Го-го-го, каза
Го-го-го, каза Народная песня Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с. |
Беларуская калядка, запісаная Майсеем Грынблатам у 1938 г. у в. Заполле Рудзенскага раёна ад Юсты Каленік // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 8. Калядная. |
— Го-го-го, каза, го-го-го, шэра![1]
Дзе рожкі дзела? — На соль праела.
— Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!
Лезь, каза, на печ, пакажы чапец.
Лезь, каза, на кут, пакажы хамут.
Лезь, каза, на пол, пакажы хахол.
На печы авёс вялікі парос.
На палу жыта рагамі збіта.
А ў тым жыці — перапёлачка.
Вывела дзеці — люба глядзеці.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.
Дзе каза нагой, там жыта капой.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
- ↑ Рэфрэн выконваецца перад кожнай страфой.