Даль аб беларускай мове

Беларускі дрэварыт пачатку XVI ст. Даль аб беларускай мове
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 93
Зборнік Бершадзкага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЛЬ АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. Вядомы расійскі філалёг, Даль, у сваім слоўніку жывой Вялікарускай мовы у II т. (стр. 39) робіць гэткую увагу аб беларускай мове:

„Беларусы (Крывічы?) якія ахвочы да поўнагалосага а, аднак ня любяць ні а ні я на другім складзе перад націскам, а ставяць и, ы: пярун, пірунок; бярэч, бірагу; ня можэш, ні магу; як хочеш, ик хачу; кызакі, пыганяй, пыд гарэю і інш“.

Як відаць з гэтых прыкладаў Даль да сваіх вывадаў карыстаўся дыялектам вітабска-смаленскім, але аднак яго ўвага мае глыбокія падставы і для другіх дыялектаў, бо, запраўды, беларуская мова ня любіць у другім складзе перад націскам а і я.

Ня менш цікава, што Даль пішучы „Беларусы“ стаўляе ў скобках „(Крывічы)“ пад знакам пытаньня. Гэта паказуе, што ён не гадзіўся з афіціяльным расійскім назовам. „Беларусы“ і дзеля гэтага ставіў побач „(Крывічы?)“. Як ня дзіўна, а чужы чалавек, Даль, абруселы немец, перарос разуменьнем нашай номэнклятуры, некатарых сучаснікаў нашых.

К. І.