Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Праплюскочуць гады, бы вада…

⁂ (Ня сьніў, ня думаў, не гадаў…) ⁂ (Праплюскочуць гады, бы вада…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Браты вы мае!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Праплюскочуць гады, бы вада,
пашчапаецца сэрца нашчэнт.
Для жыцьця, што магу, ўсё аддам,
стану больш задумённым яшчэ.

Ўжо ня буду свавольным такім,
спахмурнеюць павекі вачэй.
Я згублю свой бярозавы кій,
а таксама й сярмягу з плячэй.

Вечарам выйду ў прастор, —
пэўна ногі завязнуць ў пяскох
Не спаткаю сваіх там сясьцёр,
не пайду ў апантаны падскок.

Застануся адзін адзінок, —
будзе песьня ў палёх адцьвітаць.
Завію дзень апошні ў вянок, —
больш ня будзе каго мне вітаць.

8-IV — 26 г.