Гоман (1916)/кірыліца/1918/32/Ты, Вільня, мяне ўзгадавала…

Ты, Вільня, мяне ўзгадавала…
Верш
Аўтар: Францішак Аляхновіч
1918 год
Крыніца: Часопіс «Гоман», № 32 (228), 19 красавіка 1918 г., б. 3
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты, Вільня, мяне ўзгадавала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ты, Вільня, мяне ўзгадавала…


Ты, Вільня, мяне узгадавала,
Тут сьніў я дзіцячые сны!…
Нераз была мачыхай Ты, —
Душы маей боль задавала,
З-за вугла каменьні кідала
З незнанай а братняй рукі,
І чару ад вусн адбірала,
Хаця я ўміраў ад смагі,
І ў чару ту горэч ўлівала,
І піць мне яе падавала,
Хоць мачыхай мне была Ты,
У сэрцы маім шмат любві…

Люблю за тваю Цябе долю,
Што сумная страшна была…
Ты прожыла шмат мога болю,
Так сама нешчасна, як я…
Нераз гругапоў чорны хвалі
Ты бачыла, Вільня мая,
Як лапаталіся ў далі
Ажно дрыгатала душа…
Ты, бедныя родная маці,
У сэрцы тваім боль-туга…
Уцеху калі нам спазнаці?
Калі асіце горэ-беда?..
За ўсе твае мукі нядолі
Люблю Цабе я яшчэ болей…

За радасць васеньніх усьмехаў,
Як сонейка блісьне з-за хмар, —
Мінуўшчыны прожытых рэхаў,
Што думы нам веюць на твар,—
За долю-нядолю тваю,
За коратку ўцеху вясны, —
Хоць мачыхай мне была Ты, —
Цябе, мая, Вільня люблю!..


Я. М.