Дарагоўля
Артыкул
Аўтар: Станіслаў Чыжэўскі
1921 год
Крыніца: Газэта «Беларускія Ведамасьці» (Вільня), 19 верасьня 1921, № 2, б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дарагоуля.

У Вільні стала жыць дужа дорага. Пуд жыта 9-га верасьня на Віленскіх рынках быў каля 1700 — 1900 мар., тады як па тэлеграфных вестках відаць, што на збожжавых біржах ў Пазнані 7 верасьня пуд жыта каштаваў 1142 мар., а ў Варшаве 8 верасьня каштаваў 1183 мар.

Дый за танным хлебам не канешна ехаць ні у Варшаву ні у Пазнань, бо пад бокам ў нас: у Браслаўскім павеце жыта пуд каштаваў ў гэту пару 1100—1900 мар, у Дзісьненскім — 1100 — 1200, у Вялейскім і Валожынскім 1200-1300 мар., у Дунілавіцкім 1100 — 1200 мар., але прывязьці гэта таннае жыта у Вільню без дазволу Варшаўскага Міністэрства Аправізацыі дагэтуль было забаронена

Здарылася тое, што Вільня стада самым дарагім местам для пражыцьця. Усе граніцы для ўвоза у Сярэднюю Літву без дазволу Улады — зачынены, на дазвол-жа трэба шмат марнаваць часу, і высілкаў, і грошы. Сама тэрыторыя Сярэдняй Літвы Вільню пракарміць ня можа без такіх паветаў як: Дзісенскі, Браслаўскі, Вялейскі, Валожынскі, Дунілавіцкі, якія паветы заўсёды і эканамічна і адміністратыўна цягнулі да Вільні і Вільню кармілі.

С. Чыжэўскі.