Грамата РНМ БНР аб прызначэньні Яўгена Ладнова старшынёй беларускай дэлегацыі ў Парыжы

Грамата Рады Народных Міністраў БНР аб прызначэньні Яўгена Ладнова старшынёй беларускай дэлегацыі ў Парыжы
Дакумант
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
29 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 764-765
Рукапісная копія Вацлава Ластоўскага ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 210.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Грамата.

Мы Урад Б.Н.Р.[1] нашаму Міністру Загранічных Спраў Еўгенію Ладнову:

1) быць старшынею Беларускай Дэлегацыі у Парыжы, бараніць Незалежнасць і Сувэрэннасць Б.Н.Р. на Міравой Канфэрэнцыі і перад Дзержавамі Антанты і вясці перэгаворы, падаваць і падпісываць дакумэнты выцекаючые з Вашаго званьня і палажэньня;

2) Заключаць і падпісываць тарговые і экономічные умовы, датыкаючые абмену таварамі, прадуктамі прамысловасці і наогул устаноўленьне экономічных і тарговых адносін з Урадам Францыі і таргова-экономічнымі прэдстаўніцтвамі Дзержаў Антанты;

3) Зрабіць ад Імені Ураду Б.Н.Р. грашовую пазыку ад Ураду Францыі на варунках намі Вам паказаных і пазычэные грошы атрымаць;

4) Кааптаваць у склад Дэлегацыі па свайму жаданьню і выбару спэцыалістоў і экспэртоў с правам дарадчаго голасу;

5) Мець печатку з надпісам «Старшыня Дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі на Міжнародны Міравы Кангрэс»;

6) Дзеля выпаўненьня вышэўзложаных на Вас абавязкоў надаемо[2] знасіцца, згодна з нормамі міжнародных правоў і абычаёў са усімі Урадовымі Установамі Францыі і Дзержаў Антанты.

7) Прызнаючы карысным і патрэбным устанавіць прыязные і блізкіе адносіны з Урадам Францыі загадываемо Вам прылажыць са сваей стараны усілкоў да таго, каб гэтые прыязные адносіны былі наладжэны і узмацаваны.

Ластоўскі

Старшыня Рады Нар. Мін.

Вальковіч

Кіраўнік Канц.

Зноскі

правіць
  1. [даручаемо]
  2. [права]