Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Дзяльба спадчыны

Тонкія ніткі Дзяльба спадчыны
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Дележ наследства
Пераклад: Макар Краўцоў
Малпа

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯЛЬБА СПАДЧЫНЫ.

У аднаго бацькі былі два сыны. Ён сказаў ім: „як памру, разьдзялеце ўсё напалову.“ Калі бацька памёр, дык сыны не маглі падзяліцца бяз спрэчкі. Яны пайшлі судзіцца да суседа. Сусед спытаўся, як бацька загадаў ім дзяліцца. Яны сказалі, „ён загадаў дзяліць усё напалову.“ Сусед сказаў: „дык разьдзярэце напалову ўсе вопраткі, разьбеце напалову ўсе судзіны і напалову разрэжце ўсю жывёлу.“ Браты паслухалі суседа, і ў іх нічога не засталося.