О Крыўская зямля… Да…
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 3-4
Чала я не хіліў прад сілай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Д а……


І ў храме вылі псы і шакалы…
(З Асырыйска-Вавілонскіх показак).


Заскорбласьцю мазгоў,
Кастырствам дум,
пышацца я няўмею…
І дэмагогічнасьцю тупой,
перад збантэжанай таўпой,
крыўляцца не пасьмею
шануючы ў таўпе людзей.
Пакіну гэта вам,
каты свабодных дум!
Агідзен мне
ваш цесны сьветагляд,
ваш ум чарвя зямнога…
Арла душы маей,
вам, карлікам сьляпым,
у цесну клетку не загнаць:
ён ўспоены маей сардэчнаю крывёй,
з ім буду я
агністаю купінаю пылаць
кідаючы сьвятло
і ў вашы цьвілыя закуткі,
торгоўнікі сьвятым,
шакалы, недалюдкі!