Я не паэта К песням
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
С песняў а сваей старонцэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да песень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




К песням.

Песни мае, песни!
Смуткаў маих дзеци,
Калиж час вам прыйдзе
Весяла запеци?
Ой! сваю и з вашай
Роўну долю бачу,
Плачыце вы, песни,
И я з вами плачу.
Хацеўбы вас, песни,
Зрачыся, пакинуць,
Силачкиж мне мала,
Буду ўжо так гинуць.
Выплакаў вас сэрцам,
Высниў вас душою,
Вальчучы з нядоляй,
Вальчучы з бядою.
И цяпер за мною
Ходзице вы ўсюдах,
И вясной па траўцы,
И ў восень па грудахъ,
Па снягу зимою,
Па загонахъ летам.
Вы мяне спазнали
З горам, з людчым светам.
Шмат чаго нагнали
Мне ў душу смутную,
И йшчэ знаю, знаю,
Шмат чаго пачую.
И так мне здаецца,
Скольки ни тужыци,
Са мной вы, я з вами,
Вечна будзем жыци.
Тольки, мае песни,
Смуткаў маих дзеци,
Калиж час вам прыйдзе
Весяла запеци?!