Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях

Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях
Артыкул
Аўтар: Уладзімір Пічэта
1926

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выява

Проф. Уладзімер Пічэта.


Правадзейны Член Інстытуту Беларускае Культуры.

Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.

1. Першыя друкарні ў славян.

Геніяльная вынаходка Гутэнбэрга досыць шпарка пашырылася па ўсёй Эўропе. Сьледам за Майнцам (у 1464), Вэнэцыі (1469), Міляне (1469), Аўгсбургу (1470), Нюрэнбэргу (1470), Парыжы (1470), Сіцыліі (1472), Голяндыі (1473), Вэнгрыі (1473), Гішпаніі (1473), Флёрэнцыі (1479), Лёндоне (1481), Лейпцыгу (1481), Даніі (1482), Португаліі (1484), Вене (1492), Тубінгене (1497). Гэткім чынам, к канцу XV сталецьця англа-саксонскі, романскі і нямецкі сьветы ўжо ведалі друкаваную кнігу[1].

Славянскі сьвет таксама не адставаў ад гэтага агульна-эўропейскага культурнага руху. Ужо ў Пільзэне ў 1468 годзе была надрукавана ў невядомай друкарні Траянская гісторыя. У 1475 годзе там-жа была надрукавана першая славянская друкаваная кніга, новы тэстамэнт, але толькі ня кірыліцай, а готычным шрыфтам[2]. Другім месцам, дзе пачаў разьвівацца кнігадрук, была Прага. Пачынаючы ад 1478 году, сталі выходзіць кнігі ў Празе, надрукаваныя ў невядомай нам друкарні. Імёны першых чэскіх друкароў не захаваліся. Першая сталая друкарня ў Празе была заснавана ў 1487 годзе праскім мешчанінам Сэвэрынам Крамаржам, разам з таварышамі. У гэтай друкарні быў надрукаваны першы чэскі "Псалтыр", а потым у наступным годзе вышла ў Празе чэская і славянская біблія, вядомая пад імем "Праске Бібліі". У 1489 годзе зьявілася яе другое выданьне, у Кутэнбэргу і, нарэшце, трэцяе выданьне чэскае бібліі вышла ў Вэнэцыі ў 1506 годзе. Гэткім чынам, у пачатку XVI сталецьці чэхі мелі біблію ў роднай мове[3].

Зьяўленьне бібліі ў чэскай мове трэба паставіць у сувязь з тымі нацыянальна-політычнымі і рэлігійнымі рухамі, якія вялі свой пачатак ад Яна Гуса.

У Польшчы кнігі спачатку друкаваліся ў лацінскай мове. Зьяўлеьне першых друкаваных кніг адносіцца альбо да канца 1473, альбо да пачатку 1474 году. Аднак, першыя польскія друкарні існавалі нядоўга. З розных прычын яны прымушаны былі зачыніцца. Сталыя друкарні ў Польшчы зьявіліся толькі ў выніку ўплыву чужаземнага капіталу. Напрыклад, першая сталая друкарня ў Польшчы была заснавана Янам Галерам, які атрымаў у 1505 годзе прывілеі на права адчыненьня друкарні[4].

І чэскія і польскія выданьні друкаваліся лацінскім шрыфтам. Але славянству наагул, у яго большай частцы, лацінская азбука ня была знаёма, і з гэтай прычыны друкаваньне кніг такім шрыфтам, які для значнай часткі славянства быў чужым, ня мела ніякага значэньня для культурнага разьвіцьця славянства. Яно толькі тады стала карыстацца пладамі кнігадруку, калі пачалі выходзіць надрукаваныя кірыліцай кнігі, якія былі зразумелымі для ўсяго праваслаўнага славянства.

Толькі тады распачаўся рух сярод славянства і для яго пачалася новая эра ў яго нацыянальна-культурным разьвіцьці.

Багатае места Кракаў, асяродак гандлёвых шляхоў, якія ішлі з Захаду на Ўсход, на рубяжы заходняга славянства з аднаго боку і ўсходняга і паўднёвага з другога, зрабіўся айчынай кніг, надрукаваных кірыліцай. Пачынальнікам друкаваньня кніг кірыліцай быў кракаўскі жыхар Швайпольт Фіоль, немец пахаджэньнем. Мы ня ведаем, дзе Фіоль навучыўся друкарству, ня ведаем і таго, чаму Фіоль кінуў сваё ранейшае рамяство — вышываньне па шоўку — і пачаў друкаваць кнігі кірыліцай. Самае пытаньне аб нацыянальным пахаджэньні Фіоля яшчэ дакладна не разьвязана, бо ў літаратуры выказваліся довады і адносна польскага і адносна нямецкага пахаджэньня яго. Але сам Фіоль у пасьляслоўі да выдадзенага ім «Октоіха» і «Часаслоўца» называе сябе «мещанином краковьским из нѣмецкого роду». Мы ня будзем паглыбляцца ў разбор гэтага пытаньня, тым больш, што няма такіх даных, якія-б канчаткова маглі пераканаць прыхільнікаў нямецкага пахадэньня Фіоля ў яго польскім пахаджэньні. Прыхільнікі польскага пахаджэньня ніякіх даных об’ектыўнага характару не прывялі. Для нас пытаньне аб яго нацыянальным пахаджэньні грае другарадную ролю. Для нас важны той факт, што Фіоль быў заснавальнікам друкарні і першы пачаў друкаваць славянскія кнігі кірыліцай[5].

Першай кнігай, якую Фіоль надрукаваў у Кракаве, быў «Осмогласник» (Октоіх). Выпуск гэтае кнігі адносіцца да 1491 году. Кніга надрукавана штрыфтам вельмі блізкім да літар славянскіх рукапісаў.

Друк ува ўсёй кнізе суцэльны, а дзе словы стаяць паасобку, там пастаўлены кропкі і, вельмі рэдка, коскі. Кніга выдадзена без нумарацыі. У друкарскіх адносінах выдадзены «Васьмігласьнік» быў далёка не дасканалы[6]. У тым-жа годзе Фіоль надрукаваў «Часасловец» таксама без нумарацыі[7]. Апроч таго, Фіоль надрукаваў яшчэ дзьве кнігі, «Трыодзь Посная» і «Трыодзь Цьвятная». Па знадворных адзнаках, па нарысе літар, па знаках надрадковых і прыпынку абедзьве кнігі магчыма далічыць да кракаўскіх выданьняў[8]. Ёсьць таксама паказаньні, што Фіоль надрукаваў «Псалтыр» з «Восследованием» («Следованная»), але самае выданьне апошняе не захавалася ані ў воднай з вядомых бібліотэк. Яе існаваньне першым адзначыў біскуп Ніжняга Ноўгараду Піцірым у 1721 годзе у сваім творы «Пращица противу вопросов раскольническіх»[9]. Гэткім чынам, усіх Фіолеўскіх выданьняў было пяць і ўсе яны вышлі ў 1491 годзе. Агульная колькасьць надрукаваных вядомых нам аркушоў будзе 1228, а калі дадаць яшчэ «Псалтыр», дык колькасьць надрукаваных аркушоў павялічыцца яшчэ на 500. Трэба прызнаць упоўне правільным прыпушчэньне Каратаева аб тым, што пры тагочасных тэхнічных умовах і пры малой дасьведчанасьці ў друкарскай справе, вельмі цяжка надрукаваць у год пяць вялізных кніг, хаця-б друкар і меў дапаможнікаў. Загэтым магчыма згадзіцца з думкай Каратаева, якой трымаецца і шэраг іншых дасьледчыкаў, аб тым, што надрукаваныя Фіолем кнігі былі падрыхтаваны да друку значна раней. Каратаеў прыпушчае, што Фіоль пачаў друкаваць кнігі не пазьней 1485 году. Ен вёў сваю працу на працягу 5-6 год, а год 1491 выставіў на ўсіх кнігах, як толькі скончыў друкаваньне ўсіх сваіх выданьняў[10].

Так у Кракаве, асяродку каталіцтва, узьнікла славянскае кнігадрукарства. Для якой мэты яно ўзьнікла, для каго і для чаго яно прызначалася, чаму славянская кніга нарадзілася ў Кракаве — вось пытаньне, якое цікавіла ўсіх дасьледчыкаў. Польскі дасьледчык Пташыцкі паказваў, што на Клепажы пад Кракавам знаходзілася царква, якая належала да бэнэдыктынцаў, дзе набажэнства адпраўлялася па-славянску, і што ўласна для іх Фіоль і пачаў друкаваць свае выданьні. Але гэтыя меркаваньні цяжка прызнаць правільнымі. Кракаўскія бэнэдыктынцы складалі нязначную колькасна організацыю, і, зразумела, для іх не выпадала друкаваць у вялікім ліку славянскія кнігі. Апроч таго, надрукаваныя славянскія кнігі прызначаліся для праваслаўнага набажэнства. Значыцца, кнігі мглі друкавацца для ўсходняга славянства, украінцаў і беларусаў, і часткова паўднёвага славянства[11].

Мова кніг Фіоля ў аснове — царкоўна-славянская з прымешкай слоў з жывое гутаркі, блізкай да тагочаснай беларускай і украінскай мовы. Гэтыя ўстаўкі з жывой мовы зусім ясна паказваюць, для якой мэты прызначаліся выданьні Фіоля. Аднак, гэтая думка выклікала пэўнае пярэчаньне з боку А. І. Сабалеўскага, які лічыў, што кнігі прызначаліся для малдаванскага баярства і часткова для балгар, бо ў аснову тэксту, надрукаванага Фіолем, ляглі рукапісы балгарскага пахаджэньня. Думка Сабалеўскага ня сустрэла спачуцьця ў навуковай літаратуры. Дасьледчыкі адзначалі, што рукапісы балгарскага пахаджэньня мелі агульнае пашырэньне, і гэта зусім не паказвае, для каго друкаваліся кнігі Фіоля. Надрукаваныя Фіолем кнігі, бязумоўна, каштавалі вельмі дорага. Іх маглі купляць толькі багатыя людзі. Паколькі украінскае і беларускае магнацтва ў канцы XV сталецьця было буйной у матар’яльных адносінах сілай, пастолькі надрукаваныя Фіолем кнігі, па думцы Папова, прызначаліся для багатых колаў літоўска-беларускага магнацтва[12]. Дзейнасць Фіоля была вельмі нядоўгая. Каталіцтва не магло мірыцца з яго выдавецкай дзейнасьцю. Кракаўская інквізыцыя прыцягнула Фіоля да суду. Яго абвінавацілі ў агітацыі супроць каталіцтва, у вабароне эўхарыстыі пад двума відамі, як гэта прапаведвалі чэскія гусыты. Бясспрэчна, магчыма зацьвярджаць, што чэскія гусыты мелі пэўны ўплыў на сьветапагляд Фіоля і на яго выдавецкую дзейнасьць. Аднак, Фіолю ўдалася вырвацца з лап інквізыцыі. У сярэдзіне 1492 году Фіоль быў вызвалены. Яго праца спынілся, а ўсе надрукаваныя ім кнігі былі спалены. Фіоль быў прымушаны пакінуць Кракаў і пасяліцца ў Вэнгрыі. Ён памёр у 1525 г[13]. Кнігі Фіоля атрымалі пашырэньне як на Украіне, так і на Беларусі. Па шмат якіх цэрквах і манастырох, у Львове, на Валыні і ў Падляхіі, у Менскім ваяводзтве і іншых мясцох былі выданьні Фіоля. Такая выдатная асоба як Захары Канысьцінскі ў сваёй "Палінодыі" кажа аб значным пашырэньні друкаваных Фіолеўскіх кніг. Гэтае зданьне падзяляе і Каратаеў[14]. Было-б няправільным, разам з некаторымі дасьледчыкамі, лічыць выданьні Фіоля выданьнямі украінскага характару, і пачатак толькі аднаго украінскага кнігадруку весьці ад Фіоля. Зразумела, што наколькі выданьні Фіоля мелі на ўвазе багатыя зямляўласьніцкія клясы Беларусі і Украіны, паколькі Фіоль карыстаўся моваю жывое гутаркі тагочаснага грамадзянства, пастолькі выданьні Фіоля зрабілі бясспрэчны ўплыў на разьвіцьцё як украінскага, так і беларускага кнігадруку.

Разам з зьяўленьнем друкарства ў Італіі, асяродкам друкарскае справы ў апошняй робіцца Вэнэцыя, дзе якраз праходзіла мяжа паміж каталіцтвам і правасляўным славянствам. Тут, у Вэнэцыі, нехта Андрэй Торэчанскі выдаў так званы "Часясловец", які вышаў у 1493 г. На жаль, аб гэтым выданьні ў навуцы роўна нічога не вядома, бо адзіны паасобнік апошняга выданьня, які знаходзіўся ў бібліотэцы Нюрэнбэрскае ратушы, загінуў. "Часасловец" Андрэя Торэсанскага быў надрукаваны кірыліцай[15]. Апроч таго, пазьней у Вэнэцыі вышла некалькі славянскіх кніг кірылаўскага пісьма, якія адзначаліся сваёю знадворнаю прыгожасьцю.

Экономічныя і культурныя зносіны паўднёвага славянства з Вэнэцыяй, асабліва Дуброўніка і ўсяго Далмацкага ўзьбярэжжа, утваралі на Балканах спагадныя ўмовы для разьвіцьця кнігадруку сярод паўднёвага славянства. Спачатку друкарства зьявілася ў Чорнагорыі, у Цэтыньі, дзе 4-га студзеня 1494 году была скончана друкам кніга, так званая "Осмогласник" (Октоіх). Паколькі ў Сэрбіі духавенства зьяўлялася адзіным прадстаўніком праваслаўне асьветы, пастолькі і першымі друкарамі павінны былі быць прадстаўнікі духавенства. Першая кнга ў Чорнагорыі была надрукавана іераманахам Макарыем, згодна загаду чорнагорскага ваяводы Юрага Чарнаевіча (Гюрга Цьрноевіча). Макары надрукаваў тую самую кнігу, якая раней прыцягнула да сябе ўвагу Фіоля. У кнізе 269 аркушоў, без нумарацыі, шрыфт у кнізе вельмі прыгожы, дый наагул усё выданьне вызначаецца вялікім хараством. Бясспрэчна, на чорнагорскія выданьні зрабіла пэўны ўплыў Вэнэцыя. Кніга мае прадмову, у якой аўтар высьвятляе мэты выданьня свае кнігі. Выдадзеная кніга канчаецца пасьляслоўем[16].

Апроч "Осмогласнику", у тэй-жа друкарні ў 1495 г. быў надрукаваны "Псалтыр" з "Восследованием", тым самым Макарыем, па загаду таго-ж ваяводы. Кніга выдадзена таксама прыгожа. Яна мае прадмову, але ў ёй ёсьць і пасьляслоўе, у якім аўтар высьвятляе значэньне выдадзенае ім кнігі. Па думцы Макарыя, "сіа кніга цѣломудрію наставникъ, печалемъ прѣменение, дѣвству съхраненіе, о Бозѣ бракусъчетаніе, житію учитель, вына въсякого благодѣяніа и еже паче к Богу примирение же і сынотвореніе“[17]. Існуе яшчэ паказаньне, што тым-жа Макарыем была надрукавана і трэцяя кніга — „Маліцьвенік“ (Эўхолёгіон). Кніга друкавалася на працягу 1493-95 гадоў. Гэта вельмі рэдкае выданьне і адзначаецца вялікай прыгожасьцю[18]. На гэтым і спыняецца дзейнасьць сэрбскае друкарні ў Цэтыньі. Па паказаньнях сэрбскіх дасьледчыкаў, спачатку ў Вэнэцыі была сэрбская друкарня, якая пазьней чрнагорскім ваяводай Іванам Чарнаевічам была перанесена ў Чорнагорыю. Для гэтае друкарні на рацэ Абодзе быў пабудаваны дом, а потым яна была перанесена ўжо сынам ваяводы ў Цэтынье[19]. Некаторыя вучоныя адносяць „Чатырохэвангельле“, выдадзенае коштам Гануша Бэгнэра з Брашава, да кніг, надрукаваных Макарыем[20].

У пачатку XVI сталецьця можна адзначыць шэраг іншых друкарань на Балканскай паўвысьпе. Так, каля 1508 году ў Таргавішчах, у Валахіі, па загаду Бесараба, Угравалоскага ваяводы, быў надрукаваны іераманахам Макарыем „Служэбнік“, у 1520 годзе „Октоіх“, і пышна выдадзенае „Чатырохэвангельле“ — у 1512 годзе[21]. Дзейнасць Макарыя ў Чорнагорыі сустрэла нейкія перашкоды на месцы, мусіць быць, у выніку турэцкага находу, і Макары прымушаны быў перанесьці сваю справу ў Румынію. Кнігі Макарыя былі першымі славянскімі кнігамі, надрукаванымі кірыліцай у Румыніі.

Зьнішчэньне Сэрбіі і Балгарыі туркамі спыніла друкарскую справу на Балканскай паўвысьпе. Аднак, сэрбскія выданьні прадаўжалі выходзіць, але толькі ў Вэнэцыі. Так, у 1519 годзе іераманах Пахомі па загаду і коштам Божыдара Вуковіча з Падгорыцы, надрукаваў „Служэбнік“ (Літургіарыён). Можа быць, іераманах Пахомі быў вучнем вядомага Макарыя[22]. У тэй-жа Вэнэцыі, тым-жа друкаром, па загаду таго-ж Божыдара Вуковіча быў надрукаваны „Псалтыр“ з „Часаслоўцам“, які вышаў у 1519 г[23]. Нарэшцэ, той-жа чорнагорскі манах у 1520 годзе надрукаваў „Малітваслоў“[24]. Далей, па загаду таго-ж Божыдара, іераманах Тодар, таксама чорнагорац, у 1527 годзе надрукаваў Служэбнік[25]. У 1536 годзе іерадыякан Майсей надрукаваў, па загаду ваяводы Божыдара „Малітваслоў“[26], а ў 1537 годзе іераманахі Фэадос і Геннады надрукавалі „Октоіх“. У 1538 годзе, па загаду Б. Вуковіча, іерадыякан Майсей надрукаваў „Соборник“ (Избранные Минеи[27]). У 1540 годзе Божыдар Вуковіч памёр, але яго справу прадаўжаў яго сын Вікэнты аж да 60-ых гадоў сталецьця.

Ня гледзячы на неспагадныя ўмовы для разьвіцьця друкарскае справы на Балканскай паўвысьпе, у Герцагавіне ў Гораждзе на працягу 1529-37 гадоў быў надрукаваны „Псалтыр“ з „Часаслоўцам“. У 1531 годзе, коштам Божыдара Гараджаніна, іераманах Тодар Любовіч у Гораждзе надрукаваў «Маліцьвенік»[28]. Апроч таго, у 1537 годзе ў Руянскім манастыры ў Сэрбіі іераманах Фэадос надрукаваў «Чатырохэвангельле»[29]. У 1539 годзе, па загаду мітрапаліта Гачаніцкага Нікандра, быў надрукаваны «неким рабом Димитрием» «Октоіх»[30]. Нарэшце, у Белградзе іераманах Мардары, па загаду і коштам князя Радніша Дмітраевіча, а пасьля яго сьмерці — Траяна Гундуліча з Дуброўніку, надрукаваў «Чатырохэвангельле»[31]. І ў Чорнагорыі справа друкарства ня зусім загінула. Так, у 1562 годзе той-жа іераманах Мардары, які надрукаваў 10 год таму назад у Белградзе «Чатырохэвангельле», у манастыры Мьршкана Цьрква надрукаваў «Чатырохэвангельле» па белградзкім выданьні 1502 году[32].

У васнове ўсіх славянскіх выданьняў ляжалі сэрбскія тэксты. Славянскія выданьні, як выдадзеныя ў Вэнэцыі, так і на самых Балканах, адзначаюцца сваім знадворным хараством. Зразумела, высокая вэнэцыйская друкарская тэхніка зрабіла на гэтыя выданьні вялікі ўплыў.

II.

Праская друкарня Скарыны.

Францішак Скарына, пасяліўшыся ў Празе, заснаваў друкарню і з 1517 году пачаў выпушчаць царкоўныя друкаваныя кнігі. Першаю кнігай, выпушчанай 6-га жніўня 1517 году, у чацьвертую долю аркуша, быў «Псалтыр», надрукаваны «накладом Богдана Онькова, сына радцы места Виленьского».

У васнову тэксту «Псалтыру» паложаны быў славянскі тэкст «Псалтыру». Але пры гэтым Скарына карыстаўся чэскай «Бібліяй» і ўносіў паасобныя папраўкі ў царкоўна-славянскі тэкст. Разам з тым, Скарына незразумелыя славянскія выразы замяняў болей зразумелымі словамі, блізкімі да тагочаснай жывой беларускай мовы. У гэтых адносінах Ф. Скарына рабіў таксама, як і Ш. Фіоль[33].

З 1517 году Скарына пачынае выпушчаць пераклады паасобных біблійных кніг, якія былі надрукаваны таксама пры дапамозе таго-ж сына радцы места віленскага Богдана Онькава. Усяго Скарына выдаў 22 біблійныя кнігі. Кожная кніга мае сваю прадмову і пасьляслоўе. У вапошнім адзначаліся час і месца выхаду адпаведнае кнігі. Першай надрукаванай кнігаю была кніга Іова (51 аркуш і 2 гравюры). Потым вышла кніга Прыповесьцяй Саламонавых (48 аркушоў і 2 гравюры), кніга Прамудрасьці Ісуса, сына Сірахава (81 аркуш і 1 гравюра), «Эклезіаст» (17 аркушоў і 1 гравюра), кніга Песьня Песень Саламона (11 аркушоў і 1 гравюра), кніга Прамудрасьці Саламона (32 аркушы, 1 гравюра).

Першыя кнігі, надрукаваныя Скарынай, адзначаліся сваім філёзофскім характарам, і, мусіць быць, гэтым тлумачыцца, чаму біблійныя кнігі друкаваліся ня ў тым парадку, які быў устаноўлены канонам. Потым былі надрукаваны: 2-я, 3-я і 4-я кнігі Царстваў (241 аркуш і 11 гравюр), кніга Ісуса Навіна (48 аркушоў і 1 гравюра), кніга Юдыты (26 аркушоў, 1 гравюра), кніга «Бытія» (24 аркушы, 7 гравюр), кніга «Ісход» (76 аркушоў, 6 гравюр), кніга «Левіт» (54 аркушы, 3 гравюры), кніга «Чисел». (74 аркушы, 1 гравюра), «Второзаконіе» (66 аркушоў, 1 гравюра), кніга «Руфь» *8 аркушоў, 1 грав.), кніга Судзей (48 арк., 1 грав.), кніга «Эстэр» (26 арк., 2 грав.), кніга Плачу Ераміі (12 арк., 1 грав.), кніга Прарока Данііла (40 арк., 1 грав.)[34]. Агульны загаловак выданьня, якое прадпрыняў Скарына, было наступнае: «Библия Руска, выложена докторомъ Францискомъ Скориною, из славнаго града Полоцька, Богу ко чти и людемъ посполитымъ к доброму научению». Да кнігі «Бытія», Ф. Скарына надрукаваў вялікую прадмову, «Во всю Библию рускаго языка: Библия греческим языком, по руски сказуется книги. Тако убо святый Матфей починаетъ Христово благовѣствование: Библос Генезеос Иисусу Христу, то есть по-русскии: Книга родства Иисуса Христова. — А можете тым именемъ называти вси книги Ветхаго и Новаго Закону для достойности его, понеже Библия зуполная все то в собѣ замыкаетъ. О сей Книзе пишеть евангелиста, наперстникъ Христовъ, воуз явлении своемъ глаголя: И видехъ водесницы седящего на престоле. Книги написаны внутрь изовнутрь. Написаны суть воистину сие. Книги внутрь духовнее разумеющимъ о тайнахъ превеликихъ Божихъ, яко-же пишетъ Апостол: О глубино богатства Премудрости и разума Божия, яко неиспытаны суть судове его. И не изследованы пути его. Написаны теж изовнутрь, понеже не толико докторове, а люди вченые в нихъ разумеють. Но всякий человек, простый и посполитый, чтучи их или слухаючи, можетъ поразумети, что естьъ потребно к душному спасению его. Самому Спасителю глаголющу: исповѣдаютися Отче Господи, небеси и земли, яко утаилъ еси сия от премудрыхъ и разумныхъ. И открилъ еси тая младенцем... Святое писмо все иные науки превышаеть, понеже еда бываетъ чтено под простыми словы замыкаетъ тайну. И тако младенцемъ и людемъ простымъ есть наука, учителомъ же и людемъ мудрымъ подивление... В сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конецъ Бог Вседержитель познаванъ бываеть. В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земле справоватися имаютъ, пописаны суть. В сей книзе вси лекарства, душевные и телесные, зупольне знайдете. Ту навчение филозофии добронравное, яко любити Бога для самого себе и ближнего для Бога имамы. Ту справа всякого собрания людского и всякого града, еже верою и соединениемъ, ласки и згодою посполитое доброе помножено бываетъ. Тут научение седми наук вызволеных достаточное»... У пасьляслоўі да кожнай выдадзенай Скарынаю біблійнай кнігі звычайна пісалася наступнае: «Скончалася (кончается, доконана есь, доконываются, доконаны суть) книга сия (книги) с помощью Бога в Троице Единого (с помощью Бога, спасителя и утѣшителя нашего, божиею милостью, божиею лаской, божиею помощью), повелѣниемъ и працею 1 выкладомъ избранного мужа в лекарских науках (повѣлениемъ и працею и выкладомъ ученого мужа, повѣлениемъ и пильностью ученого мужа, працею и пильностью доктора Фр. Скорины... в наукахъ и лекарстве учителя), доктора Франциска, Скоринина сына, с Полоцка, у старом месте Пражском», з адзначэньнем года і месяца выхаду кнігі.

У друкарскіх адносінах праскія выданьні Скарыны стаялі высака і, па ацэнты проф. Ўладзімерава, яны былі далёка лепшыя за царкоўна-славянскія выданьні Кракава, Венэцыі, Цэтынья, Угра-Валахіі. Уладзімераў нават думае, што Скарынавы выданьні стаялі вышэй за сучасныя яму вэнэцыйскія[35]. Усе праскія выданьні былі надрукаваны ў чвэртку, альбо, як кажа Скарына, «малыми книжками»[36]. Такое

ВЫЯВА

Загалоўны аркуш 3-й кнігі "Царстваў" з Бібліі" Скарыны. Прага, не выразна

Выява

Прадмова да 3-й кнігі «Царстваў» з «Бібліі» Скарыны. Прага 1518.

друкаваньне «малыми книжками» пачало пашырацца пасьля таго, як у Італіі зьявіліся першыя выданьні Альда у Вэнэцыі. Далей, у выданьнях Скарыны ў першы раз уведзена нумарацыя на аркушох, прычым прыняты кірылаўскія лічбы, тады як у лацінскіх выданьнях — рымскія лічбы[37]. Папера Скарынавых выданьняў адзначаецца трываласьцю. Так, на «Псалтыру» 1517 году ёсьць бычачая галава у якасьці папяровага знаку, чатырохканцовы крыж і інш. Гэтыя папяровыя знакі былі таксама і ў выданьнях вядомага друкара і ўласьніка вельмі добрае папяровае фабрыкі ў Аўгсбургу, Іогана Шэншпэргера. Гэтая папера славілася сваім белым колерам і трываласьцю[38]. Шрыфт Скарыны адзначаўся чытэльнасьцю, выразнасьцю і рознастайнасьцю. Скарына ня браў шрыфту з папярэдніх славянскіх выданьняў, а ўтварыў свой уласны шрыфт, на які мелі ўплыў царкоўна-славянскія рукапісы беларускага пісьма XV і XVI сталецьцяў. Вялікай рознастайнасьцю адзначаюцца нарысы вялікіх літар Скарыны. Скарына шырака карыстаўся вялікімі літарамі ня толькі ў пачатку слоў, але і ўва ўласных імёнах і нават у часьцінках перад уласнымі імёнамі. Такое ўжываньне вялікіх літар ёсьць пэўнае перайманьне нямецкіх і чэскіх выданьняў XV і XVI сталецьцяў. Гэткую рознастайнасьць Скарынава шрыфту Ўладзімераў тлумачыць ня толькі мастацтвам чэскіх і нямецкіх майстроў, гравёраў і літнікаў, якія працавалі для Скарыны, але ў значнай меры яшчэ і каліграфічным мастацтвам самога Скарыны, якое выпрацавалася пад уплывам царкоўна-славянскага і «рускага пісьма» XV—XVI сталецьцяў[39].

Застаўкі, якія ёсьць у выданьнях Скарыны, зьвязаны з царкоўна-славянскімі рукапіснымі выданьнямі, бо ў выданьнях лацінкіх, нямецкіх і чэскіх заставак няма, але затое малюнкі маюць пэўныя адносіны да нямецкіх гравюр. Скарына шырака карыстаўся нюрэнбэрскімі гравюрамі. Па думцы Ўладзімерава, шмат якія гравюры Скарыны знаходзяцца ў залежнасьці ад нюрэнбэрскіх выданьняў бібліі з малюнкамі (1483) і Postilla Міколы Лірана (1481). Да найвыдатнейшых з гэтых выданьняў па мностве гравюр адносяцца хронікі Шэдэля[40]. Гэткім чынам, праскія выданьні Скарыны былі найбольш зьвязаны з сучаснымі ім нюрэнбэрскімі і аўгсбурскімі нямецкімі выданьнямі. З другога боку, у вадносінах да папярэдніх царкоўна-славянскіх выданьняў кнігі Скарыны зьвязаны з кракаўскімі выданьнямі Фіоля, у якога сустракаюцца папяровыя знакі якія ўжывае Скарына, у выглядзе крыжа, а таксама кірылаўская нумарацыя па аркушох. Разам з тым, велічыня радковага пісьма і вялікіх літар у Скарыны і ў Фіоля аднолькавая. Так, Скарынавае друкарскае мастацтва разьвівалася і ўтваралася як пад уплывам, з аднаго боку, ранейшых царкоўна-славянскіх выданьняў, так і пад уплывам дасканалых аўгсбурскіх і нюрэнбэрскіх нямецкіх выданьняў[41].

III.

Віленская друкарня Скарыны.

Выдавецка-друкарская дзейнасьць Скарыны ў Празе спынілася ў 1519 годзе. Скарына, з невядомых нам прычын, прымушаны быў пакінуць Прагу і перанесьці сваю дзейнасьць у Вільню, дзе ў доме «наистаршего бурмистра» Якуба Бабіча ён адчыніў друкарню. Магчыма думаць, і для гэтага ёсьць некаторыя об’ектыўныя падставы, што Скарына перанёс у Вільню сваю праскую друкарню. Скарына выдаў у Вільні толькі дзьве кнігі — «Апостал», так званую «Малую Падарожную Кніжыцу». «Апостал» Скарына выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў і «Малую Падарожную Кніжыцу». «Апостал» Скарына выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў у сакавіку 1525 году і, відавочна, у гэты-ж час ён выпусьціў і «Малую Падарожную Кніжыцу».

Пытаньне аб часе выхаду «Апостала» выклікала многа гутарак у навуковай літаратуры, хаця само па сабе яно зусім яснае. «Апостал» Скарыны надрукаваны ў восьмую долю аркуша і мае ўсяго 315 аркушоў. У «Апостале» таксама многа фігурных заставак, зьмешчаных у пачатку і ў канцы кожнага артыкулу, як у «Бібліі». Вестка аб надрукаваньні кнігі зьмешчана ў канцы пасланьня Апостала Паўла, на звароце 187 аркуша. Загаловак быў наступны: «Починаеться книга деяния и посълания Апостольская, зовемая Апостолъ, з Божию помочью справълена доктором Франъциском Скориной с Полоцька». Пасьля канца саборных пасланьняў ёсьць наступны надпіс: « Доканана есть сия книга, зовемая Апостол, еже замыкает в собе наипервей деания Апостольская. Потом посланией святыхъ Апостолъ соборныхъ седмь. Тажъ епистолъ святого Павла 14. Лета по нарожденіи нашего Спасителя Иисуса Христа, Сына Божия, тысещнаго пятьсотого и двадесяць пятого, месца марта. При держаніи наласкавшего господаря, Жикгымонта Казіміровича, короля Польского, і Вѣликого Князя Литовъскаго, и Рускаго, и Жомойтьскаго, и иныхъ. Во славном мѣсте Виленском выложена и вытиснена, працею и великою пильностию доктора Франциска Скорины с Полоцъка, Богу в Троице единому и Пречистой Матери Его Маріи со всеми святыми ко чьти. И людем посполитымъ к доброму навчению»[42]. Прадмова, надрукаваная перад зборнікам, была наступная: «Имашь пак в сей книзе мой любимый приятелю, хто жъ будеши ея чести. Зачала каждого послания, черным вызнаменованы. Початки и концы всякому Апостолу яко во церкви Божіи чтется, к тому и дни, месяцы, в них же прочитаются. На праздники Божие и светых его знайдешъ положено червенымъ. Главы же, яко же во всехъ книгахъ Библии Ветхого и Нового закона, мною на русъки языкъ выложеныхъ. Што которая въ собе кратце замыкаеть ко знайдению скоро всякое речи потребное во божественныхъ писаниехъ. К тому и светки по сторьницахъ, яко одно письмо на другое тведетельствуеть и воедино ся згожають, чернымъ исправлены раздельне узриши. Совершися в дому почтивого мужа, Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славнага Великаго Мѣста Виленского».

Другой кнігай, надрукаванай у Вільні, была «Малая Падарожная Кніжыца». Зьмест апошняе досыць складаны. У яе ўваходзілі: «Псалтыр», «Часасловец», Акафісты, Каноны, Шостадневец, Сьвятцы кароткія і Пасхалія. Што ўсе гэтыя кнігі, з якіх кожная мае самастойнае значэньне, складалі адну кнігу, можна бачыць з наступнага сьпісу гэтае кнігі: "В сей Малой Подорожной Книжице поряду кратце положены суть; наипервей Псалтырь зуполная, на стихи статиями разделена... За Псалтирею Песни 10, с Ветхого и Нового Закону Божия изъбраные; потом Часословец имея нощную и дневную службу... Акафістъ живоносному гробу Господьню и Воскресению, глаголемый по вся недели... Канонъ гробу Господьню, певаемы со акафістомъ... Акафістъ святому Арханъгелу Михаилу и всемъ небеснымъ чиномъ в понеделок. Канонъ архангеломъ, творение Иоанна Дамаскина. Акафістъ св. Иоанну Предътечи и Крестителю Господьню глаголемый во второкъ. Канонъ Предтечи, творение Иосифа... Акафістъ Пречистой Богородици приснодевици Марии, глаголѣмый во среду. Канонъ благодарствен пренасвятейшеи Богородици. Акафістъ святым верховным Апостолом Петру и Павлу, и прочим дванадесяти в четверток. Канонъ святым Апостолом, творение Иоанна Дамаскина. Акафістъ святому Великому Чудотворцу Николе, архиепископу Мирликийску. Канонъ святому Николе... творение Феоктиста, инока Студийское обители. Акафістъ честному и животворящему Кресту Господьню, глаголѣмый... в пяток. Канонъ Кресту Господьню творение Киръ Іосифово. Акафістъ Прѣсладкому имени нашего Господа Иисуса Христа, глаголемы в суботу и во вся дни. Канонъ Господу Іисусу, певаемый на заутрени по вся дни, творение Феоктиста.

Шестоденець краткий на всу неделю, поченши от вечера суботы... Светъци краткие, имеющи в собѣ разделены времена на нашу землю, колико которые дни в году, или нощи держать часов, и дробных и яго година прибудеть, к которому дню или нощи все написано есть. На конци положены есть Поскалия на много лѣта, замыкаючы справу празников. К тому естьли бы которого году была гибель месяцева и затемнение солнъцево, то при Поскалии знайдеш тогож году, месяц, день и годину, неомылно написану тое гибели месяцевы или затмения солнцева[43].

Першая частка «Падарожнае Кніжыцы», «Псалтыр», мае наступны, напісаны цынобрай загалоўны аркуш: Починаеться Псалтирь, или Песни Святого Пророка Божиа, Давыда, царя Иерусалимского: о Христе". У «Псалтыру» 140 аркушоў альбо 280 старонак. На звароце загалоўку надрукавана ў беларускай мове: Предъсловие во Псалтирь: Всякое писание, Богомъ водухненое, полезно есть ко вчению... И видечи таковые пожитки в так малой книзе, я, Францишек, Скорининъ Сынъ с Полоцка града, в лекарскихъ наукахъ докторъ, повелелъ есми Псалтырю тиснути рускими словами, а словенскимъ языкомъ[44].

«Часасловец» мае гэткі-ж пачатак. Ён таксама надрукаваны цынобрай: «Часасловець, имея нощъную и дневну служъбу, по уставу Ерусалимское церкви, и прочих Восточъных обителей». У канцы «Часаслоўца» зьмешчаны выхад, звычайны ў Скарыны, таксама цынобрай: "Докононъ есть Часасловець, имея денную и нощную службу працею и пильностью доктора Франциска Скорины с Полоцка у Великославном мѣсте Виленскомъ[45].

Акафісты і каноны маюць наступны цынобраны загалоўны аркуш: «Починаются Акафісты на всю неделю первы живоносному гробу Господню». Кожны тыднёвы акафист мае свой загаловак и свой выхад. Таксама і кожны тыднёвы акафіст мае свой загаловак і свой выхад. Напрыклад: «В четверток, Канонъ святымъ верховнымъ Апостоломъ Петру и Павлу, и всем дванадесяти». У канцы: "Доконан есть канон Апостолом пильностью доктора Франциска Скорины с Полоцка[46]. Чацьвертая частка «Малое Падарожнае Кніжыцы», — Шостадневец, мае наступны цынобраны загаловак: «Шестодневець краткій на всу неделю поченши от суботы по обычаю всехъ восточнихъ церквий». Апошняя частка, Сьвятцы (Зборнік) і Пасхалія, мае наступны загаловак: "Последование церковнаго собърания въселетънаго, от месяца сепътеврия до месяца августа, повъставу Ерусалимское церкви"[47]. Гэткім чынам, "Малая Падарожная Кніжыца" складаецца з пяці частак, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на драбнейшыя часьціны.

Некаторыя дасьледчыкі лічылі, што ўсе гэтыя часткі "Малое Падарожнае Кніжыцы" выходзілі паасобнымі кнігамі, але загаловак Скарыны, надрукаваны да "Малой Падарожнай Кніжыцы", ясна сьведчыць аб тым, што ўсе гэтыя часткі павінны былі складаць адзінае непадзельнае цэлае.

У навуковай літаратуры было паднята пытаньне аб тым, ці працаваў сам Скарына ў друкарні, альбо, па яго паказаньнях і пад яго наглядам, працавалі іншыя. Для разьвязаньня гэтага пытаньня об‘ектыўных даных няма, калі ня лічыць паасобных слоўных выразаў Скарыны, якія да пэўнае ступені могуць служыць грунтам для меркаваньняў па гэтым пытаньні. Найноўшы гісторык віленскіх друкарань Абрамовіч[48] думае, што Скарына сам у Празе не працаваў. Напрыклад, у кнізе „Эстэр" у пасьляслоўі сказана: „Выложена працею н вытиснена повелениемъ ученого мужа Франциска Скорины"[49]. Калі ўзяць пад увагу, што ў большасьці пасьляслоўяў сказана, што „сия книга доконана есть"[50] альбо „скончылася, совершена есть, выданы и выложены, выложены и вытиснены, повелениемъ, працею и выкладом ученого мужа в лекарских науках, доктора Франциска Скорыны", а таксама і тое, што ў кнігах „Ісход", „Левіт", „Чисел“, „Второзакония", Плача Ераміі" сказана: „Працею и пильностью ученого мужа в лекарскіх наукахъ доктора Франциска Скорины", альбо проста „в лекарскихь наукахъ доктора Франциска Скорины", дык вывад Абрамовіча робіцца няпэўным, тым болей, што сам Абрамовіч думае, што ў Вільні Скарына беспасрэдна прымаў ўдзел у працы. Абрамовіч грунтуецца на пасьляслоўі да паасобных віленскіх выданьняў, у якім адзначана, што гэтае выданьне „доконано есть працею и пильностью доктора Франциска Скорины"[51]. Калі толькі Абрамовіч грунтуе сваё зацьвярджэньне на гэтых словах, дык падобныя словы ў пасьляслоўях знаходзяцца і ў выдадзеных Скарынаю біблійных кнігах. Тады вывад Абрамовіча губляе сваю вартасьць. Зразумела, пры адсутнасьці дакладных даных, мы ня можам атрымаць яснага адказу на гэтае пытаньне, але можна прыпусьціць, што Скарына прымаў актыўны ўдзел у працах свае друкарні.

Пытаньне аб адносінах віленскіх выданьняў Скарыны да праскіх было прадметам спэцыяльнага дасьледваньня проф. Ўладзімерава. Апошні прышоў да наступных вывадаў: 1) сувязь віленскіх выданьняў з праскімі, па шрыфце і паперы, паказвае далейшае разьвіцьцё друкарскае дзейнасьці Скарыны, перанос друкарні з Прагі ў Вільню; 2) асаблівасьці віленскіх выданьняў (большая частка шрыфту, аздобы і гравюры) паказваюць туго-ж сувязь з нямецкімі друкарнямі, што і ў праскіх выданьнях; 3) па прыгожасьці шрыфту і аздоб віленскія выданьні ёсьць працяг праскіх[52]. У віленскіх выданьнях Скарыны ёсьць невялічкія застаўкі, якіх ня было ў праскіх выданьнях Скарыны, Гэтыя застаўкі Скарына называе ў пасьляслоўі да „Малой Падарожнай Кніжыцы" „заставицы", Таксама ў віленскіх выданьнях былі і гравюры. Уладзімераў налічыў у віленскіх выданьнях Скарыны—15 вузенькіх і 10 шырокіх заставак, адна паміж якіх мае вядомы гэрб Скарыны, злучэньне месяца з сонцам, і монограму тую-ж, што і ў праскіх выданьнях, але некалькі іначай зробленую. Гравюры зьмешчаны толькі ў Акафісьце. Усе гравюры ў „Малой Падарожнай Кніжыцы" па малюнку і падрабязнасьцях—каталіцкага характару, і бязумоўна, пэўная частка іх узята з Нюрнбэрскае Хронікі Шэделя [53].

Выданьнем дзьвёх кніг і абмежавалася друкарска-выдавецкая дзейнасьць Скараны ў Вільні. Мы ня ведаем, чаму яна спынілася, якія акалічнасьці дапамаглі гэтаму. Уладзімераў прыпушчае, што прычынаю гэтага былі розныя грашовыя перашкоды. Скарына меў у Полацку разам з сваім братам Янам непадзельную радавую маёмасьць, якая пацярпела праз паблытаныя справы і даўгі яго брата Яна. Апроч таго, Скарына меў нямала няпрыемнасьцяй з прычыны судовае спрэчкі, якая паўстала між віленскім мешчанінам Марцінам Субачовічам, яго жонкай і Мікалаем Чупрыном з аднаго боку, і жонкай доктара Францішка Скарыны з другога, з прычыны дома, якім уладала ў месьце Вільні жонка Францішка Скарыны. У канцы канцоў справа пайшла на суд да караля. Грамата Жыгімонта І, апублікаваная ў 1529 годзе, разьвязала спрэчку на карысьць жонкі Ф. Скарыны. Вялікакняскі вырак прысудзіў жонцы доктара Ф. Скарыны Мальгрэце, „держатн и въжывати супокойне на вечные часы подле суда… а тому Марътину и его жоне Анне и тому Миколаю Чупрыну и ихь потомъкомь казали есмо в том вечное молчане мети и на то есмо доктару Францышъку и его жоне Малкгорете далн сей наш лнст с нашою печатю"[54]. Уладзімераў думае, што няпрыемнасьці з-за процэсу адцягнулі Скарыну ад улюбёнае справы. Апроч таго, Уладзімераў паказвае, што ў гэтыя-ж самыя часы на Вільню наваліліся страшэнныя беды: у 1530 годзе пажар, які зьнішчыў дзьве трэці гораду, і ў 1533 годзе—страшэнная пошасьць. Уладзімераў прыпушчае, што Скарына быў яшчэ жывы ў 1535 годзе. Калі ў Полацку разглядалася справа яго брата адносна выплаты даўгоў, дык у гэтай справе памінаецца таксама імя Ф. Скарыны. Відавочна, Скарына быў яшчэ жывы ў гэты час [55]

IV.

Несьвіская друкарня.

Друкарская справа пасьля Скарыны на Беларусі доўгі час не разьвівалася. Між тым, на Беларусі шырака разгарнуўся протэстанцкі рух, галоўным чынам у відзе кальвінізму, які сустракаў вялікае спачуваньне з боку шырокіх шляхоцкіх колаў. Адным з асяродкаў кальвінскага руху быў горад Несьвіж, сталіца Несьвіскага княства, уласьнікам якога быў ваявода віленскі Мікола Радзівіл. Пад яго асьвечанаю ўладай распачалася друкарская дзейнасьць у Несьвіжы. У 1562 годзе Мацей Кавечынскі, несьвіскі намесьнік, Сымон Будны і Лаўрын Крышкоўскі выдалі кальвінскі катэхізіс у рускай, г. зн. у беларускай мове. Магчыма думаць, што выданьні Скарыны зрабілі пэўны ўплыў на несьвіскую друкарню, бо шрыфт катэхізісу вельмі падобны да шрыфту выданьняў Скарыны. Мусіць быць, шрыфт Скарынавых выданьняў служыў узорам для шрыфту катэхізіса [56].

На першым загалоўным аркушы надрукавана наступнае: „Катехісісъ, т. е. наука стародавная, хрістіаньская, от светого писма, для простыхъ людей языка руского, в пытаніахъ и отказѣхъ събрана. От перъваго светого Апостола Петра посланіа... Готови присно к отвѣту всякому въпрошающему вы, слово о вашемъ упованіи съ кротостію и страхом, совѣсть имяще благу и прочая[57]. У пасьляслоўі сказана наступнае: „Доконана есть сіа книга, зовемая греческимъ языкомъ Катихизіс, а по словеньски— Оглашеніе, Богу ко чти и посполитымъ людемъ языка руского к наказанью и доброму наученью, накладом боголюбивых людей, пана Матфіа Кавечинского, намѣстника Несвижскаго, Сімона Буднога, Лавърентіа Крышковъскаго, на городѣ Несвижскимъ. Под лѣты от воплощеніа Спасова тысеча, пятисотъ, шестьдесятъ второго. месеца июніа десятого дня"[58].

Катэхізіс мае наступнае прысьвячэньне: „Освецоных княжатъ и пановъ их милости, пановъ Миколаевъ Радивиловъ, княжати на Олыце и Несвижу, воеводы Виленьского, навышнего маршалъка и канцлера Великого Князьства Литовъского и далей. А княжати на Дубижахъ и Вержахъ, воеводы Троцкого, великого гетъмана Княжьства Литовъского и далеи. Сыномъ Перъвороженымъ, ихъ милостямъ, княжатамъ молодымъ, паномъ Міколаемъ Міколаевичомъ Радивиломъ, отъ Бога Отца черезъ Христа единого, Сына его въ духу святом утешителю, Ласки покою и вечного благословенья, верного Христового збору братья, а слуга ихъ княжацъких милостей веръне жедают“ „Бог Всемогучый, освѣцоные а милостивые княжата, потомуся всегды напротивъ грѣшному человѣку заховалъ, иже хотяжъ самъ отъ него отходилъ, предъ ся его дивънымъ обычаям отъ блуда и грѣховъ выривалъ. Тако ся на перъвей ко онымъ перъшимъ родителямъ нашимъ показалъ. Сихъ бо по ономъ ихъ тяжкомъ упадку, а по утраченью оного образа и подобеньства Божіего, на который были сътворены ко оной перъвой невинъности, святости, справедливости и управде: зъ особливого милосеръдія, в гневѣ своем не рачил зоставити, але ужаливъшися надъ ихъ упадкомъ рачил ихъ заразомъ, и всему потомству их придивный ратунокъ урадить, а таковое племя обецать, через которое мела быть стерта голова проклятому противнику, Сатане, и оный упадокъ зънову умелъ быть направленъ, и оная первая невинъность и справедливость приверънена. Къ тому тѣж и для того абы ся ваши княжацские милости не только в чужоземскихъ языцѣхъ кохали, але бы ся те ж ваши княжацъские милости и того здавъна славъного языка словенъского розмиловати и онымъ ся бавити рачили. Слушъная бо речь есть, абы ваши княжацъские милости, тога народу языкъ миловати рачили, в которомъ давъные предки и ихъ княжацъские милости панове, отцы ваши зъ княжецъские милости славъные преднейшие приложеньства несутъ... абысте ваши княжецъские милости зацъного стану княжата, а передънейшихъ вожовъ сынове, всимъ иншимъ себе добрыя взоръ а прикладъ давати рачили, ижь бы ся многа иншихъ прикладами наши княжецъскихъ милостей будовати могли. А тая отчизна и Речь Посполитая с вашихъ княжацъскихъ милостей, благословеное надеи ожидать могла... Яко есте тогды княжацъские милости с одного коренья лета росли, ратчтежь ся зачать и в томъ одномъ правъдивомъ, веръномъ, сполъку умножить и рость, абы есте ваши княжацъские милости были не только с повинъности одное крови, але из единости одного гасла, единого гетьмана Христа, рыцаремъ и братьем а сынъми единого навышъшего Бога. Въ чемъ ваши княжацъские милости рачъ поможнть и ублагословить Бог Отец через Христа, Единого Сына Своего Духу Святомъ Утешителю нашемъ: того ж мы вашимъ княжацъским милостям отнѣгожь самого серъдечно жичимо” . У канцы пасьляслоўя; „Данъ з города Несвижьского отъ воплощения Христова, въ року тысячномъ пятьсотномъ шестьдесятом и второмъ, месяца июня, дванадцатого дня, ваших княжацъских милости повольные слуги Матфей Кавечиньский, Симон Будный, Лаврентей Кришковский". Пасьля прысьвячэньня ідзе: „Ко всѣмъ благовернымъ, христіаномъ языка руского предъсловие в Катихисію. Катихізисъ есть слово греческого языка, сказуетъ же ся на словенскую рѣчь оглашение или гласомъ ученіе. Вѣдомо бо маеть быти иж Апостоли и ихъ ученници не тако скоро и не так латвѣ от эллинъ или жидовъ к вѣре Христовой приступуючих тайнами святыми служили. И окрестилъ убо Петр иншіи Апостоли на день съшестия Святого Духа от людей Израилевых три тысячи але умилившиися сердцем и любезно приемшнхъ слово окрестилъ Филипп, иже от седми діаконъ царицы Муринскае каженика". Прадмова напісана ў Клецку 10 чэрвеня 1562 году. Пісаў невядомы, „аз недостоин отъ святыя церкви служители наименъший". Апроч таго, даецца абяцаньне выдаць іншае, паўнейшае выданьне, а таксама „опричную книжку о Святом Крещешии в Вечере Сына Божиего". Далей ідзе Катэхізіс „для деток хрнстіанских языка руского коротъко выложена", у пытаньнях і адказах[59]. Ёсьць таксама паказаньні на друкаваньне ў Несьвіжы кніжкі Сымона Буднага „О оправдании грешного человека перед Богам". Гэты твор Сымона Буднага быў афяраваны Астафію Валовічу і выдадзены коштам Кавечынскага і Крычаўскага. Сопікаў думае, што гэта ёсьць першая кніга, якая вышла з Несьвіскай друкарні. У прадмове было сказана наступнае: „Часта бо отъ твоей милости слышалъ есмь якобы радъ есть мѣл подданнымъ своим учителей вѣрныхъ и на размноженье книгъ добрыхъ накладовъ обецуешъ не жаловати, А не только обецуешъ, но и початок сее друкарни нашей твоей милости наклады исперва еще яко нѣкое основаніе уготовали и укрѣпили, на что я и съ товаришми памятуючи и вдячность показать хотечи, умысли есмо под именем твоим сіе початки выпустити". У канцы кнігі надрукавана: „Доконана есть сія книга О оправдании грешного человека перед Богом 1562 г. октября 11 дня, на городѣ Несвижскомъ вытѣснена накладомъ благочестивыхь мужей Матфѣя Кавечинского, Лаврентия Кришковского и Симена Будного“. Усе гэтыя весткі дае Сопікаў, які, відавочна, меў у руках паасобнік, але дзе цяпер знаходзіцца гэты паасобнік—невядома. Па словах Сопікава, і „Катэхізіс" і „Аб апраўданьні" надрукаваны аднолькавымі літарамі, вельмі падобнымі да тых, якія знаходзяцца ў скарынавай „Бібліі"[60]. На гэтым і спынілася выдавецка-перакладчая дзейнасьць С. Буднага.

V.

Друкарня Базыля Цяпінскага.

У гісторыі разьвіцьця кнігадруку на Беларусі дзейнасьць Базыля Цяпінскага займае асобнае месца, бо ен, разам з Будным, зьяўляўся прадоўжнікам справы, якую распачаў Скарына. З імем Базыля Цяпінскага зьвязана выданьне дзьвюх кніг Новага Закону і адрыўку з трэцяй кнігі, у перакладзе на беларускую мову. Сам Цяпінскі належаў да дробнае шляхты на Падзьвіньні. У матар'яльных адносінах, як гэта ўстаноўлена М. В. Доўнар-Запольскім, ён быў дробным зямляўласьнікам. Яго нярухомая маёмасьць, у параўнаньні з вялічэзнымі абшарамі тагачасных зямляўласьнікаў, была нязначная. У сваім жыцьці Цяпінскаму прыходзілася нямала змагацца з раднёй па жонцы, а таксама з мітрапалітам Кіеўскім. З гэтай прычыны Базыль Цяпінскі меў шмат непрыемнасьцяй і матар'яльных труднасьцяй. Адбіткам гэтых няпрыемнасьцяй зьяўляецца часткова яго прадмова да эвангельля, у якой ён скардзіцца на паноў, вышэйшых царкоўных асоб і наагул на духавенства. Ён скардзіцца таксама і на сваю матар'яльную незабясьпечанасьць, якая перашкаджала яму з посьпехам друкаваць падрыхтаваны ім пераклад[61].

Пасьля дасьледваньня М. В. Доўнар-Запольскага, няма сумненьняў ў належнасьці Б. Цяпінскага да протэстанцтва. Ён належаў да соцыніянскае сэкты. Напэўна, Базыль Цяпінскі быў дзейным сябром сэктанцкага брацтва, калі, згодна паказаньню Сымона Буднага, протэстанцкі сабор 1574 году адбываўся ў памяшканьні Базыля Цяпінскага. Спачатку Цяпінскі жыў у Несьвіжы і знаходзіўся пад протэктарствам уласьніка Несьвіжа, князя Радзівіла. Тут Цяпінскі меў сваю друкарню, якую ён называе вандроўнай і ў якой пазьней ён надрукаваў эвангельле. Ужо Ўладзімераў у сваім дасьледваньні аб Ф. Скарыне адзначыў пэўную сувязь паміж шрыфтамі эвангельля Цяпінскага і скарынавымі выданьнямі. Уладзімераў думае, што шрыфты трапілі ў мізэрную друкарню Цяпінскага беспасрэдна з друкарні Скарыны[62]. Цяпінскі, як прыпушчаюць дасьледчыкі, пакінуў Несьвіж каля 1565 г. На працягу 1565—1580 гадоў Цяпінскі ў сваёй вандроўнай друкарні надрукаваў эвангельле ў дзьвёх мовах—царкоўна-славянскай і „простой руской мове”, якая такімі буйнымі дасьледчыкамі, як А. І. Сабалеўскі і Е. Карскі прызнана беларускай. Месца выданьня і час выхаду застаецца невядомым. Базылю Цяпінскаму ня ўдалася надрукаваць цалкам усё эвангельле. Ён надрукаваў эвангельле ад Мацея, Марка і пачаў эвангельле Лукі. Памёр Цяпінскі каля 1608 году.

Эвангельле мае наступны загаловак: „Первая часть Новаго Завета або тестаменту — подлугъ словенъского разделенья. То есть от чотырехъ евангелістов Святое Евангеліе Иисуса Христа списаное, в которыхь іжъ одно писмо Еваньгельское. Прото однымъ словом его назвали Евангеліе". Выдадзенае эвангельле мае прадмову, якая далучана ў рукапісным відзе да таго паасобніку, што знаходзіцца ў Публічнай Бібліотэцы ў Ленінградзе[63], Гэтая прадмова мае вялізнае значэньне для высьвятленьня ідэолёгіі Базыля Цяпінскага, для характарыстыкі яго нацыянальна-культурных і політычных поглядаў, У прадмове, між іншым, сказана было наступнае: „Вжо бо еще хотяжъ то не безъ большое трудности пришло, ижь двѣма езыкн заразъ: и словенскимъ и при немъ тутъ же рускимъ, а то на большій словенскимъ, а злаща слово отъ слова такъ, яко они всѣ вездѣ во всихъ своихъ церквах чтут, и маютъ... Евангелія писаня Св. Матфея н Св. Марка и початок Луки есть въ той убогой моей друкарне отъ мене имъ выдруковано... До чого, абы первей сами и ихъ дѣтки смыслы свои неяко готовали, острили и в вѣрѣ прицвичали, тымъ часомъ тотъ Катехизисъ, а которыи сами зданемъ своимъ яко домниваю, за рѣчъ исте потребную, естли не заразъ вжды, зъ своимъ часамъ узнаютъ, имъ впередъ подаю”. Адзначаючы заняпад адукацыі на сваёй бацькаўшыне, Цяпінскі ў прадмове зварочваецца да паноў з парадай быць годнымі сваіх слаўных продкаў: “Толко вы сами тому зъ милости ку отчизнѣ вашой помочи бысте могли, гдыжъ простота человѣка бѣдного, посполитого на васъ очи завжды удавала и удаетъ и за вами идет”. Цяпінскі дае параду паном дапамагчы народу свайму, „не умѣстностыо заведеному и утрапенаму", Побач з гэтым у прадмове ідуць нападкі на паноў і духавенства: „которыхъ я не одному которому, але всимъ, и с тою потребою отчизны вашое богобойности, пилности, ростропности, вѣрности поручаю и зоставую, просечи пана, абыхъ былъ готовъ, если она до конца згинетъ, зъ нею загинуть, або, если черезъ вашъ ратунок будетъ выдвигнена, зъ вами и зъ нею выбринуть". Цяпінскі прызнае ўсе труднасьці перакладу і прыпушчае тут шмат памылак. Ён просіць только чытача прадмовы ня прыпісваць яго памылак „нашой злости, але люднай крѣпкости, а не умеетности". Дзеля нязначнай велічыні друкарні, друкаваньне ў ёй двох тэкстаў, славянскага і беларускага, было вельмі цяжкім. Існуюць паказаньні, што Цяпінскі пераклаў усё эвангельле, але застаецца невядомым, ці апублікаваў ён усё, і толькі частка апублікаванага не захавалася. Пытаньне аб крыніцах выданьняў Цяпіскага зьяўляецца спрэчным. Цяпінскі гаворыць аб нядаўна надрукаваным маскоўскім эвангельлі, але аб якім уласна эвангельлі—гэтае пытаньне пакуль што ў літаратуры аб Цяпінскім яшчэ не разьвязана.

Каратаеў адзначае, што шрыфт эвангельля Базыля Цяпінскага крыху падобны да шрыфту несьвіскае друкарні. Зразумела, Базыль Цяпінскі, пакідаючы Несьвіж, панёс з сабою і шрыфт[64].

Друкарская дзейнасьць Базыля Цяпінскага мае вялікае значэньне, бо ёю канчалася тая справа, якую распачаў Скарына. Зразумела, жаданьне даць эвангельле свайму народу тлумачылася ня толькі яго нацыянальна-політычнымі паглядамі, але таксама і тым, што сам Цяпінскі быў протэстант і, гэткім чынам, згодна сваіх рэлігійных перакананьняў, ён хацеў даць свайму народу сьвятое пісьмо ў зразумелай для яго мове для яго асьветы і выхаваньня.

VI.

Заблудаўская друкарня.

Заблудаўская друкарня ў гісторыі друкарскае справы і культурнага разьвіцьця Беларусі займае вельмі пачэснае месца. Заблудаў быў асяродкам гуманістычнага гуртка, на чале якога стаяў Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч. Апошні спачуваў таму нацыянальна-культурнаму руху, правадыром якога быў Ф. Скарына. Заблудаўская друкарня ўзьнікла пад уплывам маскоўскіх першых друкароў: Івана Фёдарава— Масквіціна і яго таварыша Пятра Цімохавіча Мсьціслаўца. Маскоўскія друкары прымушаны былі пакінуць Маскву. У пачатку 1566 году яны былі ў Вільні. Тут яны пазнаёміліся з віленскім каштэлянам, гетманам Літоўскім Рыгорам Аляксандравічам Хадкевічам, вядомым прыхільнікам самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага. Хадкевіч ласкава прыняў маскоўскіх эмігрантаў, запрасіў іх паступіць да сябе на службу, пераехаць на жыцьцё ў яго радавы маёнтак Заблудаў, дзе ён думаў заснаваць друкарню, і друкаваньнем патрэбных для царквы кніг паслужыць царкве.[65]

Абодва маскоўскія эмігранты пашлі насустрэч жаданьням Хадкевіча і пасяліліся ў Заблудаве.

На працягу 1567 і паловы 1568 гадоў ішла праца па наладжваньні друкарні. Маскоўскія друкары вызначаліся ортодоксальнымі перакананьнямі і жадалі выдаваць кнігі, у якіх адбіваўся-б рэлігійны праваслаўны настрой. Гэтыя заданьні ўпоўне супадалі з плянамі Хадкевіча, які жадаў, каб „слово Божие розмножилося к на ученіе людем закон греческаго ширилося“. Хадкевіч прышоў да думкі аб неабходнасьці даць эвангельле навучальнае і для гэтае мэты не пашкадаваў даць сродкі „от богодарованных сокровищь". Друкаваньне кнігі пачалося 8 ліпня 1568 г., а 17 сакавіка 1569 году эвангельле навучальнае ўбачыла сьвет. Кніга надрукавана ў аркуш і мае 8 ненумараваных аркушоў і 899 аркушоў, якія маюць кірылаўскую нумарацыю. Па сваім знадворным выглядзе эвангельле навучальнае стаіць бліжэй да маскоўскіх выданьняў, ніж да выданьняў беларускіх. Шрыфт эвангельля навучальнага, як вялікіх так і радковых літар, той самы, што і ў „Апостале" Івана Фёдарава 1564 году. Загаловак кнігі наступны: „Книга, зовомая Евангеліе Учителное, от всѣхъ чатырох евангелистовь избранна, и от многих божественныхъ писаній... На поученіе христоименитым людемъ ко исправленію душевному и телесному. Божіею помощію выдрукована. За щастливаго панованія наяснѣйшаго господаря нашего Жикгимонта Августа, Божіею мнлостію Короля Польского... н иныхъ. А при архиепископе Ионе, Божіею милостію митрополите Киевъском и Галицкомъ и всея Русіи, и выдана есть во отчизном нмѣнію пана Виленьского гетмана наивышшаго Великого Князьства Литовскаго, старосты Городеньского и Могилевъскаго, его милости пана Григорія Александровича Ходкевича, в мѣсте зовомом Заблудовью, властным накладом его милости"... Пасьля загалоўку ідзе прадмова: „Предисловіе книги сея. Господь Богъ Вседержитель многими и различными обычаи и писаніемъ ученіе людемъ своим далъ Первое Моисеом-Пророкомъ Ветхій Законъ июдѣомъ дал. Нам-же христіяном Христос Спасъ наш новое свое благовѣствованіе Святое Евангеліе предалъ четырми евангелісты, Матфѣомъ, Марком, Лукаю, Иоанном"... Кажучы аб карысьці кнігі, якая выдаецца, Хадкевіч у канцы прадмовы пісаў: „Сего ради азъ Григорей Александрович Ходкевича видѣхъ таковое християньское наученіе в сей книзе, восхотѣх еже бы слово Божіе розмножилося, и наученіе людем закону греческаго шірилося, за не же оскудѣ сихъ книгъ на многоразличныхъ мѣстѣх, и не пощадѣхъ от Бога дарованных ми сокровищъ на сіе дѣло дати. К тому же изобрѣтохъ себѣ в томъ дѣле друкарьскомъ людей наученных, Ивана Феодоровича Москвитина да Петра Тимофѣевича Мстиславца… Повелѣлъ есми имъ учинивши варства друкарьскіи и выдруковати сію книгу Евангеліе учительное… Помыслилъ же былъ есми и се, иже бы сію книгу выразумѣнія ради простых людей преложити на простую мову и имѣл есми о том попеченіе великое. И совещаша ми люди мудрые в том писмѣ ученые, иже прекладаніемъ з давныхъ пословицъ на новые, помылка чинится не малая. Яко-же и нынѣ обрѣтается в книгах Новаго переводу. Того ради сію книгу, яко здавна писаную, велѣлъ есми ее выдруковати, которая кождому не есть закрыта, и к выразумѣнию не трудна и къ читанію полезна, а наипаче тѣм, которые съ прилежаніемъ и со вниманіем искомое обрѣсти восхощютъ и обрящутъ. Вы же любиміи приімѣте сію книгу с любовію а я Божиею помощію о иныхъ книгах церквамъ Божиімъ потребныхъ промышляти буду, и накладу моего на то наложити не жалуючи, въскоре ихъ друковати дамъ. Притом благодать Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа да будет посреди всѣх нас нынѣ и в день вѣка. Аминь“. Гэткім чынам, Хадкевіч жадаў прыступіцца да выданьня цэлага шэрагу новых кніг, зразумела, у царкоўна-славянскай мове, бо ён лічыў, што друкаваньне кніг у мове „простай” ёсьць памылка[66].

Цэлы шэраг вучоных, сярод якіх знаходзіцца А. Потэбня, А. Сабалеўскі, М Грушэўскі і іншыя, адносяць Заблудаў да тэрыторыі Украіны і загэтым лічаць заблудаўскае навучальнае эвангельле важным момантам у гісторыі украінскае культуры [67].

Бадай немагчыма згадзіцца з такім пунктам пагляду. Тэрыторыя Заблудава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у тэй яго частцы, дзе пераважвала беларускае насельніцтва. Рыгор Хадкевіч быў прыхільнікам самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага ў тых тэрытарыяльных межах, у якіх апошняе знаходзілася перад Люблінскай вуніяй. Хадкевіч жадаў дапамагаць асьвеце праваслаўнага народу. Дзеля гэтага надрукаванае ім эвангельле прызначалася і для беларусаў, і для украінцаў. Вось чаму, бязумоўна, будзе болей правільным лічыць, што заблудаўскае эвангельле ёсьць вельмі важны факт у гісторыі культуры Беларусі і Украіны, паказальнік консэрватыўна-рэлігійнага напрамку беларуска-ўкраінскага гуманізму.

Пётра Мсьціславец пасьля надрукаваньня навучальнага эвангельля пакінуў Заблудаў. Застаўшыся адзін, Іван Фёдараў прыступіў 26 верасьня 1569 году да друкаваньня Псалтыру з „Часаслоўцам” і скончыў яго 23 сакавіка 1570 году. Загалоўны аркуш не захаваўся, апроч яго канца наступнага зьместу: „Наивышшаго Великага Князьства Литовскаго, старосты Городеньскаго и Могилевскаго справлена и начася друковати в нменыо его милости отчизном, в мѣсте Заблудовью... Давшему же Богу начати и совершити, благоизволившему слава честь И поклоненіе в бесконечныя веки. Аминь". У другім аркушы ад імя друкара надрукавана: „А трудивыйся многогрѣшный и непотребный рабъ, на имя Иванъ Федорович Москвитин, молю убо всякого благочестиваго православнаго християнина, прочитающих или преписующихъ книгу сію Псалтырь. Аще где что погрѣшено будетъ, моего ради небреженія, Бога ради исправляйте. Благословите и не клените, понеже неписа Духъ Святый, не ангелъ, но рука грѣшна и верна, да и сами тоже благословеніе обрящете от Всемогущаго Бога нынѣ и присно и въ вѣки векомъ“. Далей ідзе прадмова, якая цалком не захавалася: „въ книгю сію, глаголемую Псалтирь”. Кніга надрукавана ў чацьвертую долю аркуша гэткім самым шрыфтам, што і эвангельле навучальнае. На кнізе ёсьць, як і на эвангельлі навучальным, гэрб Хадкевіча, са словамі цынобрай: „Григорей Александрович Ходкевича“[68].

На гэтым і скончылася друкарская дзейнасьць Івана Фёдарава ў Заблудаве. У 1572 годзе ён пакінуў Заблудаў і перайшоў у Львоў. Заблудаўская друкарня скончыла сваё існаваньне. Цяжка сказаць, чаму гэта здарылася. Хадкевіч як у прадмове да „Псалтыру”, так і ў прадмове да эвангельля, абяцаў „другия книги церквамъ и людемъ Божіимъ, во Христа вѣрующимъ, потребныя друковати”. Дасьледчыкі думаюць, што, відавочна, Люблінская вунія, супроць якой так паўставаў ХадХадкевіч, зрабіла на яго адмоўны ўплыў. Ён перастаў цікавіцца друкарствам і неўзабаве захварэў. Гэта і прымусіла Івана Фёдарава шукаць сабе іншага месца. Хадкевіч памёр 9 лістапада 1572 году, ужо тады калі Іван Фёдараў ад'ехаў у Львоў[69].

VII.

Друкарня братоў Мамонічаў у Вільні.

Рэлігійная барацьба, якая распачалася на Беларусі як з каталіцтвам, так і з протэстанцтвам, і ў якой мяшчанства грала значную ролю, выклікала канечную патрэбу як падняцьця асьветы мяшчанскага грамадзянства, так і выданьня царкоўных кніг, патрэбных для набажэнства і для навучальнага чытаньня людзей праваслаўнае веры. У пэўных адносінах, гэтую патрэбу здавальняла заблудаўская друкарня з гэтманам Хадкевічам. Але апошняя існавала нядоўга. Пётра Мсьціславец, а за ім Іван Фёдараў пакінулі Заблудаў. А між тым, патрэба ў такіх кнігах была вялікая. Гэтую патрэбу павінна была задаволіць дзейнасьць друкарні братоў Мамонічаў. Калі друкарні несьвіская і заблудаўская маглі працаваць дзякуючы протэктарству гуманістычна настроеных асоб як віленскі ваявода Радзівіл і гетман Хадкевіч, дык друкарня братоў Мамонічаў зьявілася прадпрыемствам чыста комэрцыйнага тыпу, якое павінна было задаволіць патрэбы шырокіх праваслаўных мяшчанскіх і шляхоцкіх колаў.

Калі Пётра Мсьціславец, які нарадзіўся ў Мсьціславе на Беларусі і быў, магчыма думаць, адным з супрацоўнікаў Скарыны, пакінуў Заблудаў, дык ён пасяліўся ў Вільні. Тут ён пазнаёміўся з вельмі выдатнымі віленскімі дзеячамі, братамі Кузьмой і Лукой Мамонічамі, якія і запрасілі яго заснаваць друкарню. Пётра Мсьціславец пайшоў насустрэч жаданьням братоў Мамонічаў, і друкарня была заснавана. Магчыма прыпусьціць, што першы час заснаваная друкарня была ўласнасьцю і Мамонічаў і Пётры Мсьціслаўца.

Першаю кнігай, якая выпіла з друкарні братоў Мамонічаў і была надрукавана Пётрам Мсьціслаўцам, з матар'яльнаю дапамогай Зіновія Зарэцкага, віленскага бурмістра, было „Чатырохэвангельле”. Друкаваньне яго пачалося 14 мая 1574 году, а скончылася 30 сакавіка 1575 г. Кніга надрукавана ў аркуш, мае 9 і 395 аркушоў кірылаўскай нумарацыі. Тэкст друку прыгожы, шрыфт буйны. Кніга выдадзена без прадмовы, але з пасьляслоўем, у якім аўтар сказаў наступнае: „Похвално желаніе подвигнулі есте о благочестивіи в человецехъ, яко же познаваеми от прежебывшаго бесѣдованія усты къ устомъ и о семъ велми благодаримъ Бога, яко и еще обретаются избранніи Божіи, паче в нынѣшнее время лукавое, по средѣ рода строптіва и развращенна, но понеже понудили есте насъ недостойных выше мѣры на сіе дѣло. Азже есмь человек грѣшен и немощен, бояхся начатии таковая к тому же смотря свое неприлѣжаніе и лѣность и неразуміе, на мнозѣ отлагахъ. Тѣмъ же съуза ради духовныя любве, и мы устремляемся неразсуднымъ послушаніемъ ваше заповѣданіе сътворити… Сего ради аще едінъ талантъ ввѣренъ будетъ кто, не лѣнитися подабаетъ, но прилежно дѣлати бояся приказни съкрывшаго. И начах сію Святую книгу… в преславущемъ граде Вільне при державѣ Государя Нашего милостиваго Генриха, Божіею милостію короля Польского и Великого Князя Литовского… Умышленіемъ и промышленіемъ его милости пана скарбного старосты Упицкого, Ивана Семеновича Зарецкого і брата его Зенова, бурмистра мѣста Виленского. Молю же вы любовію духа Господа Нашего Иисуса Христа, давшего себе о грѣсѣхъ нашихъ вси рабы благословенаго Бога нашего, аще когда прилучится кому в сію Святую книгу Евангельскую вникнути, тъ прежде всѣхъ виновнику всѣмъ благымъ и съдѣтелю жизни нашея Богу благодать да въздавает. Потомже их милости пану Иоанна, и пану Зиновію, таже и Козьмѣ, и Лукашу Мамоничямъ съ благоволеніемъ насъ пріемлющим, и почихомъ в дому их сіе дѣло строить, и въ всем нас упокоеваху многолѣтнаго здравія, да проститъ оттого же благодавца Бога, ко молимъ вы и насъ не забывайте трудившихся многогрѣшного Петра, Тимофеева сына Мстиславца, но и тому мещите уломки дарованій ваших духовных, издалеча стоящу и алчющу ангельскаго хлеба и жаждущу духовного сего пива. О самом же Христе Бозе нашем и вкупь срасленомъ, и животворящемъ дусе, яко тому самому Богу нашему сущему в Троици слава, честь, дръжава в бесконечныя и неуставныя вѣки. Аминь"[70].

Гэткім чынам, цэлы шэраг асоб прымаў дзейны ўдзел у выпуску „Чатырохэвангельля Напрастольнага". Сярод гэтых асоб браты Мамонічы, асабліва Лукаш, скарбнік Вялікага Княства Літоўскага і стараста Дзісенскі, займалі найболей выдатнае месца. Самі Мамонічы былі яскравымі абаронцамі праваслаўнае веры і беларускае народнасьці. Лукаш Мамоніч ня прымаў актыўнага ўдзелу ў жыцьці Вільні, хоць разам з жонкай сваёй Барбарай Войнянскай, касталяншай Мсьціслаўскай, меў некалькі маёнткаў у павеце Ашмянскім. Друкарня зьмяшчалася ў мураваным доме Лукаша Мамоніча, які наагул уклаў капітал, але ня прымаў дзейнага ўдзелу ў працах друкарні. Можа быць, Лукаш, які меў папяровы млын, у сваім маёнтку Павільна, даваў паперу для друкарні. Згодна Крашэўскага, друкарня Мамонічаў знаходзілася на Віленскім рынку, проці Васкрасенскае царквы, побач з шпітальным будынкам[71]. Гэты мураваны будынак Лукаш Мамоніч набыў ад братоў Зарэцкіх, аб якіх успамінае Мсьціславец у сваім пасьляслоўі да „Чатырохэвангельля".

16 студзеня 1576 году Пётра Мсьціславец выдаў „Псалтыр", надрукаваны ў аркуш. У канцы кнігі ёсьць пасьляслоўе: „Еже убо тѣсное разума и недоумѣтельное языка моего свѣдый. Я же выше силы моеа начяти и немощная дерзнути, якоже нѣкій безстуденъ и дерзостивъ. Уготованныя иже сіцевая дерзающимъ смотря бѣды. Сіа помышляя лѣняхся на сіе дѣло бояхжеся заповѣди. Речется убо истинное, да некогда сугубъ прійму под смѣх ненаученіа в купе и неразуміа лютое. Проститъ жеся убо еже ненаученіа съгрѣшеніе, аще точію не от лѣности происходитъ. Но понеже преслушаніа плодъ смерть. Смиренный же послушливый Христов ученик быв к высотѣ възводітся, и благодать от Бога просвѣтительную пріемлет’. По всему повинуяся Вашему повелѣнію, но милостиви ли будите богопочтенніи мілостивый пане скарбный и пане послушаніа. Напечатах сію книгу, глаголемую Псалтирь… В славном мѣстѣ Виленьском пребываючы в дому благочестивыхъ мужей Козмы и Лукаша Мамоничов, яко и от своих имъ стежаніи изобілно въ всем насъ довольствовати. Хотящіиже убо преписовати или прочитати книгу сію милостиви и незазорливы молюся будите моего ума немощи и недостатку. Понеже и вы, человецы, и человеческимъ подлежащее. Яко требуйте милости от Бога и прощенія от человѣкъ Прощенію вашему, и насъ сподобляйте, недостойнаго Петра, Тимофеева сына Мстисловца”[72].

У гэтым самым годзе ў Вільні вышаў таксама і „Апостал”. Паміж выданьнем „Апостала" 1576 году і „Апосталам" 1591 году, выдадзеным у друкарні братоў Мамонічы, існуе пэўнае падабенства, так што Віленскі „Апостал" 1576 году можна аднесьці да выданьняў братоў Мамонічаў. Вельмі магчыма, што гэта было апошняе выданьне Пётры Мсьціслаўца. Гэты „Апостал" быў перадрукам маскоўскага выданьня „Апостала", які ў свой час, у 1564 годзе, быў надрукаваны Пётрам Мсьціслаўцам сумесна з Іванам Фёдаравым[73]. Супольная праца Мсьціслаўца з братамі Мамонічамі цягнулася нядоўга. Ужо ў 1577 годзе Пётра Мсьціславец вядзе процэс супроць Кузьмы Мамоніча аб падзеле друкарні. Суд ацаніў яго маемасьць у 30 коп грошай; аднак, Мамонічы ня толькі захавалі ўсю маёмасьць, але не заплацілі нават грашовае сумы. З гэтай прычыны Мсьціславец прымушаны быў ізноў распачаць іск, вынікі якога засталіся невядомымі[74]. Гэткім чынам, браты Мамонічы зрабіліся гаспадарамі свае друкарні. Відавочна, Пётра Мсьціславец, працуючы ў віленскай друкарні, стварыў цэлую школу друкароў, якія маглі весьці далей распачатую ім справу. Братом Мамонічам удалася атрымаць каралеўскі прывілей на выключнае права друкаваць і прадаваць кнігі. Аб гэтым прывілеі гаворыцца ў пасьляслоўі да „Апостала" 1576 году. Асобы, абвінавачаныя ў таемным прывозе і продажы кніг, павінны будуць, згодна прывілею, заплаціць штраф са стратай усіх незаконна прывезеных і прададзеных кніг[75].

Першаю кнігай, надрукаванаю ў друкарні братоў Мамонічаў, якія сталі гаспадарамі прадпрыемства і давалі на яго сродкі, быў „Октоіх". Ён быў надрукаваны Базылём Гарабурдам, у аркуш, у 1582 годзе. Пасьляслоўе паказвае месца друку кнігі і імя друкара. У вапошняй частцы яно вельмі падобна да тых пасьляслоўяў, якія друкаваў Пётра Мсьціславец да сваіх выданьняў. Канец пасьляслоўя быў наступны: „Мёд убо аще и не въ сребряныхъ, или въ златыхъ сосудѣхъ, но и на корѣ не пременяеть своего естества – сладости. Сице и Божественая Писанія не прелагаются инако, Грубости ради, и нелѣпотнаго художества, но всегда во своем составленом чину пребывают непреложно и неразвратнѣ. Давшему же Богу начати и совершити благоизволившему слава, честь и держава, нынѣ и в безконечныя вѣки. Аминь”.[76] Праз год з друкарні братоў Мамонічаў вышаў „Служэбнік", надрукаваны ў чацьвертую долю аркуша. Кніга мае пасьляслоўе: „Вседрѣжнтеля Бога Отца благоволеніемъ и щедротами иже к нам Единородного Сына его, Господа Нашего Иисуса Христа и Единородного Пресвятаго и Животворящего Духа. Повелѣниемъ благочестивого Государя, Великого Короля его милости Стефана, за привиліем волею и ласкою его королевскія милости... Ко очищенію и ко исправленію ненаученых и неискусных в разумѣ книгописец. К почести же и славѣ всѣхъ съдѣтеля Владыки, Бога и Отца, Господа Иисуса Христа, дабы во церквах Божіи служащіи іерѣи по искусных и ісправленных книгах служили, и отправовали службо дѣйство, тайнъ Христовых, молбы и приношенія, и молитвы за господаря и христоименитый народ выну же ко Богу приношали. Выдрукована сія книга, Служебник, въ славномъ и столечномъ градѣ Вильни. З друкарни дому Мамоничовъ" [77].

Друкарня братоў Мамонічаў да 1585 г. амаль ні ў чым не выяўляла свае выдавецкае дзейнасьці. Гэта тлумачыцца, пэўна, недахопам шрыфшрыфту, бо магчыма што Пётра Мсьціславец, былы супольны ўласьнік друкарні, на моцы судовага выраку атрымаў, усе-ж, частку друкарскае маёмасьці, у тым ліку і шрыфт[78]. Толькі з 1586 году друкарня братоў Мамонічаў пачынае разьвіваць значную выдавецкую дзейнасьць. Той прывілей, які быў дадзены Вялікім Князем Літоўскім і каралём Польскім, меў вялізнае значэньне для разьвіцьця дзейнасьці друкарні Мамонічаў. Напрыклад, у 1586 годзе, 8-га кастрычніка, вышла ў Вільні граматыка славянскае мовы. Кніга надрукавана ў чацьвертую долю аркуша, мае 14 ненумараваных аркушоў і наступнае пасьляслоўе: „Бога благаго благостію. А за прозбаю жнтелей столицы Великаго князства Лнтовъскаго града Вильны, сия кграматыка Словеньска языка, згазофилякіи славного града Острога, властное отчизны яснѣ вельможнаго княжати и пана Константина Константиновича княжати на Острогу, пана на Дубнѣ, воеводы Кіевскаго, маршлька земли Волыньское і пр... З щедробливое его милости ласки выдана для наученія и выразумѣнія Божественнаго писанія, а за помощью Христовою, на несмертную славу народу дому его княжатской милости. Выдрукована вмѣстѣ Віленьском"[79]. У тым-жа годзе быў надрукаваны „Трибуналъ обыватлемъ Великого Князства Литовского, на сойме Варшавскомъ даны року 1581"[80]. У тым-жа годзе з тэй-жа друкарні вышаў „Псалтыр” з „Восслѣдованіем". „Псалтыр" мае наступны выхад: „за волею Христа Бога нашего и ласкою непревитежного государя Божіею милостію короля Стефана, у привилеваньемъ выдрукована сія книга псалтырь въ лѣто отъ созданія мира 7094 февраля 10-го дня въ славном мѣстѣ Виленскомъ. Працою и пильностью и всѣми выдатки Лукаша Ивановича Мамонича, скарбного короля его милости великого князьства Литовского, и Козмы Мамонича, бурмистра Виленьского, з друкарни ихъ властное выдана"[81]. У 1588 годзе надрукаваны вядомы статут Вялікага Княства Літоўскага 3-яй рэдакцыяй. Загаловак Статуту наступны: „Статут Велікого Князства Литовского от наяснешего господаря короля его милости Жикгимонта третего на коронацыи въ Кракове выданы, року 1588". Пад загалоўкам знаходзіцца гэрб Літвы, а ў самым канцы старонкі надрукавана: „за привильем короля его милости друковано в доме Маничов (Мамоничовъ)". Статут надрукаваны ў аркуш, курсіўным шрыфтам, мае 554 нумараваныя старонкі і 14, 63 ненумараваных[82]. У 1591 годзе з друкарні вышаў „Апостал", орыгіналам для якога служыў „Апостал", надрукаваны ў Львове ў 1574 г. „Апостал" Мамонічаў ёсьць перадрук папярэдняга выданьня. „Апостал" мае прысьвячэньне: „ясне вельможному пану его милости пану Теодору Скумину... Пану нашему милостивому. В тую книгу душеспасительную Апостольскую вгленувши лацно ваша панска милость познати будешь рачилъ зычливость нашу"... У канцы кнігі ёсьць пасьляслоўе: „Господи Боже, Боже Тройца, видимыя и невидимыя твари, содетелю, сподобилъ и насъ недостойныхь лицем въ лице очима оглядати мужа преподобного, славна и свята святейшего Вселенского патриярха Константинопольского Нового Рима, Кир Йеремия... В Вилни, которая докончана, в лѣто от воплощенія Иисуса Христа Спаса и Бога нашого 1591 месяца июня 8-го дня. С друкарня дому Мамоничов"[83].

У наступным годзе (1592) вышаў „Псалтыр" у 4-ю долю аркуша з загалоўкам: „Давида пророка и царя пѣснь. Поученіе на благочестіе и отметаніе противныхъ. Извѣствуется путь къ благословенію вѣчному“. Ёсьць і выхад: „Сия книга, глаголемая Псалтырь, выдруковава во великом князстве литовском в столечном градѣ Вильни за щесливаго панованя Господаря короля его милости, полского, Жикгмионта третего... Под дозор извирним паномъ друкарню ясневельможнаго пана Лва Сапеги, канцлера великого князства литовского... А промыслом проторы, труды и тщанием скарбного короля его милости пана Лукаша Ивановича Мамонича и брата его Козмы бурмістры виленского“[84].

У наступным годзе з тае-ж друкарні вышаў „Псалтыр" з „Восслѣдованіемъ", надрукаваны ў 4-ю долю аркуша. Загаловак „Псалтыру" наступны: „Псалмы Давида, пророка и царя. Извѣстуется путь къ благословенію вѣчному. Всяка радость яже не нмат от добродѣтелей віну, таковая абіе подвизаніе желаніе въ обретшим ту воздвизаетъ. Блаженно во истіну тож и добро. К нему ж вся взіраютъ, его ж вся желаютъ. В Вилни, з друкарни дома Мамоничовъ". Потым ішло прысьвячэньне: „благородному и милостию Христа Бога нашего окрашненому, его милости пану Лукашу Ивановичу Мамонича, старосте Дисненьскому и скарбному великого князства Литовьского и пр. пану моему милостівому“. Пасьляслоўе было наступнае; „лето от создания миру 7101 а от нарожденіа Иисуса Христа сына Божего, избавітеля нашего 1593, месяца ноябра 30-го дня. Сія книга, глаголемая псалтирь, выдрукована есть в местѣ Внленьскомъ. В дому тыпокграфов его королевской милости Мамоничовъ, за прівильем его королевской милості, которимъ то есть варовано, абы каждый якогож кольвекь стану человекъ не важнлъся тыхъ книгъ, в панъствахъ его королевской милости друковать; або тде индеи друкованыхъ до панъствъ его королевской милости, будь явне або потаемне привозить и продавать под виною в прывилею заснованою до скарбу его королевской милости н подъ утраченьемъ всих книгъ"[85]. У 1595 годзе было надрукавана: „Унія алъбо выкладъ преднейшыхъ арътыкуловъ кузъодноченью грековъ с костеломъ Рымскимъ належащыхъ". З прысьвячэньнем выданьня „моему милостивому пану Теодору Скумину, воеводе Новгородьскому, старосте Городенскому и Олитскому[86]“. У 1595 годзе вышла „Евангеліе толковое" ў аркуш. Выдавец, Кузьма Іванавіч Мамоніч, прысьвяціў сваё выданьне „вельможному пану его милости пану Симеону Войне”. Загаловак кнігі наступны: „Евангелие толъковое. Различными святыя кефалическіа сирѣчь соборныя церкве Христовы Учителми. Въ вся до году седмицы, такожде и на господскія празники".[87] У 1596 годзе 23-га ліпня была выдадзена „Паломница"[88]. У 1600 годзе—эвангельле напрэстольнае (Чатырохэвангельле), У канцы кнігі ёсьць пасьляслоўе: „При деръжаве господаря нашего наяснейшого Жигимонда третего... И при нареченномъ архіепископе Ипатію, митрополите киевскомъ... епископе Володимирском и Берестейском, архимандрите Печерскомъ, за волею и позволенемъ ясновельможнаго пана его милости пана Лва Сапеги, канъцлера великого князства Литовъского, старанъемъ и накладомъ. его милости пана Лукаша Мамонича... и пана Козмы Мамонича бурмістра Виленского. Выдрукована бысть сія книга в месте столечном Внленъском, в лето создания миру 7018 от воплощенія Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа в 1600 месяца июля 17-го дня" [89] Наагул, ад 1575 да 1600 году з друкарні Мамонічаў вышла каля 36 выданьняў. 1606 год зьяўляецца годам пачатку заняпаду друкарні. У гэтым годзе памёр Лука Мамоніч, а друкарня з 1607 году пераходзіць да яго сына Лявона Мамоніча, пад фірмай якога выдадзены быў „Служэбнік"[90]. Лявон Мамоніч, які захоўваў найменьне „каралеўскага тыпографа", выдаў значны лік розных царкоўнаславянскіх выданьняў. Адначасна ў яго друкарні друкаваліся і выданьні лацінска-польскія. Друкаваньне апошняго роду выданьняў пачалося ўжо пры яго бацьку. Сыну Лявону заставалася толькі весьці далей справу бацькі. У 1614 годзе з друкарні Лявона Мамоніча вышаў Статут Вялікага Княства Літоўскага ў польскім перакладзе, у другі раз выдадзены ў 1619 годзе. У 1621-22 годах з друкарні Лявона Мамоніча ня вышла аніводнае кніжкі, надрукаванае кірыліцай, але затое вышла некалькі польскіх кніг, у ліку якіх былі кнігі напісаныя Рутскім, што баранілі вунію ад нападу праваслаўных. Можна лічыць, што друкарня Лявона Мамоніча перастала існаваць у 1622 годзе. Праўда, Каратаеў адносіць малітваслоў, надрукаваны ў Вільні ў 1630 годзе, да кніг, якія вышлі з друкарні Мамонічаў, але аўтэнтычнасьць апошняга ўзята пад падазрэньне. Мы ня ведаем, які лёс спаткаў друкарню Мамонічаў. Згодна паказаньняў адных вучоных, яна перайшла да Віленскага Сьвятадухаўскага Брацтва, па іншых вестках, яна перайшла да Базыліянаў. Можна лічыць, што апошняе прыпушчэньне болей правільнае, бо Лявон Мамоніч стаў вунітам з 1614 году, і ўпоўне зразумела, што Базыліяне, якія захапілі Траецкі манастыр, былі да яго бліжэй, ніж сябры Сьвятадухаўскага Брацтва[91].

VIII.

Друкарня Віленскага Сьвятадухаўскага Брацтва.

Віленскае Траецкае брацтва, як думае К. В. Харламповіч, было заснавана ў 1584 годзе пры Траецкім манастыры згодна дазволу кіеўскага мітрапаліта Анісіфора[92]. Той-жа мітрапаліт 19 чэрвеня 1587 г. зацьвердзіў новы брацкі статут, „благословил всех православных христиан закону нашего греческого братство церковное имети и вся обычаи сего богоугодного братства в князі сей написанные хранити"[93]. 3-га чэрвеня 1588 году ў Вільні спыніўся па дарозе ў Маскву канстантынопальскі патрыярх Іерамія, да якога братчыкі зьвярнуліся з просьбай аб „рассмотрении и исправлении" іхняга чыну. Хадайніцтва віленскіх братчыкаў было задаволена. Патрыярх зацьвердзіў яго, прымаючы пад увагу тое, што ўсё напісанае ў ім служыць „к соединению любви духовное и к совершенству христианскому благочестию". Між іншым, патрыарх благаславіў „школу братскую в дому братском, языка греческого, латинского и руского имети. Тако же и друкарню вся книги ветхого и нового завета по святых отец преданию печатати"[94]. Віленскія братчыкі прадставілі свой статут, разам з граматай патрыарха, на зацьвярджэньне польскага караля Жыгімонта ІІІ. Статут брацтва быў зацьверджаны каралеўскім прывілеем. Брацтва ў ліку іншых праў атрымала: „книги всякие старого и нового закону, так в науце школьной, яко и церкви потребные по кгрецку, по словенску, по руску и польску друковати позволяем".[95] Відавочна, на грунце прывілеяў, якія атрымала Траецкае брацтва, паўсталі непаразуменьні паміж брацтвам і епіскопатам. Прынамсі Берасьцейскі царкоўны сабор, які быў скліканы для разгляду непаразуменьняў між Львоўскім брацтвам і епіскопам Гэдэонам Балабанам, у сваім выраку ў гэтай справе дакрануўся таксама і віленскага брацтва. Сабор яшчэ раз пацьвердзіў дазвол ня толькі мець „школу при тых же брацтвах, Львовском и Віленском, соборнейшую кгрецкого и словенского закона", але таксама і друкарню ў Львове і ў Вільні[96]. Аднак, да 1596 году няма ніякіх вестак аб дзейнасьці брацкае друкарні.

Першаю кнігай, надрукаванай у брацкай друкарні, была „Азбука" альбо “Наука ку читаню и розумѣню писма словенского" Лаўрэнта Зізанія. Кніга надрукавана ў малую 8-ю долю аркуша, без нумарацыі. Галоўны зьмест кнігі „Лексис сирѣчь реченія въкратце съ бранны. И из словенскаго языка, на просты рускій диялект истолкованы"[97].

У тым-жа годзе была надрукавана „Грамматіка Словенска", складзеная таксама Л. Зізаніем, у малую 8-ю долю аркуша. Загаловак кнігі наступны: „Грамматіка Словенска съвершеннаго искуства осмичастій слова и иныхъ нуждныхъ. Новосъставлен L. Z."[98]. Граматыка складзена ў форме гутаркі з прымешкай слоў і выразаў мясцовае беларускае мовы. Да граматыкі Зізанія далучаны: 1) выклад малітвы Гасподняй і 2) „Лексис"—кароткі слоўнік славянскае мовы. Лексіс ёсьць слоўнік, у якім болей за 1000 слоў царкоўна-славянскіх, чужаземных і адцягненых атрымалі тлумачэньне ў болей зразумелай мясцовай беларускай (рускай) мове.

Трэцяй кнігай, надрукаванай у брацкай друкарні ў 1596 годзе, былі „Молитвы повседневные" ў 12-ю долю аркуша. Загаловак кнігі: „Молитвы повседневные. З многих святыхъ отецъ церкве Христовы учителей, с пнсма греческого въ кратцѣ набраны". Кніга мае прадмову „К православному християнину; се тобѣ правило моленія, пѣнія и благодаренія изобразися православный читателю, еже преначерташа богодухновенныи отци наши"...[99].

Год, калі брацкая друкарня пачала сваю друкарска-асьветную дзейнасьць, быў годам заключэньня царкоўнае вуніі, легалізацыя якой мела столькі трагічных вынікаў для віленскага мяшчанства. Барацьба, якая распачалася паміж брацтвам, што было праваслаўна-мяшчанскаю партыяй, і каталіцка-вуніцкай партыяй, якая знаходзіла сабе падтрыманьне ў урадавых шляхоцкіх колах, не магла не затрымаць разьвіцьцё друкарскае справы ў брацкай друкарні. Застаецца невядомым, у чым выявілася ў гэты час выдавецка-друкарская дзейнасьць брацкае друкарні, бо не захавалася ніякіх паказаньняў адносна друкаваньня кніг у брацкай друкарні аж да 1610 году.

У 1609 годзе ў віленскім Траецкім брацтве здарылася першая бяда. Каталікі-вуніты, якія пайшлі ў атаку на праваслаўнае мяшчанства, атрымалі буйную перамогу. Траецкі манастыр, цытадэля праваслаўнага мяшчанства, адданы быў вунітам у 1609 годзе. Яшчэ ў 1608 годзе вуніты організавалі пры Траецкім манастыры сваё брацтва і пачалі рабіць „опресыи и пренагабеня" праваслаўнаму брацтву, і разам з тым заяўлялі свае правы на зямлю, на друкарню і іншую маёмасьць Траецкага брацтва[100]. Праваслаўныя братчыкі на моцы каралеўскага прывілею 1609 году, прымушаны былі пакінуць Траецкі манастыр і перанесьці сваю дзейнасьць у суседні Духаў манастыр, куды была пераведзена і брацкая друкарня.

Нетолерантная політыка Рэчы Паспалітае ў асобе Жыгімонта ІІІ прымусіла брацкую друкарню прыняць удзел у рэлігійнай барацьбе, якая ішла навокал брацтва.

У 1610 годзе Духаўская друкарня выпусьціла твор Мелеція Сматрыцкага „Фринонъ т. е. Плачь восточныя церкви на отступленіе некоторыхъ от древнего греческого исповеданія и от повиновенія патр. Константинопольскому", надрукаваны ў 4-ю долю аркуша. Аднак, Каратаеў зацьвярджае, што такой кнігі, надрукаванай кірыліцай, ня было, і думае, што „Плач" быў выдадзены толькі ў польскай мове[101].

Выхад полемічнага твору М. Сматрыцкага выклікаў вялікае нездаваленьне ў урадавых колах і меў шмат вынікаў, цяжкіх для брацкай друкарні. Сам Жыгімонт IIІ знаходзіўся ў гэты час у лягеры пад Смаленскам, дзе і быў выдадзены дэкрэт 7-га мая 1610 году, на моцы якога ўсім грамадзянам Вялікага Княства Літоўскага загадвалася «aby się nikto takowych xiag, kart y pasquillusów pod zakladem pieciu tysiecy czerwonych zlotych na skarb nasz e pod innemi winami w prawie pospolitem opisanemi na buntowniki, kupować I przedawać nie wažył, owszem, aby každy zabierał i palił». Гэты загад грунтаваўся на думцы, што «w drukarnie ruskiey Wieleńskiey wydrukowane które ostatne są pasquilluse y bunty przeciwko zwierchności duchownej y świeckiey, a śnać y xiegi osobne nie male w teyže drukarni russkiey Wieleńskiey są wydrukowane w których znać gorszych jeszcze kalumniy y bluźnierstwa pełno».[102]

Каралеўскі дэкрэт аддаваў брацкую друкарню на зьнішчэньне. Вялікі князь, сьледам за публікацыяй дэкрэту 7-га мая, выдаў новы загад на імя свайго сакратара Мацея Бурмінскага, войта і бурмістраў, райцаў і лаўнікаў каталіцкае веры гораду Вільні, зрабіць вобыск у друкарні і спаліць „pasquilluse y xiegi podeyrzane", а самых друкароў, корэктара Лявонція Карповіча і аўтараў трымаць у турме (na ratuszu albo w więzieniu jakiem do nauki naszey) да каралеўскага загаду. Вышэйпамянёныя асобы павінны кіравацца загадамі аб гэтым з боку Міколы Крыштофа Радзівіла, віленскага ваяводы[103].

Ува ўсёй гэтай няпрыемнай для брацкай друкарні гісторыі прымаў найактыўнейшы ўдзел віленскі ваявода Мікола Крыштоф Радзівіл, які знаходзіўся пад моцным уплывам езуітаў і зусім ня меў нахілу адносіцца цярпліва да чужаверцаў[104] Найноўшы дасьледчык віленскае друкарскае справы Абрамовіч знаходзіць, што брацтва адхілілася ў бок ад свайго статуту. Замест выданьня рэлігійных кніг і падручнікаў для школ праваслаўнага вызнаньня, брацкая друкарня стала на шлях выданьня твораў полемічна-рэлігійных, альбо політычных памфлетаў. Адсюль можна прыйсьці да выніку, што разгром брацкае друкарні быў упоўне законны[105]. Аднак, Віленскае брацтва падала скаргу ў трыбунал, а апошні перанёс справу „на россудок сеймовый"[106].

Здавалася, віленская ўлада зрабіла так, што зьнікла ўсялякая магчымасьць абыякой дзейнасьці брацкае друкарні.

І запраўды, манахі Сьвятадухаўскага манастыра заснавалі друкарню недалёка ад Вільні, у Еўі, дзе ў 1611 годзе вышла першая надрукаваная тут кніга[107].

У 1615 годзе брацтву ўдалася аднавіць дзейнасьць свае друкарні. Аднавілася друкаваньне кніг. Па думцы Гільдэнбранта, у гэтым годзе ў брацкай друкарні надрукаваны быў Малітваслоў з малітвамі Кірылы Тураўскага і Саборнікам у канцы кнігі. Каратаеў не азначае месца выданьня Малітваслова; Мілавідаў зусім аб ім маўчыць[108]. Праз два гады брацкая друкарня надрукавала яшчэ дзьве кнігі: „Уставъ. Божественныя літургіи иже во святыхъ отецъ наших Іоанна Златоустаго, Васіліа Великаго, Грнгорія Двоеслова", у 4-ю долю аркуша, і „Требник или Молитовник: имѣя в себѣ церковная послѣдованія, от святыхъ Апостолъ прежде потомъ же от святыхъ и богоносныхъ отецъ, в различныхъ временахъ преданныя”, у 4-ю долю аркуша[109]. У 1618 годзе быў надрукаваны „Молитвъник или Требник, имея въ себѣ церковная послѣдованіа. От святыхъ Апостолъ прежде, потомъ же от святых и богоносных отецъ в различныхъ временах преданая. Из греческаго языка, на словенскій преведеный, и истино нзъслѣдованый... Працею и старанемъ иноков общаго житіа", у 4-ю долю аркуша[110]. У 1620 годзе з брацкай друкарні вышаў „Вертоградъ душевный, сиречь собраніе и сочиненіе молитвъ исповѣдательныхъ и благодарственныхъ, блаженыя памяти іноком Фікарею, Святогорцемъ. Тисненіемъ же типографскимъ нынѣ первіе напечатася, в Типографіи монастыра Общежительного Братскаго Внленьскаго, при церкви Сошествія пресвятого и животворящего Духа", у 4-ю долю аркуша[111]. У тым-жа годзе брацкаю друкарняй было выдадзена: „Святого Іоанна Златоустаго, архіепископа Константинопольскаго, на Отче Нашъ выкладъ, з греческаго на рускій, однымъ з молодшыхъ слугъ церковныхъ: за розказаніем старшыхъ преложоный", у 4-ю долю аркуша[112].

Сьмерць Лявонція Карповіча, архімандрыта Сьвятадухаўскага манастыра, які (Карповіч) некалі пацярпеў як друкар, выклікала зьяўленьне дзьвёх кніжок: „Лямент у свѣта убогихъ на жалосное преставленіе святолюбивого, а в обои добродѣтели богатого мужа в Бозе Велебного, Господна Отца Леонтіа Карповича, архімандріта общіа обители, при Церкви Сошествия Святого Духа, Братства Церковного Виленскаго православного греческого в Вильнѣ", у 4-ю долю аркуша[113]. З тэй-жа прычыны вышла кніжка Мелеція Сматрыцкага, архіепіскопа Полацкага, уладыкі Віцебскага і Мсьціслаўскага, электа архімандрыта Віленскага: „Казанъе; на честны погребъ пречестного н превелебного Мужа Господна и отца Леонтія Карповича, номыната епископа Володимерскаго и Берестинскаго, архимандрита Виленскаго", у 4-ю долю аркуша[114]. У 1621 годзе брацкая друкарня выпусьціла: „Требник, сиречь Молитовникъ, имѣяй въ себѣ церковная послѣдованія, іереемъ подобающая. От святыхъ Апостолъ прежде, потомъ от святых и богоносных отецъ во разлнчных временех преданная. Зде первое изображенный, и нікоими нужными, о нихже во оглавлении возвращеный. Трудолюбіем общежителей Богоспасаемыя Обители Сошествіа Пресвятаго и Животворящего Духа в Вильнѣ", у 16-ю долю аркуша. Тэкст гэтага трэбніку значна адрозьніваецца ад трэбніку 1618 году, але праваслаўны характар яго захаваны, як і раней[115]. У 1622 годзе з брацкае друкарні вышаў „Полъуставъ или Требник; въ ползу всѣмъ православнымъ: трудолюбіем іноковъ С. общежительныя обители Сошествія пресвятого и животворящаго Духа, поновлен". У кнізе ёсьць прысьвячэньне: „Зацне урожоному его милостя пану Николаеви Онихимовскому, старостѣ братства церковного Виленскаго Сошествія пресвятаго и животворящаго Духа[116]. У 1623 годзе з брацкае друкарні вышаў „Новый Завѣтъ Господа нашего Іисуса Христа. Ново во мнозе зъ греческого: тщаніемъ иноковъ Св. общежительныя обители, Сошествія пресвятого и животворящего исправленый, в немже и псалтырь напредн” у 8-ю долю аркуша. Ёсьць прысьвячальная прадмова: „Пану Феодоровитови Сапезе, подкоморему Витебскому от иноков братства св. Духа.[117] У гэтым-жа годзе была выдадзена „Псалтырь Блаженного пророка и Царя Давида, съ пѣсньми моисеовыми и величаніемъ на праздники Господскія и святыхъ божіихъ: Трудолюбіемъ иноков Святыя общежительныя обители Сошествія пресвятого и животворящаго Духа", у 4-ю долю аркуша[118]. У 1624 годзе з брацкае друкарні вышлі два выданьні: „Уставъ божественныя литургіа иже во святыхъ отецъ нашыхъ, Иоанна Златоустаго, Василіа Великаго и Преждеосвященная Григорія Двоеслова", у 8-ю долю аркуша[119] и „Требник сирѣчь Молитовник... повторое изображенный, и нѣкоими нужными (о нихъ же во оглавлении) возвращенный", у 8-ю долю аркуша[120]. Наступныя два гады былі „пустымі" гадамі для брацкае друкарні, з яе сьцен ня вышла аніводнага друкаванага выданьня. Але ў 1627 годзе брацкая друкарня выпусьціла дзьве кнігі: „Духовныя Бесѣды св. отца нашего Макарія пустелника египетского, о доскональстве христіанъ православныхъ: многими пожитками душезбавленный пополненный и всѣмъ стараючымся о спасеніе души своей, велце ку збудованию потребный, зъ греческого на рускій языкъ ново преложеный, працею и старанем іноков общежительного монастыра", у 4-у долю аркуша. Кніга прысьвечана „Николаеви Максимовичу Ломскому"[121]. Другая кніга—„Псалтыра блаженного пророка и царя Давида", у аркуш[122]. У 1628 годзе вышаў „Требник", у 12-го долю аркуша[123].

Аб дзейнасьці брацкае друкарні ў пэрыод 1628—1635 гадоў не захавалася ніякіх вестак. Уся дзейнасьць брацкае друкарні, якая аднавілася з 1617 году, абмяжоўвалася толькі публікацыяй патрэбных для праваслаўнага набажэнства і навучальнага чытаньня кніг. Звычайна кнігі выдаваліся на царкоўнаславянскім тэксьце, але традыцыі Скарыны і яго наступнікаў не памерлі. Паасобныя выданьні перакладаліся на „рускую", г. зн. беларускую мову.

Дэкрэт Жыгімонта ІІІ і фанатычная рэлігійная політыка польска-літоўскага ўраду не далі магчымасьці Сьвятадухаўскаму брацтву прыняць удзел у тэй рэлігійна-полемічнай барацьбе, якая ішла так заўзята на Беларусі пасьля 1596 году. З брацкае друкарні ня вышла аніаніводнае палемічнае па рэлігійных пытаньнях кнігі. Брацтва было лёяльным з прымусу. Дзякуючы гэтаму, кіеўскаму мітрапаліту Пётру Магіле удалася у 1633 годзе атрымаць ад Уладыслава IV прывілей для брацкае друкарні, на падставе якога дзейнасьць брацкае друкарні магла разьвівацца без усялякіх перашкод. Польскі дасьледчык Абрамовіч канстатуе спад аўтарытэту праваслаўнае царквы і зьмяншэньне яе ролі ў грамадзка-політычным жыцьці. Брацтва сьвятога Духу падпадае пад уплыў польскае культуры, і брацкая друкарня, апроч кніг для набажэнства, пачынае друкаваць аполёгіі і панэгірыкі ў польскай мове[124].

ІХ.

Друкарня ў Еўі.

Зьнішчэньне друкарні Сьвятадухаўскага брацтва прымусіла манахаў гэтага манастыра адшукаць новае месца, дзе яны маглі-б працягнуць сваю дзейнасьць па выданьні кніг, патрэбных для праваслаўнага набажэнства. Такім адпаведным месцам зьявілася Еўе, мястэчка Троцкага павету, у 35 вярстах ад Вільні. Яно належала да падкаморага Троцкага, князя Багдана Агінскага. Апошні заснаваў царкву ў сваім мястэчку і потым прыпісаў яе да Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра. Упоўне зразумела, што манахі Сьвятадухаўскага манастыра накіраваліся сюды, бо ведалі, што з боку князя Агінскага яны знойдуць падтрыманьне і дапамогу. І запраўды, князь Агінскі даў сродкі для заснаваньня новае друкарні[125]. Першаю кнігай, якая выпіла з друкарні мястэчка Еўе, быў „Новы Закон" з „Псалтырам". Загаловак выданьня быў наступны: „Книга Нового Завѣта. В ней же напреди псалтырь блаженаго пророка и царя Давида. Выдана есть коштом и накладом вельможного пана, его милости пана Богдана князи Окгинского... Працаю и пильнымъ стараниемъ иноков церкви братской Святого Духа"[126]. У гэтым-жа годзе манахі выдалі і „Апостал"[127]. У 1612 годзе была выдадзена „Діоптра альбо зерцало, и выражене живота людского на тому свѣте. Коштомъ и працею иноковъ церкви Святого Духа, Братское Виленское Общого Житія в Евю, в маетности вельможного пана его милости, пана Богдана князя Окгинского подкоморого Троцкого". Кніга была перакладзена з грэцкае і лацінскае мовы іеродыяканам Віталіем[128]. У гэтым-жа годзе быў надрукаваны „Орологіонъ" з такім загалоўкам: „Орологіонъ, албо Часословъ имѣя в собѣ дневную и ночную службу. Коштомъ велможного пана… Богдана князя Окгинского… працею и пильностью стараньем иноков церкви братства Святого Духа в Евю” Манахі брацтва прысьвяцілі гэтую кнігу князю Агінскаму[129]. У наступным годзе быў выдадзены „Анфіологіон албо Цвѣты молитвъ избранныхъ, от многих святыхъ отецъ събранны. Працею и старанем иноковъ общего житія братства церкви Виленской православной и греческой в Евю – рок 1613“[130]. У 1615 годзе былі выдадзены два казаньні Лявонція Карповіча, пад загалоўкам: „Казанье двое одно: на Преображеніе Господа Бога и Спаса нашего Иисуся Христа, Другое на Успеніе Пречистое и Преблагословеное Владычицы Нашое Богородицы Присно Деве Маріи, затем Молитвослов"[131]. Да 1616 году, адносіцца выданьне эвангельля навучальнага, „с кгрецкого и словенского языка на рускій переложеный: коштом вельможного пана, его милости князя Богдана Окгинского и малжонки его милости, ее милости, панеи Раины Воловичовны". На некаторых паасобніках ёсьць прысьвячэньне князём Саламярэцкім і пані Ганьне Хадкевічаўне, княгіні Карэцкай[132]. У 1618 годзе вышаў „Киновіонъ” альбо „Изображеніе евангелиевскаго иноческого общого житія"[133]. А потым „Грамматика Славянская" Мелеція Сматрыцкага[134]. Потым дзейнасьць друкарні прыпыняецца да 1635 году. Перапынак, відавочна, тлумачыцца тым, што з 1619 году манахі атрымалі магчымасьць ізноў друкаваць свае кнігі ў Сьвятадухаўскай друкарні, Друкарня ў Еўі была філіяльным аддзяленьнем Віленскае Сьвятадухаўскае друкарні. Так, у 1635 годзе быў надрукаваны „Псалтыр" і „Новы Закон"[135], у 1637 годзе быў выдадзены „Полуустав"[136], у 1638 г, „Псалтыр" з „восслѣдованием""[137], „Устав Божественныя Литургія"[138], „Трэбнік"[139]., „Псалтыр", надрукаваны ў польскай мове штучнымі літарамі, з прысьвячэньнем княжне Софіі Яраслаўне Друцкай-Сакалінскай[140]. У 1641 годзе быў надрукаваны „Новы Закон" з „Псалтырам"[141] і „Уставъ Божественныя литургия"[142]. У 1642 г. была перадрукавана „Діоптра"[143] і „Ирмолой сирѣчъ Осмогласникъ, твореніе преподобного отца нашего Иоана Дамаскина"[144]. У 1643 годзе было надрукавана „Слово зѣло душеполезно ко умиленію и покаянію прнводяще". Яно было перакладзена з грэцкае на славянскую мову і „паки на простѣйший язык со исправленіем"[145]. У 1644 годзе было надрукавана эвангельле „Часаслоў""[146] і, нарэшце, у 1645 годзе „Полуустав" з прысьвячэньнем Багдану Агінскаму ад ігумна Евейскага манастыра Гаўрылы Іванавіча „с братіей""[147].

Хаця манахі Сьвятадухаўскага манастыра, перасяліўшыся ў Еўе галоўным чынам друкавалі кнігі ў царкоўна-славянскай мове, аднак, традыцыя, на чале якой быў Скарына, яшчэ існавала. Некаторыя свае выданьні манахі, якія пасяліліся ў Еўі, стараліся перакладаць на прасьцейшую зразумелую народную мову.

Х.

Друкарня Траецкага Віленскага Брацтва.

Барацьба праваслаўных з вунітамі, якая распачалася на Беларусі і пераблытвалася найцямнейшым чынам з тагочаснымі грамадзкімі адносінамі, у першую чаргу адбілася на Траецкім брацтве, якое было цытадэляй праваслаўнага мяшчанства.

Для аслабленьня позыцыі праваслаўнага мяшчанства, урад перадаў Траецкі манастыр вунітам. 8-га сакавіка 1609 году адбыўся ўвод ува уладаньне Траецкім манастыром архімандрыта Рутскага. Протэст праваслаўнага мяшчанства ня меў ніякага ўплыву. Манастыр апынуўся пад уладай вунітаў[148].

Аб дзейнасьці друкарні Траецкага монастыра мы мала ведаем. Так, бібліографамі адзначаны выхад у 1618 годзе з друкарні манастыра „Катэхізіса” з загалоўкам: „Наука, яко вѣрнтн маетъ каждый, который тщнтся переченіемъ православія, зъгодная зъ письмомъ святымъ и со святыми учительми церковными и принятая отъ соборное апостольское Церкви, отъ единого з отцовъ в монастырѣ Виленскомъ святое Живоначальное Троицы пребывающихъ, выдана в Вильне, в друкарнѣ тых же отцов, року тысяча 623”[149]. Аб іншых славянскіх кнігах, якія вышлі з друкарні да паловы XVII сталецьця, вестак няма. Базыліянская друкарня друкавала кнігі ў польскай мове і наагул, як сьведчыць Абрамовіч, яе дзейнасьць у гэтых адносінах была досыць продрукцыйная[150].

Дзякуючы таму, што базыліянская друкарня друкавала пераважна кнігі ў польскай мове, яе дзейнасьць у гісторыі разьвіцьця беларускае друкарскае справы мае другараднае значэньне. Дзейнасьць друкарні была зброяй полёнізацыі беларускіх народных мас і ніякім чынам ня сродкам асьветы гэтэх мас.

XI.

Магілеўская друкарня.

У пачатку XVII сталецьця ў Магілёве пры царкве ў імя Ўваходу ў Ерусалім узьнікла царкоўнае брацтва, якое сваёй дзейнасьцю яскрава выяўляла ортодоксальны напрамак[151]. Для сваіх патрэб братчыкі заснавалі друкарню. Апошняя на працягу XVII сталецьця выпусьціла шэраг выданьняў, якія мелі практычнае значэньне для патрэб царкоўнага набажэнства. Выданьні Магілёўскае друкарні былі ня вельмі высокае якасьці. Так, у 1616 годзе быў выдадзены „Служэбнік", перавыдадзены ў наступным годзе[152]. У 1619 годзе было надрукавана „Эвангельле навучальнае"[153]. Пасьля гэтага адносна дзейнасьці друкарні няма ніякіх вестак аж да 1636 году. У 1636 годзе ў Магілёве працавала прыватная друкарня Сьпірыдопа Собаля, які ў 1636 годзе надрукаваў „Букварь языка Славеньска. Писании чтенія учитися хотящимъ в полезное руковоженіе"[154]. У 1637 годзе ў тэй-жа друкарні былі надрукаваны „Псалтыр"[155] і ў 1638 — „Апостал", перадрукаваны з кіеўскага выданьня 1630 году"[156]. У канцы XVII сталецьця ў Магілёве зьяўляецца друкарня Максіма Вашчанкі, які надрукаваў у 1693 годзе „Псалтыр"[157], „Акафісты"[158], і „Канонік"[159], у 1694 годзе „Перло мкогоцѣнное"[160], у 1695 г. „Молитвословец"[161] і „Молитвослов"[162], у 1697 годзе „Евангеліе учиучительное"[163], у 1698 годзе „Акафисты всеседмичные"[164], у 1699 годзе „Діоптра"[165], “Небо Новое“ І. Галятоўскага і „Перло Многоцѣнное“[166], у 1700 годзе „Ирмолог"[167]

Друкарня М. Вашчанкі займалася перавыданьнем кніг, якія былі выдадзены раней іншымі друкарнямі. Кнігі мелі на ўвазе выключна інтарэсы праваслаўнае царквы і праваслаўнага набажэнства.

XII.

Кутэінская друкарня.

Другім месцам на Магілеўшчыне, дзе была заснавана друкарня, было мястэчка Кутэйна, якое знаходзілася недалёка ад Воршы. Тут Багдан Статкевіч і яго жонка заснавалі манастыр, а яго матка Ганна Агінская супольна з сваім мужам падаравалі манастыру слабаду Белкаўшчыну, якою манастыр мог карыстацца, як сваім уласным грунтам. Даравальны запіс дазваляў заснаваць пры манастыры „школу наук писма языкомъ Еллино-Словенского, латѣнского, польского и руского, также і друкарню мети". Паколькі манастыр павінен быў захоўваць праваслаўе, пастолькі, зразумела, і ўся дзейнасьць друкарні павінна была задавальняць патрэбы праваслаўнае царквы[168]. Друкарня пры Кутаіскім манастыры была заснавана ў 1630 годзе. Яна пачала працаваць пад кіраўніцтвам украінца Сьпірыдона Собаля, які перанёс сваю дзейнасьць з Кіева ў Кутэйна[169]. Першаю кнігай, якую надрукаваў С. Собаль, была „Брашно духовное" (Псалтырь с Восслѣдованіемъ), з застаўкамі і шрыфтам, якія нагадваюць кіеўскае выданьне „Апостала" 1630 г. надрукованага тым-жа Собалем[170]. У 1631 годзе быў надрукованы „Малітваслоў"[171] і „Букварь сирѣчъ начало ученія дітем начинающим чтенію извыкати, в Кутейнѣ изобразися"[172]. У 1632 годзе быў надрукаваны „Часаслоў" па статуце Ерусалімскае лаўры[173] і „Новы Закон" з „Псалтырам"[174]. З публікацыяй гэтых кніг спынілася дзейнасьць С. Собаля ў Кутэінскім манастыры, але друкарня не зачынілася. Аднак, аб дзейнасьці друкарні ў пэрыод 1632—1637 гадоў мы нічога ня ведаем, бо не захавалася вестак адносна таго, якія кнігі вышлі з друкарні Кутэінскага манастыра. Толькі ў 1637 годзе з друкарні вышла „Гисторія альбо правдивое впнисаніе святыхъ Іоанна Дамаскина, о Житіи святых преподобных отецъ Варлаама і Осафа и о поверженю Індіянъ, Старанем и коштом іноков Общежительного Монастыра Кутеенского Ново з Грецкого и Словенского на руский языкъ, преложена[175]. Да гэтага-ж году адносіцца выданьне „Дидаскаліа альбо наука, котораяся первой изустъ священником подавала о седми сакраментахъ албомъ Таинахъ, на сннодѣ помѣстномъ в богоспосаемомъ градѣ Могилевѣ... одправованым от превелебного его-милости Господина Отца, Сільвестра Косова Епископа Мстиславского, Оршанского и Могилевского"[176]. У 1638 годзе было надрукавана эвангельле[177]. У 1639 годзе друкарня выпусьціла „Брашно духовное, сирѣчь Псалмы молитвы пѣнія благодареніе, и каноны и прочая... От многих святых книгъ собранныа злѣскуждняы и душеполезныя”[178]. У 1642 годзе быў надрукаваны „Псалтырь блаженнаго пророка и цара Давида, с пѣсми и псальмы избранными, на праздники Господскія и святыхъ нарочитыхъ с молитвами и тропари по коейждо каф.”[179]. Праз чатыры гады (1646) вышаў „Октоих, сирѣчъ осмогласникъ воскресный” [180]. У 1647 годзе друкарня выпусьціла „Трифологіонъ, или Цвѣтословъ. Избранныя службы, со всенощными: на господскіа праздники, богородичны и святыхъ нарочытых”[181]. У 1650 г. быў надрукаваны „Псалтырь блаженнаго пророка царя Давида съ пѣснми псалмы избранными на праздники Господскіе и святыхъ нарочитыхъ съ молитвами утреними и вечерними и съ Пасхаліею и тропари по коейждо кафисмѣ"[182]. Дзейнасьць друкарні ў 1651 годзе выявілася ў публікацыі „Діоптра или Зерцало і изображение живота во мірѣ семъ человѣческого"[183]. У 1652 годзе быў надрукаваны „Новый завѣтъ съ Псалтырью впереди", у 1653 годзе „Дидаскалія о 7 сакраментахъ" і „Лексикон Словено-Россійскій", складзены Памвай Бэрындай, і, нарэшце, у 1654 годзе была перавыдадзена „Діоптра". Потым аж да 1790 году няма ніякіх вестак аб дзейнасьці друкарні.

XIII.

Друкарня ў Буйнічах.

Той самы Багдан Статкевіч, які заснаваў Кутэінскі манастыр, заснаваў манастыр і ў мястэчку Буйнічах каля Магілеву. Новазаснаваны Сьвятадухаўскі манастыр робіцца асяродкам, навокал якога яднаюцца супраціўнікі вуніі і каталіцтва. Кіеўскі друкар Сьпірыдон Собаль, які так інтэнсіўна працаваў у Кутэйне, адкуль ён перашоў у Буйнічы, заснаваў у манастыры друкарню[184]. Аднак, уся дзейнасьць Сьпірыдона Собаля выявілася ў выданьні ў 1635 годзе толькі аднаго „Псалтыру" [185]. У 1636 годзе Собаль пакінуў Буйнічы і перасяліўся ў Магілёў, дзе пачаў працаваць у друкарні Брацкага манастыра. Нашыя веды аб друкарні ў Буйнічах вельмі малыя, і болей няма ніякіх даных, якія-б гаварылі аб далейшай працы ў друкарні Сьвятадухаўскага манастыра ў Буйнічах. Пытаньне аб тым, чаму спынілася дзейнасьць друкарні, застаецца адчыненым.

XIV.

Супрасьлеўская друкарня.

Супрасьлеўскі манастыр у імя Добравешчаньня быў заснаваны ў 1498 годзе Аляксандрам Іванавічам Хадкевічам. Закладчык манастыра і яго дзеці падаравалі манастыру землі, якія забясьпечылі яго матар'яльнае становішча, і азначылі тыя правілы, якімі манастыр павінен быў кіравацца як у сваім унутраным жыцьці, такі ў сваіх адносінах да фундатараў, і мітрапалічай улады.

Калі ўтварыўся Базыльянскі ордэн, Сулрасьлеўскі манастыр быў перададзены вунітам. Вуніцкі мітрапаліт Язэп Веньямін Рутскі, дараваўшы манастыру аўтаномію, даў яму асобныя правілы, якія павінны былі рэгуляваць яго ўнутраныя парадкі, незалежна ад агульнага базыліянскага статуту, абавязковага для ўсіх вуніцкіх манастыроў[186]. Як у XV і XVI сталецьцях Супрасьлеўскі манастыр быў асяродкам праваслаўнае асьветы, так у XVII і XVIII сталецьцях ён меў значэньне, як асяродак асьветы вуніцкае. У канцы XVII сталецьця, пры дапамозе Карла Радзівіла і мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага была заснавана друкарня, якая з 1689 году пачала друкаваць кнігі, патрэбныя для набаженства. Так, вядома, што ў гэтым годзе з друкарні вышлі “Страсти Христовы", а ў 1695 годзе, „Служэбнік", і „Мінея Агульная"[187], а ў 1697 годзе „ Последование постригу в малый иноческий образ"[188]. Потым аб дзейнасьці друкарні мы нічога ня ведаем аж да 1714 году, калі вышла „Поучение на воскресные и праздничные дни"[189]. Каля гэтага часу самая друкарня была некалькі пераорганізавана. Рымская Конгрэгацыя, згодна хадайніцтву Льва Кішкі, біскупа ўладзімерскага і архімандрыта Супрасьля, зацьвердзіла 13 сакавіка 1713 году каралеўскі прывілей 1710 году, які дазваляў аднавіць у манастыры друкарню і даваў права друкаваць у ёй кнігі „на латинском, польском, руском языках", тады як раней у манастыры была толькі адна славянская друкарня [190]. Гэткім чынам, у Супрасьлеўскім вуніцкім манастыры павінна была захоўвацца традыцыя XVI сталецьця, — друкаваць кнігі для царкоўнага набажэнства ў мове блізкай і зразумелай для народных мас.

Гісторыя беларускіх друкарань у ХVІ-ХVІІ сталецьцях навочна паказвае, як шырака разгарнулася на Беларусі друкарская справа, і якія посьпехі былі дасягнуты ў беларускім друкарстве, Гісторыя беларускага кнігадруку зьяўляецца адбіткам розных культурных і рэлігійных уплываў, у залежнасьці ад якіх зьмянялася мова, на якой друкаваліся тыя ці іншыя кнігі. Аднак, традыцыя, якую пачаў Скарына,—прыблізіць кнігу па мове да простага народу,—гэтая традыцыя ня толькі жыла на працягу ўсяго XVI сталецьця, але яна не памёрла і ў XVII сталецьці, ня гледзячы на паасобныя неспагадныя для гэтага моманты і ўмовы.

Зноскі правіць

  1. Огіенко Ив. Історія украінського друкарства. Львів, 1952, стар. 1.
  2. Батюшков Н. Памятники русской старины, в. VI. СПБ, 1874, стар. 141.
  3. Батюшков. Op. cit. стар. 141.
  4. Павло Попов. Початки друкарства у слов’ян. Киів 1924, стар. 45.
  5. Павло Попов. Op. cit., стар. 6.
  6. Каратаев И. Описание славяно-русских книг. СПБ. 1883, № 1.
  7. Каратаев И. Op. cit., № 2.
  8. Каратаев И. Op. cit., №№ 4 і 5.
  9. Каратаев И. Op. cit., № 3.
  10. Каратаев И. Op. cit.. стар. 13
  11. Павло Попов. Op. cit., стар. 7
  12. Павло Попов. Op. cit., стар. 7
  13. Огіенко. Історія украінського друкарства, стар. 8.
  14. П. Попов. Op. cit., стар. 7. Огіенко. Op. cit., стар. 8. Каратаев. Осмогласьник 1491 г., напечатанный в Кракове кирилловскими буквами. СПБ. 1876. Стар. 20.
  15. Каратаев. Описание, № 6.
  16. Каратаев. Описание. Op. cit., № 7.
  17. Каратаев. Op. cit., № 8.
  18. Каратаев. Op. cit., № 9.
  19. Каратаев. Op. cit., Стар. 23.
  20. Каратаев. Op. cit., Стар. 24—25.
  21. Каратаев. Op. cit., Стар. 26—28. Попов. Op. cit., стар. 80. А. И. Яцимирский. Первый славянский печатный служебник. Известия. Отд. рус. языка и слов, 1896, кн. 4, (стар. 792—797).
  22. Каратаев. Op. cit., № 15.
  23. Ibid., № 16.
  24. Ibid., № 17.
  25. Ibid., № 22.
  26. Ibid., № 26.
  27. Ibid., №№ 29—31.
  28. Ibid., №№ 23—24.
  29. Ibid., № 27.
  30. Ibid., № 32.
  31. Ibid., № 31.
  32. Ibid., № 57.
  33. Ibid., № 14.
  34. Ibid., № 13, стар. 35—42.
  35. Проф. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина. СПБ. 1888. Стар. 70.
  36. Ibid., стар. 71.
  37. Ibid., стар. 72.
  38. Ibid., стар. 71-72.
  39. Ibid., стар. 74.
  40. Ibid., стар. 76.
  41. Ibid., стар. 81-82.
  42. Каратаев. Op. cit., № 18.
  43. Каратаев. Op. cit., стар. 19.
  44. Ibid., стар. 62.
  45. Ibid., стар. 62.
  46. Каратаев. Op. cit., стар. 63-66.
  47. Ibid., стар. 67.
  48. Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie. 1525-1925. Wilno, 1925. Стар. 16-17
  49. Каратаев. Ор. cit., стар. 41.
  50. Каратаев. Ор. cit., стар. 35-42
  51. Ibid., №18-19.
  52. П.В. Владимиров. Op. cit., стар 178
  53. Ibid., стар. 177-178
  54. Владимиров П. В. Ор. сіt. Приложения, стар. 322.
  55. Ор. сіt, стар. 66—67, Приложения, стар 324.
  56. Каратаев. Ор. сіt, стар. 137
  57. Ibid., стар. 137.
  58. Каратаев. Ор. cit., стар. 132
  59. Памятники русской старины VI. Стар. 153-155. Каратаев. Ор. сіt., 59.
  60. Каратаев. Ор. сіt., 59.
  61. М. В. Довнар-Запольский. Василий Тяпинский. Исследования и статьи, Киев. 1909. Стар. 245 —255.
  62. П В. Владимиров. Ор. сіt, стар. 204.
  63. Прадмова ўпершыню была надрукавана Ўладзімеравым: „Киевская Старина", 1889, январь, перадрукавана цалкам Н. Янчуком у яго „Нарысах па гісторыі беларускае літаратуры", Менск, 1922, стар. 31— 37. Вялікія выняткі прыведзены Доўнар-Запольскім у дасьледваньні „Василий Тяпинский" (Исследования и статьи, стар. 235—245).
  64. Каратаев. Ор. сіt., стар. 201
  65. Огіенко Н. Історія укр. друкарства Стар. 26-27
  66. Каратаев. Ор. сіt, стар. 164—165
  67. Огіенко. Ор. сіt, стар. 27.
  68. Каратаев. Ор. сіt., стар. 169—170
  69. Огіенко. Ор. cit., стар. 28.
  70. Каратаев. Ор. сіt, стар, 190—191.
  71. Abramowicz. Cztery wieki. стар. 24-25
  72. Каратаев. Op.cit., №88, стар. 192-193
  73. Каратаев Ор. cit. № 89
  74. Abramowicz. Op. cit., стар. 25-26
  75. Каратаев. Ор. сіt, стар. 195.
  76. Каратаев. Ор. сіt, стар. 220
  77. Каратаев. Ор. сіt, стар. 222
  78. Abramowicz. Op. cit., стар. 26
  79. Каратаев. Ор. сіt., № 113.
  80. Каратаев. Ор. сіt., № 114
  81. Ibid., №115
  82. Ibid., №117
  83. Каратаев. Ор. сіt., № 126
  84. Ibid., №128
  85. Ibid., №130
  86. Ibid., №137
  87. Ibid., №134
  88. Каратаев, Op. Cit, №143. Миловидов. Старопечатныя славяно-русскія изданія, вышедшия из западно-русских типографій XVII-XVIII ст. Чтения в О-ве Истории и Древностей, Москва, 1908 І, стар. 1-27
  89. Каратаев. Ор. сіt., № 162,
  90. Ibid., №189
  91. Abramowicz. Op. cit., стар. 30
  92. К. Харламповіч. Западно-русские православные школы. Казань. 1898. Стар. 313
  93. Ibid., стар. 317
  94. Ibid., стар. 319
  95. К. Харлампович. Op. cit., стар. 319
  96. Архив юго-западной России, ч. I, т. Х. Киев, 1904. Стар. 78
  97. Каратаев. Ор. сіt., № 146
  98. Каратаев. Ор. сіt., № 145. Миловидов. Ор. сіt., стар. 5
  99. Каратаев. Ор. сіt., № 140
  100. Харлампович. Ор. сіt., стар. 325.
  101. ) Каратяев. Ор. cit., стар. 318—319.
  102. Акты Вилен. Археогр. Комиссии. Т. VIII. Вильно. 1875. №44
  103. Ibid., №45
  104. Abramowicz. Op. cit., стар. 71
  105. Ibid., стар. 71
  106. Харлампович. Op. Cit., стар. 326
  107. Огіенко Ор. cit., стар. 20, 29.
  108. Памятники русской старины. В. VI. Стар. 172. Каратаев. Op. cit., №221
  109. Каратаев. Op. cit., №233 і 234
  110. Ibid., №242
  111. Ibid., №255
  112. Ibid., №257
  113. Каратаев Ор. сіt., № 258
  114. Ibid., №262
  115. Ibid., № 268. Миловидов А. Описание славяно-русских старопечатных книг Виленской Публичной Библиотеки (1401—1800). Вильна, 1908. № 29.
  116. Каратаев. Op. cit., №271
  117. Ibid., №283. Миловидов. Op. cit., №30
  118. Каратаев. Op. cit., №277. Миловидов. Op. cit., №31
  119. Каратаев. Op. cit., №286
  120. Ibid., №287
  121. Каратаев. Op. cit., №309. Миловидов. Op. cit., №33
  122. Каратаев. Op. cit., №316
  123. Ibid., №330
  124. Abramowicz. Op. cit., стар. 73. Каратаев. Op. cit., №456, 527
  125. Огіенко. Ор. сіt., стар. 29
  126. Каратаев. Op. cit., №205
  127. Миловидов. Старопечатные славяно-русские издания (Чтения в О-ве Истории и Древностей, 1908, І, стар. 28).
  128. Каратаев. Op. cit., №210
  129. Ibid., №213
  130. Ibid., №214
  131. Ibid., №220. Миловидов. Op. cit., №161
  132. Каратаев. Op. cit., №229
  133. Ibid., №241
  134. Миловидов. Op. cit., №164
  135. Каратаев. Op. cit., №424
  136. Миловидов. Op. cit., №167
  137. Каратаев. Op. cit., №476
  138. Ibid., №472
  139. Ibid., №473
  140. Ibid., №471
  141. Ibid., №528
  142. Ibid., №572
  143. Ibid., №544
  144. Ibid., №543
  145. Ibid., №554
  146. Ibid., №565, 589
  147. Ibid., №591
  148. Акты Виленской Археогр. Комиссии. Т. VIII. Вильна, 1875 Стар. 80-82
  149. Каратаев. Op. cit., №328
  150. Abramowicz. Op. cit., стар. 74
  151. Археографический Сборник документов. Т. ІІ. Вильно. 1867. №22
  152. Каратаев. Op. cit., №227
  153. Ibid., №250
  154. Ibid., №437
  155. Ibid., №454
  156. Миловидов. Op. cit., №186
  157. Ibid., №190
  158. Ibid., №191
  159. Ibid., №192
  160. Ibid., №193
  161. Ibid., №194
  162. Ibid., №195
  163. Ibid., №198
  164. Ibid., №199 а
  165. Ibid., №199 б
  166. Ibid., №200, 201
  167. Ibid., №202
  168. Виленский Археографический Сборник. Т. ІІ. Вильна. 1867, №33 стар. 40, 41 і 42.
  169. Огіенко. Op. cit., №381
  170. Каратаев. Op. cit., №353
  171. Ibid., №379
  172. Каратаев. Op. cit., №381
  173. Ibid., №394
  174. Ibid., №391
  175. Ibid., №450
  176. Ibid., №445
  177. Миловидов. Op. cit., №243
  178. Каратаев. Op. cit., №490
  179. Каратаев. Op. cit., №546
  180. Миловидов. Op. cit., №245
  181. Каратаев. Op. cit., №632
  182. Ibid., №666
  183. Ibid., №679
  184. Огіенко. Op. cit., стар. 32
  185. Каратаев. Op. cit., №425
  186. Вестник Западной России. 1867. Книга VII, т. І, отдел І, стар. 14-26
  187. Миловидов. Op.cit., №257-259
  188. Миловидов. Op.cit., №260
  189. Миловидов. Op.cit., №261
  190. Вестник Западной России. 1867. Книга VII, т. І, отдел І, стар. 62