Дума а Каролю XII (Абуховіч)

Дума а Каролю XII[1]
Верш
Аўтар: Альгерд Абуховіч
Крыніца: http://www.gluskonline.net/publ/9-1-0-220

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Зоры паўночы кроўю пылаюць,
Снежны чырвонюць прасторы;
Людзям варожбы ліхі звяшчаюць
Зораў паўночных разоры.
Ось тры малойцы,— з асобна кожны,
Буйныя думы гналі з укрыцця;
На поўнач кідалі ўзгляды трывожны
З мыслю, што стрэнуць у жыцці.
Той каралеўскай жадаў кароны,—
Не дбаў аб чэсць у патомных,
Каб толькі д’ядэм меці злачоны
На скронях сваіх нікчомных.
Гэты, дзе поўнач, зроджэн на цара,
Імператорам меў стацца,
Хоць баранілі народ і вера
Айчызне з грунту зменяцца.
Дала абодвым злая фартуна
Сваіх дасцігці намераў:
Першы на Польшчу кінуў цалуны,
А той расшырыў моц цараў.
Трэці, на стромкай апёршысь скалі,
Дзе вілі гнёзды саколы,
Думаў прайначыць злой долі шалі,
Не дбаў аб цяжкі мазолі.
Зоры шырока неба крывавюць,
Крывавюць землі і воды,—
Гэтак шырока твае расславяць,
Манаршэ, імя народы.
К шчасцю народаў, дзля іхнай славы
Агністо біло ў ім сэрцэ…
Будзьце ж пракляты, палі Палтавы,
І ты, народаў мардэрца!
Памерклі зоры, памеркла слава,
Русь у няволі марнее;
З гробу Кароля, з поля Палтавы
Устаньце, народаў надзеі!


  1. Верш прысьвечаны швэдзкаму манарху Карлу XII