Ды хадзіў карагод
Ды хадзіў карагод Песня Крыніца: Сайт клуба «Спадчына» |
Ды хадзіў карагод
Каля нашых варот.
Ой, люлі, ой, люлі,
Каля нашых варот.
[Прыпеў «Ой, люлі, ой, люлі» паўтараецца з другім радком кожнай страфы.]
Я чула, бачыла,
Не паспела сказаць,
Карагодам назваць
Ды у хату пазваць,
Ды у хату пазваць
І віном частаваць.
(Запісана: 236. Гілевіч, 1974, с. 128—129. Зап. Р. Куслевіч у в. Вялікі Бор, Чэрвеньскі раён Чэрвеньскага раёна ад В. Калека, 67 г.)