Дні вясны (1927)/Кветкі красы/На сэрцы раны ёсьць…

⁂ (Сьлязіны буйныя упалі…) ⁂ (На сэрцы раны ёсьць…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Ў чыстым полі на кургане…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

На сэрцы раны ёсьць, —
ня змые іх палын.
Я сёньня толькі госьць,
люблю палёў сінь — плынь.

Люблю я ветру сьвіст,
люблю дубровы звон.
Далін, нізін расхліст
вітаць гатоў ізноў.

Люблю таемны шум…
Няхай смыліць сьпіна,
але нашто душу
на церні расьпінаць?

9-III — 26 г.