Дабро, хто мае сам хаціну (Шаўчэнка/Глебка)

Дабро, хто мае сам хаціну
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Пятро Глебка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дабро, хто мае сам хаціну,
А ў той хаціне ёсць сястра
Ці маці добрая. Дабра,
Дабра такога і ў паміне
Ў мяне ад роду не было,
А так сабе жыццё ішло...
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
I давялося неяк мне
Ў чужой далёкай старане
Заплакаць, што няма радзіны,
Няма прыстанішча, хаціны!
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Мы доўга ў моры прападалі;
Прыйшлі ў Дар’ю, на якар сталі;
З Ватагі пісьмы падалі.
I ўсе паціху зачыталі.
А мы з калегам прыляглі,
Ды штось такое размаўлялі.
Я думаў: дзе б таго дабра,
Пісьмо ці маці ўзяць на свеце?
А ты, брат, маеш? «Жонка й дзеці.
I дом, і маці, і сястра,—
А пісьма няма...»
. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Кос-Арал

1848