Над сваей айчызнай Вольха
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Я бачыў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вольха (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вольха.

Шумиць маркотна вольха
Над рэчкаю бурливай,
Аброслая на доле
Бадылями, крапивай.
Над ей синеець неба
И сеець неприветы:
То студзяць яе зимы,
То паляць яе леты,
Абломивае вецер
Галяны без сумлення,
Падточывае рэчка
Жылястые карэння.
Пацешыцца, як птушки
Пяюць вясной агнисця;
Жалобу жаляў носиць,
Як раздзяецца з лисцяў.
Дни многие праходзяць,
Найбольш нипагадлива,
Шумиць маркотна вольха
Над рэчкаю бурливай.

19 14/VIII 06.