Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/I/Залатая пара (16 век)/Друкары, друкарні, кнігі

Літоўскі Статут Друкары, друкарні, кнігі
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1920 год
Ай Кітаб

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Друкары, друкарні, кнігі.

У старадаўны час сярод беларусаў шмат было культурных дзеячаў, каторыя друкаваньнем кніжок, коштамі, матар’яламі, спагадаю ці прывілеямі і рознымі іншымі спасабамі разьвівалі і паднімалі беларускае пісьменства. Спачатку стаяць слаўныя іменьні друкароў-мецэнатаў: Багдана Онькова, Якуба Бабіча і інш. У 1575 годзе быўшая Скарыніна друкарня, закладзеная на кошты Бабіча, перайшла на ўласнасьць да вядомых культурных дзеячаў 16-га сталецьця — братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў. Мамонічы былі родам з Магілева. Кузьма быў віленскім бурмістрам, а Лукаш скарбным вял. кн. Літоўскага. Кузьмоў сын Лявон менаваўся каралеўскім друкаром. Дзеяльнасьць друкарні цягнулася безперастанку да другой палавіны 17 сталецьця. У ёй надрукован Літоўскі Статут, шмат твораў полемічных і духоўнага зьместу. Браты Мамонічы запрасілі да сябе вядомага беларуса-друкаваньніка Пётру Мсьціслаўца, які раней, у 1564 г., разам з маскоўцам дыяканам Іванам Фёдаравым паспрабаваў залажыць друкарню ў Маскве. Маскоўская чэрня разбурыла яе, а друкары, абвінавачаныя ў гэрэсі, мусілі ўцякаць назад на Беларусь. Іх узяў да сябе сьперша вядомы беларускі дзеяч-мецэнат гетман Грыгор Хадкевіч у свой двор Заблудава (Беластоцкага павету), дзе яны наснудзілі друкарню і надрукавалі колькі кніг. Тут у 1568-1569 г.г. выцісьнена Эвангельле вучыцельнае, Псалтыр і інш.; у прадмове да Эвангельля Г. Хадкевіч пісаў: „Памысьліў быў есьмі, іжа бы сію кнігу, выразуменьня радзі простых людзей, пералажыці на простую малву.“ Перайшоўшы да Мамонічаў, Мсьціславец у 1574-1575 г.г. надрукаваў Эвангельле служэбнае, а у 1576 г. — Псалтыр. Ен з удзячнасьцю пісаў аб падмозе яму ў гэтым часе ад двух братоў Зарэцкіх. Як ведаем, памагалі друкаром Радзівілы, К. Астрожскі, Тышкевіч, Кішка, Валовіч, Сапега, Крышкоўскі, Кавечынскі

Загалоўны ліст „Служэбніка“ (Вільня, 1617).


Загалоўны ліст „Служэбніка“ (Вільня, 1617).

і інш. Князь Мікалай Радзівіл Чорны залажыў у 1558 г. друкарню ў Бярэсьці-Літоўскім для друкаваньня рэформацкіх кніг. Адгэтуль выйшла так званая Радзівілаўская, або Бярэсцкая Біблія, якую малодшы сын Мікалая Радзівіла, князь Юры, кардынал і віленскі біскуп, скупіў усю-чыста і спаліў перад касьцёлам сьв. Яна ў Вільні. Цяпер гэтая Біблія нязвычайная бібліаграфічная рэдкасьць. Друкарня з Бярэсьця была перавезена ў Вільню і аддадзена езуіцкай акадэміі. У Супрасьлі (Горадзеншчына) друкарня істнавала пры уніяцкім базыльянскім манастыры. Тут друкаваліся Чэцьці-Мінеі, свяшчэннае пісаньне і наагул царкоўныя і духоўныя уніяцкія кнігі для ўсяе Беларусі. Тут-жа друкаваліся і стараверскія кнігі (у перш. палав 18 ст.). Супрасьльская друкарня істнавала аж да пачатку 19-га сталецьця; калі Супрасьль з Беластокам адыйшоў да Прусаў, зьбяднеўшыя манахі-уніяты прадалі яе друкару Арону з Беластока (Кіркор, „Асьвета і народная творчасьць У Ліцьве“). Друкарня ў Еўі (35 вёрст ад Вільні) была адчынена ў 1611 г. князем Багданам Огінскім. Апрача таго, былі вялікія друкарні ў Дзярэчыне, Гродз. губ., (зрабіў У 1585 г. Сапега), у Кейданах, Ковен. губ., (зрабіў у 1611 г. Януш Радзівіл), у Сейнах, Ашмяне, Кнышыне, Слоніме, Горадні, Заслаўлі, Магілеве, Полацку, Менску, Пінску, Бялынычах і іншых мястох. Друкаваньне кніг, пачаўшыся ўдосьветкі ў 16 сталецьці, к канцу века разьвілося нязвычайна: можна было налічыць дзесяткі друкарняў, раскіданых па розных мястох і мясьцечках Беларусі. Найболей старадрукарскіх кніг, дайшоўшых да нас, прыпадае на канец 16-га і пачатак 17-га сталецьця. Друкаваліся і расходзілісь кнігі ў масе экзэмпляраў. Есьць тут усялякія выданьні. Есьць, акром разгледжаных, дужа цікаўныя па мове, як „Гармонія, альбо сагласіе веры, сакрамэнтаў і цэрэмоней васточнае цэркві з касьцёлам рымскім“ (Вільня, 1608) ці вучыцельнае Эвангельле Каліста (Еўе, 1616), выданае дзеля „пранезнаемасьці і неумеетнасьці языка славенскага многіх,“ цераз што іншыя „удавалісь да заразьлівых ерэтычнай навукі паствіск.“ Есьць кнігі па філёлёгіі, як граматыкі (Лаўрэзція Зізанія — Вільня, 1596 г., М. Сматрыцкага — Еўе, 1616 г. і інш.), слоўнікі („Лексікон“ Памвы Бярынды — 1627 г., складаны на працягу больш за 30-х гадоў, а ў 1653 г. перадрукованы ў Куцеінскай (Магіл. губ.) друкарні С. Собаля, як „патрэбны і пажытачны многім“). Асабліва-ж многа школьных падручнікаў.