Дні вясны (1927)/Кветкі красы/Рабіндранат Тагору

Оркестры Рабіндранат Тагору
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
Ня шумеце, ветры!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Увосень 1926 г. Рабіндранат Тагор меўся праяжджаць цераз Беларусь і затрымацца на пару дзён у Менску. Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне „Узвышша“ было падрыхтавала яму невялічкі зборнік, у які ўваходзіў і гэты верш.

Зара-зараніца цьвіце ў паднябесьсі,
залоціць красою разлогі.
Далёкі па вёрстах, а блізкі па песьнях,
я кветкамі ўсыплю дарогі!

Прайдзіся па іх ты, прайдзіся, чаканы!
Сьляды застануцца сьвятымі.
Цябе абніму я, як бацьку, рукамі, —
пачуцьці ў сталецьцях ня стынуць.

Хацелі народ мой чужынцы зьняславіць,
і сэрца скрывавіць на раны.
Бэнгаліі гордасьць, Бэнгаліі слава!
О, гені народаў забраных!

У песьні табе я стыхіяй малюся,
і кленчу на дзікім кургане.
Кветкі крыві парасьлі ў Беларусі,
поэта мой любы, каханы!