Дзіва (1927)/III/Пацеркі лета

Вясна Пацеркі лета
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Ліпнёвы кругабег

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЦЕРКІ ЛЕТА

Па загонах жыта сьпелага
Ўжо ня дыбаюць смужныя хвалі…
Калосьсе ў жару пажаўцелае
Пазакрыла імглістую далеч.
Не сячэ паветра сьпевамі
Салаўінае дню прывітаньне…
Толькі ўверсе шапочуць пер‘ямі
Крылы падляткаў з золачнай рані.
Над заснуўшай у рэчцы раскаю
Нахіляюцца мошастам галкі.
У садку-ж пал праменнаю ласкаю
Разьліваюцца кроўю трускалкі.
Як каралі, нізкай цеснаю
Сенажаць агарнулі пракосы.
На ўзгорку з зажынкавай песьняю
Серп гуляе па жытніх палосах.