Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Сякера і піла

Два кані Сякера і піла
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Топор и пила (1872)
Пераклад: Макар Краўцоў
Сабакі і кухар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯКЕРА і ПІЛА.

Пайшлі два мужыкі ў лес па дзерава. У аднаго была сякера, а ў другога — піла. Вось яны выбралі дзерава і пачалі спрачацца. Адзін кажа: трэба дзерава сьсячы, а другі кажа: трэба сьпілаваць.

Трэці мужык і кажа: „я зараз паміру вас: калі сякера вострая, дык лепш сячы, а калі піла яшчэ вастрэйшая, дык лепш пілаваць.“ Ён узяў сякеру і пачаў сячы дзерава. Але сякера была гэтак тупая, што ёю нельга было сячы.

Ён узяў пілу: піла была благая і зусім ня рэзала. Тады ён сказаў: „вы пачакайце спрачацца: сякера не сячэ, а піла ня рэжа. Вы раней навастрэце сякеру ды папраўце пілу, а пасьля ўжо спрачайцеся.“ Але тыя мужыкі яшчэ горш раззлаваліся адзін на аднаго за тое, што ў аднаго была нявостраная сякера, а ў другога піла тупая, і яны пачалі біцца.