Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Леў, мядзьведзь і лісіца
← Баба і курыца | Леў, мядзьведзь і лісіца Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Лев, медведь и лисица Пераклад: Макар Краўцоў |
Сабака, пятух і лісіца → |
ЛЕЎ, МЯДЗЬВЕДЗЬ і ЛІСІЦА.
Леў з Медзьвядзём дабылі мяса і пачалі за яго біцца. Мядзьведзь не хацеў папусьціцца, і Леў не папушчаўся. Яны гэтак доўга біліся, што аслабелі абодва і ляглі. Лісіца ўбачыла паміж імі мяса, падхапіла яго і ўцякла.