Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/II/Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура/А. Кісель

Праклямацыі і брошуры А. Кісель
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1921 год
Проціўпольскія вершы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Біаграфічнага матар‘ялу аб гэтым пісьменьніку сабралі дужа мала. Мяркуюць, што пад псэўданімам Апанаса Кісяля пісаў магілеўскі чыноўнік Франц Блус, каторы, як „казённы пісьменьнік“, пісаў у 60 гадох пабеларуску ўрадовыя брошуры, а таксама „казённыя“ беларускія вершы. Умеў пісаць на ўсіх гаворках Магілеўшчыны.

Бяседа старога вольніка зьявілася пад аўторствам Апанаса Кісяля. Напісана прозаю. У ёй зразумелым для сялян спосабам пераказуецца сухая маскоўская ўрадовая грамата пра вольніцу.

Мова Старавойта надрукавана пад аўторствам Ф. Блуса двумя асобнымі даўгімі вершамі ў „Могил. губ. вѣд.“ за 1862 г. Першы верш зьмяшчаець казённую навуку сялянам, аб вольнасьці. Аўтор кажа вуснамі нейкага Старавойта, быццам-то дужа разумнага чалавека, каб цярпліва чакалі дараваную маніфэстам вольніцу. У вершу выводзіцца агітатар, каторы падбухторывае сялян зараз забіраць панскую зямлю і кінуць прыгонную службу: Старавойт выступае проці яго, абараняе паноў:

Паны цару і краю служаць,
У савеце і з царом сядзяць,
За усіх нас думаюць і тужаць,

Другі верш маець зварот да чытаньнікаў, уступ, пяць разьдзелаў і заключэньне, але думкі—ўсе тыя самыя, што і ў першым вершу: зьясьняецца вольніца, пералічаюцца будучыя заганы новых вольнікаў, як п‘янства, гультайства, дзяліцьба і інш. Аўтор страшыць мужыкоў навет будучым багацьцем. Вуснамі афіцэра родам з мужыкоў ён малюець добры парадак жыцьця. Каб словы свае зрабіць аўторытэтнымі, ён надта хваліць Старавойта, пра каторага нібы-то кажуць:

Як пра што стане гаварыць,
Дык быццам якей празудэнт;
Ужо не патрапіць яго зьбіць
І горы-горацкі студэнт!

І „Бяседа старога вольніка“ і„Мова Старавойта“ маюць шмат агульнага і па думках і па спосабу іх выказываньня. Есьць аж зусім аднакавыя сказы. Толькі „Бяседа“ напісана дрэннаю прозаю, а „Мова“ яшчэ горшым вершам. Нахіл твораў дужа прыкры і выдаець, што аўтор іх чалавек слаба-разьвіты і ў літаратуры мала-пісьменны.