Гімн (Франко/Гурыновіч)

Гімн
Верш
Аўтар: Іван Франко
1880
Арыгінальная назва: Гімн
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя - с. 321

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гімн


Вечны рэвалюцыянер —
Дух, што цела прэ да бою,
Прэ за поступ, шчасце, волю,
Ён жыве, ён не памер!
Ні папоўскія тартуры,
Ні астрогаў царскіх муры,
Ані войска муштраванне,
Ні гарматаў злых стралянне,
Ні шпіёнаў рамясло
У магілку не знясло!

Не памёр, яшчэ жыве!
Хоць ўзад тысяч лет радзіўся,
Хоць учора ён развіўся,
Сваёй сілай ўжо ідзе.
І прастаецца, мацнее,
І ляціць туды, дзе днее:
Словам сільным, як трубою,
Міліёны зве з сабою, —
Міліёны рады йдуць,
Бо то ж духа голас чуць.

Голас духа скрозь чуваць:
У мужыцкіх курных хатах,
У работніцкіх варштатах,
Ўсюды, дзе сляза відаць.
І дзе толькі ён раздасца,
Гінуць слёзы ды няшчасце,
Сіла родзіцца, каб ўзяці,
Не паддацца — здабываці
Хоць сынам, конь не сабе,
Долю лепшую ў барве.

Вечны рэвалюцыянер —
Дух, навука, думка, воля
Не уступіць цемры поля,
Не дасць спутацца цяпер.
Развалілася руіна,
Пакацілася лявіна, —
Дзе ж на свеце тая сіла,
Каб агонь той пагасіла,
На віднеючыся дзень
Каб накінуць магла цень?


1880