Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/II/Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура/Праклямацыі і брошуры
← К. Каліноўскі | Праклямацыі і брошуры Падручнік Аўтар: Максім Гарэцкі 1920 год |
А. Кісель → |
Праклямацыі і брошуры.
З тым-жа проціў-маскоўскім, проціў-урадовым кірункам было выдрукавана ў нашай мове многа праклямацый і брошур, найболей невядома кім напісаных. Былі пашыраны сярод каталіцкага беларускага насяленьня, прыкладам, гэткія:
1. Перадсьмертны разгавор пустэльніка Пятра, каторы жыў у пушчы дзевяцьдзесят лет, а памёр маючы сто сорак лет. Кніжачка друкована ў 60 гадох, у Кіеве, з рэвалюцыйна-агітацыйнымі заданьнямі. Пры ёй у дадатку ёсьць польскі гімн у беларускім перакладзе.
2. Крыўда і праўда (1863 г.) — „беларуская гутарка“, каторую напісаў вершам, дужа дрэнным, нейкі Ф. Пчыцкі. Аўтор наіўна спакушае беларускага мужыка тым, што раней, за палякамі, „і пан-бог даваў уроду“: пшаніца была, як лес! А цяпер наадварот: „За праклятым маскалём няма шчасьця ні у чом“. Соцыяльныя пагляды гэтага рэволюцыянэра выказаны так: „Ай, ды шляхта-малайцы! Паны былі, як айцы!“…
3. Сюды-ж так ці йначай падыходзяць „Добрыя весьці“ Сыракомлі, „Гутарка старога дзеда“ Каратынскага і шмат іншых падобных рэчаў таго і пазьнейшага часу.