Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Конь і гаспадары
← Камар і леў | Конь і гаспадары Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Лошадь и хозяева (1875) Пераклад: Макар Краўцоў |
Дзед і сьмерць → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
КОНЬ і ГАСПАДАРЫ.
У садоўніка быў Конь. Працы яму было шмат, а корму мала. І пачаў ён маліць Бога,
каб яму перайсьці да іншага гаспадара. Гэтак і зрабілася. Садоўнік прадаў Каня гаршчэчніку. Конь быў рад, але ў гаршчэчніка яшчэ больш, як раней, было працы. І ўзноў пачаў Конь на лёс свой жаліцца ды маліцца, каб перайсьці яму да лепшага гаспадара. І гэта споўнілася. Гаршчэчнік прадаў Каня гарбару. Вось як убачыў Конь на гарбарскім падворку конскія скуры, дык і завыў: „ой, гора мне, беднаму! лепш
было-б у ранейшых гаспадароў аставацца: цяпер ужо, як відаць, не на працу прадалі мяне, а на скуру“.