Герою на разьвітаньне

Герою на разьвітаньне
Верш
Аўтар: Міхась Ганько
1943 год
Крыніца: Часопіс «Жыве Беларусь!» (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, 18
Верш быў падпісаны псэўданімам «В. Аганёк» і прысьвечаны Ўладзіславу Казлоўскаму.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Герою на разьвітаньне


Прысьвечана У. Казлоўскаму

Сьпі пад курганам герояў,
Сьпі, Працаўнік і Змагар!
Несены верна Табою
ціха схіліўся штандар...

Сьветлы твой дух адлятае
вечнасьці межаў шукаць,
з шляху яшчэ раз кідае:
сьцяг свой высока трымаць!

Не, не пахілім галоваў,
не уцячом із радоў,—
мейсца Тваё зойме новы,
помсьцім ахвярную кроў!

З кажнае кроплі паўстане
сіла і воля, як сталь,
кажны з нас волатам стане,
сэрцаў ня зломіць нам жаль!

Моцнай узятай рукою
горда ўзьвіваецца сьцяг:
Сьпі пад курганам герояў,—
Твой мы працягваем шлях!


В. Аганёк