Да матулі
Верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1920 год
Крыніца: Часопіс «Беларускае жыцьцё», № 6 (28), 11 сакавіка 1920 г., б. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Да матулі.


Бедна ты мая, старэнька,
Родненька матуля!
Стала сіва ты й маленька,
Бо гады мінулі.
Бо няшчасьце ахапіло
Лес твой старавекі—
На чужыне зносіш, міла,
Голад, мукі, зьдзекі.
А мо‘ дзе пад крыжам ціха
Ужо навек заснула,
Несьцярпеушы гора-ліха,
Што це‘ агарнуло.
Ці-ж ня убачыш, не пачуеш
Сынавай жалобы,
Ці-ж яго не паратуеш
Ад нуды-хваробы?


Краўцоў Макар.