Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Лісічы хвост
← Карова і казёл | Лісічы хвост Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Лисий хвост (1873) Пераклад: Макар Краўцоў |
Воўк → |
ЛІСІЧЫ ХВОСТ.
Чалавек злавіў Лісіцу і спытаўся ў яе: „хто навучыў лісіцы ашукваць хвастом сабакі?“ Лісіца спыталася: „як ашукваць? Мы не ашукваем сабак, а проста ўпякаем ад іх з усяе сілы.“ Чалавек сказаў: „не, вы ашукваеце хвастом. Калі сабакі даганяюць вас і хочуць схапіць, дык вы пакручваеце хвастом у адзін бок; сабака крута паварочвае за хвастом, а вы тады бяжыцё ў зусім іншы бок.“ Лісіца засьмяялася і сказала: „мы робім гэта дзеля таго, каб пакручвацца: калі сабака даганяе нас і мы бачым, што ня можам уцячы проста, — дык мы скручваем у бок; а дзеля таго, каб павярнуцца раптам у адзін бок, нам трэба махнуць хвастом у другі — так, як вы гэта робіце рукамі, калі хочаце бягучы павярнуцца. Гэта ня наша выдумка; гэта прыдумаў сам Бог яшчэ тады, калі Ён ствараў нас, дзеля таго, каб сабакі не маглі пералавіць усіх лісіцаў.“