Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Мэлёдыя

⁂ (Ой ты, краса палёў далёкіх…) Мэлёдыя
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Маёй песьні ніхто не ачэрніць…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЭЛЁДЫЯ

Расхрыстаўся
дзень над ялінай, —
іскрыстыя
колеры скрозь.
Сонца віном
пахмяліла
лісьцё залатое
бяроз.
Песьня красы
Вятры ня утоіць, —
запляце
у сонетны вянок.
Асыпаюць аўсы
пад напеў каласы.
Бляск самотны
зарнічыць
узвыш.
Высокія ноты,
зьвініце!
Горда
зьлятайце, акорды,
3 стыхійнай душы.

5-VIII — 26 г.