Даведка:Агучванне
Тутака змешчаныя рэкамандацыі ў агучванні твораў.
Вікікрыніцы ухваляе спасылкі са сваіх зыходных тэкстаў на іх вусныя запісы (аўдыякнігі).
Гэтая старонка змяшчае тэхнічную дапамогу для тых, хто хоча паслухаць аўдыятэксты, змешчаныя ў Вікікрыніцах або апублікаваць новыя запісы іх.
Аўдыяфайлы
правіць- Агучаныя творы павінны публікавацца ў Вікісховішчы, не ў Вікікрыніцах.
- На цяперашні момант прынятая насутпная мадэль назваў файлаў: Імя аўтара. Твор (год). Аўтар агучвання. Напрыклад:
Максім Гарэцкі. Дзьве душы (1919). Dobry karystalnik.ogg
. Калі твор узяты са зборніка, то: Імя аўтара. Зборнік (год). Твор. Аўтар агучвання. Напрыклад:Алесь Гарун. Матчын дар (1918). Юдам. Янук Дарашкевіч.ogg
- Аўдыяфайлы павінны быць пазначаны адпаведным ліцэнзійным шаблонам. З-за пэўных праблем з GFDL датычна аўдыяфайлаў, разглядзіце магчымасць мультыліцэнзіявання вашага твора пад ліцэнзіяй Creative Commons.
- Пастаўце адпаведныя катэгорыі для Вашага файла.
- Аўдыяфайлы могуць стварацца з рознымі мэтамі, але, калі Вы таксама ствараеце вусную версію адмыслова для Вікікрыніцаў, пажадана, каб Вы прытрымліваліся наступнай рэкамендацыі:
- пажадана, каб мелі ўступ: Імя аўтара, назва твора, чытае (імя аўтара запісу) для беларускіх Вікікрыніцаў. Напр.: Алесь Гарун, Юдам, чытае Янка Купала для беларускіх Вікікрыніцаў
- Творы, у якіх размаўляюць некалькі герояў, пажадана, каб былі агучаныя некалькімі асобамі. Калі магчыма, з улікам роду героя.
Праслухоўванне
правіцьПраслухоўванне Ogg Vorbis
правіцьНе ўсім патрэбная інфармацыя, як запісваць аўдыяфайлы, а даволі ведаць, як праслухаць файлы, спампаваныя з Вікікрыніцаў, у фармаце Ogg Vorbis.
Збольшага кампутары ўжо маюць праграмнае забеспячэнне, якое аўтаматычна адкрывае і грае гукавыя файл, калі вы націскаеце на іх.
Адзіная розніца, што Вікікрыніцы аддаюць перавагу файлам Ogg Vorbis (.ogg). Гэты фармат падтрымлііваецца музычным праграмным забеспячэннем большасці кампутараў, але калі Вашае цяперашняе праграмнае забеспячэнне не можа паспяхова прайграць, то добрай і простай альтэрнатывай будзе Zinf, які можна спампаваць тут here. Zinf бяспечны, бясплатны і з адкрытым кодам.
Каб праслухаць аўдыяфайлы з кампутара, Вам таксама патрэбныя калонкі або навушнікі, вядома (якія падключаюцца да кампутара).
Канвертацыя ў MP3
правіцьНехта можа жадаць слухаць аўдыяфайлы праз музычныя MP3-плэеры, якія не падтрымліваюць фармат Ogg (хаця многія брэнды падтрымліваюць).
Каб канвертаваць файл Ogg Vorbis у MP3, найпрасцей скарыстацца бясплатнай праграмай CDex.
Калі вы ўпершыню канвертуеце праз CDex, Вам трэба выбраць фармат файла, у які вы хочаце перавесці файл. Вы гэта можаце зрабіць, перайшоўшы ў меню "Options" і абраўшы "Settings." Пасля націсніце "Encoder" і абярыце са спісу магчымых фарматаў файла "MP3".
Калі Вы ўжо адзін раз абралі фармат файла, далей будзе прасцей. Ціснеце "Convert" у галоўным меню Cdex і абіраеце "Re-encode Compressed Audio File(s)." Пасля выбіраеце файл (файлы), чый фармат Вы хочаце змяніць і націскаеце "convert."
Так Вашыя файлы будуць у MP3.
Запіс на кампутары
правіцьПерад запісам з кампутара, Вы павінны мець наступныя базавыя рэчы:
Тэхнічнае забеспячэнне
правіцьВам трэба мець усяго дзве базавыя рэчы:
- Мікрафон, які беспаярэдне падключаецца да вашага кампутара. Звычайны мікрафон з прыстойнай якасцю можна набыць амаль усюды за $10 (ЗША) або менш.
- Калонкі або навушнікі, каб Вы маглі слухаць, што запісалі. Большасць кампутараў сёння прадаецца з калонкамі.
Праграмнае забеспячэнне
правіцьВам патрэбная толькі адна базавая праграма, а менавіта дыктафон. Агулам гэта значчыць, што Вам патрэбная праграма, якая дазваляе націснуць на кнопку «запісаць» на экране кампутара і пасля аўтаматычна запісвае, што Вы прамаўляеце ў мікрафон. Калі запіс зроблены, Вы цісніце кнопку «стоп» на экране і, такім чынам, атрымліваеце аўдыяфайл.
Наступныя праграмы добра спраўляюцца з гэтай задачай (і з іншымі таксама). Рэкамендаваныя праграмы распаўсюджваюцца бясплатна, бяспечныя і маюць адкрыты код:
- Audacity - вельмі рэкамендуецца.
- CDex - добрая базавая праграма для выкарыстання разам з Audacity, асабліва добрая для канвертацыі фарматаў файлаў.
- HardDiskOgg - Вы павінны распакаваць архіў zip, каб карыстацца гэтай праграмай. Яна вельмі простая ў засваенні!
Запіс
правіцьПарада: запісвайце з выкарыстаннем Audacity.
- Пераканайцеся, што Ваш мікрафон уключаны (if it has a switch).
- Націсніце ў Audacity кнопку «запісаць» на экране (ружовы круг), каб пачаць запіс.
- Націсніце «стоп» (жоўты квадрат), калі Ваш запіс закончаны.
- Націсніце «Файл» > «Захаваць праект» > «Захаваць праект як», каб захаваць файл.
Цяпер у Вас ёсць аўдыяфайл у фармаце Audacity (aup.3)!
Рэдагаванне гукавога файла
правіцьДобра будзе «пачысціць» Ваш гукавы файл, выкарыстоўваючы наступныя магчымасці з меню «Эфекты» з Audacity:
- Узмацненне (Amplify) — калі Вы запісалі на звычайны мікрафон, падключаны да кампутара, верагодна, гучнасць запісу будзе занізкая. Вы можаце гэта выправіць наступным чынам:
- Націсніце «Вылучыць» > «Усё»
- Націсніце «Эфекты» > «Гучнасць і кампрэсія» > «Узмацненне»
Увага: Вы можаце таксама ўзмацніць гук, выкарыстоваючы панель леваруч ад запісу.
- Кампэсія (Compression) — захоўвае мяккія часткі запісу або павялічвае іх гучнасць, пакуль памяншае моц больш гучных частак.
- Націсніце «Вылучыць» > «Усё»
- Націсніце «Эфекты» > «Гучнасць і кампрэсія» > «Кампрэсар»
- Noise Removal — гэта важна, калі ў запісе ёсць фонавы шум, напрыклад, гул кампутара падчас запісу. Вы можаце выбраць момант «цішыні» ў вашым запісе, дзе толькі «шум», але не Ваш голас або музыка (гэта «Noise Profile»). Далей праграма выразае «шум» з астатняга запісу. Гэта цудоўна, але трошкі скажае запіс.
- Абярыце фрагмент «шуму» ў запісе.
- Націсніце «Эфекты» > «Выдаленне шуму і аднаўленне» > «Душэнне шуму»
- Націсніце «Атрымаць профіль шуму» (Get Noise Profile)
- Націсніце «Вылучыць» > «Усё»
- Націсніце «Эфекты» > «Выдаленне шуму і аднаўленне» > «Душэнне шуму» зноў
- Націсніце "Remove Noise"
- Увага: У "Remove Noise" Вы маеце магчымасць фільтраваць «больш» або «менш» шуму. Чым «менш» Вы адфільтруеце, тым менш будзе скажэнняў у выніку.
- Увага: Для "Noise Removal" і зь іншых прычынаў, заўсёды рэкамендуецца вытрымліваць паўзу на некалькі секундаў ў пачатку і канцы запісу.
Канвертаванне фарматаў файлаў
правіцьКанвертацыя фарматаў файлаў у Audacity давоіл простая: націсніце: «Файл» > "Export as WAV" або "Export as Org Vorbis", або "Export as MP3."
Каб кантраляваць якасць/памер сціснутных фарматаў файлаў у Audacity, націсніце «Файл» > "Preferences" > "File Formats."
Каб зрабіць тое ж самае ў CDex (які мае некаторыя адрозныя ад Audacity магчымасці) націсніце: "Optoins" > "Settings" > "Encoder"
Гл. таксама
правіць- Шмат інфармацыі пра вусныя запісы можна знайсці на сайце LibriVox, дзе можна таксама адшукаць аўдыязапісы або творы ў грамадскім набытку.
- Mastering podcasts with Audacity — дапаможнік як паляпшаць гукавыя запісы ў Audacity.