Гісторыя беларускае літэратуры (1921)/III/Нашаніўская пара/Маладзейшыя/Я. Колас-Т. Гушча/Нашым ворагам

Нашым ворагам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1921 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ворагам (Багачы і панства…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Багачы і панства,
Нашы дабрадзеі!
Мы насудвас клічам,
Каты вы, зладзеі!
І на перахрэстку
Часау пераходеных
Сьмела вас пытаем,
Жадных і нягодных:
— Чыімі рукамі
Вы дабро зьбіралі,
Чыеюсьлязою
Шчасьце вы куплялі?
І за што скажыце,
Палкамі нас білі,
Секлі нас дубцамі,
Голадам марылі?
Для якой вы цэлі
Сьвет нам закрывалі,
Ланцугом зялезным
Рукі нам скавалі,
Без пары у магілу
Вы нас заганялі?
Гэй, вы, сілы нашы!
Дзе мы вас ня клалі?
Ці ня мы сякерай
Тоўсты бор сякалі
Ці ня мы лапатай
Грудзь зямлі капалі?
Ласкаю чыею
Сталі вы багаты?
На чыю капейку
Строіце палаты?
Усе ад нас забралі
А што нам далі вы?
Чые нудна у полі
Так марнеюць нівы?
Вузенькаю ніцьцю
Чые йдуць палоскі?
У чыім гэта жыце
Многа так бярозкі?
І каму далі вы
Горы ды каменьне?
Хто з свайго пасева
Не зьбярэ насеньня?
Чые гумны, хаты
Гнуцца сіратою,
Чые сьлезы льлюцца
Кожнаю парою?
І чыя скацінка
Сохне у пустым полі,
І, як гаспадар іх,
Дохне у няволі?
Чыя песьня—скарга
К небу йдзе уворам,
К месяцу, і к сонцў,
І к далекім зорам?
Багачы і панства!
І усе брадзягі!
У бок з дарогі, каты!
Бойцеся сярмягі!
Ужо дауно вяроукі
Вас, паны, чакаюць
І па вас асіны
Сьлёзы праліваюць!