Дэклярацыя Часовага Ўраду Летувы
Дэклярацыя Часовага Ўраду Летувы Дэклярацыя 1919 год Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 2-3 |
Дэклярацыя Часовага Ураду.
Часовы ўрад прыступае да працы пры цяжкіх абставінах. Свае задачы будзе мусіць правесьці ў жыцьцё ня ў добрых варунках жыцьцёвых, але ў краі агалелым з прычыны вайны, аслабленым окупацыйнай уладаю. У сваёй працы Урад будзе апірацца на працоўных клясах і мае надзею, што ўвесь край паможа яму ў яго стараньнях дзеля адбудовы незалежнае дэмакратычнае Літвы, у каторай усе нацыянальнасьці і ўсе групы грамадзянства будуць магчы разьвівацца ў найлепшых варунках.
Часовы ўрад црызнае роўнасвць усіх нацыяпальнасьцей. У дэмакратычнай Літве ня можа быць розьніцы правоў асобных нацыянальнасьцей. У склад Часовага Ураду ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх грамадзкіх груп Літвы, пачынаючы ад соцыял-дамакратні і канчаючы хрысьціянскай дэмакратыяй. Часовы Урад мае ў сваім складзе прадстаўнікоў ад беларусаў і жыдоў няма толькі ад палякоў. Аднак спадзяёмся, што польская дэмакратыя ў Літве зробіць усё тое, чаго вымагае край ад кожнага грамадзяніна, ад кожнай жывучай ў ім нацнянальнасьці. Спадзяёмся, што дзеячы польскага грамадзянства стануць у сьцягу працаўнікоў пад будоўляй агульнага будынку нашае Бацькаўшчыны і памогуць нам закладаць трывалы фундамэнт вольнае, недзалежнае і дэмакратычнае Літвы.
Па ўсім нашым краю аргавізававы органы часовага самаўраду (самаўпраўленьня): парахвіяльныя або валасныя, паветавыя і мястовыя рады. Гэта апора Часовага Ураду і гэта паможа правесьці ў жыцьцё яго мэту.
Найважнейшымі-ж мэтамі Часовага Ураду ёсьць, давесьці край да Устаноўчага Сэйму, каторы ўстановіць форму ўраду ў Літве і правядзе цэлы сьцях соцыяльных реформаў.
На першым месцы прад намі стаіць зямельная ўзформа І абаспэчаньне работнікаў. Часовы Урад будзе йсьці да таго, каб малазямельныя і бяззямельныя былі надзелены зямлёй. Часовы Урад, лічучы што зямля павінна належыць тым, чыймі рукамі яна ўрабляецца, пастараецца каб у найбліжэйшым часе бяззямельным і малазямельным заканадаўчай дарогай былі аддадзены скарбовыя землі, а таксама тыя землі вялікіх зямельных маемасьцей, каторых гаспадары самі ня могуць урабляць.
Справы працы і работнікаў ня будуць пастаўлены ў другім сьцягу гасударсьцьвеных спраў. Мы ставім іх у сьцях тых спраў, каторыя мусяць быць раьвязаны зараз-жа, бо ў нашым краі абарона працы, асабліва-ж працы на ніве, асталася далёка ззаду зд іншых краёў.
Часовы Урад будзе старацца ў як найбліжэйшым часе правесьці законы забаспэчаньня ад хваробы, параненьня і старасьці; таксама абарону працы пры адпаведным кантролі абароны працы, у каторым ўчасьце возьмуць таксама прадстаўнікі работніцкіх арганізацыяў.
Часовы Ўрад лічнць сваім абавязкам ужыць усіх магчымых спосабаў, каб даць працу тым, каторыя яе ня маюць. Урад у найбліжэйшым часе правядзе права аб скарачэньні рабочага дня да 8-ёх гадзін. Часовы Урад Літвы мае надзею, што ўсе гэтыя рэформы знойдуць паддзержку з боку клясовых і профэсыянальных работвіцкіх арганізацыяў, а значыцца і з боку работніцкіх Радаў.
Часовы Урад зробіць усё, каб шкоды былі вернены. Ен праз сваіх прадстаўнікоў пакажа ўсе тыя крыўды, якія былі нам зроблевы вайной. Часовы Урад будзе глядзець, каб дзяржаўнае дабро Літвы ня было разграблена, каб чыгункавыя (жалежнадарожныя) прылады і машыны ня былі вывезены, але асталіся ў нашным гаспадарстве. Урад выкававае надзею, што грамадзяне краю самі будуць бараніць дзяржаўнае дабро, ня будуць яго купляць і не пазволяць прадаваць і нішчыць гэтае дзяржаўнае багацьце.
Бяромся да працы ў часох завірухі; мусім удзяржаць у нашым краі лад і парадак, арганізаваць адпор проціў небаспэчнасьці, каторая травіць для Літвы звонку. З усходу ў наш край лезуць новыя акупанты маскоўцы; яны вязуць з сабой сваіх ураднікаў і гатуюць поезды каб вывазіць збожжа з нашага краю. Нясуць яны нам голад і новыя зялезьзі (кайданы).
Па ўсёй Літве салдаты з значкамі чужымі нашаму краю чакаюць тыкеля часіны, калі будуць магчы стаць проці незалежнасьці Літвы і дэмакратычнага ладу. Усьцяражомся ад анархіі, калі будзем будаваць гасударства на асновах дэмакратычных; дзеля абароны-ж граніц Літвы арганізуем войска.
Уся гэтая праца можа быць споўнена толькі пад варункам злучэньня ўсіх сіл краю. Ніякая небаспэчнасьць звонку ня будзе нам страшнай, калі край будзе зарганізаваны. Дзеля гэтае мэты мы склікаем у Вільні дня 16 студня (январа) 1919 г. агульна краёвую конфэрэнцыю, каторая павінна сказаць сваё слова аб найважнейшых справах. Ад парахвіяльных або валасных радаў вымагаем, каб выбары па конфэранцыю былі зроблены дэмакратычным спасабам.
Спадзяёмся, што край дасьць нам ня толькі працаўнікоў для адбудовы гасударстра, але таксама і срэдзтваў. Нашая грашавая палітыка можа апірацца найбольш на багацьці краёвым. На загранічныя позычкі мы не павінны вельмі лічыць. Падаткі належыць браць ад вартасьці маемасьці; большыя падаткі трэба налажыць на тых, каторыя забагацелі падчас вайны.
Ужывём усе спосабы дзеля адбудовы гаспадаркі Літвы і як найшырэй выкарыстаем тую сілу, каторую выказавае ў усіх галінах краёвае гаспадаркі коопэрацня.
Часовы Урад скіруе ўсе свае стараньні на паддзержку нашых дамаганьняў на Конгрэсе аб міры і будзе вымагаць злучэньня ўсіх частак Літвы з доступам да мора.
Чакаючы паддзержкі і апоры Часовы Урад кліча ўсіх грамадзян Літвы да еднасьці і працы над адбудовай незалежнае, дэмократычнае Літвы.
Прэзэс міністраў М. Сьлежэвіч.
Загадчык міністэрствам міжнародных спраў А. Янулайтіс.
Міністэр унутраных спраў І. Вілейшыс.
Міністэр асьветы М. Біржышка.
Віцэ-міністэр унутраных спраў З. Старкус.
Міністэр земляроботва і гасударсьцьвенае маемасьці Г. Тубеліс.
Віцэ міністэр дарог І. Шымолюнас.
Загад. Міністэр. емінных спраў і грамадзкіх работ І. Пакніс.
Міністэр гандлю і промыслу І. Шымкус.
Віцэ-міністэр гандлю і промыслу Нахман Рахмілевіч.
Загад міністэр грашавых спраў Вольд. Чарноцкі.
Міністэр краёвае абароны М. Велікіс.
Міністэр без портфэлю жыдоўскіх спраў Як. Выгодзкі.
Міністэр без портфэлю А. Стульгінскі.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Літве (а таксама ў Беларусі і ЗША), бо, паводле літоўскага заканадаўства, прававыя акты (і іхнія праекты), афіцыйныя дакументы адміністратыўнага, юрыдычнага або нарматыўнага характару, а таксама іхнія афіцыйныя пераклады, не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў.
Паводле арт. 5 Закона Літоўскай Рэспублікі ад 18 мая 1999 № VIII-1185 «Пра аўтарскія правы і сумежныя правы» (па-летувіску, па-ангельску, па-расейску)