Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

Пе́ршае саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова Другое саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова
Аўтар: Апостал Іоан
Пераклад: Лука Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч
Трэцяе саборнае пасланьне сьвятога Апостала Іоана Багаслова

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Разьдзел 1

правіць

1 Старшы - выбра́най пані і дзе́цям яе́, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе́, што праўду пазналі),

2 дзе́ля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі наве́кі,

3 няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві!

4 Я дужа ўце́шыўся, што знайшоў сярод дзяце́й тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца.

5 І сягоньня прашу цябе́, пані, не як новую запаведзь пішучы табе́, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.

6 І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта - тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе́ хадзілі.

7 Бо многа зводнікаў увайшло ў сьве́т, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў це́ле прыйшоў: гэткі чалаве́к ёсьць зводнік і антыхрыст.

8 Глядзе́це за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.

9 Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.

10 Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;

11 бо хто вітае яго, той прымае ўдзе́л у благіх учынках яго.

12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на папе́ры ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная.

13 Вітаюць цябе́ дзе́ці сястры твае́ выбра́нае. Амін.