Крывічанскія кнігазборы XV ст. Дзіў
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 112
Якімі наіўнымі спосабамі польскія прафэсары полёнізуюць Вільню

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзіў. Піша пам у Рэдакцію грам. А. Красьневіч з пад Опсы, Браслаўскага пав., што ў яго аколіцах: „веруць у Дзіва, называючы яго ні то нейкім богам, ні то так надпрыроднай істотай“.

Наш Дзіў, гэта перажытак вельмі даўных часаў. Вэды называюць неба імем Дьяўе, а ў славянскіх помніках упамінаюць бога Дыя, Дзія нараўне з Пяруном і Хорсам: „овъ Дыю жьрет, а другыи Дивии“ (жаночая форма); „требу кладут… Дивѣ, Перуну, Хорсу“ (выпіска з Афанасьева „Поэт. воззренія Славян на природу“, т. I, б. 128). Дзіў, Дьяўс, Дзевас (літоўск.) і Дэус (лацінс.)— імёны аднаго і таго-ж самага караня. Дзевас і Дэус абазначаюць у літоўцаў і лацінцаў імя Бог; калісь і ў нас слова Дзіў мела тое-ж самае значэньне, г. зн, абазначала назоў вярхоўнай мітычнай істоты, але ў хрысьціянскія часы было выціснута словам Бог.

К. І.