Далей ні можна
Артыкул
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: «Беларускі Шлях», 1918, № 35, 4 мая

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пастановаю Выканаўчаго Камітэту Агульна-беларускаго з'езду быў створаны 20 лютаго г. г. Народны Сэкрэтарыят Беларусі, які надзяляўся ўсімі правамі праўдзіваго Ураду.

Цяпер ні варта разглядаць пытання на сколькі гэты акт адпавядаў сытуацыі, якая была нават у часе, калі ён быў выданы.

Цяпер час, калі ні толькі якая-небудзь урадовая пастанова, але кожны грамадзянін кожнаго народу павінен ні прабаўляць дарэмна часу і рабіць, рабіць на карысьць свае айчызны. Дарагі кожны момэнт.

Прайшло цэлых 70 дзён ад часу ўтварэння Сэкрэтарыяту - тэрмін роўны дзесяткам гадоў звычайнага часу - і мы маем права паглядзець, што зрабіў Народны Сэкрэтарыят Беларусі для ўмацавання яе дзержаўна-нацыянальных ідэалаў.

На жаль, абзнаёміўшыся с чыннасьцю Сэкрэтарыяту за гэты час, мы з смуткам для нашаго патрыотызму павінны сказаць, што для ўмацавання народна-дзержаўных ідэалаў Беларусі амаль што нічога ні зроблено.

Народны Сэкрэтарыят падгатаваў прынятыя Радай з'езду і Радай Рэспублікі акты 9 і 25 сакавіка г. г., але нават і гэтаго ні можна паставіць яму ў вялікую заслугу, бо падгатоўка заключалася толькі ў напісанні праэктаў грамат, в саўсім ні ў патрэбных дыплёматычных і арганізацыйных кроках.

I цяпер, як два месяцы таму назад мы стаім на німажліванізкім стопню арганізацыі і выяўляем сабой нават да зрабіўшыхся нам суседскімі Цэнтральных дзержаваў «Terra incognita».

Тыя крокі, якія пачыналіся нашым урадам як у адным, так і ў другім кірунку, былі ніўдалымі і вялі за сабой часамі нават пагоршэнне беларускай справы. Напрыклад, пастанова Рады аб дзержаўнасьці беларускай мовы ў ніістнуючых пакуль што беларускіх дзержаўных (па-за Радай, разумеецца) установах нічога ні перамяніла ў тых арганізацыях, якія і да гэтуль Істнуюць правам «государства Россійскаго», a калі ў іх і зьмянілося што, то хіба к горшаму.

Рэляцыі у прэсе аб чыннасьці нашых міністраў, ні глядзя на іх «благапалучны» стыль, нічога для добраго стану справы ні даюць. Наш карабель стаіць на мейсцу.

Вінаваціць у гэтым няздольнасьць адных толькі нашых Народных Сэкрэтароў, каторыя пазначаліся Радою, ні выпадае. I наагул, мы ніхочам нікога вінаваціць. Нам толькі ходзіць аб тое, каб паправіць справу.

Цяпер у Раду ўлілася новая сіла, якая творыць радны цэнтр, і яна павінна прынесьць з сабою новыя мэтоды чыннасьці ці добрыя папраўкі да старых.

Так сама ў ва ўсіх установах Рады - Старшыне і Сэкрэтарыяце ёй павінно быць аддадзена належнае мейсцо, каб новая сіла магла выявіцца і ў працы. На нашае зданне яна павінна правесьці нікаторыя рэформы, датычучые ўнутранаго строю нашаго нічыннаго да гэтуль міністэрства.

Адкладаць далей нічога ні можна. 70 дзён працы нашых Народных Сэкрэтароў - досыць доўгі адклад.

Трэба рабіць, рабіць!

П.