Ды не дай ты, бог, нікому (Шаўчэнка/Глебка)
Ды не дай ты, бог, нікому Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Пятро Глебка |
Ды не дай ты, бог, нікому
Так, як мне цяпер старому,
У няволі прападаці,
Марны леты каратаці.
Ой пайду я ў стэп-прасторы
Ды развею сваё гора…
«Не йдзі! З гэтай хаты, - баюць, -
Пагуляць не выпускаюць!»
Кос-Арал 1848