Дзіва (1927)/I/Зьвініць каса

Буду, буду сеяць зоры Зьвініць каса
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Усё растала

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Зьвініць каса такім ласкавым звонам
і зацалоўвае да сьмерці сенажаць.
Вось і жыцьцё нас з доляй зводзіць
і потым кідае у жах.

Дык што абманаваць сябе і іншых!
Пакуль вясна ў душы гарыць —
сваё жыцьцё лепш самі ўзьніжам
на палаючым кастры.

1925 г.