Думы мае, думы мае (Шаўчэнка/Бядуля)

Думы мае, думы мае
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Змітрок Бядуля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




   Думы мае, думы мае,
Вы адны са мною,
Не кідайце хоць вы мяне
Лютаю парою.
Прылятайце, галубочкі
Сізыя, уранне
З-за Дняпра, з-за шырокага
У стэп на гуляенне
З кіргізамі убогімі,
Там кожны з іх убогі,
Ужо голы… Хоць на волі
Моляцца ‘шчэ богу.
Прылятайце, мае птушкі
Ціхім словам-сказам
Прывітаю вас, як дзетак,
I заплачам разам.

Орская крэпасць

1847