Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі/Выказ імён і рэчаў

Слоўнік помнікаў старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці Выказ імён і рэчаў
Указальнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Выказ старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці паводле зьместу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫКАЗ ІМЕН І РЭЧАЎ.

Абрамка смаленецъ, перапісчык летапісу, канца ХV ст., б. 177, 178.

Абрамовічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Абуховіч, воявода смаленскі, б. 575.

Авраамовіч Севасьціян з Нобля, перапісчык Евангелія 1520 г., б. 308.

Агінскі Багдан, князь, б. 513.

Адаеўскія князі, б. 165.

Азары інок з Магілева, пісьменнік ХVІІ ст., б. 525.

Азары іераманах, пісьменнік ХVIІ ст., б. 540.

Александр, в. кн. грам. 1492 г., б. 172, 174; прывілей Жмудзі 1492 г., б. 174; прывілей в. кн. Літ. 1492 г., б. 174; грам. 1494 г., грам. 1495 г., б. 176; прывілей 1499 г., б. 178; прывілей Вітабску 1503 г., б. 251; грам. на гасьцінны дом у Вільні 1503 г., б. 258; на абмураваньне Вільні 1505 г., б. 258.

Алена каралева, прывілей на Бельск, б. 262.

Алехна, полацкі намесьнік 1465 г., б. 163, 164.

Альбэрт, біскуп рыжскі (дата яго сьмерці), б. 65.

Альгерд, в. кн. Літоўска-Рускі (Крыўскі), яго палітыка ў рэлігійных справах, бб. 109, 110; паход на Маскву, б. 11516; памінаньне яго, б. 117, запіс у слуцк. памятніку, б. 488.

Андрей прэзбітар са Слуцка, пісьменнік ХVІІ ст., б. 519.

Андрэй з Вітабска, перапісчык XVI ст., б. 492.

Андрэй Кестутавіч, полацкі князь, грамата Крыжакам 1385 г., б. 11821.

Андрэй Альгердавіч, полацкі князь (наданьне яго на Троецкі манастыр 1399 г.), б. 129.

Анісіфар мітрапаліт (Дзевачко), яго закалот с Цяпінскім, б. 417, яго Служэбнік, б. 430.

Анна княгіня, жана Вітаўта, б. 151.

Ануфрэй, полацкі князь, нанаданьне на манастыр 1399 г., б. 132.

Арцём дзяк, вітабскі перапісчык Псалтыра канца ХV ст., б. 174.

Астрожскія князі Міхайла і Канстантын Іванавічы, б. 165.

Астрожскі Канстантын Іванавіч, ліст 1497 г., б. 178; грам. 1499 г., б. 179; пахвала с прычыны перамогі пад Оршай, б. 280.

Астрожскі К., ліст да І. Поцея, б. 449; одпіс Іп. Поцею, б. 480.

Атанас, мніх і пісьменнік смаленскі ХІІ ст., б. 26.

Атыльля, кароль угорскі, повесьць ХVІ ст., б. 452.

Аўраамі Смаленец, пісьменнік ХІІ–ХIII ст., б. 36, 4147, жыцьцёпіс яго, б. 66.


Бака, учасьнік ў вайне з Масквой ў 1564 г., б. 391.

Балковіч Юры, надавец на Лаўрышаўскі Манастыр (1350), б. 113.

Бастуны (род), б. 158.

Баторы Сьцяпан адозва да войска 1579 г., б. 420; Ліст да цара Івана Грознага, б. 422; пацьверджаньне прывілею месту Полацку 1580 г., б. 422.

Безюк, ўласнік рукапіснага Евангельля XVI ст., б. 406.

Беларусь, першае паяўленьне гэтай назовы ў крыўскай пісьменнасьці, б. 468.

Бельскі Марцін, перапрацоўка яго Кронікі, б. 399, 400, 578.

Бітва пад Оршай, пахвала кн. Астрожскаму, б. 280.

Богагласьнікі, нішчаньне іх, б. 577.

Богуш Цімафей, баярын кн. Сьвідрыгайлы 1438 г., б. 157.

Богуш-Сестранцэвіч, біскуп, б. 634.

Богушэвіч Мацей, Слуцкі сьвятар, б. 488.

Богша Лазар, полацкі мастак-залатар ХІІ ст. б. 35.

Болеслаў, кароль польскі, б. 22.

Борнцэвіч, случанін, б. 488.

Брага, віленскі бурмістр, б. 451.

Брацтва ваяроў Хрыстовых (Frater militari Christi), гл. „Крыжакі“.

Брацтвы, прычыны ўзьніканьня іх, б. 250; арганізація і ўнутранны парадак, б. 327329; Статут кушнерскага брацтва ў Вільні с 1538 г., б. 323; Сьвятатроецкае віленскае брацтва, прывілей 1589 г., б. 444; дзісенскае маладзенчаскае брацтва, б. 585.

Бронскі Крыштаф, пісьменнік ХVI ст., б. 470471.

Будны Сымон, клецкі кальвінскі пастар, пісьменьнік XVI ст., бб. 384390.

Будны Бэньяш, аўтор ХVІ ст., б. 502.

Булгак Эмануэль, памешчык з Магілеўшчыны, б. 383.

Буркулаб, учасьнік ў вайне з Масквой 1564 г., б. 391.

Бэрында Памва, б. 572574.

Бярозка, паповіч з Новагорадка, перапісчык Чэцьі 1489 г.


Валадзімер Давыдавіч, чарнегаўскі князь ХІІ ст., б. 41.

Валадзімер, полацкі князь ХІІІ ст., (дае пазваленьне Мэйнгарду прапаведываць хрысьціянства ў Ліваў), б. 63.

Валадковіч Фэліціян, уніяцкі мітрапаліт, б. 622.

Валачкевіч Марцін, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Валовіч Фёдар, фундатар Тріоді 1466 г., б. 161.

Валовіч Васіль, грам. 1491 г., б. 168.

Валовіч Астап, апякун кальвінства ў ХVІ ст., б. 384, 481.

Валовічы, род спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Валожын двор, б. 164.

Варатынскія князі, б. 165.

Васілла біскуп, грам. 1390 г., б. 124.

Васіль (сьвятар) прачысьценскі Капыльскі, перапісчык Евангельля 1539 г., б. 329.

Васька, пісар пана Мікалая Радзівіловіча, перапісчык кнігі „Приточникъ“ канца ХV ст., б. 180.

Ваўковічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Віленскія мучанікі Іоанн, Антоні і Аўстахій, бб. 116117.

Вільня, грамата мяшчанам 1432 г., б. 155; прывілей на майборскае права, б. 156; прывілей купцом, б. 157; размяжаваньне духоўных зямель, б. 164; школы і брацтвы: б. 250251; грам. на гасьцінны дом 1503 г., б. 258; на абмураваньне Вільні 1505 г., б. 258; апісаньне Вільні с ХVІ ст., б. 260; праваслаўны сабор 1509 г., б. 268; прывілей на пабудаваньне шкляннай гуты 1551 г., б. 376.

Вітабск, гісторыя таргоўлі з немцамі, бб. 91100; прывілей баярам і мяшчанам 1503 г., б. 251.

Вітабскі і Полацкі кн. Гердень (каля 1264 г.), б. 77.

Вітабскі князь Ізяслаў (каля 1265 г.), б. 84.

Вітабскі кн. Міхайла Канстантынавіч, 1300 г., б. 8891.

Вітабскія князі, спам. ў полацк. памянніку, б. 487.

Вітаўт, в. кн., грамата Троцкаму Богародзіцкаму манастыру 1384 г., б. 118; грам. В. Карачоўскаму, б. 121; прывілей жыдом, б. 122123; грам. князю (біскупу) Васіллу, б. 124; грам. Нікітібару, б. 129; повесьць аб бітве с Тамір-Кутлуем, б. 130; наданьне вілен. канонікам, б. 130; разьдзел возера Ісэта, б. 131; грам. Вячкевічу, б. 142; судовая грам. 1420 г., б. 149; грам. княгіні Алене, б. 151; пахвала Вітаўту, б. 151; угода з разанскім князям, б. 152.

Вішневецкія, род спам. ў супрасал. памянніку, б. 550.

Войшалк, сын князя Міндаўга, гл.: Лаўрыш.

Варагі, заваяваньне імі усх. слав. плямён, б. 37; вывад Варагаў, паводле хронографу ХVІІ ст., б. 564.

Воўк як сымвал славы, б. 593.

Воўкавыск, прывілей 1507 г., б. 263.

Вэрсока, двор у Лідчыне, належаў да В. Цяпінскага, б. 417.

Вялікдзень, сказаньне, б. 372.

Вячкевіч Ілья, баярын в. кн. Вітаўта, б. 142.


Галіцкая зямля (права на яе Літоўскай дынастыі), бб. 105, 106.

Галятоўскі Іоаннікі, б. 608.

Гарабурда Васіль Міхайлавіч, віленскі друкар, б. 429430.

Гарасім, біскуп смаленскі (1458) гл. рыс. на б. 153.

Гардзіслава, мнішка, зродная сястра сьв. Еўфрасіні кн. Полацкай, у мнішстве Еўдокія, ХІІ ст., б. 33.

Гаштовт Марцін, б. 165.

Гвагнін Александр, кронікар, б. 578.

Гвідон, рыцар, повесьць ХVІ ст., б. 374.

Гедымін, в. кн. Літоўскі, угода з немцамі 1323 г., б. 102; умова яго і сыноў яго Глеба (Нарымонта) і Альгерда з Рыгай 1338 г., б. 105.

Глеб Васількавіч, кн. Менскі, б. 40.

Глебовічы, з роду менскіх князёў, сп. ў полацк. памянніку, б. 487.

Глозынь Алехна, б. 172.

Горваты, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Готлянд, востраў (пасольства ад Крыўскіх зямель ў 1229 годзе), б. 65.

Гражданка, яе паходжаньне, б. 571.

Гразноў, віленскі мастак і архэолёг, б. 18.

Граніцы в. кн. Літ. с татарскай зямлёй, 1540 г., б. 334; граніцы с карунай польскай, 1546 г., б. 335.

Грунвальдзкая бітва, летапісная повесьць, бб. 144145.

Грыгаровіч Федзька, б. 168, 172.

Грыгаровічы, баяры слуцкія, б. 488.

Грыгоры, біскуп полацкі (уп. пад 1331 г.), б. 104.

Грыгоры, кніжнік смаленскі ХІІ ст., б. 26.

Грыдка Канстантыновіч, б. 124.

Гурчын Даніэль, служка цара Пятра І, б. 611.

Гэрбарт-Шчасны Іоан Фэлікс, вучоны ХVІІ ст., б. 513.

Гэрманавічы, мястэчка, б. 371, 372.


Дамастрой: гл. „Тайна-тайных, арыстоталявы вароты“, б. 336.

Даміян презбітар, перакладчык „Лекарства на оспалый умысл“, б. 505.

Даміян, сьвятар, друкар Дэрманскага манастыра, б. 503.

Даніла падарожнік (паломнік), пісьменнік ХІІ ст., б. 24.

Данілевіч (Данільевіч) Андрэй, наданьне на манастыр, б. 132.

Дарагастайскі Мікалай, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Дзеткевічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 448.

Дзімітр Ростаўскі, б. 612.

Дзімітры-Карыбут Альгердавіч, грамата на вернасьць Ягайле, б. 123; наданьне Лаўрышаўскаму манастыру, б. 122.

Дзісенскае Молоденческое брацтва, б. 585.

Довайновіч Алехна, грамата 1459 г., б. 162.

Домка (Дъмке), пісьменнік ХІ ст., перапісчык месячнай Мінэі 1096 г., б. 20.

Дрогічын, каралеўскі наказ 1511 г., б. 266.

Дружыловіч Грыдзька, запіс на царкву 1406 г., б. 142.

Друкарні: ў Кракаве, заснавана Швайпольтам Фіолям, ад 1491 г., у Празе чэскай, заснавана Ф. Скарынам, ад 1517 г.,

у Вільні, заснавана Ф. Скарынам, ад 1525 г., кірылаўская; польская друкарня ў Вільні, заснавана ў 1576 годзе,

у Берасьці, заснавана Мікалаям Радзівілам, кальвінская, лаціна-польская, ад 1559 да 1566 г.,

першая друкарня ў Маскве (1560 г?), бал. 382,

у Несьвіжы, заснавана Сымонам Будным, ад 1562 кірылаўская, а ад 1563 г. польска-лацінская,

у Заблудаве, заснавана Хадкевічам, ад 1568 г., кірылаўская,

у Лоску, арыянская, лаціна-польская, ад 1570 да 1583 г.,

у Ракаве (незалежна ад Ракава, прадмесьця Кракава), ад 1572 г. арыянская, лаціна-польская,

Зарэцкіх у Вільні (ад 1574 г.), кірылаўская, б. 419,

пры Сьвятатроецкім манастыры ў Вільні, ад 1590-х г., кірылаўская,

у Рыме, кірылаўская, ад 1596 г.,

пры Сьвятадухаўскім манастыры у Вільні, ад 1610 г., кірылаўская,

у Еуі, каля Вільні, ад 1611 г. да 1634, кірылаўская,

у Любчы, каля Новагорадка, ад 1612 да 1652 г., лаціна-польская,

у Ашмяне, ад 1615 г., лаціна-поль- ская,

у Магілеве, ад 1615 г., кірылаўская,

у Полацку, кірылаўская, ад 1620 г., а пазьней заснавана тут і лаціна-польская, езуіцкая друкарня,

у Буйневіцкім манастыры ў Мсьціслаўшчыне, кірылаўская, ад 1629 г.,

у Пачайне, каля Оршы, ад 1630 г., кірылаўская,

у Кутэінскім манастыры, кірылаўская, ад 1632 да 1656 г., вывезена ў Масковію,

у Бялынічах, ад 1652 г., лаціна-польская,

у Слуцку, кірылаўская друкарня істнавала ў ХVII ст., але калі была адкрыта і закрыта нявядома; польская — ад 1674 г.,

у Супрасьлі, кірылаўская, ад 1695 г., праўдападобна была сюда перанесена Заблудаўская друкарня,

у Пінску, лаціна-польская, езуіцкая, ад 1729 г.,

у Слоніме, лаціна-польская, ад 1750 г.,

у Горадні, кірылаўская і лаціна-польская, заснавана ў другой палове ХVІІІ ст.,

у Жыровіцах, лаціна-польская і кірылаўская, уніяцкая, заснавана ў першай палове ХVІІІ ст.

Друкары: Швайпольт Фіоль, у Кракаве, ад 1491 г.,

Ф. Скарына, ў Празе, ад 1517, у Вільні, ад 1525 і да 1541 г.,

Сымон Будны, ў Несьвіжы, ад 1562 г.,

Іван Фёдаровіч, у Заблудаве, ад 1569 г.,

Петр Мсьціславец, ў Заблудаве, ад 1569 г.; у Вільні, ад 1574 г.,

Васіль Цяпінскі, ў Цяпіне, Полацкага павету, ад 1570 г.,

Лука Мамоніч, у Вільні, ад 1579 г.,

Васіль Гарабурда, ў Вільні, ад 1582 г.,

Лявонці Карповіч, архімандрыт, ад 1610 г.,

Сьпірыдон Собаль, ад 1628 г. ў Кіяве; ў 1630 г. ў Кутэйне; у 1635 г. ў Буйневічах, пазьней у Магілеве,

Петр Селява (фон Селавъ), у Штокгольме, ад 1628 г.,

Лукаш з Вільні, ў Чернегаве, ад 1669 г.,

Максім Вашчанка, ў Магілеве, ад 1690-х годаў.

Друкарства, пашырэньне кірылаўскіх друкаў і скарынаўскія ўплывы на іх, б. 304306.

Дубравіцкія князі, спам. ў слуцк. памянніку, б. 485.

Дунай, слова ўжытае ў значэньні „заліў“, б. 564.

Дыспуты рэлігійныя, б. 51920.

Дысыдэнты, акт конфэдэраціі 1599 г., б. 483.

Дэрткі, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.


Ерамей смаленец, пасол на в. Готлянд, б. 65.

Еўлашэўскі, пасол ад Новагорадзкага павету на варшаўскі сойм 1585 г., б. 429; яго дзеннік, бб. 48485.

Еўстафій, дьякан горадзенскі, перапісчык Трыоді 1466 г., б. 161.

Еўфрасіня, князёўна полацкая, пісьменніца ХІІ ст., бб. 30-33.

Ефрэм, смаленскі мніх, пісьменнік ХІІІ ст., бб. 61, 62.


Жаслаўскі князь, намесьнік вітабскі, грам. 1495 г., б. 176.

Жугаевіч Васіль з Яраслаўля (Галічына), перапісчык Бібліі Ф. Скарыны, б. 396.

Жыгімонт Кейстутавіч, в. кн. (1432–1440), грамата 1432 г., б. 155.

Жыгімонт Стары, в. кн. (1507–1548), мовы пасольскія князю маскоўскаму 1507 г., б. 264; пасольства Рады в кн. Літ. 1526 г., б. 310.

Жыгімонт-Аўгуст, (1548–1572), форма прысягі яму, б. 308; рахунак с п. Касьцевічам, б. 309; грамата на пабудаваньне шкляннай гуты ў Вільні, б. 376; грамата вітабскаму вояводзе С. Збаражскаму 1561 г., б. 383.

Жыгімонт ІІІ (1587–1632), прывілей 1588 г., б. 432; прывілей на Статут 1588 г., б. 432; прывілей уніяцкім біскупам, б. 452.

Жыдоўскія богаслужэбныя кнігі, перакладзеныя на крыўскую мову, бб. 241243; 396398.

Жыды, прывілей кн. Вітаўта 1388 г., б. 122; прывілей караля Жыгімонта 1514: г., б. 280; грамата аб забароне хрысьціянскім жанком ўходзіць у сужывецтва з жыдамі, б. 379.

Жыдоўствуючыя, сэкта канца ХV ст., бб. 242, 243; прасьледаваньне жыдоўствуючых, б. 330; полеміка з жыдоўствуючымі, б. 423.

Жыжэмская Зофія, княгіня, жана Васіля Цяпінскага, б. 417.


Заберэзінскі Ян., фундатар Пралогу 1512 г., б. 278.

Заблудава, друкарня ХVІ ст., б. 404.

Завадзкі Антон, архімандрыт, б. 512.

Завадзкія, род спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Завітневіч Юры, пасол да Містра Ліфляндзкага 1507 г., б. 263.

Загароўскі, случанін, б. 488.

Зарубіч Л., баярын кн. Сьвідрыгайлы, б. 157.

Зарэцкія, віленскія мяшчане, фундатары друкарні ў Вільні ў 1574 г., б. 419.

Заслаўскія князі (прысяга іх Ягайле), б. 142.

Захары на Валоцы, перапісчык ХІІІ ст., б. 87.

Заштаўт, віленскі архэолёг, б. 16.

Збаражскі Сьцяпан, вітабскі воявода, б. 383.

Збараскі князь Міхайла Васілевіч, б. 165.

Зубравіцкая Зофія, б. 165.

Зызані Лаўрын, яго букар, б. 461; Лексіс, б. 462; граматыка, б. 463; матэр’ялы да жыцьцёпісу, бб. 46465.

Зызані Сьцяпан, матэр’ялы да жыцьцёпісу, бб. 45961; Казаньне сьв. Кірылы, бб. 46769.

Зьвеніслава, мнішка, зродная сястра сьв. Еўфрасініі кн. Полацкай у мнішстве Еўпраксія, ХІІ ст., б. 33.


Іван Фёдаравіч, разанскі князь, яго угода з Вітаўтам 1430 г., б. 152.

Іванов І. І., вучыцель полацкага кадэцкага корпусу, б. 558.

Ілініч Івашка 1477 г., б. 64.

Ільля, полацкі біскуп ХІІ ст., б. 32.

Інтэрмэдзіі, характэрыстыка іх, бб. 569.

Іоакімец, дыякан, новагорадзкі перапісчык, пачатку ХVІ ст., б. 278.

Іона, мітрапаліт (ліст 1450 г.), б. 158, 160, 162.

Іоанн Юр’евіч, князь Мсьціслаўскі, наданьне Полацкаму Сафійскаму Сабору 1458 г., б. 162; тэстамант, б. 162.


Кавечынскі Мацей, несьвіжскі бурмістр, б. 384.

Казаковіч, случанін, б. 488.

Казацкае войска, зьвязь яго с крыўскімі землямі, бб. 53639.

Казімір, польскі кароль, угода з літоўска-рускімі (крыўскімі) князямі 1347 г., б. 105.

Казімір Ягайлавіч (1447–1492), граматы 1440 і 1443, б. 157; прывілей магілеўскім мяшчанам, б. 158; грам. 1452 г., б. 159; устаўная грам. Полацку, б. 159; пасольства да разанскага князя, б. 159; угода з Вял. Ноўгарадам, б. 164; грам. Гаштаўту, б. 165; грам. 1473 г., б. 165; пасольства ў Маскву, б. 165; ліст 1488 г., б. 165; яго другое імя Андрэй, б. 166; грам. 1490 г., б. 168.

Калліст, полацкі архімандрыт, б. 162.

Казлоўскі-Трахімовіч Ісая, вучыцель Кіява-Магілянскай акадэміі, пісьменнік ХVІІ ст., б. 562.

Казлоўскі Максім, возны, б. 478.

Казюлі, баяры слуцкія, б. 488.

Капыленіцы, баярскі род с пад Слуцка, б. 488.

Капуста, князь, род спам. ў супр. памянніку, б. 549.

Капысьценскі Захар, матэр’ялы да жыцьцёпісу, бб. 53233, 540.

Карзалін, случанін, б. 488.

Карповіч Лявонці, архімандрыт, бб. 506, 51416, 52829.

Карыбановіч Якуб, б. 164.

Карэцкія князі, спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Каскевіч „пан шляхетны“, случанін, б. 488.

Касьцюшка Валюжыніч, грамата ад Мсьціслаўскага князя, б. 124.

Квасоўскі Васіль, выдавец календароў у ХVІІ ст., бб. 614, 617.

Кезгайловіч Міхайла, віленскі воявода, грам. 1455 г., б. 159.

Кейстут, кн. Літоўскі; грамата ад яго і кн. Любарта, 1341 г., б. 105.

Кімбар С., ігумен Супрасльскага манастыра, бб. 496, 322.

Кіпрыяновіч, случанін, б. 488.

Кіпрыян, Мітрапаліт († 1406 г.), аўтор і перапісчык кніг, бб. 134136.

Кірыла Тураўскі, біскуп і пісьменнік ХІІ ст., бб. 2730; яго малітвы, бб. 469, 518.

Кішка Леон, уніяцкі архібіскуп, б. 613.

Кіяў, прывілей мяшчанам 1506 г., б. 260.

Кіяўскія школы, зьвязь іх с крыўскімі землямі, бб. 53539.

Клім Смаленец, мітрапаліт, пісьменнік ХІІ ст., б. 25.

Клірык Астрожскі, одпіс на ліст Іп. Поцея, б. 480.

Клішоўскі Крыштаф 1497 г., б. 178.

Кміта-Чорнабыльскі Філон, пісьменнік ХVІ ст., бб. 417419.

Кнігі, літоўскія, ў Маскве, б. 552.

Кобрын, абарона падданых 1524 г., б. 310.

Комуніяка, земянін, ліст, б. 575.

Конашэвіч Петр, гэтман, бб. 534538.

Коніскі Юры, біскуп аршанскі і магілеўскі, бб. 61920.

Копінскі Ісая, мітрапаліт, б. 551.

Корсак Ѳедар, уласьнік апокрыфічных кніг у ХVІ ст., бб. 371, 372.

Косаў Сыльвэстр, біскуп магілеўскі, б. 557; матэр’ялы да жыцьцёпісу, б. 572.

Котлубай Сыльвэстр, уніяцкі біскуп пінскі, пісьменнік ХVІІ ст., б. 531.

Коўна (грамата вял. кн. Казіміра 1563 г.), б. 162.

Кракаў, кірылаўская друкарня Швайпальта Фіоля, бб. 169172.

Крошынскія князі, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Круповічы, (род), б. 158.

Крывічы, Готы, Русь, б. 3.

Крывічы і Грэкі, б. 6.

Крывічы (іх стасунак да Літвы), бб. 7981.

Крывічы (стасунак іх да Прусаў), бб. 100, 101.

Крывічы, мяшаньне імязоўніцтва ў ХV ст., бб. 137141, 243.

Крыжакі (Frater militari Christi), б. 63; заваяваньне імі Лівонскіх зямель, б. 63.

Крыж каменны, Полацкага князя Рагвалода, ХІІ ст., бб. 40, 41.

Крыжы камянныя Полацкага князя Барыса, ХІІ ст., бб. 3638.

Крычэўскі Кірдзей, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Крыўскія князі, стасунак іх да Латышоў, б. 64.

Крышкоўскі Лаўрын, несьвіжскі кальвінскі пастор, б. 384.

Крэўза-Ржэвускі, архімандрыт, пісьменнік ХVІІ ст., б. 520.

Кунцэвіч Іозафат, полацкі уніяцкі архібіскуп, пісьменнік, б. 518, матэр’ялы да жыцьцёпісу, бб. 530531, 572, 586.

Кунцэвічаў род, спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Кукель, гл. Зызані.

Купала (Ян Хрысьціцель), б. 21.

Курбскі князь, яго рукапісы, б. 479.

Кучка Ян, 1477 г., б. 164.


Лагойскія князі, спам. ў Полацк. памянніку, б. 487.

Лапіцкія, шляхта, спам. ў Слуцк. памянніку, б. 487.

Лаўрыш-Войшалк, сын в. кн. Міндаўга, заснавец Лаўрышаўскага манастыра на Нёмане, бб. 108, 109.

Лаўрышаўскае Евангельле, бб. 108109.

Лаўрышаўскі манастыр, абмежаньне яго зямель, б. 128.

Лаўрышаўскі манастыр, наданьне Дзьмітра Альгердавіча 1386 г., б. 122; два наданьні ХІV ст., б. 129.

Лах Васіль Мікіціч, бурмістр менскі ХІV ст., фундатар Мсьціжскага Евангельля, б. 132.

Летапісы, мейсца напісаньня іх, б. 178.

Летапісы, апісаньне іх і перадрук сьпіску бібл. граф. Рачынскіх, бб. 198241.

Летапісныя назовы гарадоў, б. 176.

Леонтій, інак супрасльскі, пісьменнік XVII ст., б. 577.

Літары Скарынаўскія ў Маскве, бб. 383.

Літары Мсьціслаўца ў Маскве, б. 419.

Літары „гражданскія“, б. 571.

Літва, мяшаньне імязоўніцтва ў XV ст., б. 243.

Літоўская дынастыя (вядомасьці аб прыналежнасьці князёў гэтай дынастыі да хрысьціянства), бб. 111113.

Літоўская мова, паводле слоўніка П. Бэрынды, б. 572; паводле інтэрмэдзій, б. 621; паводле агалоўку катэхізму, б. 630.

Літоўскія кнігі, б. 552.

Логоѳет, аўтор рукапісу „Поученіе“, б. 484.

Лудольф, купец смаленскі, (1210 г.), б. 64.

Лука, прэзбітар Жухавіцкі, перапісчык, б. 577.

Лука Смаленец, перапісчык і мастак-міньятурыст ХІV ст. бб. 125128.

Лука Тарнопальскі, перапісчык Бібліі Скарыны, б. 396.

Лукаш з Вільні, друкар у Чарнегаве, б. 564.

Лускина Степан, войт вітабскі, б. 383.

Луцкевіч Іван, віленскі архэолёг, бб. 16, 364, 383, 585.

Любіч Васька, 1477 г., б. 164.

Любіч Петраш Фомініч, 1492 г., б. 174.

Люблінскі сойм, агульны нарыс, бб. 400404.


Магілеў, прывілей баярам паловы ХV ст., б. 158; прывілей мяшчанам 1447 г., б. 158; ліст караля Жыгімонта 1525 г., б. 310.

Мамоніч Лукаш, віленскі друкар ХVІ ст., бб. 420, 424, 430, 434, 449, 450, 461 і далей.

Мануіл, біскуп смаленскі ХІІ ст., б. 39.

Манькоўскі, яго Энэіда, б. 637.

Масальскія, род спам. ў супрасль. памян., б. 550.

Масква, ліст аб разьбіцьці маскоўскага войска пад Дуброўнай 1564 г., б. 391.

Маскевіч Самуэль, дыярыуш, б. 531.

Маркевічы, баярскі род с пад Слуцка, б. 488.

Мартусэвіч Якуб, уніяцкі біскуп, б. 635.

Мартын, мніх тураўскі ХІІ ст., б. 25.

Матковіч, случанін, б. 488.

Мачковіч Андрэй, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Мачульскі Юры, ксёндз, б. 372.

Мезецкая Апраня Пятровая, княгіня, ліст 1507 г., б. 262.

Мелентовічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Мелецій, патрыарх, б. 482.

Мелішэво, мястэчка ў Горадзеншчыне, б. 371.

Менглі Гірэй, Крымскі хан, ліст 1506–1507 г., б. 260.

Менжынскі Васіль Гаўрылавіч, паповіч мозырскі, перапісчык Александрыі 1697 г., б. 184.

Менск, прысяга на замку 1507 г., б. 262.

Мікіпар, протосінгел патрыаршы (справа яго), б. 472.

Мінкевічы, сьвятары ў Слуцку, б. 488.

Мінэя чэцья, (Супрасльскі рукапіс Х–ХІ ст.), б. 16.

Місаіл, новагорадзкі мітрапаліт з роду князёў Петруцкіх, б. 504.

Місаіл, біскуп смаленскі, грам. 1454 г., б. 159.

Міхайла Гедымінавіч, надавец на Лаўрышаўскі манастыр, б. 113.

Міхайловіч Іван, стараста пінскі і кобрынскі, фундатар Псалтыра 1543 г., б. 334.

Мішка (Мышка?) пан, грам. 1452 г., б. 159.

Мова крыўская, яе ўплыў на польскую пісьменнасьць, бб. 14041.

Мова крыўская, прычыны занепаду яе ў ХVІІ ст., бб. 497500.

Мова беларуская, б. 540.

Мова польская ў крыўскай пісьменнасьці, бб. 605607.

Мозыр, устава караля Жыгімонта 1510 г., б. 273.

Монтыгірд, намесьнік полацкі, грамата 1400 г., б. 141.

Морашэўскі К., праф. рыторыкі ў Забельскай гімназіі, б. 625.

Мсьціславец Пётр Цімафеевіч, друкар ХVІ ст., бб. 404, 419420.

Мсьціслаў Давыдавіч, смаленскі князь, умова 1229 г., б. 65.

Мсьціслаўскі князь Сымон-Луквён (Лыгвеній) Альгердавіч, грамата на вернасьць Ягайле, 1389 г., б. 123; наданьне Ануфрэеўскаму манастыру, б. 129.

Мсьціслаўскі князь Юры-Луквён, б. 124.

Мсьціслаўскі кн. Іван Юр’евіч, б. 162.

Мсьціслаўскія князі, іх дынастыя, бб. 124125.

Мужылоўскі Андрэй, слуцкі пратапоп, пісьменнік ХVІІ ст., б. 547.

Мусульманская пісьменнасьць (Аль-кітаб), б. 364.

Мытныя кнігі, б. 430.

Мышлевічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Мэдалі-зьмеявікі, на пераломе ад паганства да хрысьціянства, б. 50.

Мэйнгард, біскуп Рыжскі ХІІІ ст., б. 63.

Мэркуры, сьв. Смаленскі, ХІІІ ст., бб. 5261.

Мэтрыка в. кн. Літоўскага, бб. 587604.

Мялешка, каштэлян смаленскі, прамова на сойме 1589 г., б. 446.


Налівайка Семеры (Сымон), допыт яго возным, б. 478.

Налевайко Сенько, сатыра, б. 561.

Нарымонт, у хрышчэньні Глеб, сын в. кн. Гедыміна (1333 г.), б. 104.

Немцы, паяўленьне іх у усьцях Дзьвіны, бб. 61, 62.

Нікановіч Іван, наданьне на Прадцечанскі полацкі манастыр, б. 132.

Нікіта з Любчы, перапісчык ХІІІ ст., б. 77.

Новагорадак-Северскі, друкарня, б. 563.

Новагорадзкая аўтокефальная мітраполія, бб. 108, 109.

Ноўгарад, угода з в. кн. Казімірам, б. 164.

Норманы, чае іх хрышчэньня, б. 21.


Олелко Юрій Юр’евіч, князь слуцкі, перапісчык Евангельля 1582 г., б. 430.

Ортолог Ѳеофил, гл. Сматрыцкі Мелеці.


Павал, іераманах, друкар на Чорнай гарэ, б. 546.

Паганства, змаганьне яго с хрысьціянствам, бб. 5051.

Памяннікі: Віленскі, б. 487; Полацкі ХV–ХVІ ст., б. 487; Слуцкі, б. 487; Супрасльскі, б. 550; Грозаўскі, б. 585; Дзятлавіцкі, б. 585.

Панко, слуга князеўскі, умова с кн. Скіргайлам, 1387 г., б. 122.

Пантэлейман Мартыновіч, фундатар Евангельля 1317 г., б. 102.

Панцялей, разумны муж смаленскага князя, пасол на в. Готлянд, б. 65.

Парфен, перапісчык Псалтыра 1543 г. для старасты пінскага і кобрынскага, бб. 33435.

Парыка, случанін, б. 488.

Паўловічовая Васьковая, б. 176.

Паўловічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Перапісчыкі кніг, б. 9.

Перасопіцкі манастыр, грамата ігумена 1417 г., б. 149.

Пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч, б. 308, 309.

Плеценецкі Елісей, архімандрыт, б. 540.

Полацкае веча, б. 120.

Полацак, умова з Немцамі 1200 г., б. 62; умова з Рыгай 1210 г., б. 63; умова з Рыгай 1228 г., б. 65; грамата ў Рыгу, канца ХІІІ ст., б. 88; гісторыя таргоўлі з немцамі, бб. 91100; умова Рыгі с Полацкам. 1330 г., б. 104; умова Гедыміна з Рыгай 1338 г., б. 105; Полацак выганяе князя Скіргайлу, б. 120; прывілей кн. Сьвідрыгайлы 1394 г., б. 125; Барыса-Глебскі манастыр, б. 128; грамата кн. Андрэя ХІV ст., б. 129; Прэдцечанскі манастыр, б. 132; грам. намесьніка Монтыгірда 1400 г., б.141; грамата ў Рыгу 1404 г., б. 142; умова з Рыгай 1405 г., б. 142; запіс Дружыловіча на царкву 1406 г., б. 142; умова з Рыгай 1407 г., б. 143; грамата ў Рыгу 1409 г., б. 143; грамата ў Рыгу 1414 г., б. 145; ліст полацкага зьверхніка ў Рыгу паловы ХV ст., б. 158; устаўная грамата в. кн. Казіміра 1456 г., б. 159; грамата ў Рыгу 1465 г., б. 163; грамата ў Рыгу 1470 г., б. 164; грамата палачан у Рыгу 1475 г., б. 164; грамата ў Рыгу 1476 г., угода з Рыгай 1478 г.; 2 граматы ў Рыгу канца ХV ст., б. 179; грам. Васіля Дзьмітравіча з Полацка ў Рыгу, канца ХV ст., б. 179; пацьверджаньне Яраслававага сьпіску 1503 г., б. 253; прывілей біскупу 1503 г., б. 254; пацьверджаньне майборскага права 1510 г., б. 268; прысуд полацкаму ўладыцы архібіскупскага тытулу 1511 г., б. 274; прывілей 1511 г., б. 275; пацьверджаньне прывілею Баторым, б. 422.

Полацкі князь Валадзімер, ХІІІ ст., б. 64.

Полацкі князь Гердень, 1264 г., б. 77.

Полацкі князь Ізяслаў, (каля 1265 г.), б. 83.

Полацкі князь Яраслаў Ізяславіч, грамата 1396 г., б. 128.

Полацкі князь Андрэй Альгердавіч, б. 129.

Полацкі біскуп Іона 1488 г., б. 166.

Полацкі біскуп Лука, 1503 г., б. 254.

Полацкі Сафійскі сабор, наданьне Мсьціслаўскага князя Івана Юр’евіча 1458 г., б. 162.

Полаўка Варлаам, Магілеўскі архімандрыт, пісьменнік ХVІІ ст., б. 553.

Полубенскія князі, род спам. ў супр. пам., б. 549.

Полхоўскі Сэрафіон, біскуп аршанскі і магілеўскі, б. 609.

Полькаўшчына, двор В. Цяпінскага ў Ашмяншчыне, б. 417.

Поссэвін, спроба яго друкаваць каталіцкую літэратуру крыўскай мовай, б. 431.

Поцей Іпаці, уніяцкі мітрапаліт і пісьменнік, бб. 45459, 470; ліст да кн. Астрожскага, б. 479; отпіс Клірыку Астрожскаму, б. 483; ліст патр. Мелеція, б. 505; „Гармонія“, б. 50607.

Пронскі князь Іван Валадзімеравіч, б. 152.

Проскура Іван, перапісчык кнігі Ізмарагд 1593 г., б. 450.

Протасоўскія, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Протасэвіч Валер’ян, біскуп віленскі, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Прусы, стасунак с Крывічамі, бб. 100101.

Прысяга, форма прысягі в. кн. Літ., б. 308; форма прысягі якую давалі пісары, б. 309.

Прэсны, случанін, б. 488.

Пузыны, род спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Пылінскі з Горадні, яго рукапіс, б. 567570.

Пяструцкі князь Міхайла, грам. 1454 г., б. 159.

Пятніца, сьвяткаваньне пятніцы замест нядзелі, грам. 1589 г., б. 444.


Рагоза мітрапаліт, варункі уніі, б. 450.

Радзівіл Мікалай, апякун кальвінства ў ХVІ ст., бб. 384, 388.

Разанскі князь Алег Іванавіч, запіс Ягайле 1393 г., б. 124.

Разанскі князь Іван Фёдаравіч (1456), б. 159.

Рак-Батыевіч Сымон, фундатар Евангельля 1520 г., б. 308.

Раман, мітрапаліт Новагорадзкі, б. 109.

Рамашковіч Алехна (Александр), дваранін в. кн. Альгерда, б. 113.

Расьціслаў Мсьціславіч, смаленскі князь ХІІ ст., заснаваньне смаленскага біскупства, бб. 2840.

Ротундус Аугустын, войт віленскі, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Русоўскі Геласі, архімандрыт, б. 504.

Русь, характэрыстыка племя, б. 5; характар і значэньне гэтага імя ў Смаленскіх тарговых умовах, бб. 7577.

Рутскі Вельямін, яго Ѳeses, бб. 508, 618.

Рымша Андрэй, паэт канца ХVІ ст., б. 424.

Рэйнбэрг, біскуп, хрышчэньне ім тураўцаў, б. 22.

Рэформацкі рух у ХVІ ст., б. 246.

Рэформацкія друкарні, б. 248.


Савінскі, случанін, б. 488.

Савіч, случанін, б. 488.

Сагайдачны-Конашэвіч, б. 534538.

Сакалінскі Павал, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б.434.

Сакалоўскі, клецкі кальвінскі пастар, б. 384.

Салаўевіч, пісар капітулы слуцкай, б. 488.

Салецкі, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Сангушкі, род спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Сапега Леў, канцлер в. кн. Л., яго жыцьцёпіс, бб. 436443; 520; 522.

Сафійскія іконы, б. 307.

Сахоўскія Паісі, сьпісываў у Менску Суботнік у 1610 г., б. 512.

Селяў (Селява?) Петр, друкар у Штакгольме, б. 545.

Сенька дзяк пана Солтана, смаленскі перапісчык 1487 г., б. 165.

Сімеон, біскуп полацкі (1456), б. 160.

Скарга Пётр, перапрацоўкі яго Żywoty swiętych, б. 486487; полемічны твор супроць яго пісаньняў, б. 424.

Скарына Франціш, пісьменнікі першы друкар, пачатку ХVІ ст., бб. 282307; Псалтыр з 1551 году, б. 380.

Скіргайла в. кн., умова 1387 г., б. 122.

Сколка Ян, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1528 г., б. 434.

Славяне і племя Крывічоў, б. 1.

Славянская граматнасьць, б. 8.

Славянская мова ў каталікоў, б. 170, 245.

Слова аб палку Ігара, трубадурская паэма ХІІ ст., б. 4750.

Слуцкі князь Александр, запіс 1392 г., б. 124.

Слуцкая княгіня Анна, прывілей 1489 г., б. 166; грам. Троецкаму манастыру 1492 г., б. 172.

Слуцкі князь Міхайла Александравіч, грам. 1455 г., б. 159.

Слуцкі князь Юры Юравіч Олельковіч, бб. 425, 430.

Слуцкі князь Юры Сымонавіч, б. 491.

Смаленск, умова з немцамі 1214 г., б. 64; умова Смал. і Полацка з Рыгай 1223 г., 65; угодчая грамата з Рыгай 1230 г., б. 73; гісторыя таргоўлі з немцамі, бб. 91100; прывілей 1505 г., б. 254; аблога гораду Масквой 1514 г., б. 281.

Смаленская „Тарговая праўда“ 1299 г., бб. 6573.

Смаленскае князьства, залежнасьць ад яго Суздальскай зямлі, б. 39; стасунак яго да в. кн. Літоўскага, бб. 11416.

Смаленскі кн. Мсьціслаў Раманавіч, (да 1214), б. 74.

Смаленскі кн. Мсьціслаў Давідавіч, (†1230), б. 74.

Смаленскі кн. Сьвятаслаў Мсьціславіч, (каля 1232 г), б. 74.

Смаленскі кн. Ізяслаў (уп. пад 1235 г.), б. 74.

Смаленскі кн. Усевалад Мсьціславіч, ўнук кн. Рамана (уп. пад 1239 г.), б. 74.

Смаленскі кн. Расьціслаў Мсьціславіч (уп. пад 1240 г.), б. 74.

Смаленскі князь Фёдар Расьціславіч, (каля 1281–1297 г.), б. 86.

Смаленскі князь Александр Глебавіч, (канец ХІІІ ст.), б. 87.

Смаленскі князь Іван Александравіч, яго умова з Рыгай (1330–1359 г.), б. 113.

Смаленскі князь Юры Сьвятаславіч, грамата Ягайле 1386 г., б. 122.

Сматрыцкі Мелеці, яго „Ѳринос“, б. 508; Евейское Евангельле, б. 518; граматыка, бб. 224225; пераходяго ў унію, б. 541; Аполлеіа, б. 545; Протэстація, б. 545; Паренеsis, б. 546; EXETHESIS і матэр’ялы да жыцьцёпісу, б. 547550.

Снова, рэка, б. 24.

Сойм Віленскі 1507 г., б. 262.

Сойм Менскі 1507 г., б. 264.

Сойм Новагорадзкі 1508 г., б. 265.

Сойм Горадзенскі 1564 г., Попіс войска земскага, б. 391.

Сойм Люблінскі 1569 г., б. 400.

Солтан, маршалак в. кн. Літоўскага, фундатар Месячнай Мінэі 1487 г., б. 165.

Солтан Солтановіч, намесьнік Бельскі, фундатар Прологу 1496 г., б. 178.

Солтан, мітрапаліт, вызаў яго ў Вільню 1507 г., б. 262.

Солтан у Вільні, ўласьнік грамат пасольства да папежа Сыкста ІV, б. 505.

Станкевіч Ян., філёлёг, б. 364.

Статут 1420 г., (Вартскі), б. 149.

Статут 1423 г., в. кн. Ягайлы, бб. 150151.

Статут Вісьліцкі (не пазьней 1423 г.), бб. 152155.

Статут-прывілей Казіміра Ягайлавіча, бб. 160, 161.

Статут кн. Казіміра, судоўнік 1468 г., б. 163.

Статут вайсковы 15259 г., бб. 316320.

Статут 1529 г., бб. 320323.

Статут кушнерскага брацтва ў Вільні 1538 г., б. 323.

Статут в. кн. Л. 1566 г., бб. 394, 395.

Статут в. кн. Л., 1588 г., бб. 434443.

Станіславовіч Пётр, член Камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Станкевічовая Якубовая, б. 149.

Стаўравецкі Кірыл Транквіліон, б. 608.

Старавольскі Сымон, пісьменнік ХVІІ ст. 564.

Стрыйкоўскі Мацей, перапрацоўка яго „Kroniki“, бб. 485, 486.

Стэткевічы, фундатары школ і друкарні ў Кутэйне, б. 552.

Стэцковіч Ян., член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Супрасльскі рукапіс, б. 16.

Суражскі Васіль, матэр’ялы да жыцьцёпісу, бб. 480482.

Сывільля, прарочыца, повесьць ХVІ ст., б. 378.

Сымон (Семен), сын Гердзеня, кн. Вітабскага і Полацкага, біскуп у Тверы (канец ХІІІ ст.), б. 77.

Сымонавіч Іван, полацкі намесьнік, б. 143.

Сьвідрыгайла, в. кн., запіс 1392 г., б. 124; прывілей полацкай зямлі 1394 г., б. 125; грам. Зарубічу, б. 157; прывілей 1450 г., б. 158.

Сьвірскі Лукаш, князь, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Сьвіраны, двор В. Цяпінскага ў Сьвянцянскім павеце, б. 417.

„Сьвіток Ярослава“, б. 253.

Сьвятагорац Фікары, пісьменнік ХVIІ ст., бб. 526527.

Сьвятаполк, Тураўскі князь, яго манэта з Х–ХІ ст., б. 21.

Сьв. Сафія, ікона, б. 307308.

Сьвяткаваньне пятніцы замест нядзелі, б. 444.


Таргоўля крыўскіх зямель з немцамі, гісторыя, бб. 91100.

Татары, стыль татарскіх грамат, б. 260; аплата ім упамінкаў, б. 262.

Татары, пераклад іх богаслужэбных кніг на крыўскую мову, б. 364.

Таўэрава М. др. філёлёгіі, б. 364.

Терашковіч, менскі мешчанін 1488 г., б. 165.

Тома, прэзьбітар і пісьменнік смаленскі, ХІІ ст., б. 26.

Торунь, грамата Кейстута, б. 105.

Трабская Мар’янна, б. 165.

Транквіліон Кірыла, іероманах, б. 526.

Трокі, грамата Богародзіцкаму манастыру, б. 118.

Трофімовіч, случанін, б. 488.

Трумна, кунічнік, б. 172.

Трызна, архімандрыт Кіява-Пячэрскага манастыра, б. 18.

Трызна Андрэй, пасол ад Новагорадзкага павету на варшаўскі сойм 1585 г., б. 429.

Трызны, род. спам. ў супр. памянніку, б. 550.

Трысчан і Анцалота, повесьць ХVІ ст., б. 372.

Тумаш са Смаленска, пасол на в. Готлянд, ад Смаленскага князя, б. 65.

Тундаль, рыцар, повесьць ХVІ ст., б. 378.

Тураўскае Евангельле ХІ ст., б. 18.

Тураўскія біскупы, першыя ад заснаваньня біскупіі, б. 18.

Тураўскае біскупства, час устаноўленьня яго, б. 18.

Тураўскія князі, сваяцтва іх з візантыцкімі імпэратарамі, б. 28.

Тышковіч Васіль, нагробны камень яго, б. 377.

Тышковічы, род спам. ў супр. памянніку, б. 549.

Тяпінскі Васіль, пісьменнік ХVІ ст., бб. 406417.


Ульяна, у мнішстве Елена, смаленская княгіня, фундатарка Псалтыра ХІV ст., б. 132.

Унія, друкаваньне кніг Фіолям, б. 170; ацэна з гістарычнай пэрспэктывы, б. 249; варункі кн. Астрожскага, б. 449; варункі мітр. Рагозы, б. 450; прывілей кар. Жыгімонта ІІІ, б. 452; выклад важнейшых артыкулаў уніі, б. 454; саборная грамата аб ўступленьні ў унію, б. 465; Абарона сабору берасьцейскага, б. 470; адповедзь на Абарону Філалета, б. 470; Справа айца Нікіфара, б. 472; Ектесисъ, апісаньне сабору берасьц., б. 479; захады утварыць патрыархат, б. 53940.

Урбановіч ксёндз, б. 634.


Федар, дзяк мітрапалічы, перапісчык віленскай Бібліі, 1514 г., б. 280.

Федаровіч Іван, друкар, уцякач з Масквы, б. 404.

Федаровіч Петр, рэктар: мітрапалі- гальнай віленскай калегіі, б. 504.

Федзьковіч Андрэй, б. 160.

Філалет, адповедзь на яго Апологію, б. 483.

Філіп Філосаф, смаленскі пісьменнік ХІ ст., б. 20.

Філіповіч Атанас, архімандрыт, пісьменнік ХVІІ ст., б. 555.

Філотэй, псэўдонім аўтора кнігі „Антиризис“ (1599 г.), б. 483.

Фіоль Швайпольт, кракаўскі друкар канца ХV ст., бб. 166172. перадрукі яго Псалтыра, б. 558.

Фомініч Петраш, б. 168.


Хвеньковіч, случанін, б. 488.

Хадкевіч Александр, 1480 г., б. 164.

Хадкевіч Грыгоры, фундатар друкарні ў Заблудаве, б. 404406.

Хадкевічы род спам. ў Супр. памянніку, б. 550.

Ходыкевічы Клім, б. 612.

Хрысьціянства, прыняцьце яго Крывічамі, б. 7; ваганьне ў першых пачатках паміж усходнім і зыходнім абрадам, б. 22; паяўленьне яго ў Тураве, б. 22; вядомасьці аб літоўскіх князёх быўшых хрысьціянамі, бб. 111113.

Хрышчэньне Літвы, грамата 1387 г., б. 122.

Хрэбтовіч Федзька Багданавіч, б. 168.


Цамблак Грыгоры, мітрапаліт і пісьменнік ХV ст., бб. 145149.

Цар Васіль, слуцкі баярын, б. 159.

Цецерскі, вучыцель у Забельскай гімназіі, б. 625.

Цяпінскі Васіль, перакладчык і друкар рэформацкага Евангельля 1570 г., б. 406417.


Чадай, случанін, б. 488.

Чапліцы, род спам. ў супрасльскім памянніку, б. 550.

Чарнегаў, друкарня, б. 563.

Чэрнышэвіч пан, случанін, б. 488.

Чэтвертынскія, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Чэховіч Марцін, арыянін канца ХVІ ст., б. 389.

Чэчэранін Юстын Яцковіч, дзяк кн. Слуцкага, перапісчык Евангельля ХVІ ст., б. 491.


Шамак, мытнік луцкі, б. 260.

Шапель, езуіт, б. 612.

Школы, адукація маладзежы ў загранічных школах, б. 246.

Школы:

Пэрыод І, да 1550 г.

Хрысьціянскае духавенства пачало вучыць граматы зараз пасьля прыняцьця хрысьціянства. Каля біскупскіх сталіц тварыліся школы для адукаціі маладзежы ў духоўны стан. У Полацку і Тураве біскупскія сталіцы былі заснаваны ў канцы Х-го стагодзьдзя; у Смаленску біскупства паявілася крыху пазьней. Але не глядзя на гэта Смаленск уславіўся ў нашай гісторыі стварэньнем у сваіх сьценах грэка-лаціна-рускай акадэміі ў ХІІ ст.

Смаленская грэка-лаціна-руская акадэмія была заснавана смаленскім князям Расьціславам каля 1130 году. Першым яе рэктарам быў грэк Мануіл, пазьней біскуп смаленскі. Гэтым-жа Мануілам грэкам была створана другая школа — пеўчаская.

Менш захавалася ведамак аб школах у Тураве, але паяўленьне тут такога вучонага прамоўцы, якім быў тураўскі біскуп Кірыла, беззапярэчна сьведчыць што на мейсцы меліся культурныя цэнтры ў якіх можна было атрымаць самую шырокую асьвету.

Аб унутраным жыцьці ў Полацку, вельмі мала захавалася ведамак. Аднак культурна-прасьветная дзейнасьць князёўны Еўфрасініі сьведчыць, што і гэты цэнтр крыўскага жыцьця не адставаў ад другіх нашых цэнтраў у сваей культурна-прасьветнай дзейнасьці.

Гэта з большага ўсё што мы ведаем аб школах да ХVІ ст.

Пэрыод ІІ, ад 1550 да 1650 г.

У гэтым пэрыодзе істнавалі ўжо многія школы пры манастырох ў якіх атрымлівала адукацію краёвае духавенства і людзі, якія пасьвячалі сябе дзяржаўнай працы. Галоўнымі цэнтрамі крыўскай асьветы ў гэтым пэрыодзе былі гарады. З гэтага пэрыоду маем ведамкі аб гэткіх шкоах:

І. Школы арганізаваныя праваслаўнымі і ў каторых выкладалі некатарыя навукі ў крыўскай мове:

Школа права, заложаная стараньнем Жыгімонта-Аўгуста ў Вільні, пры Сьвята-Янскім касьцеле, ў 1566 годзе. Школа гэта была пад кіравецтвам Пятра Розьюша. Выкладалася ў школе права дзяржаўнае, майборскае і саскае. Дзяржаўнае права в. кн. Літоўскаго (Статут), земскія прывілеі і констытуціі, напісаныя ў крыўскай мове, выкладаліся ў апошняй Грабоўскім. Школа мела даволі лічэбны склад слухачоў і некалькі прафэсароў, у якіх было па некалькі памочнікаў. Гэтая школа права была Баторым перададзена езуітам, якія ператварылі яе ў Акадэмію.

Грэка-Лаціна-Руская школа пры Сьвята-Троецкім манастыры ў Вільні была заснава ў пачатках ХVІ ст. і пацьверджана каралеўскім прывілеям у 1588 годзе. Належала да слаўнейшых краёвых школ і конкуравала з віленскай і полацкай езуіцкімі акадэміямі. Неафіціяльна была называна „рускай акадэміяй“. Сярод вучыцялёў гэтай школы ў канцы ХVІ і ХVІІ ст. сустрачаем найвыдатнайшыя імёны краёвых культурных дзеячоў, у ліку іх былі: Лаўрын Зызані, крыўскі пісьменнік і аўтор славянска-крыўскай граматыкі; Кірыла Лукарыс, грэк, пазьней Іерузалімскі, а ўрэшце, Константынопальскі патрыарх; Кірыла Транквіліон, Мялеці Сматрыцкі, Лявонці Карповіч, Земка і інш. Большасьць з гэтых асоб атрымалі асьвету ў лепшых загранічных унівэрсытэтах, акадэміях і не ўступалі выдатнейшым езуіцкім прафэсаром.

Грэка-Лаціна-Руская школа ў Берасьці зацьверджана каралём і адкрыта ў 1592 годзе. Школа месьцілася пры царкве сьв. Мікалая. Вучылі ў ёй грэцкай, лацінскай і рускай мовы, а такжа чатырох вызволеных навук.

У Бельску грэка-лаціна-руская школа была адкрыта ў 1594 годзе.

У Пінску грэка-лаціна-руская школа адкрыта была каля таго-ж часу, што і ў Менску. Каля 1633 году школа гэта была закрыта старэньнем езуітаў, у часе будаваньня тут езуіцкай калегіі (Jaroszewicz, „Obraz Litwy“, ч. I, б. 99). Пазьней было пазволена адкрыць ізноў гэту школу ў Пінску, але пад варункам, каб у ёй ня вучылі па польску. („Собр. минск. грамот“ №№ 112, 123, 127, 139, 164 у „Чт. Моск. Общ. Истор.“ 1848, № 6).

У Магілеве брацкая грэка-лаціна-руская школа была адкрыта каля 1597 году; датрывала да маскоўскай навалы цара Аляксея Міхайлавіча; у часе гэтай вайны (ў 1650-х годах) была зруйнавана і спалена маскоўскім войскам, а прафэсары вывезены ў Масковію. Каля 1602 г. другое магілеўскае брацтва сарганізавала яшчэ падобную школу ў Магілеве, далейшая гісторыя каторай невядома. (Арх. Фаларет, „Ист. Русск. церкви“, ІV, б. 87).

У Оршы грэка-лаціна-руская школа была адкрыта ў палавіне 1590-х годах, а ў пачатку ХVІІ ст. на старэньне езуітаў дэкрэтам караля Жыгімонта ІІІ закрыта. У дэкрэце між іншым сказана, каб праваслаўныя „у Оршы і акалічных гарадох школ утрымліваць ня сьмелі“ (Jaroszewicz, „Obraz Litwy“, бал. 99).

У Вітабску, паводле Нарбута т. ІХ, бал. 480), перад прыходам у Полацак езуітаў была сярэдняя „нямецкая“ школа.

У Полацку, паводле мэтрычных кніг, якія перахоўваліся ў лютэранскай кірсе ў Вітабску, відаць, што нейкія „нямецкія“ школы істнавалі ў сярэдзіне ХVІ ст. Магчыма, што „нямецкімі“ слылі тут тыя самыя грэка-лаціна-рускія школы, але не выключана, што ў гэтых гарадох, якія мелі сталыя стасункі з Рыгай і нямецкімі гарадамі, істнавалі школы, ў якіх выкладалася нямецкая мова, патрэбная для тарговых стасункаў полацкім і вітабскім купцом.

У Слуцку. Слуцкая школа належыць да найцікавейшых школ, якія істнавалі ў нас у ХVІ ст. Адкрыта яна была разам са школай Астрожскай. Аб Слуцкай і Астрожскай школах Поссэвін у 1581 годзе пісаў папежу: „некатарыя князі, як князь Астрожскі, Слуцкі, маюць свае школы, ў якіх сыціцца іх гэрэзія“ (Арх. Філарет. „Ист. Русск. Церкви“, т. III, б. 51). Ярошэвіч („Obraz Litwy“) так піша аб гэтай школе: „у другой палавіне ХVІ ст. істнавала вышэйшая дысыдэнцкая школа ў Слуцку і сярэднія ў Несьвіжы, Новагорадку, Заславе, а ніжэйшыя пры кождым дысыдэнцкім зборы“.

II. Школы, арганізаваныя рэформатамі.

У Берасьці, кальвінская школа, заснаваная Мікалаям Радзівілам Чорным каля 1560 году, тыпу гімназіі; гэтагаж тыпу рэформацкія школы былі:

У Несьвіжы, ў Семятычах, у Вільні і ў Слуцку.

У рэформацкіх школах галоўную увагу зьвярталі на філёлёгічныя навукі. Выкдадалі навукі па лацінску, акром краёвага права і рэлігіі. Краёвае права выкладалася са статутаў і прывілеяў, само-сабой у крыўскай мове, а для выкладу рэлігіі рэформаты ўвялі польскую мову.

ІІІ. Школы арганізаваныя каталікамі, галоўна езуітамі.

Акадэміі езуіцкія:

у Вільні (заложаная ў 1579 г).

у Полацку, заложаная ў 1581.

Гімназіі: Ў Берасьці, Полацку, Пінску, Вільне, Несьвіжы, Менску, Вітабску, Двінску (Неўгіне), Слоніме, Горадне, Слуцку, Оршы, Мозыры, Ілукшце, Новагорадку, Поставах.

Пэрыод ІII ад 1650 г. да канца ХVIII ст.

У культурна-асьветным жыцьці нашага краю ў гэтым пэрыодзе сталіся вялікія перамены. Крыўская мова памалу была выціснута са школ і заступлена лацінай, ц. славяншчынай і польскай мовай. Дысыдэнцкія (рэформацкія) школы заніклі або ператварыліся ў каталіцкія, акром рэформацкай вышэйшай школы ў Слуцку. Аб грэка-лаціна-рускіх школах у гэтым пэрыодзе не чуваць, цэнтр праваслаўнай асьветы перанесены быў у Кіяў. Немаль уся краё- вая асьвета апынулася ў руках каталіцкага духавенства у Езуітаў, Піяраў і Васільянаў.

Акадэміі ў гэтым пэрыодзе былі чатыры: У Вільні, Полацку, Вітабску і Жыровіцах (уніяцкая).

Гімназіі езуіцкія:

у Полацку, Пінску, Вільне, Несьвіжы, Менску, Двінску (Неўгіне), Слоніме, Горадне, Мэрэчы, Слуцку, Оршы, Мозыры, Ілукшце, Новагорадку, Поставах.

Гімназіі Піярскія:

У Шчучыне, Лідзе, Вільні, Вітабску, Дубравіцы, Дрогічыне.

Васільянскія школы: У Жыровіцах, Супрасьлі, Бялынічах, Полацку, Пінску, Менску.

Пасьля школьнай рэформы 1788 г. былі школы:

Горадня — акадэмія, Вільня — акадэмія, Вішнева — акадэмія, Паставы — акадэмія, Беласток — акадэмія, Ваўкавыск — акадэмія, Мэрэч — дамініканская школа, Ліда — піярская, Шчучын — піярская, Новагорадак — акад., Менск — акад., Несьвіж — акад., Слуцак — акад., Бабруйск — акад., Мозыр — акад., Халапенічы — акад., Лужкі — піярская школа, Бэразвеч — васільянская, Берасьце — акад., Пінск — акад., Белая — акад., Любешоў — піярская школа, Дубравіца — піярск., Жыровіцы — васільянск.

Акром гэтых вышэйшых і сярэдніх школ былі заведзены пры кожнай парохіі і кождым манастыры пачатковыя школы.

Шубнік, случанін, б. 488.

Шырыны, бібліатэка ў Старым Дварэ, б. 371.

Шыцік-Залеўскі Самуэль, пісьменнік ХVІІ ст., б. 553.

Шэмет Мэльхіор, каштэлян жамойдзкі, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Шэптыцкі Апанас, уніяцкі архібіскуп, б. 613.


Юльянія, княгіня, жана в. кн. Альгерда († 1377 г.), бб. 118119.

Юрага Бэнэдыкт, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Юры Сьвятаславіч, полацкі князь, бацька сьв. Еўфрасіні, б. 32.

Юры (Гюрги) Латыш, перапісчык Гарадзецкага Евангельля (1270 г.), б. 84.

Юры Давыдавіч, князь (яго прысяга Ягайле 1401 г.), б. 142.

Юры Лынгвенавіч, кн. Мсьціслаўскі (прывілей 1456 г.), б. 159.


Ягайла (Уладыслаў), граматы 1387 г., аб хрышчэньні в. кн. Літоўскага, б. 122; грам. 1394 г., б. 125.

Ягудовіч-Карэйва Ян (акт 1451 г.), б. 159.

Якаў, біскуп Полацкі, ХІІІ ст., б. 88.

Яновіч Міхайла, б. 164.

Янковіч, случанін, б. 488.

Яновічы, слуцкая шляхта, спам. ў памянніку, б. 488.

Янчук, прафэсар, б. 20.

Яраслаў Георгіевіч, пінскі князь, каля 1183 г., б. 25.

Ярэма (Іеремій) патрыарх, б. 444.

Яцковіч Івашка 1493 г., б. 176.

Яцковіч Іустын, чэчаранін (родам с Чачэрска) перапісчык кніг у Слуцку ў пач. ХVІ ст., б. 329.


Ѳеодул, афонскі скітнік (Сьвятагорац), пісьменнік ХVІ ст., б. 478; яго полеміка с П. Скаргай, б. 479.