Гоман (1916)/1917/14/Да працы!

Да працы!
Верш
Аўтар: Вінцэнт Лемеш
1917 год
Крыніца: Часопіс «Гоман» (Вільня), 1917, № 14 (106), 16 лютага, б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да працы! (Лемеш)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Да працы!


(На першую гадаушчыну жыцьця
«Гомана»).

Гэй, да працы, дружна, сьмела,
Пакуль маем сілы!
Каб работа ў нас кіпела
Да самой магілы.
Каб час марна не праходзіў
— Ні адна хвіліна,
Каб дум нудных не наводзіў,
Як хлапец дзяўчыне.
Каб нам рукі не апалі
Ад цяжкой работы,
Каб цану ўсю спазнавалі
Мы яе з ахвотай.
Каб мы сьвету паказалі
І усім народам,
Што жыцьця мы не праспалі,
А йдзем добрым ходам.
То й да працы дружна, сьмела,
Пакуль хопіць сілы!
Каб работа ў нас кіпела
Да самой магілы.


В. Лемеш.