Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой

Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой
Дамова

10 кастрычніка 1939 году
Арыгінальная назва: Договор о передаче Литовской Республике города Вильно и Виленской области и о взаимопомощи между Советским Союзом и Литвой
Крыніца: Віленская праўда. — 12 кастрычніка 1939. — №19. — С. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАГАВОР

аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой

Прэзідыум Вярхоўнаго Совета СССР з аднаго боку і Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з другога, у мэтах развіцця ўстаноўленых мірным дагаворам ад 12 ліпеня 1920 года дружэственных адносін, аснованых на прызнанні незалежнай дзяржаўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы другой стараны;

прызнаючы, што мірны дагавор аб ненападзе і мірным вырашэнні канфліктаў ад 28 верасня 1926 года па ранейшаму з‘яўляецца моцнай асновай іх узаемных адносін і абавязацельстваў;

перакананыя, што інтарэсам абодвух таварваючыхся старон адпавядае вызначэнне дакладных умоў забеспячэння ўзаемнай безапаснасці і справедлівае вырашэнне пытання аб дзяржаўнай прыналежнасці горада Вільна і Віленскай обласці, незаконна адторгнутых Польшчай ад Літвы, прызналі неабходным заключыць паміж сабой ніжэй наступны дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узлемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой і назначылі для гэтай мэты сваімі упаўнаважаным! —

Прэзідыeм Вярхоўнага Совета СССР:

В. М. Молатава, Старшыню Совета Народных Камісараў ў Народнага Камісара Замежных Спраў.

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі:

Юзаса Урбшыс, Міністра Замежных Спраў, —

якія упаўнямачываюцца па ўзаемным прад‘яўленні сваіх паўнамоцтваў, знойдзеных складзеннымі ў належнай форме і належным парадку, згадзіліся аб ніжэй наступным:

Артыкул 1.

У мэтах замацавання дружбы паміж СССР 1 Літвой горад Вільна і Віленская обласць перадаюцца Совецкім Саюзам Літоўскай Рэспубліцы з уключэннем іх у састаў дзяржаўнай тэрыторыі Літвы і ўстанаўленнем граніцы паміж СССР і Літоўскай Рэспублікай згодна прыкладзеннай карты. Пры чым больш падрабязна гэта граніца будзе апісана ў дадатковым пратаколе.

Артыкул 2.

Совецкі Саюз і Літоўская Рэспубліка абавязваюцца аказваць адзін другому ўсялякую дапамогу ў тым ліку і ваенную ў выпадку нападу або пагрозы нападу на Літву, а таксама ў выпадку нападу або пагрозы нападу праз тэрыторыю Літвы на Совецкі Саюз з боку любой еўрапейскай дзяржавы.

Артыкул 3.

Совецкі Саюз абавязваецца аказваць Літоўскай арміі дапамогу на ільготных умовах узбраеннем и іншымі ваеннымі матэрыяламі.

Артыкул 4.

Совецкі Саюз і Літоўская Рэспубліка абавязваюцца сумесна ажыццяўляць абарону дзяржаўных граніц Літвы, для чаго Совецкаму Саюзу прадстаўляецца права трымаць ва ўстаноўленых па ўзаемнаму пагадненню пунктах Літоўскай Рэспублікі за свой кошт строга абмежаваную колькасць совецкіх наземных і паветраных узброеных сіл. Дакладнае местапрабыванне гэтых войск і граніцы, у якіх яны могуць быць размешчаны, іх колькасць у кожным асобным пункце, а таксама ўсе іншыя пытанні, як-та: гаспадарчага, адміністрацыйнага, юрысдыкцыйнага характару і іншыя, узнікаючыя ў сувязі з прабываннем Совецкіх узброеных сіл на тэрыторыі Літвы, згодна гэтага дагавора будуць рэгуліравацца асобнымі пагадненнямі.

Неабходныя для гэтай мэты участкі і пабудовы будуць адводзіца Літоўскім Урадам на правах арэнды па сходнай цане.

Артыкул 5.

У выпадку пагрозы нападу на Літву або на СССР праз тэрыторыю Літвы абедзве Дагаварваючыяся Стараны неадкладна абмяркуюць стварыўшаеся становішча і прымуць усе меры, якія будуць па ўзаемняму пагадненню прызнаны неабходнымі для забеспячэння недатыкальнасці тэрыторыі Дагаварваючыхся Старон.

Артыкул 6.

Абедзве Дагаварваючыяся Стараны абавязваюцца не заключаць якіх-небудзь саюзаў, або ўдзельнічаць у кааліцыях, накіраваных супроць адной з Дагаварваючыхся Старон.

Артыкул 7.

Правядзенне ў жыццё гэтага дагавора ні ў якой меры не павінна закранаць суверэнных правоў Дагаварваючыхся Старон, ў прыватнасці іх дзяржаўнага ўстройства, эканамічнай і соцыяльнай сістэмы, ваенных мерапрыемстваў і, ваогул прынцыпа неўмяшання ва ўнутраныя справы.

Месцы прабывання совецкіх наземных і паветраных узброеных сіл (артыкул 4 гэтага дагавора) пры ўсіх акалічнасцях астаюцца састаўной часткай тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі.

Артыкул 8.

Тэрмін дзеяння гэтага дагавора ў частцы, якая датычыць абавязацельстваў узаемнай дапамогі паміж СССР і Літоўскай Рэспублікай (артыкул 2—7) — 15 год, пры чым, калі за год да сканчэния ўказанага тэрміна адна з Дагаварваючыхся старон не прызнае неабходным дэнансіраваць устаноўленых на тэрмін пастаноў гэтага дагавора, гэтыя пастановы аўтаматычна захоўваюць сілу яшчэ на 10 наступных год.

Артыкул 9.

Гэты дагавор уступае ў сілу з абменам актаў аб ратыфікацыі. Абмен актаў будзе праведзен на працягу 6 дзён з дня падпісання гэтага дагавора ў горадзе Каўнас.

Гэты дагавор складзен у 2-х арыгіналах на рускай і літоўскай мовах у горадзе Маскве, 10 кастрычніка 1939 года.

В. Молатаў.
Ю. Урбшыс.
  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Расіі (а таксама ў Беларусі і ЗША), бо, паводле расійскага заканадаўства, афіцыйныя дакументы дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання муніцыпальных утварэнняў (законы, інш. нарматыўныя акты, судовыя пастановы і г. д.), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў..


Паводле арт. 1259 Грамадзянскага кодэксу Расейскай Федэрацыі

Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.