Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Высіцца, высіцца арка…

Сьветлых дзён хараство ⁂ (Высіцца, высіцца арка…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Сёньня вочы свае праглядзеў…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Высіцца, высіцца арка…
Ветры прыпалі к зямлі.
Сонца вясновае яркне.
Песьні ў палёх расьцьвілі.

Выбег дзень спуджаным лосем, —
белыя кудлы трасе.
Лозы ля рэк не галосяць…
Песьні цудоўнай красе!

Вусны вясны васільковай
сонечны солад нясуць.
Дух мой сягоньня ня скован,
дух мой сьцюдзёніць расу.

Будзе і радасьць, і шчасьце, —
вырастуць кветкі красы.
Ветры ня будуць іх шастаць,
ветры — напевы вясны.

Сьніцца мне з зорамі вырыс…
Песень ня хочу другіх;
з імі ў дуброве я вырас, —
буйства для іх дарагіх.

Гром з навальніцай, як хлыне, —
схіляцца ніцам усе.
Зелень вясновае плыні
радасьць з вачэй маіх сьсе.

27/III — 26 г.