Дасягненьні ў нацыянальнай палітыцы
Дасягненьні ў нацыянальнай палітыцы Публіцыстыка Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1927 Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 267 (2159), 25 лістапада 1927 г., б. 3 |
ДАСЯГНЕНЬНІ У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛІТЫЦЫ.
Гісторыя Беларусі злажылася так, што тут найглыбей укараніліся сярэднявекавыя фэодальныя перажыткі ў формах замкнутай немаль кастовасьці паасобных грамадзіх кляс і веравызнаўчых груп. Яшчэ на працягу XIX стагодзьдзя, на кожным кроку, можна было сустрэцца ў Беларусі з запраўды дзікай клясыфікацыяй, у грамадзкай апініі,—мясцовага жыхарства—на «добрародных» і «недаброродных», з якіх першыя бытцам, самой прыродай прызначаны быць панамі, а другія рабамі.
Апошняе адносілася немаль усяцэла да беларускага народу, які ходам гістарычных падзей быў сапхнуты па самы ніжэйшы шчабель грамадзкай драбіны. У Беларусі існавала гіерархія нацыянальнасьцяў: першае мейсца ў гэтыі гіерархічным падзеле ўстаноўленым фэодалізмам—здводзілася памешчыкам, каторыя былі рэпрэзэнтаваны, акром нязначных выключэньняў, пераважна польскім элемэнтам; наступны—шчабель драбіны займала чыноўніцкая каста, якая была прадстаўлена ў значнай сваёй большасьці—расейска-чорнасоценным элемэнтам, далей ішлі таргова-мяшчанскія кругі, таксама ў пераважаючай долі—прадстаўленыя яўрэйскім гарадзкім і местачковым жыхарствам. Самы ніз быў сялянска-беларускі. Пераход з аднэй у другую касту быў надзвычайна ўтруднены і мог адбывацца толькі цаной поўнага разрыву са сваёй кастава-нацыянальнай групай, ды шляхам ўсваеньня ўсіх перагародак (моўных, веравызнаўчых, культурных) тэй групы, да якой пераходзіла выбыўшая з каставых нізоў адзнака. Ясна, што пры такій разьяднаньні грамадзян край ня ног разьвівацца ні культурна, ні эканамічна.
Але побач з гэтай гістарычнай цьвільлю, якая ня толькі разьядала, але і подліла грамадзянства, пачынае ў тым-жа ў XIX ст. нараджацца на Беларусі другі працэс: нарастаньня гарадзкога пралетарыяту, які выходзіў як з мяшчанскай беднаты так і з радоў працоўнага сялянства, выкінутага з вёскі на гарадзкі брук. Словам, пачаўся павольны, добра вядомы, здаровы працэс распаду фэодальнага ўкладу грамадзкіх сіл, пад уплывам пераходу пд прымітыўнай прадукцыі тавараў, да капіталістычнага спосабу прадукцыі.
Гэты авангард вызвольнага змаганьня і будаўнікоў будучага новага грамадзянства, у канцы XIX ст. ўжо крэпка напіраў на клясава-рэлігійныя перагародкі, якія дзялілі паміж сабой грамадзянства Беларусі.
Вось—у агульных, грубых рысах—палажэньне, у якім знаходзілася Беларусь да вайны і рэвалюцыі.
Настаў час рэвалюцыі.
Гісторыя Эўропы не запісала ў сваіх анналах такіх бурна-рэвалюцыйных падзей, сьведкамі якіх мы былі ў 1917-1919 гг. на тэрыторыі б. Расейскай імпэрыі.
Стары лад, які пачала разьбіваць вялікая француская рэвалюцыя 1789 г. (справу якой прадаўжалі рэвалюцыі 1830, 1848, 1871 і 1905-6 г.г.)—рассыпаўся аканчальна толькі пад магутнымі ўдарамі вялікага Кастрычніка 1917 году.
Кастрычнік 1917—году — гэта перамога пралетарыяту, працоўных мас падняволепых народаў, сьветлай чалавечай думкі над злажыўшыміся ў далёкай гістарычнай мінуўшчыне і нічым сябе не апраўдываючымі «вышэйшымі» клясамі, расамі, нацыямі, мовамі.
Ад магутнага ўдару Кастрычніка пасыпаліся фэодальныя перагародкі і ў нас на Беларусі. Замест капіталістаў і памешчыкаў фабрычна-заводзкі рабочы, наўкола каторага сцэмантаваліся сялянскія гушчы стаўся дыктатарам краіны. У адзін дзень, як непатрэбшчына, выкінуты былі з грамадзкага ўжытку Беларусі гэнэалёгіі і радаводы, а побач з каставай адасобленасьцю разьбіты былі рэлігійныя прывілеі і перагародкі: за вызваленьне працоўных і іх лепшую будучыну паміралі і клаліся ў магілу побач, пад тым-жа чырвоным сьцягам, пралетарыі розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў.
Кастрычнік 1917 г. грымотным рэхам празычаў па ўсяму сьвету. Усюды, дзе толькі былі пануючыя і падняволеныя, паны і нявольнікі, патрыцыі і плябеі, крыўдзіцелі і пакрыўджаныя, возы і сэруы апошніх зьвярнуліся на Ўсход.
Праўда, пасьля Кастрычніка стары лад яшчэ канвульсыўна трымаўся ў Прусіі, Угоршчыне і Аўстрыі, але і там ён распаўся на нашых вачох ад стыхійнага выбуху рэвалюцыі ў асяродных дзяржавах.
У Аўстра-Угоршчыне, гэтай тыповай лабараторыі нацыянальнай інквізыцыі—рэха Кастрычнікавай рэвалюцыі мела выразна нацыянальна-палітычны характар, выразілася яно стыхійнай праявай незалежніцка-вызваленчых імкненьняў падняволеных Габсбурскай імпэрыяй народаў. На руінах чорна-жоўтай манархіі, немаль на працягу аднэй ночы паўстаў цэлы шэраг незалежных рэспублік: Чэха-Славацкая, Юга-Слаўская, Аўстра-Нямецкая, Галіцка-Украінская, Мадзярская.
У Аўстрыі побач з сауыяльня-палітычным рухам нацыянальна-вызвольны чыньнік адыграў паважную ролю ў справе рэвалюцыі. Пад яго жалезнымі ўдарамі рассыпаліся падваліны дзяржаўнага імпэрыялізму, гэтага непрымірымага ворага палітычнага, сацыяльнага і нацыянальнага разьвіцьця і поступу.
Разьбіта была ў Аўстрыі крэпасьць нацыянальнага фэадалізму і быццам запанаваў пэрыяд нацыянальнай свабоды і самаістасьці.
Мы сумысьля падкрэслілі «быццам», бо ў істоце і на жаль так яно ня сталася, бо нацыянальны імпэрыялізм быў многагаловай гідрай. Дзяржаўнасьць пануючай нацыі была толькі яе шчытом. Рэвалюцыя разьбіла гэты шчыт гідры і адрубала ёй пару галоў, але астаіся іншыя постаці ўсякіх «гістарычных правоў», тэрытарыяльнага балвана-паклоньніцтва, географічных і эканамічных неабходнасьцяў, каторыя народы-паны пусьцілі ў ход супроць вызваленча-незалежніцкіх імкненьняў народаў-крэпакоў, каб тольлі ўратаваць што ўдасца са старага нацыянальна-імпэрыялістычнага ладу, каб ня зусім выпусьціць з-пад сваёй «апекі» дагэтуль падняволеныя народы.
Народамі патрыцыямі (імпэрыялістамі) высунуты былі тэорыі аб бязмэтнасьці змаганьня за сваё вызваленьне малых нацый: бо, быццам-то, яе сонцы ў плянэтарнай сыстэме, так вялікія дзяржавы-сонцы раней-пазьней стравяць суседнія малыя і меншыя народы, або прынамсі ўключаць іх (эканамічна і палітычна) у сфэру сваёй эліпсы на правох сваіх сатэлітаў. Праводзілася аналёгія з тэорыяй аб канцэнтрацыі капіталу і інш.
На прыкладзе Аўстра-Угоршчывы, гэтай клясычнай дзяржавы нацыяназьнага антаганізму—найлепш відаць змаганьне паражанага на сьмерць старога рэжыму супроць новага жыцьця і свабоды.
З другой стараны паміж вызваленымі народамі пачынаецца грызьня і на Захадзе паўстае крывавы прывід нацыянальных войн (прыпомнім толькі мадзярска-славацкую вайну, італа-югаслаўскую, польскую крывавую расправу з украінцамі у Галіччыне і польскую акупацыю на Беларусі). У гэты час на Ўсходзе, на руінах б. царскай Расеі, кампартыя высоўвае новыя асновы сужывецтва народаў: тут была выказана думка, што права палітычнага самаазначэньня трэба прызнаць усім народам аднака: дзяржаўным як і не дзяржаўным. Гэта знача, што трэба скасаваць фэодальна-нацыянальныя прывілеі пануючых народаў-патрыцыяў і адначасна прызнаць народам-плябейцам дзяржаўна-палітычную роўнапраўнасьць.
Я гавару аб «Дэклярацыі праў народаў Рабві», выданай 2-15 XI 1917 г., у аснову якой паложаны такія прынцыпы: 1. Роўнасьць і сувэрэннасьць народаў Расі, 2. Права народаў Расеі на вольнае самавызначэньне аж да аддзяленьня і пабудаваньня самаістай дзяржавы; 3. Адмена ўсіх і ўсялякіх, нацыянальных і нацыянальна-рэлігійных прывілеяў і абмежаньняў; 4. Вольнае разьвіцьцё нацыянальных меншасьцяў і этнаграфічных груп, акія насяляюць тэрыторыю Расеі.
Гэты акт ёсьць сапраўды фундамант да зьдзейсьненьня інтэрнауыянальнай салідарнасьці народаў, першы ў гісторыі чалавецтва сур‘ёзны крок да рэалізацыі запаведнага яго лятуценьвя «вечнага міру», гэтай ўчарашняй утопіі, сягоняшняй магчымасьці, а ў будучым нямінучасьці.
«Дэклярацыя праў народаў Расеі» павінна стацца праўнай нормай будучага дзяржаўна-нацыянальнага жыцьця, а знача агульнай нормы далейшага дзяржаўнага будавецтва на ўсім сьвеце; гэта ёсьць справядлівая падстава да брацтва народаў, а не абрэзьлівы датак, кінуты з палацаў патрыцыяў да заграбленых імі гвалтам хат народаў крэпакоў.
Гэтая праўная норма не абмяжуе прыродных вызваленчых імкненьняў паднявольных народаў, але зьвязуе даўгую сваяволю дзяржаўна-пануючых народаў, якая панавала пад эгідай сувэрэннага абсолютызыму, а адначасна зьдзекуе прынцыпу нацыянальнай роўнапраўнасьці, не абавязуючай формы дзяржаўнага жыцьця.
Вынікам такога ператварэньня нацыі ў праўную асобу, дасягаецца новая і вышэйшая ступеня культуры, якая адбягае ад папярэдніх форм так далёка, як часы цывільнага працэсу ад часоў права кулака.
Думка аб інтэрнацыянальнай, або ўсясьветнай сувязі народаў—ня новая. Наадварот, яна належыць да найстарэйшых і запаведнешых латуценьняў чалавецтва. Пачаткі яе можна прасьлядзіць ад найдаўнейшых часоў антычнай гісторыі. Канкрэтны прататып яе дабачаюць у старагрэцкіх пляменных сувязях, т. зв. «амфіктыонах». У III ст. усясьветны мір прапанаваў рымскі цэзар Пробус. На рэлігійным грунце прабаваў яго зьдзейсьніць: каталіцызм, гэта паводле свайго назову, агульнасьветная рэлігія. Сарэднявечныя схолястыкі, манархі і шысьліцяі шмат пасьвячагі ўвагі гэтай цікавай праблеме. Тагочасныя валадары рознымі з шляхамі імкнуліся яе разьвязаць. Прыпомнім толькі праэкт унівэрсальнай усясьветнай манархіі, прыгожа і арыгінальна ўложаны італьянскім паэтам Дантэ, або прыгожа прыдуманы плян вялікага чэскага гусыцкага караля Юрыя з Падэбрад (з 1462. г.) утварэньня эўрапейскай імпэрыі вечнага міру.
З новачасных іысьліцезяў галоўна Руссо і Кант—арыгінальна разглядалі гэту старую, але вечна пявучую праблему чалавецтва. Першы ў зьяднаньні малых народаў, дзеля абароны ад вялікіх, бачыў шлях да зьдзейсьненьня вечнага міру, другі канкрэтна прапанаваў у сваёй славэтнай брашуры «Да вечнага міру» (з 1795 г.) утварэньне ўсясьветнай рэспублікі.
Маладая Эўропа сярэдзіны мінуўшага стагодзьдзя, новачасная дэмакрацыя і пачатковы сацыялізм ў сваіх праграмах выстаўлялі «Эўрапейскія Злучаныя Штаты».
Утварэньне паняцьця вышэйшай калектыўнай сувэрэннасьці дзяржаўнага саюзу, які мае перавагу над умоўнай сувэрэнасьцю паасобных дзяржаў, гэта і ёсьць тое, чаго нестае буржуазнаму ладу, дзе абсолютыстычныя сувэрэнітэты ўсіх і кожнай дзяржавы рабілі немагчымым даўжэйшы мір і выклікалі пэрыядычныя крывавыя канфлікты. У гэтым галоўна крыецца крызіс капіталістычнай эўрапейскай дзяржаўнасьці.
Вялікім дасьціжэньнем кампартыі зьяўлаецца ласьне зьнішчэньне дэспотычнага фэтыша абсолютыстычнай сувэрэннасьці і ўстанаўленьне такога ладу, у якім ўсе дзяржавы і народы Сувязі Савецкіх Рэспублік ў аднастайнай меры роўнапраўны і адказны перад міжнародным партыйным трыбуналам.
Гэты шлях вядзе ла новай грамадзкасьці ў постаці ўсясьветнага сацыялізму і пад беспасрэдным кіраўніцтвам працоўных.
Такое разьвязаньне нацыянальнай праблемы ня можа быць зьдзейсьнена, як вышэй сказана, у рамках аджыўшых капіталістычна-буржуазных форм дзяржаўнага будаўніцтва, яно магчыма толькі пад дыктатурай пралетарыяту, якому чужы ўсе фэодалістычаыя падзелы на веравызнаньні і касты, і сьмешныя дзяленьні народаў на «дабрародныя» і «недабрародныяе, «лепшыя» і «горшыя». Цьвёрды мазоль дасьцігаецца працай і роўна ўсім даступны.
Праўда, у новай сыстэме з розных прычын, ня ўсе шчэ заспакоены патрэбы гео-нацыянальнага і эканамічнага індывідуалізму паасобных складовых часьцін: у грамадзкіх групах, як б. падняволеных, так і б. пануючых народаў заўважаюцца часам праявы, якія хоць нельга назваць шавінізмам, але ўсё-ж такі зьяўляюцца катэгорыямі аджыўшага думаньня. Гэта апошняе будзе зьнішчана толькі правільным выхаваньнем маладых пакаленьняў у духу служэньня калектывізму. А калі інтэлігэнцыя захоча сапраўды змагацца за вызваленьне свайго народу, то разумеецца і яна будзе на адзіным фронце з прадоўнымі масамі на чале з пралетарыятам.
Для беларускіх працоўных мас аднака шкодны як вялікадзяржаўны шавінізм, так і дробнамяшчанскі нацыяналізм.
Зрэшта, данае адступленьне нас з дзедзіны вялікіх праблем у дзедзіну практычнага жыцьця, але гэта слушна, бо ўсякія праблемы выцякаюць з людзкога жыцьця і яго нормуюць. Дзеля гэтага мы, канчаючы наш артыўл, павінны канстатаваць яшчэ, што ўсе дасягненьні за апошнія дзесяць год дыктатуры пралетарыяту кампартыя дасьцігла на Беларусі дзякуючы таму, што вяла ўвесь час правільную ленінскую лінію ў нацыянальна-культурным будаўніцтве і ў палітасьветнай працы на Беларусі.
В. ЛАСТОЎСКІ.
- Ад рэдакцыі. Зьмяшчаючы артыкул б. старшыні Беларускага „Народнага“ Ўраду В. Ластоўскага, рэдакцыя адзначае, што аўтар робіць значны крок уперад па шляху разуменьня дыктатуры пралетарыяту.