Даўгая-Даўгава
Верш
Аўтар: Кастусь Езавітаў
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2422

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кінь менаваць мяне Дзьвіной,
Бо не Дзьвіна я, а – Даўгая.
То крыжака задума злая –
Раку Даўгую зваць Дзьвіной.

Спытай у латыша, –
Назовы старыя ён добра памятае!
Мяне Даўгава называе,
Цябе ж заве крывіч ці крыўс.

(8 лютага 1925 г. Рыская цэнтральная турма)