крыху толькі зьмяншаецца з пераходам яго пад уладу Літвы. З экономічнага боку ён навет нічога ня траціць. Наагул, ад ІX аж да ХVII веку быў Полацак вельмі багатым гандлёвым местам. Ужо ў XII веку вядзе ён шырокі гандаль з нямецкімі краямі (напр, з Готляндам, пасьля з Рыгаю) і таксама - з Усходам. У ХVI веку Полацак меў больш за 100 тыс. жыхараў і славіўся сваім багаццем; лічылі, што быў ён тады багацейшы навет за Вільню, сталіцу Вял. Кн. Літоўскага, да якога сам належыў.
У тыя часы быў Полацак і моцнаю крэпасьцяю. Было ў ім два замкі верхні й ніжні, якія займалі высокія берагі Дзьвіны пры
Рыс. 93. Плян Полацку (ў XIX в.).
I. Верхні Замак. II. Ніжні Замак. III. Запалоцьце. 1 Сабор Сьв. Софіі. 2. Мікалаяўскі Сабор (даўн, езуіцкі). 3. Будынкі Акадэміі. 4. Манастыр Богаяўленьня (XII в) 5 Домініканскі касьцёл (XVII в.). Рыс. 94. Полацак. Від з за Дзьвіны.
самым вусьці Полаты; апошняя акружала іх з захаду і з поўначы. Гара, на якой стаяў Верхні Замак, - з усіх бакоў абрывістая; яе няпрыступнасьць яшчэ ўзмацнялі глыбокія равы ды высокія валы. Замак быў акружаны моцнымі дубовымі сьценамі, ў якіх было 7 вежаў. Найбольшая і найпрыгажэйшая з іх называлася «Краснаю»; яна была каменная. Ў Верхнім Замку знаходзіўся сабор Сьв. Софіі (пабудаваны ў XII в., рыс. 95) ды княжыя палацы. Ніжні Замак стаяў на ніжэйшым угорку і быу аддзелены ад Верхняга шырокім ровам.
Грозныя й моцныя былі Полацкія замкі і славіліся сваёю няпрыступнасьцяю. З павышэньнем ваеннае тэхнікі яны некалькі разоў адпаведна перарабляліся. «Ад Усяслава да Баторыя замкі гэтыя, піша Кіркор, былі галоўнаю цьвярдыняю ўва ўсёй старане; з імі зьвязана гісторыя не аднаго Полацку, але і ўсяго сямехвяковага дзяржаўнага жыцьця Беларусі, прадстаўніком якога заўсёды быў Полацак». На правым беразе Полаты ў XVI веку была раскінута ганллёвая частка места — Запалоцьце; яно расьцягнулася на некалькі вёрст уздоўж Полаты і даходзіла аж да Спаскага Манастыру, пабудаванага ў XII веку Сьв. Еўфрасіньняю, княжнай Полацкаю, унучкаю слаўнага князя Усяслава. У нашыя часы места разбудавалася найбольш на ўсход ад замкаў.
Полацку шмат давялося перацярпець за свой даўгі век. Усе ўдары, якія былі скіраваны на Беларусь, перад усім валіліся на Полацак. Ня раз зьніштажалі яго пажары, ня раз пусьцеў ён ад чумы, ды халеры, ад голаду, а найгорш яму даводзілася ў часы маскоўскіх нападаў. Тады разам ішлі ўсе гэныя беды і да іх яшчэ дадаваліся няміласэрныя звычаі вайны. Для прыкладу Досіць сказаць, што ў Полацку Іван Грозны узяўшы Полацак у 1563 г. загадаў утапіць у Дзьвіне ўсіх да аднаго жыўшых у месьце жыдоў з іхнімі сем’ямі. А Пётра I, толькі спыніўшыся там на некалькі дзён, павесіў шмат манахаў-базыліянаў. У канцы Полацак гэтак змалеў, што у 1780 годзе ў ім заставалася ўсяго каля 1000 жыхараў.
Рыс. 95. Сабор Сьв. Софіі у Полацку
Пасьля Полацак пачаў пакрысе аджываць. У 1812 годзе там на мейсцы даўнейшага езуіцкага калегіуму была адкрытая езуітамі-ж вышэйшая школа акадэмія.
Складалася яна з трох факультэтаў: 1) лінгвістычнага, на якім выкладалася 7 моваў і літэратураў: расейская, польская, француская, нямецкая, лацінская, грэцкая і жыдоўская; 2) вольных навукаў — філёзофіі, поэзіі, рэторыкі, этыкі, лёгікі, мэтафізыкі, фізыкі агульнае, спэцыяльнае і экспэрымэнтальнае, хіміі, матэматыкі чыстае і прыкладнае, архітэктуры, права і гісторыі і 3) тэолёгічнага. Ў Акадэміі было каля 600 студэнтаў усіх станаў і рэлігіяў і каля 40 прафэсараў. Былі пры акадэміі багатая бібліатэка, цэнны музэй і дужа добрыя навукавыя габінэты, з паміж якіх асабліва вызначаліся фізычны і мэханічны, дый хімічная лябораторыя. ўсе гэтыя падрабязгі цікавыя тым, што характарызуюць высачыню тагдышняе культуры у месьце і краі, якое і цяпер праз 100 гадоў мы яшчэ ня можам дагнаць. Полацкая Акадэмія істнавала 8 гадоў. У 1820 годзе расейскі ўрад яе закрыў, а маетнасьць вывез з Полацку ў Расею. Шмат дарагіх і рэдкіх кніг і рэчаў пры гэтым згінула. Бібліатэка перавезена была ў Пецярбург і Маскву, фізычны й іншыя габінэты адпраўлены ў Пецярбург, друкарня, істнаваўшая пры Акадэміі, ў Кіеў, у вялізарных-жа будынках Акадэміі адкрылі ваенную школу, якая там зьмяшчалася і да апошняга часу.
Пасьля разгрому Акадэміі Полацак зрабіўся самым звычайным ціхім і нязначным паветавым местам, якім і застаецца дагэтуль. Жыхараў у ім каля 30 тыс. чал., хвабрык і заводаў вялікіх няма. На Дзьвіне ёсьць досіць значная прыстань. Будуюць тут шмат лайбаў ды іншых судзінаў.
У апошнія дзесяцілецьці Полацак пачаў ізноў аджываць і досіць шыбка расьці дзякуючы правядзеньню праз яго чыгунак.
Цяпер з Полацку чыгункі разыходзяцца ў 5х кірункак і трэба спадзявацца, што ў гэтым адвечным месьце хутка йзноў абудзіцца экономічнае і грамадзкае жыцьцё.
Старасьвеччыны засталося ў Полацку мала. Ад замкаў засталіся толькі равы, якія іх абкружвалі ды сабор Сьв. Софіі, якога праўда перабудавалі ў XVIII веку. Гэта аб гэтым саборы гаворыцца ў "Слове аб полку Ігараве", яго званы чуў князь Усяслаў, седзячы ў далёкім Кіеве... Да найцікавейшых будынкаў у Полацку - належыць старасьвецкая царква Хрыста - Спаса ў Спаскім манастыру, пабудаваная ў XII веку і саўсім блізка не пераробляная пазьней (рыс. 96).
Харошыя й любыя, а разам з тым балючыя ўспаміны абуджае Полацак у сэрцы беларускім. Места гордае Рагнеды, якая не хацела разуць нагі кіеўскаму князю, места Усяслава Чарадзея, найслаўнtйшага з князёў беларускіх, места вялікае багамоліцы і кніжніцы сьв. Еўфрасіньні ды слаўнага вучонага Францішка Скарыны - заснула на
Рыс. 96. Царква Хрыста-Спаса у Полацку (XII в.).
даўгія вякі. Ня зьбіраецца шумнае веча, ня плывуць чаўны беларускіх купцоў полацкіх у варажскае мора; ды й купцоў беларускіх у Полацку ўжо даўно няма. А званоў Сьв. Софіі даўно ўжо ніхто ня чуў, ня то што ў Кіеве, а навет куды бліжэй - па местах і вёсках беларускіх.
Як заціх і замёр Полацак, так заціхла і замёрла жыцьцё на ўсёй Беларусі. Калі-ж яно адродзіцца і Беларусь стане на свае ногі, пэўне, зусім іначай будзе выглядаць і Полацак.
Полацкі павет ляжыць блізка ўвесь на правым беразе Дзьвіны. Грунты яго найбольш неўраджайныя. Ў павеце шмат лясоў і балотаў, а насяленьне рэдкае. На поўначы Полацкага пав. між вазёр над р. Дрысаю паказуюць легендарную гару Рагнеды, на якой быццам быў забіты каменным молатам князь Рагвалод, а пасьля пахавана Рагнеда. Над Лепельскім возерам, ля р. Вуллы - ляжыць места Лепель. Р. Улла, як ведама, ёсьць часткай сыстэмы Бярэзінскіх каналаў. Ня гледзячы на гэта Лепель мае вельмі малое промыслэвае і тарговае значэньне. Такое значэньне маюць за тое мястэчкі Лепельскага павету, якіх ёсьць больш дзесятка. Сярод іх найбольш адзначаюцца два: Бешанковічы і Чашнікі.
Бешанковічы досіць вялікае, (каля 5000 чал.) бойкае тарговае мястэчка, на высокіх берагох Дзьвіны там, дзе яна крута заварочуецца на паўночны захад. Мястэчка мае добры выгляд, усё брукаванае. На Дзьвіне ёсьць бойкая параходная прыстань. Навакол Бешанковіч ляжыць добрая ўроджайная зямля і гаспадарка вядзецца добра. Дзеля гэтага ў Бешанковічах прадаецца шмат збожжа. У мястэчку шмат рамяснікоў (мылавараў, ганчароў і інш.)
Чашнікі - старасьвецкяе мястэчка, ля р. Уллы, слаўнае гістарычнымі ўспамінамі. У сярэдзіне XVI в. беларускія ваяводы мелі тут дзьве вялікія ваенныя перамогі. Мікалай Радзівіл Чорны разбіў тут у 1565 гаду маскоўскае войска, а цераз два гады, Сэнгушка разьбіў татараў. Цяпер Чашнікі вялікае тарговае мястэчка, маюць да 7 тыс. жыхараў, спаміж каторых шмат рамясьнікоў.
Пад Чашнікамі у фольв. Скіне ёсьць хвабрыка паперы Ва- ладковіча, на якой працуе больш 500 работнікаў. Паперы ў год вырабляецца больш 200 тыс. пудоў. У двары Валадковіча ёсьць вельмі добрыя сады з школкамі; тут разводзілі таксама морву (стр. 109). Ў прошлым веку была тут цукраварня, самая паўночная у Беларусі.
У двары Цяпіне каля Чашнікаў радзіўся ведамы рэлігійны і грамадзкі дзеяч старое Беларусі, перакладчык Эвангельлі Васіль Цяпінскі.
У Лепельшчыне ёсьць некалькі мінэральных крыніцаў — у Баркоўшчыне (каля Ушача) серна-зялезная, у Вішковічах (пад Чашнікамі) серныя і інш. Хаця яны улечуюць хворых, аднак застаюцца ня выкарыстанымі.
Лепельскі павет належыць да найгусьцей заселеных паветаў Беларусі. У ім шмат шляхоцкіх засьценкаў. Грунты ў ім ляжаць гляістыя, ураджайныя. Сеюць шмат ячменю. У мястэчках шмат рамясьнікаў.
Дрыса, над Дзьвіною, пры ўтоку р. Дрысы, даўнейшы прыгарад Полацку. Цяпер гэта невялікае места з 6 тыс. жыхараў.
У паўночнай часьці Дрысенскага пав. ёсьць возера Асьвей з вялікім востравам пасярод. На гэтым востраве ўперад была капліца з вядомым ўва ўсёй Беларусі цудоўным абразом Багародзіцы. Возера злучана з р. Дрысаю каналам, па якому сплаўляецца шмат дрэва. На беразе возера ляжыць тарговае м-ка Асьвей. Ля Дрысы ляжыць м-ка Валынцы, дзе ўперад была гімназія, якую пасьля расейцы закрылі. У гэтым мястэчку ёсьць гарбарня, бровар.
Дзісна так сама, відаць, была пабудавана палачанамі; праз даўгі час яна належыла да полацкіх архірэяў. Ляжыць ля Дзьвіны, за дзьве мілі ад чыгункі У Дзісьненскім павеце ёсьць тры важных мястэчкі: Глыбокае, Паставы і Друя. М-ка Глыбокае ляжыць на паўдні павету, сярод двох вазёраў. Мае каля 7 тыс. насяленьня, якое займаецца найбольш гандлем. За возерам знаходзіцца м-ка Беразьвеч — з манастыром, пры вузкакалойнай чыгунцы з Сьвянцян, якая йдзе паўднёвым краем Дзісьненскага пав. Пры гэтай так сама дарозе ляжыць м-ка Паставы. Некалісь Паставы належылі да Тызенгаўза, вядомага асьветнага і эканаміцкага дзеяча, які жыў у XVIII в. Тызенгаўз быў пабудаваў тут некалькі хвабрыкаў — палатняную, паперню, гарбарню і інш. Быў тут даўней і багаты музэй, які пасьля быў перанесены ў Вільню. Цяпер Паставы маюць каля 3 тыс. жыхараў. Друя - значная прыстань на Дзьвіне. Лічыцца местам, мае каля 6 тыс. жыхараў.
Дзісьненскі павет ляжыць на добрых грунтох і досіць густа заселяны, апроч заходняе яго часткі, дзе цягнуцца вялікія хваёвыя бары, на пяшчаных грунтох (Полацкая нізіна).
Беларускія часткі паветаў Іллукштанскага і Брацлаўскага (Ново-Аляксандраускага) ляжаць на бедных пяшчаных грунтох. Прасторы гэтых паветаў засеяны сотнямі вазёраў, між якіх ёсьць і такія вялікія, як Снуды (22 кв. в.), Дрысьвяты (41 кв. в.), Дрывяты і інш. Лясоў тут мала. Насяленьне займаецца, апрача гаспадаркі, рыбалоўствам на вазёрах. З Браслаўскага воз. часамі выцякгуюць па 500 пуд. рыбы.
Над воз. Браслаўскім стаіць стары горад Браслаў (або Братыслаў) — равесьнік Полацка, даўнейшае паветавае места. Цяпер гэта невялікае мястэчка. Паветовым местам зрабілі былі пасьля Езёросы, якое назвалі Ново-Аляксандраўскам. Езёросы ляжаць на мяжы паміж, Беларусяй і Літвою. На гэтай-жа мяжы ляжаць на яшчэ Іллукшты, другое паветавае места і Відзы — значнае мястэчка, вядомае з сваіх мінэральных крыніцаў. Крыніцы гэтыя - серныя з моцным, далека чутным пахам серавадароду.
ДЗЬВІНСК (або Дынабург, рыс. 97) ляжьщь на нізкім беразе Дзьніны і возера Шчуні. Дзьвіна ў гэтым мейсцы значна паддаецца на паўдн. за-
Рыс. 97. Дзьвінск
хад, у кірунку на Вільню. Недалёка ад мейсца, дзе цяпер ляжыць Дзьвінск, лівонскія рыцары ў XIII в. залажылі моцны замак Дынабург (рыс. 98) на страх літоўскім і беларускім князем, каб зачыніць дарогу пашырэньню іхняе ўлады на Лівонію. Замак гэты ў часе ваенных падзеяў некалькі разоў разбуравалі і руйнавапі; ўрэшце кароль Баторы ў канцы XVI в. перанёс яго у цяперашняе мейсца, а разам з імі места, якое было вырасла пры замку. На новым мейсцы гэтак сама неспакойна жылося Дынабургу: у часе войнаў яго некалькі разоў аблягалі, штурмавалі і палілі. У пачатку XIX в. расейцы пабудавалі тут моцную крэпасьць, якая гэтак сама перашкаджала экономічнаму разьвіцьцю места. Калі, аднак, праз Дзьвінск прайшлі дзьве гэтакія важныя чыгункі, як Паўночна Заходняя і Рыга - Арлоўская, места стала шыбка расьці і разьвівацца. Цяпер чыгункі разыходзяцца з Дзьвінску ў 5-х кірунках, адыходзяць ад яго некалькі шосаў, а на Дзьвіне - значная прыстань. Трэба прыняць пад увагу, што Дзьвіна вышэй Дзьвінску ня вельмі прыдатная для судаходзтва і што дзеля гэтага грузы, што йдуць па ёй зьнізу ў большасьці ў Дзьвінску перагружаюцца на чыгункі. Ўсё гэта стварае Дзьвінску вёльмі выгодныя варункі для разьвіцьця, дзякуючы якім зрабіўся ён вялікім местам. Перад вайною было ў ім больш 100 тыс. жыхараў. Насяленьне места моцна мяшанае: найбольш жыдоў, шмат беларусаў, латышоў і маскоуцаў - старавераў.
Рыс. 98. Замак Дынабург у даунейшыя часы.
Прамысловасьць Дзьвінску шыбка расьце. Перад вайною было ў ім каля 2000 хвабрычных работнікаў. Былі ў ім вялікія гарбарні, якія да таго-ж мелі добрае устройства і выраблялі лепшыя сарты скуры. Было так сама тут аж 3 вялікіх хвабрыкі гузікаў, млыны, бравары і г. д. Асабліва шырака быў разьвіты ў Дзьвінску гандаль. Найбольшыя звароты рабіліся з мануфактураю, лесам і лёнам.
Цяпер Дзьвінск знах одзіцца ў межах Латвіі, дзякуючы вольным парадкам якое зрабіўся ён за кароткі час цэнтрам культурнага беларускага жыцьця на ўсю паўночна - зах однюю Беларусь.
За мілю ад Дзьвінску, над Дзьвіною, ёсьць курорт Пагулянка. У харошай мяйсцовасьці, ў адвечным хваёвым бары пабудаваны мураваныя вадзяныя і кумысовыя лячэбніцы, дзе хворыя маюць усялякія выгоды і камфорт. Хворых сюды зьяжджаецца досіць многа. З Дзьвінску ў Пагулянку ходзяць параходы.
У харошай мяйсцовасьці, над Дзьвіною, за 6 міль ад Дзьвінску, ляжыць Краслаўка, прамысловае і гандлёвае мястэчка (pыc.99). Пабудаван а яна вельмі даўно. Кажуць, што ў ёй жыла кн. Рагнеда. Краслаўка даўно славілася сваімі дыванамі, аксамітамі, сукнамі, броняю, срыбнымі, залатымі ды іншымі вырабамі краслаўскіх рамесьнікаў. Цяпер у Краслаўцы найбольш разьвітае гарбарства, ды гандаль лёнам і льняным сяменьнем. Недалёка ад Краслаўкі ёсьць зялезістыя крыніцы.
У Краслаўцы ёсьць вельмі харошы касьцёл і палац з вялізарным паркам, якія пабудаваў краслаўскі дзедзіч, гр. Броэль Плятэр.
Рыс. 99. Від у Краслауцы.
Даўгі час Краслаўка была рэлігійным цэнтрам для каталіцкага насяленьня ўсіх суседніх паветаў.
У Дзьвінскім павеце беларусы жывуць перамяшаныя з латышамі. Чыста беларускімі трэба лічыць толькі ваколіцы Дзьвінску і наагул узьбярэжны паяс уздоўж Дзьвіны, ад Дзьвінску да Друі. Ў гэтай часьці павету грунты ўраджайныя, народ жыве багата, шмат зарабляе ад рыбалоўства, сплаву і будовы судзінаў і г. д. У Дзьвінскім і суседніх паветах жыве шмат старавераў.
ІІ. Віленская краіна.
правіцьДа Віленскае краіны мы залічуем паветы даўнейшае Віленскае губэрні: Віленскі, Сьвянцянскі, Вялейскі, Ашмянскі і Троцкі[35].
Паветы гэтыя абыймаюць сабою ўвесь вадазборнік Вяльлі, якая іх зьвязуе ў адну прыродную і экономічную краіну. Гэтая сувязь узмацняецца дзякуючы ўплывам гэткага вялікага места, як Вільня, да якое цягне ўся краіна. Ад суседніх краінаў адзначаецца Віленшчына між іншым - сваімі бяднейшымі грунтамі, радзейшым вясковым насяленьнем, у якім да таго-ж, у заходняй часьці Віленшчыны, апрача беларусаў ёсьць досіць многа нацыянальных меншасьцяў ліцьвіноў, палякоў і г. д.
Віленшчына займае два плячы Вялейскае Падковы ўзгор'яў Віленскае і Сьвянцянска - Докшыцкае ўзгор'і, ды шырокую даліну паміж імі, па якой плыве Вяльля. Ўзгор'і гэтыя зьяўляюцца, відаць, канцавымі морэнамі, якія пакінуў па сабе нейкі вялікі клін лядавкіа, што сучаснаю далінаю Вяльлі ўразаўся быў далека на паўднёвы ўсход. На поўначы, ў прасторах Сьвянцянска Докшыцкага ўзгор'я мяйсцовасьць мае тыповы морэнны выгляд. Ляжыць там досіць многа вазёраў, якія можна лічыць працягам сеткі морэнных вазёраў Полаччыны. Сетка гэтая тут аднак і заканчуецца групаю вялікіх вазёраў (Нарач, Мядзел, Сьвір ды інш.), што ляжаць на паўднёвых спадах узгор'я, аб якім мова, і ужо адзначаюцца ад тыповых морэнных сваімі роўнымі берагамі ды правільнаю формаю. На паўдня ад гэтае групы вазёраў - ані ў даліне Вяльлі, ані на Віленскім ўзгор'і вазёраў ужо блізка што й няма.
Шырокая далі на Вяльлі , асабліва ў верхнім яе цячэньні ўяўляе з сябе роўную сухую мяйсцовасьць, заросшую вялікімі хваёвымі барамі, якія падыходзяць да самых берагоў Вяльлі. Часамі, аднак, невялікія ўзгор'і збліжаюцца да ракі і ствараюць на ёй ды на яе прытоках прыгожыя высокія берагі. Ўзгор'і гэтыя звычайна ўжо бязьлесныя, пакрытыя хмызьнякамі ды нягуста параскіданымі дубамі, а найбольш абернутыя пад поле. Ў іншых мяйсцох, асабліва ў ваколіцах Маладэчына (лядавіковая даліна), вакола Вяльлі ляжаць вялізарныя прасторы мокрых сенажацяў і балотаў, якія цягнуцца на дзесяткі вёрст і робяць там краявід больш смутным і аднавобразным.
На паўдня ад даліны Вяльлі падыймаецца прыгожае Віленскае ўзгор'е, ў значнай меры пакрытае палямі, або дубовымі ды яловымі лясамі на версе, густымі хмызьнякамі ляшчыны, барбарысу ды бружменю на стромкіх спадах.
Вяльля, сабраўшы шмат вады з сваіх лясістых ды балоцістых вярхоўяў выглядае ў большая часьці Віленшчыны вялікаю мнoгa-вярхоўяў выглядае ў большай часьці воднаю ракою. Цячэньне яе досіць жывое, а яе прытокі, скатуючыся з высокіх суседніх узгор'яў маюць часамі выгляд хуткіх горных ручаеў. Яны пракопуюць сабе глыбокія даліны і выносяць у Вяльлю шмат пяску. Карыта Вяльлі наагул неагледжанае, непрачышчанае, шмат у ім каменьняў і невялікіх парогаў, і затым судаходзтва па ей блізка што не адбываецца. Гэтая вялікая вадзяная дарога заставцца саўсім мала выкарыстанаю; толькі вясною па ей гоняць шмат плытоў.
Клімат у Віленшчыне цёплы, вільготны і наагул мяккі, дзякуючы блізкасьці мора, асабліва-ж, на заходніх спадах узгор'яў, найбольш адкрытых з боку мора. Гэтак у Вільні сяр. гадавая тэмпэратура + 6,5°, а ападкаў бывае звычайна 600 міллім.; у ўсходніх частках Віленшчыны клімат робіцца ўжо крыху сушэйшым і сьцюдзянейшым.
Грунты ў Віленшчыне найбольш супяшчаныя і сугліністыя, часта моцна камяністыя. Суглінкі пакрываюць спады узгор'яў, а супяскі ляжаць у больш паніжаных раўнінных мяйсцовасьцях, найбольш уздоўж верхняга цячэньня Вяльлі. На паўдні Ашмянскага павету, ў басэйне Бярэзіны і іншых правых прытокаў Нёмна, якія разам ствараюць цэлую сетку рэчак, ляжаць на вялікім прасторы пяшчаныя грунты, занітыя хваёвымі барамі аднае з найбольшых беларускіх пушчаў - Налібоцкае. Бары гэныя бліжэй да Нёмна зьмяняюцца досіць вялікімі балотамі і сенажацямі. Значныя лясныя і балотныя прасторы знаходзяцца і ў Вялейскім павеце, паміж Вялейкаю ды Маладэчынам (бал. Чысьці) ды на поўначы павету (Габскія бал.). Апрача таго, на паўдня ад Вільні, як раз ля мяжы Беларусі з Літвою, ляжыць Рудніцкая пушча, над р. Марачанкаю. Тут так сама пяшчаны грунт і хваёвыя бары, але побач з імі багатыя мяшаныя лясы з дубамі, клянамі, грабам і вязам; сустракаецца тут яшчэ й некалькі вазёраў.
Дзякуючы сваёй лясістасьці, ды невялікай ураджайнасьці грунтоў, вясковая Віленшчына заселена крыху радзей, чым суседнія краі - Полаччына, Менская краіна, Горадзеншчына. За тое тут шмат меставага насяленьня, дзякуючы прысутнасьці вялікага места Вільні і масы мястэчак. Вялічыня вёсак тут з большага такая самая, як і ў Полаччыне (каля 50 чалавек у вёсцы) і так сама на захадзе крыху меншыя вёскі, на ўсходзе - большыя. Вясковае насяленьне займаецца гаспадаркаю і толькі ў лясістых частках Ашмянскага і Вялейскага пав. маюць значэньне лясныя заробкі; шмат хто заняты рыбалоўствам; у вазёрах і рэках тут часамі спатыкаецца цэнная рыба - сялява, фэрэль і г. д. Хатнія рамёслы разьвітыя слаба, навет ткацтва. Насяленьне на захадзe краіны носіць ужо найбольш крамную вопратку, ўжываючы саматканы толькі да работы. За тое ў больш лясістых мяйсцовасьцях на ўсходзе, асабліва ў Налібоцкай пушчы, хатнія рамёслы значна пашыраныя.
На полі сеюць жыта, а з ярыны найбольш аўса, ячменю і бульбы. Грэчкі сеюць вельмі мала. На лепшых грунтох спатыкаецца пшаніца. Гаспадарка стаіць досіць высака, асабліва ў дварох. Часьцей, чым дзе, можна сустрэць тут заводзкую карову, каня, садок ля хаты, лубін на пяскох.
Нізкая ўраджайнасьць грунтоў краіны тлумачацца між іншым няхватам сенажацяў, дзеля чаго гаспадары трымаюць мала скаціны, ня могуць належна гнаіць зямлю, якая, дзякуючы сваей беднасьці, гэтага гнаеньня асабліва патрабуе.
Ня гледзячы на невялікую ўраджайнасьць грунтоў вясковай Віленшчыне саўсім хватае свайго хлеба; можа яна навет у значнай меры пры невялікім падвозе прахарчаваць і сталіцу ўсяго краю-Вільню.
Выгоднае географічнае палажэньне і багацьце шляхоў стварылі ў Віленшчыне вялікі гандлёвы і прамысловы цэнтр - Вільню, дый меншыя ў Смаргонях, Ашмяне і дробных мястэчках , якіх ёсьць тут бяз ліку. Ў мястэчках гэтых ідзе бойкі гандаль, цесна зьвязаны з Вільняю, ёсьць шмат рамесьнікаў.
Рыс. 100. Вільня.
(Від на р. Вялейку, Замковую гару і цэнтр места).
Віленшчына мае досіць пярэсты нацыянальны склад нacяленьня. У часы дагістарычныя жылі тут відаць ліцьвіны, (бо сялібы ліцьвіноў даходзілі і да самых усходніх рубяжоў Беларусі). На пачатку гістарычнага жыцьця краіна была заселена або нейкім пераходным між беларусамі ды ліцьвінамі племям, або мела мяшанае насяленьне, дзе побач жылі і беларусы, і ліцьвіны. Наагул справа гэтая нявыясьненая. У часы Вялік. Князьства Літоўскага, асабліва перад Люблінскаю Вуніяю, калі Віленшчына сталася цэнтрам вялікае дзяржавы з беларускаю культураю і беларускім пануючым клясам, у яе шырокаю хваляю палілася беларуская коленізацыя з прастораў усходняе Беларусі[36]. Гэтая коленізацыя моцна павялічыла тут сілу і значэньне беларускага элементу і адсунула ліцьвіноў далей на захад. Побач з коленізацыяй павялічэньне беларускага насяленьня адбывалася яшчэ і іншым спосабам. Ліцьвіны, прыймаючы культуру беларускую, як вышэйшую і пануючую ў дзяржаве, пакрысе пераймалі і мову і звычаі беларускія, зьмешаваліся з чыстым беларускім насяленьнем і праз некалькі вякоў там, дзе былі ўперад скрозь жылі ліцьвіны, пазаставаліся толькі невялічкія іх астраўкі. Адзін з найцікавейшых такіх астраўкоў ляжыць вёрст 40 на ўсход ад Вільні (Гярвяцкая парахвія) і перахаваўся да нашага часу. У рэзультаце абодвых успомненых процэсаў беларускае насяленьне акружыла Вільню, зрабіла яе беларускім местам і пашырылася значна далей на захад. Пасьля Люблінскае Вуніі, калі і беларуская і літоўская шляхта пачалі польшчыцца, беларускі напор на захад аслабеў; ня згас ён, аднак, і да апошняга часу, бо хіба толькі ў цяперашнім веку, пад уплывам разьвіцьця літоўскае нацыянальнае сьведамасьці спыніўся пераход ліцьвіноў на беларускую мову. Але з другога боку сярод нядаўна зьбеларушчаных ліцьвіноў стала асабліва моцна пашырацца польская мова, і ў нашыя часы на этнографічнай мяжы паміж ліцьвінамі і беларусамі можна сустрэнуць шмат людзей, ужываючых галоўным чынам польскае мовы і прызнаючых сябе палякамі. Ці застануцца яны і назаўсёды палякамі, ці можа вернуцца да свае даўнейшае, літоўскае мовы, ці мо да беларускае - цяпер угадаць трудна. У кожным разе на беларуска - літоўскім узьмежжы нацыянальныя процэсы яшчэ і дагэтуль не закончыліся і гэта ёсьць важнейшай прычынаю сучасных палітычных спрэчак з-за Віленшчыны.
ВІЛЬНЯ (рыс. 100) - культурны і эканамічны цэнтр усяе Беларусі і Літвы, сталіца вялікіх князёў літоўска-беларускіх, найбольшае места на ўсім прасторы Беларусі. Ляжыць Вільня ў катліне акружанай з усіх бакоў гарамі. З захаду і паўдня, ідуць Панарскія горы, а з усходу, ля самае Вільні, высяцца пяшчаныя горы — Замковая, Трохкрыжавая і Бякешовая. З поўначы катліну замыкае ўзгор‘е Шашкіні. Пасярод катліны цячэ Вяльля і тут у яе, у падножжа Замкавае гары, ўпадае Вялейка. Вільня пабудавана на левым беразе Вяльлі, пры ўтоку Вялейкі. (гл. плян рыс. 101).
Хаця лягенда прыпісуе залажэньне Вільні Гэдыміну і адносіць яго да пачатку XVI веку, аднак можна з пэўнасьцю сказаць, што Вільня куды старэйшая. Хто і калі яе залажыў, навет які народ — нямаведама. У летапісі першая вестка аб тым, што віленцы выбралі сабе за князя аднаго з беларускіх полацкіх князёў Рыс. 101. Плян Вільні.
1. Замковая Гара. 2. Трохкрыжовая Гара. 2. Бакешавая Гара. 4. Унівэрсітэт 5. Беларуская Гімназія (Траецкія муры). 6. Катэдральны касьцёл. 7. Прачысьценскі Сабор. 8. Вострая брама. 9. Касьцёл Петры і Паўла. 10. Хімічная Школа. 11. Юнкерская Школа. 12. Вагзал.
Надпісы на пляне - назовы частак места. Штрыхоўка і цыфры пры ей паказуюць абсалютную высачыню ў мэтрах (праведзены горызанталі: 120 м., 150 м. і l90м.).
Рыс. 102. Вільня. Ратуша і рынак перад ею (ў пачатку XIX в). — Расьціслава (унука Усеслава Чараўніка); было гэта ў 1128 гаду. Гэта дазваляе нам лічыць, што Вільня ад самага пачатку была беларускім местам. Пасьля, калі вялікія князі літоўскія перанесьлі сюды сваю сталіцу і абкружылі сябе беларускім баярствам, Вільня перахавала свой беларускі характар. Ліцьвіны займалі толькі паўночную частку гораду, каля Замкавае гары, каторая і звалася Літоўская Палавіца. Беларуская палавіца займала паўднёвую частку Вільні, пад Вострую Браму. Вільня тых часоў была вялікім, багатым і культурным местам. Насяленьня у ёй было да 200 тысячаў; апроч беларусоў і ліцьвіноў, было шмат жыдоў, немцаў і інш. Прыдворнае жыцьцё вымагала раскошы і вяльможы, жывучы самі ў Вільні, сьцягавалі з усяго прастору дзяржавы ўсё, што было лепшага ў іхніх маемасьцях, а перад усім лепшых майстроў, рамясьнікоў. У сталіцу зьяжджаліся і ўсе лепшыя культурныя сілы. Затым у Вільні былі вельмі моцна разьвіты рамёслы, было шмат школаў, друкарняў. Урэшце красавала тады і гандлёвае жыцьцё Вільні. Для нас гэта цікава між іншым яшчэ і таму, што ўсе культурныя і тэхнічныя сілы йшлі ў Вільню найбольш з Беларусі і Вільня, дзеля таго, мела характар чыста — беларускага места.
У XVII веку беларускую культуру ў Вільні стала выціскаць польская. З гэтага-ж часу пачаўся і ўпадак Вільні. Рэлігійная барацьба, даведзеная да крайнасьці, пажары, хваробы, голад, напады чужаземцаў — усё гэта памагала ўпадку Вільні.
У канцы XVIII і пачатку XIX в., ў Вільні ўзноў закіпела культурнае жыцьцё. Справы асьветы пайшлі моцна ўперед, паадчынялася шмат новых школаў, стварыўся Віленскі унівэрсытэт (рыс 69), які стаў на чале гэтага прасьветнага руху. Было ў ім 4 факультэты: фізыка - матэматычны, мэдыцынскі этыка- палітычны (з тэолёгіяю) і літэратурна - мастацкі. Хаця ўся навука ў ім ішла ў польскай і лацінскай мовах, аднак, значыньне Віленскага Унівэрсітэту для ўсяе Беларусі было вялізарнае. Там выгадаваліся шырокія кадры краёвае інтэлігенцыі, якая кінула першыя іскры беларускага адраджэньня. З паміж 47 яго прафэсараў - аж 36 было родам з Беларусі й Літвы і то з Польшчы.
Праістнаваўшы каля 30 гадоў, Унівэрсітэт быў у 1832 г. зачынены расейскім Урадам. Толькі мэдыцынскі факультэт яго істнаваў яшчэ 9 гадоў (1832 1841), ужо з выкладаньннем па расейску, ды тэолёгічны факультэт ператвораны ў Каталіцкую духоўную Акадэмію. Ў 1849 г. і гэтая Акадэмія была пераведзена з Вільні ў Пецярбург. Тады-ж, у царстваваньне Мікалая І, была пазачыняна большая частка школ у Беларусі. Лепшыя школы разам з іхняй маемасьцяй пераведзены былі ў Маскоўшчыну. У будынках Унівэрсітэту і іншых школ, паадчыняліся расейскія сярэднія школы. У палацах вяльможаў, у каталіцкіх манастырох расейскі ўрад зрабіў вастрогі, казармы. З эўраэйскага культурнага цэнтру, якому дзіваваліся чужаземцы, маскоўцы стараліся зрабіць звычайны "губэрнскі горад", - поўны казармаў і чыноўнікаў.
З другога боку, за апошнія 3 вякі, насяленьне Вільні вельмі моцна спольшчылася. Патомкі беларусоў і ліцвіноў часта ўжо не разумеюць роднае мовы і шчыра лічуць сябе палякамі. Гэткім парадкам з беларускае Вільні сталяся Вільня польско-маскоўская.
За апошнія часы палажэньне зьмянілася. Абудзіліся нацыянальна і беларусы, і ліцьвіны і пакрысе адбіраюць адну па аднэй свае старыя пазіцыі ў палякоў. А маскоўцы былі наносным элемэнтам і з выхадам расейскіх войскаў з Вільні, счэзьлі.
У Вільні засталося шмат старасьветчыны. Цэлыя дзесяткі старасьвецкіх касьцёлаў і цэркваў падымаюць свае вежы над Вільняю. Як памятка сівое мінуўшчыны над местам на Замковай гары высяцца руіны вялікакняжскага замку, пабудаванага Гэдымінам. Апроч гэтага Верхняга Замку ля падножжа гары быў вялікі ды пышны Ніжні Замак, дзе звычайна й жылі вялікія князі. Нейкае паняцьце аб замках дае прыложаны рысунак (pыc. 103).
У Катэдральным касьцеле і ў Прачысьценскай царкве́, пахаваны вялікія князі Літоўска-беларускія. У катэдры знаходзяцца і іхнія партрэты і статуі. У капліцы, над Востраю Брамаю, ёсьць найслаўнейшая беларуская сьвятыня: абраз Прачыстае Багародзіцы, якога роўна шануюць і праваслаўныя, і каталікі і да якога з усёй Беларусі йдуць на багамольле. Шмат якія з касьцёлаў і цэркваў годныя ўвагі, дзеля свае архітэктуры, скульптуры і малярства. З гэтага боку Вільня ёсьць найцікавейшым местам Беларусі. Нідзе не захавалася гэтулькі цікавых і харошых будынкаў і абразоў. У Траецкім манастыры (адным з старэйшых) зьмяшчаецца беларуская гімназія.
У Вільні культурнае жыцьцё йдзе байчэй, чымся ў якім іншым месьце. Выдаецца шмат газэт і журналаў у розных мовах, істнавалі ўвесь час культурныя і палітычныя таварыствы і гурткі, іншыя адкрыта, а то й патаемна. Ўсё гэта рабіла з Вільні культурны цэнтр усяго краю.
Вільня была да апошніх часоў цэнтрам нацыянальнага беларускага руху. Тут выдаваліся першыя беларускія газэты і кніжкі, закладаўся першы тэатр беларускі і навуковыя таварыствы, а так сама і беларускія школы. Вільню так сама лічаць сваім галоўным культурным цэнтрам і жыды (іх у Вільні больш палавіны жыхараў) і ліцьвіны.
Вільня — найвялікшае места Беларусі; у ім жыве больш за 200.000 чалавек. Апрача палітычных і гістарычных гірычынаў гэтаму спрыяе палажэныіе Вільні на важным вузьле чыгунак. З Вільні разыходзяцца чыгункі ў пяцёх кірунках. Яны злучаюць Вільню простымі лініямі з Захадам і паўднём Беларусі. Паўночны ўсход Беларусі гэгак добра з Вільняю не зьвязаны.
Хвабрычная прамысловасць у Вільні досіць разьвіта. Па вырабу тавараў Вільня займае другое, пасьля Беластоку, мейсца сярод мест Беларусі, па лічбе работнікаў хвабрычных — займае першае мейсца. Работнікаў у Вільні да 15.000 чал. У Вільні ёсць 8 вялікіх гарбарняў (з іх 4 паравыя), 2 паравых хвабрыкі панчохаў, шмат пільняў, ткацкія хвабрыкі, хвабрыкі мэталёвых вырабаў і інш. Але найбольшае значэньне ў прамысловасьці Вільні маюць дробныя хвабрыкі і майстроўні рамясьнікоў. У Вільні працуюць больш за 8000 краўцоў, шмаг шаўцоў і іншых рамясьнікоў. Частка іх працуе на сваю руку, але большая частка бярэ работу з кантораў, магазынаў, што Рыс. 103. Віленскія Замкі ў XVII в.
(з старое гравюры).
прадаюць тандэтную адзе жу і вобуй. Па гандлю гатоваю адзежаю, футрамі, вобуем, Вільня займала перад вайною вельмі віднае мейсца на усім ycxoдзе Эўропы. Апроч таго Вільня зьяўлялася галоўным гандлёвым цэнтрам Беларусі і для іншых тавараў. Тут зьмяшчаліся найбольшыя гандлёвыя фірмы, склады тавараў, адгэтуль тавары разыходзіліся ня толькі па ўсёй Беларусі й Літве, але навет і далей, за іх межамі. Ваколіцы Вільні надта харошыя. Ад самага места ўва ўсе бакі расьцягнуліся прадмесьці аж да лясоў, што абкружваюць з усіх бакоў Вільню. Ўжо і сярод лесу вырастаюць вуліцы, кварталы і цэлыя новыя прадмесьці. Адно з важнейшых і старэйшых прадмесьцяў - Антокаль, якое цягнецца на 6 вёрст уздоўж левага берагу Вяльлі. Тут ёсьць так сама некалькі цікавых старых будынкаў; асабліва варт увагі, па сваей скульптуры, касьцёл Сьв. Петры і Паўла (рыс. 104).
Рыс. 104. Скульптура у касьцёле Сьв. Петры і Паўла на Антокалі. З гораў, што акружуюць Вільню, аткрываюцца надзвычайна харошыя віды на места Вільню і на ўсю ваколіцу. (pыc.100). Асабліва часта публіка бывае на Замкавай гары, што высіцца над самаю Вільняю.
За мілю ад Вільні, ў сасновым бары, на правым беразе Вяльлі, параскіданы 33 каплічкі з абразамі прадстаўляючым цярпеньні Хрыстовыя. Гэта Кальварыя. Пачынаючы з мая, сюды ўсё лета йдуць і йдуць тысячы багамольцаў. Пабудавана Кальварыя яшче ў XVI веку. Яшчэ дзьве вярсты далей за Кальварыяй, ля Вяльлі, відаць на высокай гары надзвычайна харошая мяйсцовасць Вэркі, сюды прыяжджаюць Віленцы ўлетку аддыхнуць сярод прыроды. Паміж Вэркамі і Вільняю х одзяць параходы[37].
З іншы харошых ваколіцаў Вільні трэба ўспомніць аб Панарскіх горах, Закрэце (лес пад Вільняю), Паплавах (на ўсход ад Вільні, ля Вялейкі). Мала хіба ёсьць мест, каторыя-бы мелі такія харошыя ваколіцы, як Вільня.
Новая Вялейка над Вільняю, дзе расходзяцца чыгункі на Менск і Дзьвінск, у харошай мяйсцовасьці ля р. Вялейкі. Досіць значнае (больш за 5 тыс насяленьня) прамысловае мястэчка. Шмат хвабрыкаў: напр. хвабрыка косаў, анталяжаў і інш. Каля Н-Вялейкі ёсьць вялікая бальніца для хворых змысламі (варыятаў). На заход ад Вільні, пры ст. Ляндварове, ёсьць хвабрыка тэлеграфнага дроту.
Недалёка ад Вільні, пры Ашмянскім гасцінцы ляжыць Барэйкоўшчына, невялічкі фаліварак, дзе жыў апошнія гады жыцьця адзін з беларускіх паэтаў - Сыракомля (Л. Кондратовіч), пісаўшы пабеларуску і папольску. Далей на паўдня, над р. Марачанкаю, ляжыць двор Паўлаў. Канонік Бжастоўсні, да якага належыў гэты двор, у 1769 гаду аслабаніў усіх сваіх падданых, аддаў ім зямлю і ўстанавіў у Паўлаве маленькую рэспубліку, у якой сам стаўся звычайным грамадзянінам. Але ўдзячныя грамадзяне абралі аго за прэзыдэнта. Сэйм зацьвердзіў статут гэтае рэспублікі і яна праістнавала аж да 1824 году. У Паўлаўскай рэспубліцы былі школы, бальніцы, народ жыў вольна і багата.
Гэта ўсё было ў часе найбольшага росквіту паншчыны.
Над Вяльлёю, на мяжы з Ліцьвінамі, ляжыць беднае мястэчка Кернова - некалісь, у XI - XIII вякох , - сталіца Літвы.
Віленскі павет мае добрыя, ураджайныя грунты, асабліва на поўначы, дзе жывуць ліцьвіны. Усходняя часьць павету лясістая і радзей заселеная. У паўднёва-заходнім рагу павету пачынаюцца лясы Рудніцкай пушчы, якая ляжыць найбольш у Троцкім павеце. Насяленьне павету шмат зарабляе на дастаўцы розных прадуктаў у Вільню. На поўнач і захад ад Вільні насяленьне хаця і гаворыць пабеларуску, але нацыянальна мала сьведамае; спатыкаюцца часамі тут і літоўскія вёскі.
У Троцкім павеце беларусы займаюць толькі заходнюю частку павету, прымерна 1/5 частку ўсяго яго прастору; зямля тут пяшчаная. На паўдні беларускае часткі павету і ляжыць Рудніцкая пушча на пяскох і балотах ля р. Марачанкі. На поўначы беларускае часткі павету, за 4 мілі ад Вільні, ў вазёрнам краю, ляжаць Трокі, павятовае места, слаўнае сваёй мінуўшчынаю. Места ляжыць на паўвостраве, паміж азёраў (рыс. 105); на востраве, сярод возера, высяцца руіны старасьвецкага вялікакняжскага замку. Тут жылі Кейстут і Ольгерд; тут жыў і памёр слаўны Вітаўт, тут жылі Казімір і Аляксандра, вялікія князі беларуска-літоўскія. Цяпер Трокі славяцца гародніцтвам (агуркамі), якім займаюцца тутэйшыя жыхары - караімы (жыдоўская сэктa).
Сьвянцянскі павет ляжыць на правым беразе Вяльлі. У паўднёвай яго палавіне, засялёнай беларусамі, ляжаць лёгкія супяшчаныя грунты. На поўначы-ж ідзе Завялейскае ўзгор‘е пакрытае суглінкамі. На усходняй мяжы павету ляжыць найбольшае возера Беларусі — Нароч, а недалёка ад яго—другое вялікае возера — Сьвір. Ля апошняга возера знаходзіцца старасьвецкае мястэчка Сьвір — некалісь сталіца вудзельных князёў Сьвірскіх.
Сьвянцянскі павет досіць лясісты, асабліва ў заходняй частцы. Як і Віленскі, ён увесь засыпаны дробнымі вёсачкамі, засьценкамі. Гаспадарка вядзецца добрая. Шмат садзяць бульбы.
У Ашмянскім павеце ёсьць шмат мясьцінаў з вялікай гіста- рычнай мінуўшчынай. Сярод іх адзначаецца Крэва — З старым вялікакняжскім замкам, дзе быў забіты Кейстут. Некалькі мястэчак Ашмянскага пав. маюць асаблівае прамысловае і гандлёвае значэньне. З іх найбольшыя — Смаргоні і Ашмяна.
У Смаргонях (больш 7 тыс. жыхараў) вельмі разьвіта гарбарства. Там працавала некалькі дзесяткаў гарбарняў. Даўней тут князь Радзівіл быў зрабіў школу для вывучкі медзьведзянятаў, якую на жарт называюць да гэтых часаў „Смаргонскай акадэміяй“. Вядомы Смаргоні яшчэ з сваіх абаранкаў. У Ашмяне (каля 8 тыс. жыхараў) так сама шмат гарбарняў. Даўней тут князь Радзівіл быў зрабіў школу для вывучкі медзьведзянятаў, якую на жарт называюць да гэтых часоў "Смаргонскай акадэміяй". Вядомы Смаргоні цяшчэ з сваіх абаранкаў. У часе вайны Смаргоні страшэнна зруйнаваны. У Ашмяне (каля 8 тыс. жых араў) так сама шмат гарбарняў. Так сама ёсьць гарбарні у досіць значным мястэчку Гальшнанах (3 тыс. жых .), даўнейшай рэзідэнцыі князёў Гальшанскіх. У мястэчку шмат рамесьнікаў, якія займаюцца воўнаю, вырабляюць рукавіцы, панчох і і інш. У двары Кушлянах, ля Смаргоняў, жыў і памёр вялікі беларускі пясьняр Пранцішк Багушэвіч (Бурачок). Пах аваны ён у суседнім м. Жупранах.
Два вялікія мястэчкі Іўе (5 тыс. жых.) і Валожына (3 тыс.), ляжачыя ля чыгункі з Полацку на Седлец, — вядуць асабліва бойкі гандаль. У Валожыне ў мінуўшым веку была на ўвесь сьвет вядомая жыдоўская акадэмія. дзе вучыліся на рабінаў.
Усе гэтыя мястэчкі ляжаць у гарыстай паўночнай часьці павету, пакрытай найбольш ураджайнымі суглінкамі. На паўдні ляжаць, у наднёманскай нізіне, вялізазныя пяшчаныя прасторы, занятыя хваёвымі барамі,— гэтак званаю Налібоцкаю Пушчаю. Пушча даўней славілася дастаткам усякай дзічыны, а так сама зялезнаю балотнаю рудою, для выплаўкі якой у Вішневе, пад Налібокамі, былі пазакладаныя зялезныя гуты.
Пры пушчы ляжыць мястэчка Налібокі. Апроч зялезнае гуты, тут была яшчэ і шкляная і паташовы завод. Усе гэтыя хвабрыкі цяпер пазачыняліся, дзеля розных прычынаў; між іншым дзеля таго, што падаражэў апал — дровы.
У Вялейскім павеце ёсьць некалькі большых мястэчак, аднак досіць ціхіх і бедных. Гэтак Радашкавічы, ў паўднёвай частцы павету, з 5 тыс. жыхараў, досіць чыстае брукаванае мястэчка, ляжыць у харошай мяйсцовасьці між узгоркаў, за 5 міляў ад Менску. Ля Радашкавіч у фальв. Вязынцы радзіўся слаўны сучасны паэта беларускі - Янка Купала. Вялейка з 5 тыс. жыхараў, ля Вяльлі, апошнімі Рыс. 105. Трокі.
часамі пасьля правядзеньня чыгункі пачынае моцна разьвівацца. Так сама і Маладэчына, якое ляжыць на вузьле дзьвёх чыгунак. У Маладэчыне была старая, першая ў Расеі, вучыцельская сэмінарыя, праз якую прайшло шмат беларускае народнае інтэлігенцыі. Каля мяст. Ільлі ёсьць адна з найбольшых беларускіх шкляных гутаў - Залеская Вялейскі павет мае грунты на поўначы і на паўдні — сугліністыя, а пасярэдзіне павету, ля Вяльлі, супяшчаныя. Увесь павет досіць лясісты, але лясы з кожным годам моцна высякаюцца. Пасярэдзіне павету цячэ Вяльля з сваім прытокам Ільлёю. Ільля важная сплаўная рака; вясною яна ўся бывае, як мастом, накрыта сплаўным дрэвам. На поўначы павету ёсьць шмат дробных азёраў, на паўдні азёраў няма; ёсьць толькі значныя балоты на ўсход ад Маладэчына. Нясяленьне займаецца найбольш гаспадаркаю, жыве небагата; толькі з правядзеньнем новых чыгунак, край гэты пачаў аджываць у эканамічных адносінах.
III. Менская краiна.
правіцьУ самым цэнтры Беларусi падыймаюцца ўзгор'i Менскае і Наваградзкае, якiя з'яўляюцца найвышэй паднятымi прасторамi ня толькi ў Беларусi, але i на ўсёй Усходне - Эўропэйскай раўнiне. Хаця геолёгiчнае паходжаньне iх быць можа i рознае, аднак у сучасным iх выглядзе i палажзньнi ёсьць шмат супольнага, што дазваляе нам злучыць iх у адну Менскую краiну, абыймаючую паветы Менскi, Наваградзкi ды Слуцкi. Значная частка абодвых успомненых узгор'яў ляжыць усё ж за межамi гэтых паветаў у суседнiх Барысаўскiм, Ігуменьскiм ды Слонiмскiм пав., займаючы меншыя часткi гэтых паветаў, дзеля чаго апошнiя прыходзiцца далучыць да iншых краiнаў. Можа найлепш было-б гэтыя паветы разьдзялiць; тады можна было-б злучыць разам у адну краiну ўсе прасторы, занятыя Менскiм i Наваградзкiм узгор'ямi.
Тады як абедзьве разгледжаныя ўжо краiны, Полаччына i Вiленшчына, вельмi цесна зьвязаныя з вадазборнiкамi вялiкiх рэк-Дзьвiны i Вяльлi, Менская краiна, наадварот, ёсьць самай тыповаю вадападзельнаю краiнаю i нi да якага вадазборнiку яе ў цэласьцi аднесьцi нельга. Вялiкi Эўропэйскi вададзел дый цэлы рад iншых меншых вададзелаў праходзяць цераз гэтую краiну; у ей зьмяшчаюцца вытакi цэлага раду рэк i рэчак, належачых да сыстэмаў Нёмна, Вяльлi, Бярэзiны i Прыпяцi. Найбольш тут ёсьць дробных рэчак, з камянiстым звычайна дном, што цякуюць часта ў шырокiх i досiць глыбокiх далiнах. Толькi Нёман, якi тут пачынаецца, i плыве даўгi час па ўзьмежжы краiны, даходзiць у ей значных разьмераў i па iм пачынаецца ўжо судаходзтва. Іншых-жа судаходных рэкаў краiна ў наш час ужо ня мае. Ня гледзячы на гэта, краiна, дзякуючы сваiм багатым грунтом густа i з даўных часоў з аселена, пераганяючы з гэтага боку ўсе суседнiя краiны.
Паверхня краiны мае ў сабе шмат характэрных рысаў. Значная частка краiны, асаблiва на захад ад Менску, ды па паўдня ад Наваградку, мае рэзка пасечаны, амаль не гарысты выгляд. Тут знаходзяцца гэткiя высокiя пункты, як Лысая Гара (161 саж.), Сьвятая Гара (160 саж.) на Менскiм узгор'i, ды Замковая Гара (151 саж.), Каменка - на Наваградзкiм, з якiх адкрываюцца вiды на шмат дзесяткаў вёрст наўкола. Моцна разьвiтая канцавая морэна ляжыць тут на таўстым пласьце падысподняе морэны, або на выпятых уверх старых геолёгічных пластох (Наваградзкі горб). Магчыма, такім чынам, што ўзгор'і Менскае і Наваградзкае ляжаць на геолёгічна розных пластох, аднак сучасны іхні выгляд даводзіць, што яны стварыліся менш-больш адначасна і перажылі адзінакавую гісторыю. Тыповага морэннага краявіду на абодвых узгор'ях мы не спатыкаем, дзякуючы поўнай нямаль адсутнасьці вазёраў. Калісь, пэўне, вазёраў і тут было ня менш, чым мы бачым, прыкл., у Полаччыне; да нашага часу, аднак, яны пасьпелі пасплываць і павысыхаць, а гэта даводзіць, што Менская краіна шмат раней аслабанілася ад лядавіковага пакрыцьця, чым Полаччына. Толькі ў некалькіх мяйсцох, як памяткі па даўнейшым яе краявідзе, засталіся невялічкія вазяркі, яК, прыкл, Сьвітазь, ды напоўвысахшыя тарфяныя балоты.
Вярхі абодвых узгор'яў пакрыты масаю каменьня і паабрасталі лесам, найбольш яловым і мяшаным. Грунты тут найбольш сугліністыя Ды супяшчаныя, моцна камяністыя, сярэдняе ўраджайнасьці. Лясоў на іх пазаставалася досіць шмат, гушчыня насяленьня нядужа вялікая, да таго-ж яно раскідана ў бязьлічных засьценках і маленькіх вёсачках — па 35 хат, дый паасобнымі хутарамі.
Іначай выглядаюць спады ўзгор'яў, асабліва паўднёвыя ды ўсходнія. Тут ляжыць на вялікіх прасторах падысподняя морэна з сваімі багатымі, цяжкімі грунтамі. Ад даўнейшых лясоў мала тут засталося й сьледу: яны парасьцярэбліваны і абернуты на поле густым земляробскім насяленьнем, якое займае гэтыя прасторы. У наш час паўднёва-ўсходняя палавіна Менскага і Наваградзкага паветаў ды поўнач Слуцкага ўяўляюць з сябе бязьлесную, земляробскую раўніну, крыху збунтаваную невялічкімі ўзгор'ямі ды далінамі рэк. А на паўдні краіны (асабліва ў Наваградчыне), дзе спатыкаецца на значных прасторах лёсс, пакрыты багатымі поўчарназёмнымі грунтамі, мяйсцовасьць часамі прыймае выгляд лесастэпу. На земляробскай раўніне, як і трэба было спадзявацца, насяленьне жыве вялікімі даўгімі вёскамі, найбольш выцягнутымі ўздоўж рачных далінаў. Ад іх на шмат вёрст цягнуцца вузкія сялянскія шнуры, пакрытыя рознародным буйным збожжам. Тут гаспадары сеюць шмат пшаніцы-азімкі, і яна добра родзе. Наагул Слуцкія і Наваградзскія грунты лічацца ў Беларусі найлепшымі па ўраджайнасьці, Шмат збожжа адгэтуль вывозіцца ў іншыя краіны Беларусі ды за яе межы.
Саўсім іншы характар маюць паўднёвыя часткі Слуцкага, а часткаю і Наваградзкага пав. Гэта ўжо праўдзівае Палесьсе. Пяшчаная лясістая раўніна перасечана вялізнымі балотамі ды рэкамі, што ціха плывуць сярод нізкіх берагоў. Рэдкае насяленьне жывець найбольш з гадоўлі скаціны. Па ўсім прыметам - і прыродным, і экономічным — гэтую мяйсцовасьць трэба аднесьці да сумежных Палескіх краінаў і толькі немагчымасьць падзелу паветаў прымушае, нас успамінаць аб гэтым «Слуцкім Палесьсі» пры апісаньні Менскае краіны. Вялікія пяшчаныя прасторы ляжаць, аднак, і на паўдні Менскага пав., на правым беразе Нёмна, дзе гэтаксама перахавалася шмат хваёвых лясоў, Гэтая лясная паласа, йдучая ўздоўж Нёмна, злучае Налібоцкую пушчу з палескімі прасторамі, што ляжаць на паўдні ды захадзе Ігуменьскага павету.
Клімат Менскае краіны досіць яшчэ мяккі й цёплы. Тут, аднак, уплывы ўсходу ўжо мацнейшыя, чым у апісаных уперад краінах, асабліва на ўсходніх спадах узгор'яў, не закрытых, як Віленшчына, ад сухіх і маразяных сухаземных вятроў; дзякуючы гэтаму зіма тут трывалейшая і халаднейшая, чым у Віленшчыне, а лета сушэйшае; неба тут таксама часьцей бывае яснае. Клімат гэтае мяйсцовасьці наагул належыць да найбольш здаровых і прыятных у Беларусі. Вярхі ўзгор'яў маюць ужо клімат халаднейшы, бо вышэй паднятыя над роўнем мора. Апроч таго, на іх і, асабліва, на заходніх спадах узгор'яў выпадае дужа многа ападкаў (больш за 600 міл. у год). Гэтыя варункі ўжо менш спрыяюць земляробству, асабліва на цяжкіх і без таго халодных грунтох, і затым тут пазаставалася шмат лясоў (Налібоцкая пушча і сумежныя з ёю лясы на захадзе й поўначы Менскага пав., лясісты захад Наваградзкага пав.). Прытокі верхняга Нёмна, асабліва правыя, маюць дзякуючыгэтым прычынам шмат вады. На паўднёвым усходзе краіны, у Случчыне, ападкаў ужо бывае замала (менш 500 мм.), як і ў суседнім Палесьсі.
Мяшаныя лясы Менскае краіны маюць у сабе найбольш ёлкі, побач з якою шмат расьце дубу, хвойкі, асіны, бярозы, грабу, ляшчыны і г.д. На паўдні краіны ёлка ўжо пачынае гінуць; тут пераважаюць чыстыя хваёвыя бары, што, праўда, залежыць перад усім ад грунту. Наагул лесу ў краіне засталося мала. Спатыкаецца шмат такіх мейсцаў, асабліва ў Наваградзкім пав., дзе саўсім няма лесу, навет на дровы, і насяленьне пачынае, апаліваць хаты торфам, каб не вазіць дрэва за дзесяткі вёрст з Палесься. У лясістых мяйсцовасьцях, асабліва каля Менску, лясныя зарабаткі - дастаўка дроў у Менск і на чыгункавыя станцыі, маюць важнае экономічнае значэньне.
Гаспадарка ў краіне наагул стаіць добра і гаспадары найбольш заможныя, хаця часта - малазямельныя, У Наваградзкім ды Слуцкім пав. разьвітая гадоўля коней, цяжкіх найбольш пародаў. Усюдых стараюцца дзяржаць палепшаныя пароды сьвіньняў і кароваў. У некаторых мяйсцох разьвіваецца пакрысе сыраварэньне. Сяляне сеюць шмат кармовых траваў, а на пяшчаных грунтох усюдых сеюць лубін. Зямлю акуратна гнояць, вырабляюць яе плугам, а часамі і спранжыноўкаю. Высака стаіць гаспадарка ў дварох.
У краіне значна разьвіта садоўніцтва і гародніцтва, асабліва — у Случчыне. Гэтыя галіны гаспадаркі маюць тут бязумоўна дужа добрую будучыну. Слуцак, Клецак, Ляхавічы, Замір'е і шмат іншых мястэчак і вёсак славяцца сваімі гародамі. Апроч гаспадаркі вясковае насяленьне часта займаецца хатнімі рамёсламі. Асабліва разьвітае ткацтва, хаця яно за апошнія гады перад вайною крыху было падупала праз конкурэнцыю дзяшовае крамніны. Усё-ж шмат дзе, асабліва ў Случчыне ды Наваградчыне, сялянкі вытыкаюць дужа прыгожыя паясы, рушнікі, корты (поўваўняныя тканіны), чыста-ваўняныя тканіны, сукны і г.д. У некалькіх мяйсцох выкарыстаны добрыя ганчарныя гліны, на якія краіна багатая. Так, ганчарка разьвітая ў в. Ясянцы, Наваградз. пав., м. Івенцы, Ракаве і г. д. У Івенцы ды інш. мяйсцох апроч таго вырабляюць кахлі. Ў лясістых мяйсцовасьцях Слуцкага й Менскага пав. разьвітыя дзераўляныя вырабы.
Над верхнім Нёманам будуюць чаўны і судзіны, ды займаюцца сплавам дрэва. Хвабрычная прамысловасьць краіны разьвітая слаба. Толькі Менск пакрысе робіцца вялікім хвабрычным местам. У ім на хвабрыках працуе каля 2000 работнікаў, У іншых местах і мястэчках вялікіх хвабрыкаў няма, але па дварох ува ўсіх трох паветах, асабліва ў Слуцкім, вельмі многа равароў. Таксама ў лясістых мяйсцовасьцях часта спатыкаюцца пільні. Па краіне густа разсеяны жывыя, людныя мястэчкі. Ёсьць іх тут шмат, вядуць яны значны гандаль, падзяляючы між вясковым насяленьнем тавары, якія дастаўляе ім усім Менск, Ня вельмі багатая краіна на шляхі. Толькі Менскі павет, можна лічыць, багаты на чыгункі; у Слуцкім-жа пав. да апошняга часу чыгункі як і ня было (праходзіла па досіць глухой мясьціне на самым краю павету): затое цераз усю Случчыну йшла шоса.
Рыс. 106. Менск.
Від ад Плябанскіх млыноў на места і на Сьвіслач. Гісторыя вадападзельнае Менскае краіны была саўсім непадобная да гісторыі суседніх краінаў. Тут ня мог стварыцца гэткі вялікі цэнтр рачное цывілізацыі, як Полацак, бо, хаця некаторыя з нязначных цяпер рэчак і былі ў даўнейшыя часы судаходнымі, усё-ж на вадзяныя шляхі краіна была заўсёды вельмі бедная. Праўда, яе перасякалі досіць важныя вадзяныя шляхі, што вялі з Нёмна й Вяльлі ў Прыпяць ды Бярэзіну, але ў самой краіне знаходзіліся якраз найбольш нявыгодныя часткі гэтых шляхоў—волакі; тут купцы павінны былі з вялікімі тратамі і небясьпекаю перацягаваць свае чаўны праз вададзел. Пэўне-ж і тут міжнародны гандаль быў магчымы і некаторыя месты, як, прыкл., Менск, маглі навет іграць пры гэтым значную ролю. Але больш цікавыя хіба былі вадападзельныя прасторы для князёў, што зьбіралі дань з праездных, і дзеля гэтае мэты, мусіць, будавалі тут большасьць старадаўніх гарадоў краіны, — як Заслаўе, Наваградак, Несьвіж дый інш, Асаблівае-ж значэньне ўжо на пачатках гісторыі павінна была мець краіна, як асяродак земляробскае культуры, Разьвіцьцю земляробства спрыялі тут наагул багатыя грунты: на прасторах-жа, пакрытых лёссам, спрадвеку былі вольныя ад лесу кавалкі стэпу — паляны; калі прыняць пад увагу, як трудна было первабытнаму чалавеку расьцярэбліваць лес пад поле, лёгка зразумець, што на гэтых палянах, да таго-ж вельмі ўраджайнай зямлёю, павінна была ў першы чарод разьвіцца земляробская культура, што тут ужо ў самыя старыя часы згуртавалася густое земляробскае насяленьне, якое з культурнага боку стаяла шмат вышэй жыхараў акалічных пушчаў, паляўнічых і бортнікаў. У Наваградчыне й Случчыне мы маем краіну з найстарэйшаю земляробскаю культураю, якая адгэтуль пашыралася ўва ўсе бакі, а перад усім - на поўнач і захад. Цікава адзначыць, што культура гэтая была створана, відаць дрыгвічамі, жыха- рамі балот і лясоў, якія з Прыпяцкае нізіны падняліся на паўднёвыя спады суседніх узгор'яў і апанавалі вадазборнік Нёмна. Крывічы засялялі толькі паўночную частку краіны і адгэтуль пашыраліся далей на захад па вадазборніку Вяльлі. іх зямлі ляжалі і Менск, і Заслаўе.
МЕНСК (рыс. 106, 107, 109). На нявысокіх узгоркахнад р. Сьвіслачаю ляжыць цяперашняя сталіца Беларусі — Менск, Заняў ён вялікія прасторы на абодвых берагох гэтае ракі: на восем вёрст цягнецца:ён з поўначы на паўдня і на шэсьць вёрст —з усходу на захад; хацеўшы-ж аб'ехаць Менск наўкола — трэба ехаць каля трыццацёх вёрст.
Вялікі цяпер Менск, а Сьвіслач, рака, над якою ён стаіць, у нашыя часы саўсім мала зьвяртае на сябе ўвагі, Пачынаецца яна за 4 мiлi ад Менску i працякае праз места невялiкаю несудаходнаю ракою.
Рыс. 107. Плян Менску.
I. Замчышча пры вусьці Нямігі. II. Нізкі Рынак. III. Высокае места. IV. Траецкая гара. V. Залатая Горка. VI. Камароўка. VII. Лях аўка. VIII. Людамонт. IX. Татарская Слабодка. X. Пярэспа. (VI - X, - прадмесьці).
1. Віленскі гасьцінец. 2. Лагойскі гасьцінец. 3. Барысаўскі гасьц. (на Воршу). 4. Ігуменьскі гасьц. (на Кіяў). 5. Койданаўскі гасьц. (на Слуцак і ў Польшчу). 6. Ракаўскі гасьц. 7. Чыгунка на Смаленск. 8. Чыг. на Берасьце. 9. Чыг. на Гомель. 10. Чыгунка на Вільню. 11. Берасьцейскі вагзал. 12. Віленскі вагзал 13. Тэатр. 14. Жоўтая Царква ("Кацярынінская"). 15. Новы Касьцёл. Штрыхоўка паказуе абсолютную высачыню; праведзсны горызанталі: 80, 90, 100 і 110 саж.
Рыс. 108. Узгорак пры вусьці Нямігі, на якім стаяу Менскі Замак. Спэц. рыс. Я. Драздовіча.
Даўней, аднак, Сьвіслач была куды большаю і глыбейшаю. Ня толькі па ёй, але і па яе прытоках вышэй Менску хадзілі вялікія судзіны з усялякімі таварамі. А недалёка на захад ад Менску праходзіць вялікі вададзел, пачынаюцца значныя прытокі Нёмна і Вяльлі, па якіх з самых даўніх часоў падыймаліся чаўны эўропэйскіх гандляроў. Хочучы трапіць у вадазборнік Дняпра, каб плысьці на ўсход, або на паўдня, яны перацягавалі тут свае чаўны ў Сьвіслач, або ў які іншы прыток Бярэзіны ці Прыпяці. Праз мяйсцовасьць, дзе цяпер стаіць Менск, праходзілі волакі. Тут сустракаліся тавары з захаду, што плылі Вяльлёю й Нёмнам, з усходнімі ды паўднёвымі таварамі, прывезенымі па Сьвіслачы, Бярэзіне і г.д. Саўсім натуральна, што тут ужо ў самай далёкай мінуўшчыне пасяліліся людзі, вырасла места (местам у нас і да гэтае пары называюць гандлёвы пляц), у якім пачаўся бойкі гандаль — мена. Мусіць, ад гэтага пайшоў і самы назоў места — Менск.
Такая, мусіць, была прычына залажэньня Менску і такі характар меў ён і яго жыцьцё ў тыя далёкія часы, аб якіх нічога ня ведае гісторыя. У летапісах першы раз успамінаецца аб ім у ХІ в. (ад 1066 году). Тады ён ужо істнаваў і меў важнае значэньне як гандлёвы, а можа, і палітычны пункт. Належыў ён тады да Полацку, і вось кіеўскія князі, асабліва Ўладзімір Монамах, вядучы заядлую барацьбу з Полацкам, заўсёды вялікую ўвагу зьвяртаюць на Менск і шмат разоў нападаюць на яго, З-за валаданьня Менскам адбываліся цяжкія крывавыя бітвы, што сваёю няміласэрнасьцяю задзівілі навет аўтара «Слова аб полку Ігаравым», які піша:
На Нямізе сьцелюць галовы, бы снапы,
А малоцяць булатнымі цапамі:
Кладуць жыцьцё на таку, ды веюць душу ад цела.
Не дабром засеяны крывавыя берагі Нямігі, -
Яны засеяны касьцямі руськіх сыноў.
«Крывавыя берагі Нямігі» знаходзяцца якраз у самым цэнтры Менску, дзе гэтая невялічкая цяпер рэчка ўпадае ў Сьвіслач.
Ужо тая заўзятасьць, з якою кіеўскія князі дабіваюцца сабе панаваньня над Менскам, выяўляе яго немалое ў тыя часы значэньне. У пачатку ХII веку робіцца ён сталіцаю вудзельнага князьства, якое досіць рана трапляе пад уплывы вырастаючаго ў блізкім суседзтве, у Наваградку, а пасьля ў Вільні, Вялікага Князьства Літоўскага. Пасьля скасаваньня вудзелаў пры Вітаўце Менск робіцца ваяводзкім местам, бадай ці не найважнейшым пасьля Вільні ўва ўсім Вялікім Князьстве. У тыя часы, - ў ХV і ХVI вякох, шырака разьвіваецца менскі гандаль, расьце і багацее места, якое атрымала шырокае самаўрадаваньне паводле Магдэбурскага права.
На пачатках гісторыі, калі сухаземных гандлёвых шляхоў было дужа мала, калі для іх правядзеньня трэба было скрозь валіць векавую пушчу, асаблівае значэньне мелі вадзяныя шляхі, а значыць, высоўваліся наўперад найбольш месты, стаячыя надвялікімі рэкамі. У пазьнейшыя часы, з ростам насяленьня й яго культуры, побач з вадзянымі сталі сухаземныя шляхі. Палажэньне Менску на сухім, значна расьцярэбленым вададзеле, што градою цягнецца ў кірунку Масквы, гэтак выгодным для правядзеньня гасьцінцаў, зрабіла гэтае места зборным пунктам для падарожжа ў Маскву. Дарогі на Маскву з Польшчы, Літвы, з Вільні і навет з заходняе Украіны зыходзіліся ў ІМеенску і адгэтуль ужо шырокім гасьцінцам праз Лагойск, Барысаў і Воршу йшлі разам у Маскву. Сюдою йшлі войскі ў маскоўскія паходы, што, праўда, часамі было для места і шкодна, але гэтымі-ж шляхамі карыстаўся й гандаль. Менск зрабіўся гандлёвым пасярэднікам паміж Масквою і ўсім Захадам, асабліва-ж паміж Масквою й Вільняю. Маскоўскія купцы мелі тут вялікія склады. Славіўся Менск і сваім гандлем з ганзейскімі местамі. Вывозіў ён заграніцу шмат сваіх тавараў, найбольш воску, мёду, смалыі скураў. Экономічнаму разьвіцьцю Менску спрыяла тады, мусіць і яго палажэньне ў зацішнейшым, чым, прыкл., Полацак, ад вайны мейсцы, Ваенныя падзеі адбіваліся на Менску далёка ня так балесна, як на ўсходніх местах Беларусі: ляжаў ён у глыбіні краю, абшырнае Палесьсе бараніла яго ад татарскіх нападаў ды ад казацкіх войнаў.
Усё-ж у часы ўпадку Рэчы Паспалітае нялёгка даводзілася Менску, асабліва ў швэдзкую вайну: пажары й пошасьці моцна затрымлівалі яго разьвіцьцё, як і іншых беларускіх местаў. Аднак і гэтыя часы пакінулі па сабе не адны толькі благія ўспаміны. У ХVII і ХVIII вякох Менск, які ўперад быў чыста дзераўляным местам, узбагаціўся цэлым радам вялікіх камяніцаў, якіх асабліва тады будавалі каталіцкія манастыры. Пры манастырох-жа паадкрываліся школыі друкарні з другога боку, закіпела культурная і нацыянальная дзейнасьць праваслаўных брацтваў. Ня гледзячы на войны і спусташэньні, йшла творчая культурная работа, пакінуўшая глыбокія сьляды ў гісторыі і жыцьці. Рыс. 109. Менск. Высокае Места.
(Від з паўночнага боку, з-за Сьвіслачы) Спэц. рыс. Я. Драздовіча.
З далучэньнем да Расеі Менскі гандаль стаў чэзнуць. Толькі ў часе штогодняе вялікае ярмаркі, - кантрактаў, ён крыху аджываў. З другога боку заняпала і культурнае жыцьцё места. Пачалося ўпартае змаганьне маскоўскае ўлады з грамадзянствам, якое было ў Менску дужа моцна спольшчанае. Гэтае змаганьне надоўга спыніла мяйсцовую культурную працу, заместа якое запанавала казённая прасьвета і самадурства губэрнатараў. У гэтым часе было зьнішчана шмат памятак старое архітэктуры; ўлада расейская старалася зраўнаваць з зямлёю ўсё, што толькі прыпамінала аб мінуўшчыне Менску, аб яго самабытнасьці, не шкадуючы навет і праваслаўных цэркваў. Так, над Нямігаю, недалёка ад старога Менскага замку, у пачатку ХVII в., у часе змаганьняў за веру была пабудавана беларускім баярствам Петра-Паўлаўская царква на знак таго, што яно ніколі ня вырачацца свае веры і народнасьці. І хаця патомкі закладчыкаў гэтага абяцаньня не датрымалі, аднак-жа царква, пабудаваная ў старым прыгожым стылю, прыпамінала сьвету аб іх здрадзе. Маскоўцы заместа таго, каб шанаваць гэтую, чыста ўжо праваслаўную і навет прыхільную для іх традыцыю, пастараліся яе саўсім згладзіць. Па загаду імпэратрыцы Кацярыны ІІ царква была названа Кацярынінскаю, а пасьля яе перарабілі гэтак, што ад старое архітэктуры не засталося й сьледу. На прыложаным рысунку (рыс. 110) відна гэтая царква яшчэ ў сваім даўнейшым відзе, якраз у той час, калі ўжо было пастаўлена рыштаваньне для яе пераробкі, Гэтаксама былі зруйнаваны або перароблены на маскоўскі лад у ХІХ в. амаль ня ўсе старыя будынкі — замак, ратуша, шмат манастыроў, касьцёлаў і цэркваў.
Ад старасьветчыны ў Менску пры яго тысячагадовай гісторыі засталося гэтак мала памятак, што іх і адшукаць бывае нялёгка. Новы Менск, гандлёвы й прамысловы, схаваў пад сваімі кварталамі валы старога Менскага замку, гістарычную Нямігу пакрыў на ўсім яе працягу дзераўляным мастом, па якім праведзена вуліца, і пашырыў свае межы далёка ўва ўсе бакі, асабліва-ж каля вагзалаў. Зьніштажэньню старасьветчыны дапамагала яшчэ й тое, што будынкі старога Менску, навет у замку, былі найбольш дзераўляныя і пры кожным пажары гінулі масамі. Менскі Замак стаяў на нявысокім узгорку над Сьвіслачаю пры вусьці Нямігі, якая абкружвала яго з двох бакоў XIII в. ён быў умацаваны высокімі землянымі валамі; гэтак сама і ўсё места было абкружана валам. Апроч таго істнавала крэпасьць на прадмесьці Менску – Камароўцы, на востраве сярод возера. У наш час на мейсцы возера засталося толькі балота, а ад крэпасьці - ніякага знаку. Замак-жа над Нямігаю істнаваў да канца ХVIII в.; пасьля стаў бяз догляду руйнавацца, будынкі яго перайшлі ў прыватныя рукі (адзін з такіх будынкаў відзён на рыс. 111), і толькі дзе-ня-дзе з пад бедных мяшчанскіх хатак выглядаюць часткі валоў, што абкружвалі замак (рыс. 108); так сама мала знаку засталося і ад валу, якім было абведзена места.
На паўдня ад замку, на суседнім узгорку, значна большым і вышэйшым, знаходзіцца Высокае Места. Па бакох вялікага пляцу, дзе даўней, мусіць,
Рыс. 110. Жоутая Царква у Менску (ў часе пераробкі).
адбываўся гандаль, разьмясьціліся важнейшыя цэрквы, касьцелы і манастыры ды розныя ўрадовыя ўстановы, якія найбольш займаюць старыя манастырскія будоўлі. Даўней тут стаяла вялікая і прыгожая ратуша, дзе месьціўся кіруючы справамі места магістрат (рыс. 112); ратуша згарэла ў 40 х гадох прошлага веку, а адбудоўваць яе расейцы не хацелі.
На Высокім Месьце стаяць цяпер - Праваслаўны сабор, перароблены на маскоўскі лад з прыгожае старое Сьвята - Духаўскае царквы, Катэдральны касьцёл і цэлы рад будынкаў каля яго, пабудаваных у ХVIII в., што належылі даўней езуітам (рыс. 113), праваслаўны манастыр (будаваны у XVII в.) і даўнейшыя каталіцкія манастыры-бэнэдыктынскі (абернуты пад архіў, дамініканскі (зробляны казармы і каланча), ды інш., - будаваныя найбольш у XVII в. Высокае Места цяпер лічыцца цэнтрам Менску; на пляцы яго адбываюцца важнейшыя народныя сходы, маніфэстацыі і г. д.
У шырокай лагчыне паміж Замкам і Высокім Местам знаходзіцца гандлёвы асяродак Менску. Такую ролю гэтая мяйсцовасьць іграе спрадвеку; наагул мусіць тут і пабудаваўся спачатку Менск. Ня дарма-ж народ дагэтуль называець гэтую лагчыну Старым Местам, або яшчэ Нізкім Местам, ці Нізкім Рынкам. На краю Нізкога Места знаходзіцца ўжо ўспамінаная "Кацярынінская" царква, якую народ называе проста "Жоўтаю Царквою" рыс. 110). На левым беразе Сьвіслачы, паміж ею і Камароўскім балотам, падыймаецца нявысокая Траецкая Гара, на якой даўней - стаяла шмат манастыроў. Побач ляжыць уздоўж гасьцінцаў, што йдуць на Маскву, прадмесьце Залатая Горка з прыгожым касьцёлам.
У другой палове XIX в. пачалося экономічнае адраджэньне Менску. Асабліва аджыло гэтае старавечнае места, калі ў ім скрыжаваліся (ў 70-х гадох) дзьве чыгункі, якія вельмі шчасьліва прайшлі якраз сьледам старадаўніх шляхоў, падтрымліваўшых гандлёвае значэньне Менску. Менск зрабіўся дужа важным чыгункавым вузлом. Асабліва карыснаю трэба лічыць створаную чыгункамі сувязь з Украінаю. Праз Менск пайшло на захад, да Лібаўскага порту - ўкраінскае збожжа; ў Украіну-ж пайшло беларускае дрэва. Ў Менску стварыўся цэнтр ляснога гандлю зьмесьціліся чыгункавыя ўрады й майстроўні. Разам з тым хутка стала расьці і разбудоўвацца само места, і такім чынам на пачатку XX веку Менск зрабіўся пасьля Вільні найбольшым местам Беларусі.
Займаў ён да таго-ж вельмі выгоднае цэнтральнае палажэньне у краі, а чыгункі, разыходзячыся з яго ў чатырох кірунках, зьвязвалі яго безпасярэдна з Вільняю, Смаленскам, Гомелем і Берасьцем, значыць з усімі, блізка, важнейшымі часткамі Беларусі, большымі яе цэнтрамі. Раскіданыя, разлучаныя часткі Беларусі Менск злучаў у адну экономічную суцэльнасьць. Побач з экономічным злучэньнем пачалося і культурнае, і палітычнае, цэнтрам і прадстаўніком якога зрабіўся Менск. Ў 1917 годзе шырокі народны беларускі рух выбраў сваім цэнтрам Менск; з гэтага часу зрабіўся ён агульна - прызнанаю сталіцаю Беларусі.
Рыс. 112. Менск. Высокае Места у 40-х гадох ХІХ в. (від з паўдня; зправа старая ратуша).
Перад вайною Менск меў каля 110 - 120 тыс. жыхараў. У часе вайны лічба насяленьня падвоілася. Цяпер трэба лічыць заўсёднага насяленьня ў Менску каля 150 тыся чаў. Гэткім парадкам па вялічыні Менск займае другое мейсца пасьля Вільні. Як і ў іншых нашых местах, больш палавіны жыхараў Менску жыды, рэшта - беларусы, а так сама палякі, маскоўцы і інш. Трэба лічыць, што на кожную сотню Мянчан ёсьць каля 40 беларусаў.
Беларусы ў Менску найбольш - дробныя дамаўласьнікі, рамесьнікі, чыгункавыя працаўнікі, чыноўнікі, хвабрычныя і падзённыя работнікі. Жыды ў Менску займаюцца найбалёй рамесламі, гандлем і работаю на хвабрыках. Палякі - гэта жменька інтэлігенцыі, модная толькі дзеля падтрыманьня ад несьвядомых беларусаў-каталікоў, а расейцы гэта абжыўшыяся ў Менску наездныя чыноўнікі.
Хвабрычна – заводзкая прамысловасьць Менску шыбка расьце і зьмяняецца; за апошнія 20 гадоў, напр., лік работнікаў павялічыўся ў 4 разы.
Найбольш разьвітая мэалёвая прамысловасьць. Хвабрыкі будовы машынаў (іх усіх 5) займаюць каля 500 работнікаў. Далей ёсьць 5 хвабрыкаў абояў (з 300 работнікамі), 3 гарбарні, 5 цагельняў, 2 хвабрыкі мэханічнага вобую, 3 дражджовых заводы (бравары), 1 хвабрыка грабянёў, хвабрыкі табачныя мылаварныя, гільзавыя і інш.
Рыс. 113. Менск. Пляц Высокага Места
(від з захаду).
Усе хвабрыкі займаюць больш 2000 работнікаў і вырабляюць тавару на 4 міліёны рублёў. Апроч хвабрычных работнікаў, у Менску шмат ёсьць рамесьнікаў, якія вырабляюць тандэтныя адзежу і aбyцьце.
Лежачы блізка што на мяжы паміж земляробскаю Менска -Наваградзкаю краінаю і поўным лясных багацьцяў Палесьсем, пры вельмі выгоднай сувязі чыгvнкаю з вялізарнаю правінцыяю, Менск і ў нашыя часы мае вельмі добры грунт для разьвіцьця гандлю, Менскі гандаль разьвіты досіць добра. Тутэйшыя гуртаўнікі раздаюць тавары на сотні ляжачых навакола мястэчак, і зьбіраюць, сартуюць і прадаюць мяйсцовыя вырабы. Менск вывозіць досіць многа збожжа й іншых сельска-гаспадарскіх прадуктаў у Лібаву і ў Варшаву, Але асабліва добра разьвіўся тут ля сны гандаль. На лесе Менскія купцы шмат зарабляюць, адпраўляючы яго найбольш на Ўкраіну, а так сама і ў Нямеччыну.
У Менску за часы вайны залажыўся цэнтр беларускага коопэратыўнага руху - Цэнтральны Саюз Спажывецкіх Таварыстваў Беларусі (Цэнтpaбeлсaюз), у якім аб'ядналіся сотні вясковых коопэратываў і некалькі дробных коопэратыўных саюзаў.
За апошнія гады аджыло і буйна разраслося культурнае жыцьцё у Менску. Ў месьце йзноў стаў працаваць цэлы рад прасьветныx, навуковых і інш. установаў і арганізацыяў. Пазакладаліся новыя школы і між імі гэтак даўно чаканыя Менскам - вышэйшыя школы. З 1918 г. істнаваў тут вышэйшы Беларускі Пэдагогічны Інстытут, які зьліўся з адкрытым крыху пазьней Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэтам. Апроч таго сярэдняя політэхнічная школа рэфармавана ў Беларускі Політэхнічны Інстытут. Істнуе, ўрэшце, Беларускі Дзяржаўны Тэатр ды вышэйшая навуковая ўстанова, якая з часам, пэўне, разаўецца ў Беларускую Акадэмію Навукаў - Інстытут Беларускае Культуры.
Найлепшы выгляд мае Менск, калі глядзець на яго з поўначы. Над местам пануе ўзгорак Высокага Места, на якім падымаюцца ў вышыню вежы цэркваў і касьцёлаў. Калі падыйсьці бліжэй да цэнтру і глядзець на Высокае Места з за Сьвіслачы (рыс. 109), дык яно выдае адным вялікім каменным гмахам, што падыймаецца проста ад берагоў Сьвіслачы на высачыню некалькіх дзесяткаў сажняў. Прыятна песьцяць вочы перахаваныя з гэтага боку сьляды старое, прадвечкае архітэктуры і тут толькі хіба й можна добра ўсьведаміць сабе, што цяперашні Менск мае тысячагадовую багатую гісторыю. А калі ўзыйсьці на каторую з вежаў, што высяцца над Высокім Местам, дык воку
Рыс. 114. Тэатр у Менску.
адкрыецца шырокі від на Менск і яго прадмесьці. На першы пагляд увесь прастор заняты імі выгляде адным вялікім садам. Але прыгледзіўшыся мы пабачым затопленыя ў садох дзераўляныя дамкі Менскіх мяшчанаў. Гэтымі-ж дамкамі, дзераўлянымі, абкружанымі садком і гародчыкам, і забудована большая часьціна вялікага прастору, занятага Менскам.
Ваколіцы Менску досіць прыгожыя, асабліва на захадзе, дзе зараз-жа за местам высака падыймаецца Менскае ўзгор'е. Належачыя да яго гліністыя ўзгоркі твораць мяйсцамі, асабліва на берагох суседніх прытокаў Сьвіслачы, (напр. у Лошыцы) вельмі харошыя горныя краявіды. З паўночнага і ўсходняга боку да Менску прылягаюць больш роўныя прасторы з небагатаю пяшчанаю зямлёю, пакрытыя хваёвымі барамі (Камароўскі, Антонаўскі лясы). Цікава адзначыць, што паўночны край места падыходзіць да самага берагу досіць абшырнага Камароўскага балота, якое ня так даўно, як ужо ўспаміналася, было возерам. Камароўскае балота тым між іншым цікавае, што на ім робяцца навуковыя дасьледы адзінае ў Беларусі Балотнае Пpобнae Станцыі. Станцыя гэтая знайшла спосабы, як з дзікога балота зрабіць добрую багатую сенажаць і навет ураджайнае поле.
З мястэчак Менскага пав. трэба адзначыць Заслаўе, дзе ў X в. была пасялілася напоўлегендарная княгіня Рагнеда з сынам сваім Ізяславам. Тады было яно сталіцаю абшырнага вудзельнага князьства; цяпер гэта невялічкае мястэчка над р. Сьвіслачаю. Аб слаўнай яго мінуўшчыне сьведчыць толькі вялічавае гарадзішча ды шмат курганоў у ваколіцах. Недалёка ад Заслаўя гандлёвае і прамысловае мястэчка Ракаў, з 3500 чал. жыхараў. У мястэчку шмат рамесьнікаў, што вырабляюць машыны для гаспадаркі — сячкарні, арфы ды інш, якія разыходзяцца па ўсёй Беларусі і навет за яе межы. Апроч таго ёсьць тут шмат ганчароў. На захад ад Ракава ёсьць м. Івянец, якога жыхары займаюцца ганчаркаю і вырабам кахляў. Недалёку Івенца знаходзіцца маленькі фаліварачак Люцынка, ў якім Беларускі паэта В. Дунін-Марцінкевіч.
На паўднёвы захад ад Менску, пры чыгунцы, ляжыць у ўраджайнай мяйсцовасьці, досіць вялікае і багатае мястэчка Койданава. Пад ім у XIII веку дзьвяма ўдачнымі бітвамі Скірмунту і Мендоўгу ўдалося спыніць татараў і адбараніць Беларусь ад татарскае няволі. Ад XVI веку Койданава было адным з цэнтраў беларускага кальвінізму; памяткай гэтае яго ролі застаўся старасьвецкі кальвінскі збор, абкружаны валам. Над Нёмнам, пры самай чыгунцы, ляжыць значнае мяст. Стоўбцы з важнаю прыстаняю. Недалека ад Стаўбцоў Нёман становіцца судаходным. Асабліва разраслася была Стаўпецкая прыстань у часе Крымскае вайны, калі для расейскага гандлю было замкненае Чорнае Мора. Пасьля гэтае вайны рух у мястэчку ізноў зьменшыўся. У мястэчку ёсьць хвабрыка сярнічак; рамесьнікі займаюцца, будоўляю чаўноў і паленьнем вапны. Недалека ад Стаўбцоў у в. Міколаяўшчыне радзіўся вядомы сучасны беларускі паэта Якуб Колас.
На паўдні і захадзе Менскага пав. каля Стаўбцоў, Івенца грунты лёгкія, бедныя; рэшта павету ляжыць на цяжкіх гляістых грунтох, на якіх добра родзіць збожжа; лясоў тут мала. Толькі на ўсход ад Менску грунты робяцца бяднейшымі і мяйсцовасьць лясістаю.
Слуцак — найзначнейшае места ў зямлі дрыгвічоў, адзін са старэйшых беларускіх гарадоў, перех аваўшы да таго-ж шмат памятак мінуўшчыны. Ляжыць ён на шляху — сухаземным і вадзяным з Менску і Вільні — на Ўкраіну (Валынь), і за сваю гісторыю няраз вытрымліваў напады татараў і маскоўцаў. Даўгі час Слуцак быў сталіцаю вудзельнага князьства. Князі Слуцкія (Олельковічы, патомкі Гедыміна) адзначаліся сваім спагадам да навукі і мастацтва. У пачатках XVI в. праславілася сваім героізмам княгіня Слуцкая Анастазія, удава аднаго з Олельковічаў. Яна некалькі разоў на чале Случчан адбівала напады вялікіх татарскіх ды маскоўскіх войскаў. У XVII в. Слуцак перайшоў да магутнага роду Радзівілаў і пад іхняю апекаю закрасаваў яшчэ больш, чым уперад. Радзівілы спагадалі, як ведама, кальвінізму, і па ўсёй Случчыне пазакладалі кальвінскія школы і зборы. У Слуцку ў XVII в. залажылася кальвінская гімназія, якая ператрывала ўсю езуіцкую рэакцыю. Старасьвецкі Слуцак быў багатым прамыловым местам; тут у XVII в. пасялілася шмат Шкотляндцаў, якія ўцяклі з свае бацькаўшчыны ад рэлігійных прасьледаваньняў. Дзякуючы ім разьвілася ў Слуцку прамысловасьць і гандадь; пазьней у ім працавала хвабрыка шоўкавых паясоў, вядомых з свайго хараства і далікатнасьці па ўсёй Эўропе (Слуцкія паясы).
У Слуцку ёсьць некалькі старых цэркваў і касьцёл, а так сама Траецкі манастыр, у якім перахована шмат беларускае старасьветчыны; перахавалася так сама некалькі вялікіх замчышчаў і курганоў.
Цяпер Слуцак мае каля 18 тыс. насяленьня. Да апошніх часоў гэта было ціхое места. Значная частка яго жыхараў займаецца гаспадаркаю. Асабліва славіцца Слуцак сваймі гародамі і садамі. З Слуцкіх садоў выйшаў вядомы сорт ігруш - Слуцкія Бэры. Нядаўна ў Слуцак праведзена чыгунка і места значна аджыло.
Капыль - старасьвецкое места, цяпер невялічкае мястэчка з 4 тыс. жыхараў, якія, апроч гаспадаркі, займаюцца ткацтвам. Даўней гэтае рамяство стаяла тут шмат вышэй і больш было пашыранае.
Нясьвіж (рыс. 115) - старое места, заложанае крывічамі. З даўных часоў тут зьмяшчаецца рэзідэнцыя Радзівілаў. Места ляжыць між двох вазёраў, а на другім баку вазёраў высіцца вялізны і стары (XVI в.) замак Радзівілаў.
Рыс. 115. Нясьвіж.
Замак гэты быў сьведкаю жыцьця нашае найбуйнейшае арыстакратыі ў часы яе найбольшае вагі. Даўней у замку зьмяшчаліся неапісанае вартасьці музэальныя колекцыі - галерыі абразоў, архівы, бібліатэкі. Самыя важныя дакумэнты з беларускае гісторыі перахоўваліся ў Радзівілаў, якім гэта было даручана каралём Жыгімонтам - Аўгустам. Нясьвіжскі замак быў адным з галоўных культурных цэнтраў Беларусі ў той час, калі беларуская культура магла йсьці побач замежнаю заходня - эўропэйскаю. Ў XVI в. Нясьвіж быў цэнтрам беларускае рэформацыі; істнавала тут адна з старэйшых у краі друкарняў, дзе кальвіністы друкавалі сваю літэратуру. Пазьней тут было пабудавана некалькі манастыроў і школ.
З старасьветчыны Нясьвіжскае засталося мала; самае каштоўнае вывезена ў Петраград, Бэрлін і нямаведама куды. Нясьвіж, маючы каля 10 тыс. насяленьня, належыць і цяпер да культурнейшых местаў Беларусі. Шмат камяніцаў, брукаваных вуліц, некалькі сярэдніх школаў, між імі - старая вучыцельская сэмінарыя, ўрэшце шмат прыватных таварыстваў, якія вядуць шырокую культурную працу. Клецак - даўнейшае дрыгвіцкае места. На памятку аб мінуўшчыне засталося тут абшырнае замчышча, абкружанае з ўсіх бакоў балотам. Цяпер Клецак: вялікае тарговае і прамысловае мястэчка (7 тыс. жыхараў) ля р. Лані. Ў мястэчку некалькі млыноў, хвабрыка грабянёў, і моцна разьвіта гародніцтва. Тутжа істнавала адна з старэйшых і мацнейшых пазычковых касаў. У Клецку вядзецца значны гандаль збожжам, ільняным сяменьням ды інш. Ляхавічы - значнае мястэчка (каля 5 тыс. жыхароў); у ім разьвіта гародніцтва, шмат ёсьць муляроў. Ляхавічы гандлююць мясам, сырымі скурамі і збожжам. Апошнімі часамі гандаль тут стаў падаць дзеля таго, што шмат купцоў перабралася у Баранавічы, якія ляжаць недалёка. Калісь была тут наймацнейшая ў Беларусі крэпасьць. Гэтая крэпасьць вытрымала між іншым 6-х месячную аблогу маскоўцаў.
На поўначы Слуцкага пав. цераз Клецак і Капыль ідзець узгор'е, што памалу зьніжаецца к паўдню павету. На ўзгор'і і яго спадах ля жаць багатыя гляістыя грунты. Мяйсцовасьць тут вельмі густа заселеная, лясоў мала. Паўднёвая частка павету мае пяшчаныя грунты, пакрыта лясамі і балотамі. Тут вёскі сустракаюцца рэдка, наагул гэта край бязьлюдны. Па ўсім сваім адзнакам ён найбольш падобен да Мазырскага Палесься; тут між іншым пачынаецца вялізнае балота Грычына, аб якім народная легенда кажа, што яно злучана падземным каналам з Чорным Морам.
Так сама палескі характар мае і поўдзень Наваградзкага павету, але тут лясы ўжо шмат больш парасьцярэбліваны і мяйсцовасьць досіць густа заселеная. Большая-ж часць Наваградчыны зусім блізка бязьлесная. Толькі дубовыя і бярозавая гаі тут часьцей спатыкаюцца.
На мяжы поля і лясоў ляжаць Баранавічы. Навакола - пяшчаныя неўраджайныя грунты, бедныя вёскі. Такою-ж беднаю вёскаю былі й Баранавічы некалькі дзесяткаў гадоў назад. Але прайшлі цераз Баранавічы тры чыгункі й шоса, пабудаваліся 2 вагзалы і Баранавічы сталі значным мястэчкам з больш чым 10-х тысячным насяленьнем. Расьлі Баранавічы найбольш коштам іншых суседніх мястэчак, якіх чыгунка абмінула. Аднэй з прычынаў росту Баранавіч былі ваенныя лагеры, якія што год раскідваліся ў ваколіцах мястэчка.
Старасьвецкае беларускае места Наваградак заложана маведама калі. У XI в. тут на старым гарадзішчы быў пабудаваны замак, як лічаць, кіеўскімі князямі. У ХIII в. яго заваяваў літоўскі князь Рынгольт. Сын Рынгольта Мендоўг зрабіў Наваградак сталіцаю Беларуска - Літоўскае Дзяржавы. Тут ён прыняў хрысьціянства і каранаваўся на караля Літвы. У XV в. тут закладаецца беларуская праваслаўная мітрополія. Пасьля Наваградак даўгі час зьяуляецца галоўным местам ваяводзтва. У ім, таксама, адбываюцца сэссіі Галоўнага Трыбуналу, ды перахоўваюцца судовыя архівы. З гэтае прычыны сюды зьяжджалася шмат шлях ты з усяё дзяржавы, што падтрымлівала гандаль і наагул разьвіцьцё места. Цяпер тэта глухое, невялікае места. Насяленьня ў ім каля 10 тыс., прамысповасьць неразвітая, гандаль слабы. Ўся бяда Наваградку, - што яго абмінула чыгунка.
Рыс. 116. Наваградак. Руіны замку.
Ляжыць Наваградак у мяйсцовасьці гарыстай і вельмі прыгожай. З яго ваколіцаў расьцякаецца шмат ручаёў, у прытокі, Нёмна. На адным з узгоркаў (Замковая Гара) высяцца руіны замку Наваградзкага (рыс. 116). Адгэтуль адкрываюцца цудоўныя віды вёрст на 70 і больш. Другі ўзгорак, відаць насыпны, называюдь магілаю Мендоўга. У Наваградку вучыўся і жыў Адам Міцкевіч.
На ўсход ад Наваградку, ў вельмі ўраджайнай мяйсцовасьці ля жаць Карэлічы, дзе даўней была цукраварня і - Шчорсы, ля Нёмну, на надта цяжкой, але добрай зямлі, слаўныя на ўсю Беларусь з свае гаспадаркі. Ў Шчорсах была вялікая і каштоўная бібліатэка, ў якой перахоўваліся ўсё, якія калі выдавался географічныя карты Беларусі. На паўдня ад Наваградку ляжыць праслаўленае Міцкевічам воз. Сьвітазь, а недалёка ад воз Каўдычаўскага мейсца ўрадзін яго засьценак Завосьсе. Ў гэтым глухім закутку радзіўся найвялікшы з паэтаў Беларусі. Там-жа па блізкасьці, ў Тугановічах, ёсьць сельска-гаспадарская пробная станцыя. У в. Ясянцы, каля Гарадзішча, і суседніх вёсках моцна разьвітае гарбарства. Вакола - мяйсцовасьць гарыстая, зямля неўраджайная. Мір - даўней вельмі значнае таргэвае мястэчка; калісь быў сядзібаю цыганскага старшыні, або "караля". Мірскія цыганы тады займаліся промысламі, між іншым ткацтвам, мелі навет хвабрыкі суконныя, палатняныя і гарбарні, - і жылі на мейсцы. Пасьля сьмерці свайго апошняга "караля " яны пацягнуліся па сьвеце. У Міры ёсьць вельмі цікавыя руіны вялізарнага замку, пабудаванага у XVI веку Радзівіламі. У мястэчку каля 3 тыс. жыхараў, бываюць конскія ярмаркі два разы у год.
Гарадзея - або Замір'е, станцыя чыгункі, першая ў Беларусі па вялічыні вывазу збожжа. Ляжыць у вельмі ўраджайнай мяйсцовасьці. Пры станцыі вырасла мястэчка. Ў суседнім двары ёсьць вялікая сыраварня, ў якой вырабляюцца вядомыя навет на Петраградзкім і Варшаўскім рынках "швайцарскія" сыры, Добра пастаўлена гадоўля скаціны і гародніцтва.
Наваградзкі павет ляжыць найбольш на ўраджайных гляістых грунтох, часткаю навет на лёссавых, і мае густое насяленьне. Ня гледзячы на малазямельле, сялянства жыве добра. Моцна разьвітая гадоўля коней, якіх гуртаўшчыкі закупляюць на кірмашах і адпраўляюць заграніцу. Скаціну дзяржаць палепшаных пародаў. Шмат садоў і добрыя гароды. Разьвітае ткацтва. Наднёманскія сёлы зарабляюць на сплаве лесу.
"Але ня толькі ўраждайнасьцяй адзначаецца Наваградзкая зямля, піша Кіркар, а яшчэ і чаруючым выглядам сваім. Маса рэчак, ручаёў і вазёраў прарэзуюць павет ува ўсіх кірунках і зьліваюцца ў дзьве галоўныя ракі, ў вялічавы Нёман, на паўночным усходзе і - Шчару, - на паўдні. Высокія ўзгор'і, абшырныя лагчыны, ўсюдых багатая расьліннасьць, дубовыя гаі, цёмныя лясы прыхарошуюць Наваградзкую зямлю, ўвесь час зьмяняюць яе краявіды і не даюць супачынку вачом. Шмат перажыла гэтая старэйшая славянская зямля, зрошаная патокамі беларускае й літоўскае крыві. Шмат захавалася тут і памятак ад часоў пракаветных.
Харошы й ясны край гэты з сваймі цікавымі гістарычнымі ўспамінамі, знаходзіцца як быццам на мяжы хмарнага, туманнага, балотнага Надпрыпяцкага Палесься".
Апошнія словы Кіркара можна адпесьці і да ўсяе Менскае краіны. Далей за ею на ўсход і паўдня ўсюдых цягнуцца бары й балоты Палесься.
Наваградзкая зямля радзіла і выгадавала Адама Міцкевіча. За гэта ён яе праславіў на ўвёсь сьвет, як не праслаўляў ні адзін паэта свае Бацькаўшчыны.
ВЕРХНЕБЯРЭЗІНСКАЯ КРАІНА. З паўночнага ўсходу да Менскае краіны прылягаюць два вялікія паветы Ігуменьскі і Барысаўскі, на прасторы якіх перамешуюцца прыметы вадападзельнае земляробскае Менскае краіны з прыметамі тыповага нізіннага, пяшчанага і лясістага палесься. Лежачы у безпасярэднім суседзтве з Менскам, гэтак, што з некаторых частак абодвых лаветаў гаспадары часьцей езьдзяць у Менск, чым у суседняе мястэчка, яны ў значнай меры адчуваюць на сабе экономічныя і культурныя ўплывы сталіцы Беларусі. У большай часьці іх, аднак, палеская прырода переважае гэты ўплыў вялікага места. Затым, наагул бяручы, - паветы гэтыя маюць вельмі нізкую, раўнуючы да Менскае краіны, гушчыню насяленьня (амаль ня ў два разы меншую), значна большы % лесу і няўжытау- балотаў, і іх можна было-б, пры жаданьні, разглядаць, як натуральны працяг Вялікае Палескае Нізіны.
Большую ўсходнюю частку абодвых паветаў абвадняе верхняя й сярэдняя Бярэзіна (рыс. 23) з сваімі прытокамі, з паміж якіх важнейшы Сьвіслач. У заходняй часьці працякае прыток Прыпяці - Птыч, ды тут-жа пачынаецца Нёман з сваімі першымі зьверху прытокамі і Вяльля. Бярэзіна тут судаходная і ў экономічным жыцьці ўсходняе часьці паветаў іграе важную ролю.
Паверхня заходніх частак абодвых паветаў падобная да сумежных мяйсцовасьцяй Менскае краіны. У Барысаўскім пав. высокім валам з паўдня на поўнач праходзіць Менскае ўзгор'е, якое на самай
Рыс. 17. Даўнейшыя тыпы; сялян з Барысаўшчыны
(канец ХVIII в.)
мяжы павету з Менскім дайшло найбольшае высачыні (Лысая Гара). Грунты тут сугліністыя моцна камяністыя, сярэдняе ўраджайнасьці; расьце шмат лясоў, паміж якімі пераважаюць яловыя й мяшаныя.
Паўночна - заходнюю частку Ігуменьскага павету займаюць лагодныя спады Менскага ўзгор'я, складзеныя, гэтак сама, як і ў Менскай краіне, з падысподняе морэны, на якой ляжаць ураджайныя суглінкі і супяскі. Лясоў тут мала, насяленьне густое, займаецца земляробствам. - Па меры збліжэньня да Бярэзіны грунты пачынаюць бяднець, суглінікі зьмяняюцца супескамі, а ўздоўж самое Бярэзіны, асабліва-ж на ўсход ад яе, ляжыць шырачэнны паяс пяшчаных грунтоў, на якіх разьлягліся вялізарныя пушчы - Барысаўская, ў Барысаўскім пав., і Любашанская ў Ігуменьскім. Такім чынам тут паўтараюцца тыя-ж тыпы мяйсцовасьцяй, што і у Менскай краіне, з тэю розніцаю, што земляробская мяйсцовасьць займае досіць малую частку краіны, а палеская - вялікую. На паўдні-ж Ігуменьскага пав. мяйсцовасьць прыймае ужо рэзкі палескі выгляд; тут сярод вялізарных пушчаў, што ляжаць уздоўж р. Птыча і ніжняе Сьвіслачы, значныя прасторы займаюць чаротавыя балоты. У часы лядавіковыя тут істнавала мусіць вялізнае возера, у якое ўлівалася й Бярэзіна. Ад вялікага Палескага возера яно аддзялялася малазначным павышэньнем паверхні, якое стварае паміж імі Наваградзкі Горб. Бязьлюдныя палескія прасторы ляжаць і напоўначы Барысаўскага пав., у ваколіцах Бярэзінскага Каналу; лічаць, што й тамака знаходзілася лядавіковае возера.
Наагул краіна зьяўляецца аднэю з найбольш лясістых у Беларусі. Трэба лічыць, што каля 40% яе прастору пакрыта лясамі. У мяшаных лясох тут пераважае ёлка; граб спатыкаецца толькі напаўдні. Наагул на паўдні краіны, у вадазборніку Сьвіслачы і Птыча, шматчыстых ліставых лясоў з ліпы і дубу. На пяскох-жа і тут усюдых хвойка.
Краіна мае рэдкае насяленьне з усіх бакоў апрача паўдня абкружваюць яе краіны значна гусьцей заселеныя, больш расьцярэбленыя і земляробскія. Нельга сказаць, аднак, каб і тут гаспадарка стаяла дрэнна.
Насяленьне вядзе й тут яшчэ досіць культурную гаспадарку, - прыкл., ужывае шмат штучных гнаёў, гарэ - найбольш плугамі. Сеюць тут шмат ячменю й бульбы, а таксама кармовых траваў. Дый натуральных сенажацяў тут хватае. Ўсё гэта, асабліва ў сувязі з выгоднымі шляхамі, якія абслужуюць значную частку краіны, моцна дапамагае разьвіцьцю гадоўлі скаціны. Буйная прамысловасьць у краіне слаба разьвітая. Аднак у Барысаве пакрысе вырастае досіць значны прамысловы цэнтр. Палажэньне на судаходнай рацэ пры перасячэньні яе вялікаю чыгункаю шмат гэтаму дапамагае. Па вёсках-жа краіны шмат бравароў і пільняў. У розных мяйсцох шмат таксама смалярнаў і тэрпэтынных заводаў. Моцна разьвітыя тут, як і трэба было спадзявацца, ўсе віды лясных промыслаў: і рубка, і возка, і сплаў. Вывозіцца адгэтуль надта многа лесу, да таго ж найлепшага сорту (найлепшы мачтавы лес - з ваколіцаў Халопеніч, у Барысаўскім пав.), вывозіцца гэтак сама шмат смалы, скіпідару, дзегцю і інш. лясных тавараў. Гэтыя тавары йдуць убольшасьці на Ўкраіну, але таксама, па Бярэзінскім канале і па чыгунках, у Рыгу ды ў Заход. Эўропу. Шмат дрэва йдзе ў Менск. У некаторых мяйсцовасьцях насяленьне гэтак занятае ляснымі зарабаткамі, што закідае гаспадарку й жывіцца прывозным хлебам. Гэта аднак выняткі. Наагул краіне свайго хлеба хапае, а пэўныя яе часьці навет вывозяць хлеб на старану.
Хатнія рамеслы асабліва пашыраныя ў Ігуменьскім пав. Пераважаюць тут вырабы з дрэва. Так, у районе ліставых лясоў шмат сялян займаецца драньнем лыка, вырабам рагожаў, І палазоў, дугаў, лапцяў, кашоў, ды іншых рэчаў з ясені, дуба, асіны й ліпы. Шмат дзе займаюцца бандаркаю. Ў Барысаўскім пав. ля Смалявічаў паляць вапну. Ў іншых мяйсцох – робяць цэглу, вараць мыла, займаюцца гарбарствам, ганчаркаю і г. д. Мяйсцамі пачынаюць капаць торф, якога тут ёсьць шмат; даўней разраблялі й балотную руду. Ёсьць тут некалькі мінэральных крыніцаў; з іх Лагойскія - былі нейкі час навет эксплёатаваліся: там быў зроблены невялічкі курорт, цяпер закінуты. З гістарычнага і экономічнага боку большая часьць краіны вельмі цесна зьвязаная з Менскам. Густа расьсеяныя мястэчкі вядуць бойкі гандаль таварамі Менскіх гуртаўнікоў. Галоўным рынкам для збыту так сама зьяляeццa Менск. Туды вядуць і чыгункі, перасякаючыя краіну. Толькі ўсходняя, палеская паласа краіны зьвязана безпасярэдна з Бярэзінскім вадзяным шляхам і ўплывы Менску тут ужо крых у менш адчуваюцца. Рыс. 118. Вясковая вуліца ў Барысаўскім палесьсі.
Важнейшыя мяйсцовасьці. Найбольшае места краіны - Барысаў, з 20 тыс. жых араў. Ляжыць ён на левым беразе Бярэзіны, на якой мае параходную прыстань, і пры чугунцы. Барысаў вядзе досіць жывы гандаль лесам, смалою, дзёгцем, найбольш з Украінаю. Хвабрычная прамысловасьць разьвітая. Ёсьць дзьве вялікіх хвабрыкі сярнічак, 6 пільняў, шкляная гута, паперня, картонная хвабрыка і дзесяткі два дробных заводаў. Лік работнікаў даходзіць да 1700 чал.
Барысаў належыць да старых местаў; яго пабудаваў у XII в. полацкі князь Барыс Усяславіч. На востраве сярод Бярэзіны быў даўнёй замак, якога расейцы абярнулі ў застрог. Са старых будынкаў ёсьць цікавы касьцёл, пабудаваны у XVII веку. На правым беразе ракі, на ўзгор'ях высяцца акопы, зробленыя ў часе расейска - францускае вайны 1812 г. Барысаў іграў у часе гэтае вайны значную ролю. Недалёка ад яго была нешчасьлівая пераправа цераз Бярэзіну Наполеонавых арміяў.
На захад ад Барысава, ў гарыстай і лясістай мяйсцовасьці над р. Гайнаю ляжыць старасьвецкае мястэчка Лагойск. Быў тут даўней вялікі замак, навакола якога былі на цэлую мілю параскіданыя меншыя замкі. Цяпер ад замкаў пазаставаліся толькі руіны, пазарастаўшыя лесам. Лагойскі двор належыў да Тышкевічаў, адзін з якіх быў вучоным архэолёгам; ён шмат папрацаваў над памяткамі мінуўшчыны Беларусі. Тышкевічы сабралі цэнны архіў і музэй і залажылі хвабрыкі ткацкую й зялезную. Цяпер Лагойск невялікае мястэчка з досіць разьвітым гандлем. У ваколіцах Лагойску ёсьць некалькі серных і зялезістых крыніцаў, якія ў мінулым веку славіліся сваімі лячэбнымі прыметамі, а цяпер аб іх забыліся.
Ніжэй Барысава ёсьць на Бярэзіне прыстань Чарняўка і пры ей невялікае, але прамысловае мястэчка, вядомае з сваіх ганчарскіх вырабаў. Недалёка ад яго ёсьць зялезныя хвабрыкі Радзівіла, якія працавалі на балотнай рудзе. Цяпер яны нячынныя.
На поўначы Барысаўскага пав., на мяжы яго з Дзісьненскім, знаходзіцца невялікі, глухі гарадок Докшыцы, з 5 тыс. жыхараў.
Барысаўскі павет р. Бярэзінаю дзеліцца на дзьве розныя чacьці. На захад ад Бярэзіны - Менскае ўзгор'е , грунты супяшчаныя і, хаця лясоў шмат, але ўсё-ж менш, чым у ўсходняй часьці, дзе цягнуцца, асабліва ўздоўж вярхоўяў Бярэзіны, аграмадныя пушчы, на пяшчаных грунтох. Праўда й на ўсход ад Бярэзіны падыймаюцца (каля Халопеніч) канцы Дняпроўскага ўзгор'я, але яно тут займае нязначны куток. Даўней Барысаўскі пав. лічыўся адным з найбагацейшых у Беларусі.
Ігуменьскі павет ляжыць шырокім паясом, працягнутым ад Нёмна аж за Бярэзіну. Прырода яго на гэтым вялікім прасторы няроўная. Паўночна - заходняя часьць ля жыць на ўраджайнай зямлі, лясоў мае мала, а насяленьне густое. Паўднёвая часьць, над Птычом, ляжыць найбольш на пяскох і пакрытая хваёвымі барамі і чаротавымі балотамі, - такімі самымі, як і ў суседняй Палескай нізіне. Рэшта павету ляжыць на пяшчаных і супяшчаных грунтох, мае шмат лясоў, хвойных і ліставых.
Хвабрычная прамысловасьць у павеце, апрача бравароў і пільняў, разьвіта слаба. Даўней, аднак, было тут некалькі суконных хвабрыкаў - у Раванічах, Сьмілавічах і Бярэзыні.
З мястэчак, апроч паветавага места Ігуменя (з 5 тыс. жыхараў), які ляжыць у глухой мяйсцовасьці, сярод аграмадных лясоў і мае вельмі малое экономічнае значэньне, трэба сказаць аб мястэчку Бярэзыні. Ляжыць яно над р. Бярэзінаю, ў цэнтры аграмаднага палескага району. Мае параходную прыстань і вядзе значны гандаль дрзвам і смалою. У ваколіцах ёсьць вапельні. Люднасьці каля 4 тыс. чал.
У заходняй часьці павету ляжыць рад дробных мястэчак, як Вузда, Дукора, Пухавічы, Пясочнае і г. д. Кожнае з іх мае сваю, часта вельмі цікавую, гістарычную мінуўшчыну, а цяпер зьяўляецца гандлёвым пунктам. Спаміж іх выдзяляюцца Сьмілавічы - невялікае, але прамысловае і гандлёвае мястэчка, што ляжыць за 5 міль ад Менску. Тут ёсьць некалькі гарбарняў, дзе найбольш працуюць татары, якіх у мястэчку шмат.
Сярод Ігуменьскіх і Барысаўскіх пушчаў шмат захавалася рэлігійных лягендаў аб асобных мяйсцовасьцях, зьвязаных найбольш з абразамі Багародзіцы. Ў такія мейсцы, гэтак званыя прошчы, ў пэўныя дні, найбольш у маладзіковыя нядзелі, зьбіраюцца багамольцы з усяё ваколіцы, а часта і здалёку. З такіх прошчаў выдзяляецца Мар'іна Горка, - на паўдня ад Ігуменя. Была тут даўней мусіць паганская сьвятыня. Лягенда кажа, што нехта ахвяраваўся пабудаваць капліцу, пабачыўшы ў сьне Матку Божую і, выздаравеўшы, пабудаваў. У гэтай капліцы аказаўся цудоўны вобраз, які не гарэў пры пажарах і шмат каго ўздараўляў. З часам гэты вобраз стаў далека вядомы. Кожную маладзіковую нядзелю атпраўляецца тут служба Божая. У Мар'інай Горцы істнуе сярэдняя сельска - гаспадарская школа.
ІV. Нaднеманская краіна (Горадзеншчына).
правіцьДа Наднёманскае краіны мы адносім тыя паветы, што ляжаць уздоўж сярэдняга бегу Нёмна й яго прытокаў; Горадзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі, Пружанскі й Слонімскі паветы Горадзенскае губэрні, Лідзкі павет Віленскае губ. й беларускую частку Сувальскае губэрні (Аўгустоўскі павет і часьці іншых). Шмат падобнасьці з імі маюць і ляжачыя далей на захад паветы Падлясься; але іх мы аднак будзем разглядаць, як асобную краіну.
Як і ў вышэйапісаных Полацкай і Віленскай краінах вялікая рака, ў даным выпадку Нёман, зьвязуе паветы Горадзеншчыны ў адну прыродную, экономічную і асабліва гістарычную суцэльмасьць. Апроч таго для Наднёманскае краіны характэрны: высокая гушчыня насяленьня , з паміж якога знaчны % заняты ў прамысловасьці, мягкі клімат і дзякуючы гэтаму багатая расьліннасьць, грунты досіць лёгкія, але ўраджайныя, досіць высокая гаспадарская культура.
Горадзеншчына мае выгляд лагчыны, на дне якое, пасярод краіны, цячэ Нёман. Ад Нёмна і на паўдня, і на поўнач мяйсцовасьць робіцца вышэйшаю. На поўначы падыймаецца Лідзкая краіна падысподняе морэны. Досіць значная яе высачыня прымушае Нёман рабіць вялікую дугу ад Наваградку да Горадні. На паўдня ад Нёмну разьлягліся невялікія і нявысокія ўзгор'і Ваўкавыскае й Горадзенскае, разьдзяляючы вадазборнікі Нёмна й Віслы. Нёман і яго прытокі выкапуюць сабе ў гэтых узгор'ях глыбокія даліны з досіць стромкімі спадамі. Але наагул у краіне пераважаюць раўнінныя краявіды. Асабліва гэта трэба сказаць аб Лідчыне. Там толькі лядэвіковыя даліны прытокаў Нёмна ствараюць пэўныя няроўнасьці грунту.
На захадзе краіны ляжыць шырокая пяшчаная і балоцістая даліна р. Бабра, якая пераходзіць навет праз вададзел і даходзіць далінаю Чорнае Ганжы да самага Нёмна. Ў часах лядавіковых гэтаю далінаю плыла вялікая лядавіковая рака, ўліваючы свае воды ў Віслу праз Нарву і Буг. Цяпер старым сьледам лядавіковае ракі плывуць успомненыя рэкі: Бабёр і Чорная Ганжа, ды праведзены Аўгустоўскі Канал. Уздоўж Чорнае Ганжы пяшчаная раўніна, робіцца гэткаю шырокаю, што прыходзіцца думаць, што тут было навет цэлае лядавіковае возера. Возера гэтае абыймала мусіць вялізныя прасторы й на правым беразе Нёмна, дзе гэтак сама ляжаць пяшчаныя раўніны, занятыя Горадзенскаю Пушчаю. На левым-жа беразе на пяскох разьляглася Аўгустоўская Пушча. На паўночны захад ад яе падыймаецца высокае Сувальскае ўзгор'е.
Узгор'і Горадзенскае і Ваўкавыскае, пакрытыя наагул досіць ураджайнымі грунтамі, на паўдні перах одзяць у пяшчаныя і супяшчаныя раўніны Падлясься. На ўсходзе краіны, ў Слонімскім пав. за р. Шчараю ляжыць значная частка Наваградзкага ўзгор'я, якое тут даходзіць значнае высачыні (ля в. Тарасаўцы - 132 саж.). За тое паўднёвая частка Слонімскага пав. мае ўжо чыста палескі характар і нічым ня розьніцца ад суседняга з ею паўночнага Палесься. Клімат Наднёманскае краіны цяплейшы й мягчэйшы, чымся ўсіх папярэдніх, што зусім зразумела. Наднёманская краіна моцна пасунута на паўдня й захад, калі прыраўнаваць яе навет да Менскае, або Віленскае краінаў. Зіма тут бывае мягкая, сьнег у адлігу часта зыходзіць. Затое ўлетку йдзе больш дажджоў, неба пахмурнейшае. Сярэдняя гадавая тэмпэратура каля + 6,5°. Блізкасьць мора моцна ўплывае на клімат гэтае краіны. Ад Аўгустова да мора - 170 вер.) Асабліваю вільготнасьцяю паветра адзначаюцца лядавіковыя даліны. Над імі ў летнія ночы заўсёды блізка стаяць туманы.
Грунты краіны ў большасьці - лёгкія, супяшчаныя, досіць ураджайныя. Паміж супяскоў, на больш павышаных мяйсцовасьцях, ляжаць астравамі цяжэйшыя суглінкі, гэтак званыя пшанічныя землі. Але за тое спатыкаецца досіць многа й зусім бедных пяшчаных грунтоў. Найбольш іх у Слонімскім пав., на правым беразе Шчары, а так сама ля Нёмна ў Горадзенскім пав. (правы бераг) і ў Аўгустоўскім (левы бераг). Хаця большая частка гэтых пяскоў ляжыць пад лясамі, але шмат ужо лясоў парасьцярэблівана. Не заўсёды ўмеў, аднак, гаспадар скарыстаць з пяшчанага грунту; часта вецер раздзьмухвае палеткі й робіць на іх мейсцы сьветла - жоўтую пяшчаную пустыню-выдму. Пакрысе пясок перасоўвуецца й далей, засыпаючы сабою ўраджайнае поле і навет сялібы.
Сярэдзіна Наднёманскае краіны мае мала лясоў; часта спатыкаюцца зусім бязьлесныя мяйсцовасьці, дзе на дзесяткі вёрст наўкола няма лесу. За тое ўздоўж межаў краіны цягнуцца вялікія лясы - пушчы. Паўночныя наднеманскія пяскі займаюць пушчы Горадзенская і Аўгустоўская . З усходу йдуць дубовыя Дакудаўскія лясы, ля Нёмна, і цэлы лясны паяс уздоўж пяшчанага правага берагу Шчары (Ліпічанская пушча). Ўрэшце на паўднёвых адхоноватых спадах Ваўкавыскага ўзгор'я ляжыць слаўная Белавежская пушча.
У лясох Горадзеншчыны расьце ўжо шмат ліставога дрэва, часта спатыкаюцца й цэлыя ліставыя лясы, напр. дубнякі. Шмат тут ёсць грыбоў, ягад. Водзіцца у пушчах яшчэ шмат і усялякае зьвярыны, навет і рэдкае. Гэтым асабліва славіцца Белавежская пушча.
Вазёраў у краіне мала. Толькі ў Горадзенскай пушчы, як сьляды краявіду суседніх морэнных краінаў, ляжаць вялікія выцягнутыя вазёры, прыкл., воз. Белае[38]), ды яшчэ ў даліне Нёмана спатыкаюцца невялікія вазяркі, - астаткі старых рэчышчаў. На паўднёвым усходзе, ў Слонімскім і Пружанскім паветах , ляжаць абшырныя балоты, праўда ужо моцна падсушаныя. Частка іх улетку косіцца. Сенажацяў наагул уздоўж рэкаў краіны ёсьць шмат, асабліва ў Слонімскім і Пружанскім пав.; гэта дазваляе трымаць больш скаціны.
Гаспадарка ў Наднёманскай краіне стаіць высака таго-ж ня толькі ў дварох, а і па вёсках. На лёгкіх грунтох, якіх ў краіне найбольш, дзе даўнёй сеялі толькі авёс ды грэчку, Ды яшчэ каноплі, цяпер садзяць вельмі шмат бульбы, сеюць канюшыны, сарадэлі і інш. Сеюць так сама і ячмень, і грэчку прычым грэчкі тут сеюць больш, чымся ў суседніх краінах. Гадуюць заводзкую скаціну: коней, сьвіньні. Разводзяць значныя сады й гароды; сеюць між іншым шмат табакі. Як мы ведаем, цераз краіну праходзіць апрача Нёмна яшчэ Шчара, злучаная з Прыпяцяю Агінскім каналам. Гэтыя вадзяныя дарогі, калі-б былі добра выкарыстаныя, маглі-б моцна падняць экономічнае жыцьцё краю. Цяпер яны служаць найбольш для сплаву лесу, даючы зарабатак насяленьню, асабліва у Пружанскім і Слонімскім паветах.
Беларускае насяленьне Горадзеншчыны ўжывае найбольш паўднёвае гаворкі (сакуны); на захадзе краіны ў мове беларусаў сустракаюцца полёнізмы. Істнуюць і пераходныя беларуска - мазурскія гаворкі (суседняя з беларусамі польская гаворка - мазурская), але займаюць яны дужа малы прастор.
Pыc. 119. Тыпы беларускіх сялян з Сакольскага пав. (канца XIX в.).
Наагул беларуска-польская этнографічная мяжa тут, гэтак сама, як і ў суседнім Падлясьсі, вельмі выразная. На поўначы Лідзкага пав., перамяшаўшыся з беларусамі, жыве досіць многа ліцьвіноў. Сяляне Горадзеншчыны апошнія часы адзначаліся сваёю культурнасьцяю, імкненьнем да навукі і сьведамасьцяю. Вайна зрабіла няшчысьлёную шкоду гэтай краіне. Больш палавіны насяленьня было выгнана расейскімі ўладамі ў бежанства; толькі малая частка гэтых людзей вярнулася на родныя пажарышчы. Дзеля гэтага ў даным часе краіна мае моцна зрэджанае насяленьне.
Па ўсёй краіне разсыпана шмат дробных мястэчак, населеных найбольш жыдамі. У мястэчках звычайна шмат рамеснікаў, а ў некаторых вырастаюць і хвабрыкі, як, прыкладам, у мяст. Крынках. З прамысловага боку Наднёманская краіна досіць разьвітая. Найбольшы прамысловы цэнтр - Горадня. Моцна йдзе ў гару і Слонім. Хатнія рамёслы ў краіне пашыраныя. Асабліва добра стаіць усюдых ткацтва.
Апроч вадзяных дарог краіна досіць багатая на чыгункі і асабліва на шосы. Краіну перасякаюць 7 чыгункавых лініяў і шмат шосаў. Ёсьць 5 вузлавых станцыяў: Горадня, Ваўкавыск, Ліда, Масты і Гайнаўка. З Горадні разыходзяцца чыгункі ў 4 кірунках, а шосы ў 5-х.
На высокім правым беразе Нёмна, пры ўтоку р. Гараднічанкі разьлёгся паміж лясістых глыбокіх яроў стары Горадзен, або, як яго часьцей цяпер называюць Горадня (рыс. 120). Гэта адно з цікавейшых і харашэйшых беларускіх местаў, астравок старое эўропэйскае цывілізацыі сярод наднёманскіх пушчаў.
Горадня ляжыць як раз у тым мейсцы, дзе Нёман, найбліжэй падыйшоўшы да рэк сыстэму Віслы (Бабёр) і вялікіх мазурскіх вазёраў, што ляжаць у Прусіі, на найбліжэйшай дарозе да мора, крута заварочваецца і цячэ ўжо далей на поўнач у краіны літоўскія.
Мяйсцовасьць з такім добрым географічным палажэньнем была пэўне-ж заселена яшчэ ў самыя далёкія дагістарычныя часы. Гісторыя-ж застае тут дрыгвічоў, якія, прыплыўшы па Нёмну й Шчары занялі гэты важны пункт і ўсю яго ваколіцу. На беразе Нёмна пабудавэлі яны замак Горадзен (абгароджаны сьцяною) і адгэтуль пачалі расьсяляцца далей па Бабру і ўніз па Нёмну сярод дзікіх, бязьлюдных пушчаў, што ляжалі ўздоўж гэтых рэкаў, аж пакуль не дайшлі да літоўскіх сялібаў на поўначы й захадзе.
Ніжэй Горадні над Нёмнам відны й дагэтуль яшчэ руіны старога беларускага замку Лішкава; тут, мусіць, і затрымалася далейшае расьсяленьне дрыгвічоў, бо далей ляжаць ужо літоўскія вёскі.
З часам Горадзенскі замак быў яшчэ больш умацаваны, а каля яго вырасла вялікае й багатае места, меўшае шырокія гандлёвыя зносіны. Яго разьвіцьцю аднак моцна перашкаджалі напады чужынцоў на гэты, далёка на захад высунуты клін Беларускае зямлі. Праз XII і XIII вякі места некалькі разоў забіралі палілі і грабавалі рыцары - крыжакі, палякі, ўкраінцы, татары, Беларускія Горадзенскія князі й выгадаванае ў бітвах насяленьне. моцна баранілі роднага места.
У ХIII в. Горадня апынулася пад Літоўскімі князямі. Вялікія Князі Літоўскія вельмі любілі Горадню, часта й падоўгу тут жылі. Так сама пасьля ўпадабалася Горадня каралём польскім. Апроч свайго хараства была яна з вялікіх беларускіх местаў найбліжэйшым да Польшчы. Найбольш у Горадні жыў кароль польскі Стафан Баторы. Ён-жа пабудаваў тут каменны замак, які йстнуе і да нашых часоў (Стары Замак).
Пазьней Горадню зрабілі сэймовым местам і кожын па чародзе трэці сойм адбываўся тут у сумысьле на тое пабудаваных палацах . Тут былі каралеўскія канцалярыі, а ў канцы XVIII в. сюды пераведзены быў Галоўны Трыбунал (суд) і Грашавая Камісія (міністэрства фінансаў).
У Горадні-ж адбыўся вядомы "немы сойм", які згодзіўся аддаць большую часьць Беларусі Маскоўцам, падпісаны быў акт аб другім падзеле Польшчы ў 1793 годзе і тут-жа, яшчэ цераз два гады, апошні кароль Польскі зрокся свайго каралеўскага пасаду, дый з Горадні-ж выехаў ён на заўсёднае жыцьцё ў Пецярбург.
З старых будынкаў (а ёсьць іх у Горадні даволі) асаблівае ўвагі варта Барысаглебская царква, што знаходзіцца ў Каложы (прадмесьце Горадні за р. Гараднічанкаю, проці Замку рыс. 122). Царква гэтая стаіць ля самага берагу Нёмна і дзеля таго частка яе сьценаў разам з берагам абвалілася. Царква будавана у бізантыйскім стылю; яе сьцены маюць у сярэдзіне ўмураваныя гаршкі галасьнікі для лепшага гуку сьпеваў. Зьверху над гэтай цэннай памяткай старасьвецкага беларускага будаўніцтва зроблена дзераўляная павець.
Рыс. 120. Горадня ў 1880 г. (Від з-за Нёмна).
З касьцёлаў на найбольшую ўвагу па свайму хараству заслугуе Фарны (даўней езуіцкі) касьцёл, будаваны ў XVII веку. Ў капліцы пры гэтым касьцёле ёсьць цудоўны абраз Багародзіцы; на сьценах гэтае-ж капліцы зьмешчаны старасьвецкія абразы цудаў Багародзіцы, на якіх мы можам пабачыць між іншым старасьвецкія беларускія вопраткі, павозкі і г. д.
Ёсьць яшчэ некалькі старых касьцёлаў і цэркваў, - прыкл., ў манастыры Бэрнардынаў, які пабудаваны яшчэ ў XV веку. У мурох Барысаглебскага манастыру зьмяшчаецца адна з першых і лепшых беларускіх школах.
Асаблівае ўвагі варт таксама стары замак Горадзенскі, пабудаваны ў часы Баторыя, у XVI в. Стаіць ён у вясёлым мейсцы на высокім беразе Нёмна пры самым утоку р. Гараднічанкі, а ад места ён аддзелены глыбокім ровам, цераз які перакінуты стары каменны мост. Стромкія спады гары паабрасталі густым хмызьняком, а ўнізе плыве стары Нёман. Зьверху-ж, з замку адкрываюцца цудоўныя віды ў далячыню на пяшчаныя берагі Нёмна і надбярэжныя хваёвыя бары.
У канцы ХVIII веку Горадня з культурнага й прамысловага боку стала адным з першых местаў у Беларусі. Падскарбі Літоўскі (міністар фінансаў), Антоні Тызенгаўз залажыў тут вэтэрынарную і мэдыцынскую, каморніцкую і архітэктурную школы, бібліатэку, батанічны сад, кадэцкі корпус, тэатр, балет і аркестр, друкарню і славалітню (дзе робяць друкарскія шрыфты), і выдаваў газэту. Зьбіраўся пабудаваць астрономічную обсэрваторыю і ўвесь час меў на думцы, каб залажыць у Горадні Акадэмію Навукаў.
Вельмі многа зрабіў Тызенгаўз і ў справе экономічнай. Апроч усякіх палепшаньняў у гаспадарцы каралеўскіх маетнасьцяй, якімі ён загадваў, апроч правядзеньня дарогаў, асушэньня балотаў, пракапаньня Каралёўскага каналу, ён залажыў у Горадні, галоўным чынам у яе прадмесьці Гародніцы, паложанай на правым беразе р. Гараднічанкі, і ў Ласосьне - за Нёмнам, каля 15 хвабрыкаў: палатняную, якая па сваім вырабам была нягоршая ад вядомых галяндзкіх хвабрыкаў, суконную, шаўковых вырабаў, аксамітаў, хвабрыку мэталёвых вырабаў, карэтную
Рыс. 121. Горадня. Новы Замак і мост да Старога Замку.
Рыс. 122. Руіны каложскае царквы. і інш. Больш. 3000 чал. працавала на гэтых хвабрыках. Аднае толькі вышэйшае адміністрацыі (выпісанае з-заграніцы) было каля 70 чалавек. Паадкрываныя былі хвабрычныя крамы па ўсім краі. А ў Горадні заложаны быў банк і гандлёвая кантора, якая зносілася з загранічнымі фірмамі.
Тызенгаўз хацеў зрабіць Беларусь адразу прамысловым краем. Але яго хутка скінулі з пасады, дзякуючы прыдворнай інтрызе; без яго ж і школы, і хвабрыкі хутка паразвальваліся. Толькі аб балету і аркестры кароль паклапаціўся і забраў іх у Варшаву.
Аднак і цяпер Горадня ёсьць адным з найбольш прамысловых местаў у Беларусі. Аcaблівa варты ўвагі тут вялізарныя табачныя хвабрыкі; ёсьць апрача таго хвабрыкі гільзавыя, мылаварныя, бравары, цагельні і г. д. Работнікаў больш 3 тыс. чaлaвек; шмат ёсьць рамесьнікаў. Разьвіта гародніцтва, асабліва разводка табакі. На Нёмне -- значная прыстань, адпраўляе лес і збожжа; даўней шмат адпраўляла пянькі. Апроч таго шмат чыгунак і шосаў, якія злучаюць Горадню з Вільняю, Беластокам, Варшаваю ды іншымі местамі. Ўлетку вялікі кірмаш. Наагул гандаль Горадні значны, але куды меншы, чымся яму трэба было быць пры такім дагодным географічным палажэньні гэтага места. Жыхараў перад вайною ў Горадні было каля 70 тыс.
Горадзенскі павет Нёмнам дзеліцца на дзьве часткі, мала адна да аднае падобныя. Паўночная мае пяшчаныя грунты і ў большай часьці занята лясамі Горадзенскае пушчы (займае каля 97 тыс. дзес). На ўсходзе пушчы шмат глыбокіх тарфяных балотаў і вялікія вазёры - Белае, Задубенскае і інш. Вазёры гэтыя злучаны каналам (Тызенгаўзенскім) з прытокам Нёмна р. Пыром; па канале йдзе сплаў дрэва з пушчы. Паўднёвая частка Горадзенскага пав. пакрытая больш цяжкімі, ўраджайнымі грунтамі, ўзгоркаватая (Горадзенскае ўзгор'е), гусьцей засгленая і блізка што бязьлесная.
На поўнач ад Горадні, над Нёмнам, ляжаць Друзгенікі. Сюды зьяжджаюцца што году дзесяткі тысяч хворых на лячэньне друзгеніцкімі водамі (бромо - іодовымі) і на супачынак сярод цудоўнае прыроды гэтае мяйсцовасьці Гэты адзіны добра выкарыстаны наш курорт сваёю славаю абавязаны д-ру І. Пілецкаму, які яго арганізаваў у 30-х гадох мінулага веку. Друзгенікі ляжаць пры этнографічнай мяжы паміж ліцьвінамі і беларусамі.
Масты - на ўсх од ад Горадні, значная прыстань на Нёмне з складамі для ссыпкі збожжа. Ад Мастоў разыходзяцца чыгункі ў 3-х кірунках - на Горадню, Ліду і Ваўкавыск. Паміж Мастамі і Горадняю ляжыць фалів. Мілкоўшчына, дзе радзілася Эліза Ожэшкавая, якая гэтак хораша апісала Наднёманскі край і тамашніх людзей.
На паўдня ад Горадні ляжыць значнае мястэчка Крынкі, ў якім ёсьць некалькі вялікіх гарбарняў.
Ліда - невялікае старое места, на вузьле дзьвёх чыгунак. Насяленьня каля 11 тыс. чал. Некалькі дробных хвабрык з 500 работнікамі. Гандаль досіць значны - скацінаю, сьвіньнямі і коньмі і наагул прадуктамі гаспадаркі. Ёсьць тут руіны вялізарнага замку, пабудаванага яшчэ Гедымінам. Руіны гэтыя досіць добра перахаваліся (рыс. 123). Рыс. 123. Ліда старасьвецкага замку.
Эйшышкі - старое беларускае мястэчка з вялізарным га-радзішчам і 2 ½ тыс. насяленьня. Дауней называлася Востравам, а ліцьвіны, заваяваўшы яго у XIII в. зьмянілі назоў. Мястэчка вядзе бойкі гандаль скацінаю і сьвіньнямі. З ваколіцаў шмат выяжджаюць у Амэрыку. - Жалудок, невялікае мяcтэчкa славіцца сваім конскім кірмашом. Тут пахаваны адзін з віднейшых экономічных дзеячоў Беларусі Антон Тызенгаўз.
Лідскі павет заняты плоскім узвышшом, перасечаным лядавіковымі далінамі, па дне якіх плывуць прытокі Нёмана і якое ступянёва зьніжаецца у кірунку да Нёмна. Грунты мае, асабліва ў паўднёвай часьці, ўраджайныя. Насяленьне тут жыве густа, як ні ў адным з паветаў даўнейшае Віленскае губэрні. На поўначы павету, за Эйшышкамі, беларусы жывуць перамяшаўшыся з ліцьвінамі.
Слонім (рыс. 27), над р. Шчараю, - старое, беларускае места. Найбольшы яго росквіт быў у XVIII веку, калі тут была рэзідэнцыя важнага магната, князя Агінскага, (каторы за свой кошт пракапаў Агінскі канал). Тады Слонім моцна вырас. Пасьля ён крых у падупаў, а
Рыс. 124. Жыровіцы.
цяпер з правядзеньнем чыгункі й шосаў на Берасьце, Беласток і Баранавічы йзноў пачаў шыбка разьвівацца. Цяпер у ім насяленьня больш за 20 тыс. Ёсьць прыстань, якая адпраўляе шмат лесу й збожжа ў Прусію. Ёсьць суконная хвабрыка і некалькі заводаў. Татары, якіх тут досіць многа жыве, займаюцца гародніцтвам, разводзяць між іншым вельмі добрую цыбулю.
За 10 вёрст ад Слоніма, над Шчараю знаходзіцца м, Жыровіцы (рыс. 124). У XV веку тут у лясной нетры, на йгрушы пастухі знайшлі абраз Багародзіцы, які праславіўся пасьля на ўсю Беларусь. Быў пабудаваны манастыр, акружаны высокаю каменнай сьцяною, а каля яго вырасла мястэчка. І да цяперашніх часоў сюды зыходзяцца тысячы багамольцаў з суседніх паветаў.
На поўнач ад Слоніма, недалёка ад Нёмна, у гарыстай мяйсцовасьці ляжыць прамысловае м-ка Дзятлава. Тутэйшыя рамесьнікі вырабляюць найлепшы паркет. Мястэчка наагул тарговае і багатае. Насяленьня каля 5 тыс. чал.
У заходняй часьці Слонімскага пав. ёсьць два мястэчкі Дзярэчын і Ражана, ў якіх даўней жылі магнаты Сапегі з сваім казачна-пышным дваром. Уперад рэзідэнцыя Сапегаў была ў Ражане, але пасьля Сапегі залажылі там некалькі хвабрыкаў, з якіх суконная істнуе і дагэтуль, а самі перабраліся у Дзярэчын, дзе ўпрыгожай мяйсцовасьці пабудавалі раскошны палац, якога называлі Малым Вэрсалем. Дзярэчын славіцца сваймі садамі, адкуль выйшаў вядомы беларускі сорт ігрушаў сапяжанкі. Ў мястэчку ёсьць гарбарня; спаміж жыхараў шмат ёсьць муляроў і каменяроў. У дв. Азярніцы была нейкі час перад вайною ніжэйшая гаспадарская школа. Ў Марачоўшчыне, невялічкім фаліварку каля м-ка Косава, радзіўся Тадэуш Касьцюшка, слаўнейшы начальнік польскага войска.
Рака Шчара дзеліць Слонімскі павет на дзьве розных часьці. На ўсходзе мяйсцовасьць надзвычайна гарыстая, з харошымі відамі, за якія яе называюць Слонімскай Швайцарыяй. Грунты тут найбольш лёгкія, а ля р. Шчары шырачэнны паяс пяскоў, пакрытых вялікімі лясамі. Захад Слонімскага павету ляжыць на ніжэйшых узгор'ях (Ваўкавыскае), мае ўраджайныя грунты, густа заселены. На паўдні павету, за Шчараю, ляжаць абшырныя балоты (Малочкава ды інш.) і лясы, з беднымі грунтамі і рэдкім насяленьнем. Гэта ўжо Палесьсе.
Ўсходняя частка Пружанскага павету зьяўляецца таксама пераходнаю да Палесься. Ёсьць у ей шмат балот і балоцістых сенажацяў, зямля, аднак, досіць ураджайная. У гэтай часьці павету галоўным экономічным цэнтрам зьяўляецца Бяроза Картуская, тарговае і прамысловае мястэчка ля чыгункі. З м. Пружанаў у 5-х кірунках разыходзяцца шосы. Насяленьня у гэтым месьце каля 10 тыс. чал.
Усю заходнюю частку Пружанскага павету займае найбольшая у Эўропе Белавежская пушча. Прырода яе апісана ужо ў агульнай часьці (стр. 102—103). Грунты тут лёгкія, пяшчаныя і супяшчаныя. Насяленьне, досіць рэдкае, найбольш займаецца ляснымі промысламі. Ў самы цэнтр пушчы, вёску Белавежу, праведзена чыгунка з Бельску.
На краю пушчы ляжыць значнае мястэчка Шэрашава.
Ваўкавыск з 10 тыс. насяленьня ляжыць пры крыжаваньні дзьвёх чыгунак. Старое беларускае места, заложанае ў X веку. Ў яго павеце асабліва вызначаюцца два старасьвецкіх гандлёвых мястэчкі-Зэльва і Сьвіслач, з вялікімі кірмашамі, на якія зьяжджаліся даўней з далёкіх навет паветаў. Асабліва вялікі кірмаш бывае у Зэльве. Ён цягнецца аж 2 месяцы ўлетку У Сьвіслачы істнавала беларуская вучыцельская сэмінарыя. Мястэчка досіць прамысловае.
У в. Мастаўляны радзіўся Каліноускі, галава паўстаньня проці расейцаў у 1863 г. Быў ён шчырым беларусам.
У Сакольскім павеце, апроч самое Саколкі, невялікага места з 5 тыс. жыхараў, ёсьць яшчэ некалькі гандлёвых і прамысловых мястэчак; у Янове ёсьць хвабрыка зялезных вырабаў, у Васількаве, - які ужо трэба аднесьці барджэй да Беласточчыны, ёсьць прадзільная хвабрыка. Багатыя гандлёвыя мястэчкі Сухаволя, Дуброва. Ў апошнім, у касьцёле ёсьць крыж з надзвычайнай па мастацтву свайму разьбою.
У манастыры, ў Ражаным Стоку ёсьць цудоўны абраз Багародзіцы, дзеля чаго сюды зыходзяцца што году дзесяткі тысяч багамольцаў.
Увесь Сакольскі павет пакрыты нявысокімі харошымі ўзгоркамі, якія зьніжаюцца ў бок даліны р. Бабра; павет мае добрую ўраджайную зямлю, Ў тутэйшых рэчках шмат рыбы, ў некаторых сустракаецца форэль. На паўдні павету ляжыць досіць абшырная Букштэльская пушча. Сялянства ў Сакольскім павеце заможнае і мае вялікую ахвоту вучыць дзяцей. За апошнія дзесяткі гадоў шмат выйшла з Сакольскага сялянства інтэлігенцыі, — асабліва духаўнікоў.
Аўгустоўскі павет і частка Сэйнінскага, якія заселены беларусамі, займаюць абшырныя лясы, вядомыя пад назовам Аўгустоўскае пушчы. Ў гэтай пушчы ёсьць шмат рэчак і дробных вазёраў. З рэчак найбольшая — р. Чорная Ганжа, якая ўваходзіць у сыстэму Аўгустоўскага каналу. Спаміж балотаў найбольшае — Воўчае. Насяленьне тут чыста беларускае, але ёсьць крыху высяленцаў з Польшчы — мазураў, якія займаюцца гонкаю смалы й дзёгцю. Іх называюць буднікамі. Япроч гаспадаркі, жыхары тутэйшыя займаюцца рыбалоўствам (рыбы тут шмат) і дабычаю балотнае руды й торфу на паліва. На краі пушчы, ў м-ку Штабіне ёсьць хвабрыка зялеза й гаспадарскіх прыладаў. Вырабляюць тут так сама жорны для млыноў.
Аўгустоў ляжыць паміж вялікіх двох вазёраў сярод бедных лясістых і пяшчаных ваколіцаў пры Аўгустоўскім канале. Рух на канале малы дзеля малое вады, а яшчэ затым, што побач праведзена чыгунка і ўсё грузы йдуць па ей. Ад Аўгустова чыгунка йдзець праз Сувалкі проста ў Нямеччыну.
У паўднёвай частцы Аўгустоўскага павету, каля Горадні, мяйсцовасьць бязьлесная і гарыстая (Горадзенскае ўзгор’е), зямля ўраджайная, шмат садоў. Ёсьць тут навет свая асобая парода скаціны-зубровая, якая мае кароткія рогі і надта малочная. Каля в. Лабна капаюць тут крэйду, якая ляжыць няглыбака пад зямлёю.
Над Нёмнам, у Сэйнінскім пав. ляжыць в. Лішкаў з руінамі старога замку, некалісь, яшчэ у XI веку пабудаванага Горадзенскімі беларускімі князямі.
У Аўгустоўскім пав. значная частка беларускага насяленьня не так даўно перайшла ў каталіцтва і з таго часу пачала моцна польшчыцца; па цемнаце сваёй тамашнія жыхары, мяшаючы нацыянальнасьць з рэлігіяю, ўважаюць, што яны прынялі "польскую" веру і, значыць, зрабіліся палякамі. Нацыянальная сьведамасьць пашыраецца, аднак, і тут, хоць значна тужэй, чым ў суседніх паветах.
НАДБУЖАНСКАЯ КРАІНА (ПАДЛЯСЬСЕ). Тыя самыя пры меты, якімі адзначаецца між краінамі Беларусі, Горадзеншчына яшчэ мацней выяўлены ў суседняй з ёю Надбужанскай краіне да якое належаць паветы Бельскі, Беластоцкі ды Берасьцейскі. Гэта самая заходняя з краінаў Беларусі; мае найгусьцейшае ў ёй насяленьне і наймацней разьвітая з прамысловага боку. Клімат яе яшчэ мягчэйшы, чым у Гopaдзеншчыне, расьліннасьць яшчэ багацейшая. Ляжыць яна ўся ў вадазборніку Бугу, над самай гэтай ракою ды яе прытокамі: Нарвяй, Нурцом, Бабром, Мухаўцом ды інш., за што мы яе й назвалі Надбужанскай краінаю. За тое-ж, што краіна ляжыць на самым узьмежжы з палякамі (ляхамі), яе яшчэ часта называюць Падлясьсем.
Краіна мае выгляд роўны, пахілены на захад і на паўдня у бок Бугу й Нарві (Падляская раўнін а). Берагі р. Нарві і яе пpытока р. Бабра маюць ужо зусім нізінны, балотны характар. У Бельскім- жа павеце, на вададзеле Бугу й Нарві мяйсцовасьць крыху больш паднятая, шмат ёсьць і ўзгоркаў, сярод якіх найвышэйшыя завуцца "Княжымі гарамі" (на ўсход ад Бельску). Гэтак сама высака паднятая і паўночная частка Берасьцейскага пав. Берагі Бугу тут найбольш стромкія і лясістыя.
Грунты Надбужанскае краіны досіць ураджайныя, асабліва ў Бельскім павеце. Найбольш пашыраныя тут суглінкі й супяскі. Толькі ўздоўж р. Бабра, асабліва пры яго вусьці, ляжаць пяшчаныя грунты. Апроч таго паўднёвая палавіна Берасьцейскага павету мае характар Палесься з беднымі пяшчанымі грунтамі и вялізарнымі балотамі.
Клімат Надбужанскае краіны - цёплы й лагодны з сярэдняй гадавою тэмпэратураю кaля +7,0°, цёплай, маласьнежнаю зімою і вільготным летам. Лясы пераважаюць ліставыя, але засталося іх небагата, шмат ёсьць і хваёвых бароў, але побач з імі - дубнякі, бярэзьнікі ды грабавыя лясы. Толькі на паўдні Берасьцейскага пав. ды каля Беластоку пазаставаліся значныя ля сныя прасторы. За тое шмат сенажацяў.
Пасьля III разьдзелу Польшчы паўночная частка краіны, Беласточчына, так сама, як і Сакольскі ды Аўгустоўскі паветы, былі адыйшпі пад Прусію і былі пад ею аж да 1808 году. За гэтыя паўтара дзесяткі гадоў немцы патрапілі стварыць такі моцны прамысловы цэнтр, як Беласток. Пасьля далучэньня краю да Расеі Беластоцкая прамысловасьць не пабурылася, а разьвівалася і разьвіваецца да нашых часоў. Дзякуючы гэтаму гушчыня насяленьня тут вялікая і ня толькі ў местах, але і ў вёсках , ізноу-жа і з боку гушчыні насяленьня Беластоцкі павет займае першае мейсца ў Беларусі. Рэшта краю заселена так сама досіць густа, хаця ўжо значна радзей, чымся Беласточчына.
Паводле занятак жыхараў краіна распадаецца на дзьве часьці. У паўночнай, каля Беластоку, вялізарнае значэньне маюць хвабрычныя промыслы . Каля 15 тысяч работнікаў працуюць на хвабрыках у самым Беластоку і людных вялікіх мястэчках каля яго. Шмат дробных рамесьнікаў працуюць на ўласных варштатах. З поўным правам Беласточчына займае ў Беларусі першае мейсца па разьвіцьцю прамысловасьці. Паўднёвая палавіна краіны носіць ужо больш гаспадарскі характар, хаця і тут трапляюцца прамысловыя мястэчкі й месты.
Па ўсёй краіне гаспадарка стаіць высака. Значны лік меставага прамысловага безьзямельнага насяленьня патрабуе, каб гаспадарка прахарчавала яго, а дзеля таго гаспадару легка прадаць і дабро, і бульбу, і малако. Дзякуючы добрай зямлі, ды лагоднаму клімату сеюць тут шмат пшаніцы - азімкі, асабліва ў Бельскім павеце, які ў гэтай справе займае першае мейсца у Беларусі. У Высокім Літоўскім навет выведзены свае сарты пшаніцы й жыта. Вельмі многа садзйць бульбы. З гэтага боку асабліва адзначаецца Беластоцкі павет: у ім набольш з усіх беларускіх паветаў садзяць бульбы. Гаспадары маюць добрую, часта заводзкую, скаціну, сьвіньняў і коней; па вёсках шмат садоў; ў некаторых мяйсцох займаюцца разводам гароднага насеньня на продаж (напр. у Кляшчэлях).
З даўных часоў над Бугам жылі дрыгвічы; тут былі імі пазакладаныя месты - Берасьце, Драгі чын (рыс. 126). Сумежна з дрыгвічамі жыло літоўскае плямя яцьвезь, якое да нашых часоў не дажыло, згінуўшы ў барацьбе з мацнейшымі суседзямі. За надбужанскія гарады даўгі час ішла барацьба паміж Польшчаю, Літвою і Валынскімі ды Галіцкімі (ўкраінскімі) князямі. Некаторы час гэгыя апошнія валадалі краем і ў Драгічыне навет каранаваўся на караля Даніла, князь галіцкі. Пасьля край адыйшоў да Літоўска - Беларускае Дзяржавы.
У заходняй частцы краіны пры ўтоку Нурца і Бабра перамяшаўшыся з беларусамі жывуць палякі (мазуры), а на паўдні Берасьцейскага павету пінчукі. Надбужанскія беларусы - самая заходняя частка Беларускага народу, сумежная з іншымі славянскімі народамі, блізкімі па мове і быту да беларусаў палякамі і украінцамі. Дзеля гэтага ў мове надбужанскіх беларусаў спатыкаюцца польскія і ўкраінскія словы.
Важнейшыя мяйсцовасьці. Беласток (рыс. 125) - заложаны у XIV веку, але даўгі час быў нязначнаю вескаю. Толькі у XVIII веку, калі тут пасяліўся гэтман Браніцкі з сваім дваром, Беласток пачаў расьці. У хуткім часе ён трапіў пад Прусію і немцы тут завялі хвабрычную прамысловасьць. Гэтая прамысловасьць яшчэ больш узрасла, калі ў 30-х гадох мінулага веку была зроблена мытная граніца на мяжы Беларусі з Польшчаю. Шмат хвабрыкантаў пераехала тады з Польшчы ў Беласток разам з сваймі хвабрыкамі. Аднак яшчэ ў 1857 г.
Рыс. 125. Беласток. меў Беласток усяго 14 тыс. насяленьня. За далейшых паўвека вырас ён у 6 разоў. У нашыя часы Беласток са мае большае хвабрычнае места Беларусі. У ім больш за 300 хвабрыкаў, на якіх працуе каля 6 тыс. работнікаў; тавараў вырабляецца больш, як на 6 міл. руб. Найбольш разьвіта суконна - кортовая прамысловасьць. Кортавыхх вабрык 175, прадзільных 50, шэрсьцяных каля 20. Апроч таго ў Беластоку ёсьць некалькі гарбарняў, шаўковых, табачных хвабрыкаў, мылаварных заводаў, пільняў, млыноў і г. д.
Беластоцкія тканіны адзначаюцца сваёю дзяшовасьцяю, шмат іх ідзець на тандэтную адзежу. Над шыцьцём гэтае адзежы у самым Бeлaстоку працуюць больш за 3000 краўцоў, ды на Беластоцкім-жа матар'яле працуюць найбольш і Віленскія краўцы. Свае вырабы Беласток вывозіў і далека за межы Беларусі, найбольш у расейскія месты, а навет і заграніцу даун. Расеі.
З Беластоку разыходзяцца чыгункі ў 5-х кірунках і некалькі шосаў. Жыхараў у Беластоку каля 100 тыс. чалавек, паміж якіх найбольш (каля 2/3 жыдоў).
Ня менш важныя з прамысловага боку, чымся сам Беласток, яго ваколіцы. У Беластоцкім павеце ёсьць каля дзесятку вялікіх мястэчак з моцна разьвітаю прамысловасьцяю. Важнейшыя з іх : Супрасьль, Заблудаў, Харошча, Гарадок, Ясяноўка, Гонёндз, Кнышын.
Рыс. 126. Драгічын над Бугам.
У Заблудаве (на паўдня ад Беластоку) кортавая і суконная хвабрыка, 5 вялікіх гарбарняў, 2 паравых млыны і шмат рамесьнікаў - ткачоў. У Супрасьлі (рыс. 127) істнуюць суконныя хвабрыкі. - Абодва гэтыя мястэчкі між іншым слаўны сваймі старасьвецкімі праваслаўнымі манастырамі з багатымі бібліатэкамі, якіх залажылі ў XVI в. Ходкевічы. Былі тут даўней (да пачатку XIX в.) і важныя друкарні, з якіх шмат выйшла тады беларускіх кнігаў. У Супрасельскім манастыры ў царкве сьцены размаляваныя вельмі цікавымі старымі, з XVI в., рысункамі - фрэскамі.
У Харошчы, якая ляжыць над Нарвяю (на захад ад Беластоку), знаходзіцца адна з большых і лепшых суконных хвабрыкаў. Недалёка ад Харошчы ёсьць накрытая карлаватымі дубамі гара Сьвіткавізна, на якой, як кажа лягенда, за часоў паганскіх, адпраўляліся малітвы богу Сьветавіду. Пад самым Беластокам ляжыць вёска Дайліды, ў якой ёсьць кортавая хвабрыка, бровар і хвабрыка ільняных вырабаў.
Рыс. 127. Супрасьль.
А ў Гарадку (пры чыгунцы з Беластоку на Ваўкавыск) сярод жыхараў шмат ткачоў - рамесьнікаў, што ткуць у сябе ў хаце корты. У невялікім мястэчку Ясяноўцы (на поўнач ад Беластоку) моцна разьвітае гарбарства. Істнуе каля 30 гарбарняў. Акалічныя сяляне ткуць з воўны дываны.
Гонёндз - вялікае мястэчка ў паўночнай часьці павету пры чыгунцы Беласток - Граева; значная прыстань на р. Бабру, праўляе збожжа і лес. На другі бок Бабра ляжыць крэпасьць Асавец, пабудаваная гадоў 30 назад. Далей чыгунка йдзе па Шчучынскаму павету каля 3-х міляў і даходзіць ўpэшце граніцы Нямеччыны ў м. Граеве . Адгэтуль чыгунка йдзе проста цераз Лык на Кёнігсбэрг (Каралевец). Беластоцкі павет, як ужо казалася, займае вельмі выдатнае палажэньне ў Беларусі. Гэта найбольш прамысловы і найгусьцей заселены спаміж паветаў Беларусі. У ім вельмі многа меставага насяленьня ў вялікіх прамысловых мястэчках; гаспадарка стаіць высака. Грунты Беласточчыны, хоць камяністыя, але досіць ураджайныя; есьць аднак шмат пяскоў і балотаў, асабліва ўздоўж р. Бабра. Затое над Бабром- жа ляжаць і вельмі добрыя сенажаці.
У Бельскім павеце прамысловасьць мае ўжо меншае значэньне: на першы плян выступае гаспадарка. Грунты тут вельмі добрыя, клімат лагодны. Дзеля таго тут сеюць вельмі мнoгa; пшаніцы - азімкі, а так сама і шмат садоў і добрых гародаў. Моцна разьвітыя тут хатнія рамеслы, асабліва вырабы з дрэва. Вырабляюць тут абады, колы, дугі, сані, дзераўлянае судзьдзё і г. д.
Апроч досіць старога павтавага места Бельска з 9 тыс. жыхараў, якія займаюцца найбольш земляробствам і гародніцтвам, у павеце ёсьць вялікія ды прамысловыя мястэчкі: Бранск, Семяцічы, Цехановец і інш. Бранск - заходні (не мяшаць з Бранскам з-над Дзясны), над р. Нурцом - мае больш 7 тыс. жыхараў. Вельмі старое места. Цяпер у ім ёсьць вялікая гарбарня, ткацкая хвабрыка і млын. Семяцічы - на паўдні павету значнае мястэчка з 6 тыс. жыхараў. Ёсьць табачная і суконная хвабрыкі. У ХVIII в. княгіня Ганна Сапяжанка залажыла тут бібліатэку, габінэты натуралістычны, фізычны, музэй старасьветчыны і шмат хвабрыкаў. Усе гэта пасьля яе сьмерці развалілася. Княгіня між іншым клапацілася і аб долі сялянства. Яна напісала 8 томаў статутаў для сялянства і подлуг гэтых статутаў упраўляла ў сваіх дварох. Яна старалася прывучыць народ да супольнага, грамадзкага жыцьця, заводзіла коопэратывы Ў яе часы Семяцічы далека былі вядомы. З усіх бакоў з'яжджаліся сюды, каб прыгледзіцца да новых парадкаў, паглядзець на вучоныя габінэты і музэі. На харошых усхонаватых берегах Бугу стаіць стары Драгічын (рыс. 126), адзін з важнейшых дрыгвіцкіх гарадоў, іх заходняя сталіца. Шмат бачыў ён за сваю гісторыю. Цяпер гэта невялікае, мястэчка. Цікавая тут досіць высокая Замковая гара, якая ўздымаецца на 45 саж. над самым Бугам, а на ей - руіны замку, падзямельлі. Буг што году ўсё больш і больш падмывае Замковую гару і значныя яе часткі ўжо абваліліся ў раку.
На абодвух берагох Нурца ляжыць прамысловае мястэчка Цехановец з 5 тыс. жыхараў. Ёсьць у ім некалькі суконных хвабрыкаў, 2 млыны, цагельня, бровар. Ваколіцы Цеханоўца заселены дробнаю шляхтаю, якая моцна спольшчылася.
Невялікае мястэчка Кляшчэлі ляжыць пры крыжаваньні чыгунак, што абяцае яму з часам шыбкае разьвіцьце. Цяпер Кляшчэлі славяцца разводкаю гароднага насеньня, найгалаўней агурковага ды хмелю.
У Бельскім-жа павеце знаходзіцца м-ка Мельнік. Проці яго, за Бугам, стыкаецца беларуска - польская і беларуска - ўкраінская межы. Мельнік - старое мястэчка. Цяпер яго жыхары займаюцца між іншым паленьнем вапны, якую капаюць у акалічных горах над Бугам.
У паўночнай часьці Берасьцейскага павету, якая мае шмат супольнага з суседнім Бельскім паветам, ляжаць між іншым старасьвецкія мястэчкі - Высокае і Камянец[39]. Высокае мае каля 5 тыс. жыхараў, занятых гандлем і промысламі Славіцца Высокае вельмі добра пастаўленаю гаспадаркаю ў яго ваколіцах. Адгэтуль выйшлі беларускія сарты збожжа: Высока - Літоўская пшаніца і жыта. Разводка водзкага насеньня і цяпер вядзецца ў шырокіх разьмерах. У тутэйшым двары надзвычайна харошы парк. Камянец значнае мястэчка (каля 7,500 жыхараў) на краі Белавежскае пушчы. Ад старых часоў (з XIII веку) перахавалася тут вежа, пабудаваная валынскімі князямі, якая служыла для абароны. Завуць яе «стаўпом».
Старое дрыгвіцкае места, Берасьце або, як яго яшчэ называюць, Брэст – Літоўскі - ляжыць над Бугам, пры ўпадзе у яго Мухаўца. Дзякуючы свайму палажэньню ў самым пaўднёвa - зaxоднім куце Беларусі, Берасьце ўвесь час было прычынаю спрэчак паміж рознымі дзяржавамі. Валадалі ім палякі, розныя ўкраінскія князі, нападалі татары, аж пакуль не адыйшоў ён пад Літву. У XV - XVI вякох Берасьце зрабілася вялікім і багатым местам. У гэтыя часы тут моцна разьвіўся рэфармацкі рух, была заложана друкарня, ў якой друкавалася кальвінская біблія. У Берасьці было шмат старасьвецкіх манастыроў, касьцёлаў і цэркваў, але ў 1831 годзе пачалі тут будаваць крэпасьць і большую частку гэтых будоўляў абярнулі пад казармы, альбо зусім зьніштожылі.
З Берасьця ў 6-х кірунках, разыходзяцца чыгункі, ёсьць некалькі шосаў. Апроч таго Мухавец і Буг зьяўляюцца надзвычайна важнымі вадзянымі шляхамі. Дзякуючы такому свайму палажэньню Берасьце мае вялікае гандлёвае значэньне.
Прамысловасьць у Берасьці так сама пачынае разьвівацца. Цяпер ёсьць некалькі сотняў дробных прадпрыемстваў з 1200 работнікамі. Ўсіх жыхараў каля 50 тысяч.
Берасьцейскі павет досіць рэзка дзеліцца на дзьве часткі. На поўнач ад Берасьця грунты гліністыя, ўраджайныя, насяленьне жыве густа, лясоў мала. На паўдня ад Берасьця - звычайнае Палесьсе з пяшчанымі беднымі грунтамі, з рэдкім насяленьнем, багатае на лясы й балоты. На паўдня ад Бересьця жыве народ найбольш падобны да жых араў Пінскага і Кобрыньскага паветаў пінчyкoў.
V. Вялікая Палеская Нізіна.
правіцьУ агульным аглядзе Беларусі досіць многа гаварылася аб Палескай нізіне, асабліва- ж аб яе прыродзе (стр. 35 - 40). Уяўляе яна з сябе вялізную катліну, што расьцягнулася ад Бугу да Сожа і мае невялікі нахіл на ўсход і паўдня, - пакрытую бязьмежнымі балотамі ды лясамі. Прырода яе, а так сама і экономічнае жыцьцё маюць гэтулькі рэзка выяўленых асобнасьцяй, як ні ў аднае можа з краінаў Беларусі. У поўнай меры адносіцца гэта, праўда, толькі да цэнтральнае часткі нізіны; яе ўзьмежжы ня так ужо рэзка адрозьнююцца ад суседніх краінаў, ды навет, наадварот, маюць з імі шмат супольных рысаў: тут ствараюцца пераходныя мяйсцовасьці ды краіны. Адну з такіх краінаў, - Верхнебярэзінскую, якая займае высунуты на поўнач рог нізіны, мы ўжо разгледзілі побач з Менскаю краінаю, з якою яна моцна зьвязаная з боку экономічнага жыцьця, а ў значнай меры - і прыроды. Заходняя частка нізіны, Піншчына, гэтак сама мае ў сабе шмат перах од-ных рысаў, якія збліжаюць яе характар з характарам суседніх Падлясься й Горадзеншчыны: апроч таго ёсьць у ей і шмат вельмі орыгінальных рысаў, а гэта ўсё прымушае нас разглядаць яе асобна. За тое цэнтральныя паветы нізіны Мазырскі, Рачыцкі ды Бабруйскі блізка што на ўсім сваім прасторы носяць чыста - палескі характар і асабліва рэзка выдзяляюцца спаміж паветаў Беларусі. Гэта краіна з найменшаю гушчынёю насяленьня і з найбольшым лікам зямлі няпрыгодняе для гаспадаркі. Паветы гэтыя мы ўперад і разгледзім, называючы краіну, з іх зложаную Вялікаю Палескаю Нізінаю.
Вялікая Палеская Нізіна ляжыць уздоўж Прыпяці й ніжняе Бярэзіны. Мяйсцовасьць тут усюдых роўная, слаба пахіленая на паўднёвы ўсход. З акалічных узгор'яў скатуюцца сюды чысьленныя рэкі, якія, трапіўшы на нізіну, сьцішаюць свой бег і плывуць у нізкіх берагох, абкружаныя часамі на шмат вёрст забалочанымі прасторамі. Апрача слабога спаду для вады, забалочаньню тут памагае яшчэ й тое, што пад усім блізка Палесьсем ляжаць старыя геолігічныя пласты гліны, толькі прыкрытыя зьверху пяскамі. А значная частка балотаў Палесься зьяўляецца, мусіць апошнімі сьлядамі быўшага тут некалісь Геродотавага мора, пазарастаўшымі травою і мохам вазёрамі.
Балоты спатыкаюцца тут ўсіх відаў, але найчасьцей - травяныя, паросшыя лазою. Імшары са сфагнумам спатыкаюцца так сама дзе-ня-дзе плямамі сярод х ваёвых бароў.
Балоты займаюць чуць ня чверць усяго прастору краіны. Безканечныя балотныя пустыні, паросшыя то дробнаю лазою, то высокімі чаротамі, цягнуцца дзесяткамі вёрст; іх перарываюць векавыя бары, павырастаўшыя на пяшчаных узгорках, вастравох, параскіданых сярод балота. На гэтых-жа вастравох пабудаваны рэдкія вёскі паляшукоў ды знаходзіцца іхняе ворнае поле.
Ад вёсак цераз балота цягнуцца гаці (рыс. 128), замошчаныя хворастам і бярзеньнем. Язда па гэтых гацях трудная. А па іх ідзець палеская дарога часамі па некалькі вёрст.
У гаспадара поле часамі бывае на некалькіх вастравох, якія закінуты далека ад вёскі ў балотнай і лясной глушы. Каб дайсьці да іх, прыходзіцца йсьці па кладках, намошчаных цераз балота. Аруць тут часта валамі. Вось-жа гаспадар бярэ саху на плечы і йдзе на свой востраў па кладцы, а валы йдуць па вадзе. Калі востраў дзе далека ад хаты, дык там робіцца будка, раскладаецца вагонь і гаспадар жыве тут аж пакуль скончыць работу. Часамі навет малоцяць дабро на востраве, а перавозяць ужо ўсё ўзімку, як замерзьне балота. Бывае, што дабро гадамі ляжыць на востраве немалочанае. Паляшук пакідае яго на запас, на галодны год.
Сярод усяе Палескае нізіны адзінока падыймаецца высокі бераг Прыпяці каля Мазыра. Ён, паміж іншым, пакрыты лёссам, на якім утварыліся шэрыя суглінікі (грунты лесастэпу). Тут яны займаюць невялікі прастор. У Рачыцкім жа павеце шэрыя суглінікі цягнуцца шырокім паясом цераз сярэдзіну павету, каля мяст. Брагіня, Хойнікаў і Юравіч. Апроч таго ўздоўж правага берагу Прыпяці, каля Турава, спатыкаюцца гляістыя грунты, ды кавалкі гляістых, суглігістых і супяшчаных грунтоў пераходзяць у Бабруйскі павет з суседніх паветаў і займаюць яго краі. Па за гэтым-жа ўвесь прастор Палесья пакрыты лёгкімі пяшчанымі грунтамі на "вастравох" і пластамі торфу, травяністага ды імховага, - ў балотах.
Торф гэты, які мяйсцамі ляжыць вельмі таўстымі пластамі (найтаўсьцейшыя пласты торфу ў Рачыцкім павеце, каля Васілевічаў), нідзе блізка ня ўжываецца на паліва і не разрабляецца, бо дровы надта танныя, а насяленьне рэдкае.
Лясы ў Палесьсі зусім нядаўна займалі амаль што не палавіну ўсяго прастору. Цяпер іх моцна падцерабілі і на мейсцы даўнейшых векавых пушчаў цягнуцца цяпер пасекі, часамі выкарчаваныя і вырабленыя пад поле, а часьцей паросшыя маладым лесам і хмызьнякамі. Тады, як балоты ляжаць найбольш каля Прыпяці, лясы адсуваюцца галоўнаю сваёю масаю на ўзьмежжы нізіны, ствараючы вакола яе паяс пушчаў.
Аднак усё-ж лясоў тут вельмі многа. Найбольш у Палесьсі хваёвых бароў. Ёлкі зусім блізка няма, бо пяшчаныя грунты; дый праз сярэдзіну краіны праходзіць, паўднёвая мяжа пашырэньня гэтага дрэва. Але тут-жа больш, чым дзе ў Беларусі, ёсьць і ліставых лясоў, найбольш дубовых і бярозавых. Дубы тут часамі даходзяць вялізарнае вялічыні; спатыкаецца так сама шмат вольхі, ліпы, клёну і інш. У Палесьсі перахавалася шмат рэдкіх расьлінаў, асабліва такіх, што растуць толькі ў полярных краёх.
Ува ўсіх гэтых лясох, часта яшчэ не закранутых рукою чалавека, водзіцца бяз меры ўсякага зьвяр'я і дзічыны. Ласі, медзьвядзі, сарны, дзікі спатыкаюцца тут часта. Навет бабры водзяцца па глухіх рачных затоках у некаторых закутках Палесься, дзе да іх яшчэ не дабралася рука паляўнічага.
На полі сеюць тут найбольш грэчкі й бульбы, бо зямля звычайна вельмі лёгкая, пяшчаная. Гаспадараць аднак някепска. Гаспадары трымаюць шмат скаціны, часамі па дзесятку й больш галоў, бо пашы хапае, і добра дзеля таго гнояць зямлю. Каровы аднак тут ня малочныя; часамі іх навет і саўсім ня доюць. Трымаюць тут досіць многа сьвіней і кормяць іх жалудамі. Народ аб гаспадарцы рупіцца; ў некаторых мяйсцох навет полюць засевы.
Сенажацяў у Палесьсі хаця й больш, чым у іншых краінах Беларусі, але ня так шмат, як можна было-б спадзявацца. Вялізарныя прасторы, якія з невялікім накладам, расьцерабіўшы, можна было-б абярнуць у ceнaжaць, цяпер лічацца безкарыснымі балотамі, няўжыткамі.
Насяленьня ў Палесьсі пакуль што замала і яно яшчэ далёка ня можа і ня ўмее выкарыстаць вялікія багацьці, якія крыюцца ў гэтым краі. Дый замала зварочавала ўвагі на Палесьсе дзяржаўная ўлада і грамадзянства. Аднак ужо першыя ступяні ў гэтай справе зробленыя. Ўжо зроблена проба вялікага асушэньня Палесься Экспэдыцыяю ген. Жылінскага (стр. 90 - 91). Трэба спадзявацца, што у недалёкім часе работы па асушцы йзноў павядуцца ў шырокіх разьмерах. У рззультаце гэткае асушкі выгляд Палесься і яго характар і значэньне Рыс. 128. Гаць на дарозе ў Палесьсі.
саўсім зьменяцца.
3 боку гушчыні насяленьня Палесьсе займае ў Беларусі апошняе мейсца. Ў Мазырскім павеце і цяпер яшчэ на і квадр. вярсьце жыве ўсяго каля 20 чалавек. Праўда за апошнія часы Палесьсе стала засяляцца. Аграмадныя лясы павысяканы, а пасекі двары прадаюць сялянам, якія сюды зьяжджаюцца з усяе Беларусі, ды прыносяць з сабою і свае звычаі, бытавыя і гаспадарскія, моцна адзначаючыяся ад палескіх.
Апроч гаспадаркі вясковае насяленьне займаецца й рамёсламі . У глухіх палескіх мяйсцовасьцях пануе г. зв. натуральная гаспадарка: - людзі нічога не прадаюць і вельмі мала або нічога ня купляюць. Ўсе патрэбныя да жыцьця рэчы робяць самі. Ведама, што хатнія рамёслы павінны быць тут моцна разьвітыя. І запраўды, - ў Палесьсі, напр., пашырана ткацтва, шмат людзей займаецца вырабамі з дрэва. Асаблівае значэньне мае рыбалоўства і часамі цэлыя вёскі жывуць найбольш з гэгага промыслу. Жыхар Палесься мае досіць найлепшае рыбы для свайго ўжытку, шмат прадaе яе ў мястэчках і гандляром для вывазу ў далёкія месты і за межы краю. На вываз ідзе рыба ў копчаным, салёным і сушаным відзе. Вельмі пашыранае пчалярства, - ці, ляпей, бортніцтвa, асабліва ў Мазырскім павеце. Народ зарабляе ў лесе, на сплаве, займаецца гонкай смалы й дзёгцю, паляваньнем ды інш. ляснымі промысламі. Хвабрычная прамысловасьць досіць
Рыс 129. Беларус - Паляшук.
разьвітая. Найбольш спатыкаецца пільняў і бравароў. Апошніх асабліва многа ў Рачыцкім павеце, які з гэтага боку займае першае мейсца ў Беларусі. Апроч таго ёсьць некалькі хвабрыкаў сярнічак, некалькі шкляных гутаў, гарбарняў і г. д. Прамысловасьць Палесься толькі яшчэ пачынае разьвівацца і перад ею шырокая дарога.
Тубыльцы Палесься, або паляшукі (рыс. 129), належаць найбольш чыстых прадстаўнікоў беларускага і наагул славянскага тыпу. Гавораць яны чыстаю прыгожаю беларускаю моваю, ўжываючы яе паўднёвую гаворку (сакуны). На паўдня ад Прыпяці, аднак, можна заўважыць пэўныя ўплывы ўкраінскае мовы на мяйсцовую беларускую гаворку. Ўплывы гэтыя, аднак, значна слабейшыя, чым у суседняй Піншчыне. Паляшук - добра загартаваны ў барацьбе з дзікою прыродаю, трымаецца дзедаўскіх звычаяў і неахвотна прыймае навіны ды зьмены гэных звычаяў. Зразумела, што культурны стан палескага насяленьня досіць - нізкі; цяжка прасьвеце і культурным уплывам дастацца ў глухія закуткі гэтае бездарожнае вялізарнае краіны.
Беларусы жывуць у Палескай нізіне ад самых далёкіх дагістарычных часоў; магчыма, што яны былі яе першымі насельнікамі, бо сьлядоў істнаваньня тут калі-небудзь якога іншага народу няма.
Гісторыя застала Палесьсе заселеным Дрыгвічамі. Тутака быў і галоўны іх ні палітычны цэнтр Тураў. Але Дрыгвічом не ўдалося стварыць моцнае дзяржавы і яны ўвесь час былі то пад кіеўскімі, то пад іншымі суседнімі князямі, аж пакуль ня злучыліся з рэштаю Беларускіх плямёньняў пад уладаю Літвы.
Палесьсе мела вялікае значэньне ў гісторыі Беларусі й Літвы. Яно бараніла іх увесь час ад нападаў з паўдня. Пад сьценамі палескіх замкаў і гарадоў, а найбольш у балотах і лясох Палесься спыняліся магутныя напоры паўднёвых народаў на Беларусь.
У Мазырскім павеце ёсьць некалькі вялікіх мястэчак, з каторых кожнае зьяўляецца важным цэнтрам для свае ваколіцы. Гэткія - Давід-Гарадок, Тураў, Петрыкаў зьяўляюцца цэнтрамі вялікае ваколіцы, роўнае па прастору цэлай дзяржаве. Усе яны ляжаць на берагох Прыпяці, або яе найбольшых прытокаў, і зьвязаны з сьветам найбольш вадзянымі дарогамі.
Давід - Гарадок ляжыць на вастравох р. Гарыні; старое мястэчка, заложанае пэўне яшчэ ў дагістарычныя часы. Цяпер у ім каля 4 тыс. жыхараў, якія займаюцца між іншым будоўляй судзінаў, а так сама - рыбалоўствам, гародніцтвам (разводзяць цыбулю), служаць лоцманамі на судзінах і г. д.
Тутэйшыя мяшчане - народ прамысловы. Яны вырабляюць між іншым, вянгліну, кілбасы і сыры, загатаўляюць дзічыну, сушаную рыбу й грыбы, сушаную садовіну, і вывозяць усё тэта на продаж у вялікія беларускія месты, а так сама й далека за межы Беларусі, (навет у Бесарабію). Давід - Гарадзецкія рамесьнікі вырабляюць спэцыяльныя боты з даўгімі халявамі, якія так сама вывозяцца на старану; робяць тут яшчэ вельмі добрыя пляцёныя брычкі. Давід Гарадок нейкі час лічыўся паветавым местам. Над Прыпяцяю, на яе правым беразе, пасярэдзіне Мазырскага павету стаіць стары Тураў, даўнейшы рэлігійны и культурны, а часткаю й палітычны цэнтр дрыгвіцкае зямлі – Палесься (рыс. 24). Лічуць, што залажыў яго ў ІХ веку нейкі вараг Тур таварыш Рагвалода. У X веку тут была заложаная найстарэйшая ў Беларусі праваслаўная эпархія, тут жылі архірэі аж да сярэдзіны XV веку. Тады Тураў быў вялікім местам, разсаднікам хрысьціянства й прасьветы ў Палесьсі. Пасьля, як вырас Пінск значэньне Тураву зьменшылася. Ад слаўнае мінуўшчыны Тураву засталіся толькі лягенды, якія жывуць сярод акалічнага люду, ды Замковая Гара і шмат курганоў і гарадзішчаў.
Цяпер Тураў невялікае мястэчка, з 5 тыс. жыхараў, якія найбольш займаюцца гаспадаркаю, рыбалоўствам, сплавам лесу, а так сама гандлем. Ёсьць у Тураве досіць бойкая прыстань і бываюць два кірмашы ў год.
Ніжэй Турава, на высокім левым беразе Прыпяці, стаіць гандлёвае мястэчка Петрыкаў з 5 тыс. жыхараў, сярод якіх шмат шаўцоў. Петрыкаўскія мяшчане адзначаюцца сваёю прамысловасьцяю і здольнасьцяю да гандлю. Некаторыя з іх маюць свае баркі і возяць на іх лес; шмат хто займаецца рыбалоўствам. У Петрыкаве ёсьць прыстань і зьбіраецца ў год двя вялікіх кірмашы.
Рыс. 130. Лёссавы яр у ваколіцах Мазыра.
Паветавае места Мазыр ляжыць на высокім правым беразе Прыпяці, ў надзвычайна х арошай мяйсцовасьці, зрэзанай глыбокімі ярамі, якіх пракапала вада ў лёссе (рыс. 130). Гэта досіць старое места, вельмі часта цярпеўшае ад чужаземных нападаў. Быў тут некалісь і замак. Цяпер у Мазыры каля 12 тыс. жыхараў, ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак і дробныя гарбарні, прыстань на Прыпяці, зьбіраюцца два кірмашы, йдзе досіць жывы гандаль. Да апошніх часоў чыгунка йшла за 12 вер. ад места. Цяпер праведзена новая чыгункавая лінія цераз самы Мазыр, што павінна значна падняць яго экономічнае жыцьцё.
Мазырскі павет - найбольшы па прастору з усіх беларускіх паветаў і найрадзей заселены. У ім найбольш балотаў і лясоў і найменш зямлі, прыгоднае для гаспадаркі. Значная частка лясоў павысякана, а балотаў абсушана.
Толькі берагі Прыпяці й ваколіцы Мазыра густа заселеныя. Рэшта павету глухі палескі край, вельмі слаба зьвязаны з сьветам. Сваёю адрэзанасьцяю ад сьвету асабліва адзначаюцца ваколіцы воз. Князь (Дзякавіцкая воласьць). Тут да нашых часоў пануе натуральная гаспадарка, што робіць гэтую мяйсцовасьць вельмі цікаваю для навукі. Асабліваю бязьлюднасьцяю вызначаюцца берагі р. Ствігі дый наагул паўднёвае Палесьсе - на правым беразе Прыпяці.
У сярэдзіне Рачыцкага Палесься, пры чыгунцы ляжыць с. Васілевічы. Тут экспэдыцыяй Жылінскага былі абсушаны значныя прасторы, заложана мэтэоролёгічная станцыя. Апошнімі часамі Васілевічы сталі шыбка расьці (цяпер каля 3 тыс. жыхараў), стаў разьвівацца гандаль.
З Васілевічаў углыбіню павету адыходзіць галіна чыгункі. Яна канчаецца у м. Хойніках .
Хойнікі і Брагінь - два значныя мястэчкі (Брагінь старое места), ляжачыя недалёка адно ад аднаго, ў мяйсцовасьці з багатымі грунтамі (лёссавы паяс). У Хойніках была да нядаўна зялезная гута.
На Дняпры, недалёка ад Брагіня, проці вусьця Сожу ёсьць значнае гандлёвае мястэчка Лоеў з прыстаньню і вэрфяй для будовы судзінаў. На Лоеўскай прыстані складаюцца тавары для развозкі па прыстанях Дняпра, Бярэзіны й Сожу.
Рачыца, паветавае места, над Дняпром, пры перасячэньні яго Палескай чыгункай. Мае 10 тыс. жыхараў, з якіх шмат хто займаецца гаспадаркаю (між іншым адкормам сьвіней), рыбалоўствам і сплавам лесу. Разьвіты гандаль збожжам і лесам; бойкая прыстань. З хвабрыкаў ёсьць некалькі вялікіх пільняў і хвабрыка сярнічак.
Рачыцкі павет у большай сваей часьці мае палескі характар з пяшчанымі грунтамі і рэдкім насяленьнем. Але па сярэдзіне павету йдзе паяс лёссавых грунтоў, мацней заселены. Так сама густа заселеныя й берагі Дняпра. - У гаспадарках Рачыцкага пав. садзяць шмат бульбы; ў павеце найбольш бравараў, чымся дзе ў Беларусі.
Бабруйск (рыс. 131) - адно з большых паветавых местаў Беларусі, з 42 тыс. жыхараў, ляжыць на правым беразе р. Бярэзіны, там, дзе яе перасякае Лібава Роменская чыгунка. У трох кірунках з Бабруйску разыходзяцца шосы. Такое палажэньне робіць Бабруйск важным гандлёвым пунктам.
Разьвіцьцю яго перашкаджала дагэтуль Бабруйская крэпасьць, пабудаваная тут у пачатках XIX веку расейскім урадам.
Бабруйск вядзе значны гандаль лесам і збожжам; пры ім ёсьць прыстань на Бярэзіне. Прамысловасьць Бабруйску нявельмі значная. Ёсьць каля 30 дробных хвабрыкаў і заводаў, найбольш пільняў і цагельняў.
Ніжэй Бабруйску, над Бярэзінаю, у палескай мяйсцовасьці ляжыць значнае мястэчка Парычы з прыстаняю, з якое найбольш адпраўляюць лес.
На захадзе павету ля м. Урэчча была даўней шкляная гута, якая вырабляла дужа прыгожую пасуду.
У глыбіні Палесься над р. Птычом ляжыць м. Глуск, з 5 тыс. жыхараў; ня гледзячы на свае папраўдзе глухое палажэньне (далека ад чыгунак), мястэчка досіць бойка гандлюе скацінаю. Мяшчане займаюцца гаспадаркаю, рыбалоўствам і пчоламі, а так сама вырабам г. зв. глускае гарбаты (разбаўляюць праўдзівую гарбату розным зельлем). Апроч таго ёсьць некалькі гарбарняў.
Рыс. 131. Бабруйск.
Навакола Глуску палеская мяйсцовасьць з пяшчанаю няўраджайнаю зямлёю. Такі-ж характар мае і ўвесь блізка Бабруйскі павет. Толькі на ўсход і поўнач ад Бабруйску мяйсцовасьць вышэе, грунты лепшыя, жыхары жывуць гусьцей, лясоў і балотаў менш. Гэты досіць значны земляробскі востраў пераходзіць і ў сумежныя паветы, але хутка за межамі Бабруйскага пав. канчаецца; яго зьмяняюць пяшчаныя разлогі Раданскіх раўнінаў.
ПІНШЧЫНА. Піншчына ляжыць над верхняй Прыпяцяю й яе прытокамі, а таксама займае вададзел паміж Прыпяцяю й Бугам. Да яе мы адносім паветы Пінскі і Кобрыньскі.
Па прыродзе сваёй гэтая краіна выразна дзеліцца на тры часткі, якія навет маюць свае асобныя назовы : 3арэчча, Загародзьдзе й Палесьсе. Найбольш тыловая і характэрная з іх - Зарэчча. Загародзьзе з'яўляецца працягам Падляскае раўніны, а палеская частка Піншчыны нічым асаблівым ня розьніцца ад сумежнага Мазырскага Палесься.
Зарэчча (рыс. 132) - гэта балоцістая нізіна, якая ляжыць на паўдня і на ўсход ад Пінску. Яе паўночную мяжу творыць Прыпяць (ад чаго й назоў), да якое тут зьбягаюцца з усіх бакоў яе важнейшыя прытокі: Стаход, Стыр, Ясельда ды інш. Трапіўшы ўкраіну Зарэчча, з яе вельмі малым спадам, гэтыя рэкі, шырака разьліўшыся, плывуць ляніва, памалу, дзеляцца на шмат пратокаў, якія пакрываюць усё Зарэчча густою сецьцю. Сярод гэтае вадзяное сеці прападае часамі навет галоўнае цячэньне ракі, а разам з тым і яе імя. Гэтак навет Прыпяць вышэй Пінска ў некаторых мяйсцох траціць свой назоў і вядомая пад найменьнямі "Парок", "Стаход", "Струмень".
Берагі рэк у гэтай краіне нізкія й балоцістыя. Трэба толькі, каб крыху паднялася вада і ўсё Зарэчча на шмат дзесяткаў вёрст навакола залітае. Вясною і ў восень Зарэчча зьяўляецца праўдзівым возерам. Аж да сярэдзіны лета стаіць вада, пры тым гэтак глыбака, што можна езьдзіць у чоўне ў якім-хочаш кірунку. Над вадою віднеюцца толькі вольхі й лозы, якімі звычайна абрастаюць берагі пратокаў, ды на пяшчаных узгорках - вастравох - вёскі пінчукоў. За час веснавое паводкі вада заносіць пяском старыя пратокі і пракопуе новыя, наносіць пяшчаныя ўзгоркі і пласты глею.
За лета ўсе гэтыя вадзяныя прасторы зарастаюць буйнымі балотнымі травамі: чаротамі, сітнікамі ды інш. (рыс. 40), але паміж імі на сушэйщых гляістых мяйсцох трапляюцца вастравы, пазарастаўшыя асакою, а часта й вельмі добрым мурагом.
Лесу ў Зарэччы мала і толькі дзе-ня-дзе пяшчаныя грады і ўзгоркі пaaбpacтaлі хваёвым борам. Значыць называць Зарэчча "Палесьсем" навет ня вельмі выпадае.
Жывуць тутэйшыя гаспадары досіць заможна. Значную часьць году яны адрэзаныя ад усяго сьвету і навет да бліжэйшых суседніх вёсак перапраўляюцца ў чаўнох. У часе непагоды гэтая комунікацыя робіцца досіць небясьпечнаю.
132. Зарэчча
На левым беразе Прыпяці мяйсцовасьць адразу вышэе на некалькі сажняў і пераходзіць у высокую раўніну, якую называюць звычайна Загародзьдзем.
Загародзьдзе займае клін паміж ракою Ясельдаю і яе прытокам Пінаю, і цягнецца на захад аж да р. Мухаўца, прытыкаючыся там да Падляскае раўніны. Загародзьдзе на ўсім яго досіць вялікім прасторы не перасякае ні адна значная рэчка, так сама й балотаў спатыкаецца вельмі мала, і то найбольш па краёх Загародзьдзя, за Пінаю і Каралеўскім каналам. Грунты Загародзьдзя гляістыя, ўраджайныя. Жыхары жывуць густа й багата, і займаюцца найбольш земляробствам. Лясы ў Загародзьдзі павысяканыя, засталося іх вельмі мала (каля 15%); за тое вельмі многа сенажацяў, — як нідзе ў Беларусі. Гэта дазваляе гаспадаром прымаць шмат скаціны й сьвіньняў.
Паўночна — ўсходнюю частку Піншчыны займаюць безканечныя пушчы і непраходныя балоты Палесься, якія адгэтуль пераходзяць у Мазырскі павет і цягнуцца далека на ўсход. З гэтаю часткаю Піншчыны аднародная паўднёвая часьціна Слонімскага павету і паўднёва — заходні край Слуцкага. Ў Слонімскім павеце пачынаецца паяс аграмадных балотаў паўночнага Палесься, аб якім мы ўжо казалі. У Пінскім павеце ляжыць якраз балота Качайла і таксама пачынаецца балота Грычына. — У лясох тут вельмі многа ўсялякага зьвяр’я й дзічыны. Жыхары займаюцца ляснымі промысламі, паляваньнем, гадоўляй скаціны і інш. Край гэты, у якім так многа прыроднага багацьця, зусім рэдка заселены: на вялізарным прасторы налічуюць усяго некалькі дзесяткаў вёсак. А ўздоўж берагу Прыпяці, на ўсход ад Пінску, на дзесяткі вёрст цягнуцца зусім бязьлюдныя балотныя прасторы.
Клімат Піншчыны належыць да найцяплейшых і найлагаднейшых у Беларусі. Гадавая тэмпэратура Пінску +6,8, зіма бывае кароткая, мягкая; цягнецца яна менш 3-х месяцаў.
У гэты час, калі замярзаюць рэкі й балоты, ўсходняя і паўднёвая Піншчына аджывае. Па лёдзе пракладаюдца простыя дарогі, па якіх легка трапіць у суседняе мястэчка і ў самы Пінск жыхарам якое небудзь адрэзанае балотамі ад сьвету вёскі. Узімку найбольш аджывае тут і гандлёвае жыцьцё.
Піншчына вельмі багатая на вадзяныя шляхі. Прыпяць, Стаход, Стыр, Гарынь, Ясельда, Піна — судаходныя рэкі. А Каралеўскі і Агінскі каналы злучаюць іх з басэйнамі Віслы й Нёмна. Істнуе яшчэ цэлы рад дробных каналаў, якія злучаюць глухія палескія вазёры з большымі рэкамі ды служаць для сплаву. Апроч таго цераз усю краіну праходзіць Палеская чыгунка з Берасьця — на Гомель і другая, што йдзець па ўсходняй Піншчыне з Вільні — на Лунінец і Роўнае. Гэтыя чыгункі мяйсцамі праведзеныя цераз непраходныя балоты, дзе-ня-дзе навет ідуць па дрыгве. Значэньне іхняе для Палесься і цяпер вялізарнае, а з часам пэўне-ж яшчэ пабольшае.
У большей часьці Піншчыны, а ласьне ў Загародзьдзі і ў Зарэччы, жывуць пінчукі, аб якіх мы ўжо казалі вышэй (стр. 126).
У Піншчыне ёсьць шмат дробных мястэчак, населеных рамесьнікамі. Таксама й вясковае насяленьне апроч гаспадаркі займаецца шмат-дзе хатнімі рамёсламі. Напр. — у м-ку Горадн е шмат ганчароў, а ў Пагосьце — ткачоў.
Важнейшыя мяйсцовасьці Пінск (рыс. 133) — старое дрыгвіцкае места, пабудазанае ў дагістарычныя часы, — высіцца на левым беразе Піны над аграмаднымі нізінамі Зарэчча. У XIII в. быў ён сталіцаю значнага вудзельнага князьства, пасьля, разам з усёю Беларусяю, ўвыйшоў у склад Літвы. Да правядзеньня чыгункі Пінская прыстань мела надзвычайна важнае значэньне. Тут ішоў бойкі гандаль збожжам і салам, якія дастаўляліся з Украіны па Прыпяці і яе правых прытоках, і адпраўляліся ў Нямеччыну й Польшчу па каналах. Цяпер з гэтага боку Пінск мае меншае значэньне. Але яго палажэньне на сярэдзіне важнейшае вадзяное дарогі з Украіны у Нямеччыну, на вялікім вадзяным вузьле, абяцае яму вялікую будучыну.
Хвабрычная прамысловасьць Пінску разьвіта досіць слаба. Ёсьць каля 20 хвабрыкаў і заводаў, з якіх найбольшыя - хвабрыка сярнічак і 4 пільні, а так сама завод будоўлі параходаў ды інш. судзінаў. Усіх жыхараў у Пінску каля 35 тысячаў. З старых будынкаў найцікавейшыя - гэта манастыр, пабудаваны ў XVI веку ды касьцёл, пабудаваны у XIV веку.
Рыс. 133. Пінск.
На захад ад Пінску, над р. Ясельдаю, ляжыць вядомы двор Парэчча (рыс. 134)[40]. Гаспадары гэтага двара, Скірмунты, пабудавалі тут некалькі хвабрыкаў, між іншым вялікую суконную хвабрыку, якая працуе й дагэтуль. Спэцыяльна для яе патрэбаў разводзіцца тут жа ў Парэччы патрэбная да вырабаў сукна паўднёвая расьліна Діпсакус. Некалькі дзесяткаў год назад была тут і цукраварня, якая што-год вырабляла да 10.000 пуд. цукру (пасьля згарэла); цукровыя буракі разводзіліся ў Парэччы й яго ваколіцах. Трэба адзначыць, што ўсе Парэцкія хвабрыкі добра пастаўленыя, работнікі някепска забяспечаны.
У Пінскім павеце ёсьць досіць многа невялікіх мястэчак, якія у мінуўшчыне йгралі досіць важную ролю для ўсяе Беларусі, а цяпер яны - толькі цэнтры экономічнага жыцьця для сваіх ваколіцаў. Такія: Любяшоў, Таляханы, Нобель, Столін, Пагост, Кажан - Гарадок. За апошнія часы моцна расьце Луннец - мястэчка пры станцыі таго-ж іменьня, дзе крыжуюцца дзьве важнейшыя палескія чыгункавыя лініі. Mае каля 8.000 жыхараў.
Кобрынь - паветавае места пры р. Мухаўцу, з 10-мa тыс. жыхараў, досіць гандлёвае, дзякуючы свайму палажэньню пры сыстэме Каралеўскага каналу й чыгунцы; значная прыстань.
Змястэчак Кобрыньскага павету адзначаецца Антопаль.
Рыс. 134. Двор Парэчча, ў Піншчыне.
Гэта прамысловае мястэчка: ёсьць у ім некалькі гарбарняў і маслабойных заводаў. У м. Янаве (на ўсходзе павету) жыў і замучаны езуіт Андрэй Баболя, якога каталіцкі касьцёл лічыць сьвятым.
VI. Беларускі лесастэп.
правіцьДа гэтае краіны мы адносім 9 паўднёва-ўсходніх паветаў Беларусі: Гомельскі, Суражскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі Старадубскі, і беларускія часткі: Гараднянскага, Ноўгарад - Северскага, Трубчаўскага і Бранскага паветаў. Ласьне назоў лесастэпу з усім правам заслужуюць толькі паветы Старадубскі, Трубчаўскі, Ноўгарад-Северскі, Мглінскі і часткаю суседнія з імі, бо толькі ў іх грунты, ўтвораныя на лёссе займаюць значныя прасторы, і толькі тут у часы дагістарычныя скрозь быў стэп, пасьля выцесьнены лесам. У іншых паветах спатыкаюцца толькі большыя ці меншыя вастравы лёссавых грунтоў, на якіх даўней былі паляны, абкружаныя пушчамі. Ёсьць аднак шмат супольнага ў сучасным стане ўсіх гэтых паветаў: - перад усім высокая гушчыня насяленьня, шырокае разьвіцьцё прамысловасьці й рамёслаў, побач з тым незавіднае земляробства, нізкія ўраджаі ды значны адыход на старану; апроч таго лініі чыгунак і рэкі зьвязуюць экономічнае жыцьцё іх, а перадусім гaндaль у адну суцэльнасьць. Шмат асобнасьцяй ёсьць і ў складзе іх насяленьня.
З другога боку трэба адзначыць, што значныя вастравы лёссавых грунтоў і мяйсцовасьцяй з лесастаповым краявідам ёсьць і ў паветах што ляжаць далей на поўнач, на прасторах Раданскае раўніны -Чэрыкаўскім, Рослаўскім ды інш. Аднак іх няя значна меншая гушчыня насяленьня, слаба разьвітае экономічнае жыцьцё прымушаюць нас разглядаць гэтыя паветы, як асобную краіну- Радань.
Паверхня Лесастэпу найбольш роўная, значна паніжаная на захадзе. На ўсходзе, аднак, у яе ўходзяць адарваныя лапіны Дняпроўскага ўзгор'я, якія ствараюць высокія, зрэзаныя яpaмі правыя берагі р. Дзясны пад Бранскам і Трубчаўскам. Так сама значна павышаная мяйсцовасьць у Навазыбкаўскім, Старадубскім і Мглінскім пав. (Старадубскае ўзвышшо). На берагох Дзясны часамі выступаюць высокія крэйдавыя скалы, а ў іх шмат фасфарытаў. Рэшта краіны моцна нізінная, асабліва Гомельскі павет, заходняя частка якога мае ўжо зусім палескі выгляд, - з аграмаднымі прасторамі балотаў і лясоў.
На Старадубскім узвышшы і ўздоўж правага берагу р. Дзясны залёг лёсс. Пад Старадубам на ім стварыліся досіць ураджайныя шэрыя суглінкі, якія й займаюць большую часьць Старадубскага павету. Навакол іх няшырокім абручом ляжаць падзолістыя суглінкі на лёссе. Досіць шырокі паяс гэтых суглінкаў адыходзіць у Мглінскі й Бранскі паветы; ў апошнім павеце яны займаюць значныя прасторы, пакрываючы высокі правы бераг р. Дзясны. Досіць значныя вастравы гэтых самых падзолістых суглінкаў на лёссе знаходзяцца і ў Трубчаўскім павеце, а так сама ў Навазыбкаўскім і Гараднянскім паветах. Урэшце ў Суражскім і Гомельскім паветах гэтыя грунты сустракаюцца досіць рэдка.
Левыя берагі рэк звычайна пакрытыя тут шырокімі палосамі бедных пяшчаных грунтоў. Дзякуючы гэтаму ўся заходняя і паўднёвая частка Гомельскага павету, блізка ўвесь Суражскі, заходняя частка Бранскага і значныя прасторы ў іншых паветах займаюць пяшчаныя грунты, пакрытыя найбольш хваёвым борам. Рэшту прастору займаюць супяскі, ты ў Гомельскім і Гараднянскім паветах ёсьць досіць многа чаротавых балотаў, а на поўначы Гомельскага - кавалак звычайных дзярнновых суглінкаў на морэннай гліне.
Апроч хваёвых бароў у лесастэпе сустракаецца шмат ліставых лясоў, асабліва у Старадубскім пав. У гэтых лясох больш расьце дуб, клён, і то толькі на поўначы краіны. Елка тут сустракаецца рэдка, а на паўдні яе зусім няма; так сама мала бярозы, ялаўцу. Наагул тут папраўдзе канчаецца прырода лясное Беларусі і далей ужо - стэповая Ўкраіна. Трэба заўважыць, што лясы, якіх тут даўней было вельмі многа, цяпер моцна расьцярэбленыя і з кожным годам іхнія прасторы зьмяншаюцца, зьмяняючыся ральлёю навет на зусім бедных пяшчаных грунтох, з якіх пасьля вецер робіць пяшчаныя выдмы.
Гаспадарка наагул стаіць тут нявысака, асабліва ў дварох, якія ня маюць заўсёдных парабкоў, а здаюць зямлю палавіншчыкам. Годзе сказаць, што, як у вёсках, так і ў дварох яшчэ вельмі часта аруць сахою, а ў лясістых мяйсцовасьцях яшчэй дагэтуль часамі паляць ляды, як у самым глухім Палесьсі.
У вёсках-жа. перашкодаю гаспадарцы зьяўляецца абшчыннае ўладаньне зямлёю, якое не дае магчымасьці культурнейшым гаспадаром вёскі заводзіць палепшаньні ў гаспадарцы. Ўся вёска мусіць гаспадарыць ці добра, ці дрэнна, але адналькова. З гэтага знаходзяць выхад толькі такі, што выдзяляюць лапіны зямлі пры хаце ў кожнага гаспадара, на якіх ён можа гаспадарыць сваім адумам. На гэтыя лапіны гаспадары вывозяць большую частку гною і сеюць тут больш пераборлівыя і выгаднейшыя расьліны: ячмень, бульбу, каноплі , табаку.
Апошнія дзьве расьліны йграюць у гаспадарцы лесастэпу важную ролю. З гаспадаркі йдуць на продаж толькі пянька, або табака. Найбольш канапель разводзяць у Старадубскім, Трубчаўскім, а таксама ў Суражскім і Мглінскім паветах. Прадаюць пяньку найбольш у Трубчаўску, Почапе, і інш. мястэчках. Гандляры з гэтых мястэчак яшчэ з вясны езьдзяць па вёсках і даюць задаткі на пяньку, пры чым сяляне, ведама, прадаюць яе на самых нявыгадных умовах.
Табаку разводзяць найбольш у Мглінскім, Суражскім і Старадубскім пав. Разводзяць тут апрача прасьцейшых сартоў яшчэ й далікатны сорт гундзі . Як каноплямі, так і табакаю найбольш займаюцца сяляне, дзеля таго, што гэтыя расьліны патрабуюць каля сябе шмат клопату.
Ува ўсім гэтым краі шмат сеюць грэчкі. Побач з ёю на захадзе краіны шмат мёйсца займае бульба, значная часьціна якое йдзе на бравары.
Клімат лесастэпу ня вельмі спрыяе гаспадарцы. Ападкаў тут менш, чымся ў рэшце Беларусі, часьцей бываюць засухі і дзьмуць сухія ўсходнія вятры - сухавеі. Гэта часамі нядобра адзываецца на пяшчаных грунтох.
Уся краіна аднак вельмі густа заселеная, і з гэтага боку займае адно з першых мейсцаў у Беларусі. Найгусьцей заселены Суражскі павет.
Галоўная маса жыхараў (85 - 90%) - беларусы, патомкі даўнейшых радзімічаў, якія спрадвеку жылі ля Іпуці, а пазьней занялі і ўсходнюю частку краіны, спустошаную татарамі, аж да самае р. Дзясны і навет за Дзясною. Мова тутэйшых беларусаў досіць чыстая й харошая, хаця ў ёй і сустракаецца крыху расейскіх слоў.
Апрача беларусоў у гэтай краіне жывець шмат (да 7%) старавераў маскоўцаў, якія ўцяклі сюды з Маскоўшчыны, дзе ім не давалі верыць па свойму, яшчэ ў ХVII веку. Жывуць стараверы найбольш у вялікіх мястэчках пасадах і займаюцца рамёсламі, гандлем, а так сама прамысловым гародніцтвам і садоўніцтвам. Найбольш старавераў у Навазыбкаўскім павеце. - Затое жыдоў у лесастэпавай краіне менш, чым на захадзе Беларусі. Так сама, як і там, насяляюць яны найбольш месты й мястэчкі і займаюцца гандлем і прамысловасьцяй.
На ўзьмежжах краіны, а часткаю і ў ёй самой, спатыкаюцца тры народы, гэтак блізкіх па мове, а непадобных па х арактару і звычаям: - беларусы, ўкраінцы і маскоўцы. Беларусы тутэйшыя - народ працавіты, спрытны і адважны, ня гледзячы на сваю досіць нізкую ўросласьць, благое харчаваньне, бедныя грунты. "На тых землях, піша расейскі географ, з якіх маскоўцы даўно ужо паўцякалі ў адыходныя промыслы, беларусы будуюць свае надзеі з вялікаю ўпартасьцяй, энэргіяй і сталасьцяй[41].
Прамысловасьць лесастаповае краіны моцна разьвітая. З гэтага боку займае яна пасьля Беласточчыны другое мейсца.
Сярод хвабрыкаў і заводаў важнейшыя суконныя, якія знахоцзяцца ў Клінцох (Сураж. пав.). Ёсьць так сама вялікія хвабрыкі сярнічак, вялізарная хвабрыка паперы ў Дабрушу, шкляныя гуты (рыс. 135) хвабрыка гарматаў і іншыя зялезныя хвабрыкі ў Бранску, асабліва-ж шмат ёсьць пенькатрапальных заводаў і аляярняў. Урэшце на паўдні краіны сустракаюцца чынныя й дагэтуль цукраварні.
З рамёслаў у Гараднянскім і Суражскім паветах пашырана ганчарства, ў Навазыбкаўскім павеце шмат шаўцоў. У наддняпроўскіх мястэчках будуюць судны — дубы, абшыванкі, ў м. Ветцы — лайбы, а ў пас. Ардоне, Суражскага пав, — цэлых 8 майстроўняў вырабляюць павозкі.
Але ні гаспадарка, ні рамеслы, ні хвабрычная прамысловасьць лесастаповае краіны ня могуць прахарчаваць усяго яе насяленьня. Дзеля гэтага вельмі пашыраны тут адыход на зарабаткі ў чужыя краі, ў Данецкія капальні, на Кубань і г. д., і перасяленьне ў Сыбір.
Большая частка паветаў лесастэпу адносілася да Чарнігіўскае губэрні, а два паветы — Бранскі й Трубчаўскі лічыліся ў Арлоўскай губ. Аднак годзе навет павярхоўнага агляду гэтага краю, каб прызнаць, што ён з рэштаю Чарнігаўскае і Арлоўскае губэрняў мае вельмі мала супольнага. Розьніца паміж імі ня толькі тая, што тут жывуць беларусы, а там украінцы, або маскоўцы; вялізарныя розьніцы ёсьць паміж іх у самай прыродзе (там чарназём) і ў характары экономічнага жыцьця.
Рыс. 135. Шкляная гута ў Дзядзькаве, Бранскага пав.
Гомель, — найбольшае места паўднёва-ўсходняе Беларусі, шырака раскінуўся на высокім, абрывістым беразе Сожу. У старадаўнія часы было тэта адно са значнейшых местаў у зямлі радзімічаў; вялікага палітычнага значэньня, аднак, Гомель тады ня меў. Пачаў ён моцна расьці толькі ў апошнім веку. Гэты час належыў ён да магутных расейскіх вяльможаў (Румянцавых, пасьля Паскевічаў), якія дбалі аб яго дабрабыце. Але асабліва паднялося значэньне Гомелю пасьля таго, як праз яго прайшлі чыгункі. За апошнія дваццаць гадоў Гомель вырас утрая; цяпер ён мае каля 100 тыс. жыхараў. Выгоднае палажэньне (рака, чыгункі, якія разыходзяцца ў 4-х кірунках і, ўрэшце, шоса з Магілёва на Чарнігаў), робяць з яго вельмі важны гандлёвы пункт. Гомель вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, алеем, салам. Хвабрычная прамысловасьць у Гомелі разьвіваецца. Найбольш заводаў па вырабах з дрэва. Ёсьць аднак некалькі заводаў чыгуновых, цагельняў, маслабойняў, пільняў. А ў прадмесьці Гомеля Новай Беліцы (на другі бок Сожу) ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак.
Памятнікаў старасьветчыны ў Гомелі мала. Цікавейшыя будоўлі ды памятнікі адносяцца да пачатку XIX в., калі тут гаспадарылі
Рыс. 136. Гомель. Замак і парк.
Румянцавы. Ад іх застаўся прыгожы замак з вялікім раскошным паркам і багатымі гістарычнымі колекцыямі (рыс. 136).
За тры мілі ад Гомеля, пры р. Іпуці, знаходзіцца аграмадная Добрушская папяровая хвабрыка - князя Паскевіча з 1 ½ тыс. работнікаў. Для яе руху зужыта між іншым вялізарная сіла р. Іпуці (гл. рыс. 25).
Вышэй Гомеля, над Сожам, знаходзіцца м-ка Ветка, з 12 т. жыхараў, найбольш жыдоў і старавераў. У гісторыі старавераў гэтае мястэчка мела важнае значэньне. Гэта была першая іхняя "слабада" ў Беларусі. Адсюль маскоўскія цары два разы высялялі, забраўшы край, цэлыя дзесяткі тысяч старавераў назад у Маскоўшчыну[42], але тыя йзноў, пачакаўшы, варочаліся, й Ветка аджывала. Цяпер гэта жывое гандлёвае мястэчка. Ёсьць тут каля 10 хвабрыкаў лінаў (канатаў); будуюць таксама лайбы. Разьвітае садоўніцтва.
На мяжы Гомельскага і Гараднянскага паветаў знaxодзіцца вялікі гандлёвы "паезд" Дабранка (з 10 тыс. жыхараў), у якім ёсьць некалькі гарбарняў. Гандлюе Дабранка найбольш мясною скацінаю. Над Дняпром, у вельмі харошай мяйсцовасьці ў Гараднянскім пав., на мяжы з Украінаю знаходзіцца cтарое места Любеч.
Рыс. 137. Навазыбкаў.
Заходнюю частку Гомельскага павету займае шырокі паяс лясоў і балотаў, якія мала што не даходзяць да самага Гомеля. Гэты-ж паяс ідзець і ўздоўж Дняпра далей на паўдня у Гараднянскі пав., запаўняючы блізка ўсю яго беларускую частку. Тут, між іншым, ляжаць вялікія чаротавыя балоты Перыста і Замглай. Недалёка ад Дабрушу, ў Навазыбкаўскім пав., знaxoдзіцца пас. Злынка з хвабрыкамі сярнічак. Такія самыя хвабрыкі ёсьць і ў Навазыбкаве й яго ваколіцах. Навазыбкаў (рыс. 187) досіць значнае гандлёвае места з 15 тыс. жыхараў. У ім, між іншым, знаходзіцца сярэдняя тэхнічная школа і мэтэоролёгічная станцыя. У Навазыбкаўскім павеце ёсьць яшчэ два вялікіх прамысловых пасады: Клімаў - з шчаціннымі заводамі і аляярнямі і Новы Ропск, дзе шмат рамесьнікаў шаўцоў. Апроч таго ў двары Сафіяўцы - вялізная хвабрыка сярнічак. На поўнач ад Навазыбкава, ў Суражскім пав, знаходзіцца пас. Клінцы, з 12 тыс. жыхараў - гэты, як кажуць, беларускі Манчэстэр. Клінцы - буйны прамысловы цэнтр. У самым пасадзе й яго прадмесьцях ёсьць каля 10 суконных і ткацкіх хвабрыкаў, некалькі чыгуновых заводаў, гарбарняў, маслабойных, вяровачных заводаў. На гэтых хвабрыках працуюць каля 4 тыс. работнікаў і вырабляецца тавараў на некалькі міліёнаў рублёў у год. У Клінцох ёсьць так сама шмат дробных рамесьнікаў - ткачоў. Сам Сураж - невялікі горад над р. Іпуцьцю. Ёсьць у ім картонная хвабрыка.
Дзякуючы Клінцоўскаму району Суражскій пав. найгусьцей заселены і мае найбольш разьвітую прамсловасьць ува ўсім Беларускім Лесастэпе.
Мглінскі пав. у гэтай справе застаецца далека ззаду. Сам Мглін невялікае места (8 тыс. жыхараў) з 3-мя кірмашамі, на якіх ідзе торг на пяньку, алей, скаціну. Почап, на р. Судасьці , пры чыгунцы, - прамысловае мястэчка. Вядзе бойкі гандаль пянькою, мае каля 10 пенькатрапальных заводаў і вялікую аляярню. У суседнім двары вялізарны сад, табачныя плянтацыі і хмяльнікі.
Мглінскаму і асабліва Суражскаму паветам не хапае хлеба для прахарчаваньня жыхараў. З гэтага боку Старадубскі павет знаходзіцца ў лепшым палажэньні і яму свайго хлеба хапае. Старадуб - цяпер ціхое, заросшае садамі места, меў знаходзячыся на самым краі Беларусі, вельмі бурную гісторыю. Гандаль яго з ростам пасадаў зьменшыўся. Гандлюе збожжам і пянькою. Насяленьня каля 12 тыс. Ад ст. Унеча да Старадубу праведзена вузкакалейная чыгунка.
Старадубскі павет мае слаба разьвітую прамысловасьць. У пас. Ялёнцы ёсьць нёкалькі шчацінных і пенькатрапальная хвабрыка. У Старадубскім павеце разьвітае хатняе ткацтва палатна й сарпінак. - з-пaд с. Рахманава выйшла адна з першых Беларускіх пясьнярак - М. Косіч, якая напісала й выдала не калькі кніжок вершаў у мове Старадубскіх беларусаў.
У Ноўгарад-Северскім пав. над р. Дзясною, пры вусьці р. Судасьці ляжыць мястэчка Грамяч з 3000 жых ., дзе спатыкаюцца тры народы - беларускі, ўкраінскі і маскоўскі. На паўдня ад Грамяча, аж да самога Ноўгарад - Северску беларусы жывуць перамяшаўшыся з украінцамі.
Беларуская частка Трубчаўскага пав. асабліва вядома са сваей пянькі, якая лічылася найлепшаю ў Расеі. З промыслаў тут разьвітыя лясныя - сплаў па р. Дзясьне і будоўля на ей судзінаў.
Трубчаўск з 7 тыс жыхараў на высокім правым беразе Дзясны, мае шмат дробных хвабрыкаў: пенькатрапальных, аляярняў, хвабрыкаў лінаў (канатаў) і вядзе значны гандаль пянькою і алеем, а так сама й лесам з Адэсаю й Рыгаю. Над Дзясною ў надзвычайна прыгожай мяйсцовасьці, сярод гораў і глыбокіх яроў, ляжыць самае ўсх одняе беларускае места Бранск (рыс. 138). Вельмі старое гэтае места было у даўнейшыя часы (XIV - XV век) апораю Беларуска-Літоўскае дзяржавы на ўсходзе. Ад сівое старасьветчыны засталося ў ім крыху памятак, сярод якіх асабліва вызначаецца Сьвенскі Манастыр, што стаіць ля места на высокай гары, абкружанай ярамі. Манастыр гэты далека вядомы у ўсходняй Беларусі: за сотні вёрст зыходзяцца сюды багамольцы.
Бранск - значнае прамысловае й гандлёвае места, Ёсьць у ім вялікі завод гарматаў, некалькі пенькатрапальных, канатных заводаў, пільняў, аляярнаў. Бранская прыстань на р. Дзясьне сплаўляе шмат лесу, алею, пянькі. Як раз ад Бранску (проці яго ляжыць вусьце р. Болвы), Дзясна робіцца судаходнаю, бo вышэй яна запруджаная бярвеньнем, якое сплаўляецца па ей розсыпам. Бранск урэшце значны й важны чыгункавы вузел: з яго чыгункі разыходзяцца ў 6-х кірунках.
Рыс. 138. Бранск над Дзясною.
З паўночнага захаду ў Бранскі павет уваходзіць. Дняпроўскае ўзгор'е, на якім тут знаходзяць вельмі многа фасфарытаў; апроч таго тут на берагох Дзясны ламаюць камень, крэйду, вапну. Ўзгор'е цягнецца ўздоўж берагу Дзясны, пакрытае досіць ураджайнымі грунтамі і густа заселенае. На захад ад яго, на беднай пяшчанай раўніне разьлеглася Акуліцкая пушча (каля 80 тыс. дзесяцін лесу), да якой навет праведзена зумысьле чыгунка (Жукаўка - Косаўка). Лясы тут хваёвыя, грунты пяшчаныя, шмат выдмаў; насяленьне вельмі рэдкае, зарабляе ў лесе, гоніць смалу, дзёгаць, паліць вугаль і г. д.
Тым часам, як правы бераг Дзясны ў Бранскім і Трубчаўскім пав. высокі, зрэзаны ярамі, левы бераг, наадварот, - нізінны, роўны, пакрыты пяшчанымі грунтамі, на якіх парасьлі аграмадныя "Бранскія Лясы", што цягнуцца далёка на ўсход у Калужскую губэрню (Жыздрынскі пав.). Лясы гэтыя заселены "палехамі", якія паводле мовы сваей ёсьць пераходным племям ад беларусаў да маскоўцаў, а па звычаям жыцьця найбольш збліжаныя да беларусаў[43].
Сярод гэтых лясоў над р. Болваю здабываюць добрую зялезную руду; тут-жа павырастала шмат вялікіх заводаў (Мальцаўскія заводы) і праведзена знарок чыгунка. З гэтых за водаў асабліва важны - рэльсавы, які вырабляе тавару на 5 міліёнаў руб. у год і крышталёвыя ды шкляныя гуты, якія вырабляюць тавару на 1 ½ міліёны. Ёсьць яшчэ некалькі чыгуновых і зялезных заводаў. Усе Мальцаўскія заводы вырабляюць тавараў у год больш, як на 7 міліёнаў руб. Цэнтр гэтых заводаў знаходзіцца ў с. Дзядзькаве, Бранскага пав., (рыс. 135), а капальні руды (шахты) найбольш у Жыздрынскім пав.
РАДАНЬ (ПАЎДНЁВАЯ МАГІЛЁЎШЧЫНА). На поўнач ад краіны Беларускага Лесастэпу ляжыць рад паветаў, рэдка заселеных, з благімі, найбольш пяшчанымі, грунтамі: Рагачоўскі, Быхаўскі, Чэрыкаўскі, Клімавіцкі і Рослаўскі. Маюць яны, аднак, шмат супольнага з толькі-што разгледжанаю краінаю Лесастэпу, асабліва з яго пяшчанымі лясістымі мяйсцовасьцямі, якіх там гэтак шмат на захадзе ды ў далінах рэк. З другога боку і ў Радані сярод безканечных пяскоў, паабрастаўшых хваіною спатыкаем мы нярэдка, асабліва на ўсходзе краіны, значныя вастравы багатых лёссавых грунтоў, на якіх у старадаўнія часы пэўне былі паляны сярод бязьмежных пушчаў. З гэтае прычыны Радань навет можна было-б лічыць часткаю лесастэпу. Аднак успомненыя вастравы лёссавых грунтоў займаюць тут значна меншыя прасторы, чым на паўдні. Тады, як на паўдні ў часы дагістарычныя і на пачатках гісторыі паляны йгралі значную ролю і, быць можа, панавалі над пушчаю, тут было бязумоўнае панаваньне пушчы. Сярод гэтых то пушчаў над Сожам жыла галоўная маса плямені радзімічаў, дзеля чаго мы й назвалі краіну гэтую Раданьню, зямлёю радзімічаў. Пашыраючыся адгэтуль, на ўсход і паўдня, радзімічы колёнізавалі Беларускі Лесастэп і дайшлі да Дзясны. Такім чынам паміж абедзьвяма краінамі ёсьць, навет пэўная племянная і гістарычная сувязь. Аднак і розьніцы вялікія - гушчыня насяленьня ў Радані значна меншая, і склад яго - чысьцейшы беларускі, прамысловасьці блізка што няма, гандаль слабы і г. д. Усё гэта стварае з Радані, прынамся пры сучасным яе палажэньні - асобную краіну.
Паўночную мяжу краіны творыць Дняпроўскае ўзгор'е. Паверхня краіны роўная (Раданская раўніна), ды вельмі ступянёва зьніжаецца ад Дняпроўскага ўзгор'я на паўдня, аж да ўзгор'яў Лесастэпу. Толькі правыя берагі рэк значна паднятыя над ваколіцаю. Ўсход краіны (Рослаўскі павет) высака падняты і ўзгоркаваты з тае прычыны, што ў яго заходзяць часткі Дняпроўскага ўзгор'я (Рослаўскія вышыні), адыходзячыя сюды ад Ельнінскага Вузла. Самаю нізкою часткаю краіны зьяўляецца Захад яе, - Быхаўскі і Рагачоўскі паветы, якія маюць у сабе шмат падобнага да сумежнага Палесься, але адзначаюцца ад апошняга большай гушчынёю насяленьня.
Важнейшымі рэкамі краіны зьяўляюцца: Сож, які са сваімі прытокамі Астром, Бесядзьдзю ды Іпуцьцю абвадняе большую, ўсходнюю часьць краіны і Дняпро з Друцьцю, якія маюць вялікае значэньне для заходняе часткі.
Паводле грунтоў краіну можна лічыць пераходнаю. На ўсходзе яе трапляецца досіць часта лёсс. Дзярновыя суглінкі на лёссе займаюць значныя прасторы ў Рослаўскім павецe а на мяжы Клімавіцкага і Чэрыкаўскага паветаў ляжыць навет досіць значны востраў шэрых суглінкаў. З поўначы заходзяць звычайныя дзярновыя суглінкі на морэнных глінах і займаюць значную часьць прастору, які ляжыць паміж Сожам і Дняпром. Урэшце, з захаду заходзяць у краіну аграмадныя прасторы пяскоў і балотаў. Яны займаюць заходні задняпроўскі кавалак краіны, робячы там саўсім палескую мяйсцовасьць. А таксама пяшчаныя грунты займаюць блізка ўвесь прастор, які ляжыць на левым беразе Сожа, апрача востраву шэрых суглінкаў.
У Рослаўскім павеце, ня гледзячы на яго паднятае палажэньне спатыкаецца шмат балотаў - імшараў. Супяскаў найбольш у Рослаўскім павеце, у Рагачоўскім пав., маміж Дняпром і Сожам, і ў Быхаўскім пав. - на правым беразе Дняпра.
Апроч таго над Дняпром і Сожам моцна разьвітыя рачныя наносныя грунты. Пяшчаныя грунты тут, як і ўсюдых, найбольш занятыя хваёвымі барамі. Ў Рагачоўскім-жа пав. спатыкаецца досіць многа ліставых - дубовых і іншых лясоў.
Лясоў у краіне ёсьць, наагул кажучы, досіць многа. Саўсім нядаўна Радань можна было назваць Палесьсем. Цяпер лясы вельмі моцна падцярэбленыя. За апошнія 20 гадоў, прыкладам, прастор лясоў у Чэрыкаўскім павеце зьменшыўся на палавіну і гэты павет стаўся адным з найбольш бязьлесных у Беларусі.
Вызначаючыся сярод суседніх краінаў сваім рэдкім насяленьнем, паветы Радані з гэтага боку розьняцца і між сабою.
Рыс. 139. У Магілёускай вёсцы Таечкі (прыяцелькі).
Найгусьцей заселены Клімавіцкі павет, найрадзей Быхаўскі і Рагачоўскі, якія з'яўляюцца пераходнымі да Палесься. Рэдкая насялённасьць краіны тлумачыцца між іншым недахватам зялезных дарогаў, якія йдуць толькі праз Рослаўскі ды заходнія часткі Быхаўскага й Рагачоўскага паветаў. Усход-жа абодвых апошніх паветаў, і навет цэлыя Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы зусім ня маюць чыгунак на сваіх прасторах. Ад паветавага места Чэрыкава да чыгункі найбліжэй 75 вёрст. Да таго-ж па Сожы параходы ходзяць толькі да Прапойску. Толькі шосы крыху аджыўляюць гэтую глухую краіну, асабліва Маскоўска - Варшаўская, якая йдзе якраз цераз сярэдзіну Радані.
Недахват шляхоў вельмі блага адбіваецца на экономічным жыцьці. Гаспадарка стаіць у краіне нізка. У Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах, напрыклад, гаруць сахамі, а плуг толькі пачынаюць заводзіць.
З прычыны пяшчаных грунтоў усюды сеюць шмат грэчкі ў бульбы. У Чэрыкаўскім і Клімавіцкім паветах бульбы садзяць мала. За тое грэчкі там надзвычайна многа. Ў усходняй часьці краю так сама, як і ў суседнім лесастэпе, сеюць шмат канапель і прадаюць пяньку. У Рослаўскім павеце сеюць шмат лёну. У заходніх паветах добра разьвітае садоўніцтва, шмат прамысловых садоў, а ўва ўсёй краіне наагул - пчалярства. Хатнія рамёслы і промыслы ў краіне пашыраныя, асабліва ў Клімавіцкім пав. Хатняе ткацтва вельмі пашыранае ўжо дзеля таго, што сяляне тут найбольш носяць вопратку свайго вырабу. Моцна разьвітыя лясныя промыслы й рамёслы дзераўляных вырабаў - усялякага судзьдзя й начыньня, пaвозак, рашотаў, бёрдаў, гонтаў, сталярка. Шмат людзей маецца драньнём лыкаў, гоніць смалу й дзёгаць. Дзе-ня-дзе займаюцца ганчарствам, палюць вапну. А у Рослаўскім павеце здабываюць фасфарыты, вельмі карысныя для гнаеньня зямлі, і мелюць іх у спэцыяльных млынох.
Хвабрычная прамысловасьць разьвітая вельмі слаба. Найбольш у краіне ёсьць бравароў, асабліва ў Клімавіцкім, Рагачоўскім і Рослаўскім пав. Шмат ёсьць так сама пільняў і шкляных гутаў. Хвабрычная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Рослаўскім павеце, дзе на хвабрыках працуе каля 2000 работнікаў, тым часам, як іншыя паветы маюць толькі па некалькі сотняў хвабрычных работнікаў.
Ні гаспадарка, ні прамысловасьць краіны у іхнім цяперашнім стане ня могуць прахарчаваць усяго прырастаючага насяленьня. Дзеля таго тут надта пашырыўся адыход на старану, асабліва на Данецкія капальні, і перасяленьне. Найбольш моцны адыход з Клімавіцкага, Чэрыкаўскага і Рослаўскага паветаў.
Гісторыя Радзімічаў мала дасьледжаная. Аб багатай падзеямі мінуўшчыне краіны сьведчаць толькі старыя гарадзішчы, ды курганы, раскіданыя сярод лясоў і непраходных балотаў. Па беразе Дняпра ў межах краіны курганы цягнуцца без перарыву.
Важнейшыя мяйсцовасьці. Рослаў даўней быў значным гандлёвым цэнтрам: таргаваў воскам і мёдам з Нямеччынай. Цяпер таргуе найбольш збожжам, ляснымі таварамі і пянькою. Хвабрычная прамысловасьць слабая - ёсьць 2 аляярні ды 2 гарбарні. Жыхараў каля 20 тысячаў.
З мястэчак Рослаўскага павету трэба адзначыць Рагнедзіна, (на пaўд. ўcxoд. ад Рослаўля), у якім ёсьць каля 1 ½ тысячы прамысловага й гандлёвага насяленьня. У Рагнедзіне ёсьць дзьве аляярні, гарбарня, пенькатрапальны завод і інш. Гандлюе мястэчка хлебам, пянькою і алеем.
Недалёка ад мястэчка, пры в. Сешчы, здабываюць фасфарыты і тут жа іх мелюць на невялікіх заводах.
Рослаўскі павет ляжыць у мяйсцовасьці досіць высака паднятай, на ўзгор'і, якое стварае тут правы высокі бераг Дзясны, працякаючае па ўсходняй мяжы павету, і дзеліць тут басэйны Дзясны й Сожу. Ня гледзячы на гэта, павет моцна балоцісты. Балоты тут найбольш імховыя. З грунтоў найбольш пашыраныя лёгкія супяскі ды пяскі. Каля Рослаўля, на ўсход ад яго, ёсьць шырокі паяс грунтоў ураджайных , сугліністых, ляжачых і на лёссе, і на морэнных глінах.
Рослаўскі павет адзін з першых у Беларусі па сваіх мінэральных багацьцях. У ім знаходзяцца самыя значныя залежы фасфарытаў. Апроч фасфарытаў, здабываюць тут яшчэ буры вугаль, горны воск, зялезную руду і г. д.
Прамысловасьць досіць разьвітая. Пашыраны ўсякія лясныя промыслы (ў павеце шмат лясоў). Сярод хвабрыкаў найбольшае эначэньне маюць шкляныя гуты (ёсьць вялікая гута з 350 работнікамі і некалькі малых), пільні й бравары. Спатыкаюцца гарбарні, аляярні і інш. Даўней былі тут і цукраварні.
У гаспадарцы важнае мейсца займаюць каноплі й лён, а так сама бульба. Досіць разьвітае пчалярства. Даўней павет далека быў вядомы з свайго мёду й воску.
Суседні з Рослаўскім Клімавіцкі павет, - адзін з найбяднейшых у Беларусі. Блізка ўвесь павет пакрыты пяшчанымі грунтамі і толькі на паўднёвым захадзе, над р. Беседзьдзю, знаходзіцца востраў шэрых суглінкаў. У павеце досіць пашыраныя хатнія рамёслы, хвабрычная-ж прамысловасьць разьвітая вельмі слаба. Гаспадарка стаіць нізка; значная частка насяленьня шукае зарабаткаў на старане.
Паветавае места Клімавічы - вельмі маленькае (8 тыс. жыхараў) і цікавага у ім мала. З мястэчак найбольшыя - Шумячы, Хацімск і Касьцюковічы. Шумячы (з 5 тыс. жыхараў) і Хацімск ляжаць на мяжы Рослаўскага павету. Касьцюковічы ляжаць над Беседзьдзю, ўпрыгожай мяйсцовасьці. Ў Шумячох і Касьцюковічах досіць разьвітае гарбарства.
Чэрыкаўскі павет мае шмат супольнага з Клімавіцкім. Сож дзеліць павет на паўночную і паўднёвую частку. Паўднёвая мае такія-ж бедныя, як і у Клімавіцкім пав. пяшчаныя грунты, з раскіданымі сярод іх астраўкамі шэрых суглінкаў. Паўночная палавіна павету мае лепшыя, сугліністыя грунты. Ня гледзячы на тое, і тут гаспадарка стаіць нізка, прамысловасьць няразьвітая, пашыраны адыход на чужыну. Галоўная прычына - дальнасьць чыгункаў.
Апроч самага Чэрыкава (з 5 тыс. жыхараў) досіць старога, але закінутага гарадка над Сожам, у павеце лічуцца важнейшымі мястэчкамі Крычаў і Краснапольле.
Крычаў (рыс. 140) на высокім беразе Сожу - вельмі старое мястэчка, якога, лічуць, залажылі Крывічы, дзеля чаго ён нібы й называўся Крывічаў. Цяпер у ім 6 тыс. насяленьня, вядзецца досіць бойкі гандаль збожжам, пянькою, лёнам. Ёсьць 4 гарбарні. Краснапольле, невялікае мястэчка на паўдні павету, мае ў сабе некалькі прамысловых закладаў, між якіх вызначаецца картонная хвабрыка.
Быхаўскі павет у заходняй сваёй часьці мае пяшчаныя грунты, а у ўсходняй, паміж Дняпром і Сожам, найбольш сугліністыя. У ім захавалася досіць многа лясоў. Насяленьне жыве ня вельмі густа. Разьвіты лясныя промыслы, а хвабрычныя слаба. Шляхоў досіць многа: - чыгунка, 3 шосы, рэкі - Дняпро і Сож. Гаспадарка стаіць тут ляпей, чым у двох папярэдніх паветах. Рыс. 140. Крычаў.
Стары Быхаў над Дняпром быў некалісь адней з мацнейшых крэпасьцяў Беларусі. На памяць аб гэтым часе засталіся толькі земляныя валы, некалькі старых гарматаў ды замак тутэйшых магнатаў - Сапегаў, у якім маскоўскія ўлады зрабілі вастрог (рыс. 141). Ёсьць тут дробныя гарбарні і аляярні. Насяленьня каля 7 тыс. чал.
З мястэчак Быхаўскага павёту найбольшае - Прапойск, які ляжыць над Сожам і мае прыстань. Гэта стары горад Радзімічаў. Недалёка ад яго знаходзіцца р. Пішчана, над якою Радзімічы былі ў бітве пераможаныя ваяводаю кіеўскім Воўчым Хвастом, пасьля чаго гэтае беларускае плямя на заўсёды страціла сваю самастойнасьць. У Прапойску ёсьць нёкалькі дробных заводаў (кахляныя, канатныя ды інш). Значны гандаль лесам. Рогачоў належыць да местаў, якія за апошнія гады, пасьля правядзеньня чыгунак, вельмі моцна ўзрасьлі. Насяленьве Рагачова вырасла у 3 разы; цяпер яго лічыцца каля 25 тыс. Ляжыць Рагачоў у
Рыс. 141. Стары Быхаў. Замак. Валы. Рыс. 142. Жлобін.
прыгожай мяйсцовасьці, на правым беразе Дняпра, пры вусьці Друці. Вядзе значны гандаль лесам і яблыкамі; прамысловасьць у ім разьвітая слаба.
З мястэчак Рагачоўскага пав. вызначаюцца: Жлобін і Чачэрск.
Жлобін (рыс. 142) над Дняпром пры вузлавой станцыі чыгункі, досіць вялікае мястэчка і прыстань. Вядзе Жлобін значны гандаль хлебам, пянькою , лёнам і лесам. Жыхараў больш 3 тыс. чал. Выгоднае географічнае палажэньне абяцае яму шырокае разьвіцьцё.
Чачэрск, у досіць глухой мяйсцовасьці над Сожам, з параходнаю прыстаньню. Мястэчка гэтае досіць старое. Ёсьць тут вельмі цікавы будынак ратушы, на 4 паверхі, пабудаваны ў готыцкім стылю. Чачэрск скупляе ў ваколіцы хлеб, пяньку й лён.
Рагачоўскі павет мае грунты найбольш пяшчаныя й супяшчаныя, і толькі на паўдні яго трапляюцца часамі суглінкі. У заходняй часьці, суседняй з Палесьсем, шмат чаротавых балотаў. Лесу досіць многа. Населены слаба. Гаспадарка вядзецца досіць добра, садзяць шмат бульбы, моцна разьвітае садоўніцтва, пры чым шмат яблыкаў вывозілася навет заграніцу. У павеце досіць многа пільняў, бравараў і крах мальняў. Ёсьць так сама вялікая шкляная гута. Шмат насяленьня зарабляе ў лесе і на сплаве.
VII. Дняпроускае узгор'е.
правіцьНа паўночны захад ад верхняга й сярэдняга Сожу мяйсцовасьць значна вышэе, робіцца зыбістаю. З Раданскае лясістае раўніны мы падыймаемся на Дняпроўскае ўзгор'е, густа заселенае і малалеснае. Дняпро, аднак, дзеліць паветы, што ля жаць на гэтым узгор'і на дзьве краіны, між якімі ёсьць значныя розьніцы. Тады, як леваберажныя паветы (Мсьціслаўшчына) асабліва вызначаюцца гушчынёю свайго насяленьня, земляробскім характарам і малалеснасьцяй, праваберажныя паветы (Варшанская краіна) маюць усе гэтыя прыметы значна слабей выяўленымі; лясоў там, прыкл., ня менш, чым у Радані. Варшанская краіна наагул па прыродзе сваей зьяўляецца пераходнаю да сумежных морэнных краінаў Віцебшчыны ды Полаччыны. Затым-жа мы будзем разглядаць абедзьве гэтыя краіны асобна.
МСЬЦІСЛАУШЧЫНА Мсьціслаўшчынаю мы называем землі, што ляжаць на Дняпроўскім узгор'і, на ўсход ад Дняпра, а значыць паветы Гарэцкі, Мсьціслаўскі, Чавускі, Магілёўскае губэрні, ды Красенскі пав. Смаленскае губ. Мяйсцовасьць тут мае няроўны, ўзгоркаваты, а часамі й моцна пасечаны выгляд. Дняпроўскае ўзгор'е ў Мсьціслаўшчыне даходзіць высачыні 120 сажняў. Даліны рэк зрэзуюць яго ўва ўсіх кірунках, адкрываючы часта старыя геолёгічныя пласты і значна прахарошуючы мяйсцовасьць. Дняпро служыць мяжою Мсьціслаўшчыны з поўначы й захаду. Левы бераг яго, належачы да краіны, - высокі, стромкі, зрэзаны ярамі.
Мсьціслаўшчына славіцца ўраджайнасьцяю грунтоў. Блізка што па ўсёй краіне заляглі багатыя суглінкі. Прычынаю іх ураджайнасьці лічаць тое, што пад грунтам ляжаць тут слаі маргелю. Толькі каля большых рэк цягнуцца шырокія паясы пяскоў. Сустракаюцца так сама й супяскі. Ўрэшце каля Мсьціславу ёсьць досіць вялікі востраў лёссу, на якім ляжаць шэрыя суглінкі. Гэта бадай ці не самы паўночны востраў лёссу ў Беларусі. - Балотаў сустракаецца мала і зай маюць яны невялікія прасторы. Так сама блізка няма й вазёраў.
У лясох Мсьціслаўшчыны расьце найбольш елкі (на захадзе). На ўсходзе краіны, (Мсьціслаўскі пав.), у лясох вельмі многа бярозы. Лясоў тут наагул небагата, - каля 25% агульнага прастору. Займаюць яны, ведама, горшыя грунты, бо лепшыя - даўно расьцярэбленыя і заворатыя. Найбольш лясісты павет Чавускі, але й там лясоў ня больш 28%.
Клімат Мсьціслаўшчына мае ўжо досіць халодны. Сярэдняя гадавая тэмпэратура каля +4,5°. Да таго-ж клімат гэты ўжо збліжаецца крыху да контынэнтальнага клімату Маскоўшчыны. Некаторыя географы лічаць, навет, што ўжо на ўсход ад Мсьціслаўшчыны клімат мае выразна - контынэнтальны характар[44]. Ападкаў бывае ў сярэднім кяля 500 мілл. ў год. Садам і наагул гаспадарцы тут ужо значна шкодзяць позьнія (ў канцы вясны) прымаразкі.
Мсьціслаўшчына — тыповая земляробская краіна. Гаспадарка тут, аднак, стаіць ня вельмі высака. Галоўная прычына гэтага — адсутнасьць шляхоў. Гэтую багатую краіну не пераразае ні адна чыгунка, ані шоса. Ўсе чатыры паветавыя месты ляжаць за дзесяткі вёрст ад бліжэйшае станцыі. Вадзяныя шляхі таксама маюць малое значэньне. Дняпро й Сож ідуць па мяжы краіны, а больш значных судаходных рэк няма. Няма ў краіне й вялікіх местаў. Пры такіх варунках збыт прадуктаў гаспадаркі ня лёгкі, а дзеля таго і стаіць яна нявысака. У сялянскіх гаспадарках часта яшчэ аруць сохамі, аб палепшаных машынах ня знаюць, штучных гнаёў ня ўжываюць. Аднак бліжэй да зялезных дарогаў гаспадарка выглядае лепш. У кожным разе гаспадарка далей на ўсход — яшчэ горшая.
З ярыны сеюць тут шмат аўсу, ячменю й бульбы. У Мсьціслаўскім павеце сеюць вельмі многа грэчкі (на паўдні павету, за Сожам, ляжаць пяскі), а у Красенскім сеюць шмат лёну. Ў гэтых-жа двох паветах сеюць шмат канопляў.
Садоў у краіне шмат, асабліва ў Красенскім пав. Трапляюцца й вялікія прамысловыя гароды.
Гадоўля скаціны і коней пастаўлена досіць добра. Ёсьць шмат скаціны палепшаных пародаў. У Красенскім павеце разьвіта сыраварэньне і выраб масла.
З мінэральных багацьцяў, якія мае краіна, трэба адзначыць перад усім гліны, якія ў некалькіх мяйсцох далі магчымасьць разьвіцца кахельным і ганчарным рамёслам. Здабываюць тут таксама вапну — каля Мсьціславу, Дрыбіна (Чавускага пав.). У Красенскім (каля в. Пацёмкіна) і Гарэцкім пав. знаходзяць охру. Урэшце ў Мсьціслаўскім павеце (каля в. Вялікае Слабады) і ў Чавускім (каля в. Слабады) ёсьць зялезістыя крыніцы.
Хвабрычная прамысловасьць у краіне нязначная. Толькі ў Гарэцкім павеце ёсьць ткацкія хвабрыкі — ў м. Дуброўне, і кахляныя — ў м. Копысі. Ёсьць яшчэ досіць бравароў.
Дзякуючы сваім прыродным асобнасьцям, краіна заселена была вельмі рана. Гісторыя застае тут ужо гарады крывічоў, (а на паўдні — радзімічаў), якія былі ў залежнасьці то ад Полацку то ад Смаленску. Асаблівае ролі, аднак у гісторыі краіна ня йграла; як і цяпер, была яна ўвесь час досіць глухою стараною. — Цяпер краіна заселена досіць густа, шмат гусьцей, чым усе іншыя краіны навакола. На 1 кв. вярсту выпадае да 60 чал. (у Гарэцкім пав.). Насяленьне ўсё чыста беларускае, апрача жыдоў, якіх тут жыве, агулам лічачы, каля 10% (у Красенскім пав. жыдоў няма саўсім).
У заходніх паветах краіны ёсьць шмат мястэчак, у якіх квітнуць рамёслы і йдзе бойкі гандаль. У Красенскім пав., як і у ўсёй Смаленшчыне і ў Расеі, мястэчак няма. Гэта вельмі дрэнна адбіваецца на яго экономічным жыцьці. Гандаль там ідзець найбольш на ярмарках, якія ад часу да часу зьбіраюцца ў большых вёсках.
Важнейшыя мяйсцовасьці. Мсьціслаў (рыс. 143), — адно з старэйшых беларускіх местаў. Успамінаецца аб ім першы раз у ХII веку. Быў ён сталіцаю асобнага князьства, пасьля належыў да Смаленскага князьства і ўрэшце апынуўся пад Літвою. У XVI веку яго зрабілі галоўным местам Мсьціслаўскага ваяводзтва, самае ўсходняе з земляў Рэчы Паспалітай. Дзякуючы такому свайму палажэньню, шмат цярпеў Мсьціслаў ад маскоўцаў. І дагэтуль яшчэ народ, помніць аб страшной "Трубяцкой paзьні".
У 1654 г., калі Масква сабралася з сіламі, каб адабраць Ўсходнюю Беларусь, цар Аляксей паслаў ваяводу Трубяцкога на Мсьціслаў. Быў Мсьціслаў тады багатым і вялікім местам, разы ў тры большым, чым цяпер. Пасьля героічнае абароны (рыс. 144) Мсьціслаў паддаўся. Тады люты маскоускі ваявода загадаў перабіць усіх жыхараў места, што і было споўнена. Мала каму ўдалося ўцячы і схавацца. З таго часу мсьціслаўцаў сталі называць "недасекамі".
У нашыя часы Мсьціслаў - невялікі правінцыяльны гарадок, - з 10 тыс. жыхараў; вядзе гандаль пянькою, збожжам і коньмі. Ляжыць Мсьціслаў ў вельмі прыгожай мяйсцовасьці, зрэзанай ярамі. Гістарычных памятак засталося ня шмат. Засталася высокая, абкружаная глыбокім ровам, Замковая гара. Ёсьць яшчэ і другая замковая гара, - Дзявочая гара, дзе ў часы паганскія была пэўне бажніца. З старых будынкаў ёсьць касьцёл і праваслаўны Тупічаўскі (ў прадмесьці Тупічаве) манастыр, пабудаваны ў XVI веку.
Рыс. 143. Мсьціслаў.
З мястэчак Мсьціслаўскага пав. найцікавейшае Хіславічы. Ляжыць яно над р. Сожам, на мяжы з Рослаўскім пав. Жыхараў у ім каля 5 тыс. Хіславічы вядуць торг збожжам і лёнам, скупляючы іх, галоўным чынам, у суседніх Рослаўскім і Красенскім паветах.
Мсьціслаўскі пав. - чыста земляробскі. На паўночным захадзе мае ён грунты сугліністыя, далей на паўдня, - аж да Сожу, йдуць шэрыя суглінкі на лёссе, а за Сожам ляжыць значны кавалак бедных пяшчаных грунтоў. Сяляне сеюць шмат канапель і грэчкі. У Чавускім павеце ёсьць некалькі вельмі старых мястэчак, як прыкладам, Радамля, даўней дocіць вялікіе места, як лічаць навет, сталіца радзімічаў. Цяпер толькі старое гарадзішча прыпамінае аб мінуўшчыне. Чавусы - таксама досіць стары гарадок, з 6 тыс. насяленьня. Вырас ён, як і некаторыя іншыя мястэчкі на ўсходзе Магілёўшчыны, каля каталіцкага манастыру; манастыру гэтага даўно ужо няма: яго закрылі расейцы ў мінулым веку.
Рыс. 144. Узяцьце Мсьціславу ў 1654 г. маскоускім войскам. (направа - Замковая Гара з Замкам).
Найбольш жывое мястэчка у Чавускім павеце - гэта Дрыбін. Насяленьне гэтага мястэчка й яго ваколіцаў досіць прамысловае. Займаецца яно апроч гаспадаркі, вырабам кахляў, усякімі дзераўлянымі вырабамі, а галоўнае шапавальствам. Дрыбінскія шапавалы слаўныя на ўсю ўсходнюю Беларусь. Робленыя імі шапкі магеркі толькі апошнія часы пачала выцясьняць з ужытку хвабрычная тандэта. Заходняя частка Чавускага павету накрытая лёткімі пяшчанымі і супяшчанымі грунтамі, на якіх яшчэ засталося шмат лесу. Рэшта-ж павету мае сугліністую зямлю і чыста земляробскі характар. Такі-ж характар мае й сумежны з Чавускім, Гарэцкі павет. Гаспадарка тут стаіць досіць добра, дзякуючы ўраджайным грунтом і больш выгоднаму збыту: ў павеце ёсьць шмат вялікіх мястэчак, ды й чыгункі блізка праходзяць. Грунты Гарэцкага павету сугліністыя і толькі ўздоўж Дняпра цягнуцца пяскі.
Горкі (або Гарыгоркі) - найбольш слаўныя сваймі школамі. Даўней быў тут вышэйшы агрономічны інстытут, які меў вялікае значэньне ў экономічным і культурным жыцьці Беларусі. Сярод прафэсараў яго былі такія наўчоныя, як Людагоўскі, Стэбут ды інш., якіх працаю створана расейская агрономічная навука. У 1863 г. расейцы закрылі Гарыгарэцкі Інстытут і перанесьлі яго габінэты ў Пецярбург. А на мейсцы інстытуту адкрылі сярэднюю ўжо агрономічную школу, якая істнуе й дагэтуль. Пры школе ёсьць завод гаспадарскіх машынаў, конскі завод, вялікі фруктовы сад і цудоўны парк. Істнуе апроч таго ў Горках каморніцкая школа. - Жыхараў у Горках каля 7 тысячаў.
На захадзе Гарэцкага пав. над Дняпром ляжыць старасьвецкае места Копысь, з 4 тыс. жых. Істнаваў ён яшчэ ў XI веку і належыў тады да Полацку. Пасьля яго шмат разоў палілі маскоўцы. Са старасьветчыны тут засталося дагістарычнае яшчэ гарадзішча і вельмі старая (найстарэйшая ўва ўсёй Магілёўшчыне) царква. - Копысь у нашыя часы найбольш славен сваймі кахлянымі заводамі, якіх у ім ёсьць больш дзесятку і на якіх працуе каля 500 работнікаў. Ёсьць апроч таго пры ім прыстань на Дняпры.
Дуброўна, з 8 тыс. жыхараў, знаходзіцца ў вясёлай мяйсцовасьці сярод вялікіх лясоў. Мястэчка гэта асабліва вядомае тым, што тут спрадвеку ткуць жыдоўскія талясы (рэлігійная адзежына). Істнуе некалькі ткацкіх хвабрыкаў, спаміж каторых адна вялікая, з 500 работнікамі. Апроч таго ля мястэчка здабываюць вапну. На Дняпры ёсьць тут бойкая прыстань і вэрф, дзе будуюцца баркі. У ваколіцах разьвітае садоўніцтва.
Урэшце на мяжы з Красенскім паветам знаходзіцца мяст. Ляды, ў якім каля 8 тыс. жыхараў. Гэта вельмі гандлёвае мястэчка. Таргуе найбольш пянькою й лёнам. Ёсьць у ім вялікі завод, дзе трэплюць пяньку.
У Красенскім павеце, як мы ўжо казалі, няма мястэчак і няма таго бойкага тарговага элемэнту, які найбольш аджыўля а няшыя мястэчкі, - жыдоў. Дзеля гэтага з гандлёвага боку Красенскі павет цягне да мястэчак сумежных паветаў: Гарэцкага і Мсьціслаўскага.
Красны (або, як даўней ён называйся, Красен), невялікі гарадок, істнаваў яшчэ у XII веку і быў палітычна залежным ад Смаленску. У 1812 годзе адбылася тут вялікая бітва паміж французамі і маскоўцамі. Красны мае каля 3 тыс. насяленьня. Гандлюе найбольш пянькою й збожжам, якія адпраўляе на Парэцкую прыстань (у Смаленшчыне, на р. Касплі). Такі гандаль вядзе й найбольшае сяло Красенскага пав. - Дасугава (750 чал. жыхараў).
На паўдні Красенскага пав. ляжыць с. Андрусава, дзе быў у 1667 г. падпісаны мір паміж Маскоўшчынаю й Польшчаю. Красенскі павет мае грунты супяшчаныя й сугліністыя вельмі ўраджайныя. У павеце разьвітае садоўніцтва, з якога тут сяляне маюць добры зыск.
Рыс. 145. Красенскі гасьцінец.
Сяляне сеюць шмат лёну і канопляў; сеюць так сама шмат і канюшыны. Добра тут пастаўлена малочная гаспадарка і выраб масла; ў павеце ёсьць некалькі вялікіх сыраварняў і шмат - меншых. Хвабрычная прамысловасьць саўсім нязначная. Павет наагул чыста земляробскі.
ВАРШАНСКАЯ КРАІНА. Тры паветы, якія разьлягліся на зах ад ад Дняпра на Дняпроўскім узгор'і ды яго спадах - Варшанскі, Сеньнінскі і Магілёўскі маюць між сабою шмат супольнага: гушчыня насяленьня, спосабы гаспадаркі, мінуўшчына ўва ўсіх трох вельмі падобная.
Адарваныя Дняпром, заходнія часткі Дняпроўскага ўзгор'я ляжаць у гэтых паветах некалькімі гнёздамі, разьдзеленымі р. Друцьцю і яе прытокамі. Высачыня Дняпроускага ўзгор'я тут даходзіць 120 сажняў. Узгор'е стварае мяйсцовасыдь моцна зыбістую, з адхонымі спадамі ўзгоркаў і пакрытае найбольш супяскамі. К захаду, ў бок Лепельскага пав., ўзгор'е памалу зьніжаецца, пераходзячы у раўніну, густа засееную вазёрамі ды імховымі балотамі, моцна прыпамінаючую суседнюю Лепельшчыну і наагул морэнныя краі. На заходняй мяжы краіны (з Лепельскім нав.) падыймэецца горнае гняздо Каторсаў. На поўнач ад Воршы, Дняпроўскае ўзгор'е, рэзка абрываецца над вялікай пяшчанаю раўнінаю, пасярод якое ляжаць Верацейскія балоты. Далей на ўсход за Верацейскімі балотамі, мяйсцовасьць ізноў вышэе. На паўдня, ў Магілёўскім пав., ўзгор’е, нязначна зьніжаючысм, пераходзіць ў Раданскую і Палескую раўніны.
Варшанская краіна багатая на вадзяныя шляхі. На ўсходзе яе цячэ Дняпро, па якім тут ужо ходзяць і параходы, а на поўначы — Дзьвіна ды яе прытокі, каторыя вельмі блізка падыходзяць да Дняпровых прытокаў; дзеля чаго тут у даўнія часы йшло шмат вадзяных шляхоў і волакаў (мяйсцоў, дзе чаўны перацягваліся з аднае рэчкі ў другую). Шмат ёсьць тут і вазёраў; паміж іх найбольшыя — Лукамскае (22 кв. вяр.), Чарэйскае і Сялява. У вазёрах шмат рыбы. Ў канцы, ёсьць тут годзе й балотаў, найбольш імшараў.
Клімат Варшанскае краіны значна мягчэйшы й цяплейшы, чым у Мсьціслаўшчыне і досіць вільготны, што тлумачыцца яе нахілам на захад і сумежнасьцяй з краінамі акеанічнага клімату, а таксама — багацьцем рэк, вазёраў і балот.
Краіна мае яшчэ досіць многа лясоў. Толькі ў Сеньнінскім павеце лясоў засталося менш, але два другія паветы моцна лясістыя. У лясох найбольш ёлкі, асіны, бярозы. Ў Магілёўскім-жа павеце найбольш хваёвых бароў. Лясныя промыслы маюць у краіне вялікае значэньне, асабліва ў Варшанскім павеце. Лес адгэтуль адпраўляецца ва ўсё бакі і па зялёзных і па вадзяных шляхох.
Гаспадарка ў краіне стаіць добра. Народ тутэйшы, спрадвеку заняты толькі гаспадаркаю, каля зямлі хадзіць умее. Плугі тут ужо даўно зьмянілі сохі. Сяляне ўжываюць штучныя гнаі, акуратна вырабляюць ральлю. Дзеля таго хлеба тут свайго хапае, а яшчэ шмат і вывозіцца за межы краіны. З ярыны сеюць шмат аўса, ячменю, бульбы. Ў Варшанскім і Магілёўскім паветах сеюць шмат лёну й канапель. У Сеньнінскім павеце сеюць больш, чым у іншых пав., ячменю, што тлумачыцца суседзтвам гэтага павету з Полаччынаю; так сама шмат сеюць гароху. Ў краіне разьвітае садоўніцтва і гародніцтва, асабліва пад Магілёвам.
У Варшанскім павеце, над Дняпром, шмат ёсьць, заліўных сенажацяў. Дзякуючы гэтаму тут дзержаць шмат скаціны.
Што да мінэральных багацьцяў краіны, то на берагох Дняпра і ў некалькіх іншых мяйсцох здабываюць найлепшага гатунку вапну. Ў Сеньнінскім і Варшанскім паветах здабываюць, балотную зялезную руду. Краіна багатая так сама на мінэральныя крыніцы, — некаторыя з іх абсьледжаныя ды апісаныя, але шмат ёсьць такіх, аб якіх ведае толькі мяйсцовая насяленьне як аб лечачых розныя хваробы. Ды і з апісаных ужо крыніцаў ні адна, як трэба, ня выкарыстана.
З промыслаў, апрача лясных, віднае мейсца займае рыбалоўства ў Дняпры ды ў вельмі багатых рыбаю вазёрах Сеньнінскага пав.
З хатніх рамёслаў асабліва разьвітыя дзераўляныя вырабы. Прамысловасьць хвабрычная найбольш разьвіта ў Магілёве і ў Воршы. Шмат ёсьць у краіне пільняў і бравараў, але спатыкаюцца й іншыя хвабрыкі — па вырабу сярнічак, шкляныя гуты, хімічныя заводы, паперні. Ёсьць яшчэ шмат вялікіх млыноў.
Насяленьне жыве ў краіне нялішне густа — радзей чым у суседніх Мсьціслаўшчыне ды Полацкім Наддзьвіньні, аднак гусьцей, чым у Палесьсі. Вёскі яшчэ маюць значную вялічыню, а ўжо шмат меншыя, чым на паўдні. Далей на поўнач, у морэнных краінах, вёскі саўсім маленькія, з некалькіх хатаў.
Варшанская краіна ёсьць аднэй з найцікавейшых краінаў Беларусі з боку свае мінуўшчыны. Край сьвятых вазёраў, цудоўных крыніцаў і старэнькіх старэнькіх мястэчак, край, дзе гісторыя густа расьсеяла сьляды свае: тысячагадовыя каменныя крыжы пры дарогах, старасьвецкія курганы, гарадзішчы, закінутыя ў нетры лясоў. Край, з-за каторага праз тры вякі білася Масква з Беларуска-Літоўскай дзяржаваю; білася, дзеля таго, што край гэты ёсьць брамаю да Беларусі і да Маскоўшчыны. Часта яго ўсходнюю частку так і называюць: «Смаленская Брама».
Цэнтр Беларусі быў абаронены са стараны Маскоўшчыны: з поўначы Дзьвіною і нязлічонымі вазёрамі Віцебшчыны, з усходу Дняпром, Сожам і палескімі пушчамі, што пакрывалі берагі гэтых рэк. Але паміж Дняпром і Дзьвіною заставалася паласа зямлі без вялікіх рэк, ды іншых перашкодаў для руху, досіць густа заселеная, а значыць з расьцярэбленымі лясамі. Спрадвеку сюдою йшлі дарогі з усходу на захад і тут яны крыжаваліся з яшчэ важнейшымі ў даўныя часы дарогамі — з паўдня на поўнач («з Варагаў у Грэкі»). Дзеля таго тут ад прадаўных часоў пазакладаліся месты. Досіць добрыя грунты спрыялі гаспадарцы, а затым ў краіне была густое і вясковае насяленьне. Зразумела дзеля гэтага, чаму Маскоўскія войскі, нападаючы на Беларусь, кідаліся наўпярод у гэтую «Смаленскую Браму».
Праход між Дняпром і Дзьвіною мае ўсяе шырыні каля 80 вёрст. Але як раз пасярод яго, ляжаць вялікія Верацейскія балоты. Дзеля гэтага «Смаленская Брама» робіцца саўсім вузкою. Дарогі з усходу на захад мусяць ісьці праз вузкі калідор паміж Дняпром і Верацейскімі балотамі.
Каб заўладаць Смаленскаю Брамаю і непрапусыдіць праз калідор ворага, і Маскоўшчына, і Літва будавалі крэпасьці. Смаленск замыкаў Браму з усходу, а Ворша — з захаду.
Важнейшыя мяйсцовасьці. Ворша. (рыс. 146). На крыжаваньні дзьвёх чыгунак, праразаючых краіну, на высокіх берагох Дняпра, недалёка ад таго мейсца, дзе ён павяртае на паўдня, і дзе на ім ёсьць Кабяляцкія парогі, раскінулася Ворша.
Гэта надта старое места; ўспамінаюць аб ім летапісы ў XI веку, але пэўне было яно яшчэ і ў дагістарычныя часы. У часох літоўскіх была Ворша значнай крэпасьцяй, якая закрывала «Смаленскую Браму». Тут-жа адбываліся зборы беларуска-літоўскага й польскага войска перад паходамі на Маскву. Ў 1514 г. пад Воршаю Маскоўцы былі моцна разьбітыя беларуска-літоўскім войскам. За тое маскоўцы ў тым-жа сталецьці некалькі разоў нападалі на Воршу, палілі і рабавалі яе. Ў XVII веку тут пазакладана было шмат манастыроў. З іх да нашага часу дажылі толькі 2 праваслаўныя Кутэінскія (над рэчкаю Кутэінкаю) манастыры. Ўсё-ж каталіцкія манастыры маскоўскі ўрад скасаваў.
З правядзеньнем чыгунак места стала моцна расьці; ўзрасла і прамысловасьць. Цяпер у Воршы ёсьць некалькі дзесяткаў заводаў. З іх найбольшы драцяна-цьвяковы завод, а так сама хімічны завод; абодвы маюць па 200—300 работнікаў. Рыс. 146. Ворша Від з Дняпра.
Ворша мае адну з найбольшых дняпроўскіх прыстаняў, з якое адпраўляецца шмат збожжа й лясных грузаў. З Воршы па Дняпры ўніз ходзяць параходы.
Надзвычайна дагоднае географічнае палажзньне абяцае Воршы важную будучыну. Цяпер-жа яна выглядае досіць бедна. Насяленьня ў Воршы - каля 25 тыс.
Рыс. 147. Магілёў. Частка Варшанскага павету, што ляжыць на ўсход ад Верацейскіх балотаў, мае ў сабе шмат падобнасьці да суседняе Смаленшчыны. Пры станцыях праходзячае тут Рыга — Арлоўскае чыгункі ёсьць значныя хвабрыкі, абрабляючыя лён, напрыклад, у Крынках — лёна — прадзільная хвабрыка, з 300 работнікамі. Стары гарадок Бабінавічы, стаіць у глухой лясістай мяйсцовасьці, над р. Лучосаю і гандлюе лесам. Жыхараў у ім усяго каля 2 тыс. На захадзе Варшанскага пав. ёсьць некалькі мястэчак, ляжачых у багатай мяйсцовасьці, з ураджайнай зямлёю. Дзеля таго яны найбольш таргуюць збожжам: скупляюць яго і вывозяць праз станцыі праходзячае тут Маскоўска-Берасьцейскае чыгункі.
Магілёў (рыс. 147). На спадах Дняпроўскага ўзгор’я, на мяжы яго з Палескай і Раданскай раўнінамі, ляжыць адно з значнейшых беларускіх местаў Магілёў. Займае ён высокі, ўзгоркаваты правы бераг Дняпра. А за Дняпром знаходзіцца яго прадмесьце — Лупалава.
Калі заложаны Магілёў — вестак у гісторыі няма. Адно толькі вёдама, што людзі тут жылі яшчэ ў самую далёкую дагістарычную эпоху. Імя свае Магілёў нібы дастаў ад іменьня разбойніка Магілы, які жыў у лясной нетры над Дняпром. Гэта, праўда, толькі лягенда. Спачатку Магілёў належыў Віцебскім князем; пасьля разам з Віцебскам перайшоў пад Літву. Быў ён тады яшчэ невялікім местам.
Найбольш разросься і разбагацеў Магілёў у XVI ды XVII вякох. Магілёў вёў тады шырокі гандаль з Рыгаю, Масквою, Ўкраінаю, а так сама і з нямецкімі местамі — Лейпцыгам, Кёнігсбэргам, Данцыгам, — адпраўляючы туды мёд, воск, сала, алей, дзёгаць і г. д. Каралі, хочучы забясьпечыць сабе вернасьць магілёўцаў, надалі месту шмат усялякіх прывілеяў, якія спрыялі яшчэ большаму росту і узбагачаньню места.
Цяжка даводзілася Магілёву ў часы маскоўскіх і казацкіх войнаў: багатае места вабіла да сябе шукаючыя рабунку вайсковыя банды. У 1654 г. Маскоўцы, заваладаўшы местам (Магілёў самахоць перайшоў на бок Масквы), загадалі ўсім пражываўшым у Магілёве жыдом высяліцца ў Літву, і, калі тыя выбраліся за места, ўсіх да аднаго іх перабілі ды зрабавалі. На памятку аб гэтым даўней Магілёўскія жыды што год зыходзілі на тое мейсца маліцца за забітых . — Праз некалькі гадоў, у 1661 г., Магілёўцы паўсталі проці Масквы і пасьля крывавае бітвы, зьніштожылі маскоўскі гарнізон. За гэтую заслугу Магілёў атрымаў асаблівыя правы, з якіх карысталася толькі Вільня; магілёўскім мяшчанам, між іншым, было дазволена купляць зямельныя маетнасьці.
Магілёўскія мяшчане у тыя часы, наагул, адзначаліся сваім вольналюбівым і непакорным характарам: доўга яшчэ жылі ў месьце традыцыі вечавога парадку. Так, у 1610 годзе Магілёўцы збунтаваліся проці свайго магістрату і завялі вечавы парадак. Таксама вельмі энэргічна змагаліся яны і проці ўвядзеньня рэлігійнае вуніі.
Ня гледзячы на ваенныя падзеі ў XVII в., Магілёў далей рос і багацеў. Зламала яго толькі швэдзкая вайна, калі яго займалі то швэды, то маскоўцы, пры чым і адны і другія рабавалі жыхараў, а ў канцы маскоўцы, па загаду цара Пятра І, спалілі ўсё места, перад тым яго грунтоўна зрабаваўшы. Пасьля таго Магілёў апусьцеў, жыхары яго паперабіраліся ў іншыя месты, і ўжо ня мог ён паправіцца аж да апошніх часоў. З старасьвецкіх будынкаў на найбольшую ўвагу заслугуюць Ратуша (рыс. 148) і Брацкі манастыр, пабудаваныя ў ХVII веку. Апроч таго цікавы з боку малярства сабор Сьв. Язэпа, будаваны ўжо ў часы расейскія. Меставыя валы, прыпамінаўшыя сабою героічную абарону магілёўцамі роднага места, нядаўна былі зраўняны з зямлёю па загаду губэрнатара.
Хвабрычная прамысловасьць у Магілёве невялікая. Істнуе досіць многа малых
Рыс. 148. Старасьвецкая ратуша ў Магілёве.
прадпрыемстваў - табачныя хвабрыкі, гарбарні, пільні, бравары і г. д.; шмат ёсьць рамесьнікаў. З промыслаў найбольш пашыраныя: гародніцтва, рыбалоўства, выраб алею, ганчарства і ўрэшце, - гарбарства. Гарбарства моцна разьвітае ў прадмесьці Лупалаве, за Дняпром. Магілёў таргуе галоўным чынам скурамі, салам і збожжам. На Дняпры ёсьць значная прыстань.
Над Дняпром, вышэй Магілёва, ляжыць Шклоў (рыс. 149). Гэтае старое гандлёвае места гадоў сто назад было багацейшае за Магілёў. Цяпер яго знйчэньне моцна паменшала. Аднак і цяпер Шклоў вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, красным таварам і футрамі. Ёсьць у Шклове і некалькі значных хвабрыкаў: вялікая паперня (робіць картон) з 600 работнікамі, х вабрыка сярнічак ды інш. Усяго насяленьня ў мястэчку каля 7 тыс.; складаецца яно блізка з адных жыдоў.
На паўдня ад Магілёва ляжаць старыя манастыры Буйніцкі і Баркулабаўскі, пабудаваныя ў XVII веку. На зах ад ад Магілёва, над р. Друцьцю знаходзіцца Бялыніцкі Манастыр, а ў ім слаўны на ўсю Беларусь цудоўны абраз Прачыстае. З XVI веку і да гэтага часу у Бялынічы сходзяцца што году дзесяткі тысяч багамолаў. Даўней манастыр тэты йграў значную культурную ролю; пры ім, напрыклад, была друкарня, школы і г. д. Пасярод павету ляжыць у лясох невялікае, вельмі старое м-ка Галоўчын,
Рыс. 149. Старасьвецкая ратуша у Шклове.
якое даўней было местам і, як кажа, лягенда, мела "15 цэркваў і 100 кузьняў".
Адно з старэйшых беларускіх местаў - Друцк, над р. Друц ь цю - цяпер ёсьць маленькім бедным мястэчкам. На востраве сярод ракі падыймаюцца валы вялізарнага гарадзішча, прыпамінаючыя слаўныя часы Друцку.
Ў розных мяйсцох Магілёўскага пав. знаходзяцца ўздараўляючыя мінэральныя крыніцы. Такія крыніцы ёсьць напрыклад у в. Палыкавічах над Дняпром і туды зыходзяцца тысячы народу, лічачы крыніцу цудоўнай. Ёсьць зялезныя крыніцы на захадзе павету, каля м. Цяцерына і ўрэшце каля м. Шапялевічаў знаходзіцца возера Хіцемля, вада з якога памагае ад наскурных ды інш. хваробаў.
Магілёўскі павет мае грунты сугліністыя і супяшчаныя, дагодныя для гаспадаркі. Толькі на паўднёвым захадзе цягнуцца пяскі, якія зьяўляюцца працягам Бярэзінскага палесься.
У Сеньнінскім павёце ёсьць цэлы рад мястэчак, у цяперашнія часы невялікіх і бедных. М. Сенна - невялікі гарадок з 8 т. насяленьня. Недалёка на захад ад яго ёсьць зялезныя крыніцы. На паўдні павету, пры станцыях Маскоуска - Берасьцейскае чыгункі павырасталі значныя гандлёвыя мястэчкі, якія таргуюць збожжам і лесам. З іх найважнейшае - Талочын. У ім між іншым ёсьць і дзьве х вабрыкі: вялікая шкляная гута (з 4-мa сотнямі работнікаў) і дражджавы завод. Жыхараў у Талочыне каля 2 тыс. чал. Пры ст. Крупках ёсьць хвабрыка сярнічак і вялікі млын.
У паўночна - заходняй часьці павету, над вялікім возерам, ляжыць старое мястэчка Лукамля, вядомае яшчэ з XI веку. Даўней Лукамля была сталіцаю асобнага князьства. Цяпер гэта невялікае й беднае мястэчка. На поўнач ад Лукамскага возера падымаецца ўзгор'е Каторсы.
Сеньнінскі павет ляжыць на грунтох багатых, сугліністых і супяшчаных. Насяленьне яго, апроч гаспадаркі, займаецца ляснымі промысламі і рыбалоўствам.
Мяйсцовасьць у Сеньнінскім і Варшанскім паветах, каля Дняпроўскага ўзгор'я, вельмі прыгожая; яна навет, як піша аб ей у сваіх мэмуарах Кацярына II, "прыпамінае англійскі парк".
VIII. Віцебская краіна.
правіцьНа поўнач ад р. Дзьвіны і ад Полацкае нізіны падыймаюццца сярод лясоў і вазёраў Паўночныя Морэны: Віцебска - Невельскае і Дзьвінскае ўзгор'і. Яны запаўняюць сабою між іншым паветы Невельскі, Гарадзецкі, Віцебскі, Себежскі і беларускія часткі паветаў Люцынскага і Апочацкага. Паветы гэты заўсёды былі зьвязаныя з Віцебскам і цяпер экономічна да яго найбольш цягнуць. Маюць яны да таго ж вельмі падобную прыроду і блізка роўную гушчыню насяленьня.
Падняўшыся стромка над правым берагам Дзьвіны ў Віцебскім павеце, Віцебска - Невельская Горная Града запаўняе гэты павет і йдзе далей на поўнач, у паветы Гарадзецкі ды Невельскі. У Невельскім павеце, каля паўночнае мяжы Беларусі, ўзгор'е гэтае робіцца асабліва высокім, спады яго ўсхонымі, мяйсцовасьць прыймае выгляд саўсім горны, як мы пісалі на стр. 30. Гэтае высокае горнае гняздо, як яго называюць, «Райскія горы», цягнецца з Невельскага пав. на захад, у Себежскі павет, У заходнюю частку Себежскага пав., ды у Люцынскі пав. заходзіць Дзьвінскае ўзгор’е; дайшоўшы значнае высачыні каля м. Люцына, яно ніжэе, далей на захад пераходзячы ў Надбалтыцкую нізіну.
Названыя ўзгор’і дзеляць воды басэйну Дзьвіны і рэкаў Ловаці ды Вялікае. Рэкі Ловаць, Вялікая і некаторыя іх прытокі, пачынаючыся ля самае беларускае мяжы з Маскоўшчынаю, вялікага экономічнага значэньня для краіны — ня маюць.
Рака Дзьвіна пераразае папалам Віцебскі павет. Тут ужо яна судаходная. Ад Віцебску ў абодвы бакі ходзяць і баркі, і параходы. Недалёка ад Віцебску на р. Дзьвіне ёсьць значныя парогі (Руба і Капачы). З прытокаў Дзьвіны важнейшы для краіны р. Вобаль, якая пачынаецца з возера Езярышча, ў мяйсцовасьці, асабліва густа засленай вазёрамі, і як раз недалёка ад р. Ловаці. Істнаваў дзеля таго праект злучыць гэтыя рэкі каналамі. Праўда р. Ловаць лёгка было-б зьвязаць каналамі і з іншымі прытокамі Дзьвіны.
Як ні адна іншая краіна Беларусі, засеена Віцебшчына невялікімі вазёрамі. Ўсё сказанае вышэй аб морэнным краі і пасярэдна адносіцца да Віцебшчыны, бо яна якраз і зьяўляецца найбольш тыповаю морэннаю краінаю. З вазёраў, найбольшыя воз. Няшчорда, воз. Іван, воз. Себежскае, воз. Невельскае, воз. Сьвібла. У гэтых вазёрах водзіцца шмат рыбы і рыбалоўства, дзеля таго, дае тут насяленьню значны зарабатак. Аднак пры правядзеньні належнае рыбнае гаспадаркі можна было-б з вазёраў гэтых мець даходы ў шмат разоў большыя.
Краіну пакрываюць вельмі разнародныя грунты. На Віцебска-Невельскай Градзе ляжаць галоўным чынам сугліністыя і цяжкія гляістыя грунты, на захадзе ж краіны, ў Себежскім і Люцынскім паветах, пераважаюць супяскі, хаця шмат спатыкаецца й суглінкаў. На спадах узгор’я, на ўсход і захад ад м. Гарадка, ляжаць дзьве значныя плямы неўраджайнага падзолу, а каля некаторых рэк заляглі вялікія прасторы пяшчаных грунтоў. Асабліва гэта трэба сказаць аб вадазборніку р. Вобалі.
Клімат краіны яшчэ мае на сабе значныя ўплывы недалёка ляжачага мора, але ўжо досіць халодны. Сярэдняя гадавая тэмпэратура каля +5°, тэмпэратура студзеня −7,5°. Ападаў бывае — шмат — каля 600 міл. Неба па большай часьці захмуранае. Такі клімат ня вельмі спрыяе гаспадарцы на цяжкіх грунтох, ці можа, ляпей кажучы, вымагае на цяжкіх грунтох вельмі культурнае і акуратнае гаспадаркі, караючы за ўсякую памылку вымаканьнем руні, гніцьцём збожжа і г. д.
У гаспадарцы тут на першы плян выступаюць дзьве расьліны: ячмень і лён. Ячменю ў Віцебскай краіне сеюць больш, чым дзе на Беларусі. Аўса-ж, за тое, сеюць тут менш чым у большасьці краінаў. Тлумачыцца гэта часткаю кліматычнымі варункамі, часткаю суседзтвам Латвіі, дзе ячменю сеюць асабліва шмат. Шмат сеюць у краіне і лёну, хаця менш, чым у суседняй Смаленшчыне. З гэтага боку краіна займае пасьля Смаленшчыны другое мейсца ў Беларусі. Гаспадарка ў Віцебскай краіне наагул стаіць нявысака. Затым і ўраджаі тут нізкія. Рамёслы ў краіне слаба разьвітыя. Тых вялікіх прамысловых мястэчак, якія мы бачылі навет у суседняй Магілёўшчыне, тут саўсім няма. Тутэйшыя мястэчкі бедныя і невялікія, вядуць найбольщ толькі дробны гандаль. З рамёслаў найбольш разьвіты тыя, што вырабляюць дрэва, - прыкл. бандарства (ў Віцебскім і Невельскім паветах). У гэтых жа паветах шмат рамесьнікаў занята гонкаю смалы й дзёгцю. Досіць разьвітае кравецтва (у Гарадзецкім, Люцынскім, Віцебскім пав.), а на захадзе краіны (Люцынскі, Сёбежскі паз.) шмат кавалёў.
Хвабрычная прамысловасьць у краіне невялікая. Толькі піваварных бравароў ёсьць шмат (больш, чым дзе), ёсьць некалькі хвабрыкаў сярнічак. Наагул кажучы, ўся блізка хвабрычная прамысловасьць сабрана ў самым Віцебску, які сярод местаў беларускіх займае віднае мейсца з гэтага боку. Рэшта-ж краіны з прамысловага боку стаіць вельмі нізка.
Экономічны заняпад Віцебскае краіны часткаю тлумачыцца яе рэдкім насяленьнем. Аднак гэтае агульнае тлумачэньне тутака ўжо затым несправядлівае, што як раз адсюль шмат народу йдзе на зарабаткі - асабліва ў расейскія вялікія месты - Петраград і Маскву.
Трэба дзеля таго зьвярнуць асаблівую ўвагу на гісторыю краіны. Спрадвеку краіна была заселена крывічамі і належыла найбольш да Віцебскага, а часткаю да Полацкага князьстваў. Таксама спрадвеку праз яе йшлі вялікія шляхі з паўдня - да Ноўгараду і Пскова, і да Варажскага Краю. Дзеля таго тут ніколі ня сьціхала барацьба беларусаў з суседзямі. Асабліва барацьба гэтая разгарэлася тады, калі ўзмацнела Масква, а ўсе землі беларускія сабраліся ў Літоўска Беларускую дзяржаву. Вазёрная Віцебская краіна была для апошняе дзяржавы тэй сьцяною, якая бараніла ад Маскоўшчыны самае яе сэрца, яё культурныя цэнтры: Полацак, Вільню. Дзеля таго праз увесь час войнаў з Масквою тут адбываліся самыя заўзятыя бітвы. Абедзьве стараны старэліся замацаваць за сабою Вазёрны край, і дзеля таго будавалі тут замкі і крэпасьці (рыс. 150).
Рыс. 150 . Даўнейшы дзераўляны замак (гарадок) над возерам . Ўся краіна засеена руінамі гэтых крэпасьцяў, якія сумна высяцца на вастравох вазёр, на ўсхоных узгорках, або ў лясной нетры. Саўсім зразумела, што спакойнаму гаспадарскаму насяленьню ў часе войнаў жыцьця ня было. І толькі, калі барацьба скончылася, край пачаў аджываць.
Праз увесь 16-ты век, калі рэшта Беларусі жыла найбольш шырокім нацыянальна - культурным жыцьцём, паветы Себежскі і Невельскі, разам з Усходняй Беларусяй (Смаленшчынаю), прабылі пад уладаю Маскоўшчыны, якая й тады ўжо старалася іх абмасковіць. Пэўне-ж гэтае сталецьце так сама вельмі нядобра адбілася на жыцьці Віцебскае краіны. На мове тамашніх беларусоў яно пакінула свае сьляды. І да нашых часоў яны дамешуюць да мовы шмат расейскіх слоў і зваротаў.
Дзеля лепшае абароны граніцаў вялікія князі й каралі раздавалі землі на паграніччы вайсковым людзям, якія называліся панцырнымі баярамі, або шляхтаю. Ў часох прыгону яны былі вольнымі. Гэта адбілася і на іх патомках, якія замажнейшыя і культурнейшыя ад звычайных сялян. Патомкаў гэтых панцырных баяраў шмат ёсьць у Себежскім, Невельскім ды іншых прыгранічных паветах Беларусі.
Адным толькі Віцебская краіна папраўдзе багатая - гэта шляхамі. Апроч вадзяных шляхоў, аб якіх ужо гаворана, краіну сякуць аж пяць чыгункавых лініяў. З Віцебску і Невеля разыходзяцца чыгункі ў чатырох кірунках. Апроч таго праз усю блізка краіну йдзець шоса.
У нашыя часы, так сама як і ў сівой мінуўшчыне, застаецца Віцебшчына вялікім раздарожжам. Усе месты краіны стаяць пры чыгунках (зраўнуй з Мсьціслаўшчынаю!). Гэта дае надзею на тое, што ў недалёкай будучыне яё экономічнае жыцьцё йзноў адродзіцца.
Ў надзвычайна прыгожай мясьціне над Дзвіною, дзе, зьвіваючыся на дне глыбокіх яроў, у яе ўпадае р. Віцьба, стаіць стары ВІЦЕБСК (рыс. 151 і 29). Гісторыю гэтае места мела багатую і цікавую. Ня важучыся пераказаць яе тут, успомнім хаця аб некаторых цікавейшых выпадках з гэтае гісторыі.
Так сама, як і шмат іншых беларускіх местаў, заложаны Віцебск не за памяцьцю гісторыі. Быў ён найбольш зьвязаны з Полацкам, але ў некаторыя часы быў у залежнасьці ад Смаленску. Віцебск вельмі доўга бараніў свае незалежнасьці перад літоўскімі князямі. Дастаўся ён урэшце Альгерду, ды і той не заваяваў яго, а атрымаў, як пасаг за Віцебскай княжнаю, з якою ажаніўся, стаўшыся такім чынам Віцебскім князем. Альгерд, як ведама, быў грэцкае, ўсходняе веры. Вось-жа ў Віцебску ён пабудаваў некалькі цэркваў. Адна з іх , якую ён, навет, толькі перабудаваў, істнуе і да нашых часоў (Царква Благавешчаньня). Так сама пабудаваў Альгерд на левым беразе р. Віцьбы і Дзьвіны моцныя каменныя замкі, найбольшыя і найлепшыя ў той час у Беларусі. Аб сьцены грозных замкаў віцебскіх ня раз разьбівалася чужаземная навала. Адважна бараніліся ў іх віцябляне перад маскоўскімі ваяводамі. А адбараніўшы роднае места няраз праганялі ворагаў і з межаў краю. У 1605 г., прыкладам, віцебская дружына пад камандаю Марка Лыткі напала сваім адумам на маскоўскае войска і саўсім яго разьбіла. Наагул віцебляне адзначаліся сваёю выяўнічасьцяй, імкненьнем да волі, самаўрадаваньня і г. д.
Віцебск спрадвеку быў жывым гандлёвым местам. Заўсёды меў ён гандлёвыя зносіны з Рыгаю, Кёнігсбэргам і навет Лейпцыгам. вывозячы найбольш футры і скуры. Гандаль гэты моцна ўзбагачаваў жыхараў, а зносіны з Заходняй Эўропаю высака падыймалі места з боку культурнага.
Рыс. 151. Віцебск.
Але сталыя войны з Маскоўшчынаю моцна падрывалі дабрабыт Віцебску. Да ваенных бедаў далучыліся яшчэ і ўнутраныя рэлігійныя сваркі.
У 1623 г. на грунце гэтых сварак быў забіты у Віцебску гарачы прапэведнік Вуніі арх. Ёзафат Кунцэвіч, прызнаны пасьля Р.-Каталіцкім Касьцёлам за сьвятога. За гэтае забойства ўсё места было моцна пакарана. Быў зьняты вечавы звон, разбурана ратуша і адабрана магдэбурскае права. Пасьля, аднак, дзеля ваенных заслугаў віцяблян усе правы былі ім ізноў верненыя.
Але найгоршая бяда стаілася Віцебску сто гадоў пазьней. У часе швэдзкае вайны віцябляне спрыялі швэдам і навет памаглі ім грашмі. За гэта Петра І загадаў спаліць Віцебск. Казакі падпалілі места з усіх бакоў. Згарэлі пад той час замкі, ўсё места, ратуша, крамы, ўсе прадмесьці, 4 касьцёлы, 12 цэркваў, а ад Задзьвіньня[45] казакі ўзялі выкуп. З гэтае пары Віцебск моцна падупаў і пачаў ён аджываць толькі ў апошнія дзесяткі гадоў, калі правялі чыгункі.
Цераз Віцебск цяпер праходзяць дзьве чыгункавыя лініі, шоса і на р. Дзьвіне ёсьць вялікая прыстань. Гандаль Віцебску цяпер знaчнa вырас. Ён зьяўляецца складачным мейсцaм тавараў, якія раздае на мястэчкі і месты
Рыс. 152 Старасьвецкая дзерауляная царква у Маркавым манастыры пад Віцебскам (беларускі стыль).
сумежных паветаў. Найбольш таргуе Віцебск лесам і лёнам, якія адпраўляе ў Рыгу і заграніцу, а часткаю і збожжам. Апроч таго Віцебск шырака таргуе гатовай адзежаю (тандэтнаю).
Хвабрычная прамысловасць Віцебску мае досіць значныя разьмеры. На хвабрыках яго працуе каля 2000 чал. Хвабрыкі Віцебскія найбольш невялікія; з іх трэба адзначыць – картонную хвабрыку, некалькі табачных, досіць вялікую хвабрыку акуляраў.
Апроч таго ёсьць некалькі піваварных бравароў, аляярняў і гарбарняў. З рамёслаў моцна разьвіта кравецтва.
Мала засталося старасьветчыны ў Віцебску. Ад замкаў не засталося ані сьледу; навет Гару Замковую раскапалі. Толькі некалькі старых цэркваў засталося на ўспамін аб слаўных часох Віцебску: гэта ўспомненая царква Благавешчаньня і царква сьв. Ільлі перабудаваная ў XVII веку. Мае Віцебск, апроч таго, прыгожы сабор, будаваны ў XVIII веку.
За тое мяйсцовасьць, у якой знаходзіцца Віцебск і яго ваколіцы робіць чаруючае ўражаньне хараством сваіх краявідаў. Недалёка ад Віцебску, над Дзьвіною, стаіць вельмі стары Маркаў Манастыр; у ім перахавалася дзераўляная царква сьв. Тройцы, пабудаваная яшчэ ў XVII веку ў беларускім стылю (рыс 152).
З мястэчак Віцебскага павету вызначаюцца Янавічы, з вялікім кірмашам на коні, і Сураж, які лічыцца местам, мае каля 4 тыс. жыхараў, і, ня гледзячы навет на сваё дагоднае палажэньне над Дзьвіною, пры вусьці р. Касплі і Ўсьвяту, мае вельмі малое значэньне з боку гандлю і прамысловасьці. Меcтa гэтае досіць старое; была тут даўней моцная крэпасьць на высокіх берагох Дзьвіны. Грунты навакола неўраджайныя. У дв. Новым Каралёве знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мэтэоролёгічных станцый. Створана яна працаю А. Бялыніцкага Бірулі, які гэтай справе аддаў усё свае жыцьцё. ды за яго-ж уласны кошт.
Віцебскі павет, якога Дзьвіна дзеліць папалам, мае ў паўднёвай частцы грунты добрыя, - супяшчаныя й сугліністыя. Паўночная-ж палавіна толькі на ўзгор'і (Віцебская - Hевeльская Града), якое праходзіць пасярэдзіне павету, мае грунты сугліністыя. На захад ад узгор'я ляжаць на значным прасторы бедныя падзолы, а на ўсход, апрача падзолаў, што адтуль цягнуцца аж пад Вяліж, ёсьць яшчэ і значны прастор пяскоў. Паверхня павету наагул узгоркаватая, пакрытая дзе-ня-дзе невялікімі вазёрамі. У павеце сеюць шмат лёну. Гаспадарка тут стаіць някепска. Досіць разьвіта садоўніцтва (каля Віцебску ёсьць значная школка фруктовых дрэўцаў). Каля Віцебску-ж, у Бабіцкай воласьці, здабываюць вапну.
У суседнім з Віцебскім, Гарадзецкім павеце паўднёва - заходні і паўднёва - ўсходні куты занятыя беднымі падзоламі. Пасярод іх на паўдні знаходзіцца самае места Гарадок, з 6 т. жыхараў; паўночную палавіну павету займаюць багатыя суглінкі. Тут над возерам у прыгожай мяйсцовасьці стаіць старое мястэчка Вазярышча. На востраве сярод возера, з якога выцякае р. Вобаль, знаходзіцца старасьвецкае гарадзішча і сьляды палявых будоўляў. У часы Літоўскія была тут моцная крэпасьць. Пасярэдзіне Гарадзецкага павету йдзець узгор'е, на якім лясоў мала. Затое на спадах яго на ўсходзе і захадзе, пакрытых беднымі грунтамі і багатых вазёрамі і рэчкамі, лясоў шмат. З промыслаў у павеце маюць значэньне рыбалоўства і лясныя промыслы. У гаспадарках павету сеюць шмат ячменю і лёну. У павеце шмат курганоў і гарадзішчаў, аб якіх у народзе перахаваліся прыгожыя поэтычныя легенды. Рыс. 153. Места Себеж.
Далей на поўнач ляжыць Невельскі павет. На мяжы яго з Гарадзецкім стаяў даўней, у XII веку, Полацкі горад - Емянец.
Цяпер там засталося толькі сяло з гэтым імям. Невель з 14 тыс. жыхараў ляжыць між вазёраў, на крыжаваньні дзьвёх чыгунак. Прамысловае жыцьцё у ім досіць разьвітае. Бываюць так сама й вялікія кірмашы. Над возерам, на ўзгорку стаяў некалісь Невельскі замак. Ад яго засталіся толькі валы.
На ўсход ад Невеля ляжыць досіць вялікае воз. Іван. Грунты навакола яго лёгкія, супяшчаныя. Рэшта Невельскага пав. мае грунты ўраджайныя, сугліністыя, а мяйсцамі й цяжкія гляістыя. Паверх ня Невельскага пав. моцна няроўная, ўзгоркаватая, а на поўначы мяйсцовасьць мае выгляд гарысты (Райскія Горы). На поўначы і ўсходзе Невельскага пав. лясы складаюцца найбольш з бярозы й дубу, а часта трапляюцца й чыстыя дубовыя - лясы. У Невельскім пав. вельмі пашырана рыбалоўства ў вазёрах (Невельскія вазёры славяцца рыбным багацьцем); так сама разьвітыя і лясныя промыслы, гонка смалы й дзёгцю. У двары Студзянцы ёсьць серная крыніца. Рыс. 154. Люцынскі замак (у XVIII).
Себежскі павет, які ляжыць далей на захад, мае грунты найбольш супяшчаныя. Толькі ўздоўж паўднёвае яго мяжы йдзе паяс суглінкаў. Досіць рэдкае насяленьне гэтага павету займаецца апрача гаспадаркі ляснымі промысламі. Ў павеце сеюць ячменю і лёну. Мяйсцовасьць у павеце прыгожая, ўзгоркаватая, пакрытая вазёрамі. Тут ляжаць такія значныя вазёры, як воз. Сьвібла, Нячэрыца і Себежскае; апошняе злучана пратокамі з р. Сволнаю і Дзьвіною. Гэтым шляхам сплаўляецца шмат лесу. На высокім паўвостраве сярод апошняга возера стаіць Себеж (рыс. 153). У XVI в. маскоўцы, заваладаўшы краем, пабудавалі тут моцную крэпасьць, з-за якое пасьля шмат было праліта беларускае крыві. Невялікае гэта цяпер места (каля 4 тыс. насяленьня), але досіць гандлёвае. Вядзе гандаль скурамі і лёнам. Зьбіраецца ў ім некалькі кірмашоў у год.
Недалёка ад Себежу ёсьць значная гара "Ўздыхалінка".
Люцынскі павет моцна даўгі і дзеліцца на дзьве непадобныя адна да аднае палавіны. Заходняя - нізінная, лясістая, заселена латышамі; ўсходняя-ж ляжыць на ўзгор'і, мае лясоў мала, а заселена беларусамі. Мы будзем гаварыць толькі аб усходняй палавіне.
Па прыродзе сваёй і па гаспадарцы яна вельмі падобная да Себежскага павету. Хмурыя яловыя лясы зьяўляюцца важнаю рысаю тутэйшага краявіду. Ёсьць тут і значныя імховыя балоты. Грунты сярэдняе ўраджайнасьці, найбольш супяскі.
Над досіць вялікім возерам Лужаю расьцягнулася старое места Люцын, з 6 тыс. насяленьня. Пры самым возеры, на высокай тары высяцца руіны Люцынскага замку, абкружаныя землянымі валамі. Замак гэты залажылі лівонскія рыцары у XIII в. (рыс. 154). Суровы від руінаў, якія цёмна - чырвоным колерам свае цэглы адбіваюцца у чыстай вадзе возера, робіць моцнае ўражаньне на глядзельніка. - На паўдня ад Люцына, каля в. Адэлінова знаходзяцца зялезістыя крыніцы. А на поўнач ад Люцына, пры Паўночна - Заходняй чыгунцы ляжыць станцыя Корсаўка. Тут зыходзяццз межы трох народаў: беларусаў, латышоў і маскоўцаў. Ад Корсаўкі канчаецца мяжа беларуска-маскоўская, а пачынаецца беларуска - латышская.
На поўнач ад апісаных паветаў беларусы жывуць яшчэ ў Апочацкім і Вялікалуцкім паветах, у паўднёвых іх частках.
На захадзе Апочацкага пав., каля р. Сіняе, здабываюць вапну, а каля м. Апочкі - зялезную охру (фарба). Далей на ўсход, аж пад самыя Вялікія Лукі, цягнуцца высокія Вязаўскія Горы, якія тут становяць вададзел паміж р. Вялікаю і Ловацьцю. У гаспадарках сеюць шмат лёну, травы (канюшыны) і ячменю.
Прырубежнае места Вялікія Лукі ляжыць над р. Ловацьцю і на яе вастравох. Успамінаецца аб гэтым месьце яшчэ ў XII веку; тады яно, лежачы на вялікім шляху "з Варагаў у Грэкі", было залежным ад Ноўгараду. Пасьля было даўгі час пад Літвою. Цяпер у В. Луках каля 8 тыс. жыхараў. З промыслаў моцна разьвітае гарбарства.
Беларуская частка Вялікалуцкага павету (паўднёвая) моцна лясістая. Насяленьне мае зарабатак ад сплаву лесу п а р. Ловаці і наагул ад лясных промыслаў.
IX. Смаленшчына.
правіцьУ паўночна - ўсходнім куце Беларусі, на вярхоўях Дняпра й Дзьвіны ды іх прытокаў (Мяжа, Каспля і інш.), разьляглася абшырная Смаленская краіна. Да яе мы адносім паветы: Смаленскі, Ельнінскі, Дарагабужскі, Духаўшчынскі, Бельскі і Парэцкі Смаленскае губэрні, Вяліжскі павет Віцебскае губ. і беларускія часткі сумежных паветаў: Пскоўскае губ. (Тарапецкага), Цьверскае губ. (Асташкаўскага, Ржэўскага) і, ўрэшце, - Калужскае губ. (Жыздрынскага і Масальскага пав.).
Паміж асобнымі паветамі гэтае краіны, асабліва з боку прыроднага, можна знайсьці шмат розьніцы. Нічога дзіўнага ў тым няма, бо краіна цягнецца больш, як на 200 вёрст з усходу на захад і столькі-ж - з поўначы на паўдня. Але з боку экономічнага і гістарычнага краіна мае шмат супольнага. Гэта тлумачыцца тым, што ўвесь гэты прастор заўсёды быў зьвязаны з Смаленскам, зьвязаны з ім і дагэтуль. У апісаньні краіны мы будзем рэзка падчыркаваць розьніцы паміж яе часткамі.
Ужо па будове паверхні трэба разьдзяліць Смаленшчыну нa дзьве часьці. Ўсход краіны, - паветы Бельскі, Дарагабужскі і Ельнінскі, - ляжыць на ўзвышшы - Вокаўскага Лесу, якое як ужо гаворана, адзначаецца тым, што мае роўную паверхню ня гледзячы на значную сваю высачыню, і пакрытае галоўным чынам лёссавіднымі - суглінкамі, ў якіх няма саўсім каменьняў, навет дробных. Няма таксама на Вокаўскім Лесе й вазёраў. А толькі ў паніжаных мяйсцовасьцях ляжаць там часамі вялікія мшары - тарфяныя балоты.
Саўсім іншы вобраз уяўляе захад Смаленшчыны, - морэнны край. Далека менш падняты над морам, ён, аднак, мяйсцамі робіць уражаньне горнага краю (Смаленскае ўзгор'е). Наагул паверхня яго няроўная. Пакрыты ён, галоўным чынам, супяскамі, хаця шмат ёсьць суглінкаў, падзолаў і пяшчаных грунтоў. Але ўва ўсіх гэтых грунтох ёсьць каменьні. Часамі каменьня бывае гэтак шмат, што яно перашкаджае вырабу зямлі. Сярод узгоркаў ляжыць тут шмат вазёраў, як і ў суседняй Віцебшчыне. Марэнны край абыймае паветы Вяліжскі, Парэцкі, Смаленскі, большую частку Духаўшчынскага і невялікую (заходнюю) частку Бельскага пав.
Цераз Смаленшчыну наскрозь праходзіць Вялікі Эўропэйскі Вададзел, які тут дзеліць басэйны Дзьвіны й Дняпра. А па ўсходняй мяжы краіны йдзець вададзел Касьпійска - Чарнаморскі і Касьпійска- Балтыцкі. З Вокаўскага Лесу пачынаецца шмат прытокаў р. Волгі і р. Окі (р. Вугра, Маладь; Туд, Жукопа). Такое палажэньне надаець Смаленшчыне асаблівае значэньне: яна зьяўляецца як-бы вадзяным вузлом усяе ўсходняе Эўропы. - Разам з тым вададзелы - гэта натуральныя граніцы. Асаблівае увагі заслугуе тое, што ўсходняя мяжа Беларусі йдзець якраз блізка па Волжскаму вададзелу.
Усходняя мяжа Беларусі (Вокаўскі Лес) зьяўляецца і важнай кліматычнай мяжою. За ею клімат мае ўжо ўсе адзнакі контынэнтальнага клімату, тым часам як уплывы мора cягаюць на ўсю Беларусь да яе ўсходніх рубяжоў, а значыць, і на Смаленшчыну. Смаленшчына, найбольш высунутая на ўсход краіна Беларусі, мае ўсё-ж клімат моцна вільготны: ў ападкаў у год бывае больш за 600 міл. А на ўсход ад Вокаўскага Лесу клімат ужо значна сушэйшы - толькі з 500 міл. ападкаў. Вільготнасьць клімату Смаленшчыны можна між іншым разтлумачыць яе вялікай лясістасьцяй і высокім палажэньнем над роўнем мора. Ўзвышшы Смаленшчыны, стаўшы поперак дарогі вільготным заходнім вятром, адбіраюць ад іх шмат ападкаў. Дзякуючы гэтым прычынам і вялікія рэкі, што бяруць свой пачатак у Смаленшчыне адбараняюцца ад памяленьня. Аднак, клімат Смаленшчыны - найхаладнейшы ў Беларусі. Сярэдняя гадавая тэмпэратура менш +4,5°, пры сярэдняй тэмпэратуры студзеня - 8,5°. Зімы тут бываюць даўгія, многасьнежныя. Сьнег ляжыць 5 месяцаў, - ад палавіны лістападу да палавіны красавіка.
Дзякуючы вільготнаму клімату, ў Смаленшчыне грунты моцна выпаласканыя. На вялікіх прасторах тут залягаюць бедныя нішчымныя падзолы. Адна паласа падзолаў, шырынёю вёрст 30, цягнецца ад м. Гарадака (з-пад Віцебеку) аж да вярхоўяў Дзьвіны. Другая, - шырынёю вёрст 50, цягнецца ад Вяліжу да паўночнае мяжы Бельскага павету. Вільготнасьць клімату робіць нялёгкай гаспадарку і на багатых суглінках. Дзеля гэтага ў Смаленшчыне мы бачам такое зьявішча, якое ў рэшце Беларусі спатыкаецца ня часта: на аграмадных прасторах суглінкаў растуць лясы, - ды навет не лясы, а толькі бярозавыя гаі, якімі пазарасталі пасекі і даўнейшае ворнае поле.
Наагул уся Смаленшчына моцна лясістая. Але тры паўночныя паветы, Вяліжскі, Парэцкі і Бельскі, з гэтага боку асабліва выдзяляюцца. Лясоў тут больш 45% агульнага прастору, дзеля чаго гэтую старану трэба лічыць самаю лясістаю ў Беларусі. Некаторыя географы навет называюць гэты край Бельскім Палесьсем. Нічога затым дзіўнага, што паўночныя паветы Смаленшчыны заселены вельмі рэдка, каля 30 чал. на квадр. вярсьце. Рэшта краіны так сама нягуста заселеная і так сама мае шмат лясоў, апрача аднаго Смаленскага павету, ў якім, дзякуючы блізкасьці вялікага места і чыгунак, лясы моцна парасьцярэбпіваны, а насяленьне жыве гусьцей.
На цяжэйшых грунтох у лясох Смаленшчыны найчасьцей спатыкаецца бяроза. Бярозавымі лясамі пакрыты ўвесь усход краіны- Вокаўскі Лес. Побач з бярозаю ў лясох Смаленшчыны, асабліва на захадзе, шмат расьце елкі, а так сама асіны; на пяшчаных грунтох, як і ўсюдых, растуць хваёвыя бары. За апошнія дзесяткі гадоў лясы Смаленшчыны моцна зьніштажаюцца. Шмат лесу йдзе ў Маскву (з усходняе часткі краіны). Заходняя частка свой лес сплаўляе ўніз па Дняпры і Дзьвіне.
Лясы даюць шмат зарабаткаў насяленьню Смаленшчыны. Апрача рубкі, вывазу і сплаву лесу, тут разьвіты такія хатнія рамёслы, як выраб саней, павозак, колаў, кашоў, бёрдаў, як бандарка і гонка смалы й дзёгцю. Наагул трэба адзначыць, што ў Смаленшчыне промыслы моцна разьвітыя. Нідзе навакола няма гэтулькі насяленьня, маючага прамысловыя заняткі, як Смаленшчыне. Ўсе 7 паветаў рэзка выдзяляюцца з гэтага боку ад іншых. Трэба заўважыць, што і ў суседніх паветах Маскоўшчыны процэнт прамысловага насяленьня меншы, чым у апісуемай краіне.
З мінэральных багацьця ў Смаленшчыны разрабляюцца найбольш ганчарныя гліны (у Бельскім пав., каля Дзьвіны й Дняпра), што спрыяе разьвіцьцю ганчарства. З гліны, што здабываецца пад Смаленскам, у слаб. Рачаўцы , робяць добрыя ках лі Добрыя гліны знах одзяць і ў Дарагабужскім пав. У некалькіх мяйсцох здабываюць вапну. Ў балотах Бельскага й Дух аўшчынскага пав, ёсьць шмат балотнае зялезнае руды.
Хвабрычная прамысловасьць у Смаленшчыне слаба разьвітая. Навет такое значнае места, як Смаленск, з гэтага боку мала высоўвуецца наперад. У іншых-жа паветах ёсьць па некалькі пільняў ды бравароў. Затое ў с. Ярцаў Перавоз, Духаўшчынскага пав., знаходзіцца вялізарная, - наибольшая ў Беларусі хвабрыка, дзе прадуць бавоўну і ткуць паркалі, кумач ды інш. На хвабрыцы гэтай працуе больш 4 тыс. работнікаў.
Гаспадарка і ў Смаленшчыне ёсьць галоўным заняткам насяленьня. Тэхніка гаспадарская ў сялян стаіць някепска, гэта трэба тлумачыць мусіць тым, што тут вось ужо каля 60 гадоў працуе земства. Вырабляюць зямлю сяляне плугамі, сеюць шмат травы (канюшыны, цімахвейкі), а мяйсцамі навет ужываюць штучныя гнаі (парашкі). Дзеля таго ўраджайнасьць тут добрая, лепшая, чым у суседняй Віцебшчыне і Магілёўшчыне. На полі сеюць у Смаленшчыне вельмі шмат лёну. Па засеву лёну Смаленшчына займае першае мейсца ў Беларусі. Тым часам, як у рэшце Беларусі (апроч Віцебшчыны), лён сеюць найбольш для свайго ўжытку, тут лён ідзе на продаж. Ён даець гаспадару смаленскаму грашавую гатоўку, так патрэбную на зварот у гаспадарцы. Ад суседняе Віцебшчыны Смаленшчына адзначаецца перад усім тым, што тут ячменю сеюць мала, а на першы плян выходзіць авёс (толькі ў Смаленскім павеце сеюць досіць многа ячменю, але й там аўса ўсё-ж больш). Другая адзнака ад Віцебшчыны - гэта тое, што ў Смаленшчыне шмат садзяць бульбы. Урэшце ў паўднёвых паветаў, асабліва-ж у Ельнінскім і Дарагабужскім сеюць шмат канапель. Гародніцтва і садоўніцтва ў краіне мала разьвітыя. У сялян садоў блізка што саўсім няма. Добра стаіць у Смаленшчыне малочная гаспадарка. Істнуе шмат маслабойных заводаў і сыраварняў.
Хлеба свайго Смаленшчыне звычайна хапае. Ня гледзячы на гэта, значная частка насяленьня адыходзіць на старану, на зарабаткі: - найбольш у вялікія расейскія месты, але так сама на будову чыгунак, шосаў, на хвабрыкі; шмат высяляецца і ў Сыбір. І, што ўсяго дзіўней, вельмі многа ў Сыбір выяжджаюць як раз зрэдка заселенага Бельскага павету, ў якім зямлі сваёй, здавалася-б, хапае даволі.
У экономічным жыцьці заходніх паветаў Смаленшчыны важную ролю йграюць вадзяныя шляхі, якіх тут ёсьць паддастаткам. У паўднёвай частцы краіны праходзіць шмат чыгунак. Сярэдзіна-ж і паўночны ўсход краіны ня маюць добрых шляхоў.
Гандаль у Смаленшчыне стаіць горай, чым у іншых краінах Беларусі. Адбываецца ён найбольш на кірмашох - ярмарках, якія зьбіраюцца ў местах і большых сёлах па некалькі разоў у год. Мястэчак, якія вядуць сталы абмен і разьдзел тавараў, у Смаленшчыне (апрача некалькіх мястэчак Вяліжскага павету) няма. Гэта вельмі перашкаджае экономічнаму разьвіцьцю краіны. Адсутнасьць мястэчак, гэтых маленькіх культурных і экономічных цэнтраў, якімі густа засеена
Рыс. 155. Тыпы й вопраткі вясковых беларусак з Смаленшчыны. ўся Беларусь, шкодзіць і культурнаму стану краіны.
Смаленшчына на пачатках беларускае гісторыі была заселена крывічамі і стварыла моцнае незалежнае князьства. Калі-ж Вялікія Князі Літоўскія пачалі зьбіраць пад сваёю ўладаю Беларусь, Смаленшчына так сама апынулася пад уладаю Літвы. У часе вялікае барацьбы Літвы - Беларусі з Масквою, Смаленшчына заўсёды была арэнаю гэтае барацьбы, мейсцам нaйгapaчэйшыx бітваў. Смаленск, як мы ўжо казалі, замыкаў Смаленскую Браму. Затым-жа мэтаю маскоўцаў заўсёды было заваладаць гэтым местам. Гэтая-ж самая прычына прымушала нашых продкаў за ўсякую цану бараніць Смаленску й Смаленшчыны. Праз цэлы XVI век была Смаленшчына пад уладаю Масквы. Маскоўцы, хочучы мацней прывязаць край да сябе, высылалі з Смаленшчыны шмат беларусаў у Маскоўшчыну, а на іх мейсца насылалі ў край маскоўцаў. Аднак на пачатку XVII в. Смаленшчына йзноў на 50 гадоў злучылася з рэштаю Беларусі. За гэты час туды перабралася шмат[46] дробнае й буйное беларускае шляхты з Захаду, якая асела па ўсёй Смаленшчыне і засталася там да апошніх часоў, хаця цяпер ужо абмасковілася. У 1667 годзе Смаленшчына йзноў адыйшла да Расеі.
Дзякуючы даўгому супольнаму жыцьцю з Маскоўшчынаю ў Смаленшчыне пазаводзілася шмат маскоўскіх парадкаў як добрых (напр. земствы), так і благіх. Мова Смаленскіх беларусаў значна абмаскоўленая, а ў ўсходніх паветах ёсьць мяйсцамі маскоўскае насяленьне. Тут, як гэта заўсёды бывае на паграніччах, беларусы жывуць перамяшаўшыся з маскоўцамі, але ўсюдых значная большасьць беларусаў. Затое троху беларусаў, перамяшаўшыся з маскоўцамі, жыве і на ўсход ад беларускае мяжы ў Вяземскім павеце, перахоўвуючы сваю мову і звычаі; там беларусы ужо ў меншасьці.
У паўночнай Смаленшчыне беларусы ўжываюць "цокаючае" гаворкі (гавораць, як мазуры - цаго, цалавек і г. д.).
Даўгая барацьба, якая йшла на землях Смаленшчыны яшчэ і з другога боку адбілася на жыцьці гэтае краіны. Ёю трэба тлумачыць бязьлюднасьць ўсходніх паветаў краіны, на якіх барацьба заўсёды адбівалася наймацней. На Bокаўскім Лесе шмат дзе сярод лясное нетры можна знайсьці калодзіж, руіны даўнейшых будынкаў і г. д. Даўней стаялі тут вёскі, народ жыў гусьцей; мяйсцовае апавяданьне пацьвярджае гэтую думку, кажа што ў часе вайны людзі ўцякалі адгэтуль у больш бясьпечныя мейсцы, сяліліся там, а іхнія сялібы зарасталі лесам. Такія мейсцы назызаюцца пустошамі.
Важнейшыя мяйсцовасьці.
СМАЛЕНСК (рыс 156) стаіць на высокім, зрэзаным ярамі левым беразе Дняпра. Калі ён быў заложаны, нямаведама; залажылі яго, барджэй усяго, палачане. Ад самага пачатку свае гісторыі быў Смаленск бойкім гандлёвым пунктам. Як раз у ім крыжаваліся абедзьве найважнейшыя дарогі ўсходу, з краю баўгараў адна з Варагаў да Бізантыі і другая з усходу, з кр. і хазараў, з-за Волгі - да Нямеччыны. Смаленск тады таргаваў з Рыгаю, востр. Готляндам і г. д., быў багатым і культурным местам, меў добрыя школы і такіх высокаасьвечаных людзей, як архірэй Клімэнт Смаляціч, або сьв Аўрам Смаленскі.
Наўгародзкія і Кіяўскія князі ўвесь час прэтэндавалі на Смаленск: хаця ўрэшце ім удалося падчыніць яго сабе, аднак не вялікае было іхняе значэньне ў Смаленску. Смаленск упраўляўся сваім вечам, а князем, мусіць, небясьпечна навет жыць было ў месьце, бо мусілі будавацца на водшыбе, за местам, над р. Сьмядыньню.
Умеў пад той час Смаленск і бараніцца ад ворагаў. Захавалася ў ім напалову легендарнае апавяданьне аб Сьв. Мяркурыю
Рыс. 156. Торг у Смаленску
што са жменяю смалян кінуўся на аграмадныя татарскія горды, якія прывёў быў пад Смаленск маскоўскі князь, разьбіў іх, і адагнаў ад Смаленску, але заплаціў за гэта сваім жыцьцём.
Калі большая частка Беларусі адыйшла пад Літву, Смаленск зрабіўся быў цэнтрам барацьбы за незалежнасьць Беларусі. Смаленск літоўскім князем прыйшлося здабываць сілаю. Аднак, і пад Літвою будучы, трымаўся Смаленск вельмі незалежна і перахаваў найбольш вольнасьцяй за ўсе іншыя беларускія месты. Пад Літвою жылося Смаленску наагул вельмі добра. Ніколі не даходзіў такога росквіту яго гандаль, як пад Літвою, ніколі гэтак не багацела смаленскае насяленьне.
Але ня доўга цягнуўся гэты час дабрабыту. Ўзмацнеўшая Масква пачала нападаць на землі Смаленскія і заяўляць пратэнсыі да самога Смаленску. Каб адбараніць места быў тады, ў XV веку, пабудаваны земляны замак. Моцны быў гэты замак, але ня вытрымаў напору маскоўскага: у 1514 годзе ўзяў Смаленск Васіль III. Быў Смаленск пад Масквою аж да 1611 году. Маскоўцы ў часы Барыса Гадунова пабудавалі вакол места вялізарную сьцяну, - шырынёю ў 1 сажань, вышынёю ў 2 сажані, а даўжыні 7 вёрст. Сьцяна гэтая перахавалася да нашых часоў.
Трудна было адабраць Смаленск ад Масквы. Войскі літоўска-польскія дваццаць месяцаў стаялі пад ім, пакуль узялі. Ізноў аджыў Смаленск, злучаны з рэштаю Беларусі. За 40 якіх гадоў яго было не пазнаць. Ён моцна вырас, пабагацеў, ды зрабіўся чыста эўропэйскім местам. У ім было ўведзена магдэбурскае права, шмат наехала і пасялілася жыхараў з заходніх краінаў Беларусі. Побач з праваслаўнымі цэрквамі пазакладаліся й каталіцкія касьцёлы ды манастыры. Але ў 1654 гаду Смаленск ізноў адабралі Маскоўцы і зараз жа скасавалі ўсе парадкі беларускія, а завялі маскоўскія. Шмат беларускага насяленьня вывязьлі з Смаленску, а на яго мейсца пачалі сяліцца маскоўцы. - У 1812 годзе Смаленск моцна пацярпеў ад французаў.
Смаленск цяпер - адно з найпрыгажэйшых і найцікавейшых местаў Беларусі. Места гэтае перахавала гэтулькі памятак слаўнае беларускае мінуўшчыны, як можа ніякае другое. Праўда, ў большасьці, яны ляжаць у руінах, засыпаных зямлёю. Але гэтыя руіны павінны быць дарагімі кожнаму беларусу. З-пaд мaскоўскага налёту, асеўшага на Смаленску, яны найвыразьней гавораць аб тым, што тут беларуская зямля была, ёсьць і будзе.
З уцалеўшых старасьвецкіх будынкаў трэба ўспомніць перад усім Сьвірскую царкву, пабудаваную ў ХII веку. Знаходзіцца яна на прадмесьці, дзе некалісь быў князёўскі замак; перахавалася гэтая царква да нашых часоў ува ўсім сваім xapaстве. Ёсьць у ей надзвычайна цікавы абраз Прачыстае беларускага рысунку. На яго адваротнай старане знаходзіцца беларускі надпіс, якога дагэтуль яшчэ ніхто ня змог прачытаць. За Дняпром стаіць яшчэ старэйшая Пётра-Паўлаўская царква, якую, пpаўда пазьней перараблялі.
Сьцены Смаленскія надаюць месту шмат хараства; і перахавалася яшчэ шмат вежаў. З вежы, якая называецца "Весялухаю", адкрываецца цудоўны від на места й яго ваколіцы.
З гандлёвага і прамысловага боку Смаленск вызначаецца. Абслужуе ён толькі бліжэйшыя паветы свае краіны. Хвабрыкі яго невялікія: некалькі аляярняў, табачная хвабрыка, гарбарня, бровар. Моцна аджыўляюць яго чыгункі, якія з Смаленску разыходзяцца ў 5-х кірунках. Каля вагзалу, які пабудаваны на правым беразе Дняпра, вырасла гандлёвая частка места з вялікім рынкам. На Дняпры ёсьць значная прыстань (рыс. 157). Праз сам Смаленск і праз іншыя станцыі ў яго павеце, вывозіцца шмат лясных матар'ялаў, дроў, а так сама й збожжа. Гэта апошняе ўжо паказуе, што гаспадарка ў павеце стаіць някепска. Грунты павету найбольш - суглінкі і народ жыве досіць густа. Сеюць шмат аўса, ячменю, бульбы й лёну. На захадзе павету знаходзяцца вялікія маслабойні і сыраварныя заводы ў Катыні і Ванлярове. Промыслы ў павеце слаба разьвітыя: на старану адыходзяць мала, займаюцца найбольш гаспадаркаю.
Рыс 157. Смаленская прыстань на Дняпры.
Па нацыянальнасьці - больш 90% беларусаў. Мяйсцовасьць у павеце мае моцна ўзгоркаваты выгляд. Вышыня Смаленскага ўзгор'я даходзіць тут 140 сажняў. У павеце ёсьць шмат мяйсцовасьцяў з памяткамі мінуўшчыны, руінамі, гарадзішчамі і г. д,
Парэчча - невялікае места, з 6 тыс. жыхараў, ляжыць на судаходняй р. Касплі. Гэта адно з нямногіх надрэчных местаў беларускіх, якое перахавала свае старадаўняе гандлёвае значэньне. Як і ў пракаветныя часы, цягнуцца да яго з усяе блізка Смаленшчыны абозы з пянькою, лёнам, хлебам. Парэцкія купцы разьяжджаюць па краі, скупляючы прадукты гаспадаркі. Усе гэта звозіцца ў Парэчча, а там стаяць старыя сьвірны, дзе тавар складаецца, пакуль можна будзе яго ўпакаваць на лайбы і адправіць да Рыгі ды ў заморскія краі. Таргуе Парэчча пянькою, хлебам, салам, скурамі і лёнам.
Рака Каспля выцякае з возера Касплінскага, якое ляжыць на паўдні павету, недалёка ад Дняпра. Лічаць, што як раз тут знаходзіўся галоўны волак на вадзяным шляху "з Варагаў у Грэкі", бо апошні мусіў ісьці з Дняпра на Касплінскае возера, далей па р. Касплі, перасякаў Дзьвіну і падыймаўся ўверх па р. Ўсьвяту да новага волака, перайшоўшы цераз які трапляў у р. Ловаць .
Сярэдзіна і поўдзень Парэцкага пав. пакрытыя найбольш лёгкімі супяшчанымі грунтамі, зьяўляюцца лясістай стараной; гаспадарка стаіць тут аднак някепска. Зярыны сеюць найбольш аўса, лёну й бульбы. У павеце шмат сыраварняў. З промыслаў тут разьвітыя лясныя, па рубцы і сплаву лесу, і асабліва рыбалоўства ў р. Касплі ды яе прытоках. Калі паўднёвая частка павету лясістая, дык паўночная зьяўляецца аднэю суцэльнаю пушчай, якую перарываюць толькі дзе-ня-дзе вазёры (з іх найбольшае воз. Шчучае) і балотныя мшары, як напрыклад вялізны Жакаўскі Мох, што займае каля 150 кв. вёрст прастору. Ўсю гэтую частку павету пакрываюць бедныя падзолы. Насяленьне тут рэдкае, займаецца апроч гаспадаркі ляснымі промысламі, рыбалоўствам і г. д. Гэтую частку павету абвадняе другі вялікі прыток Дзьвіны, - Мяжа Над ёю, сярод безканечных пушчаў і балотаў, стаіць старэнькі манастыр - Ордынская Пустынь. Безканечныя пушчы цягнуцца адгэтуль і на ўсход - у Бельскім павеце, і на захад - у Вяліжскім пав.
Усход і поўнач Вяліжскага пав., а так сама й сумежная беларуская частка Тарапецкага, так сама зьяўляюцца блізка адным лесам. Так сама і тут наибольшую частку паверхні займаюць падзолы і толькі ўздоўж левага берагу Дзьвіны ляжаць пяшчаныя й супяшчаныя грунты. У гэткай глухой мяйсцовасьці, на стромкім узгорку, над Дзьвіною, ляжыць досіць значнае места Вяліж, з 17 тыс. жыхараў. Места гэтае старое, а даўней, як кажуць, было вельмі пялікае (затым і Вяліжам называецца), ды багатае; залежыла яно ад Смаленску. Так сама, як і Парэчча, аддалены ад зялезнае дарогі, вядзе Вяліж, як і вёў спрадвеку, жывы гандаль на рацэ з Рыгаю. Сплаўляе ён туды па Дзьвіне найбольш лес і лён, а навет і хлеб. Шмат жыхараў ў ім і у павеце займаецца сплавам і наагул ляснымі промысламі. Вяліжане славяцца і як добрыя цесьлі: па Дзьвіне шмат ходзіць імі будаваных лайбаў.
Наагул у Вяліжскім павеце промыслы моцна разьвітыя, чым ён рэзка выдзяляецца з усяе Віцебскае губэрні, да якое офіцыяльна адносіцца. На поўначы Вяліжскага пав., каля в. Панькава ёсьць серністая крыніца.
На захадзе Вяліжскага пав. лясы радзеюць, грунты ляжаць багацейшыя, найбольш суглінкі. Тут як раз цячэ р. Ўсьвят, праз каторую, як мы ужо казалі, йшоў даўней вялікі вадзяны шлях. Выплывае гэтая рака з возера Ўсьвяту, і тут над ім, недалёка ад пачатку р. Ловаці , стаіць вельмі старое мястэчка Усьвят, адзін з старэйшых полацкіх прыгарадаў. Цяпер гэта досіць бойкае гандлёвае й прамысловае мястэчка, з 4 тыс. жыхараў. У ім моцна разьвітае гарбарства - ёсьць 8 гарбарняў. Гандлюе Ўсьвят набольш з Рыгаю, сплаўляючы туды скуры і збожжа.
Гаспадарка Вяліжскага павету вызначаецца вялікімі засевамі аўса, лёну і бульбы.
У паўднёвай, беларускай частцы сумежнага Тарапецкага пав., сярод вялікіх, мокрых лясных прастораў, ляжаць вялікія вазёры- воз. Дзьвіньне (50 кв. вер.), воз. Жыжыца і шмат меншых. На ўсход ад гэтых вазёраў мяйсцовасьць вышэе, робіцца ўзгоркаватаю (тут пачынаюцца г. зв. "Верабевыя горы"), гусьцей заселенаю. Па ўсходняй і паўднёвай мяжы павету цячэ Дзьвіна. Берагі яе тут скалістыя (каля в. Веражуня ёсьць скала вышынёю да 60 сажняў), пакрытыя лесам. Прырода і гаспадарка маюць шмат супольнага з прыродай і гаспадаркаю Вяліжскага пав. Моцна разьвітыя лясныя промыслы.
Духаўшчынскі пав. па ўстройству свае паверхні зьяўляецца пераходным. Тым часам, як яго заходняя частка ёсьць морэнным краем, а мяйсцамі мае навет гарысты выгляд, з грунтамі сугліністымі і супяшчанымі, моцна камяністымі, ўсходняя ўжо ляжыць на Вокаўскім Лесе. Тут пашыраныя лёссавідныя суглінкі, мяйсцовасьць высокая й роўная. Паўночны-ж куток павету, ўціснуты паміж Парэцкім і Бельскім паветамі, нічым ад іх ня розьніцца: тыя-ж лясы, балоты й вазёры.
Паветавае места Духаўшчына ляжыць далека ад чыгункі, мае каля 3 тыс. жыхараў і вядзе дробны гандаль. Далека цікавейшым за яго зяяўляецца с. Ярцаў-Перавоз, дзе знаходзіцца ўспамінаная ўжо аграмадная прадзільная й ткацкая хвабрыка бр. Хлудовых, з 4 тыс. работнікаў. Пры хвабрыцы вырасла цэлае мястэчка, досіць добра устроенае. Там-жа праходзіць Маскоўска - Берасьцейская чыгунка.
Апрача гэтае хвабрыкі ў павеце прамысловасьць няразьвітая. Ёсьць некалькі пільняў, бравароў, адна гарбарня, паравы млын. Ярцаўская хвабрыка стаіць саўсім адзінока.
Насяленьне у павеце жыве гусьцей, чым у суседніх, апрача Смаленскага. З промыслаў разьвітае гарбарства, выраб кашоў, бёрдаў. Недалёка ад Духаўшчыны, пры в. Зімніцы, ў прыгожай гарыстай мяйсцовасьці, знаходзіцца серна - зялезная крыніца.
З трох паветаў, што ляжаць на Вокаўскім Лесе, найгусьцей заселены Ельнінскі. Ня гледзячы на свае вельмі паднятае палажэньне, мае ён паверхню роўную. Пакрыты ён найбольш лёссавіднымі суглінкамі, а ў далінах большых рэк ляжаць супяскі. Ў няглыбокіх западзінах ляжаць тут на версе ўзгор'я досіць значныя тарфяныя мшары, з якіх пачынаюцца р. Дзясна, р. Вугра ды інш.
У гаспадарках Ельнінскага пав. шмат сеюць бульбы і лёну. Але побач з лёнам тут ужо сеюць шмат і канапель; на паўдня-ж ад Ельнінскага пав. ляжаць чыста канапляныя районы - Радань, Лесастэп. З промыслаў тут разьвітыя лясныя зьвязаныя з імі: выраб павозак, саней, байдарка. У некаторых вёсках разьвітае гарбарства. Урэшце шмат народу адыходзіць на зарабаткі на старану: галоўным чынам, працуюць пры будове чыгунак Прамысловасьць хвабрычная разьвіта слаба. Як і ўва ўсёй Смаленшчыне, - стаяць тут пільні, крыху бравароў, млыны.
Ельня - маленькае (мае 2 тыс. жыхараў) места, якое заўсёды было Смаленскім прыгарадам і дзяліла яго долю; істнавала яна яшчэ ў ХII веку. Экономічнае значэньне яго малое. На паўдня ад Ельні, над с. Дзясною , сярод лясоў ляжыць сяло Наваспаскае, дзе радзіўся і жыў геніяльны композытар Міхайла Глінка. Ўсю сваю моладасьць заслухаваўся ён тут на Бацькаўшчыне ельнінскімі беларускімі песьнямі, а пасьля іхнія матывы ўвёў у свае творы. Зьмест гэтых твораў, праўда, пранікнуты маскоўскім патрыятызмам. Але у музычных творах галоўнае - музыка, і яна там чыста - беларуская.
Сумежны з Ельнінскім Дарагабужскі павет, крыху больш за яго лясісты і радзей заселены. Верхні Дняпро рэжа павет на дзьве часьці. Шырокая даліна Дняпра пакрытая тут супяскамі, пяскам; ды наноснымі грунтамі. Рэшта-ж павету ляжыць на лёссавідных суглінках. Як раз на гэтых грунтох на поўначы павету знаходзіцца Бацішчаўская сельска - гаспадарская пробная станцыя (каля в. Бацішчава), наибольшая і найслаўнейшая з усіх такіх установаў у Беларусі. Залажыў яе гаспадар Бацішчаўскага двара, праф. Энгельгард, у 70-х гадох мінулага веку. На жаль, станцыя гэта, лежачы на самай мяжы Беларусі, ня можа абслужаваць яе ўсяе і мае значэньне толькі для Смаленшчыны і то галоўным чынам, усходняе. У гаспадарках павету найбольш сеюць аўса, лёну і бульбы, і апроч таго шмат сёюць канапель. У павеце разьвіта сыраварэньне. З промыслаў пашыраны найбольш: байдарка, гарбарства, выраб саней, кашоў, бёрдаў, гонка дзёгцю і г. д. Шмат народу адыходзіць на зарабаткі на старану (каменяры, цеслі ды інш.). Хвабрычная прамысловасьць нязначная.
У Дарагабужскім пав., каля в. Быкавае ёсьць серністая крыніца.
Над Дняпром стаіць старое ды прыгожае места Дарагабуж. Праз увесь час свае гісторыі было гэтае, адно з найбліжэйшых да Масквы беларускіх местаў, як быццам перадавым фортам Смаленску, а значыць і ўсяе Беларусі. Гэтую сваю ролю спаўняў Дарагабуж увесь час верна і шчыра, аж пакуль такі сіла не ўзяла верх. Аднак, невясёлыя для беларуса ўспаміны вяжуцца з Дарагабужам: два разы тут маскоўцы моцна разьбілі беларуска-літоўскае войска. Як успамін мінуўшчыны засталіся ў Дарагабужы валы замку, ды некалькі дужа старых каменных цэркваў.
Жыхараў цяпер у Дарагабужы каля 7 тыс. Гандлюе места найбольш пянькою і хлебам. На вялікай ярмарцы, якая тут зьбіраецца ў восень, побач з беларусамі спатыкаецца ўжо шмат і маскоўцаў, як гэта паказана на зьмешчаным рысунку (рыс. 158).
Аб прыродзе Бельскага пав. ня раз ужо намі гаворана. Мусім цяпер яшчэ адзначыць, што ў той час, як уся паўднёвая, ўсходняя і навет паўночная часткі павету ляжаць на Вокаўскім Лесе, на лёссавідных суглінках, заходняя частка павету, сумежная з Парэцкім пав., пакрытая найбольш падзоламі й супяскамі і ёсьць як бы пераходам да морэннага краю. Тут спатыкаюцца ўжо вазёры і асабліва шмат балотаў - імшараў; з апошніх найбольшае Сьвіцкі мох.
Бельскі павет увесь пакрыты лясамі і балотамі. Гэта самы лясісты павет у Беларусі. Лясы тут даўней найбольш былі яловыя ды хваёвыя; належылі яны ды двароў і цяпер у большасьці высечаныя ў пень; пасекі-ж пазарасталі бярэзьнікам з домешкай асіны, ёлкі і г. д. Дзікая прырода Бельскіх лясоў моцна прыпамінае сыбірскую тайгу; жыхары суседніх паветаў навет і называюць Бельшчыну - Сыбірам. Насяленьне ў павеце жыве рэдка. Надзвычайна важнае значэньне для яго маюць лясныя промыслы - рубка і сплаў лесу, якія тут моцна разьвітыя. Хвабрычная прамысловасьць разьвітая слаба. Апроч некалькіх пільняў і млыноў ёсьць досіць значная і добра пастаўленая шкляная гута у в. Навасельску (на поўначы пав.). Адыход на старану, на зарабаткі, разьвіты мала. За тое шмат перасяляецца адгэтуль у Сыбір, на Амур і ў Закаўказьзе.
Чыгунка йдзець толькі праз паўночны край гэтага вялікага па прастору павету. Галоўным жа шлях ом комунікацыі зьяўляецца значная судаходная р. Мяжа з сваім, так сама значным прытокам р. Вобшаю. Над гэтай апошняй ракою стаіць горад Белы. Пабудован ён мусіць каля ХII веку і належыў да Смаленску. Цяпер гэта невялікае места, з 9 тыс. жыхараў. Жывець ён найбольш ад рачнога гандлю і будаваньня судзінаў; гандлюе з Рыгаю аўсом, пянькою і лесам. Ёсьць некалькі гарбарняў. Недалёка ад места здабываюць вапну.
З іншых мяйсцовасьцяў Бельскага пав. трэба ўспомніць пра в. Клёцавую, што ляжыць пры самай блізка мяжы Беларусі. Каля яе пачынаецца вялікая беларуская рака - Дняпро.
На поўначы павету ляжыць с. Тацева, дзе вучыў даўгі час у пачаткавай школе вядомы пэдагог, праф. С. Рачынскі. Беларусы жывуць і на поўнач ад Бельскага пав., ў паўднёвых частках Ржэўскага і Асташкаўскага паветаў, Цьверскае губ. Тут беларуская мяжа даходзць да р. Волгі і некалькі дзесяткаў вёрст ідзець уздоўж яе берагу.
Праз гэтыя прасторы зьвіваючыся цячэ глыбокі прыток Волгі — р. Малады Туд; ад яго і тамашніх беларусаў называюць Тудаўлянамі.
Як адзначаюць расейскія географы, Тудаўлян выдзяляюць ад суседніх маскоўцаў іхнія сумленнасьць, лагоднасьць, цярплівасьць і гасьціннасьць. Ходзяць яны ў «кунтышох», — вузкіх ды кароткіх кажушкох.
Рыс. 158. На ярмарцы у Дарагабужы.
Спатканьне беларусаў з маскоўцамі.
Перахавалі Тудаўляне ў чыстаце беларускі характар, звычаі і мову.
З прыроднага і гаспадарскага боку гэтыя прасторы падобныя да сумежнага Бельскага павету. Аднак, яны менш лясістыя і маюць гусьцейшае насяленьне, чым у Бельскім павеце. Над Маладым Тудам знайшлі досіць багатыя залежы каменнага вугаля. — На рацэ тут многа млыноў; водзіцца шмат рыбы.
На захадзе гэтых прастораў цячэ сярод высокіх скалаў і дубовых лясоў верхняя Дзьвіна. Берагі яе тут маюць шмат мінэральнага багацьця. У некалькіх мяйсцох цякуць серна-зялезныя крыніцы, сярод скалаў знаходзяць дарагія каменьні: халцэдон, сердолік, горны крышталь. Каля в. Адрыянопалю, над Дзьвіною, знайшлі у пачатку XIX веку навет золата.
Далей на ўсход, паміж Дзьвіною і Жукопаю (прыток Волгі) цягнуцца лясы і балоты, якімі тут пакрыты Волжска - Дзьвінскі вададзел. Лясы гэтыя вельмі багатыя на дзічыну. Мяйсцовасьць мае гарысты выгляд.
Яшчэ далей, на паўднёвы ўсход мяйсцовасьць робіцца раўнейшаю, лясы рэдзеюць і пачынаюцца земляробскія прасторы. Тут як,раз знаходзіцца значнае сяло Малады Туд, над рэчкай таго-ж іменьня - з 500 чал. жыхараў. Гэта вельмі старая мясьціна. У XIV веку беларуска - літоўскае войска пабудавала тут абаронны замак; руіны яго відны яшчэ й дагэтуль. Цяпер Туд вядомы, як гандлёвы пункт: зьбіраецца тут аж 6 кірмашоў у год. У в. Акоўцах ёсьць "Сьвятая" серністая крыніца. Сюды зыходзіцца шмат багамолаў.
Ржэва - старое (ўспамінаецца ў XI в.) места над Волгаю. Вядзе значны гандаль лёнам і пянькою. Ёсьць у ім пяньковыя хвабрыкі. Наагул прамысловасьць у ім разьвітая. На хвабрыках працуе каля 1 ½ тыс. работнікаў.
Што чытаць па географіі Беларуcі
правіцьДа гэтае пары, можна лічыць, што спэцыялыіае географіі ўсяе Беларусі, як суцэльнасьці, ня было. Толькі сьветлае памяці Адам-Ганоры Кіркор, вядомы беларускі географ і гісторык, гадоў 40 назад зьмесьціў свае прыгожыя, пранікнутыя гарачым замілаваньнем да Бацькаўшчыны, артыкулы аб Беларусі ў агульна - расейскім географічным выданьні "Живописная Россія" (том III. СПБ. 1882. Выданьне М. Вольфа). На вялікі жаль, ён, сьледам за расейскай навукаю, разглядаў там асобна "Беларускае Палесьсе" (ўсходнюю і цэнтральную Беларусь) і асобна "Літоўскае Палесьсе" (заходнюю Беларусь, разам з этнографічнаю Літвою). Хаця гэта значна шкодзіць яго твору і хаця кніга гэтая ужо крыху перастарэла, але і цяпер мы мусім яе перад усім раіць для больш дэтальнага абзнаёмленьня з географіяй Беларусі, асабліваж з гістарычнаю географіяй. Цэнтральная і Ўсходняя Беларусь вельмі добра і дэтальна апісаны ў другім агульна– расейскім географічным выданьні: "Россія. Полное географическое описаніе нашего отечества". Том IX пасьвячаны "Верхнему Поднъпровью и Бълоруссіи". СПБ. 1905 г. Заходняе Беларусі, аднак, тут саўсім няма.
У польскай літэратуры ёсьць шмат цэнных прац па географіі Беларусі, найбольш, праўда, ў даўнейшых і цяпер распраданых выданьнях, як прыкл. кніга: М. Ваlіnskі Wіеlkіе Кsіestwо Lіtеwskіе - у выданьні
Рыс. 159. Адам-Ганоры Кіркор.
"Stаrоzуtпа Роlskа роd wzgledеm histоrусzпуm, gеоgrаtiсzпуm i stаtуstусzпуm". Т. IV. Wаrszаwа. 1886. Тут грунтоўна вылажана гістарычная географія Беларусі. Пакрысе разьвіваецца праца над географіяй Беларусі і сучасных польскіх вучоных. Як вельмі цікавы рэзультат такое працы маем кнігу S. Wоllоsоwiсz. Litwа i Вiаlоrus. Вudоwа fizусzпо - gеоgrаfiсzпа. Wаrsz. 1920, у якой бачым пробу фізычнае географіі Беларусі (галоўным чынам - заходняе); аўтар, на жаль, досіць памылкова адносіцца да пытаньня аб прыродных межах Беларусі. Шмат матар'ялу па геоrрафіі Беларусі можна знайсьці у агульных курсах географіі Польшчы; польскія географы звычайна ў межы свае Бацькаўшчыны ўключаюць блізка ўсю Беларусь і з гэтае прычыны досіць многа аб ей пішуць. З цікавасьцяй можна прачытаць адпаведныя страніцы ў географіях Польшчы, якія напісалі: Sujkоwski (Wаrszаwа. 1918); Sоsnоwski (Wаrszаwа. 1913); Раwlоwski (Lwow. 1917) ды інш.
Але асабліва цэнныя матар'ялы можна знайсьці для фізычнае географіі Беларусі ў такіх творах , як – А. Rеhmаn. "Ziеmiе dаwnеj Роlski i sasiednich krаjow slоwiаnskiсh, орisапе роd wzglеdеm fizусzпо-gеоgrаtiсzпуm". Т. II, Роlskа nizоwа. Lwow. 1904, дзе сабрана шмат матар'ялу для фізычна-географічнае характарыстыкі паасобных краінаў Беларусі. У выданьні "Епсуkloреdjjа Роlskа. Т. I. Gеоgrаfjа tizусzпа Ziеm Роiskiсh" маем досіць грунтоўны агляд тэорэтычных пытаньняў фізычнае географіі, у значнай меры датычачых і Беларусі. У расейскай літэратуры шмат матар'ялу па фізычнай географіі Беларусі зьмяшчаецца ў выданьні - "Очеркъ работъ Западной Экспедиціи по осуш. болотъ 1873 - 1898 г. подъ руковод. ген. Жилинскаго" і ў дадатках да яго (працы аб клімаце, расьліннасьці Палесься); так сама шмат важных матар'ялаў ёсьць у розных географічных і геолёгічных расейскіх журналах.
Па беларускай этнографіі ёсьць дужа багатая літэратура; быт беларуса грунтоўна апісаны ў кнігах: Е. Романовъ. Бълорусскій Сборникъ. Вып. VIII і IX. Бытъ бълорусса. Вильна. 1912. Никифоровскій. Очерки простонароднаго житья бытья въ Витебской Бълоруссіи. Витебскъ. 1895; Fеdоrоwski. Lud biаlоruski. 1897 1903.
Аснаўным матар'ялам для статыстыкі насяленьня служыць і дагэтуль "Первая всеобщая перепись населенія Российской Имперіи 1897 кода". Сьвяжэйшыя, але няпэўныя данныя даець для заходняе і цэнтральнае Беларусі "Sрis ludnоsсi па tеrеnасh, аdministrоwаnусh рrzеz Zаrzad Суwilnу Ziеm Wsсhоаniсh, w grudniu 1919 г." Lwow - Warszawa. 1920. Вeльмі цэнныя стaтыстычныя дaнныя aб Беларусі зьмeшчаны ў зборніку проф. Ромэра і І. Вэйнфэльда "Rосznik Роlski. Таbliсе stаtуstусznе". Кrаkow. 1917. Тым-жа проф. Ромэрам выдадзены вeльмі цікавы "Аtlаs Роlski" (Wаrszаwа - Кrаkow. 1916). Досіць сьвeжыя (перадваeнныя) данныя з географіі і статыстыкі Беларусі (разам з Літвою і Польшчаю) іллюстраваны тут вельмі добра і арыгінальна апрацаванымі картаграмамі. Праца гэтая вызначаецца навуковаю об'ектыўнасьцяй. Ў справе нацыянальнае статыстыкі межаў Беларусі вельмі цэнны твор акад. Карскага: "Этнографическая карта Бълорускаго племени". Петроградъ 1917. Шмат матар'ялу да географіі Беларусі ёсьць у кнізе таго-ж аўтара: "Бълоруссы", т, I Варшава. 1904.
Цікавы нарыс экономічнага становішча Беларусі можна знайсьці ў кніжцы беларускага экономіста А. Уласава "Бълоруссія и Литва". Минскъ. 1918, ды так сама ў творы L. Wаsilеwski. Litwа i Вiаlоrus. Найбольш-жа грунтоўных матар'ялаў у гэтай справе трэба шукаць у агульна расейскіх статыстычных выданьнях. З іх асабліва варта ўвагі выданьне "Торговля и Промышленность Европейской Россіи по районамъ". Выданьне Міністэрства Гандлю і Прамысловасьці. "Сводъ статистическихъ свъдъній по сельскому хозяйству къ концу XIX в.". Выд. Мін. Земляробства. 1902 - 1904.
Шмат ведамасьцяў аб асобных мясьцінах Беларусі можна знайсьці ўва ўсякіх слоўніках географічных і энцыклёпэдычных. Асаблівае ўвагі варт вялікі расейскі слоўнік Брокгауза і Эфрона ды польскі "Slоwnik gеоgiаfiсznу" (16 томаў. Wаrszаwа. 1880 - 1904). істнуе ў польскай мове і спэцыяльны "Рrzеwоdnik ро Litwiе i Вiаlеj Rusi". N; Rоubу.
З выданьняў, пасьвячаных паасобным краінам і мяйсцовасьцям Беларусі, трэба ўспомніць аб гэткіх : 1) Дембовецкій. Опытъ описанія Могилевской губ. 1882. 2) Ястремскій. Краткій очеркъ Минской губ. 1897. 3) Сапуновъ. Ръка Западная Двина. 1893. 4) Максимовичъ, Днъпръ и его бассейнъ. Кіевъ. 1901. Так сама - розныя творы Glоgеrа, Кіркара ды інш. З монографіяў аб паасобных павeтах - лeпшыя: 1) Е. Туszkiеwiсz. Орisаniе роwiаtu Воrуsоwskiеgо. Wilnо. 1847. 2) К. Аникіевичъ. Сънненскій уъздъ. Могилевъ. 1907. 3) Сz. Jаnkоwski Роwiаt Оszmiаnski. Реtеrsburg. 1897.
У канцы трэба адзначыцъ, што шмат артыкулаў па географіі Беларусі было зьмeшчана ў розных географічных журналах. Істнаваў нeйкі час навет паважны навуковы журнал, пасьвячаны географіі Беларусі "Записки С. - Зап. Отдела Импер. Русскаго Географ. О-ва" 1910 - 1913. З расейскіх ды польскіх географічных журналаў шмат друкавалі твораў аб Беларусі: "Извъстія Имп. Русск. Геогр. О-ва", "Труды СПБ. О-ва Естествоиспытателей", "Раmietnik fizуоgrаfiсznу", і асабліва журнал "Ziеmiа", выдаваны у 1910 - 1914 г. Польскім Т-вам Краязнаўчым у Варшаве. Шмат географічных матар'ялаў раскідана па памятным кніжкам розных беларускіх губэрняў, краевым календаром і г. д.
Нашае пералічэньне найбольш вядомых, карысных, а да таго-ж істнуючых у бібліотэках ці ў кнігарнях твораў па географіі Беларусі ёсьць далека ня поўным і не сыстэматычным. Пры некаторых з успомненых кніжок (прыкл. - Россія, т. IX) дадзены бібліографічныя сьпісы. Трэба аднак прызнаць, што бібліаграфія нашае навукі саўсім яшчэ не распрацаваная і на яe, трэба, каб зьвярнулі пeршую сваю ўвагу працаўнікі над навукаю аб радзімай зямлі.
- ↑ Гэрадот піша, што „на поўнач ад земляробау Скіфаў жывуць Будыны народ вялікі і многаллічны, ўвесь бялявы і ў рабаценьні. Маюць яны дзераўляны горад, а імя горада Гэлонос. Уся іхняя зямля пад лесам. У самай галоўнай пушчы знаходзіцца вялікае і многаводнае возера, а вакола яго — шмат вадзяных прастораў, шго пазарасталі чаротам“.
- ↑ Невялікае выпінаньне уверх зямное паверхні, аднак, мела мейсца пазьней — у кайнозойскай эпосе (гл. ніжэй).
- ↑ Siеmirаdzki. Gеоlоgjа Ziеm Роlskiсh.
- ↑ Wоllоsоwiсz. Liiwа i Вiаlоrus.
- ↑ Міssunа. Рrzусzупеk dо gеоlоgjі роw. Nоwоgrodzkіеgо.
- ↑ Wоtlоsоwісz. Lіtwа і Віаlоrus.
- ↑ Валынскія горы зложаны з крышталёвых скалаў, адносячыхся да архэйскае эпохі.
- ↑ Никитинъ. Геологическія наблюденія по Московско – Виндаво - Рыо. ж. д.
- ↑ Парогі гэтыя зложаны якраз з дэвонскліа вапняка.
- ↑ Пласты гэтыя належаць да вуглявое эпохі (тым часам, як пад Дняпроўскім узгор'ем ляжаць дэвонскія пласты).
- ↑ Wollosowicz
- ↑ Крэйдавыя і нумулітычныя.
- ↑ Спасьцярогі над тэмпэратураю паветра ды іншымі кліматычнымі зьявішчамі стала вядуць мэтэоролёгічныя станцыі. Што дзень у пэўныя гадзіны (7 гадз. раньніцаю, 1 гадз. і 9 гадз. пасьля паўдня) вымяраецца і запісуеццаі тэмпэратура паветра; з гэтых трох памераў выводзіцца сярэдняя дзенная тэмпература. з памераў за месяц - сярэдняя месячная, а за год - сярэдняя гадавая тэмпература, У Беларусі мэтэоролёгічныя станцыі перад вайною былі: ў Маладэчыне, Друзгеніках (пад Горадняю), Пінску, Васілевічах (у Рэчыцкім пав.), Гомелі, Горках, Новым Каралёве (пад Віцебскам), Корсаўцы (Люцынскага ) і інш. мяйсцох.
- ↑ Rоmеr. Кlіmаt Zіеm Роlskіch.
- ↑ Гл. стр. 49.
- ↑ Лясы гэтак сама дапамагаюць кондэнсацыі вадзяное пары і стварэньню дажджоў.
- ↑ Асушэньне праложанымі пад зямлёю трубамі.
- ↑ гл. Wоllоsоwiсz.
- ↑ Называюць яе яшчэ Бярэзінаю Заходняю, ці Нёманскаю.
- ↑ Есьць яшчэ адзін Сэрвач; плыве ён па Наваградчыне i ўпядае ў Нёман
- ↑ Rehman. Nіzowa Роlskа.
- ↑ Дэвонскае ды вуглявое эпохаў
- ↑ Дэвонскімі
- ↑ Rеhmаn. Роlskа Nіzоwа.
- ↑ Rehmаn. Pоlska nіzоwа.
- ↑ Гліна, пясок, усялякае каменьне ды іншыя матар’ялы, з якіх складаецца зямная кара, называюцца горнымі пародамі.
- ↑ Гл. вышэй, на стр. 20, апісаньне Гэродота.
- ↑ Саўсім дарослыя людзі - крыху вышэйшыя.
- ↑ Glоgеr. Еnсvкіореdjа stагороlsка.
- ↑ Заслужоны Віцебскі вучоны А. Сапуноў лічыць, аднак, што Віцебшчыне свайго хлеба саўсім хaпaе. "Віцебская губэрня, піша ён, прывозіць выключна толькі пшанічную муку, якую з лішкам аплочуе сваім вывазам жытa, ячменю, аўса, лёну і льнянога сяменьня, ня кажучы ўжо аб вывазе вялізарнага ліку дрэва. А значыць пашыраная думка (увайшоўшая навет у ўсе падручнікі географіі) аб нашай губэрні, як найбяднейшай у Расеі- несправядлівая. Гэткі пацяшаючы вывад пацьвярджаецца й даннымі Віцебскага Статыст. Камітэту: ў 1892 г. ў Віцебскай губэрні лішкі азімага збожжа было 48 тыс. чэцьвярцяў, яравога - 604 тыс. чэцьв. і бульбы - 48 тыс. чэцьв. Трэба дадаць, што 1892 г па свайму ўраджаю ня вельмі вызначаўся між ураджаямі апошніх гадоў". Трэба спадзявацца, што новыя й больш старанныя дасьледы выявяць, што рэшта Беларусі яшчэ ляпей, чым Віцебшчына, забясьпечана сваім збожжам і можа абыходзіпца без прывозу.
- ↑ Паводле Э. Ромэра
- ↑ Dуbоwskі. Wszесhswіat. 1899
- ↑ Ёсьць некалькi цукраварнйў на самай паўднёвая мяжы Беларусi, ў Чарнiгаўшчыне.
- ↑ Nаlkоwskі. Jеzіоrо Lереlskіе.
- ↑ Дзісьненскі павет прылучпны намі да Полацкага Наддзьвіньня, а Лідзкі пав., які так сама належыў да Віленскае губ., мае больш у сабе падобнасці з Горадзеншчынаю, куды мы яго й прылучаем.
- ↑ Колёнізяцыя гэтая была выклікана між іншым страшенным спусташэньнем Вільні і сумежных з ёю паветаў у сярэдзіне XVII і пачатку XVIII сталецьцяў, калі ад голаду і пошасьцяў выміралі дзесяткі тысяч людзей (у 1710 г. ў самой толькі Вільні памерла 35000 людзей). Тады ў спустошаныя вёскі Віленшчыны сталі перасяляцца масамі беларускія сяляне з усходняе Беларусі; аб гэтым дбалі, пэўнеж, земляўласьнікі, асабліва тыя, якіх двары часта бывалі параскіданыя па ўсім ваяводзтвам Беларусі і якім саўсім легка было перасяляць сваіх падданых з аднаго двара ў другі. Баліньскі ў гэтай справе піша: "Даўнейшыя інвэнтары, або апісаньні валасьцей, даводзяць, што зьмена гэтaя (насяленьня) бярэць пачатак ад швэдзкіх войнaў і чaсоў Янa-Кaзімерa (1649 - 1669), кaлі войны суполыіa з пошaсьцяю, якaя пaсьля іх лютaвaлa ў крaі, шмaт выцерaбілі насяленьня Новыя насельнікі, што перабраліся сюды з глыбейшае беларуска-літоўскае часьці Вялікага Князьства, дапамагалі зьмене мовы і паміж таго насяленьня, якое заставалася". (Ваlinski i Liрinski. Stаrоzуtnа Роlskа).
- ↑ У Вэрках між іншым ёсьць паперня Шварца. Другая паперня знаходзіцца ў Кучкурышках: заложаная яна Пуслоўскім, відным экономічным дзеячам прошлага веку.
- ↑ У памяці людзкой тут яшчэ перахаваўся выпадак, калі адно з вазёраў гэтага тыпу (воз. Салаты), якое ляжала значна вышэй роўня вады ў Нёмне, за адну ноч у 1841 г. пракапала сабе канал да р. Ротнічанкі (прыток Нёмна) і зыйшло ўсё праз яе ў Нёман.
- ↑ Іх у літэратуры звычайна называюць Літоўскімі (Высокае -Літоўскае, Камянец - Літоўскі), дзеля таго, што яны належылі, як і ўся Беларусь, - да Літвы і на тое, каб адрозьніць іх ад іншых местаў з такім самым назовам, што ляжалі ў Польшчы, або ў Украіне. Ведама што ніякіх ліцьвінаў тут няма.
- ↑ Ня блутаць з местам Парэччам, што ў Смаленшчыне, над р. Каспляю.
- ↑ Семеновъ Живописная Россія
- ↑ Пры імпэр. Ганьне было выселена 40 тыс. старавераў і пры імп. Кацярыне II - 20.000 чал.
- ↑ Тыпы палехаў добга апісаныя Тургеневым у "Запісках Паляўнічага" і Семёновым у "Живописной Россіи". Ад маскоўцаў яны, паводле слоў гэтых аўтараў, гэтак розьняцца, што пасьля некалькі слоў у палеху можна пазнаць "чалавека саўсім асаблівае пароды". Народ гэты здаровы, працавіты, прамысловы. У звычаях, характеры і мове іх ёсьць шмат цікавых асаблівасьцяй.
- ↑ З гэтым згодзіцца нельга; гл. клімат Смаленшчыны.
- ↑ Частка Віцебску, што ляжыць на правым беразе Дзьвіны.
- ↑ Як лічаць, больш 20.000 чал.